BIAŁORUTENISTYKA BIAŁOSTOCKA TOM 4, ROK 2012 МОВАЗНА УСТВА Герман Бiдэр Зальцбург Пытаннiфанетыкi i акцэнту у рукапiснай Беларускай граматыцы Антона Луцкевiча (Вiльня 1916) I. Фанетыка Луцкевiчсклада ураздзелфанетыкi,якiносiцьзагаловак Гукiбеларускай мовы [Zyki biełaruskaj mowy] як першую главу сваëй незакончанай,напiсанайлацiнскiмалфавiтамграматыкiбеларускаймовы 1. Фанетычная тэрмiналогiя Луцкевiча яна падаецца у нашым тэксце у квадратных дужках даволi iстотна адрознiваецца ад адпаведнай сучаснай тэрмiналогii. У адносна кароткiм раздзеле (LH 1 9) пытаннi фанетыкi [fonetyki] i арфаграфii [prawopisańnia], на жаль, недакладна размежаваны,тамушто устарэйшайфiлалагiчнайтрадыцыiгукi [zyki] i лiтары [litery] часта атаясамлiваюцца. У галiне уласна фанетыкi Луцкевiч абмеркава у пераважна пытаннi артыкуляцыйнай фанетыкi, i, акрамя таго, зрабi у пэ уныя назiраннi над а удыты унай фанетыкай, але, зразумела, не засяроджва уся на пытаннях акустычнай фанетыкi або зусiм не разгляда у функцыянальную фанетыку (фаналогiю), якiя 1 Праект выдання граматыкi прадста улены у артыкуле:bieder,h.rękopiśmienna białoruska gramatyka Antoniego Łuckiewicza(Wilno 1916 r.)., Studia Białorutenistyczne, Lublin 2010, t. 4, s. 235 245. Акрамя таго пра марфалогiю граматыкi iнфармуюць наступныя артыкулы выда уца граматыкi: Bieder,H.ZurSpracheder handschriftlichen Biełaruskaja hramatyka (Wilna 1916) von Anton Luckevič. Deklination der Substantive [Про мову рукописноï Бiлоруськоï граматики (Вiльно 1916 р.) Антона Луцкевича. Вiдмiнювання iменникiв], Мовознавство, Киïв 2010,. 2 3, с. 83 97; Бiд эр, Г. Беларускiя граматыкi Антона Луцкевiча i Бранiслава Тарашкевiча. (Пара унальныаналiздзеяслова).удруку (у:)матэрыялыvi.мiжнароднага кангрэсабеларусiста у,мiнск 2010, 13с.
268 ГЕРМАН БIДЭР пачалi акрэслiвацца у мiжнароднай славiстыцы толькi з 1930-х гадо у. У раздзеле фанетыкi Луцкевiч ахарактарызава у iнвентар фанем i яго класiфiкацыю, абмеркава у пытаннi артыкуляцыi гука у, выкла у праблемы сiнхроннай i гiстарычнай гукавой змены [pieramieny zykaŭ] (сiнхронныя iгiстарычныячаргаваннi,сцяжэннi гука у,пратэтычныя гукi,спрашчэннiспалучэння угука у),атаксамапраблемыакцэнталогii (рэдукцыя ненацiскных галосных). А. Галосныя [hałosnyje(zyki)] У разуменнi Луцкевiча гукi беларускай мовы дзеляцца на галосныя, па угалосныя i зычныя, у той час як у сучаснай беларускай фанетыцы адрознiваюцца толькi галосныя i зычныя. Галосныя Луцкевiч вызначы у якгукi,каторыя лëгка выма уляюцца толькi голасам без дапамогi iншыхгука у (LH1),штосведчыцьабтым,што ëн,магчыма, ужо ме у уя уленне пра тое, што галосныя артыкулююцца з прычыны вiбрацыi нацягнутых галасавых звязак пры адкрытых рэзанатарных поласцях,тобтобезпрадукцыiшума (Bußmann577).Луцкевiчадрознi у шэсць галосных а, э, i, о, у, ы, што адпавядае стану сучаснай беларускай фанетыкi. У дадзеным выпадку варта звярнуць увагу на тое, што як Луцкевiч, так i сучасныя беларускiя лiнгвiсты, ацэньваюць гукi i i ы як самастойныя гукi (фанемы), а не як пазiцыйныя варыянты [admieny] (Бурак 63),штопрынятасучаснай рускайфаналогiяй маско ускай школы. Луцкевiчме упамылковае уя уленнеабтым,што iснуюцьцвëрдыя i мяккiя галосныя у беларускай мове. Да цвëрдых галосных ëн залiчы уа,э,о,у,ы, затое галосны i лiчы у мяккiм. Значыць, Луцкевiч не усвядомi у цалкам, што галосная варыянтнасць не грунтуецца на iманентныхуласцiвасцяхгалосных,аабумо уленакантэкстамзычных. Тым не менш Луцкевiч ме у рацыю, калi, акрамя таго, адрознi у шырокiя (адкрытыя) i вузкiя (замкнëныя) галосныя. Луцкевiч, аднак, не бра упадувагукласiфiкацыюгалосныхпаступенiпад ëмаязыка,пазiцыi крывiзны языка, а таксама паставы губ. Ëн, пра уда, за уважы у выразную варыянтнасць галосных у беларускай мове, але бы у думкi, што такiяадценнi iнюансы [stupieniiadcienki] трэба улiчваць толькi у навуковых запiсах пры дапамозе спецыяльных знака у, што яны не заслуго увуюць увагi упрактычна арыентаваных падручнiках(lh1). Двухсэнсо уны тэрмiн па угалосны [paŭhałosny,poŭhałosny(zyk)] Луцкевiчадносi унедаеравыхгалосныхславянскайгiстарычнайфанетыкi,аданенацiскных,рэдукаваныхгука уй(кароткае i) i у (кароткаеу)
ПЫТАННIФАНЕТЫКI IАКЦЭНТУ УРУКАПIСНАЙ... 269 сучаснай беларускай мовы, якiя за усëды сустракаюцца у спалучэннi з галоснымi (тыпуай,бы у,во ук.lh1,4). Луцкевiч таксама трапна адзначы у, што кароткi гук у ужываецца у беларускай мове пераважна там,дзе у iншыхславянскiхмовахсустракаюццавабол,прычым убеларускаймовекароткае узлiваеццазпапярэднiмгалоснымуадзiн склад (бел.ро у,бы у адпавядае слав.ровъ,былъ.lh4). Ненацiскныя кароткiя гукiйi у, якiя з пункту гледжання iх артыкуляцыi, стаяць, яквядома,награнiцыгалосных iзычных,далiчваюцца усучаснайфанетыцы беларускай мовы не да галосных, а да зычных (Бурак 64). В. Зычныя [suhałosnyje(zyki)] Луцкевiч адрознi у у сваëй фанетыцы 28 зычных (b,c,ć,č,d,dz, dź,dž,f,g,h,ch,k,l,ł,m,n,ń,p,r,s,ś,š,t,w,z,ź,ž), у той час як у фанетыцы сучаснай беларускай мовы адрознiваецца 39 зычных (б, б, в, в, г, г [выбуховыя],h,h [фрыкаты уныя], д, дж, дз, дз, ж, з, з, й, к, к, л, л, м, м, н, н, р, с, с, т, у, ф, ф, х, х, ц, ц, ч, ш. Бурак, 64). Прыкметная рознiца у колькасцi зычных вынiкае з таго,штолуцкевiчяшчэнесiстэматычнасупрацьпаста уля убеларускiя зычныя адносна палатальнасцi/непалатальнасцi [miakkaści/ćwiordaści] iзвонкасцi/глухасцi.усëжлуцкевiч,аднак,ужодума упракарэляцыi сiстэмы зычных, пры чым ëн звярну у асаблiвую увагу на карэляцыi па палатальнасцi/непалатальнасцi, але менш на карэляцыi па звонкасцi/глухасцi. Зыходзячы з лацiнскай (польска-чэшскай) арфаграфii iсваëйроднамо унайкампетэнцыi,луцкевiчвырашы у,штоможнападзялiцьсiстэмубеларускагакансанантызманагрупуза усëдыцвëрдых зычных (d,dž,ž,ł,r,t,č,š) i на групуза усëдымяккiхзычных (ć,ń, ś,ź,dź).адноснаапошнiхзычныхлуцкевiчнепрапанава унiякайкласiфiкацыi.значыць,луцкевiчяшчэнезразуме у,штобольшасцьбеларускiх зычных стварае карэляты уную сiстэму цвëрдых i мяккiх зычных [ćwiordychimiahkich/miakkichzykaŭ] (б б,в в,г г,дз дз, з з,к к,л л,м м,н н,п п,с с,ф ф,х х,ц ц. (Бурак 64). Аднак, цвëрдыя зычныя д i т адпавядаюць мяккiм зычнымдз iц толькi з пункту гледжання гiсторыi мовы, а не сучаснай мовы. Гэты факт Луцкевiч зразуме у, калi напiса у, штопасутнасцi цвëрдыя гукiдiтзмяняюцца у словазмяненнi надз iц (bałota na bałoci;dwadni piaćdzion.lh6). Ме у рацыю Луцкевiч таксама у тых адносiнах, што зычныядж, ж, ч, ш, р, якiя называюць у сучаснай граматыцы зацвярдзелымi, бываюць у навейшай беларускай мове за усëды цвëрдымi, значыць, не
270 ГЕРМАН БIДЭР маюць мяккiх эквiвалента у (Бурак 64). У сваю чаргу, зычный, якi Луцкевiч лiчыць па угалосным, не мае цвëрдага карэлята, значыць бываеза усëдымяккi (Бурак 64).Нейкiяправiльныяза увагiзрабi улуцкевiчтаксамаадноснапэ уныхпадгрупсiстэмызычных (велярных,лабiяльных) iасобныхзапазычаныхфанем (f,g).луцкевiчузгадва у,напрыклад, пра тое, што велярныя г, к, х могуць артыкулявацца мякка, але толькi перад галосным i (hibiel, kij, chiba. LH 6 7). Акрамя таго, Луцкевiч зрабi у указанне на тое, што губныяб,п,мна канцы слова за усëды цвëрдыя (siem,hołub,nasyp) i нават тады выма уляюцца цвëрда, калi не злiваюцца з наступнымi галоснымi, на што указвае, паводлелуцкевiча,уста уленаялiтараj(bju,pju,ziemja.lh6). Акрамя таго, Луцкевiч падкрэслi у, што фанема ф сустракаецца толькi у замежных словах (wafli,fartuch,aficer), але i там адзначаеццатэндэнцыяйдазаменызычнымiп,х,хв (Pilip,Jazep,Chłor,Chama; Chwiedar,chwarba,chwala.LH7) 2.Нарэшце,зазначы улуцкевiч,смычковыgужываеццатолькi унекаторыхзапазычаныхсловах,якнапрыклад guzik, ganak, gwałt(lh 6). У сувязi з тым трэба, аднак, звярнуць увагу на тое, што Луцкевiч не зрабi у спробы агульнай класiфiкацыi беларускага кансанантызму з пункту гледжання спосабу артыкуляцыi iмесцаартыкуляцыi. Пры расчляненнi сiстэмы беларускiх зычных Луцкевiч зыходзi у гало уным чынам з польскай арфаграфii, якая грунтуецца, як вядома, на гiсторыка-этымалагiчным прынцыпе. Гэты метадычна памылковы графiчны падыход да фанетычнага аналiзу сiстэмы кансанантызму прывë у,нажаль,даняправiльных iнедакладныхвынiка у iвыснова у. Апазiцыя цвëрдых i мяккiх зычных iснавала для Луцкевiча перад усiм тады, калiяна знаходзiла графiчнае адлюстраванне у беларускай лацiнцы. У кансанантызме Луцкевiча таму знаходзяцца толькi некаторыя парныя зычныя, якiя ëн мог упарадкаваць па карэляцыi палатальна- 2 У беларускiх лексiкаграфiчных працах мiжваеннага i пасляваеннага перыяда у сустракаюцца, дарэчы, пераважна такiя самыя субстытуцыi фанем у агульных i уласных iмëнах (пар.фартухбн 332;ПiлiпБН 238;ЯзэпБН 355;ХведарБН 334; хваля БН 334, СБМ 852), а часам трапляецца, акрамя таго, фанетычная варыянтнасць у тым самым тэксце (пар. фартух, хвартух СБМ 840, Кур янка 653; фарба, хварбабн 332),прычымформызфлiчаццагало унымiварыянтамi,азхв пабочнымiварыянтамi.формагрэцка-я урэйскага iмяchama Фама,верагодна,ужываецца яшчэ толькi у беларускiх гаворках. Здаецца, што iмяchłor з я уляецца беларускай формай лац. Florus (або Florianus). Субстытуцыя чужога ф сустракаецца таксама часта убеларускiхгаворках:напрыклад,фанетычнаяварыянтнасцьназо унiкафасоля паказана на карце 44 ДАБМ, дзе знаходзяцца дыялектныя варыянты з пачатковымi зычнымi ф, хв, кв, п (тыпу фасоля, хвасоля, квасоля, пасоля). Субстытуцыя чужогаф,яквядома,наогулшырокараспа усюджана уславянскiхмовах.
ПЫТАННIФАНЕТЫКI IАКЦЭНТУ УРУКАПIСНАЙ... 271 сцi/непалатальнасцi (c,ć;dz,dź;ł,l;n,ń;s,ś;z,ź),утойчасякуiншых зычных (b, f, g, h, ch, k, m, p) гэтая карэляцыя не знайшла графiчнага адлюстравання.такiмчынам,луцкевiчнастойлiвападкрэслiва у,што пасля цвëрдых зычных нiколi не можа з я уляцца мяккая лiтара i, а, з iншага боку, пасля мяккiх зычных лiтара ы. Iншыяза увагiлуцкевiчадабеларускагакансанантызмудатычацца,уласнакажучы,толькiсвоеасаблiвасця упольскайгiстарычнайарфаграфii, якiя былi пераняты беларускай лацiнкай. Напрыклад, ëн узгадва упратое,штомяккiязычныяć,ń,ś,ź,dźстаяцьупiсьмовым тэксцетолькiнаканцысловаабо усярэдзiнесловаперад iншымзычным. Але калi пасля гэтых мяккiх зычных сустракаецца галосны, пiша Луцкевiч, тады палатальнасць гэтых зычных адзначаецца наступнай лiтарай i. Калi, аднак, за аднiм iз згаданых зычных пападаецца галосны i,тадынетрэба уста уляцьдругое i,тамуштогалосны i ëсць самiммяккiм. Такiм жа чынам не уста уляецца лiтара i памiж зычнымлiгалоснымi,богуклсамопасабеза усëдычутнымякка (LH5). Луцкевiчава класiфiкацыя беларускага кансанантызму непазбежна прывяла да памылковых выснова у па той прычыне, што ëн не адрознiва уфанетычнага узро унюзычныхадграфематычнага.ня удалае расчляненне Луцкевiчам беларускага кансанантызму паказвае выразна,што ëн iдэнтыфiкава угукi iграфемы,значыць,прызнава узагукi толькi такiя зычныя, якiя маюць уласныя графiчныя знакi. Луцкевiч, акрамятаго,за уважы у,што убеларускаймовеколькасцьзычныхперавышае колькасць лiтар. Па гэтай прычыне некаторыя зычныя, азначаюцца, паводле Луцкевiча, не адной лiтарай, а дыграфамi (dz, dź, dž, ch.lh4). Выя уляецца, што выгодная прыкмета беларускай лацiнкi Луцкевiча гэта графiчнае адрознiванне абодвух велярных g i h, а недахоп неадзначэнне мяккага l. У працы Луцкевiча, звыш таго, звяртае увагу алфавiтнае упарадкаванне велярнагаch пасля велярнагаhпа прыкладзе чэшскага алфавiту. Луцкевiч займа уся не толькi класiфiкацыяй беларускiх зычных, а таксама гукавымi зменамi (пазiцыйнымi i гiстарычнымi альтэрнацыямi, сцяжэннямi, пратэзамi i спрашчэннямi гукавых спалучэння у). Пытаннi дыяхроннай гукавой змены, асаблiва гiстарычныя чаргаваннi,луцкевiчабмеркава удакладна удругiмраздзелеграматыкi Марфалогiя [Etymologija] у межах словазмянення, i толькi перыферыйна у раздзеле Фанетыка. Сiнхронныя гукавыя змены, як напрыклад жывыя альтэрнацыi, сцяжэннi гука у, пратэтычныя гукi i спрашчэннi гукавыхзбега у, ëн, аднак,абмеркава угало унымчынамураздзеле Фанетыка.
272 ГЕРМАН БIДЭР II. Акцэнт У сваëй граматыцы Луцкевiч не прысвяцi у спецыяльнага раздзелапытаннямакцэнту,але ураздзелахфанетыкi iасаблiвамарфалогii сустракаюцца шматлiкiя за увагi а утара да праблема у сло унага нацiску. Тэрмiны akcent i udareńnie, дарэчы, ужываюцца Луцкевiчам у аднолькавым значэннi. Ад назо унiкаakcent Луцкевiч утвары у адмо уны прыкметнiкbiezakcentny,затое не утвары увытворнага слова адзапазычанаганазо унiкаudareńnie. А. Акцэнт як феномен фанетыкi (аканне) Асаблiвую увагузвярну у Луцкевiчна iстотнае пытанне ненацiскных [biezakcentnych, nieakcentownych] галосных беларускай мовы. Ëн ужотадыканстатава у,штогалосныяеiочутнывыразнатолькiпад акцэнтам,утойчасякяныпадлягаюцьзмене угалосныа уненацiскной пазiцыi, значыць, адбываецца змена якасцi галоснага. Галосны а, паводлелуцкевiча,найчасцейшы убеларускаймове,тамуштоздараецца не толькi пад акцэнтам, але таксама у неакцэнтаванай пазiцыi, дзезамяняененацiскныяневыразныягукiеiо.зменаненацiскногаоiе на галосны а, паводле Луцкевiча, характэрная рыса беларускай мовы, вядомаяпадназвай аканне (LH2,3).Падакцэнтамразуме улуцкевiч не тыповае для беларускай мовы павышэнне (iнтэнсiфiкацыю) гучнасцi,алепавышэннетону(lh2).сваë уя уленнепраздзяйсненнеакання увымове iпiсьменагляднатлумачы улуцкевiчнекалькiмiпрыкладамi з тагачаснай беларускай лiтаратурнай мовы (móładasć maładý małódšy; ciómny ciamniéjšy, ciópły ciapléjšy; biéły bialéńki; u réčcy ŭracé;niebyłó niabúdzie;biezymiénny biazwínny.lh2 3). Але Луцкевiч звярну у увагу таксама на тое, што аканне мае свае межы. Менавiта, калi сло уны акцэнт не на першым пераднацiскным складзе, а на iншых складах (на другiм пераднацiскным або на паслянацiскных складах), тады нельга за усëды акаць (напрыкладziéleń zialóny,алеzielanína,zielenawáty).увагiзаслуго уваеканстатацыялуцкевiча, што аканне дзейснае не толькi у межах аднаго слова або адной словаформы, але таксама у межах акцэнтнага слова (сiнтагмы), пар. nia búdzie. LH 3). В. Акцэнт у марфалогii У раздзеле марфалогii Луцкевiч каменцiрава у розныя акцэнтныя асаблiвасцi,характэрныядлясловазмянення назо унiка у,прыметнiка у
ПЫТАННIФАНЕТЫКI IАКЦЭНТУ УРУКАПIСНАЙ... 273 i дзеяслова у. Сярод складаных лексiчных адзiнак Луцкевiч адрознi у лексемы з гало уным i пабочным нацiскам [hlaŭnymidadatkowymudareńniem]. 1)Адзiночнылiкназо унiка умужчынскага iнiякагарода у: Адносна парадыгмы назо унiка у мужч. i нiяк. рода у Луцкевiч адзначы у,штонацiсквызначае упэ уныхсклонахрознуюформусклонавых марфем. Напрыклад,назо унiкiмужч. iнiяк.рода у з канцавым нацiскам вызначаюцца флексiйнай марфемай -ом у творным склоне (wałóm,waknóm),аназо унiкiзненацiскнымканчаткам марфемай -ам (dómam, wúcham) (LH 12, 14, 18). Насуперак норме сучаснай беларускайлiтаратурнаймовылуцкевiчдапускае умеснымсклонеадзiн.лiку назо унiка умужч.родумарфемнуюварыянтнасць,калiнацiскпадаена аснову (пар.dómie,abdómu;pánie,abpánu.lh14). 2)Множнылiкназо унiка умужчынскагароду: Паводле Луцкевiча, пэ уныя склонавыя марфемы i марфемныя варыянтыпарадыгмыназо унiка умужч.родузалежаць,апрачатаго,ад месца нацiску.уназо унымсклоне множнагалiкуназо унiкiмужч.роду з нацiскам на аснове маюць флексiйную марфему -ы (dóly), але назо унiкiмужч.родузнацiскнымканчаткамвылучаюццамарфемнай варыянтнасцю -е//-ы (пераважна pané, wałé, радзей paný, wałý LH 14). У давальным i месным склонах назо унiка у мужч. роду Луцкевiч таксама адрознiвае канчаткi -ом, -ох пад нацiскам (panóm, ab panóch), але -ам, -ах (dółam, ab dółach) без нацiску, значыць, з акцэнтам на аснове (LH14). Луцкевiч таксама за уважы у акцэнтную i марфемную варыянтнасць, якая часта здараецца у парадыгме назо унiка у мужч. роду.якпрыклады ëнпрывë у назо унiкiво ук,конь iзвер (пар.wóŭki, wóŭkaŭ, wóŭkam i т.д., але побач таксама waŭkí, waŭkóŭ i т.д.; kóni, kóniaŭ, kóniam, kóńmi, ab kóniach, а таксама kóni, kanióŭ, kaniám, kaniámi,abkaniách;zwiéry,zwiéraŭ iт.д.атаксамаzwiarý,zwiaróŭ iт.д.). Луцкевiчпадкрэслi у,штогэтыпаралелiзмрозныхмесцнацiску iсклонавыхформнеза усëдыпраходзiцьпразусюпарадыгмумножнагалiку (пар.kóni,алеkanióŭ iт.д.lh20).адноснарэалiзацыiакання ускланеннiназо унiка умужч.родулуцкевiчзгадзi усянаспецыфiчнаеправiла, дапускаючы у родным склоне множн. лiку гэтай парадыгмы канчаткi -а уабо -о у (zykaŭабоzykoŭ).луцкевiч,аднак,дада у,што уадпаведнасцi з агульнай фанетычнай тэндэнцыяй беларускай мовы усë ж лепей акаць, пакуль не узнiкае какафонiя [kakofonia], якой не зносiць жываямова(lh3). 3)Адзiночнылiкназо унiка ужаночагароду: Уадзiн.лiкупэ уныхназо унiка ужан.родулуцкевiчза уважы уак-
274 ГЕРМАН БIДЭР цэнтнуюварыянтнасцьтыпуstrécha/strachá.адноснаназо унiка ужан. родузцвëрдайасновайлуцкевiчпадкрэслi укантрастканчатка -епад нацiскам (nawadzié), iканчатка -iбезнацiску (babi)удав. iмесн.склонахадз.лiку.адноснавышэй упамянëныхсклона уназо унiка ужан.роду з мяккай основай Луцкевiчадзначы у, што такiя назо унiкiза усëды характарызуюцца канчаткам -i, значыць, што маюць аднолькавы канчатак, незалежны ад месца акцэнту (пар. kúli з нацiскам на аснове, а таксама kućcí з нацiскам на канчатку. LH 21). 4)Прыметнiкiадзiночнагалiку: Луцкевiч за уважы у таксама значэнне сло унага акцэнту у парадыгме прыметнiка у усiх рода у, таму што месца нацiску (акцэнт на аснове або на суфiксе) вызначае у пэ уных склонах адпаведную склонавую марфему. Паводле Луцкевiча, марфемная варыянтнасць, абумо уленаянацiскнымпроцiпаста уленнем,выразнапрыкметная упарадыгме прыметнiка у мужч.-нiяк. i жан. рода у (пар.dóbry,dóbraje, dóbraho, dóbramu// starý, staróje, staróha, starómu; dóbraja, dóbraj, dóbraju// starája, starój, staróju. LH 29). 5)Дзеясло у: Адносна дзеяслова Луцкевiч адзначы у, што як формы iнфiнiтыву, так i загаднага ладу, залежныя у пэ уных выпадках ад месца нацiску. Луцкевiч правiльна канстатава у, што iнфiнiты уная марфема -цi ужываецца тады, калi яна пад нацiскам (пар. iścí, plaścí, wiaścí) або калi перад гэтай марфемай знаходзiцца зычны у канцы слова (пар. miérci, liéźci, niéści). У iншых выпадках, значыць, калi нацiск на аснове дзеяслова або на тэматычнай марфеме, пераважае, пра уда, iнфiнiты унаямарфема -ць,алемагчыматаксама марфема -цi (пар. kazáć або kazáci. LH 56). Урэшце, на думку Луцкевiча, акцэнт мае значэнне пры стварэннi загаднага ладу другой асобы множн. лiку, пры чым у залежнасцi ад месца сло унага нацiску далучаюцца марфемныя варыянты -це або -ця да формы загаднага ладу другой асобы адз. лiку (пар. niasiecié або niasiécia) i, акрамя таго, чаргуецца адпаведны вакальны паказчык загаднага ладу (пар. niasí > niasiecié, kažý>kažécia.lh58). В. Акцэнтныя асаблiвасцi лексiкi Яквiдаць,Луцкевiчнеаднойчывыказа усвойпунктпогляду урозных пытаннях нацiску у галiнах фанетыкi i марфалогii. Звыш гэтага, у тэксце яго граматыкi таксама сустракаюцца шматлiкiя лексiчныя адзiнкi, нязвыклая арфаграфiя якiх,вiдавочна, адлюстро увае ак-
ПЫТАННIФАНЕТЫКI IАКЦЭНТУ УРУКАПIСНАЙ... 275 цэнтныя асаблiвасцi або ваганнi, якiя вартыя далейшага даследавання. Арфаграфiя слова у i словаформ у граматыцы Луцкевiча дае падставы, аднак, толькi для пэ уных асцярожных акцэнтных высно у. Аналiз сло унага нацiску да таго ж ускладняецца нестабiльнай арфаграфiчнай традыцыяй, якая не за усëды паслядо уна улiчвае пэ уныя фанетычныя рысы беларускай мовы, асаблiва аканне i яканне. З-за няпэ унайарфаграфiiнельгаза усëдыцвëрдасказаць,цiкаранëваямарфема або афiксальныя элементы знаходзяцца пад нацiскам. Пазбяганне акання/якання у пiсьмовым тэксце а утарам граматыкi можа быць абумо улена рознымi прычынамi, напрыклад яго асацыяцыяй з графiчнай рэалiзацыяй слова у у рамках беларускага лексiчнага гнязда, або таксама аналогiяй да графiчнага, фанетычнага або марфалагiчнага узору этымалагiчна i семантычна эквiвалентнай лексiчнай адзiнкi усуседнiхславянскiхлiтаратурныхмовах.увогуле iцалкам,луцкевiч, а утар дзвюх кароткiх манаграфiй пра беларускую арфаграфiю (Луцкевiч 1917, 1918),клапацi уся,аднак,абадэкватнайарфаграфiчнайперадачы фанетычнай i нацiскной рэалiзацыi мовы. Спробааналiзутэкстуграматыкi уакцэнталагiчныхадносiнахнатыкаецца,зразумела,напэ уныяметадалагiчныяпраблемы.рэчутым, што у граматыцы Луцкевiча засведчаны не цэлыя парадыгмы (скланенне,спражэнне,пара унанне),алетолькiчастковыяпарадыгмы (напрыклададзiночнылiкуназо унiка у,стано учаяступеньупрыметнiка у, цяперашнi час у дзеяслова у i т. д.), а таксама фрагментарычныя парадыгмы або нават толькi паасобныя словаформы. Заданнем дакладнага акцэнталагiчнага вывучэння тэксту граматыкi Луцкевiча на фоне публiкацый 1905 1929 гадо у, а таксама на матэрыяле сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы, было б размежаванне акцэнтнай канстантнасцi (стабiльнасцi) ад акцэнтнай варыянтнасцi лексiчных адзiнак,рэканструкцыя iхакцэнтныхмадэля у (парадыгм),атаксамаапiсанне iх змены месца нацiску на працягу ХХ стагоддзя. Пара унанне сло унага акцэнту беларускiх лексiчных адзiнак з нацiскам этымалагiчна iдэнтычныхлексем iншыхславянскiхлiтаратурныхмова у (асаблiва усходнеславянскiх)маглобвыявiць,акрамятаго,канвергентныя, дывергентныя i спецыфiчныя акцэнтныя рысы, мадэлi i уплывы паасобныхусходнеславянскiхлiтаратурныхмова у. Крынiца (рукапiс) Anton Łuckevič, Biełaruskaja hramatyka pawodluh lekcij, čytanych na Biełaruskich Wučycielskich Kursach u Wilni ŭ 1915 1916 hh. Čaść I. Fonetyka i etymologija, Wilnia 1916 hod.(= LH)
276 ГЕРМАН БIДЭР Лiтаратура Bußmann H., Lexikon der Sprachwissenschaft, Stuttgart 1983. Łuckiewič A., Jak prawilna pisać pa biełarusku. Ułažyŭ Anton Łuckiewič. Čaść I, Wilnia 1917. Łuckiewič A., Stankiewič, J. Biełaruski prawapis, Wilnia 1918. Бурак Л. I., Сучасная беларуская мова, Мiнск 1974. Кур янкам.,нямецка-беларускiсло унiк,мiнск 2006. Скарачэннi БН Байко у М., Некрашэвiч С., Беларуска-расiйскi сло унiк, Мiнск 1925. [перадрук Мiнск 1993]. ДАБМ Дыялекталагiчны атлас беларускай мовы. Пад рэд. Р. I. Аванесава,Мiнск 1963. СБМ Сло унiк беларускай мовы. Пад рэд. М. В. Бiрылы, Мiнск 1987. STRESZCZENIE Artykuł omawia zagadnienia dotyczące białoruskiej fonetyki i akcentu na podstawie nieopublikowanej Gramatyki Antona Łuckiewicza, którą uważa się za pierwszą próbę kodyfikacji nowego białoruskiego języka literackiego. Autor Gramatyki był wybitnym działaczem białoruskiego ruchu narodowego w czasie I wojny światowej. Publikacja zawiera rozdziały opisujące fonetykę i morfologię, pomija składnię. Niniejszy artykuł daje ogólną charakterystykę rozdziału poświęconego fonetyce oraz zwraca uwagę na zalety i wady koncepcji Łuckiewicza odnośnie klasyfikacji samogłosek i spółgłosek języka białoruskiego. W Gramatyce Łuckiewicza brakuje specjalnego rozdziału dotyczącego akcentu(nacisku), natomiast w tekście wskazuje się na cechy niestabilnego akcentu wyrazowego w zakresie fonetyki(realizacja akania), morfologii(fleksja rzeczowników, przymiotników i czasowników) oraz słownictwa ogólnego i terminologicznego. Uwzględniając ówczesną niekonsekwentną pisownię białoruską, autor artykułu zastanawia się nad możliwością analizy i interpretacji miejsca akcentu i daje krytyczny komentarz na temat wspomnianych osobliwości akcentowych. Słowa kluczowe: Anton Łuckiewicz, białoruski ruch narodowy, gramatyka białoruska, białoruski język literacki, kodyfikacja, fonetyka, akcent wyrazowy, pisownia.
ПЫТАННIФАНЕТЫКI IАКЦЭНТУ УРУКАПIСНАЙ... 277 SUMMARY This paper discusses the questions of Belarusian phonetics and stress in the light of data found in unpublished A. Lutzkyevich s Belarusian Grammar which is regarded to be the first attempt to codify new Belarusian literary language. The author of the manuscript was an eminent activist of the national movement during World War I. His Grammar includes chapters focused on phonetics and morphology. The article concentrates on general remarks on phonetics as well as advantages and disadvantages of A. Lutzkyevich s idea of classification of Belarusian vowels and consonants Although stress did not receive special attention in the manuscript, the author describes the features of unstable word stress in phonetics(pronunciation of the so-called akaniye ), morphology(inflexion of nouns, adjectives and verbs), general language vocabulary, and terminology. Given the inconsistency of the contemporary Belarusian orthography, the author of the article considers the analysis and interpretation of the stress placement and comments on the abovementioned features of stress. Key words: Anton Lutzkyevich, Belarusian national movement, Belarusian grammar, Belarusian literary language, codification, phonetics, word stress, orthography.