ТРАДЫЦЫІ ПАМІНАННЯ ПРОДКАЎ У СТРУКТУРЫ МАСЛЕНІЧНАЙ І ВЕРБНАЙ АБРАДНАСЦІ БЕЛАРУСАЎ ПАДЗВІННЯ (па матэрыялах ХІХ пачатку ХХІ ст.) 1

Podobne dokumenty
EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

С вяточна-абрадавыя. стравы беларусаў. Менавіта за сталом, калі збіраліся ўсе. 96 культуралогія

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

UMCS. Невялікім накладам у 100 асобнікаў у прыватным мінскім выдавецтве Права

Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш

А. І. Махнач БЕЛАРУСЬ У НАВУКОВАЙ І ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАЗІМІРА МАШЫНСКАГА

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

У к л а д а л ь н і к і: кандыдат гістарычных навук, дацэнт А. М. Мядзведзеў, кандыдат гістарычных навук В. Л. Лакіза

Матэрыялы па гісторыі скарбу ВКЛ у кнігах запісаў за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы

PROGRAM XXIV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

We wszystkich publikacjach stosuje się tradycyjny system przypisów, które należy zamieszczać u dołu strony.

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ ДЗЕЙНАСЦЬ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ І ТАВАРЫСТВАЎ У ГАЛІНЕ ПАДАРОЖЖАЎ І ТУРЫЗМУ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў ГГ.

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

Studia Białorutenistyczne 8/2014 UMCS

ЛЕКСІЧНАЯ ДЫНАМІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ: АД 20-Х ГГ. ХХ СТ. ДА ПАЧАТКУ ХХІ СТ.

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

БАТАНІЧНЫ СЛОЎНІК ЗОСЬКІ ВЕРАС Да 90-годдзя выпуску ў свет

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ НА ПАЎДНЁВЫМ ЗАХАДЗЕ БЕЛАРУСІ Ў РАМКАХ РЭСТАЎРАЦЫЙНЫХ ПРАЦ НА МЯЖЫ ХХ ХХІ СТАГОДДЗЯЎ

УСХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ Ў ПРАЦАХ З. ПЯТКЕВІЧА

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

МІФ ЯК МЕТАД ДАСЛЕДАВАННЯ ЭЛЕМЕНТАЎ КУЛЬТУРЫ Шода М.Ю. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск На мяжы XIX-XX ст. міф пачынае рабіцца не толькі

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

Секцыя 4. Нацыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе: супольнасць і ідэнтычнасць. Панэль 4.1. Нацыя- і дзяржаватварэнне

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

PROGRAM XXV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

ECHANIKA METODA ELEMENTÓW DRZEGOWYCH W WTBRANTCH ZAGADNIENIACH ANALIZT I OPTYMALIZACJI OKŁADOW ODKSZTAŁCALNYCH NAUKOWE POLITECHNIKI ŚLĄSKIEJ

АЎТАРЫ. Павел Баркоўскі кандыдат філасофскіх навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск).

П. Ю. Булаты Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Мінск, Беларусь. P. Bulaty Republican Institute of Higher School, Minsk, Belarus

ПРАЦЫ КАФЕДРЫ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРЫ БЕЛДЗЯРЖУНІВЕРСІТЭТА

АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ (ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ)

Садоўская А. Л., Сяброўская М. А.

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

Гарадзенскі палімпсест Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV XX ст.

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

С тарыя могілкі каля в. Малькавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай

recenzje, ko Marek Waldenberg, Narody zależne i mniejszości naro- dowe w Europie Środkowo-Wschodniej. Dzieje konfliktów i idei,

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

Беларускае мястэчка, шырока пашыраны ў мінулым тып паселішча

артыкулы Эдуард Мазько (Гродна)

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2013 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫЯ ВАРЫЯНТЫ АД ЕКТЫВАЎ У МОВЕ ТВОРАЎ ЯКУБА КОЛАСА

Polska-Białoruś. Wspólne dziedzictwo historyczne. Przewodnik po materiałach archiwalnych

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

ДА ДВАЦЦАЦІГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГII ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ Ў БЕЛАСТОКУ

GRANICZNA MOC DWUFAZOWEGO TERMOSYFONU RUROWEGO ZE WZGLĘ DU NA KRYTERIUM ODRYWANIA KONDENSATU BOGUMIŁ BIENIASZ (RZESZÓW) Oznaczenia

АСОБНІКІ СТАТУТА 1588 г. ЯК ДАДАТКОВЫЯ КРЫНІЦЫ ПРАВА

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

суд: суадносіны судовай практыкі з магдэбургскім правам ( гады)

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

komiks 03 font Officina.indd :36:31

ВОСЕНЬ 1939 ГОДА Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ТРАДЫЦЫІ І ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ

па ре по па па Ьо е Те

Бунт тутэйшых супраць нацыі

ВІЗІТЫ УНІЯЦКІХ ЦЭРКВАЎ МІНСКАГА І НАВАГРУДСКАГА САБОРАЎ гг. зборнік дакументаў

І. І. БАМБЕШКА ПРЫВАТНЫ СЯДЗІБНЫ ЗБОР ТЫШКЕВІЧАЎ У ЛАГОЙСКУ / TIŠKEVIČIŲ DVARO KOLEKCIJA Į LOHOYSK

ДА ПЫТАННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ ШЛЯХТЫ БЕЛАРУСІ Ў ПАЭМЕ АДАМА МІЦКЕВІЧА «ПАН ТАДЭВУШ»

ЦАРКОЎНЫЯ ГАРАДЫ І МЯСТЭЧКІ НА БЕЛАРУСІ: ДА ПАСТАНОЎКІ ПРАБЛЕМЫ

Droga ku wzajemnosci

ПАРЛАМЕНЦКІЯ СТРУКТУРЫ ЎЛАДЫ ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV XVIII стагоддзях

НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ

UMCS. Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ

Рэлігійная талерантнасць на польска-беларускім паграніччы: гістарычны досвед

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

с Ь аё ффсе о оýои р а п

Rada Naukowa. Adres redakcji

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

З ВОПЫТУ АНАЛІЗУ БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІХ АРЭАЛЬНЫХ СЫХОДЖАННЯЎ

Гісторыя. Да пытання аб ролі палітычнай ідэалогіі ў развіцці беларускага нацыянальнага руху ў 19 - пачатку 20 ст.

ГІПОТЭЗЫ ПАХОДЖАННЯ ТАПОНІМА БРОННАЯ ГАРА

108 В. В. Гарбачова. Артыкул падрыхтаваны пры дапамозе Касы імя Юзафа Мяноўскага. **

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Праблема лакалізацыі сярэднявечнай Літвы

Гісторыя і памяць. XV XX стст.

, polemiki А. А. Мяцельскі, Старадаўні Крычаў: Гістарычна-ар- хеалагічны нарыс горада ад старажытных часоў да канца XVIII ст

autor Szymon Stankiewicz tłumaczenie Joanna Czaban projekt graficzny i skład David Sypniewski wydawca Stowarzyszenie Praktyków Kultury Krynki 2014

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

МОВАЗНА УСТВА. Герман Бiдэр Зальцбург. Пытаннiфанетыкi i акцэнту у рукапiснай Беларускай граматыцы Антона Луцкевiча (Вiльня 1916)

ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК

Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай

Г.Ціванова, Мінск, БДУ Формы назоўнікаў у беларускіх тэкстах XVIII стагоддзя

Transkrypt:

Аўсейчык, У.Я. Традыцыі памінання продкаў у структуры масленічнай і вербнай памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння (па матэрыялах ХІХ пачатку ХХІ ст.) / У.Я. Аўсейчык // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтва : мат. Міжнароднай навук.-практ. канф. (20 21 лістапада 2014 г., г. Мінск) / уклад. Ю. В. Пацюпа; гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Мінск : Права і эканоміка, 2014. С. 327-330. Аўсейчык У.Я. ТРАДЫЦЫІ ПАМІНАННЯ ПРОДКАЎ У СТРУКТУРЫ МАСЛЕНІЧНАЙ І ВЕРБНАЙ АБРАДНАСЦІ БЕЛАРУСАЎ ПАДЗВІННЯ (па матэрыялах ХІХ пачатку ХХІ ст.) 1 Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» Адным з найбольш адметных і разнастайных цыклаў народнага календара беларусаў з яўляецца веснавая абраднасць. Абрады веснавога перыяду ўяўляюць складаны комплекс, які ўключае вялікую колькасць разнародных элементаў. Неад емным і дастаткова характэрным кампанентам веснавога цыклу каляндарных абрадаў з яўляюцца рытуалы памінання памерлых. Памінальная абраднасць беларусаў Падзвіння ў веснавы перыяд уключае велікодна-радаўніцкія і траецкія памінальныя рытуалы, а таксама традыцыі ўшанавання продкаў, прымеркаваныя да Вербніцы і Масленіцы. Калі траецкая і велікодна-радаўніцкая абраднасць разглядалася ў навуковай літаратуры, то памінальныя рытуалы на Масленіцу і Вербніцу не сталі прадметам спецыяльнага даследавання. Гэта акалічнасць прадвызначыла тэматыку прадстаўленага артыкула. Масленічныя Дзяды. Згодна з праваслаўным календаром, масленічнаму тыдню папярэднічае адна з «радзіцельскіх субот». У шэрагу частак Беларусі да яе прымеркавана спраўленне Дзядоў. Дадзеная памінальная традыцыя распаўсюджана на Падзвінні, Падняпроўі і Усходнім Палессі [9, с. 81, с. 82; 10, с. 179; 11, с. 65]. Яна спарадычна сустракаецца і на Міншчыне [14, с. 114]. На Панямонні і Брэсцкім Палессі Масленічныя Дзяды амаль не фіксуюцца [12, с. 82; 13, с. 27, с. 95]. На Падзвінні дадзеная памінальная традыцыя найбольш пашырана ва ўсходняй частцы рэгіѐна (Мал. 1). Яна спарадычна сустракаецца і ў цэнтральнай, вельмі рэдка на захадзе рэгіѐна (за выключэннем Докшыччыны). Традыцыя памінаць памерлых, прымеркаваная да Масленіцы, мела таксама шырокае распаўсюджанне ў рускіх [8, с. 48]. На Падзвінні Дзяды, якія ладзяцца напярэдадні Масленіцы, маюць розныя назвы. Найбольш распаўсюджанымі з яўляюцца назвы «Мáсленічныя» ці «Мáсленыя» () Дзяды. У рэгіѐне гэтыя Дзяды 1 Артыкул падрыхтаваны ў ходзе працы па тэме «Традиционный культурно-языковой ландшафт белорусскорусского (Витебско-Смоленского) пограничья ХХ начала ХХІ в.: символика фольклорных образов, ритуальные функции и их коммуникативные репрезентации» ( Г14РП-003).

сустракаліся таксама пад назвай «Мясаедныя», а памінальная субота мела назву «Тоўстай» [7, с. 2; 11, с. 65]. Этнограф М. Анімеле адзначаў, што ў Лепельскім павеце гэтыя Дзяды былі вядомыя пад назвай «Мясныя» [2, с. 212]. У в. Гняздзілава (сучасны Докшыцкі раѐн) яны мелі назву «Мясніцы» [15, с. 258]. Такая назва ў сучасны перыяд яшчэ захоўваецца ў в. Туркі Докшыцкага раѐна: «Дзяды тры разы: перад акцябарскімі Дзмітраўскія, Асяніны, перад Велікодным постам Мясніцы і перад Тройцай» 2. Мал. 1. Арэал абраду Масленічныя Дзяды на тэрыторыі Беларускага Падзвіння Этнографы канца ХІХ пачатку ХХ ст. амаль не зафіксавалі на Падзвінні прынцыповых асаблівасцей у памінанні памерлых на Масленічныя Дзяды ў параўнанні з іншымі Дзядамі 3. А. Троіцкі згадвае, што ў в. Гняздзілава (сучасны Докшыцкі раѐн) на гэта свята пасля вячэры ўся моладзь адпраўлялася ў шынкі на ігрышча [15, с. 258]. Як спецыфічная рыса Масленічных Дзядоў (у мінулым і ў сучасны перыяд) у рэгіѐне адзначаецца прыгатаванне для памінальнай трапезы бліноў [11, с. 65; 18, s. 379]. Рэспандэнты паведамляюць таксама аб прыгатаванні «масленых» страў: «Адзначалі Масляныя Дзяды гатавалі ўсѐ масляное» 4. У астатніх момантах памінальныя абрады на Масленічныя Дзяды, як сведчаць матэрыялы сучасных палявых даследаванняў, амаль не адрозніваюцца ад іншых Дзядоў. Аднак у шэрагу месцаў рэгіѐна існавалі некаторыя асаблівасці ў асартыменце страў і парадку іх спажывання на Масленічныя Дзяды. Асабліва гэта тычыцца памежжа Падзвіння і Падняпрўя. Так, у в. Рамашкава Талачынскага раѐна быў наступны парадак: «Масляныя, ці ня чэцьвера іх. Пякуць первы блін, эта ўсегда пакойніку. І такі 2 Запісана Валодзінай Т.В., Гурскай Ю.А. у 2005 г. ад Міцько В.У., 1926 г. н. у в. Туркі Докшыцкага раѐна. 3 Падрабязны аналіз восеньскіх Дзядоў гл.: Аўсейчык, У.Я. Восеньскія Дзяды ў беларусаў Падзвіння: рэгіянальныя асаблівасці і лакальныя варыянты / У.Я. Аўсейчык // Весн. Полац. дзярж. ун-та. Сер. А. Гуманіт. навукі. 2012. 9. С. 35 44. 4 Зап. экспедыцыяй ПДУ у 1996 г. ад Паўлоўскай В.Я., 1926 г. н. у в. Касмыры Чашніцкага раѐна.

канун робюць, мѐду туды нямножка. А вечарам эты блін, што первы, нада ў гэту ваду пакрышыць. І браць ложкай. Первую ложку ўзяць і паліць пакойніку. На стол паліць і палажыць. Тады браць сабе ў рот. Тады апяць. На стол трошку і сабе ў рот. Тры разы так. Не абязацельна так. Наша мама і звала: Дзяды-прадзеды, хадзіця к нашаму столу, к нашаму паспеху, хлеба-солі прыяйце, нас ня скора ажыдайця. Возьмеш тарэлачку, паложаш яму на тарэлачку бліна, чаго яшчо і нясуць на кут пад іконы. А тады самі за стол садзімся. А тоя там стаіць. Усіх памянеш. Усе родненькія, хадзіця <...> і завіця ўсіх, у каго німа. Усіх, усіх. Я і цяпер усіх памінаю, людцы добранькія, і сватоў, усіх, і па імю назаву, прыхадзіця ўсе» 5. У мясцовасці паблізу пасѐлка Бягомль Докшыцкага раѐна Дзяды напярэдадні Масленіцы атрымалі назву «Буркаўскія» (Мал. 2) [5, с. 55; 17, р. 29, р. 30 31, р. 36, р. 75 76, р. 79]. На тэрыторыі мікрарэгіѐна існуюць разыходжанні як у тлумачэнні тэрміна, так і адносна абрадавых дзеянняў падчас гэтых Дзядоў. У рэгіѐне слова «буркаўкі» мае таксама значэнне свіных ножак, прыгатаваных для рытуальнага спажывання, вырабленых з іх дзіцячых забавак, калі костачку надзявалі на нітку і расцягвалі, прычым утвараўся характэрны гук, зімовых вятроў і мяцеліцы або толькі каляднай завеі. Па інфармацыі мясцовага насельніцтва гэтыя Дзяды спраўлялі амаль так як і астатнія. Спецыфічнай абрадавай стравай на іх былі вараныя свіныя ногі [5, с. 55]. У в. Замасточча на Масленым тыдні ў пятніцу вечарам варылі свіныя ногі, у суботу раніцай іх елі, а ўвечары спраўлялі Буркаўскія Дзяды: «Ножкі свінныя варуць у пятніцу, ставюць вечарам, на нач варуць, а тады ўвечары Дзяды правюць. Гэтаксама як абычна... Гэта перад Масленіцай... Называліся Буркаўскія Дзяды» [17, р. 29]. Пра ўжыванне свіных ног на Масленічныя Дзяды ў Барысаўскім павеце (у які і ўваходзіла Бягомальшчына) адзначаў яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст. Я. Тышкевіч [18, s. 379]. 5 Зап. Валодзінай Т.В. у 2007 г. ад Ляхновіч В.С., 1928 г. н., Масалковай Р.У., 1936 г. н., Владыка В.І., 1936 г. н., Васкрасенскай Ж., 1938 г. н. у в. Рамашкава Талочынскага раѐна.

Мал. 2. Арэал абраду Буркаўскія Дзяды на тэрыторыі Докшыцкага раѐна Віцебскай вобласці Памінанне памерлых у структуры вербнай абраднасці. На тэрыторыі Падзвіння зафіксавана спарадычнае наведванне могілак на Вербніцу [3, арк. 10; 4, арк. 20; 6, с. 414, с. 417; 17, р. 23; 7, с. 16 17; 16, с. 619]. Для шэрагу вѐсак Докшыцкага раѐна традыцыя наведваць могілкі ў гэты дзень строга выконваецца і ў наш час: «Вербу насілі на магільнік. І ўбіраем вербачку. І стаўляем, каторыя памѐршыя, і новым, і даўна памѐршым. Эта ад даўнага такі закон» (в. Баяры) [17, р. 23]. У некаторых месцах рэгіѐна дадзеная традыцыя ўжо не сустракаецца, але пра яе яшчэ памятаюць рэспандэнты: «Ну гэта раньшай насілі, раньшай і вербачку на кладбішча на первы дзень ішлі і вербачку насілі» 6. Наведванне могілак на Вербніцу адбывалася пераважна пасля службы ў храме [17, р. 71]. Абавязковым элементам гэтага наведвання рэспандэнты называюць традыцыю ўторкваць галінкі вярбы на магілах памерлых [17, р. 23, р. 71; 6, с. 414, с. 417]. Як сведчаць крыніцы, дадзеная традыцыя выконвалася і ў тых выпадках, калі храм на Вербніцу не наведвалі. На могілкі іншы раз прыносілі не пасвечаную вярбу [17, р. 23, р. 71]. Па меркаванні У.А. Лобача, вярба, якая ўторкваецца на пахаваннях, як і ў хаце і на палетках, «выконвае функцыю сакральнага маркѐра, што наноў вызначае і ўмацоўвае межы свайго свету, абавязкова ўлучаючы ў яго структуру і могілкі (дзядоў)» [6, с. 417]. У канцы ХІХ пачатку ХХ ст. традыцыя наведваць могілкі на Вербніцу і ўторкваць на магілах галінкі вярбы была распаўсюджана ў Віцебскім і Полацкім паветах. Гэта наведванне суправаджалася спецыяльнымі рытуальнымі дзеяннямі. Прыйшоўшы на могілкі, тры разы сцябалі магілу вярбой і прамаўлялі характэрнае прывітанне [7, с. 16 17]. Наведванне могілак з гэтай мэтай у Віцебскім павеце іншы раз адбывалася на Вялікдзень або Радаўніцу [16, с. 619]. Традыцыя адносіць галінкі вярбы на могілкі на Вербніцу зафіксавана і на Заходнім Палессі [1, с. 51, с. 52]. 6 Зап. аўтарам у 2009 г. ад Кавалевіч З.І., 1936 г. н. у в. Дзедзіна Докшыцкага раѐна.

Мал. 3. Арэал абраду Вербныя Дзяды на тэрыторыі Докшыцкага раѐна Віцебскай вобласці Такім чынам, на аснове аналізу этнаграфічных крыніц ХІХ пачатку ХХІ ст. можна зрабіць наступныя высновы: 1) у комплекс веснавой памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння ўваходзяць Масленічныя Дзяды і традыцыі ўшанавання продкаў, прымеркаваныя да Вербніцы; 2) Масленічныя (Масляныя, Мясаедныя, Буркаўскія) Дзяды распаўсюджаны ва ўсходняй і цэнтральнай частках рэгіѐна, а таксама на Докшыччыне; іх спецыфічнай рысай, у параўнанне з іншымі Дзядамі, з яўляецца асартымент памінальных страў (бліны, «масленыя» стравы, вараныя свіныя ногі і інш.); 3) на Падзвінні спарадычна фіксуецца традыцыя наведваць могілкі на Вербніцу, а на тэрыторыі Докшыцкага раѐна існуюць Вербныя Дзяды, адметнасцю якіх быў посны памінальны стол; 4) для сучаснай абраднасці беларусаў Падзвіння характэрна захаванне памінальных рытуалаў на Масленіцу і Вербніцу, але ў значна спрашчаным і рэдукаваным выглядзе. Спіс выкарыстанай літаратуры 1. Агапкина, Т.А. Очерки весенней обрядности Полесья / Т.А. Агапкина // Славянский и балканский фольклор : этнолингвистическое изучение Полесья. М., 1995. С. 21 107. 2. Анимеле, Н. Быт белорусских крестьян / Н. Анимеле // Этнографический сборник. 1854. Вып. ІІ. С. 111 268. 3. Архіў гісторыка-філалагічнага факультэта УА «ПДУ» (АГФФ). Фонд 1. Воп. 3. Спр. 4. Матэрыялы фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі ў Докшыцкі раѐн (ліпень 2011 г.). Сш. 1. Запісы Аўсейчыка У.Я. 4. АГФФ. Фонд 1. Воп. 3. Спр. 5. Матэрыялы фальклорнаэтнаграфічнай экспедыцыі ПДУ ў Глыбоцкі і Пастаўскі раѐны (4-18 ліпеня 2012 г.). Сш. 1. Запісы Аўсейчыка У.Я.

5. Валодзіна, Т. Буркаўкі / Т. Валодзіна // Міфалогія беларусаў : энцыкл. слоўн. Мінск, 2011. С. 55. 6. Лобач, У.А. Міф. Прастора. Чалавек : традыцыйны культурны ландшафт беларусаў у семіятычнай перспектыве / У.А. Лобач. Мінск : Тэхналогія, 2013. 511 с. 7. Никифоровский, Н.Я. Освященные предметы и отношение к ним простонародья Витебской Белоруссии / Н.Я. Никифоровский. Витебск : типолитогр. насл. М.Б. Неймана, [1903]. [2], 26 с. 8. Соколова, В.К. Весеннее-летние календарные обряды русских, украинцев и белорусов XIX начало XX в. / В.К. Сокалова. М. : Наука, 1979. 288 с. 9. Толстая, С.М. Деды в полесском народном календаре / С.М. Толстая // Балто-славянские этнокультурные и археологические древности. Погребальный обряд : тезисы докладов / Ин-т славяноведения и балканистики АН СССР ; редкол. : Вяч.Вс. Иванов (отв. ред.), Л.Г. Невская. М., 1985 С. 81 83. 10. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / [ідэя і агул. рэд. Т.Б. Варфаламеевай]. Мінск : Бел. навука, 2001. Т. 1 : Магілѐўскае Падняпроўе / Т.Б. Варфаламеева, В.І. Басько, М.А. Козенка [і інш.]. 797 с. 11. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / [ідэя і агул. рэд. Т.Б. Варфаламеевай]. Мінск : Бел. навука, 2004. Т. 2 : Віцебскае Падзвінне / Т.Б. Варфаламеева, А.М. Боганева, М.А. Козенка. 910 с. 12. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / [ідэя і агул. рэд. Т.Б. Варфаламеевай]. Мінск : Выш. шк., 2006. Т. 3 : Гродзенскае Панямонне : у 2 кн. / В.І. Басько [і інш.]. Кн. 1. 608 с. 13. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / [ідэя і агул. рэд. Т.Б. Варфаламеевай]. Мінск : Выш. шк., 2008. Т. 4 : Брэсцкае Палессе : у 2 кн. / В.І. Басько [і інш.]. Кн. 1. 559 с. 14. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / [ідэя і агул. рэд. Т.Б. Варфаламеевай]. Мінск : Выш. шк., 2010. Т. 5 : Цэнтральная Беларусь : у 2 кн. / В.І. Басько [і інш.]. Кн. 1. 847 с. 15. Троицкий, А. Уклад / А. Троицкий // Литов. епарх. ведомости. 1875. 27 июл. С. 69 70. 16. Шейн, П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края : [в 3 т.] / П.В. Шейн. СПб. : Тип. имп. акад. наук, 1890. Т. 1, ч. 2 : Бытовая и семейная жизнь белорусов в обрядах и песнях. XXXIV, 712, [4] с. 17. Lietuvių literatūros ir tautosakos instituto Lieuvių tautosakos rankraštynas. В. 7647. Tautosaka 2006 m. liepos mėnesį prie Neris ištakų surinkta Lietuvos ir Baltarusijos mokslininkų grupės, vadovaujamos Vykinto Vaitkevičiaus. 18. Tyszkiewicz, E. Opisanie powiatu Borysowskiego pod względem statystycznym, geognostycznym, historycznym, gospodarczym, przemysłowo-handlowym i lekarskim. Z dodatkiem wiadomości : o

obyczajach, śpiewach, przysłowiach i ubiorach ludu, gusłach, zabobonach i t.d. / E. Tyszkiewicz. Wilno : Drukarnia Ant. Marcinowskiego, 1847. 489, IV s.