МІФ ЯК МЕТАД ДАСЛЕДАВАННЯ ЭЛЕМЕНТАЎ КУЛЬТУРЫ Шода М.Ю. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск На мяжы XIX-XX ст. міф пачынае рабіцца не толькі

Podobne dokumenty
ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

Бунт тутэйшых супраць нацыі

UMCS. Невялікім накладам у 100 асобнікаў у прыватным мінскім выдавецтве Права

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ

Droga ku wzajemnosci

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

Гдзе тыя васількі, што ў вачах мігалі? Гдзе для смеху губы, гдзе на іх каралі? [2, т. 2, с. 249]

PROGRAM XXIV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

PROGRAM XXV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

UMCS. На мяжы ХХ ХХІ стагоддзяў у беларускай літаратуры можна канстатаваць. Беларуская літаратура мяжы ХХ ХХІ стст.: тэндэнцыі развіцця

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

Rada Naukowa. Recenzenci

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

Катэгорыя дыялагічнасці ў казанні Марціна Відзевіча на пахаванні Мікалая Крыштафа Радзівіла

Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2018/2019 JĘZYK BIAŁORUSKI

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

UMCS. Польскамоўны верш Krakow Адэлі з Устроні як ключ да разгадкі аўтарства паэмы Мачаха. Уводныя заўвагі

Міпістфства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб'яднаеіне ііа гуманітарнай адукацыі ЗАЦВЯР

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

ПАМІЖ БЕЛАРУССЮ І ПОЛЬШЧАЙ Драматургія Сяргея Кавалёва. POMIĘDZY BIAŁORUSIĄ A POLSKĄ Dramaturgia Siarhieja Kawaloua.

We wszystkich publikacjach stosuje się tradycyjny system przypisów, które należy zamieszczać u dołu strony.

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM ROZSZERZONY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Rada Naukowa. Adres redakcji

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

2013 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е

Да праблемы вытокаў фармавання краёвай ідэі на пачатку ХХ ст. Алесь Смалянчук (Гродна-Варшава)

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

Polsko-białoruskie związki literackie, językowe i kulturowe. 60-lecie Katedry Białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim

«Паэзія не бывае чужой ці нечай»

UMCS. Вывучэнне сувязей паміж мастацкай літаратурай і візуальнымі мастацтвамі

ДА ПЫТАННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ ШЛЯХТЫ БЕЛАРУСІ Ў ПАЭМЕ АДАМА МІЦКЕВІЧА «ПАН ТАДЭВУШ»

UMCS. Ёсць кнігі, напісаныя непрафесійнымі літаратуразнаўцамі (пісьменнікамі,

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

ДА ДВАЦЦАЦІГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГII ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ Ў БЕЛАСТОКУ

Чорт, Янка Юхнавец ды беларуская літаратура

зоне, у зоне адчужэння. Вось тады і грымнула ў сэрца самая галоўная яго тэма:

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

Rada Naukowa. Adres redakcji

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

МІЖКУЛЬТУРНЫ ДЫЯЛОГ: INTERCULTURAL DIALOGUE: СУЧАСНАЯ ПАРАДЫГМА І ВОПЫТ СУСЕДСТВА MODERN PARADIGM AND EXPERIENCE OF THE NEIGHBORHOOD

СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫЯ ВАРЫЯНТЫ АД ЕКТЫВАЎ У МОВЕ ТВОРАЎ ЯКУБА КОЛАСА

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2013 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

UMCS. Адной з самых цікавых, але разам з тым і маладаследаваных старонак. Вадзім Корань / Vadim Koren. Гумар у Торбе смеху Караля Жэры

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

UMCS. Жанна Некрашэвіч-Кароткая / Żanna Niekraszewicz-Karotkaja

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

Раіса БАРАВІКОВА РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ СКЛАД РЭДАКЦЫІ. Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

BIBLIOTEKARZ PODLASKI NR 2/2018 (XXXIX)

& Kultura Enter. Âыпуск 16

recenzje, ko Marek Waldenberg, Narody zależne i mniejszości naro- dowe w Europie Środkowo-Wschodniej. Dzieje konfliktów i idei,

Беларускі ліцэй у Гайнаўцы

Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.

Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

А. І. Махнач БЕЛАРУСЬ У НАВУКОВАЙ І ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАЗІМІРА МАШЫНСКАГА

ECHANIKA METODA ELEMENTÓW DRZEGOWYCH W WTBRANTCH ZAGADNIENIACH ANALIZT I OPTYMALIZACJI OKŁADOW ODKSZTAŁCALNYCH NAUKOWE POLITECHNIKI ŚLĄSKIEJ

UMCS. Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў

социально-гуманитарные науки

ПРАЦЫ КАФЕДРЫ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРЫ БЕЛДЗЯРЖУНІВЕРСІТЭТА

UMCS. Адной з тэндэнцый развіцця літаратурнай крытыкі на постсавецкай прасторы. Стратэгіі поспеху ў беларускай літаратурнай крытыцы

З духоўнай спадчыны беларускага каталіцкага духавенства міжваеннага перыяду

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «ПОЛОЦКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ» ТРУДЫ

Wirtualny Sztetl - Muzeum Historii Żydów Polskich.

БАТАНІЧНЫ СЛОЎНІК ЗОСЬКІ ВЕРАС Да 90-годдзя выпуску ў свет

КУЗЬМА ЧОРНЫ МАСТАЦКІ ШТУКАР ЖЫВОЙ І НЕПАЎТОРНАЙ МОВЫ

Ïàäï³ñíû ³íäýêñ 00345

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

Матэрыялы па гісторыі скарбу ВКЛ у кнігах запісаў за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы

Сяргей Кавалёў Д З В Е В Е Р С І І П А Х О Д Ж А Н Н Я

Transkrypt:

МІФ ЯК МЕТАД ДАСЛЕДАВАННЯ ЭЛЕМЕНТАЎ КУЛЬТУРЫ Шода М.Ю. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск На мяжы XIX-XX ст. міф пачынае рабіцца не толькі аб'ектам даследавання, але і яго метадам. У сярэдзіне стагоддзя ў манаграфіі па тэорыі літаратуры аўтарытэтныя амерыканскія даследчыкі Р. Уэлек і Р. Уорэн адзначалі: "У сучаснай крытыцы слова 'міф' вельмі папулярнае, яно пераважае ў той вобласці асэнсавання, дзе супрацоўнічаюць рэлігія і фальклор, антрапалогія і сацыялогія, псіхааналіз і прыгожае мастацтва. Звычайна яго апанентамі выступаюць 'гісторыя', 'навука', 'філасофія', 'алегорыя', 'ісціна'" [8, с. 207]. "Міф - не толькі матэрыял, з якога развіваецца літаратура, і не толькі крыніца натхнення мастака, але міфалагізм уключаны ў навуковы працэс, які адпавядае пэўным патрэбам чалавека. Зусім законна пашыраць паняцце міфа, карыстаючыся ім для літаратуразнаўчага аналізу, бо міфапаэтычныя элементы знаходзяцца і на паверхні, і ў 'глыбіні' літаратуры" [5, с. 115]. Даследуючы міфалагізм як соцыякультурную з'яву XX ст., неабходна вызначыць асобныя аспекты асэнсавання і функцыянавання некаторых тэрмінаў, непасрэдна ці апасродкавана звязаных з міфапаэтыкай і міфатворчасцю. Міфалагічная свядомасць - гэта асаблівая форма творчай фантазіі, якая тлумачыць ці перастварае свет з пазіцыяў чалавека (антрапамарфізацыя свету); звычайна гэты працэс адбываецца з дапамогай састаўных частак архаічнай міфалогіі: ад дробных апазіцыяў прымітыўнага несвядомага, якія вылучыў К. Леві-Строс, да больш буйных частак анталагічнай карціны сусвету, такіх як матывы, міфемы, міфалагемы, архетыпы. Як давёў Э. Касірэр, стваральнік сімвалічнай інтэрпрэтацыі міфа, "любая творчая свядомасць, уключна з навуковай, свядома або несвядома капіруе міфалагічную карціну светабудовы. Мастацкая, паэтычная свядомасць шукае ўласны паралельны свет з дапамогай самых розных крыніцаў міфалагічнага" [1]. Тут роўна могуць выкарыстоўвацца вобразы фальклору, аўтарскай фантазіі папярэднікаў, навуковыя гіпотэзы і адкрыцці вечных законаў прыроды. Любая сістэма, любы прадмет, ачалавечаны думкаю, ёсць суб'ектам міфалагічнай свядомасці калі не па сутнасці, дык па характары сувязяў, у якія ён мастацкі ўключаецца. Асаблівасцямі міфапаэтычнага пісьма мадэрністаў ёсць спроба рэканструкцыі пэўных універсальных светапоглядных пазіцый, што ўкарэненыя ў пазачасовым існаванні міфу, цыклічны прынцып 254

арганізацыі сюжэту, структуравання тэксту з дапамогай бінарных апазіцый, інэрпрэтацыя і трансфармацыя традыцыйнага сюжэту ў аўтарскім тэксце (рэміфалагізацыя), стварэння аўтарскай сістэмы міфалагем, герметычная сімвалізацыя. Міфапаэтыка арыетаваная на функцыянальнае вывучэнне міфалагічных матываў у структуры мастацкага твора. "У літаратуры элементы міфа ствараюць хранатапічную дыхатамію: з аднаго боку, яны ёсць знакамі міфалагічнага свету, з іншага - указваюць на рэальнасць, т. б. міфалагемы могуць быць разгледжаны адначасова ў дыяхраніі, бо апавядаюць пра мінулае, і ў сінхраніі, бо тлумачаць цяперашняе" [9, с. 5]. Міфапаэтыка даследуе спосабы мастацкага асваення і трансфармацыі міфа, міфалагічных вобразаў і матываў, разглядае прынцыпы ўвядзення архаіка-міфалагічных элементаў у тэкст і іх функцыянаванне ў творчасці дзеячаў культуры розных эпох. Але тут важна не блытаць паняцці "ўласна міфа" (то бок таго, які бытаваў у архаічных грамадствах) і "літаратурнага міфа". З гледзішча міфапаэтычнага аспекта прадметам вывучэння ёсць менавіта літаратурны міф, мастацкасць і сімвалічнасць якога свядомая і ўлучанасць у структуру літаратурнага твора не падлягае сумневу. Міфапаэтыка непарыўна звязаная з мастацкай сістэмай творцы, яго ўласнай матывіроўкай да стварэння "неаміфалагічных" тэкстаў і інтэрпрэтацыі міфалагічных характараў. Міфалагічныя вобразы і сітуацыі могуць прысутнічаць у творы як экспліцытна, так і імпліцытна, што патрабуе асаблівай ўвагі да вывучэння прыхаваных міфалагічных сэнсаў. 'Тістарычныя тыпы мастацкай культуры грунтуюцца на ўніверсальных і рэгіянальных субстратах міфалагічнага і рэлігійнага паходжання, выяўленых у сюжэтах, матывах, вобразах і кампазіцыі адкрыта (экспліцытна), але найбольш імпліцытна, у скрытым выглядзе. Выявіць гэтыя субстрактныя архетыпы - задача эстэтыкі, мастацтвазнаўства і літаратурна-мастацкай крытыкі" [2, с. 140]. Найбольш часта пры міфапаэтычным аналізе выкарыстоўваюцца наступныя культурныя канстанты - архетып, міфалагема, хранатоп - гэтак званае канцэптуальнае ядро культуры. Дазволім сабе дадаць у гэты шэраг тэрмін топас, пра неадназначнасць якога варта будзе паразважаць асобна. Паняцце архетып часам выкарыстоўваюць у досыць расплывістым выглядзе - як сукупнасць агульных рысаў, сюжэтаў, вобразаў, характэрных для многіх культурных традыцый. На нашу думку, трэба абмежаваць значэнне гэтага тэрміна і дзеля гэтага звярнуцца да гісторыі яго паходжання. 255

У псіхалогіі гэты тэрміна звычайна асацыюецца з аналітычнай псіхалогіяй, якую заснаваў К.Г. Юнг для ўласнага развіцця ідэяў псіхааналізу. Як вядома, паводле Юнга, у свядомасці чалавека ёсць два слоя: першы, павярхоўны - уласны досвед, інфармацыя, якую індывід накоплівае за гады жыцця, і другі, глыбінны, які Юнг вызначыў як "калектыўнае несвядомае". Гэтае глыбіннае падсвядомае змяшчае ў сабе архетыпы, то бок "нейкія структуры першасных вобразаў калектыўнай несвядомай фантазіі" [Цыт. па: 5, с. 64]. Архетыпы выходзяць з нетраў падсвядомасці ў выглядзе міфаў. Такім чынам, Юнг вызначае міф як праекцыю "калектыўнага несвядомага" на знешні свет: "Міфы ёсць першасныя адкрыцці дасвядомай душы, нявольныя выказванні пра несвядомыя душэўныя падзеі" [Цыт. па: 5, с. 64]. То бок змястоўную характарыстыку архетып набывае толькі тады, калі прасякае ў свядомасць, бо ён з'яўляецца фармальным элементам, не чым іншым, як магчымасцю афармляць уяўленні. Па сутнасці, архетыпы - не вобразы, а схемы вобразаў, іх псіхалагічная перадумова, пустая форма, якая праецыруецца на рэальныя жыццёвыя вобразы і сімвалы. Такім чынам, архетыпы - гэта формы калектыўнага характару, якія сустракаюцца па ўсім свеце як састаўныя элементы міфаў і ў той жа час як аўтахтонныя праекты дзейнасці несвядомага. Тэрмін міфалагема таксама не мае адназначнай дэфініцыі. Гэта адзінка несвядомай, калектыўнай міфатворчасці, якая адбывалася на світанку чалавецтва, і ў той жа час - гэта адзінка міфатворчасці свядомай. Прыкмета, якая аб'ядноўвае старажытны і сучасны варыянты - тое, што міфалагема ёсць вынікам міфалагізацыі. Міфалагемай у сучаснай міфатворчасці могуць быць самыя розныя з'явы, агульнакультурныя і індывідуальныя, такія як старажытны міф, сімвал, філасофскія ўяўленні пра свет, рэальныя гістарычныя аб'екты і падзеі, індывідуальныя ідэі і перажыванні, калі гэтыя з'явы падпарадкоўваюцца працэсу міфалагізацыі. "Міфалагема сучаснасці - адзінка двухбаковая. Гэта знак, адным сваім бок павернуты ў мінулае, а другім у сучаснасць, з пазіцыі якой адбываецца ўваскрашэнне мінуўшчыны. <...> Бінарны характар міфалагемы абумоўлівае яе адрозненні ад архетыпа, вобраза, які належыць выключна сферы далагічнага мінулага або несвядомага цяперашняга" [3, с. 8]. Пры гэтым "архетып часта можа знаходзіцца ў зместавай аснове міфалагемы" [3, с. 8], асабліва міфалагемы старажытнасці, мець з ёю семантычную роднасць. Такім чынам, міфалагема можа выступаць як міфалагічны інварыянт для абмежаванага набору архетыпічных канстант. Па азначэнні С.С. Аверынцава, цяпер архетыпамі называюцца "найбольш агульныя, фундаментальныя, агульначалавечыя міфалагічныя матывы, 256

першапачатковыя схемы ўяўлення, якія ляжаць у аснове любых мастацкіх структур" [6, с. 110-111]. Архетыпы можна вызначыць і як канцэптуальны ўзровень топасаў. Гэты тэрмін досыць актыўна выкарыстоўваецца ў розныя сферах - рыторыцы, культуралогіі, літаратуразнаўстве, кагнітывістыцы. Спынімся на яго культуралагічна-літаратуразнаўчай сэмантыцы. У заходнееўрапейскай традыцыі "топас" - тэрмін, які выкарыстоўваецца досыць даўно і нават у межах школьнай праграмы. У польскім "Школьным слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў" можна прачытаць, што "Топіка - гэта навука пра топасы, устойлівыя вобразныя элементы, матывы, стэрэатыпы мыслення і выражэння, якія стала паўтараюцца, пры чым гэтая паўторнасць трактуецца як праява адзінства і неперарыўнасці культуры" [12, с. 149]. Тэорыю літаратурных топасаў ўпершыню распрацаваў у срэдзіне XX ст. Э.Р. Курцыюс у манаграфіі "Еўрапейская культура і лацінскае сярэднявечча", дзе разгледзеў працэс пранікнення рытарычнай топікі ва ўсе літаратурныя жанры. Згодна з Курцыюсам, "топас ананімны і зрываецца з пяра аўтара як літаратурная рэмінісцэнцыя. Топасу, як і матыву, у выяўленчым мастацтве, уласцівая часавая і прасторавая ўсюдыіснасць <...> З дапамогай гэтага над-асобаснага стылявога элемента мы дакранаемся д такога пласта гістарычнага жыцця, які ляжыць глыбей, чым узровень індывідуальнага вынаходніцтва" [11, с. 325]. Такім чынам, топасамі прынята называць "вобразы, якія, шматкроць вар'юючыся, набываюць агульнанацыянальную распаўсюджанасць і характэрнасць", гэта "агульнае месца" цэлага шэрагу індывідуальных паэтычных вобразаў, іх сэнсавае і структурнае ядро [10]. Ускладняе выкарыстанне гэтага тэрміна традыцыя тартускай школы, кіруючыся першасным значэннем слова, разглядаць "топас" у першую чаргу як прасторавую катэгорыю (гл. напрыклад, працу В.Н. Тапарова "Прастора і тэкст"). Беларуская даследчыца Н. Марцінкевіч у артыкуле "Паняцце топаса як літаратуразнаўчая праблема" спрабуе звесці ў адно ўсе інтэрпрэтацыі і прыходзіць да наступнай высновы: "Паняцці топаса, матыва, сімвала і архетыпа шматкроць перасякаюцца і перакрываюць адно аднаго. Мы лічым, што пры ўмове захавання тэрміна 'топас', яго трэба разглядаць як культурна-тыпалагічную семіятычную адзінку (вобразную ўніверсалію) з абавязковым захаваннем на фармальным узроўні прасторавых характарыстыкаў, іначай не атрымаецца пазбегнуць блытаніны топаса з традыцыйным матывам, сімвалам або архетыпам" [4, с. 107]. Дазволім сабе не пагадзіцца з падобным сцверджаннем і давесці, што топас, 257

нягледзячы на літаральны пераклад гэтага слова, не абавязаны несці прасторавых характарыстыкаў. Топас - гэта сэнсавае "агульнае месца" адной асобнай ўзятай літаратуры або сусветнай культуры ў цэлым, якое транслюе на працягу вякоў нейкія незнікомыя мастацкія або духоўныя каштоўнасці. Гэтае значэнне топаса блізкае і ў асобных выпадках перасякаецца з паняццямі міфалагема, архетып, "вечны вобраз", "вечны сюжэт", таму беларускія даследчыкі (акрамя Н. Марціновіч гэтай тэмай займалася яшчэ A. Булгакава) дзеля адмежавання гэтых паняццяў і прыцягваюць у сваю дэфініцыю прасторавую характарыстыку. Разгледзім кожнае з гэтых паняццяў асобна. "Вечны вобраз" - гэта герой, які характарызуецца нейкім наборам індывідуальных рысаў, што дазваляюць вылучыць яго з літаратурнай плыні, але ён адзінкавы па прыродзе свайго ўзнікнення, то бок ёсць тварэннем аднаго аўтара, хаця пазней і атрымлівае распаўсюджанне і ў межах адной нацыянальнай культуры, і ў сусветным культурным працэсе. "Вечныя сюжэты" сходныя па прыродзе паходжання з "вечнымі вобразамі", і ад іх топас адрозніваецца адсутнасцю дакладна вызначанай фабулы. Найбольш блізкае топасу паняцце "архетып". Але ў гэтым выпадку адрозненне складае ступень свядомасці выкарыстання. Калі архетып яўляе сабою несвядомую рэпрадукцыю элементаў міфалагічнай і культурнай спадчыны, то топас адрозніваецца свядомым запазычаннем, аўтарскай зададзенасцю. Адпаведна, можна разважаць пра выкарыстанне міфа як топаса, як пэўнага транслятара анталагічнай і мастацкай інфармацыі, наяўнага ў тэксце як свядомы плён аўтарскай думкі (у адрозненне ад архетыпаў - несвядомага адлюстравання ў творчасці ўніверсальных законаў чалавечага мыслення - і ад міфалагем - вобразных канстант міфалагічнага паходжання або падпарадкаваных працэсу міфалагізацыі). У мастакоў з яркім міфапаэтычным комплексам, як адзначае B.С. Прыхадзько, "семантычнае адзінства твораў абумоўленае ўвядзеннем асабліва нагружаных сэнсам паняццяў, якія набываюць характар міфалагем, суадносяцца з устойлівым колам сэнсаў у культуры або з архетыпічнай карцінай міра" [7, с. 8]. Такім чынам, маштабы міфатворчасці ў літаратуры могуць вар'явацца ад асобнага міфа да цэлага міфалагічнага комплексу, які называецца "ўласнай міфалогіяй" і выяўляцца ў выкарыстанні культурных канстант міфапаэтычнага паходжання. 258

ЛІТАРАТУРА 1. Кассирер, Э. Философия символических форм: в 3-х т. / Э. Кассирер. - Т. 2. Мифологическое мышление. - [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://www.krotov.info/libr_min/11_k/as/sirer_26.htm. - Дата доступа: 10.04.2016. 2. Конан, У. Дантэ і Янка Купала: матывы раю і пекла / У. Конан // Янка Купала і праблемы беларускага самапазнання: матэрыялы V Міжнар. Купалаўскай навук. канф., Мінск, 7-8 снеж. 2000 г. - Мінск: МГА «Бел. Кнігазбор», 2002. - С. 140-155. 3. Косачева, Е.В. Йейтс и Блейк: мистический язык и миф: автореф. дис.... канд филол. наук: 10.01.03 / Е.В. Косачева. - М., 2002. - 24 с. 4. Марцинкевич, Н. Понятие топоса как литературоведческая проблема / Н. Марцинкевич // Славянскія літаратуры ў сусветным кантэксце: матэрыялы III Міжнар. навук. канф., Мінск, 18-20 ліст. 1997 г.; у 2 ч. - Ч. 2: Беларуская літаратура, міфалогія і фальклор. Пытанні тэорыі літаратуры. - Мн.: БДУ, 1999 - С. 104-107. 5. Мелетинский, Е.М. Поэтика мифа / Е.М. Мелетинский. - М.: Наука, 1976. - 408 с. 6. Мифы народов мира: Энциклопедия: в 2-х томах. - Том 1. (А-К). - М.: Сов. Энциклопедия, 1988. - 672 с. 7. Приходько, В.С. Мифопоэтический аспект ранней лирики У.Б. Йейтса (1889-1899 гг.): автореф. дис.... канд филол. наук: 10.01.03 / В. С. Приходько. - Воронеж, 2005. 30 с. 8. Уэллек Р. Теория литературы / Р. Уэллек, О. Уоррен. - Москва: Прогресс, 1978. - 327 с. 9. Хальпукова, Е.Л. Мифопоэтика хронотопа в поэзии русских младосимволистов и классиков белорусской литературы: автореф. дис.... канд филол. наук: 10.01.01; 10.01.02 / Е.Л. Хальпукова. - Минск, 2010. - 24 с. 10. Эпштейн М. Природа, мир, тайник вселенной. Система пейзажных образов в русской поэзии / М. Эпштейн. - [Электронный ресурс] - Режим доступа: www.klex.ru/fqs. - Дата доступа: 10.04.2016. 11. Curtius, E. R. Literatura europejska i lacinskie sredniowiecze / E.R. Curtius. - Krakow: UNIVERSITAS, 1997. - 692 s. 12. Slownik szkolny: terminy literackie. - Warszawa: Wydawnictwa szkolne i pedagogiczne, 1991. - 160 s. 259