Droga ku wzajemnosci

Podobne dokumenty
ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

PROGRAM XXIV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

PROGRAM XXV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

Rada Naukowa. Adres redakcji

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ

Polsko-białoruskie związki literackie, językowe i kulturowe. 60-lecie Katedry Białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

Бунт тутэйшых супраць нацыі

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2018/2019 JĘZYK BIAŁORUSKI

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

BIBLIOTEKARZ PODLASKI NR 2/2018 (XXXIX)

UMCS. Польскамоўны верш Krakow Адэлі з Устроні як ключ да разгадкі аўтарства паэмы Мачаха. Уводныя заўвагі

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

ДА ДВАЦЦАЦІГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГII ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ Ў БЕЛАСТОКУ

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

UMCS. Жанна Некрашэвіч-Кароткая / Żanna Niekraszewicz-Karotkaja

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

UMCS. Franciszek Umiastowski był jednym z prekursorów białoruskiego ruchu narodowego

Rada Naukowa. Adres redakcji

ПАМІЖ БЕЛАРУССЮ І ПОЛЬШЧАЙ Драматургія Сяргея Кавалёва. POMIĘDZY BIAŁORUSIĄ A POLSKĄ Dramaturgia Siarhieja Kawaloua.

БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Ніна Шыдлоўская: ПРА ПАТРЫЯТЫЗМ, ФЕМІНІЗМ І КАХАННЕ КАЛЕНДАРЫ АД БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! І БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

Гісторыя. Да пытання аб ролі палітычнай ідэалогіі ў развіцці беларускага нацыянальнага руху ў 19 - пачатку 20 ст.

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

UMCS. Адной з самых цікавых, але разам з тым і маладаследаваных старонак. Вадзім Корань / Vadim Koren. Гумар у Торбе смеху Караля Жэры

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі

НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ

Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

UMCS. Ёсць кнігі, напісаныя непрафесійнымі літаратуразнаўцамі (пісьменнікамі,

Гдзе тыя васількі, што ў вачах мігалі? Гдзе для смеху губы, гдзе на іх каралі? [2, т. 2, с. 249]

Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.

Да праблемы вытокаў фармавання краёвай ідэі на пачатку ХХ ст. Алесь Смалянчук (Гродна-Варшава)

Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

WOJEWÓDZKI KONKURS JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Раіса БАРАВІКОВА РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ СКЛАД РЭДАКЦЫІ. Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

«Паэзія не бывае чужой ці нечай»

Дарог скрыжаванне. Сёння нас шмат і мы ўсе Беларусь. Дзеці розных народаў называюць гэтую краіну сваёй: яна

Rada Naukowa. Recenzenci

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

Zainteresowania Macieja Konopackiego literaturą białoruską

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

DATA I MIEJSCE OBRAD: 2-3 grudnia 2018 r. Uniwersyteckie Centrum Kultury Uniwersytetu w Białymstoku, ul. Ciołkowskiego 1 N, Białystok

Чорт, Янка Юхнавец ды беларуская літаратура

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

UMCS. Невялікім накладам у 100 асобнікаў у прыватным мінскім выдавецтве Права

Весшк Гродзенскага дзяржаунага ушверсггэта шя Яню Купалы

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2013 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

БАТАНІЧНЫ СЛОЎНІК ЗОСЬКІ ВЕРАС Да 90-годдзя выпуску ў свет

Czasopis 4/13. Nr 4 (263). Красавік kwiecień Cena 5 zł (w tym 5% VAT)

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

We wszystkich publikacjach stosuje się tradycyjny system przypisów, które należy zamieszczać u dołu strony.

UMCS. Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў

UMCS. На мяжы ХХ ХХІ стагоддзяў у беларускай літаратуры можна канстатаваць. Беларуская літаратура мяжы ХХ ХХІ стст.: тэндэнцыі развіцця

WOJEWÓDZKI KONKURS JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа

komiks 03 font Officina.indd :36:31

зоне, у зоне адчужэння. Вось тады і грымнула ў сэрца самая галоўная яго тэма:

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

артыкулы Эдуард Мазько (Гродна)

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

Czasopis 5/13. współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

Уладзімір СІЎЧЫКАЎ: «Трэба ўмець быць удзячнымі»

Міпістфства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб'яднаеіне ііа гуманітарнай адукацыі ЗАЦВЯР

Сяргей Кавалёў Д З В Е В Е Р С І І П А Х О Д Ж А Н Н Я

Беларускі ліцэй у Гайнаўцы

Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах

86.372( (476-25) Д-58 ІSBN

ВЯРТАННЕ «СУМ НЕАПАЛІТАНСКІХ»

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Transkrypt:

Katedra Bialorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego Droga ku wzajemnosci 50 lat bialorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim Redakcja naukowa Mikolaj Timoszuk i Mikolaj Chaustowicz Warszawa 2007

Павел Навойчык ПАЭТЫКА ПЕРАКЛАДАЎ ВЕРШАЎ М. КАНАПНІЦКАЙ У КАНТЭКСЦЕ НАШАНІЎСКАЙ ЛІРЫКІ ПАЧАТКУ XX СТ. Дзякуючы вялікім пераменам у грамадска-палітычным жыцці былога СССР і Беларусі, сёння ўжо няма неабходнасці даказваць агромністую ролю першай беларускай легальнай газеты Наша ніва" для развіцця беларускай літаратуры ў прыватнасці і беларускага нацыянальна-адраджэнскага руху ўвогуле. Больш таго, сёння варта прызнаць выключнае значэнне нашаніўскага руху ддя сучаснай незалежнай Беларусі. Калі б не здолелі згуртаваць нашаніўцы беларускае грамадства вакол ідэі нацыянальнага адраджэння, то не сталіся б мы нават ССР, а былі б хутчэй адной з абласцей савецкай Расіі. Беларуская літаратура мусіць быць удзячнай нашаніўцам за тое, што іх стараннямі ў пачатку XX ст. разгарнуўся шырокі літаратурны рух, які заахводіў да мастацкай творчасці на роднай мове дзесяткі маладых людзей і прывёў да ўздыму на еўрапейскі ўзровень яшчэ адной славянскай літаратуры. У справе станаўлення нацыянальных літаратур вялікую ролю адыгрывае мастацкі пераклад. Праз яго ідзе далучэнне маладога краснага пісьменства" да здабыткаў сусветнага мастацтва, больш актыўна ідзе працэс самасцвярджэння разнастайных жанраў, мастацкіх прыёмаў і інш. Найбольш актыўна ў пачатковы перыяд, як правіла, развіваюцца лірычныя жанры. I літаратура перыяду нашаніўства не выключэнне. Паводле ідэйнай скіраванасці, жанрава-стылёвай разнастайнасці, пафасу можна вылучыць два этапы ў станаўленні нашаніўскай паэзіі: - 1906-1908 гг., калі пераважала сацыяльна ангажаваная лірыка, скразным быў матыў абяздоленасці, бяспраўя народа, найбольш пашыраным быў сумарны, неканкрэтызаваны вобраз мужыка, тэхніка вершаскладання, паэтыка была на даволі нізкім узроўні; - 1909-1915 гг., калі ідэя сацыяльнай і нацыянальнай абяздоленасці Беларусі не знікае, але перастае быць вядучай у творах паэтаў-нашаніўцаў, яе значна пацяснілі вершы іншага тэматычнага 259

Павел Навойчык кола: інтымная, філасофская лірыка, паэтычны эпас, гумарыстычныя і сатырычныя вершы, паэмы. На змену сумарнаму вобразу, канчаткова не выцясняючы яго, прыходзіць лірычны герой з індывідуалізаванымі рысамі характару, са сваім тэмпераментам, светаўспрыманнем і вобразным мысленнем. Тэмай паэзіі ўсё часцей станавіўся суб'ектыўны духоўны свет лірычнага героя. Прыкметна ўзрастае майстэрства вершаскладання ў фармальным сэнсе, з'яўляюцца такія класічныя жанравыя формы верша, як санет, трыялет і інш. Безумоўна, найбольшая заслуга ў тым нашых класікаў Я. Купалы, М. Багдановіча, Я. Коласа. Аднак жа да новых тэм, форм звярталіся і паэты значна ніжэйшага творчага патэнцыялу. У перыяд панавання сацыяльна ангажаванай паэзіі важна было знайсці шляхі і сродкі, каб выйсці за гэтае свайго роду зачараванае кола". Ва ўсякім разе, адысці ад спрошчанасці ў распрацоўцы тэмы. I, безумоўнаж неацэнную паслугу ў тым магла аказаць іншанацыянальная літаратура, якая ўжо мела падобны вопыт. Вось чаму зварот да творчасці М. Канапніцкай выдаўцоў Нашай нівы" быў не выпадковы. Знаёмства беларускага чытача з лірыкай М. Канапніцкай адбылося ў 1908 г., у першы перыяд станаўлення нашаніўскай паэзіі. Усяго ж у перыяд 1906-1915 гадоў на старонках Нашай нівы" было змешчана пяць перакладаў вершаў польскай пісьменніцы: тры ў 1908 г., адзін у 1910 г., разам з некралогам на смерць пісьменніцы, і адзін у 1914 г., калі фронт першай сусветнай вайны наблізіўся да Вільні. На працягу першага этапу (1906-1908 гг.) паэты-нашаніўцы пакідалі па-за ўвагай пытанні эстэтыкі. А. Луцкевіч адзначаў, што ўперыяд разгортвання беларускага нацыянальна-адраджэнскага руху нашаніўская паэзія практычна абмяжоўвалася роляю прапагандыста ідэй нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасці, роўнасці: (Эстэтызм) у пэўнай меры быў проціпастаўленнем даволі пашыранаму сярод нашаніўцаў пагляду на літаратуру, як на спосаб правядзення ў масы ідэі нацыянальнага адраджэння, як на форму, у якую можна закладаць наперад зададзены змест" [4,13]. Інакш кажучы, ад паэзіі не патрабавалася быць выразнікам пачуццяў тонкіх, узвышаных, заглыбляцца ў лабірынты духоўных пошукаў лірычнага героя. Трэба прызнаць, што і культура вершатворчасці пераважнай большасці беларускіх паэтаў на той час была яшчэ яўна недастатковай. У выніку быў выпрацаваны свайго роду літаратурны штамп: абавязковая згадка пра крывавы пот, слёзы, знясільваючую працу, неспрыяльнае надвор'е, неўраджайнасць

Паэтыка перакладаў вершаў М. Канапніцкай у кантэксце нашаніўскай лірыкі... зямлі, голад і панскі прыгнёт. Здавалася, усе вершы піша адзін аўтар. (I ў тым была пэўная доля праўды. Як пазней прызнаваўся Колас, у час працы ў рэдакцыі амаль усе вершы даводзілася перапрацоўваць, пакідаючы без выпраўлення хіба толькі прозвішча аўтара.) Такой аднастайнасцю грашылі не толькі паэты-аднаднеўкі (М. Багдановіч), але і Колас, Купала. Згадаем, да прыкладу, папрок М. Багдановіча на адрас Коласа за паўтор вобраза палаючага карча" ў розных вершах [і, 189]. Зрэшты, на тое былі свае прычыны. Нераспрацаванасць літаратурнай мовы стрымлівае развіццё асобных паэтычных форм і вершаў у цэлым", - указаў на адну з галоўных цяжкасцей беларускай паэзіі таго часу М. Ярош [5,49]. Апрача таго, перавага сацыяльнай тэматыкі адпавядала нашаніўскай ідэалогіі 1906-1908 гадоў. Кіраўнікі Нашай нівы", з'яўляючыся прыхільнікамі народніцкай крытыкі, паводле якой пад народнасцю мастацтва разумелася толькі непасрэднае, рэалістычна-праўдападобнае адлюстраванне жыцця, пазбаўленае складанай асацыятыўнасці, сімволікі, філасофскай і рэлігійнай медытацыі", разглядалі сваё выданне як трыбуну толькі сапраўды народнай" (у іх разуменні) літаратуры [3]. Такую пазіцыю рэдакцыі выразна пацвярджае статыстыка. У 26 нумарах Нашай нівы" за 1908 г. (калі ўпершыню з'явіліся пераклады вершаў М. Канапніцкай) змешчана каля 85 вершаў. Прыкладна 6о з іх распрацоўваюць тэму сацыяльнай абяздоленасці і толькі каля 20 твораў маюць іншую тэматычную скіраванасць. Вершы Цёткі (Гэй братка ты, Новы Годзе; Вясковым кабетам), Юстыны (Асеннім вечарам), А. Паўловіча (Забытая хатка), А. Гаруна (Начныя думкі), Ю. Шчупака (Як гляджу на свой край), болыпасць вершаў Я. Купалы і Я. Коласа апелявалі да пачуцця годнасці мужыкабеларуса, будзілі ў ім думкі пра сацыяльную і нацыянальную несправядлівасць. Вышэйназваныя акалічнасці раскрываюць прычыны, па якіх выдаўцы газеты звярнуліся менавіта да творчасці М. Канапніцкай - яе лірыка была найбольш блізкай па свайму духу, вобразнаму ладу, ідэйнай скіраванасці, праблематыцы як выдаўцам, так, мусібыць, і чытачам Нашай нівы". Тры пераклады на год - многа гэта ці мала? Улічваючы катастрафічны дэфіцыт у першае дзесяцігоддзе XX ст. беларускамоўнага друку (усяго адна газета!), а таксама малую колькасць беларускамоўных літаратараў (тым больш здольных, да перакладчыцкай дзейнасці), трэба прызнаць, што тры пераклады больш чым добры паказчык. Такі вывад пераканаўча пацвярджае статыстыка. Так, у 1908 г. на старонках Нашай нівы" ўсяго было змешчана чатыры перакладныя вершы і сем апавяданняў. Пры гэтым апрача М. Ка-

Павел Навойчык напніцкай толькі Л. Талстога пераклалі двойчы. Астатніх аўтараў было надрукавана па аднаму твору. Такім чынам, з чатырох перакладзеных вершаў тры аднаго аўтара. Гэта ніяк не магло быць выпадковасцю. Звяртае на сябе ўвагу і той факт, што ў Польшчы ў гэты перыяд М. Канапніцкая была не самай папулярнай паэтэсай, яе зорны час ужо мінуўся. На пярэднім плане стаялі прадстаўнікі "Маладой Польшчы". І хаця ў наступным 1909 г. на старонках "Нашай нівы" з'явіўся адзін верш С. Пшыбышэўскага (Снег у 49), такой ідэйнай блізкасці з лірыкай нашаніўцаў у польскіх паэтаў новага пакалення не назіралася. Тыпалагічна блізкай творчасці беларускіх пісьменнікаў была менавіта паэзія М. Канапніцкай. Першым з надрукаваных быў верш Званы ў перакладзе Л. П-а, які з'явіўся на старонках беларускай газеты ў самым пачатку 1908 г. у 2. Паводле тэматыкі ён быў тыпова "нашаніўскі". У вершы гучыць сацыяльная крыўда, выкрываецца жорсткая, цынічная карыслівасць свету, калі беднасць пазбаўляе селяніна магчымасці быць паўнапраўным чалавекам. Памёр сын беднай удавы. Яна не мае грошай, каб заплаціць святару, а без грошай нават званы па нябожчыку званіць не будуць: "... будзем званіць <...> за талярчык белы". Мы бачым звыклы тагачаснаму беларускаму чытачу малюнак: "голас слёзны", "чорная хата", "скарга горкая", "зрэбныя латы", "труп счарнелы". Падобную "пахавальную" вобразнасць сустракаем, да прыкладу, у вершы Цёткі Вясковым кабетам, надрукаванага ў гэтым жа нумары газеты. Там за пакутлівае жыццё ўзнагарода жанчынам "дзве дошкі" і "крыж ледзьве збіты". Новым для беларускай паэзіі быў зварот да вобраза жанчынымаці, страціўшай свайго сына. Каб глыбей раскрыць боль, роспач маці, М. Канапніцкая стварае апазіцыю да яе гора бяздушныя званы, у якіх "грудзь халодна", "цвёрда сэрца". І, чаго амаль не сустракалася яшчэ ў беларускіх аўтараў, дапаўняе супрацьстаўленне трэцяй групай вобразаў лагоднай прыроды. Менавіта з гэтай групай зліваецца душа маці. Вобразы "заплаканых кветак", "свежага ветру", "дарожкі ціхай" дапамагаюць больш выразна раскрыць эмацыянальна-псіхалагічны стан жанчыны і адначасова з'яўляюцца самастойнымі вобразамі, якія выяўляюць свае адносіны да становішча маці. Верш Тры дарогі, перакладзены Я. Купалам, убачыў свет у 11. Паэтка разважае аб жыццёвых дарогах як бязрадасных перспектывах сялянскага жыцця. Адна вядзе на панскае поле, дзе чакае цяжкая праца; другая у карчму, дзе "з бацькоў смяюцца дзеці"; і трэцяя на могілкі, дзе "расце палын", "плача бярозка", "крыж стаіць на крыжы". Верш зноў жа пабудаваны на сэнсавай апазіцыі вобразаў. Тром пакутным дарогам супрацьстаіць чацвёртая, адсут- 2б2

Паэтыка перакладаў вершаў М. Канапнгцкай у кантэксце нашаніўскай лірыкі... ная ў мажлівым выбары мужыка - дарога да шчасця. На першы погляд, верш бедны на мастацкія тропы. Тут практычна няма эпітэтаў, параўнанняў. Аднак відавочна, што увесь твор з'яўляецца разгорнутай метафарай, дзе дарогі раскрываюць змест народнага жыцця: праца не на сябе, а на пана,- замест годнага адпачынку - карчма, дзе чалавек страчвае не толькі грошы, але і розум, і ўласную годнасць; а ўзнагарода" яму за пакутнае жыццё - самотныя могілкі. Канапніцкая стварае сітуацыю выбару пры фактычнай адсутнасці выбару ў дадзены момант. Згадка пра чацвёртую дарогу робіць канцоўку верша адкрытай, заглушае песімістычнае гучанне спадзяваннем шчасця. Тым самым верш вылучаўся ад твораў нашаніўскіх аўтараў, якія ў той перыяд матыў сацыяльнай безвыходнасці далей не развівалі. Той жа прыём кантрасту, супрацьпастаўлення выкарыстаны ў вершы Мой Божа мілы, змешчанага ў н (пераклад А. Паўловіча). Лірычны герой выказвае горкае непаразуменне, навошта такая прыгажосць прыроды, калі чалавек жыве пакутна? Гэтая апазіцыя развіваецца на працягу ўсяго верша: птушка спявае людзі рвуць грудзі, нас радасць абмінае; песня - стогн; свет сонца - нядоля; краса зімы, лета - смутак; вечар ціхі, ясны зоркі - жывецца цяжка й горка. Лірычны герой звяртаецца да Бога з непаразуменнемпапрокам. А. Вальчук, разважаючы на праблемай тэадыцэі ў мастацкім асвятленні М. Канапніцкай і Янкі Купалы, прыходзіць да вываду, што гэта свайго роду выпрабаванне чалавека Богам, каб затым вывесці яго на праведны шлях [2,179]. 3 гэтага вынікае, што сацыяльная лірыка М. Канапніцкай была не песімістычнай, а спачувальнай. I з тым можна пагадзіцца. Мяжа паміж зняверанасцю і спачуваннем, за якім тоіцца вера ў перамены да лепшага, вельмі хісткая і нярэдка менавіта яе не ўдавалася пераадолець беларускім аўтарам, ад чаго эмацыянальны малюнак атрымліваўся асабліва цяжкім і аднастайным. Такім чынам, пераклады вершаў М. Канапніцкай, змешчаныя ў Нашай ніве" ў 1908 г. былі блізкія да твораў беларускіх аўтараў паводле ідэйна-тэматычнай скіраванасці, праблематыкі, аднак розніліся спосабам мастацкага ўвасаблення творчай задумы, падказвалі іншыя шляхі распрацоўкі сацыяльных матываў. Пераклад верша М. Канапніцкай Пара, таленавіта зроблены Янкам Купалам, і змешчаны ў 40 беларускага штотыднёвіка за 1910 г., меў аптымістычнае гучанне. Гэта адпавядала тагачаснаму настрою выдаўцоў, агульнаму тону газеты. Некралог, надрукаваны ў гэтым жа нумары змяшчаў высокую ацэнку творчасці польскай пісьменніцы, падкрэсліваў яе значэнне не толькі для свайго народа, але таксама і для прадстаўнікоў іншанацыянальных літаратур. 263

1JUOOI JiUDVUIWA У насіупным 41 Нашай нівы" быў надрукаваны верш Янкі Купалы Памяці Мар'і Канапніцкай, у якім ва ўзнёслай паэтычнай форме пацвярджалася рэдакцыйная ацэнка. Асветлены пачуццём шчырай любові да паэтэсы, лірычны герой упэўнены, што яе душа знайшла свабоду ў светласці неба", а яе песні застануцца ў нашай памяці і гэта будуць найлепшыя кветкі на магілу пісьменніцы. Апошняя нашаніўская публікацыя перакладаў твораў М. Канапніцкай верш Як кароль у паход выходзіў... з'явіўся на старонках Нашай нівы" ў 1914 г. у 46, калі фронт першай сусветнай ужо быў на падыходзе да Вільні. Пераклад верша быў ажыццёўлены зноў жа Янкам Купалам. Выбар гэтага твора невыпадковы. Ён вызначаў пазіцыю беларускага пісьменніка да першай сусветнай вайны. Улічваючы, што на той час Купала быў рэдактарам штотыднёвіка, то з поўным правам можна сцвярджаць, што гэта была афіцыйная пазіцыя рэдакцыі. Верш меў выразна антываеннае гучанне: на вайну ідзе кароль, а гінуць простыя людзі. Пры тым, што болыцасць вершаў ваеннага часу мела пераважна трагедыйнае гучанне (А. Гарун Праводзіны, Янка Купала Песні вайны, Ясакар Ад крыві чырвонай, Вавілон іінш.), сумная іронія, выкрывальніцкі сарказм верша М. Канапніцкай удала дапаўняў паэтычную старонку Нашай нівы" сваім адметным падыходам да распрацоўкі ваеннай тэматыкі з прагрэсіўных гуманістычных пазіцый. Такім чынам, паэзія М. Канапніцкай стала адмысловай школай для беларускіх пісьменнікаў у першы перыяд нашаніўства, нязмушана паказваючы шляхі пераадолення сацыяльнай дэтэрмінацыі, спрошчанага разумення задач літаратуры. Пераклады твораў польскай пісьменніцы сгаліся адметным словам у беларускім літаратурным працэсе і ў наступныя гады. Яны былі не толькі сугучныя агульнаму тону нашаніўскай лірыкі, але дабаўлялі і штосьці сваё, на той час яшчэ адсутнае альбо малараспрацаванае ў беларускай паэзіі. I гэта быў выдатны прыклад творчага засваення лепшых дасягненняў тыпалагічна блізкай нам літаратуры. Літаратура: 1. Багдановіч М., Поўны збор твораў. Уз т., Мінск 1993, Т. 2. 2. Вальчук A. В., Праблема тпэадыцэі ў мастацкім асвятленні М. Канапніцкай і Я. Купалы, [w:] Международная научно-практйческая конференцйя, посвяіценная ібо-летйю со дня рожденйя Mapuu Конопнйцкой. Сборнйк матерйалов, 29-30 апреля 2002 года, Брест 2002, с. н. 3. Конан У., Антон Луцкевіч. Філасофія і эстэтыка нацыянальнага адраджэння, Голас Радзімы" 1994, 24 сакавіка. 4. Навіна А., Галоўныя кірункі ў беларускай паэзіі, Вільня 1933. 5. Ярош М., Янка Купала і беларуская паэзія, Мінск 1971. 264