Садоўская А. Л., Сяброўская М. А.
|
|
- Miłosz Orzechowski
- 8 lat temu
- Przeglądów:
Transkrypt
1 Садоўская А. Л., Сяброўская М. А. Сiмволiка каровы / быка (вала) ў беларускай парэмiялогii i культуры // Фалькларыстычныя даследаваннi. Кантэкст. Тыпалогiя. Сувязi: Зб.арт. Вып.2. Пад навук. рэд. Р.М.Кавалевай, В.В. Прыемка. Мн.:Бестпрынт, С Наданне жывёлам пэўнага сімвалічнага ці метафарычнага зместу ва ўстойлівых моўных выразах звязана з назіраннямі чалавека за шматлікімі ўласцівасцямі, рухамі, формай і афарбоўкай жывёл, ладам іх жыцця і характарам паводзін як паміж сабой у прыродзе, так і ў адносінах да чалавека. Асноўным лагічным прыёмам, які выкарыстоўваецца ў такім выпадку для ўстанаўлення сувязі паміж жывёлай і ідэяй, якую яна сімвалізуе, з яўляецца аналогія. У характары або знешнім выглядзе жывёлы вылучаецца тая або іншая рыса, якая асацыіруецца з пэўным пачуццем, пэўнай ідэяй і вербалізуецца на падставе выбару пэўных сем і канатацый. Не выключэннем з гэтага з яўляюцца і беларускія парэміі з кампанентамі-заонімамі карова, бык, вол. Бык і карова адныя з самых старажытных жывёл, прыручаных чалавекам. З цягам часу адбываецца не толькі пашырэнне іх гаспадарчых функцый, але і функцый магічных, сакральных, што дало падставы для ўзнікнення вялікай колькасці легендаў, павер яў, міфаў, казак, фразеалагічных і парэміялагічных адзінак, загадак, замоў, метафар з выкарыстаннем вобразаў быка і каровы, абумовіла варыянтнасць іх найменняў у гаворках. Так, акрамя агульнабеларускіх назваў бык, карова, існуюць наступныя рэгіянальна абмежаваныя найменні гэтых жывёл: самка, карова: каровіца, каравёна, каравёшка, кароўчына, мызя, мыка, мысечка, рагуля, псейка, тпруська, тпрузейка, цёсечка, таварына, цялуха, турыца; галанка, алендра (карова галандскай пароды); первацёлка, первадойка, первачатка, правястка, пярвалка, дравіца, дроўка, лашчак, ярушка (карова першага ацёлу); ялаўка, ялавіца, ялоха, сыска, сысачка (карова, якая не пакрылася); лабатка, лабутка, лабанька, лабашка, лабіца, лабоня, лабук, лабыр, лабач, лабуша, лэбка, галамоўза, галуза, кукса, букса, камель, кычма, мула, шута (бязрогая карова); паласатка, парыня, перапялёстка, рабеня, стракатка, цвятоня (пярэстая карова); брында (збродлiвая карова); рагатка, рагулька (карова з вострымі рагамі); рыкуння, рыкуха (карова, якая часта мычыць, рыкае); бадзюка, бадуха (бадлівая карова); гара, гаргара, шаўро, штыкля, шкурапіна (худая карова); цялушка-гуменнiца (сёлетняя), цялушка-дравушка (пярэзімак), цялушкатраццячка, старадойка (старая карова); самец, бык: бычуга, бугай, буяк, буячыска, бадун, быся, мычун, бычок-траццячок, або падцёлак; пакладаны
2 самец (вол): валячына, валух, кастрак; байкун (вол, якога запрагаюць у ярмоадзiночку); красей (вол чырвонай масцi) [4, 21 25; 1, 230] і інш. Відавочна, што дыялектныя найменні каровы і быка ўяўляюць сабой цiкавасць як у словаўтваральным, так i ў семантычным аспектах. Семантыка i шляхi ўтварэння гэтых назваў з яўляюцца матываванымi амаль ва ўсiх выпадках: у iх адлюстраваны адметныя знешнiя рысы жывёл, асаблiвасцi iх паводзiнаў, узроставыя характарыстыкi i iнш. Шматлiкасць назваў звязана i з выкарыстаннем вялiкай колькасцi суфiксаў. Аднак, нягледзячы на разнастайнасць, уся сукупнасць назваў утварае адзiнае структурнасемантычнае цэлае. Праз вобразы быка, вала, каровы ў беларускай парэмiялогii перадаюцца найперш уяўленні пра матэрыяльнае становішча і стан гаспадаркі: Сем сёл, адзін вол і той гол (Янк., 38); На ўсё сяло адзiн вол, i той гол (Янк.,35); Жыве, як вол на бровары: ёсць, што есці, ёсць, што піць (Янк.,192); Адну карову мае i тую за хвост падымае (Янк.,260); Валы не равуць, авечкі не бляюць, калі ў яслях сена (Янк.,77); Даў бог цяля, ды не даў хлява (Янк.,263); Мельнікава карова, дочка папова, аканомава кабыла ніколі галоднымі не былі (Янк.,51); Зарабiў, як на валах седакоў возячы (г.зн. мала) (Янк.,277). (Цiкава: па меркаваннях М. М. Макоўскага, у лацінскай мове словы pecus бык і pecunia грошы этымалагiчна маюць адзін корань [7, 139]). Акрамя таго, карова надавала гаспадару пэўны статус ( што гэта за гаспадар без каровы! ), давала яму ўлучанасць у справы абшчыны найманне пастуха для ўсяго статку, удзел у рытуалах першага выгану на пашу, вызначэнне пастухоў-падпаскаў i да т.п. [1, 230]. Вол жа ва ўяўленні беларусаў, дзякуючы такiм яго рэальным якасцям, як фiзiчная моц, вынослiвасць i пакорлiвасць, успрымаўся як асноўная цяглавая сіла (Добрага вала не выпусцяць з сяла (ТС 1,135); Родам бык рагаты, але яго паганяюць (Янк.,294), што знайшло адбiтак i ў дыялектнай назве жывёлы цягло [4, 25]. Бык у славян з яўляўся традыцыйнай ахвяравальнай жывёлай, уяўленні пра яго суадносіліся з паняццямі святасці і рэлігійнага абраду [10, 130]. Цiкавымi ў гэтым ракурсе ўяўляюцца звесткi Пракопiя Кесарыйскага (VI ст.): Славяне лiчаць, што адзiн толькi бог, творца маланак, з яўляецца валадаром над усiм, i яму прыносяць у ахвяру быкоў i здзяйсняюць iншыя свяшчэнныя абрады [цыт. па: 1,54]. Вядомы шэраг святкаванняў, якія прадугледжвалі ахвяраванне быка ці іншыя рытуальныя дзеянні, звязаныя з ім. Ва ўсходніх славян гэта Ільін дзень, Мікольшчына, у паўднёвых (у асноўным у балгараў і македонцаў) дзень Параскевы Пятніцы. У Польшчы вакол быка адбываюцца галоўныя дзеянні траецкіх абрадаў [8, 68-69]. На тэрыторыi Беларусi культ быка прасочваецца ад часоў позняга неаліту [1, 54]. Вобраз быка падчас суадносiлi з Перуном або Ярылам (адзін з эпітэтаў Ярылы Яр-Тур [10, 134]), у вобразе чалавека-быка ўяўляўся славянскi Вялес. Сувязь тура з Перуном А.М. Афанасьеў абгрунтаваў на падставе загадак: Тур ходзiць па гарах, а турыца па далах; тур то свiсне, турыца то мiгне (гром i маланка); Чорны вол раве на сто гор (гром) [1, 54].
3 Акрамя тура, звязанага з культам Бога-грамавiка, i вала, прысвечанага хтанiчнаму божышчу, у беларускiм фальклоры прасочваюцца згадкi пра быка як сiмвал надыходу новага дня, што мае непасрэдную сувязь з узыходам сонца. Пра гэта сведчаць, напрыклад, загадкi: Сівы бык у акенца шмык (світанне), Белы бык у акно тык (дзень), Прыйшла чорная карова, усіх людзей папарола; прыйшоў белы бык, пад акно нік, усе людзі паўставалі (ноч і дзень) [1, 55]. З вобразам быка могуць суадносiцца i некаторыя iншыя прыродныя з явы i стыхіі, напрыклад: Рыжы бык ды чорнага ліже (агонь і збанок) (параўн. з руск. Бык железный, хвост кудельный (агонь і дым); Прыйшоў вол, выпіў вады дол / Адзін (сівы) вол выпіў вады дол (мароз) [1, 54-55]. Прычым важнай характарыстыкай быка ў дадзеным выпадку выступае яго колер. Варыяцыі каларонімаў знаходзім таксама і ў беларускіх парэміях: Не адна на свеце рыжая карова (Янк.,223); Вялікае дзіва, што карова чорная, а малако сівае (Янк.,183); І чорная карова белае малако дае (Янк.,190). У беларускiм народным сонніку таксама акцэнтуецца увага на колеры гэтых жывёл: бачыць у сне вала чырвонага ці карову чорную хвароба, небяспека, а сніць вала сівога, ды яшчэ як коле рагамі знаёмства з добрым чалавекам [2, 96]. Цікава параўнаць згаданыя вышэй уяўленнi з міфалагічнымі звесткамі іншых народаў. Дастаткова прыгадаць старажытнагрэчаскага Зеўса, які ў вобразе быка выкрадае Еўропу, скандынаўскага Тора, які ўяўляўся з рагамі быка. Бык з яўляўся таксама зааморфным увасабленнем фінікійскага бога Баалы, персідскага бога Мітры, старажытнаіндыйскага Індры, вавілонскага бога Мардука (этымалагічна Amak-utu-k малады бык сонца ) быў звязаны з егіпецкім богам сонца Ра, які маляваўся на старажытных фрэсках з залатым шчытом паміж рагамі быка [11, 37]. Лексемы бык, вол часта сустракаюцца ў беларускіх парэміях, звязаных з вяселлем і шлюбам: Хоць за вала, абы дома не была (Янк.,137); Хоць за быка, калі няма маладзіка (Янк.,137); Тады будуць жаніцца, як быкі будуць цяліцца (Янк.,133); Тады Юзiк ажэнiцца, як лысы вол ацелiцца (Янк.,133); Тады ажэнiцца, як чорны вол ацелiцца (Фед.,11); Я не страшкава дачка, не баюся бычка (Фед.,46); Наш бык да старой каровы прывык (пра заляцаннi юнака да старэйшай дзяўчыны) (Фед.,46); Бычкi бушуюць, вясну чуюць (пра веснавую сваволю моладзi) (Фед.,46). У розных славянскіх рэгіёнах вядома гульня ў быка, калі хлопец, пераапрануты ў быка, забягаў у хату і пачынаў бадаць дзяўчат, задзіраючы ім падолы, прычым стараўся баднуць як мага больш балюча. Потым быка забіваў хто-небудзь з прысутных хлопцаў [10, 132]. Цікавымі ў гэтым сэнсе з яўляюцца звесткі беларускага народнага сонніка: калі ў сне бык б е капытом ці рагамі, гэта значыць, чалавек заляцаецца да жанчыны [2, 96]. У абрадавай традыцыі некаторых усходніх славян нявесту і жаніха называлі турыцай і турам [1, 54]. Такiм чынам, названае дае падставу сцвярджаць, што ў беларускай лінгвакультурнай традыцыі быку (радзей валу) надаецца выразная мужчынская сімволiка, шлюбная, любоўна-эратычная, сiмволiка
4 плоднасці. Прычым калi вобраз быка часцей асацыiруецца з вобразам юнака, удалога гулякi, то вол, як правiла, увасабляе гаспадара хаты. Цікавымi у гэтым сэнсе уяўляюцца наступныя выразы: Гора табе, воле, калi цябе карова коле! (Янк.,300); Бедная тая дамова, дзе вала коле карова (Янк.,114), у якiх прасочваецца адбітак спрадвечнага супрацьпастаўлення мужчынскага і жаночага пачаткаў як моцнага і слабага, умоўна станоўчага і адмоўнага. Зыходзячы з гэтай апазіцыі, становіцца празрыстай аснова прыведзеных вышэй прыказак, у якіх мае месца відавочная алюзія на свет людзей. Традыцыйна прынята, што ў сям і павінен быць гаспадар, на якім ляжыць адказнасць і за гаспадарку, і за дабрабыт, і за ўзаемную павагу і згоду, калі ж гэта правіла не вытрымліваецца, у хату прыходзіць бяда. Якраз гэты сэнс і перадаюць названыя вышэй парэмii (параўн.: Бяда ў тым доме, дзе куры пяюць, а пеўням волі не даюць(янк.,115). Відаць, судачыненнем быка з магіяй можна вытлумачыць факты адмоўнага стаўлення да гэтай жывёлы. Як лічыць М. М. Макоўскі, у агульнаеўрапейскай традыцыі вобразы каровы і быка звязваліся з паняццем дрэнны, злы : параўн. латышск. verљis бык і англ. worse горшы ; руск. скот і стар.-англ. coрu хвароба і англ. дыял. coath; стар.-інд. mahila карова і бел. магіла [7, 139]. Славяне верылі, што чорт можа з явіцца ў выглядзе быка ці статка быкоў. Існуе павер е пра тое, што лясун падчас забірае кароў, якія згубіліся, дя сябе, у свой статак [10, 132]. У беларускай парэмiялогii захавалiся ўяўленнi пра чорнага вала, якi сiмвалiзаваў цяжкiя жыццёвыя выпрабаваннi, беды, пакуты, няшчасную долю: Ек наступiць чорны вол на нагу, то знацьмеш усё (Кас., 268); Тады будуць з яго людзi, як чорны вол на нагу наступiць (ТС 5,296). Падчас чорны вол можа прыраўноўвацца i да чорта. Паказальным у гэтых адносiнах з яўляецца сiнанiмiзм наступных устойлiвых варазаў: наступiць чорны вол на нагу = наступiць чорт на нагу (ТС 3,163). У Заходняй Беларусi гаспадар не пачынаў араць чорным валом, каб на полi збожжа не загiнула ад дажджоў [10, 409], аднак на чорных валах-блiзнятах абворвалi вёску, каб засцерагчы яе ад граду [5, 76]. Звесткі беларускага народнага сонніка гавораць пра тое, што бачыць чорных ці рыжых быкоў у сне да хваробы [2, 96]. Пэўнае дачыненне да ўяўленняў пра нячыстую сiлу мае i валова шкура [3, 83]. Беларусы прыпiсвалi чорту выкарыстанне валовай шкуры для ўздзеяння на чалавека. Паводле легенды, Бог аддае чорту душы грэшнiкаў, i таму чорт iмкнецца ўвесцi чалавека ў грэх i дрэнныя ўчынкi запiсвае на валову шкуру. Спiс грахоў кожнага чалавека пасля яго смерцi чорт паказвае Богу, каб даказаць сваё права на атрыманне душы [9, 410]. Адсюль i фразеалагiзм на валовай шкуры не спiшаш (г.зн. вельмi многа). У кожнага чалавека на працягу яго жыцця розных грахоў можна налiчыць вельмi многа, таму iх спiс немагчыма змясцiць на вялiкай прасторы валовай шкуры [6, ]. Вiдавочна, што ўспрыманне быка і ўспрыманне каровы ў беларускай лінгвакультурнай і міфалагічнай традыцыях не заўсёды з яўляліся тоеснымі. Гэта тлумачыцца найперш i тым, што бык і карова ў самой гаспадарцы
5 выконваюць розныя функцыі. Карова з яўляецца сапраўднай карміліцай сям і, таму яе больш апякалі, аб ёй больш клапаціліся. У гэтых адносінах цікавыя такія выразы: З быка не падоіш малака (Янк.,187); Як быка не кармі, малака не дасць (Янк.,204); Хоць дой быка, абы нам дала малака (Янк.,258); Захацелася яму ад быка малака (Янк.,308). Малако прадмет пільнай увагі, працэс даення нярэдка ўспрымаўся як спецыфічны рытуал, таму невыпадкова пераважная большасць парэмій з заонімам карова змяшчаюць лексемы малако і ўдой: Не цанi каровы па лоi, а цанi па ўдоi (Янк.,92); Калі пастух з галавой, то каровы даюць багаты ўдой (Янк.,84); Знаць карову па ўдоі (Янк.,82); Дай кароўцы бурачка дасць кароўка малачка (Янк.,79); Цяпер без навукі і каровы не дояць(янк.,151); Ніколі малачка з хлебам не пад еў: вясной малако ёсць хлеба няма, а ўвосень хлеба намалоціш карова запусціцца (Янк.,36); Малако ў каровы на языку (Янк.,87); Як пайшла карова па пакосе, то малако ўзнялося, а як пойдзе на іржышча, то і малако назад зышча (Янк.,107) і інш. У старажытнай карціне свету беларусаў з малаком суадносілася вада, аблокі, дождж і іншыя атмасферныя ападкі. І гэта зразумела: малако першая і асноўная ежа; вада, дождж неабходная ўмова ўрадлівасці глебы. Таму і невыпадкова, што лексемы малако, дождж, аблокі маюць этымалагiчна у розных мовах адныя i тыя ж або падобныя карані: напрыклад, у санскрыце gфtra азначала статак кароў і воблака; gфdhrita (ад gф карова і ghr змяшчаць ) кароўе малако, дождж; gaweduh (ад gф і duh даіць ) воблака, gфduh пастух [10, 133]. Па малаку каровы прадказвалі надвор е: напрыклад, паводле рускага павер я, калі малако пры даенні пеніцца, будзе дрэннае надвор е [8, 230]. У розных славянскiх народаў лексема малако ўваходзіла ў склад некаторых метэаралагічных паняццяў: руск. моложная погода (пахмурнае надвор е), польск. kwaśne mleko (аблокі) [8, 230] і інш. Традыцыйна кароў пільнавала гаспадыня, з якой ў гэтай жывёлы ўсталёўваліся добрыя адносiны : Карова перад дваром рыкне, а гаспадыню ўбачыць, то квастом кіўне (Янк.,323); Пусцi бабу ў рай, то i туды ёй карову падай (ЛЦ,19). У легендах, паданнях, казках карове надавалася роля міфічнай апякункі, якая дапамагае сіроткам [1, 230]. У агульнаіндаеўрапейскі час з паняццем карова атаясамлівалася ўсё жывое, а таксама само паняцце жыццё, на карысць чаго сведчаць i назіранні М. М. Макоўскага: параўн. ням. дыял. Leb, Lob карова і ням. leben жыць ; і.-е. *gou карова з бел. дыял. гаяда (агульная назва кароў у мове дыялектаў) і бел. гаіць [7, 140]. Цікавы ў гэтым сэнсе выраз Будзь здарова, як карова, які трывала ўвайшоў у моўную практыку сучасных беларусаў i суадносiць вобраз каровы з уяўленнямi пра здароўе. Такiм чынам, комплексны аналіз устойлiвых моўных выразаў з заонiмамi бык, вол, карова, а таксама суадносных з iмi фрагментаў матэрыяльнай i духоўнай культуры беларусаў дазволiў вылучыць некалькi аспектаў у сiмволiцы названых жывёл. Гэта суаднесенасць iх з ўяўленнямi пра матэрыяльнае становiшча i стан гаспадаркi, здароўе i хваробы, жыццёвыя выпрабаваннi, беды, пакуты, няшчасную долю, суаднесенасць з паняццямi
6 святасцi i рэлiгiйнага абраду, магiяй, нячыстай сiлай, прыроднымi з явамi, стыхiямi i iнш. З яўленне кампанента бык выводзiць на пярэднi план выразную мужчынскую, шлюбна-эратычную сiмволiку, сiмволiку плоднасцi. Вол увасабляе сабой фiзiчную моц, пакорлiвасць i вынослiвасць, гаспадара хаты. Карова прадстаўлена найперш кармiлiцай сям i. Літаратура 1. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. Мн., Беларускі народны соннік / Укл. і прадм. У. Васілевіча. Мн., Валодзiна Т. Вобразы свойскiх жывелаў у фразеалогii i павер ях беларусаў // Роднае слова С Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік / Склад. В. Дз. Астрэйка і інш.; Рэд. Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі. Мн., Зямля стаiць пасярод свету: Беларускiя народныя прыкметы i павер i. Кн.1. Мн., Коваль В.И. Восточнославянская этнофразеология. Деривация, семантика, происхождение. Гомель, С Маковский М.М. Феномен табу в традициях и в языке индоевропейцев. М., Славянская мифология: Энциклопедический словарь / Под ред. Л.М. Анисова. М., Славянские древности: Этнолингвистический словарь. Т.1. М., Шапарова Н. С. Краткая энциклопедия славянской мифологии: около 1000 статей. М., Kopaliński W. Słownik symboli. Warsawa, Скарачэннi Кас. Касько У. Святло далёкай зоркi Мн.,1997; ЛЦ Лiцвiнка В.Д., Царанкоў Л.А. Слова мiма не ляцiць: Беларус. Нар.прыказкi i прымаўкi. Мн.,1985; ТС Тураўскi слоўнiк: У 5 т. Мн., ; Фед. Federowskij M. Lud białoruski na Rusi Litewskiej. Т.1 Krakow, 1897; Янк. Беларускiя прыказкi, прымаўкi, фразеалагiзмы // Склаў Ф.Янкоўскi. Мн.,1992.
ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.
Próbny egzamin maturalny z języka białoruskiego ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt. Pkt. cząstk. Uwagi. У Беларусі
EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI
Centralna Komisja Egzaminacyjna w Warszawie EGZAMIN MATURALNY 00 JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY Klucz punktowania odpowiedzi MAJ 00 Egzamin maturalny z języka białoruskiego CZĘŚĆ I rozumienie pisanego
Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому
Экстрымальная Крыжовая Дарога 2017- Дарога Пералому Дарога Пералому Введение ДарогаПералому- гэтая назва была выбрана не выпадкова. Гэта адкрыццё таго, які ўплыў Экстрымальная Крыжовая Дарога мае на чалавека.
Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)
Dwa lata temu weszła w życie ustawa o mniejszościach narodowych i etnicznych. Przewiduje ona, że w gminach zamieszkanych przez minimum 20... (str. 19) Inicjatorem pierwszej białoruskiej gazety Nasza Dola,
Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.
Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308. Гістарычна склалася, што Польшча з яўляецца не толькі суседкай Беларусі, але і краінай, з якой цесна знітаваны,
Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.
3 4 Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof. UwB Projekt okładki: Redakcja i korekta Barbara Piechowska (jęz.
Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł
Wiadomości Gródeckie Haradockija Nawiny Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł Fot. Jerzy Chmielewski isokolka.eu Развітанне з Сакратам Яно- вічам Po pierwsze
EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI
Centralna Komisja Egzaminacyjna EGZAMIN MATURALNY 03 JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY Kryteria oceniania odpowiedzi MAJ 03 Egzamin maturalny z języka białoruskiego Część I Odpowiedzi maturzysty mogą
А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel
27. Памятная книжка Минской губернии. Минск: Издание Минск. губерн. стат. комитета, 1845 1916. на 1874 год. Минск: Губерн. тип., 1873. 254 с. 28. Памятная книжка Минской губернии. Минск: Издание Минск.
СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫЯ ВАРЫЯНТЫ АД ЕКТЫВАЎ У МОВЕ ТВОРАЎ ЯКУБА КОЛАСА
Такім чынам, аналіз беларускіх фразеалагізмаў з кампанентам свіння і адпаведнага культурнага матэрыялу дазваляе зрабіць выснову, што вобраз свінні ў беларускай фразеалогіі неадназначны. Пераважна праз
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY
Centralna Komisja Egzaminacyjna Arkusz zawiera informacje prawnie chronione do momentu rozpoczęcia egzaminu. Układ graficzny CKE 2010 KOD WPISUJE ZDAJĄCY PESEL Miejsce na naklejkę z kodem dysleksja EGZAMIN
МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.
МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I Część I rozumienie tekstu Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt. Pkt. cząstk. Uwagi 1. Адказ в) 0-1 2. «Наша ніва» (1906-1915) 0-2 1 1 za podanie
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO
ARKUSZ ZAWIERA INFORMACJE PRAWNIE CHRONIONE DO MOMENTU ROZPOCZĘCIA EGZAMINU! Miejsce na naklejkę dysleksja MOB-P1_1P-082 EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ ROK 2008 POZIOM PODSTAWOWY Czas pracy
MODLITWY МАЛIТВЫ. Duszpasterstwo Polskie Беларускае Душпастырства
MODLITWY МАЛIТВЫ Duszpasterstwo Polskie Беларускае Душпастырства LITURGIA MSZY ŚWIE TEJ ПАРАДАК СЬВЯТОЙ IМШЫ -tekst zależy od okresu liturgicznego i dnia -wersja do wyboru OBRZE DY WPROWADZENIA УСТУПНЫЯ
Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica
Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN Acta Polono- Ruthenica XX WYDAWNICTWO UNIWERSYTETU WARMIŃSKO-MAZURSKIEGO OLSZTYN 2015 2 Od Redaktora
А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ
Дзмітрук А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА (1928 1939) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ Беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам маршала
Бунт тутэйшых супраць нацыі
ISSN 1819 3625 16-17(1-2), 2011 Бунт тутэйшых супраць нацыі Чернявская, Юлия (2010). Белорусы. От «тутэйшых» к нации. Минск: ФУАинформ. 512 с. Кніга Юліі Чарняўскай, вядомага беларускага культуролага,
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO
Miejsce na naklejkę z kodem szkoły dysleksja MOB-R1_1P-072 EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ ROK 2007 POZIOM ROZSZERZONY Czas pracy 180 minut Instrukcja dla zdającego 1. Sprawdź, czy arkusz
Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм
28 жнiўня 2015 32 (449) «ЛІТАРАТУРНАЯ БЕЛАРУСЬ» 8 (108) Змест (1) 9 КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКІ ПРАЕКТ Грамадскага аб яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага Часу» Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org
Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай
Wioleta Nikitiuk-Perkowska, Экзістэнцыяльная праблематыка 65 Wioleta Nikitiuk-Perkowska Białystok Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай Змест літаратуры ХХ стагоддзя ў значнай ступені
З духоўнай спадчыны беларускага каталіцкага духавенства міжваеннага перыяду
Янка Трацяк (Горадня) артыкулы З духоўнай спадчыны беларускага каталіцкага духавенства міжваеннага перыяду Патрэба інкультурацыі беларускага грамадства дыктавала неабходнасць асэнсавання біблейска-хрысціянскай
Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)
КРАЁВАЯ ІДЭЯ, канец ХІХ пачатак ХХ стагоддзя анталогія Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі) Раман Скірмунт 10 У крызісны час для цяперашняй расійскай дзяржавы пачалі дамагацца права на самастойнае
Літве 1000 год! Millenium Litwy!
СТАЦЬ ЛІТВІНАМ І БЫЦЬ ІМ развагі да перапісу 2009 A.D. MMIX - 2009 Меньск-Літоўскі 1009-2009 Літве 1000 год! Millenium Litwy! Стаць Літвінам і быць ім: развагі да перапісу 2009 г., А.Стральцоў-Карвацкі;
З. І. Канапацкая Моўная асіміляцыя беларускіх татар. Цюрка-татарскiя запазычаннi ý беларускай мове.
З. І. Канапацкая Моўная асіміляцыя беларускіх татар. Цюрка-татарскiя запазычаннi ý беларускай мове. Татары, якiя прыйшлi ў Вялiкае Княства Лiтоўскае з Кыпчака i Крыма на рубяжы XIV i XV ст.ст. размаўлялi
UMCS. Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў
235 Алена Астапчук Мінск Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў (на матэрыяле твораў П. Касцюкевіча, В. Марціновіча і інш.) Polonisms in the Prose of Modern Belarusian Authors (on the Material of
Czasopis 4/13. Nr 4 (263). Красавік kwiecień 2013. http://czasopis.pl Cena 5 zł (w tym 5% VAT)
Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie. Nr 4 (263). Красавік kwiecień 2013. http://czasopis.pl Cena 5
NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY
Arkusz zawiera informacje prawnie chronione do momentu rozpoczęcia egzaminu. MOB 2017 KOD UZUPEŁNIA ZDAJĄCY PESEL miejsce na naklejkę EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY DATA: 24
Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by
27 кастрычнiка 2017 40 (554) «ЛІТАРАТУРНАЯ БЕЛАРУСЬ» 10 Змест (1) 7 КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКІ ПРАЕКТ Грамадскага аб яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага Часу» Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org
БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе
БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Заснавана ў 1996 годзе Серыя І. Мастацкая літаратура Аўтар праекта
Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.
1/05 Czasopis Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie. Nr 1 (168). Styczeń 2005. Internet: www.czasopis.com.
УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)
УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092) Я. С. Глінскі Стварэнне і функцыянаванне легенды аб паходжанні шляхецкіх родаў «Манівідавічаў» у ВКЛ XVI XVII стст. Анализируется процесс оформления общей родовой легенды
UMCS. Адной з самых цікавых, але разам з тым і маладаследаваных старонак. Вадзім Корань / Vadim Koren. Гумар у Торбе смеху Караля Жэры
DOI:10.17951/sb.2017.11.111 Literaturoznawstwo Narodowa Akademia Nauk Białorusi (Białoruś) National Academy of Sciences of Belarus (Belarus) e-mail: koran83@mail.ru Humor in "Pouch of Laughter" by Karol
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO
ARKUSZ ZAWIERA INFORMACJE PRAWNIE CHRONIONE DO MOMENTU ROZPOCZĘCIA EGZAMINU! Miejsce na naklejkę dysleksja MOB-P1_1P-082 EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ ROK 2008 POZIOM PODSTAWOWY Czas pracy
Studia Białorutenistyczne 7/2013 UMCS
Językoznawstwo Вікторыя Уласевіч Мінск Cпосабы адаптацыі новай запазычанай лексікі ў беларускай і польскай мовах The ways of adaptation of the new loan words in Belarusian and in Polish Значныя пераўтварэнні
БАТАНІЧНЫ СЛОЎНІК ЗОСЬКІ ВЕРАС Да 90-годдзя выпуску ў свет
БАТАНІЧНЫ СЛОЎНІК ЗОСЬКІ ВЕРАС Да 90-годдзя выпуску ў свет Больш чым цялеснай баюся смерці душой умерці Зоська Верас. Імя Зоські Верас (Людвікі Антонаўны Сівіцкай, па мужу Войцік (1892 1991)), -- беларускай
Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага
Філасофія Перад абліччам краху Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага 83 Дзмітрый Шчэрбік, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Крызіс заходняй цывілізацыі, які выяўляецца ў сутнасных праблемах развіцця
АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ (ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ)
Socjolingwistyka XXVIII, 2014 PL ISSN 0208-6808 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Мінск (Беларусь) АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ
Czasopis 12/03. Nr 12 (155). Grudzień 2003. Internet: www.slonko.com.pl/czasopis. Cena 3 zł.
12/03 Czasopis Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie. Nr 12 (155). Grudzień 2003. Internet: www.slonko.com.pl/czasopis.
УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.
Acta Germano-Slavica VI 2015 УДК 655.5(075.8) В. I. Еўмянькоў УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст. Аналізуюцца
«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»
Анатоль Трафімчык «НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!» Гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай літаратуры Мінск Выдавец А. М. Янушкевіч 2017 УДК 821.161.3-09 ББК 83.3(4Беи) Т65 Навуковыя рэдактары: кандыдат
Чорт, Янка Юхнавец ды беларуская літаратура
Чорт, Янка Юхнавец ды беларуская літаратура Вобраз чорта даўно цікавіў дасьледнікаў нацыянальных культураў. 70 У першым беларускім міталягічным слоўніку 71 чорт па колькасьці адведзеных яму старонак займае
С вяточна-абрадавыя. стравы беларусаў. Менавіта за сталом, калі збіраліся ўсе. 96 культуралогія
96 культуралогія С вяточна-абрадавыя стравы беларусаў Тадэвуш НАВАГРОДСКІ, доктар гістарычных навук Адным са складнікаў традыцыйнай культуры харчавання з яўляюцца застоллі. Яны ўяўляюць сабой спажыванне
Каляндар 2008 (укладка) Dorota Sulżyk. Odludzia. Niejeden gość z tak zwanego cywilizowanego
Dziesięć lat temu, 28 grudnia 1997 roku, w mińskim Teatrze Młodego Widza odbyła się prapremiera projektu nazwanego Narodny Albom... (str. 20) Niejeden gość z tak zwanego cywilizowanego świata, gdzie ziemię
2013 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е
2013 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е УДК 82:2-1(09) СЭНСАВАЕ ПОЛЕ ПЫТАННЯ ІЕРАРХІІ Ў ПРАВАСЛАЎНА-КАТАЛІЦКАЙ ПАЛЕМІЦЫ XVII СТАГОДДЗЯ НА ПРЫКЛАДЗЕ ДЫСПУТУ ІАНІКІЯ ГАЛЯТОЎСКАГА І
Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1
Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1 Баляслаў Ялавецкі Хто мы? Што нам патрэбна? Што трэба рабіць, каб усім нам было добра, як дзецям адной агульнай маці-айчыны нашай?.. 128 Пытанне. Што такое
Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі
BIBLIOTEKARZ PODLASKI 2017/3 (XXXVI) ISSN 1640-7806 http://bibliotekarzpodlaski.ksiaznicapodlaska.pl/ Mikałaj Chmialnicki Białoruski Uniwersytet Państwowy, Mińsk Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя
JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY
EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2013/2014 JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY ROZWIĄZANIA ZADAŃ I SCHEMAT PUNKTOWANIA MAJ 2014 2 Egzamin maturalny z języka białoruskiego Część I Odpowiedzi maturzysty
UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва
DOI:10.17951/sb.2016.10.153 Literaturoznawstwo Uniwersytet w Białymstoku (Polska) University of Białystok (Poland) e-mail: kwin@poczta.onet.pl Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва
Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш
Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш вымушаны заняць пэўную пазіцыю адносна праблемы пераемнасці
МОВАЗНА УСТВА. Герман Бiдэр Зальцбург. Пытаннiфанетыкi i акцэнту у рукапiснай Беларускай граматыцы Антона Луцкевiча (Вiльня 1916)
BIAŁORUTENISTYKA BIAŁOSTOCKA TOM 4, ROK 2012 МОВАЗНА УСТВА Герман Бiдэр Зальцбург Пытаннiфанетыкi i акцэнту у рукапiснай Беларускай граматыцы Антона Луцкевiча (Вiльня 1916) I. Фанетыка Луцкевiчсклада ураздзелфанетыкi,якiносiцьзагаловак
ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ
Ірына Багдановіч ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ Сярод твораў на гістарычную тэматыку ў літаратурнай спадчыне Уладзіслава Сыракомлі вылучаецца сваім трагедыйным пафасам і рамантычным напружаннем
У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)
24 В.П. РАГОЙША У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны) На материале поэзии Винцента Дунина-Марцинкевича (1808 1884) и Янки Лучины (1851 1897) показаны поиски
ЛЕКСІЧНАЯ ДЫНАМІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ: АД 20-Х ГГ. ХХ СТ. ДА ПАЧАТКУ ХХІ СТ.
Такім чынам, сістэмнасць беларускіх эканамічных тэрмінаў праяўляецца ў большасці выпадкаў у плане зместу, а не ў плане выражэння, але знаходзіць сваё адлюстраванне і ў плане зместу, і ў плане выражэння
UMCS. Ёсць кнігі, напісаныя непрафесійнымі літаратуразнаўцамі (пісьменнікамі,
DOI:10.17951/sb.2017.11.337 Альгерд Бахарэвіч, Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры, Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016, 278 с. Ёсць кнігі, напісаныя непрафесійнымі літаратуразнаўцамі
БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Ніна Шыдлоўская: ПРА ПАТРЫЯТЫЗМ, ФЕМІНІЗМ І КАХАННЕ КАЛЕНДАРЫ АД БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! І БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ 12 (187) снежань 2017 У НУМАРЫ: Віншуем з Калядамі і Новым годам! Дарагія сябры! Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам! Няхай надыходзячы год стане годам вашых асабістых дасягненняў,
Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.
tel_by: + 375 29 6733296, tel_lt: + 370 67018674 www.palityka.org facebook: politicalsphere LT- 07110 Lithuania, Vilnius, Fabijoniškių g. 59-26 į. k. 302490171 220064, Belarus, Minsk, P.O. Box 59 Даследаванне
Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.
11/04 Czasopis Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie. Nr 11 (166). Listopad 2004. Internet: www.czasopis.com.
Rada Naukowa. Recenzenci
Acta Albaruthenica Rada Naukowa Aleksander BARSZCZEWSKI (Uniwersytet Warszawski) Hienadź CYCHUN (Narodowa Akademia Nauk Białorusi) Walancin HOLUBIEU (Narodowa Akademia Nauk Białorusi) Bronisław KODZIS
ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu
ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu Крытыка як інтэрпрэтацыя літаратурнага творa Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt. Pkt. cząstk. Uwagi Роля крытыка змяняецца таму,
BIBLIOTEKARZ PODLASKI NR 2/2018 (XXXIX)
BIBLIOTEKARZ PODLASKI NR 2/2018 (XXXIX) BIBLIOTEKARZ PODLASKI OGÓLNOPOLSKIE NAUKOWE PISMO BIBLIOTEKOZNAWCZE I BIBLIOLOGICZNE RADA REDAKCYJNA Łukasz Zabielski Książnica Podlaska im. Ł. Górnickiego Redaktor
Wirtualny Sztetl - Muzeum Historii Żydów Polskich.
Wirtualny Sztetl - Muzeum Historii Żydów Polskich www.sztetl.org.pl Сінагогі на польскіх землях www.sztetl.org.pl Уступ Перад пачаткам II сусветнай вайны ў Польшчы жыло больш за 3 млн. яўрэяў (паводле
Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.
КРАЁВАЯ ІДЭЯ, канец ХІХ пачатак ХХ стагоддзя анталогія У абарону ідэі 1 Раман Скірмунт Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай думы, даслаў нам наступны ліст у абарону нядаўна створанай
UMCS. Franciszek Umiastowski był jednym z prekursorów białoruskiego ruchu narodowego
Historia, socjologia Helena Głogowska Białystok Franciszek Umiastowski i jego rola w ruchu białoruskim od Naszej Doli do Katynia Franciszek Umiastowski and his role in the Belarusian movement: from Nasha
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2013 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY
Centralna Komisja Egzaminacyjna Arkusz zawiera informacje prawnie chronione do momentu rozpoczęcia egzaminu. Układ graficzny CKE 2010 KOD WPISUJE ZDAJĄCY PESEL Miejsce na naklejkę z kodem dysleksja EGZAMIN
Гарадзенскі палімпсест Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV XX ст.
Гарадзенскі палімпсест. 2009 Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV XX ст. Гародня 2009 Серыя «Гарадзенская бібліятэка» выдаецца пад патранатам Аляксандра Мілінкевіча, лідэра Руху «За Свабоду», лаўрэата
Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.
6/11 Czasopis Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie. Nr 6 (243). Чэрвень czerwiec 2011. http://czasopis.pl
UMCS. Маўленчая аснова і сацыяльная база супольнай кніжнапісьмовай мовы беларусаў і ўкраінцаў даўніх часоў
DOI:10.17951/sb.2016.10.211 Językoznawstwo Białoruski Państwowy Uniwersytet Kultury i Sztuki (Białoruś) The Belarusian State University of Culture and Arts (Bielarus) e-mail: klimau@mail.ru Маўленчая аснова
ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ
Г. Тычко, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ Гуманістычны пачатак быкаўскай
Групы штэмпеляў гадоў,
Групы штэмпеляў 1508 1529 гадоў, выкарыстаных для чаканкі паўгрошаў Жыгімонта І Старога ÑÁÏiÚapple ÉìãÖñäI ëfl apple ÅÂÎ appleûòí ÌÛÏiÁÏ Ú Ì Ú apple ÒÚ Адной з задач нумiзматычнай навукi з яўляецца сiстэматызацыя
Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,
Наталля Русецкая ПАЭТЫЧНЫЯ ЛІСТЫ ФРАНЦІШКІ УРШУЛІ РАДЗІВІЛ Францішка Уршуля паходзіць з магнацкага роду Карыбутаў- Вішнявецкіх. Дачка кракаўскага ваяводы Януша Вішнявецкага і Тэафілі з Ляшчынскіх нарадзілася
Studia Białorutenistyczne 7/2013 UMCS. Новыя тэндэнцыі ў беларускіх гаворках. New tendencies in Belarusian dialects
Językoznawstwo Ніна Баршчэўская Варшава Новыя тэндэнцыі ў беларускіх гаворках New tendencies in Belarusian dialects Праведзеныя на пачатку XXІ ст. дыялекталагічныя даследаванні ў Беларусі ў параўнанні
Czasopis 5/13. współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.
5/13 Czasopis Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie. Nr 5 (264). Травень maj 2013. http://czasopis.pl
Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах
Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах Менск 2007 Прага вясны У зборніку зьмешчаны ўласныя фотаздымкі аўтараў і герояў кнігі, а таксама інтэрнэт-крыніцаў nn.by, photo.bymedia.net
камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)
камунікаты Мікола Хаўстовіч (Мінск) Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Беларусь у першай палове XIX ст. была арэнаю жорсткае палітычнае ды ідэалагічнае барацьбы. Рэчыпаспалітаўскі патрыятызм, што ўзмоцніўся
Анна Альштынюк Беласток. Жанрава-стылявыяасаблiвасцiаповесцiЯнкi Брыля Нiжнiя Байдуны BIAŁORUTENISTYKA BIAŁOSTOCKA TOM 5, ROK 2013
BIAŁORUTENISTYKA BIAŁOSTOCKA TOM 5, ROK 2013 Анна Альштынюк Беласток Жанрава-стылявыяасаблiвасцiаповесцiЯнкi Брыля Нiжнiя Байдуны У 1975 годзе пабачыла свет дакументальная кнiга Алеся Адамовiча, Янкi Брыля
Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў
Acta Baltico Slavica, 41 Warszawa 2017 DOI: 10.11649/abs.2017.006 Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў Па
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2010 POZIOM ROZSZERZONY. Czas pracy: 180 minut. Liczba punktów do uzyskania: 45 WPISUJE ZDAJĄCY
Centralna Komisja Egzaminacyjna Arkusz zawiera informacje prawnie chronione do momentu rozpoczęcia egzaminu. Układ graficzny CKE 2010 KOD WPISUJE ZDAJĄCY PESEL Miejsce na naklejkę z kodem dysleksja EGZAMIN
Czasopis 2/05. Nr 2 (169). Luty Internet: Cena 3 zł. Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom
2/05 Czasopis Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie. Nr 2 169). Luty 2005. Internet: www.czasopis.com.
EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO
Miejsce na naklejkę z kodem szkoły dysleksja MOB-P1A1P-062 EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY Czas pracy 170 minut ARKUSZ I MAJ ROK 2006 Instrukcja dla zdającego 1. Sprawdź, czy
Rada Naukowa. Adres redakcji
Acta Albaruthenica Rada Naukowa Nina Barszczewska (Uniwersytet Warszawski) Hienadź Cychun (Narodowa Akademia Nauk Białorusi) Siarhej Kavaliou (Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej w Lublinie) Bronisław
3. У Соньцы Карповiч адзначае:
BIAŁORUTENISTYKA BIAŁOSTOCKA TOM 8, ROK 2016 Анна Саковiч Uniwersytet w Białymstoku Да праблематыкi польска-беларускага памежжа: аповесць Сонька Iгнацыя Карповiча Аповесць Сонька (2015) займае асаблiвае
Раіса БАРАВІКОВА РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ СКЛАД РЭДАКЦЫІ. Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс
3 Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс (676) САКАВІК, 2010 Выдаецца з 1953 года Галоўны рэдактар Раіса БАРАВІКОВА РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ Наталля АЎДЗЕЕВА, Алесь БАДАК,
Czasopis 4/12. Nr 4 (252). Красавік kwiecień Cena 5 zł (w tym 5% VAT)
4/12 Czasopis Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie. Nr 4 (252). Красавік kwiecień 2012. http://czasopis.pl
НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ
Андрэй Чарнякевіч НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ З гісторыі нацыянальнага руху 1909 1939 гадоў Мінск Выдавец А.М. Янушкевіч 2015 УДК 94(476) 1909/1939 ББК 63.3(4Беи)6 Ч21 Рэцэнзенты: Яўген Мірановіч, прафесар,
Анна Альштынюк Uniwersytet w Białymstoku. Жанрмiнiяцюры у творчасцiянкi Брыля: ад Жменiсонечныхпромня у да Парастка
BIAŁORUTENISTYKA BIAŁOSTOCKA TOM 8, ROK 2016 Анна Альштынюк Uniwersytet w Białymstoku Жанрмiнiяцюры у творчасцiянкi Брыля: ад Жменiсонечныхпромня у да Парастка Першая падборка лiрычнай прозы выдатнага
ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]
nr 6 ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13] Змест 3 4 КААЛІЦЫЯ ШМАТКУЛЬТУРНАГА ЦЭНТРА Ў ВАРШАВЕ I Міграцыйны форум у Кракаве 10 Замежнікі ў Варшаве беларускі Biuletyn CENTRUM WIELOKULTUROWEGO
Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.
11/11 Czasopis Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie. Nr 11 (247). Лістапад listopad 2011. http://czasopis.pl
Droga ku wzajemnosci
Katedra Bialorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego Droga ku wzajemnosci 50 lat bialorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim Redakcja naukowa Mikolaj Timoszuk i Mikolaj Chaustowicz Warszawa 2007 Павел
Леў Сапега Жыццё дзеля Айчыны
Генадзь Праневіч Леў Сапега Жыццё дзеля Айчыны (Кароткі біяграфічны нарыс) ВІЦЕБСК 2003 УДК 94 (476) + 82.09 (476) Навуковы рэдактар Доктар філалагічных навук І.В. Саверчанка Рэцэнзенты: Кандыдат гістарычных
МІФ ЯК МЕТАД ДАСЛЕДАВАННЯ ЭЛЕМЕНТАЎ КУЛЬТУРЫ Шода М.Ю. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск На мяжы XIX-XX ст. міф пачынае рабіцца не толькі
МІФ ЯК МЕТАД ДАСЛЕДАВАННЯ ЭЛЕМЕНТАЎ КУЛЬТУРЫ Шода М.Ю. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск На мяжы XIX-XX ст. міф пачынае рабіцца не толькі аб'ектам даследавання, але і яго метадам. У сярэдзіне стагоддзя
EGZAMIN MATURALNY 2011 JĘZYK BIAŁORUSKI
Centralna Komisja Egzaminacyjna w Warszawie EGZAMIN MATURALNY 20 JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY MAJ 20 2 Egzamin maturalny z języka białoruskiego poziom podstawowy Odpowiedzi maturzysty mogą przybierać
Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.
10/04 Czasopis Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie. Nr 10 (165). Październik 2004. Internet: www.czasopis.com.
We wszystkich publikacjach stosuje się tradycyjny system przypisów, które należy zamieszczać u dołu strony.
Zasady sporządzaniia przypiisów biiblliiograffiicznych We wszystkich publikacjach stosuje się tradycyjny system przypisów, które należy zamieszczać u dołu strony. Podstawowe elementy przypisów bibliograficznych:
Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа
Сяргей Астанковіч Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа Літоўская палітычная думка, канец ХІХ пачатак ХХ стагоддзя (2013). 156 Рэцэнзіі (гісторыя) Homines historiam ignari semper sunt pueri Людзі,
Iаанна Васiлюк Беласток. ТворчасцьЯнкi Лучыны: дапытаннястана уленнябеларускай самасвядомасцi BIAŁORUTENISTYKA BIAŁOSTOCKA TOM 4, ROK 2012
BIAŁORUTENISTYKA BIAŁOSTOCKA TOM 4, ROK 2012 Iаанна Васiлюк Беласток ТворчасцьЯнкi Лучыны: дапытаннястана уленнябеларускай самасвядомасцi Вялiкую ролю у стварэннi вобраза беларуса, акрэслiваннi нацыянальных
ВЯРТАННЕ «СУМ НЕАПАЛІТАНСКІХ»
ВЯРТАННЕ «СУМ НЕАПАЛІТАНСКІХ» Андрэй КАРАЧ Аспірант кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Я. Купалы Эпоха Адраджэння, залаты век гэта XVI стагоддзе, перыяд
Ïàäï³ñíû ³íäýêñ 00345
ARCHE 6 (105) ýðâåíü 2011 6-2011 6-2011 Íàâóêîâû, íàâóêîâà-ïàïóëÿðíû, ãðàìàäçêà-ïàë³òû íû ³ ë³òàðàòóðíàìàñòàöê³ àñîï³ñ «ARCHE Ïà àòàê» âûäàåööà çü âåðàñüíÿ 1998 ãîäó øòîìåñÿö. ÐÝÄÀÊÖÛß: Âàëåð Óëàäç³ìåðàâ³
Весшк Гродзенскага дзяржаунага ушверсггэта шя Яню Купалы
ISSN 2076-4855 Весшк Гродзенскага дзяржаунага ушверсггэта шя Яню Купалы рь Фшалоия Педагогша Похалотя 3 (165), 2013 «ВеснЫ Гродзенскага дзяржаунага ун'шератти шя Яны Купали. Серия 3. Фшалогш. Педагогика.
UMCS. Польскамоўны верш Krakow Адэлі з Устроні як ключ да разгадкі аўтарства паэмы Мачаха. Уводныя заўвагі
DOI:10.17951/sb.2015.9.149 Literaturoznawstwo Białoruski Uniwersytet Państwowy (Mińsk, Białoruś) Belarusian State University (Minsk, Belarus) E-mail: ibogdana@yandex.ru Польскамоўны верш Krakow Адэлі з
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ
STUDIA PHILOLOGICA Ж. В. НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ І ІХ УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ МАСТАЦТВА ВЕРСІФІКАЦЫІ У даследаваннях, прысвечаных гісторыі педагагічна-асветніцкай думкі