ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ
|
|
- Bronisław Matuszewski
- 7 lat temu
- Przeglądów:
Transkrypt
1 Г. Тычко, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ Гуманістычны пачатак быкаўскай прозы абумоўлены наватарскім падыходам пісьменніка да паказу ваенных «будняў», да перажыванняў і псіхалогіі звычайнага «маленькага» чалавека на вайне. Адметным найперш быў выбар самога героя, які ўвасабляў жыційна-ідылічны зверхтып з арыентацыяй на духоўна-маральны аспект гераізму. Аповесці В. Быкава вызначаліся асаблівым трагізмам, заснаваным на супрацьпастаўленні матэрыяльнага і духоўнага, на рэзкім сутыкненні характараў, на глыбокім псіхалагізме. Пакідаючы чалавека адзін на адзін з жорсткімі абставінамі, з неабходнасцю маральнага выбару, пісьменнік робіць асновай сваёй жыццёвай канцэпцыі гуманізм і сумленнасць. З аповесці «Мёртвым не баліць», якая з явілася ў друку ў 1965 годзе, пачалася кампанія пераследавання В. Быкава і яго твораў. Прычынай, як пісала тагачасная крытыка, стала «отображение событий Великой Отечественной войны с неверных идейных позиций». У выніку апальны твор доўгі час быў пад забаронай: пабеларуску не друкаваўся 17 год, у перакладзе на рускую 23 [2]. Аповесць «Мёртвым не баліць» твор шмат у чым аўтабіяграфічны. Зімой 1944 года пісьменнік удзельнічаў у баях на Кіраваградчыне, быў цяжка паранены, а яго бацькі нават атрымалі пахаронку на сына. У творы В. Быкаў захоўвае і час, і месца падзей, ён паказвае, як група параненых савецкіх салдат зімой 1944 г. спрабуе ўратавацца ад пераследу фашысцкіх танкаў пад Кіраваградам. Аднак на іх шляху паўстае бязлітасны капітан-«асабіст» Сахно. Паралельна пісьменнік адлюстроўвае і другі план сучаснасць, у якім іншы герой, былы старшыня Ваеннага трыбунала, спрабуе апраўдаць дзеянні Сахно. Негатыўныя ацэнкі аповесці з явіліся ў газетах «Правда» і «Красная звезда» па загадзе, які непасрэдна сыходзіў з ЦК КПСС. [2]. Не дзіўна, што твор В. Быкава і падчас першай публікацыі ў часопісе «Маладосць», і падчас публікацыі ў «Новом мире», і пасля ўзнаўлення ў Зборы твораў пісьменніка ў 1982 г. шмат разоў
2 падвяргаўся цэнзурным праўкам і перайначваўся насуперак аўтарскай волі. Сам В. Быкаў быў перакананы, што першы, аўтарскі, экзэмпляр «Мёртвым не баліць» не захаваўся. На шчасце, рукапісы не гараць. Машынапіс аповесці нядаўна быў знойдзены С. Шапранам у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, была адшукана нават чарнавая рэдакцыя твора, які плануецца апублікаваць у першапачатковай аўтарскай версіі ў бліжэйшы час. У 1969 г. у аповесці «Круглянскі мост» пісьменнік упершыню звяртаецца да тэмы партызанскай барацьбы на Беларусі. Пазнейшыя творы, якія складаюць так званы партызанскі цыкл, а менавіта: «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Воўчая зграя» (1974), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), вызначаюцца ўсё большым заглыбленнем у анталагічную праблематыку, філасофскім роздумам над сутнасцю дабра і зла, святла і цемры і разнастайнымі мадыфікацыямі іх праяў у рэальным жыцці, рысамі, што асабліва выразна выявіліся ў аповесці «Сотнікаў», якая справядліва лічыцца вяршыняй тагачаснай творчасці мастака. У першым варыянце твор меў назву «Ліквідацыя» і паводле сведчання аўтара быў натхнёны «хутчэй не вайной, а нашай сучаснасцю. Вядома, можна сказаць, што біблейскі сюжэт пра Авеля і яго брата Каіна жыве ў чалавецтве даўно і праяўляецца рэгулярна, у вайну тым болей. Але калі ў іншы час брат забіваў брата дзеля карысьці спадчыны ці багацця, дык у вайну дзеля элемэнтарнае, біялягічнае мэты выжыць. «Тое быццам 8 матываў і наступстваў, піша В. Быкаў. У мірны ж час ужо не забівалі дзеля элементарнае патрэбы выжыць, літаратарам не стралялі ў патыліцу. Затое шырока практыкавалася забойства іх твораў. Творы не друкавалі, за імі палявалі, рукапісы перахоплівалі на пошце, тайна аддавалі ў карныя органы, якія выносілі свае прысуды і творам, і аўтарам. І рабілі тое не акупанты, ня людзі іншай нацыі ці рэлігіі, а свае калегі, таварышы, нават сябры» [4, с. 213]. Назву аповесці з «Ліквідацыі» на «Сотнікаў» перамяніў А. Т. Твардоўскі ў «Новом мире», мяркуючы, што гэта ўратуе аўтара і часопіс ад палітычнага пераследу. В. Быкаў гэтай праўкай застаўся незадаволены, ён лічыў, што ў такім выпадку было б лепш назваць твор «Сотнікаў і Рыбак», але вымушаны быў пагадзіцца з прапановай рэдакцыі. Не абышлося без сюрпрызаў і падчас публікацыі твора на радзіме ў часопісе «Полымя». Галоўнай перашкодай для выхаду аповесці ў свет стала «адсутнасць у ёй
3 вобразаў камуністаў», у выніку быкаўскі Сотнікаў стаў не толькі камуністам, але яшчэ і сынам камуніста (4. с ). Пасля падобных правак першапачатковы тэкст твора значна змяніўся, аўтарская задума была дэфармаваная. З экзістэнцыяльнай праблематыкі, філасофскага роздуму над сутнасцю чалавечай натуры, спрадвечнай дылемы дабра і зла, акцэнт трошкі змясціўся ў бок стандартнай для літаратуры сацрэалізму тэмы духоўнай стойкасці новага савецкага чалавека. Шмат новых элементаў, нехарактэрных для ранейшага В. Быкава, уключала ў сябе аповесць «Знак бяды» (1982). Гэта быў твор пра вайну і пра даваеннае жыццё беларускага сялянства, пра калектывізацыю. Размова ішла, па сутнасці, пра сувязь мінулага і сучаснага, што дазваляла зразумець спецыфіку нацыянальнага менаталітэту, вытокі народнага подзвігу і вытокі праяў здрадніцтва і калабарацыянізму (вобразы паліцаяў Патапа Каландзёнка і Антона Недасекі выступаюць у творы спараджэннем сталінскай таталітарнай сістэмы). «Беларусы мабыць, адна з самых няшчасных нацый Еўропы, гаварыў Васіль Быкаў на Кангрэсе беларусістаў у маі 1991 г. Не зважаючы на ўсе нашы зусім неблагія, Богам дадзеныя чалавечыя якасці, мы дагэтуль не маем таго, чаго варта мець кожнай нацыі свету, для чаго, па сутнасці, яна і існуе пад небам. І ўсё таму, што з нейкага капрызу гісторыі, мы ўпусцілі свой нацыянальны цягнік і апынуліся ў ролі вечных паязджан, пазбаўленых прыстойнага лёсу, здатнага прытулку дзяржаўнасці». І далей, гаворачы пра такія рысы беларуса, як «высакароднасць нашага сэрца, наш бясхітрасны розум і наш неспатольны боль», пісьменнік падкрэсліў: «Так, боль. Менавіта боль гэта наш гістарычны спадарожнік, які ні на год не пакінуў нас у мінулым, не пакідае і зараз. У нашай імперыі даўно ўжо няма шчаслівых народаў, але беларусы, як ужо сказана, можа, самыя нешчаслівыя сярод іх» [6, с ]. У гэтых словах В. Быкаў не толькі ацэньваў нашае мінулае, а як бы прадказаў (можа, ужо інтуітыўна прадчуваў) з яўленне сваёй новай аповесці «Ваўчыная яма». Так, былі ўжо напісаны і надрукаваны, пасля «Знака бяды», «Аблава» (1988) і «Сцюжа» ( ). Творы, у якіх выразна адбіваліся балявыя кропкі гістарычнага шляху народа, знайшлі яркае ўвасабленне народныя характары. Але, падобна, у душы мастака жыло адчуванне, што ён яшчэ недастаткова, не ў поўнай меры паказаў «неспатольны боль» нашага народа, ці, інакш кажучы, свой, глыбока вынашаны,
4 выпакутаваны мастакоўскі боль за суайчыннікаў. І вось напрыканцы 90-х гг. мінулага стагоддзя ён задумаў аповесць «Ваўчыная яма». Несумненна, што ў якасці каталізатара і своеасаблівага стрэсфактара для задумы гэтага твора з явіўся Чарнобыль з яго зонай адчужэння, з яго смертаноснай радыяцыяй. Увогуле, трэба сказаць, Васіль Быкаў не спяшаўся дакранацца непасрэдна да балючай чарнобыльскай тэмы, хоць ён высока ацэньваў адпаведную грамадска-палітычную і публіцыстычную дзейнасць Алеся Адамовіча, у прыватнасці яго публікацыі, што склалі кнігу «Апакаліпсіс па графіку» (1992), творы Святланы Алексіевіч, Івана Пташнікава, Сяргея Законнікава. Менавіта Васіль Быкаў бярэцца пісаць у тым жа 1991 годзе прадмову да беларускага выдання дакументальнай аповесці «Апошняе папярэджанне. Спадчына Чарнобыля» вядомага амерыканскага ўрача-радыёлага Роберта Пітэра Гейла, які адным з першых замежных спецыялістаў адгукнуўся на чарнобыльскую бяду. «Ягоны прыклад сведчанне таго, што ў наш час нішто не можа раздзяляць людзей, калі ў іх сапраўды гарыць агонь чалавечнасці і спачування. Рознасць ідэалогій, рэлігій, сацыяльнага стану бяссільны перад любоўю, яе двухтысячагадовай хрысціянскай духоўнасцю», скажа пра Р. П. Гейла В. Быкаў [7, с. 3]. Але сам В. Быкаў, як мастак, не спяшаўся, вытрымліваў, так бы мовіць, часавую дыстанцыю. Пакуль маральнае пачуццё, усведамленне грамадзянскага абавязку і мастакоўская інтуіцыя, разам узятыя, не падказалі яму свой падыход, сваё рашэнне тэмы. Свой горкі роздум пра ўласныя жыццёвыя нягоды адзін з персанажаў аповесці збеглы салдат заключае высновай: «Што ўжо тут клапаціцца пра гонар, калі знікае магчымасць жыць. Во трапіў у ваўчыную яму: як ні скачы не выскачыш» [3, с. 41]. Гэтыя словы дзіўным чынам пераклікаюцца з працытаваным вышэй (датаваным 1994 г.), выступленнем пісьменніка, які заканчваецца словамі: «Ці да дэмакратыі тут? Тут хоць бы як-небудзь выжыць» [6, с. 248]. Нельга не спыніцца на жанравай адметнасці твора. Адметнасці па-свойму загадкавай, нават магічнай. Кампазіцыйная структура «Ваўчынай ямы» ўжо з першага погляду ўражвае двухпланавасцю, арганічаным паяднаннем двух пачаткаў рэальнага і ўмоўнага. Апошні закадзіраваны ў знакі-сімвалы. Беларуская рэчаіснасць канца ХХ стагоддзя з яе соцыумам і яе прыродай (людзі і прырода
5 паказваюцца ў аповесці як адзінае цэлае) зашыфраваная ў абагуленыя метафарычныя адбіткі-матрыцы. Уражвае сімвалічная абстрагаванасць вобразаў: героі аповесці не толькі не маюць месца пад сонцам («Свет вялікі, а месца нідзе няма»), але нават пазбаўлены ўласных імёнаў. Гэта проста с а л д а т, б о м ж, ж а н ч ы н а. Толькі адзін стары хутаранін, які спадзяецца хоць тут, у зоне, цаной жыцця здзейсніць спрадвечную мару беларуса пажыць гаспадаром на сваёй зямельцы, толькі ён мае ўласнае імя Карп. Цягам апошніх гадоў жыцця Васіль Быкаў паспяхова засвойваў такі новы для сябе жанр як прыпавесць. Падобна, што гэты досвед у нейкай ступені адбіўся і на стылістыцы «Ваўчынай ямы». Сучасны амерыканскі літаратуразнаўца Г. Блюм піша: «Кожная эпоха мае свой адносна невялікі рэпертуар жанраў, на якія крытыка і чытачы рэагуюць з энтузіязмам. У той жа час рэпертуар жанраў, лёгка даступных для пісьменнікаў яшчэ меншы: гэты часавы канон абавязковы для ўсіх, за выключэннем найвялікшых, самых моцных ці самых таямнічых пісьменнікаў» [8, с. 172]. Галоўную сутнасць, ідэйную дамінанту творчасці і жыцця Васіля Быкава можна выказаць словамі з яго Выступлення на VII з ехдзе СП БССР у 1989 г.: «Нам трэба сёння азірнуцца на саміх сябе, паглядзець, якія мы інтэлігенты і як выконваем свае абавязкі перад народам. Вядома, у мастацтве найперш талент, але, апроч таленту, яшчэ так неабходна сумленне. І калі талент ад Бога, дык сумленне хоць і не цалкам, усё ж у значнай меры ад нашае чалавечае волі. І калі мець на ўвазе наш дужа нават няпросты час і наша мастацтва, дык у іх, мабыць, болей за ўсё, і вырашае менавіта сумленне. Сумленне ва ўсім: у стаўленні да народа, да гісторыі, да сучаснасці і будучыні» [6, с. 73]. 1. Адамовіч, А. Апакаліпсіс па графіку / А. Адамовіч. Мінск : Беларусь, Аповесць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць» упершыню выйдзе без цэнзуры. [Электронны рэсурс] / Рэжым доступу: tut.by/culture/ html. Дата доступу: 28 лютага Быкаў, В. Ваўчыная яма / В. Быкаў // Полымя Быкаў, В. Доўгая дарога дадому / В. Быкаў. Мінск, Быкаў, В. На крыжах / В. Быкаў. Мінск : Беларусь, Быкаў, В. Крыжовы шлях / В. Быкаў. Мінск : Гронка, Гейл, Роберт-Рітэр. Апошняе папярэджанне. Спадчына Чарнобыля / Р.-Р. Гейл. Мінск : Маст. літ., 1991.
6 8. Bloom, Harold. Podzwonne dla kanonu / Н. Bloom. Literatura na świecie // S
ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.
Próbny egzamin maturalny z języka białoruskiego ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt. Pkt. cząstk. Uwagi. У Беларусі
Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica
Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN Acta Polono- Ruthenica XX WYDAWNICTWO UNIWERSYTETU WARMIŃSKO-MAZURSKIEGO OLSZTYN 2015 2 Od Redaktora
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO
ARKUSZ ZAWIERA INFORMACJE PRAWNIE CHRONIONE DO MOMENTU ROZPOCZĘCIA EGZAMINU! Miejsce na naklejkę dysleksja MOB-P1_1P-082 EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ ROK 2008 POZIOM PODSTAWOWY Czas pracy
Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.
Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308. Гістарычна склалася, што Польшча з яўляецца не толькі суседкай Беларусі, але і краінай, з якой цесна знітаваны,
UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва
DOI:10.17951/sb.2016.10.153 Literaturoznawstwo Uniwersytet w Białymstoku (Polska) University of Białystok (Poland) e-mail: kwin@poczta.onet.pl Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва
Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай
Wioleta Nikitiuk-Perkowska, Экзістэнцыяльная праблематыка 65 Wioleta Nikitiuk-Perkowska Białystok Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай Змест літаратуры ХХ стагоддзя ў значнай ступені
ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu
ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu Крытыка як інтэрпрэтацыя літаратурнага творa Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt. Pkt. cząstk. Uwagi Роля крытыка змяняецца таму,
Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)
КРАЁВАЯ ІДЭЯ, канец ХІХ пачатак ХХ стагоддзя анталогія Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі) Раман Скірмунт 10 У крызісны час для цяперашняй расійскай дзяржавы пачалі дамагацца права на самастойнае
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO
ARKUSZ ZAWIERA INFORMACJE PRAWNIE CHRONIONE DO MOMENTU ROZPOCZĘCIA EGZAMINU! Miejsce na naklejkę dysleksja MOB-P1_1P-082 EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ ROK 2008 POZIOM PODSTAWOWY Czas pracy
Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм
28 жнiўня 2015 32 (449) «ЛІТАРАТУРНАЯ БЕЛАРУСЬ» 8 (108) Змест (1) 9 КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКІ ПРАЕКТ Грамадскага аб яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага Часу» Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org
BIBLIOTEKARZ PODLASKI NR 2/2018 (XXXIX)
BIBLIOTEKARZ PODLASKI NR 2/2018 (XXXIX) BIBLIOTEKARZ PODLASKI OGÓLNOPOLSKIE NAUKOWE PISMO BIBLIOTEKOZNAWCZE I BIBLIOLOGICZNE RADA REDAKCYJNA Łukasz Zabielski Książnica Podlaska im. Ł. Górnickiego Redaktor
Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому
Экстрымальная Крыжовая Дарога 2017- Дарога Пералому Дарога Пералому Введение ДарогаПералому- гэтая назва была выбрана не выпадкова. Гэта адкрыццё таго, які ўплыў Экстрымальная Крыжовая Дарога мае на чалавека.
Гдзе тыя васількі, што ў вачах мігалі? Гдзе для смеху губы, гдзе на іх каралі? [2, т. 2, с. 249]
Лія Кісялёва Некаторыя асаблівасці вобразна-фразеалагічнай сістэмы ў творчасці В. Дунін-Марцінкевіча: да праблемы аўтарства Пінскай шляхты Выказаная 11 гадоў таму Н. Мячкоўскай галавакружная гіпотэза,
EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI
Centralna Komisja Egzaminacyjna w Warszawie EGZAMIN MATURALNY 00 JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY Klucz punktowania odpowiedzi MAJ 00 Egzamin maturalny z języka białoruskiego CZĘŚĆ I rozumienie pisanego
Бунт тутэйшых супраць нацыі
ISSN 1819 3625 16-17(1-2), 2011 Бунт тутэйшых супраць нацыі Чернявская, Юлия (2010). Белорусы. От «тутэйшых» к нации. Минск: ФУАинформ. 512 с. Кніга Юліі Чарняўскай, вядомага беларускага культуролага,
Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі
BIBLIOTEKARZ PODLASKI 2017/3 (XXXVI) ISSN 1640-7806 http://bibliotekarzpodlaski.ksiaznicapodlaska.pl/ Mikałaj Chmialnicki Białoruski Uniwersytet Państwowy, Mińsk Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY
Centralna Komisja Egzaminacyjna Arkusz zawiera informacje prawnie chronione do momentu rozpoczęcia egzaminu. Układ graficzny CKE 2010 KOD WPISUJE ZDAJĄCY PESEL Miejsce na naklejkę z kodem dysleksja EGZAMIN
JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY
EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2013/2014 JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY ROZWIĄZANIA ZADAŃ I SCHEMAT PUNKTOWANIA MAJ 2014 2 Egzamin maturalny z języka białoruskiego Część I Odpowiedzi maturzysty
МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.
МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I Część I rozumienie tekstu Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt. Pkt. cząstk. Uwagi 1. Адказ в) 0-1 2. «Наша ніва» (1906-1915) 0-2 1 1 za podanie
«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»
Анатоль Трафімчык «НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!» Гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай літаратуры Мінск Выдавец А. М. Янушкевіч 2017 УДК 821.161.3-09 ББК 83.3(4Беи) Т65 Навуковыя рэдактары: кандыдат
А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel
27. Памятная книжка Минской губернии. Минск: Издание Минск. губерн. стат. комитета, 1845 1916. на 1874 год. Минск: Губерн. тип., 1873. 254 с. 28. Памятная книжка Минской губернии. Минск: Издание Минск.
PROGRAM XXIV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO
AЛІМПІЯДA ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Ў ПОЛЬШЧЫ Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта вул. Штурмова 4 02-678 Варшава XXIV EDYCJA OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO W POLSCE Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu
Droga ku wzajemnosci
Katedra Bialorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego Droga ku wzajemnosci 50 lat bialorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim Redakcja naukowa Mikolaj Timoszuk i Mikolaj Chaustowicz Warszawa 2007 Павел
Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by
27 кастрычнiка 2017 40 (554) «ЛІТАРАТУРНАЯ БЕЛАРУСЬ» 10 Змест (1) 7 КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКІ ПРАЕКТ Грамадскага аб яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага Часу» Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org
ПАМІЖ БЕЛАРУССЮ І ПОЛЬШЧАЙ Драматургія Сяргея Кавалёва. POMIĘDZY BIAŁORUSIĄ A POLSKĄ Dramaturgia Siarhieja Kawaloua.
ПАМІЖ БЕЛАРУССЮ І ПОЛЬШЧАЙ Драматургія Сяргея Кавалёва POMIĘDZY BIAŁORUSIĄ A POLSKĄ Dramaturgia Siarhieja Kawaloua Зборнiк артыкулаў Мінск, «Кнігазбор», 2009 УДК 82.6.3.09+929 Кавалёў ББК 83.3(4Беи) П5
ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ
Ірына Багдановіч ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ Сярод твораў на гістарычную тэматыку ў літаратурнай спадчыне Уладзіслава Сыракомлі вылучаецца сваім трагедыйным пафасам і рамантычным напружаннем
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO
Miejsce na naklejkę z kodem szkoły dysleksja MOB-R1_1P-072 EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ ROK 2007 POZIOM ROZSZERZONY Czas pracy 180 minut Instrukcja dla zdającego 1. Sprawdź, czy arkusz
Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)
Dwa lata temu weszła w życie ustawa o mniejszościach narodowych i etnicznych. Przewiduje ona, że w gminach zamieszkanych przez minimum 20... (str. 19) Inicjatorem pierwszej białoruskiej gazety Nasza Dola,
Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,
Наталля Русецкая ПАЭТЫЧНЫЯ ЛІСТЫ ФРАНЦІШКІ УРШУЛІ РАДЗІВІЛ Францішка Уршуля паходзіць з магнацкага роду Карыбутаў- Вішнявецкіх. Дачка кракаўскага ваяводы Януша Вішнявецкага і Тэафілі з Ляшчынскіх нарадзілася
Rada Naukowa. Adres redakcji
Acta Albaruthenica Rada Naukowa Nina Barszczewska (Uniwersytet Warszawski) Hienadź Cychun (Narodowa Akademia Nauk Białorusi) Siarhej Kavaliou (Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej w Lublinie) Bronisław
EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2018/2019 JĘZYK BIAŁORUSKI
EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 18/19 JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY FORMUŁA OD 15 ( NOWA MATURA ) ZASADY OCENIANIA ROZWIĄZAŃ ZADAŃ ARKUSZ MOB-P1 MAJ 19 Uwaga: Akceptowane są wszystkie odpowiedzi
камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)
камунікаты Мікола Хаўстовіч (Мінск) Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Беларусь у першай палове XIX ст. была арэнаю жорсткае палітычнае ды ідэалагічнае барацьбы. Рэчыпаспалітаўскі патрыятызм, што ўзмоцніўся
Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.
КРАЁВАЯ ІДЭЯ, канец ХІХ пачатак ХХ стагоддзя анталогія У абарону ідэі 1 Раман Скірмунт Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай думы, даслаў нам наступны ліст у абарону нядаўна створанай
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2013 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY
Centralna Komisja Egzaminacyjna Arkusz zawiera informacje prawnie chronione do momentu rozpoczęcia egzaminu. Układ graficzny CKE 2010 KOD WPISUJE ZDAJĄCY PESEL Miejsce na naklejkę z kodem dysleksja EGZAMIN
Czasopis 4/13. Nr 4 (263). Красавік kwiecień 2013. http://czasopis.pl Cena 5 zł (w tym 5% VAT)
Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie. Nr 4 (263). Красавік kwiecień 2013. http://czasopis.pl Cena 5
социально-гуманитарные науки
Доклады Национальной академии наук Беларуси 2015 июль август Том 59 4 социально-гуманитарные науки УДК 821.161.3 04.09-94 16 А. І. БОГДАН 1 «АЎТАБІЯГРАФІЯ» БАГУСЛАВА РАДЗІВІЛА ЯК АЎТАРСКАЯ СПОВЕДЗЬ-АПРАЎДАННЕ
Rada Naukowa. Recenzenci
Acta Albaruthenica Rada Naukowa Aleksander BARSZCZEWSKI (Uniwersytet Warszawski) Hienadź CYCHUN (Narodowa Akademia Nauk Białorusi) Walancin HOLUBIEU (Narodowa Akademia Nauk Białorusi) Bronisław KODZIS
БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе
БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Заснавана ў 1996 годзе Серыя І. Мастацкая літаратура Аўтар праекта
UMCS. Вывучэнне сувязей паміж мастацкай літаратурай і візуальнымі мастацтвамі
Literaturoznawstwo Маргарыта Грудзінава Мінск Сувязь вербальнага і візуальнага ў мастацка-літаратурнай творчасці Яна Булгака і Язэпа Драздовіча The connection between the verbal and the visual in the works
PROGRAM XXV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO
AЛІМПІЯДA ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Ў ПОЛЬШЧЫ Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта вул. Штурмова 4 02-678 Варшава XXV EDYCJA OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO W POLSCE Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu
Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł
Wiadomości Gródeckie Haradockija Nawiny Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł Fot. Jerzy Chmielewski isokolka.eu Развітанне з Сакратам Яно- вічам Po pierwsze
У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)
24 В.П. РАГОЙША У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны) На материале поэзии Винцента Дунина-Марцинкевича (1808 1884) и Янки Лучины (1851 1897) показаны поиски
Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага
Філасофія Перад абліччам краху Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага 83 Дзмітрый Шчэрбік, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Крызіс заходняй цывілізацыі, які выяўляецца ў сутнасных праблемах развіцця
UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza
DOI:10.17951/sb.2017.11.149 Literaturoznawstwo Uniwersytet Warszawski (Polska) University of Warsaw (Poland) e-mail: m.khaustovich@uw.edu.pl Аляксандар Ельскі як перакладчык Пана Тадэвуша Адама Міцкевіча
NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY
Arkusz zawiera informacje prawnie chronione do momentu rozpoczęcia egzaminu. MOB 2017 KOD UZUPEŁNIA ZDAJĄCY PESEL miejsce na naklejkę EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY DATA: 24
Чорт, Янка Юхнавец ды беларуская літаратура
Чорт, Янка Юхнавец ды беларуская літаратура Вобраз чорта даўно цікавіў дасьледнікаў нацыянальных культураў. 70 У першым беларускім міталягічным слоўніку 71 чорт па колькасьці адведзеных яму старонак займае
UMCS. Невялікім накладам у 100 асобнікаў у прыватным мінскім выдавецтве Права
DOI:10.17951/sb.2016.10.323 Ганна Кісліцына, Культурны градыент. Ідэі, маніфесты, кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ ХХІ стагоддзяў, Мінск: Права і эканоміка, 2015, 344 c. Невялікім накладам у 100
УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.
Acta Germano-Slavica VI 2015 УДК 655.5(075.8) В. I. Еўмянькоў УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст. Аналізуюцца
БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Ніна Шыдлоўская: ПРА ПАТРЫЯТЫЗМ, ФЕМІНІЗМ І КАХАННЕ КАЛЕНДАРЫ АД БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! І БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ 12 (187) снежань 2017 У НУМАРЫ: Віншуем з Калядамі і Новым годам! Дарагія сябры! Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам! Няхай надыходзячы год стане годам вашых асабістых дасягненняў,
We wszystkich publikacjach stosuje się tradycyjny system przypisów, które należy zamieszczać u dołu strony.
Zasady sporządzaniia przypiisów biiblliiograffiicznych We wszystkich publikacjach stosuje się tradycyjny system przypisów, które należy zamieszczać u dołu strony. Podstawowe elementy przypisów bibliograficznych:
EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI
Centralna Komisja Egzaminacyjna EGZAMIN MATURALNY 03 JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY Kryteria oceniania odpowiedzi MAJ 03 Egzamin maturalny z języka białoruskiego Część I Odpowiedzi maturzysty mogą
Rada Naukowa. Adres redakcji
Acta Albaruthenica Rada Naukowa Nina Barszczewska (Uniwersytet Warszawski) przewodnicząca Hienadź Cychun (Narodowa Akademia Nauk Białorusi) Siarhej Kavaliou (Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej w Lublinie)
«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»
86 «De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча» Польскі трактат XV стагоддзя пра Грунвальдскую бітву Грунвальдская бітва, 600-я гадавіна якой будзе адзначацца 15 ліпеня, адна з самых значных падзей у
Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości
Беларуская культура... 145 ISSN 1642-1248 Σ Ο Φ Ι Α NR 4/2004 Artykuły, Rozprawy Статьи, Доклады НІА РБ Мінск Беларуская культура: уплывы XVIII і ХІХ стагоддзяў і фарміраванне самабытнасці Kultura Białoruska:
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY
Arkusz zawiera informacje prawnie chronione do momentu rozpoczęcia egzaminu. Układ graficzny CKE 2013 KOD WPISUJE ZDAJĄCY PESEL Miejsce na naklejkę z kodem dysleksja EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY
Arkusz zawiera informacje prawnie chronione do momentu rozpoczęcia egzaminu. Układ graficzny CKE 2013 KOD WPISUJE ZDAJĄCY PESEL Miejsce na naklejkę z kodem dysleksja EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2011 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70. Instrukcja dla zdającego
dysleksja Centralna Komisja Egzaminacyjna Arkusz zawiera informacje prawnie chronione do momentu rozpoczęcia egzaminu. Układ graficzny CKE 2010 KOD WPISUJE ZDAJĄCY PESEL Miejsce na naklejkę z kodem EGZAMIN
Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.
1/05 Czasopis Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie. Nr 1 (168). Styczeń 2005. Internet: www.czasopis.com.
WOJEWÓDZKI KONKURS JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO
Kod ucznia Liczba punktów WOJEWÓDZKI KONKURS JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO DLA UCZNIÓW GIMNAZJUM W ROKU SZKOLNYM 2014/2015-18.03.2015 1. Test konkursowy zawiera 10 zadań. Są to zadania zamknięte i otwarte. Na ich
«Паэзія не бывае чужой ці нечай»
І Н Ф А Р М А Ц Ы Й Н Ы Б Ю Л Е Т Э Н Ь 17 2 снежань, 2012 З А С Н А В А Л Ь Н І К І : ГА " С А Ю З Б Е Л А Р У С К І Х П І С Ь М Е Н Н І К АЎ ", М ГА З Б С " Б А Ц Ь К АЎ Ш Ч Ы Н А" А Ў Т О Г Р А Ф Леанід
UMCS. Franciszek Umiastowski był jednym z prekursorów białoruskiego ruchu narodowego
Historia, socjologia Helena Głogowska Białystok Franciszek Umiastowski i jego rola w ruchu białoruskim od Naszej Doli do Katynia Franciszek Umiastowski and his role in the Belarusian movement: from Nasha
Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.
3 4 Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof. UwB Projekt okładki: Redakcja i korekta Barbara Piechowska (jęz.
UMCS. Ёсць кнігі, напісаныя непрафесійнымі літаратуразнаўцамі (пісьменнікамі,
DOI:10.17951/sb.2017.11.337 Альгерд Бахарэвіч, Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры, Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016, 278 с. Ёсць кнігі, напісаныя непрафесійнымі літаратуразнаўцамі
зоне, у зоне адчужэння. Вось тады і грымнула ў сэрца самая галоўная яго тэма:
Газета творчай інтэлігенцыі Беларусі ISSN 0024-4686 12 (4556) 26 сакавіка 2010 г. У нумары: Суседскі погляд на «пакаленне Бум-Бам-Літа» Постмадэрнізм у беларускай літаратуры з ява дыскусійная. Стар. 7
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO
Miejsce na naklejkę z kodem szkoły dysleksja MOB-P1A1P-062 EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY Czas pracy 170 minut ARKUSZ I MAJ ROK 2006 Instrukcja dla zdającego 1. Sprawdź, czy
Белaрускiя Bедамасьцi
1 (69) / 2010-2011 Белaрускiя Bедамасьцi НЬЮ-ЁРК ВАРШАВА, лістапад 2010 верасень 2011 гг. 1. Прыняцьце вайсковай прысягі на вернасьць Беларусі 8 верасьня 1992 г. на плошчы Незалежнасьці ў Менску, арганізаванай
UMCS. Польскамоўны верш Krakow Адэлі з Устроні як ключ да разгадкі аўтарства паэмы Мачаха. Уводныя заўвагі
DOI:10.17951/sb.2015.9.149 Literaturoznawstwo Białoruski Uniwersytet Państwowy (Mińsk, Białoruś) Belarusian State University (Minsk, Belarus) E-mail: ibogdana@yandex.ru Польскамоўны верш Krakow Адэлі з
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ
STUDIA PHILOLOGICA Ж. В. НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ І ІХ УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ МАСТАЦТВА ВЕРСІФІКАЦЫІ У даследаваннях, прысвечаных гісторыі педагагічна-асветніцкай думкі
UMCS. На мяжы ХХ ХХІ стагоддзяў у беларускай літаратуры можна канстатаваць. Беларуская літаратура мяжы ХХ ХХІ стст.: тэндэнцыі развіцця
Literaturoznawstwo Аксана Бязлепкіна Мінск Беларуская літаратура мяжы ХХ ХХІ стст.: тэндэнцыі развіцця Belarusian literature at the turn of the 20th21st centuries: Trends На мяжы ХХ ХХІ стагоддзяў у беларускай
Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве
Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве Лешак Заштаўт Vilna totius Lithuaniae urbs celeberrima 1 Даніэль Бавуа назваў новае выданне сваёй двухтомнай
Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.
6/11 Czasopis Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie. Nr 6 (243). Чэрвень czerwiec 2011. http://czasopis.pl
Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.
7-8/04 Czasopis Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie. Nr 7-8 162-163). Lipiec sierpień 2004. Internet:
Czasopis 2/05. Nr 2 (169). Luty Internet: Cena 3 zł. Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom
2/05 Czasopis Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie. Nr 2 169). Luty 2005. Internet: www.czasopis.com.
Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.
11/04 Czasopis Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie. Nr 11 (166). Listopad 2004. Internet: www.czasopis.com.
Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў
Acta Baltico Slavica, 41 Warszawa 2017 DOI: 10.11649/abs.2017.006 Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў Па
Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1
Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1 Баляслаў Ялавецкі Хто мы? Што нам патрэбна? Што трэба рабіць, каб усім нам было добра, як дзецям адной агульнай маці-айчыны нашай?.. 128 Пытанне. Што такое
UMCS. Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў
235 Алена Астапчук Мінск Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў (на матэрыяле твораў П. Касцюкевіча, В. Марціновіча і інш.) Polonisms in the Prose of Modern Belarusian Authors (on the Material of
Раіса БАРАВІКОВА РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ СКЛАД РЭДАКЦЫІ. Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс
3 Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс (676) САКАВІК, 2010 Выдаецца з 1953 года Галоўны рэдактар Раіса БАРАВІКОВА РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ Наталля АЎДЗЕЕВА, Алесь БАДАК,
Уладзімір СІЎЧЫКАЎ: «Трэба ўмець быць удзячнымі»
І Н Ф А Р М А Ц Ы Й Н Ы Б Ю Л Е Т Э Н Ь 12 2 снежань, 2011 З А С Н А В А Л Ь Н І К І : ГА " С А Ю З Б Е Л А Р У С К І Х П І С Ь М Е Н Н І К АЎ ", М ГА З Б С " Б А Ц Ь К АЎ Ш Ч Ы Н А" А Ў Т О Г Р А Ф Уладзімір
Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах
Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах Менск 2007 Прага вясны У зборніку зьмешчаны ўласныя фотаздымкі аўтараў і герояў кнігі, а таксама інтэрнэт-крыніцаў nn.by, photo.bymedia.net
Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
камунікаты Аляксей Шаланда (Гродна) Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага Паводле большасці вызначэнняў гербам называецца сімвалічная выява, якая перадаецца
Жнівень як індыкатар. Сённяшняя Стабільнасць Незадаволеных. У Вілейцы суды і штрафы за «пальчыкі»
Сённяшняя Стабільнасць Незадаволеных Усё больш Апошнім часам у нас усё больш з яўляецца катэгорый незадаволеных людзей, якія патрабуюць захавання сваіх правоў. Спецыфічных катэгорый усё больш Ужо амаль
Ігнацы Быкоўскі. Перакладчык, паэт, мемуарыст Успаміны Вершаваныя творы Карэспандэнцыя Выдадзеныя і нявыдадзеныя кнігі
Ігнацы Быкоўскі Перакладчык, паэт, мемуарыст Успаміны Вершаваныя творы Карэспандэнцыя Выдадзеныя і нявыдадзеныя кнігі 75 ПЕРАКЛАДЧЫК, ПАЭТ, МЕМУАРЫСТ Ігнацы Якса-Быкоўскі гербу Грыф (750 пасля 83) займаў
NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM ROZSZERZONY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY
Arkusz zawiera informacje prawnie chronione do momentu rozpoczęcia egzaminu. MOB 2017 KOD UZUPEŁNIA ZDAJĄCY PESEL miejsce na naklejkę EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM ROZSZERZONY DATA: 24
86.372( (476-25) Д-58 ІSBN
Мінск Беласток 2018 ББК 86.372(4 Беи) УДК 271.22-523.4 (476-25) Д-58 ІSBN 978-985-6594-55-0 Рэкамендаванна да публікацыі Выдавецкім Саветам Беларускай Праваслаўнай Царквы Рашэнне ИС Б17-703-0051 Скарына
А. І. Махнач БЕЛАРУСЬ У НАВУКОВАЙ І ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАЗІМІРА МАШЫНСКАГА
Махнач А. І. Беларусь у навуковай і педагагічнай дзейнасці Казіміра Машынскага. А. І. Махнач// Российские и славянские исследования: науч. сб. Вып. 4 / редкол.: А. П. Сальков, О. А. Яновский (отв. редакторы)
UMCS. Адной з самых цікавых, але разам з тым і маладаследаваных старонак. Вадзім Корань / Vadim Koren. Гумар у Торбе смеху Караля Жэры
DOI:10.17951/sb.2017.11.111 Literaturoznawstwo Narodowa Akademia Nauk Białorusi (Białoruś) National Academy of Sciences of Belarus (Belarus) e-mail: koran83@mail.ru Humor in "Pouch of Laughter" by Karol
Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа
Сяргей Астанковіч Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа Літоўская палітычная думка, канец ХІХ пачатак ХХ стагоддзя (2013). 156 Рэцэнзіі (гісторыя) Homines historiam ignari semper sunt pueri Людзі,
Літве 1000 год! Millenium Litwy!
СТАЦЬ ЛІТВІНАМ І БЫЦЬ ІМ развагі да перапісу 2009 A.D. MMIX - 2009 Меньск-Літоўскі 1009-2009 Літве 1000 год! Millenium Litwy! Стаць Літвінам і быць ім: развагі да перапісу 2009 г., А.Стральцоў-Карвацкі;
ECHANIKA METODA ELEMENTÓW DRZEGOWYCH W WTBRANTCH ZAGADNIENIACH ANALIZT I OPTYMALIZACJI OKŁADOW ODKSZTAŁCALNYCH NAUKOWE POLITECHNIKI ŚLĄSKIEJ
Z E S Z Y T Y NAUKOWE POLITECHNIKI ŚLĄSKIEJ TADEUSZ BURCZYŃSKI METODA ELEMENTÓW DRZEGOWYCH W WTBRANTCH ZAGADNIENIACH ANALIZT I OPTYMALIZACJI OKŁADOW ODKSZTAŁCALNYCH ECHANIKA Z. 97 GLIWICE 1989 POLITECHNIKA
Дарог скрыжаванне. Сёння нас шмат і мы ўсе Беларусь. Дзеці розных народаў называюць гэтую краіну сваёй: яна
Калі жыццё не стаіць на месцы, а Беларусь не ўбаку ад сучасных працэсаў, то без надзённых размоў не абысціся, напрыклад, падчас канферэнцыі «Роля міжнацыянальнага дыялогу ў станаўленні і развіцці грамадства».
komiks 03 font Officina.indd :36:31
1 Аднойчы наша настаўніца сказала, што акрамя тэмы ўрока яна будзе распавядаць нам і пра мэту, якая перад намі стаіць. А часам тую мэту мы будзем вызначаць разам. 1 2 Настаўніца спытала нас, ці зразумелі
recenzje, ko Marek Waldenberg, Narody zależne i mniejszości naro- dowe w Europie Środkowo-Wschodniej. Dzieje konfliktów i idei,
Marek Waldenberg, Narody zależne i mniejszości narodowe w Europie Środkowo-Wschodniej. Dzieje konfliktów i idei, Warszawa 2000, wyd. Wydawnictwo Naukowe PWN, ss. 500 Recenzowana książka jest poszerzoną
УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)
УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092) Я. С. Глінскі Стварэнне і функцыянаванне легенды аб паходжанні шляхецкіх родаў «Манівідавічаў» у ВКЛ XVI XVII стст. Анализируется процесс оформления общей родовой легенды
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2012 POZIOM ROZSZERZONY. Czas pracy: 180 minut. Liczba punktów do uzyskania: 45 WPISUJE ZDAJĄCY
Centralna Komisja Egzaminacyjna Arkusz zawiera informacje prawnie chronione do momentu rozpoczęcia egzaminu. Układ graficzny CKE 2010 KOD WPISUJE ZDAJĄCY PESEL Miejsce na naklejkę z kodem dysleksja EGZAMIN
UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica XXIII/2
UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN Acta Polono- Ruthenica XXIII/2 WYDAWNICTWO UNIWERSYTETU WARMIŃSKO-MAZURSKIEGO OLSZTYN 2018 Kolegium redakcyjne Iwona
Сакрат Яновіч. Быць сабою. Тыпова каланіяльны лёс беларусаў. Janusz Korbel. Dziedzictwo. Dziedzictwo, ojcowizna, spuścizna,
Сакрат Яновіч. Быць сабою. Тыпова каланіяльны лёс беларусаў відаць у тым, што яны ўцякаюць у горад у г... str. 4 Janusz Korbel. Dziedzictwo. Dziedzictwo, ojcowizna, spuścizna, spadek, spadczyna. W dniach
ВОСЕНЬ 1939 ГОДА Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ТРАДЫЦЫІ І ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ
ВОСЕНЬ 1939 ГОДА Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ТРАДЫЦЫІ І ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ ВОСЕНЬ 1939 ГОДА Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ТРАДЫЦЫІ І ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ Мінск Выдавец Зміцер Колас 2015 УДК 94(476) 1939 (082) ББК 63.3(4Беи)622я43 В76 Навуковы
З духоўнай спадчыны беларускага каталіцкага духавенства міжваеннага перыяду
Янка Трацяк (Горадня) артыкулы З духоўнай спадчыны беларускага каталіцкага духавенства міжваеннага перыяду Патрэба інкультурацыі беларускага грамадства дыктавала неабходнасць асэнсавання біблейска-хрысціянскай
НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ
Андрэй Чарнякевіч НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ З гісторыі нацыянальнага руху 1909 1939 гадоў Мінск Выдавец А.М. Янушкевіч 2015 УДК 94(476) 1909/1939 ББК 63.3(4Беи)6 Ч21 Рэцэнзенты: Яўген Мірановіч, прафесар,