Гдзе тыя васількі, што ў вачах мігалі? Гдзе для смеху губы, гдзе на іх каралі? [2, т. 2, с. 249]

Podobne dokumenty
ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2018/2019 JĘZYK BIAŁORUSKI

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

Бунт тутэйшых супраць нацыі

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

UMCS. Ёсць кнігі, напісаныя непрафесійнымі літаратуразнаўцамі (пісьменнікамі,

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

UMCS. Адной з самых цікавых, але разам з тым і маладаследаваных старонак. Вадзім Корань / Vadim Koren. Гумар у Торбе смеху Караля Жэры

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

autor Szymon Stankiewicz tłumaczenie Joanna Czaban projekt graficzny i skład David Sypniewski wydawca Stowarzyszenie Praktyków Kultury Krynki 2014

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

We wszystkich publikacjach stosuje się tradycyjny system przypisów, które należy zamieszczać u dołu strony.

UMCS. Польскамоўны верш Krakow Адэлі з Устроні як ключ да разгадкі аўтарства паэмы Мачаха. Уводныя заўвагі

ПАМІЖ БЕЛАРУССЮ І ПОЛЬШЧАЙ Драматургія Сяргея Кавалёва. POMIĘDZY BIAŁORUSIĄ A POLSKĄ Dramaturgia Siarhieja Kawaloua.

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2013 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

УСХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ Ў ПРАЦАХ З. ПЯТКЕВІЧА

ДА ПЫТАННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ ШЛЯХТЫ БЕЛАРУСІ Ў ПАЭМЕ АДАМА МІЦКЕВІЧА «ПАН ТАДЭВУШ»

Раіса БАРАВІКОВА РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ СКЛАД РЭДАКЦЫІ. Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

Rada Naukowa. Adres redakcji

Rada Naukowa. Adres redakcji

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ

ECHANIKA METODA ELEMENTÓW DRZEGOWYCH W WTBRANTCH ZAGADNIENIACH ANALIZT I OPTYMALIZACJI OKŁADOW ODKSZTAŁCALNYCH NAUKOWE POLITECHNIKI ŚLĄSKIEJ

UMCS. Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў

Droga ku wzajemnosci

PROGRAM XXIV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

Францішак Рысінскі. Перыпетыі лёсу віцебскага паэта Вершаваныя творы

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

Rada Naukowa. Recenzenci

Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

«Паэзія не бывае чужой ці нечай»

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

UMCS. Жанна Некрашэвіч-Кароткая / Żanna Niekraszewicz-Karotkaja

Чорт, Янка Юхнавец ды беларуская літаратура

Ігнацы Быкоўскі. Перакладчык, паэт, мемуарыст Успаміны Вершаваныя творы Карэспандэнцыя Выдадзеныя і нявыдадзеныя кнігі

D i a b e ł I Spił się, a nie chce spać, Muszę tak długo stać, Łajdaku, cicho leż! Czy go tam kole jeż?

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

komiks 03 font Officina.indd :36:31

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

UMCS. Маўленчая аснова і сацыяльная база супольнай кніжнапісьмовай мовы беларусаў і ўкраінцаў даўніх часоў

UMCS. На мяжы ХХ ХХІ стагоддзяў у беларускай літаратуры можна канстатаваць. Беларуская літаратура мяжы ХХ ХХІ стст.: тэндэнцыі развіцця

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

PROGRAM XXV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2011 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70. Instrukcja dla zdającego

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

WOJEWÓDZKI KONKURS JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

BIBLIOTEKARZ PODLASKI NR 2/2018 (XXXIX)

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

социально-гуманитарные науки

Янка Брыль Выбраныя творы ў трох тамах Том 1

МІФ ЯК МЕТАД ДАСЛЕДАВАННЯ ЭЛЕМЕНТАЎ КУЛЬТУРЫ Шода М.Ю. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск На мяжы XIX-XX ст. міф пачынае рабіцца не толькі

Гарадзенскі палімпсест Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV XX ст.

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.

Жнівень як індыкатар. Сённяшняя Стабільнасць Незадаволеных. У Вілейцы суды і штрафы за «пальчыкі»

UMCS. Franciszek Umiastowski był jednym z prekursorów białoruskiego ruchu narodowego

Катэгорыя дыялагічнасці ў казанні Марціна Відзевіча на пахаванні Мікалая Крыштафа Радзівіла

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах

Уладзімір СІЎЧЫКАЎ: «Трэба ўмець быць удзячнымі»

с Ь аё ффсе о оýои р а п

зоне, у зоне адчужэння. Вось тады і грымнула ў сэрца самая галоўная яго тэма:

UMCS. Евангелле ў перакладзе Васіля Цяпінскага (далей ЕЦ) увайшло ў гісторыю

Сяргей Кавалёў Д З В Е В Е Р С І І П А Х О Д Ж А Н Н Я

IN ŻYNIE R IA S R O D O W IS K A

MODLITWY МАЛIТВЫ. Duszpasterstwo Polskie Беларускае Душпастырства

Czasopis 2/05. Nr 2 (169). Luty Internet: Cena 3 zł. Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom

Весшк Гродзенскага дзяржаунага ушверсггэта шя Яню Купалы

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,

БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Ніна Шыдлоўская: ПРА ПАТРЫЯТЫЗМ, ФЕМІНІЗМ І КАХАННЕ КАЛЕНДАРЫ АД БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! І БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

recenzje, ko Marek Waldenberg, Narody zależne i mniejszości naro- dowe w Europie Środkowo-Wschodniej. Dzieje konfliktów i idei,

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Transkrypt:

Лія Кісялёва Некаторыя асаблівасці вобразна-фразеалагічнай сістэмы ў творчасці В. Дунін-Марцінкевіча: да праблемы аўтарства Пінскай шляхты Выказаная 11 гадоў таму Н. Мячкоўскай галавакружная гіпотэза, што В. Дунін- Марцінкевіч не ёсць аўтарам Пінскай шляхты, была абвергнутая многімі дасведчанымі спецыялістамі. Варта згадаць публікацыі Л. Тарасюк [6], Г. Кісялёва [3], М. Хаўстовіча [7; 8; 9; 10]. Прыведзеныя гэтымі даследчыкамі аргументы, здаецца, цалкам і назаўжды закрываюць пытанне. Але з размоваў з калегамі мне вядома, што гіпотэза Н. Мячкоўскай, як стрэмка, засела ў свядомасці многіх. А гэта азначае, што да праблемы аўтарства Пінскай шляхты трэба вяртацца зноў і зноў. Адразу прызнаюся: тое, што я тут збіраюся агучыць, сталася пабочным эфектам даследавання, вельмі далёкага ад Пінскай шляхты. Займаючыся зусім іншай тэмай, я перачытвала паэтычны эпас В. Дунін-Марцінкевіча і яго вершы. Кожны, хто заглыбляецца ў гэты матэрыял, можа заўважыць, што ў ім багата паўтаральных элементаў, слоў і выразаў, якія вандруюць з твора ў твор. Так бы мовіць, майструючы свае паэтычныя механізмы, В. Дунін-Марцінкевіч там і сям замілавана ўкручваў у іх ідэнтычныя шрубкі і гаечкі. Мне захацелася праверыць, ці не сустрэнуцца яны і ў Пінскай шляхце. І, натуральна, я пераканалася, што іх там мноства. Вобразная сістэма. Возьмем толькі адзін невялікі фрагмент Пінскай шляхты маналог Куторгі з 5-й з явы і прааналізуем яго з вышэйазначанага пункту гледжання. Стары залётнік абвяшчае нам, што ў Марысі щочки вось малынки, красные [2, т. 1, с. 253]. Бадай, няма ніводнага беларускамоўнага твора В. Дунін-Марцінкевіча, дзе б не выкарыстоўвалася гэтае параўнанне з малінкай. Больш за тое, у творчасці пісьменніка гэты троп фактычна набывае статус універсальнага: з малінкай параўноўваецца ўсё запар, часцей за ўсё жанчыны і паасобныя элементы іх аблічча ( жонка, як малінка, сястра красна, як малінка, губкі, баш малінкі і г. д.), але і мужчын В. Дунін-Марцінкевіч не крыўдзіць (напрыклад, Гапон з аднайменнай вершаванай аповесці прыгожы, як маліна ). Куторга тым часам працягвае свой маналог: губки бачицца карали [2, т. 1, с. 253]. Гэта таксама адно з улюбёных параўнанняў В. Дунін-Марцінкевіча, аднолькава пашыранае як у беларускамоўных, так і ў польскамоўных яго творах. Напрыклад, у Травіцы брат-сястрыцы чытаем: Яе губкі баш каралі [2, т. 2, с. 233]. Ізноў жа варта адзначыць, што і ў выкарыстанні гэтага параўнання В. Дунін-Марцінкевіч імкнецца да гендернай раўнавагі. Так, у польскамоўнай вершаванай аповесці Люцынка, альбо Шведы на Літве ў апісанні галоўнай гераіні фігуруюць ustka, rzekłbyś korale [2, т. 2, с. 146], а літаральна праз дзясятак строф і на твары галоўнага героя матэрыялізуецца гэткі самы атрыбут толькі ў маскулінным фармаце, без памяншальна-ласкальнага суфікса ( usta, rzekłbyś korale [2, т. 2, с. 151]). Тут жа згадайма сумныя змены, якія адбыліся ў абліччы нешчаслівага ў шлюбе рыбака Тодара з беларускамоўнага вершаванага апавядання Злая жонка ( Быліцы, расказы Навума ): Гдзе тыя васількі, што ў вачах мігалі? Гдзе для смеху губы, гдзе на іх каралі? [2, т. 2, с. 249]

Марысю ў цэлым Куторга характарызуе як лакомы, баш, кусочик [2, т. 1, с. 253]. Гэтая дзівосная метафара досыць нечакана ўсплывае і ў Марцінкевічавым перакладзе Пана Тадэвуша : Меў толькі адну дочку, маўляў анялочак! То ж шляхта, паны бралісь жадны то кусочак! [2, т. 2, с. 469] Ці трэба казаць, што ў А. Міцкевіча нічога падобнага не было: miał jedyne dziecię, Córkę piękną jak anioł; więc się zalecało Stolnikównie i szlachty, і paniąt niemało [4, s. 49]. Магчыма пярэчанне, што ўсе гэтыя малінкі-каралі робяць уражанне чагосьці быццам бы фальклорнага паходжання і адпаведна могуць сустрэцца і ў тэкстах іншых аўтараў. Але я хачу звярнуць вашую ўвагу на надзвычай высокую канцэнтрацыю паўтаральных элементаў у параўнальна невялікім фрагменце тэксту. Можна прывесці і прыклад пашыранага ў творах В. Дунін-Марцінкевіча параўнання, значна больш экзатычнага за ўсе разгледжаныя вышэй. У Пінскай шляхце Куторга спявае: Дывчата наши се лани! Краснэйшы, як ясны пани [2, т. 1, с. 268] У выкананні Куторгі гэтыя лані падаюцца досыць арганічнымі: усё-такі ён схільны да надзвычай напышлівай манеры выказвацца. Значна больш дзіўнае ўражанне робіць лань у іншым творы В. Дунін-Марцінкевіча вершаванай аповесці Купала. Вось як тут апісваецца рэакцыя вясковай дзяўчыны Агаткі на нясціплую прапанову паніча: Разумная дзеўка, помня боязнь Бога, Маўляў ад гадзюкі, ад свайго мілога Пугліваю ланяй яна уцякае [2, т. 1, с. 447] Натуральна, у тэксце з падзагалоўкам народная аповесць гэтая пуглівая лань выглядае іншапланецянкай. Відаць, не ў апошнюю чаргу яе меў на ўвазе У. Сыракомля, калі ў рэцэнзіі на Купалу пісаў: Мы раілі б толькі аўтару, каб пазбягаў кніжных зваротаў [5, с. 306]. Аднак варта зазначыць, што беларускія лані з твораў В. Дунін- Марцінкевіча істотна адрозніваюцца ад стэрэатыпных паэтычных сімвалаў грацыёзнасці, пра што мы даведваемся з верша Заўтра Спаса, кажуць людзе, дзе ёсць наступныя радкі: Не купляй мяса, а з сваей гавяды, Здаровай, маладой і тлустай, як лані, Кармі сямейку, гасцей і чаляды [2, т. 2, с. 386]

Зразумела, было б вельмі эфектна сказаць, што гэтыя тлустыя лані ставяць тлустую кропку ў пытанні пра аўтарства Пінскай шляхты. Але, на вялікае няшчасце, я ўпалявала яшчэ як мінімум адну (таксама вельмі дзіўную) лань у беларускай літаратуры ХІХ ст. Маю на ўвазе радок з паэмы Ф. Багушэвіча Кепска будзе! : І цялушка, як лань, пала [1, с. 50]. Адпаведна даводзіцца канстатаваць, што ніводны паасобны паўтаральны элемент не мае вырашальнага значэння значэнне мае іх сума. Хаця, шчыра кажучы, мне здаецца, што некаторыя выразы можна лічыць фірмовым знакам В. Дунін-Марцінкевіча. Адзін з прыкладаў выраз курыцца чупрына. Звычайна ў творах В. Дунін-Марцінкевіча ён азначае пэўную ступень алкагольнага ап янення. Так, у апошняй з яве Пінскай шляхты, пасля шматлікіх кубкаў крупніку, Кручкоў кажа: Панэ Куторга! у тэбэ еще нэ вэльми курыцца чупрына, ты вэды пункты, а мы поскачем, прыпэваючы [2, т. 1, с. 267]. У вершаванай аповесці Гапон чупрыны пачынаюць курыцца ў першай жа страфе: Шум, крык, гоман у карчме, Кіпіць сельская дружына, Піва, мёд, гарэлку п е, Ажны курыцца чупрына [2, т. 1, с. 384]. Аднак з вершаванай аповесці Халімон на каранацыі мы даведваемся, што чупрыны могуць курыцца і з прычын, не звязаных з алкаголем: З вялікага жару курацца чупрыны, Аж дожджык з дзевятай стаў прышчыць гадзіны [2, т. 2, с. 265]. Фразеалогія. Падбор і аўтарская трансфармацыя фразеалагізмаў таксама служаць характарыстыкай індывідуальнага пісьменніцкага стылю. Да ліку ўлюбёных фразеалагізмаў В. Дунін-Марцінкевіча належала прымаўка наварыць піва (у значэнні стварыць праблемную сітуацыю ). Гэты выраз сустракаем практычна ў кожным беларускамоўным тэксце пісьменніка. У Пінскай шляхце чытаем: Куліна (да Ціхана). ты сам наварыў пыва, сам его и попывай здороў [2, т. 1, с. 259]. У Шчароўскіх дажынках : Паганага ж піва я ім наварыла, Нявінную дзеўку на чэсці згубіла! [2, т. 2, с. 131] У вершаванай аповесці Купала : Вось княжава жонка такога наварыць Не раз мужу піва, так надакучае, Што ён сваю долю часта праклінае [2, т. 1, с. 453]. У баладзе Травіца брат-сястрыца пра Усцінню гаворыцца: Вось якога піва наварыла сціха [2, т. 2, с. 228]. Таксама трэба звярнуць увагу на фразеалагізм пачасаць затылак (у значэнні задумацца ). Каб гэта было пачухаць патыліцу, то і казаць пра тое было б не варта. Але ў Пінскай шляхце Куторга некалькі разоў выказвае падазрэнне, што яму давядзецца

менавіта часаць затылак, а не чухаць патыліцу, у песні пра юрыста [2, т. 1, с. 252] і ніжэй, у маналогу пра перспектывы шлюбу з Марысяй: Ой, ой! нэ раз почишу затылок молодэж, баш пшчолы ульліо, будут облегат мою хату [2, т. 1, с. 253]. І ў вершаванай аповесці Гапон чытаем: Коман затылак пачэша Дый так далей пані брэша [2, т. 1, с. 395] Яшчэ адзін прыклад выраз хоць расперажыся. У апошняй з яве Пінскай шляхты Куторга спявае: Здоволь всэго подывыса! Еш, пы хоть разпыражыся! [2, т. 1, с. 267] У Шчароўскіх дажынках чытаем: Хлеба ж, сыроў, блінцоў, тучных парасятак, Міленькі! без ліку, еш дый апражыся! Здоваль было ўсяго хоць расперажыся! [2, т. 2, с. 137] Варта звярнуць увагу, што ў каментарах да аповесці Шчароўскія дажынкі сам В. Дунін-Марцінкевіч вылучыў гэты выраз і патлумачыў яго для чытачоў: Хоць расперажыся звычайнае прыслоўе селяніна, калі хоча даць зразумець, што на частаванні ўсяго было здаволі [2, т. 2, с. 143]. Таксама сустракаем гэтую прымаўку і ў вершаванай аповесці Халімон на каранацыі : Гарэлкі здаволі пій, хоць апражыся! Еш сколька угодна, хоць расперажыся [2, т. 2, с. 277]. Наступны прыклад: у тым маналогу Куторгі, які мы разбіралі на самым пачатку, ёсць фраза: Да и посаг за нэю господарски: одна у батькоў, а старые карбованцы осмыною мэрат [2, т. 1, с. 253]. У баладзе Травіца брат-сястрыца чытаем: Мер асмінай карбаванцы, Каўшом сала на пратак [2, т. 2, с. 229]. І наастачу маё любімае. У Пінскай шляхце Куторга звяртаецца да Ціхана і Куліны: Видно, видно! дякуй Богу! Здоровы, вось рыжки боровы [2, т. 1, с. 251]. У пралогу да Шчароўскіх дажынак на пытанне пана пра здароўе Навумавай жонкі той адказвае: Здарова, маўляў баравы рыжочак [2, т. 2, с. 123]. Увогуле грыбы рыжыкі чамусьці выклікалі ў В. Дунін-Марцінкевіча трывалыя асацыяцыі са здароўем. Гэта яскрава выявілася, напрыклад, у перакладзе Пана Тадэвуша А. Міцкевіча. У арыгінале чытаем: Kto z najpiękniejszym rydzem do stołu przybędzie,

Ten obok najpiękniejszej panienki usiędzie [4, s. 71] У перакладзе В. Дунін-Марцінкевіча гэты фрагмент выглядае наступным чынам: Хто ў лесе рыжочак здаровы прыглядзе, Той возля краснай панны пры вячэры сядзе [2, т. 2, с. 484] Такім чынам, мы пераканаліся, што тэкст фарса-вадэвіля Пінская шляхта ўтрымлівае мноства элементаў, якія шматразова паўтараюцца ў паэтычных творах В. Дунін-Марцінкевіча. Высновы відавочныя. Літаратура 1. Багушэвіч, Ф. Творы / Ф. Багушэвіч; уклад., прадм. Я. Янушкевіча; камент. У. Содаля, Я. Янушкевіча. Мінск: Маст. літ., 1991. 309 с. 2. Дунін-Марцінкевіч, В. Збор твораў: у 2 т. / В. Дунін-Марцінкевіч / уклад. з тэкст. падрыхт., прадм., пер. Я. Янушкевіча. Мінск: Маст. літ., 2007 2008. 3. Кісялёў, Г. Пінская шляхта В. Дуніна-Марцінкевіча: праблемы тэксталогіі і атрыбуцыі / Г. Кісялёў // Acta Albaruthenica. 2008. 8. С. 98 112. 4. Mickiewicz, A. Pan Tadeusz czyli ostatni zajazd na Litwie / A. Mickiewicz. Wrocław: Ossolineum, 1981. 399 s. 5. Пачынальнікі: з гіст.-літар. матэрыялаў ХІХ ст. / уклад. Г. В. Кісялёў; рэд. В. В. Барысенка, А. І. Мальдзіс. 2-е выд. Мінск: Беларус. навука, 2003. 549 с. 6. Тарасюк, Л. Загадка аўтарства Пінскай шляхты / Л. Тарасюк // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта: навук. зб. / пад агульн. рэд. М. Хаўстовіча. Мінск, 2002. Вып. 2. С. 84 89. 7. Хаўстовіч, М. Атрыбуцыя Пінскае шляхты : новыя гіпотэзы / М. Хаўстовіч // Acta Albaruthenica. 2009. 9. С. 35 51. 8. Хаўстовіч, М. Вакол Пінскае шляхты / М. Хаўстовіч // Пачуць, як лёсу валяцца муры. Памяці Генадзя Кісялёва: навук. зб. / уклад. Л. Кісялёва, А. Фядута; пад навук. рэд. А. Мальдзіса. Мінск: Лімарыус, 2009. С. 256 271. 9. Хаўстовіч, М. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч як аўтар Пінскае шляхты / М. Хаўстовіч // Шляхамі да беларускасці: нарысы, артыкулы, эсэ. Варшава, 2010. С. 553 573. 10. Хаўстовіч, М. Загадка Пінскай шляхты? / М. Хаўстовіч // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта: навук. зб. / пад агульн. рэд. М. Хаўстовіча. Мінск, 2002. Вып. 2. С. 90 96.