Новы Статут 1588 года, які быў надрукаваны пад рэдакцыяй Л.Сапегі ў віленскай друкарні Мамонічаў, найважнейшы прававы кодэкс сярэднявечнай беларускай

Podobne dokumenty
Леў Сапега Жыццё дзеля Айчыны

komiks 03 font Officina.indd :36:31

ПАЛЕМІЧНАЯ ЛІТАРАТУРА БЕЛАРУСІПЕРШАЙ ЧВЭРЦІ XVII ст.: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ АСПЕКТ

2013 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е

социально-гуманитарные науки

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

ВОЙНЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ СА ШВЕДСКІМ КАРАЛЕЎСТВАМ гг. І ПАЗІЦЫЯ ШЛЯХТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА АДНОСНА ІХ

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

ВЯРТАННЕ «СУМ НЕАПАЛІТАНСКІХ»

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

MODLITWY МАЛIТВЫ. Duszpasterstwo Polskie Беларускае Душпастырства

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

Гербы роду Сапегаў. Аляксей Шаланда (Гродна)

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

Матэрыялы па гісторыі скарбу ВКЛ у кнігах запісаў за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

Сувязі эліты ВКЛ з Кіеўшчынай у г.

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

UMCS. Franciszek Umiastowski był jednym z prekursorów białoruskiego ruchu narodowego

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

ПАРЛАМЕНЦКІЯ СТРУКТУРЫ ЎЛАДЫ ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV XVIII стагоддзях

DATA I MIEJSCE OBRAD: 2-3 grudnia 2018 r. Uniwersyteckie Centrum Kultury Uniwersytetu w Białymstoku, ul. Ciołkowskiego 1 N, Białystok

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ (ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ)

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

EGZAMIN MATURALNY 2011 JĘZYK BIAŁORUSKI

UMCS. Адной з самых цікавых, але разам з тым і маладаследаваных старонак. Вадзім Корань / Vadim Koren. Гумар у Торбе смеху Караля Жэры

УЛАСНЫЯ ІНТАРЭСЫ ШЛЯХТЫ ВКЛ Ў ПАСОЛЬСТВЕ ДА ІМПЕРАТАРА СВЯТОЙ РЫМСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў XVI СТ. Павел Булаты Мінск, Беларусь. ПолесГУ

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

Рэлігійная талерантнасць на польска-беларускім паграніччы: гістарычны досвед

Droga ku wzajemnosci

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Ніна Шыдлоўская: ПРА ПАТРЫЯТЫЗМ, ФЕМІНІЗМ І КАХАННЕ КАЛЕНДАРЫ АД БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! І БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

Бунт тутэйшых супраць нацыі

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

ПРАДСТАЎНІЦТВА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА НА ЛЮБЛІНСКІМ СОЙМЕ 1569 ГОДА

Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «ПОЛОЦКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ» ТРУДЫ

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Палітычная эліта Лідскага павета ў апошняй трэці XVI ст.

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2013 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Катэгорыя дыялагічнасці ў казанні Марціна Відзевіча на пахаванні Мікалая Крыштафа Радзівіла

Дынастыя і землі. Візуальныя рэпрэзентацыі Вялікага Княства Літоўскага ў каралеўскай прапагандзе Вазаў

НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

артыкулы Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі (штрыхі да гістарычнага партрэта) Генадзь Семянчук (Гродна)

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

Czasopis 4/13. Nr 4 (263). Красавік kwiecień Cena 5 zł (w tym 5% VAT)

UMCS. Невялікім накладам у 100 асобнікаў у прыватным мінскім выдавецтве Права

WOJEWÓDZKI KONKURS JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Ïàäï³ñíû ³íäýêñ 00345

UMCS. Жанна Некрашэвіч-Кароткая / Żanna Niekraszewicz-Karotkaja

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

Ігнацы Быкоўскі. Перакладчык, паэт, мемуарыст Успаміны Вершаваныя творы Карэспандэнцыя Выдадзеныя і нявыдадзеныя кнігі

Віталь Еўмянькоў. Хоцімская вайна Гістарычная аповесць. Віталь Еўмянькоў

Да праблемы вытокаў фармавання краёвай ідэі на пачатку ХХ ст. Алесь Смалянчук (Гродна-Варшава)

UMCS. Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў

Rada Naukowa. Adres redakcji

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

У атмасферы строгай сакрэтнасці

пацяплення Больш камунікацыі Дзяніс Мельянцоў

Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа

ДА ПЫТАННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ ШЛЯХТЫ БЕЛАРУСІ Ў ПАЭМЕ АДАМА МІЦКЕВІЧА «ПАН ТАДЭВУШ»

86.372( (476-25) Д-58 ІSBN

Чорт, Янка Юхнавец ды беларуская літаратура

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

АСОБНІКІ СТАТУТА 1588 г. ЯК ДАДАТКОВЫЯ КРЫНІЦЫ ПРАВА

Раіса БАРАВІКОВА РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ СКЛАД РЭДАКЦЫІ. Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

УСХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ Ў ПРАЦАХ З. ПЯТКЕВІЧА

BIBLIOTEKARZ PODLASKI NR 2/2018 (XXXIX)

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

LINGUISTICA: МОВА І МЕТРЫКА. Артурас ДУБОНІС ДА ПРАБЛЕМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ МОВЫ Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ 1

Transkrypt:

1 Саверчанка, І.В. Пісьмовая спадчына Льва Сапегі / І.В.Саверчанка // Беларускі гістарычны часопіс. 2011. 2. С. 3 12. Іван САВЕРЧАНКА, доктар філалагічных навук ПІСЬМОВАЯ СПАДЧЫНА ЛЬВА САПЕГІ Леў Сапега (1557 1633) зорка першай велічыні на духоўна-культурным і палітычным небасхіле Вялікага Княства Літоўскага. Нарадзіўся Л.Сапега ў магнацкай сям і ў Астроўне, што на Віцебшчыне. Пачатковую адукацыю ён атрымаў у Нясвіжскай пратэстанцкай школе, а ў 13-гадовым веку паступіў у Ляйпцыгскі універсітэт, дзе некалькі гадоў вывучаў права. Па вяртанні на радзіму юнак трапіў на службу да вялікага князя С.Баторыя, а ў 1579 1582 гг. са зброяй у руках адстойваў незалежнасць Бацькаўшчыны, на чале гусарскага аддзела ваяваў пад Вялікімі Лукамі, Псковам і Завалачам. Займаючы на працягу жыцця важныя дзяржаўныя пасады канцлера, ваяводы і найвышэйшага гетмана Л.Сапега адыграў ключавую ролю ў палітычным жацці ВКЛ апошяй трэці XVI пачатку XVII ст. У 1581 г. Л.Сапега дамогся ўтварэння Трыбунала найвышэйшага апеляцыйнага суда Княства і падрыхтаваў юрыдычна-прававое абгрунтаванне з аднайменным назовам Трыбунал (Вільня, 1581). Леў Сапега праявіў сябе як выключна таленавіты дыпламат. Двойчы, у 1584 і 1600 гг., у адказны гістарычны момант, ён ўзначальваў пасольскія місіі у Маскву, якія мелі велізарнае унутрыпалітычнае і міжнароднае значэнне. Да найважнейшых заслуг Л.Сапегі належыць прыняцце Статута ВКЛ 1588 г. Менавіта, дзякуючы неверагодным высілкам Л.Сапегі кароль Жыгімонта III Ваза 28 студзеня 1588 г. паставіў свой подпіс пад Прывілеем, пацвердзіўшы юрыдычную моц Статута. Л.Сапега ахвяраваў уласныя сродкі на выданне Статута 1588 г. Падрыхтаваны Л.Сапегам Статут 1588 г., стаўся гарантам эканамічнай, духоўна-культурнай і дзяржаўнапалітычнай незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага. Л.Сапега актыўна ўдзельнічаў у вайсковая кампаніях 1609 1613 і 1617 1618 гг. супраць Маскоўскага княства. Па іх завяршэнні, як кіраўнік дэлегацыі краіны-пераможцы, ён дамогся падпісання Дзявулінскага замірэння (1 снежня 1618 г.). Дагавор аб міры ўключаў артыкулы, паводле якіх ВКЛ вярталіся спадчынныя землі і гарады: Смаленск, Белы, Дарагабуж, Старадуб, Папова Гара, Чарнігаў, Трубчэўск, Сярпейск, Невель, Себеж, Красен, Ноўгарад-Северскі, Манастырскае Гарадзішча, Вяліжская воласць і Манастырскае гарадзішча. Л.Сапега выдатна праявіў сябе як вайскованачальнік. У 1623 г. ён атрымаў булаву вялікага гетмана. У надзвычай складаных умовах вайны з Швецыяй, калі да варожага наступу далучыўся страшэнны мор, што ахапіў Вільню, Гародню, Брэст, Наваградак, Мінск, Слуцк, Л.Сапега фармаваў вайсковыя аддзелы, наймаў валанцёраў. У многім дзякуючы ахвярнасці вялікага гетмана, ВКЛ здолела вытрымаць цяжар ваеннага ліхалецця і падпісаць у Альтмарку (снежань 1629 г.) мір са Швецыяй 1.

2 Л.Сапега валодаў выдатным пісьменніцкім талентам, аб чым яскрава сведчаць яго шматлікія лісты, у якіх арганічна спалучаліся белетрызаваныя і эпічныя элементы. Найбольш значнымі творамі, сінкрэтычнымі паводле зместу і формы, з яўляюцца допісы Л.Сапегі да дзяржаўных і царкоўных дзеячаў, якіх да нашага часу дайшло блізу 300. Л.Сапега быў надзвычай таленавітым публіцыстам і аратарам. Яго пісьмовая спадчына ўключае вялікі корпус публіцыстычных твораў, сярод якіх асаблівае месца займаюць: Удзячнасць найяснейшаму пану, пану Жыгімонту Трэцяму, Божай міласцю каралю польскаму, вялікаму князю літоўскаму, рускаму, прускаму, жамойцкаму, мазавецкаму, інфлянцкаму ды інш. Той жа Божай міласцю гаспадару і каралю дзедзічнаму шведскаму, гоцкаму, вандальскаму і вялікаму князю фінляндскаму, пану а пану, пану майму міласціваму 2 і Зварот да ўсіх станаў Вялікага Княства Літоўскага 3. Найбольш значным у літаратурна-мастацкіх адносінах з яўляецца Допіс да Крыштофа Радзівіла, падканцлера і польнага гетмана Л.Сапегі, напісаны ім 26 красавіка 1584 г. у Маскве, дзе ён знаходзіўся ў якасці вялікага пасла. На старонках Допіса Л.Сапега падзеі, што адбываліся на той час у сталіцы Маскоўскага княства, раскрыў характар міжусобнай барацьбы паміж баярскімі групоўкамі. Як пісьменнік, Л.Сапега прадаў уласнае стаўленне да многіх з яў, што асабліва ярка выявілася ў сюжэце пра палонных, якія пакутвалі ў маскоўскіх вязніцах. Тален Л.Сапегі як неардынарнага публіцыста і палеміста выявіўся ў сакавіку 1585 г., калі польскія магнаты пачалі беспадстаўна атрымліваць каралеўскія прывілеі на землі Вялікага Княства Літоўскага, вернутыя беларускім рыцарствам падчас баталіяў з Маскоўскім княствам. Абураны дзеяннямі заходніх суседзяў, Л. Сапега асудзіў эканамічна-маёмасныя прэтэнзіі палякаў. Ён даказваў абсалютнае права беларускага гаспадарства на набытыя тэрыторыі. Ад таго часу як пачалася вайна за Інфлянты, пісаў падканцлер, палякі і гарэлага шэлега не далі нам у дапамогу. А цяпер, калі ўсё ідзе пад канец, дык пан паляк імкнецца авалодаць Вялікімі Лукамі, Завалачам, Холмам... Яны нас хочуць адштурхнуць не толькі ад заваяванага намі цяпер, але і ад таго, што мы трымалі раней 4. Пазіцыя Л. Сапегі была бескампраміснай і выразна патрыятычнай. Значным публіцыстычным творам Л.Сапегі з яўляецца яго ліст да К.Радзівіла ад 22 верасня 1587 г., у якім ён выказваў спадзяванне знайсці падтрымку сярод аўтарытэтных магнатаў у пытанні абрання на вялікакняскі пасад шведскага каралевіча. У лісце Л.Сапега вытлумачваў і эмацыйна абгрунтоўваў уласную пазіцыю: Я перакананы, што мой ліст ні ў вас, ні ў каго іншага не выклікае нічога супраць мяне. Хоць цяпер і з явілася шмат розных меркаванняў пра мяне, але кожны мае права думаць як заўгодна. Я ўсім вам у вочы кажу, што да гэтага ліста мяне схілілі не падарункі ці абяцанні, якіх, Госпад Бог сведка, я не атрымліваў, але пераконанне, што шведскі каралевіч прызначаны нам Богам 5.

3 Вельмі каштоўны ў мастацка-публіцыстычных адносінах ліст Л.Сапегі да К.Радзівіла ад 31 студзеня 1588 г. 6. Яго аўтар у чарговы раз абураецца паводзінамі палякаў і іх прэтэнзіямі на Інфлянцкія землі: Перамогай над Максімільянам вельмі ўзмацніліся паны-палякі, пачалі пагардліва ставіцца да народа літоўскага, кажучы: калі б гэтая навіна прыйшла перад заканчэннем нашых спраў, то не дазволілі б ані нашых пастулатаў, ані супакою, ані паловы Інфлянцкае зямлі 7. У наступным лісце да К. Радзівіла ад 17 лютага 1588 г. Л.Сапега выступіў з рэзкай крытыкай крывадушніцкай палітыкі Жыгімонта III Вазы. Ён паведамляў аб непрыкрытай непрыязні караля і вялікага князя да грамадзянаў Вялікага Княства Літоўскага. Кароль казаў, пісаў падканцлер, што больш палякам павінны, чымся літве, бо яму нібыта палякі больш, чым літва, паказалі зычлівасці. І ён не толькі гэтак кажа, але і робіць. Ужо палякі ў нас больш дастаюць, чым сама літва. Літвіну адмовяць, а паляку ў той жа час дадуць 8. Вельмі эмацыйны ліст Л.Сапегі да К.Радзівіла ад 15 сакавіка 1588 г. У ім аўтар выступіў супраць неапраўданых прэферэнцый палякам з боку караля: Таму і паведамляю вашай міласці, што як толькі штосьці адкрыецца на Літве, дык усё палякам імкнецца аддаць, з гневам у голасе паведамляў падканцлер 9. Л.Сапега ахарактарызаваў уласнае становішча пры каралеўскім двары ў Кракаве як вельмі няпэўнае: Пачуваюся тут, як кот на лёдзе 10. Ліст Л.Сапегі да К.М.Радзівілу ад 7 чэрвеня 1588 г. сведчыць пра выключную рашучасць падканцлера. Сярод іншага ён пісаў: Не толькі я, але і ўвесь народ наш зняважаны каралём. Жыву тут pro forma (дзеля формы; дзеля прыліку лац.), аўдыенцыі аніяк не магу дамагчыся, таму і не жадаю далей парогаў абіваць... 11. Рарытэтным літаратурным творам з яўляецца ліст Л.Сапегі да тагачаснага віленскага ваяводы К.Радзівіла ад 13 чэрвеня 1588 г. У ім паведамлялася пра жаданне падканцлера падрыхтаваць польскамоўнае выданне Статута на падставе ўжо гатовага беларускамоўнага: Хацеў бы выдрукаваць яго і па-польску, але калі перакладаць слова ў слова, то атрымаецца не надта добра 12. Л.Сапега выказваў намер змясціць разам з артыкуламі Статута шэраг важных прывілеяў, якія мелі агульнадзяржаўнае значэнне: Ахвотна пры гэтым Статуце выдаў бы і прывілеі, але не ўсе іх маю на руках 13. Найважнейшыя творы Л.Сапегі Удзячнасць найяснейшаму пану, пану Жыгімонту Трэцяму, Божай міласцю каралю польскаму, вялікаму князю літоўскаму, рускаму, прускаму, жамойцкаму, мазавецкаму, інфлянцкаму ды інш. Той жа Божай міласцю гаспадару і каралю дзедзічнаму шведскаму, гоцкаму, вандальскаму і вялікаму князю фінляндскаму, пану а пану, пану майму міласціваму 14 [Статут Вялiкага Княства Лiтоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мінск: БелСЭ, 1989. С.44 45.] і Зварот да ўсіх станаў Вялікага Княства Літоўскага 15, што былі надрукаваны ў якасці прадмоваў да Статута 1588 г. У іх Л.Сапега выступіў уабарону канцэпцыі прававой дзяржавы, сутнасць якой у тым, каб у краіне панавалі не сваволя манархаў, а закон, парадак і справядлівасць. Звяртаючыся да жыхароў ВКЛ, ён палымяна пераконваў суайчыннікаў засвойваць права, жыць паводле законаў, бараніць праўду і даваць адпор крыўдзіцелям.

4 Новы Статут 1588 года, які быў надрукаваны пад рэдакцыяй Л.Сапегі ў віленскай друкарні Мамонічаў, найважнейшы прававы кодэкс сярэднявечнай беларускай дзяржавы, якому па дасканаласці і лагічнай завершанасці, бадай, не было роўных ва ўсёй тагачаснай еўрапейскай юрыдычнай думцы. У канцы XVI пачатку XVII стагоддзя Статут 1588 г. быў перакладзены на польскую і лацінскую мовы, дзякуючы чаму стаўся даступным для знаўцаў права заходнееўрапейскіх краінаў. Ён гэтаксама паўплываў на змест шэрагу артыкулаў маскоўскага зводу законаў Саборнага Укладання 1649 г. Выданне Статута 1588 г. упрыгожваў партрэт Жыгімонта ІІІ Вазы, а таксама выява герба Льва Сапегі ды панегірык на яго, напісаны беларускім паэтам Андрэем Рымшам. Статут 1588 г. важнейшы інтэлектуальны здабытак юрыдычнай і сацыяльнафіласофскай думмкі Беларусі XVI ст. Унікальны кодэкс законаў, падрыхтаваны Л. Сапегам і яго аднадумцамі, закладваў юрыдычна-прававы падмурак незалежнасці Княства. Згодна з артыкуламі Статута 1588 г., іншаземцам забаранялася набываць (купляць або атрымліваць як узнагароду ад вялікага князя) зямельныя надзелы, замкі і маёнткі, а таксама гаспадарскія і духоўныя пасады на ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. У 12-м артыкуле трэцяга раздзела істотна абмяжоўваліся правы манарха. Таксама мы, гаспадар, абяцаем і клянемся..., гаварылася ў ім, што ў тым гаспадарстве, Вялікім Княстве Літоўскім, і па ўсіх землях, якія належаць яму, не будзем даваць ва ўладанне аніякім чужаземцам і замежнікам духоўных і свецкіх пасадаў, замкаў, маёнткаў, земляў, старастваў, дзяржаваў, урадаў земскіх і прыдворных. Мы і нашчадкі нашыя, вялікія князі літоўскія, абавязаны даваць тое толькі Літве, Жамойці і Русі, родзічам і ўраджэнцам Вялікага Княства Літоўскага і тых земляў, якія яму належаць... Такім чынам, ставіўся заслон ад пранікнення на землі гаспадарства суседзяў, чым стрымліваўся перадусім працэс апалячвання беларусаў, які распачаўся ў другой палове XVI стагоддзя і закрануў ў першую чаргу беларускую арыстакратыю. Адпаведна з новым заканадаўствам, усе важныя пытанні ўнутранага жыцця Вялікага Княства Літоўскага вырашаліся самастойна. Найвышэйшым заканадаўчым органам абвяшчаўся Галоўны з езд Княства, месцам правядзення якога прызначаўся Слонім. У Статуце 1588 года Л. Сапега зафіксаваў, як адно з карэнных патрабаванняў, дзяржаўнасць беларускай мовы на ўсёй тэрыторыі гаспадарства. А пісар земскі, падкрэслівалася ў першым артыкуле чацвёртага раздзела Статута, мае па-руску, літарамі і словамі рускімі ўсе лісты, выпісы і позвы пісаць, а не якой іншаю моваю і словамі. Надзвычай яркім з яўляецца ліст Л.Сапегі да князя К.Астрожскага ад 10 верасня 1595 г., у якім утрымлівалася парада князю ўстрымацца ад публічных пагрозаў на адрас царкоўных іерархаў. Л.Сапега настойліва рэкамендаваў свавольнаму князю выяўляць стрыманасць пры падрыхтоўцы міжцаркоўнага пагаднення, загадваў спыніць пераслед уладзімерскага епіскапа І.Пацея. Л.Сапега пісаў: Стаўленне да царкоўнай лучнасці, гэта твая ўласная справа. Але як можна лаяць папу, называць яго антыхрыстам і непрыяцелем Слова Божага, абражаць усіх каталікоў і святую саборную веру, пагражаць каралю замахам на ягонае жыццё і стратаю каралеўства, прыраўноўваць яго да ерэтыкоў і

5 ачарніцеляў вялікасці Божай! А паколькі кароль каталік, то палохаеш яго тым, што выставіш супраць яго 20 тысяч жаўнераў Усяго гэтага, мой міласцівы спадару, не трэба чыніць. А я сам, хоць і зычлівы слуга і крэўны вашай княжацкай міласці, але таго ўхваліць не магу і сардэчна перажываю, што гэта ад вас зыходзіць 16. Канцлер прасіў, раіў, папярэджваў і тлумачыў: Кароль вярхоўны гаспадар і абаронца ўсіх духоўных асобаў як Рымскае, так і Грэцкае веры не дапусціць, каб хто-небудзь чыніў зло. Ягомасць кароль хоча і будзе бараніць усіх ад любога гвалту, крыўды і ўціскаў 17. Унікальны літаратурна-мастацкі твор Л.Сапегі і адначасна рарытэтны помнік беларускай гістарыяграфіі Прамова на Берасцейскім царкоўным саборы 1596 года. Яна дайшла да нашага часу ў складзе твора П.Скаргі Берасцейскі сабор і абарона яго 18. Л. Сапега выступаў ад імя каралеўскіх камісараў, прысланых на сабор, агучваў пазіцыю ўладных колаў ВКЛ. Выступленне канцлера, як вынікае з тэксту Прамовы, адбывалася перад апанентамі уніі, на адной з іх сустрэч, куды ён прыехаў з праваслаўнымі епіскапамі і каталіцкімі біскупамі. Як сведчыць змест Прамовы Л. Сапега перадусім абураўся пазіцыяй кіеўскага ваяводы Канстанціна Астрожскага, які стаў на бок праціўнікаў уніі і арганізаваў паралельны сабор. Канцлер засцерагаў яго ад агрэсіўных дзеянняў. Ён папярэджваў К.Астрожскага, каб той не ставіў сябе вышэй за караля, бо з яўляецца яго падданым, не імкнуўся сілай вырашаць царкоўныя справы, які знаходзяцца ў кампетэнцыі духоўных асобаў. Л.Сапега ўрэшце зазначаў, што ён, як каралеўскі камісар, дадзенай яму ўладай забяспечыць парадак і спакой на саборы. Канцлер асудзіў раскольніцкую дзейнасць праваслаўных епіскапаў Г.Балабана і З.Капысцінскага, іх непадпарадкаванне мітрапаліту і каралю. Асабліва ён абураўся іх альянсам з пратэстантамі. На думку аўтара Прамовы, выхад з-пад улады канстанцінопальскіх патрыярхаў і прызнанне вяршэнства Папы Рымскага гістарычна цалкам апраўданы крок. Канстанцінопаль трапіў ва ўладу турак, уся Усходняя Царква апынулася ў няволі, а вышэйшыя іерархі сталі цалкам залежныя ад басурманаў. Ва ўмовах турэцкай пагрозы і маскоўскай экспансіі, падкрэсліваў Л.Сапега, адзіны выратавальны крок для Праваслўнай Царквы ВКЛ унія з Каталіцкім Касцёлам, пераход у падпарадкаванне Папы Рымскага, але з захаваннем усіх праваслаўных абрадаў і цэрымоній. Л.Сапега заклікаў праціўнікаў уніі прыслухацца да голасу мітрапаліта і вышэйшых іерархаў, праявіць абачлівасць і разважлівасць, не чыніць анархіі і бунтаў, а наадварот, дапамагчы духоўным асобам дасягнуць згоды і хрысціянскай міласэрнасці. Канцлер асобна звярнуўся да жаўнераў і рыцарства, каб яны не перашкаджалі правядзенню сабора, не ўзводзілі бар еры на шляху да згоды паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам. Такім чынам, Прамова Льва Сапегі на Берасцейскім царкоўным саборы 1596 г. адлюстравала тагачасную ідэйную барацьбу, раскрыла логіку паводзінаў і аргументы супрацьлеглых бакоў.

6 У 20-я гг. XVII ст., калі зноў абвастрылася міжканфесійная барацьба ў ВКЛ, Л.Сапега напісаў некалькі значных публіцыстычных твораў, у якіх сфармуляваў дзяржаўны падыход, заклікаў бакі да мірнага, прававога вырашэння спрэчных пытанняў. Л.Сапегі ў гэты час напісаў: Лiст да Я. Руцкага (9 лютага 1621) 19, Адказ на лiст Я.Кунцэвiча (12 сакавiка 1622) 20, Адозву з нагоды непадпарадкавання магілёўцаў уніяцкаму арцыбіскупу А.Сяляву (22 мая 1621) 21. У сваіх пасланнях канцлер ВКЛ засцерагаў іерархаў ад выкарыстання прымусу і сілы пры вырашэнні канфесійных пытанняў. Як паказвае аналіз, у творах Л.Сапегі дамінавалі публіцыстычныя элементы, у іх гучалі папярэджанні, ацэнкі, прапановы, рэкамендацыі, пратэсты, абскарджанні, указанні, распараджэнні, вытлумачэнні, звароты, заклікі, пажаданні, меркаванні, прэтэнзіі, спадзяванні, засцярогі, абяцанні, клятвы; яны выразна дамінавалі над эпічнымі аповядамі, апісаннямі, паведамленнямі, характарыстыкамі. Многія творы Л.Сапегі ўтрымлівалі заўвагі і вострыя крычныя закіды, вытлумачэнні яго непахіснай грамадзянскай пазіцыі, як напрыклад, знакамітае выказванне: Я каталік і з ласкі Божай каталіком хачу памерці, але спакой Айчыны сваёй да скону дзён сцерагчы буду 22. На старонках твораў Л.Сапегі асвятляліся найважнейшыя грамадска-палітычныя пытанні: дачыненні паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польскім Каралеўствам, паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам, праблемы падрыхтоўкі і зацвярджэння Статута 1588 г., прынцыпы міжцаркоўнага пагаднення. Л.Сапега даводзіў набходнасць сацыяльнага сумоўя, заклікаў апанентаў вырашаць канфлікты не зброяй, а праз дыялог і ўзаемныя саступкі. Як паслядоўны гуманіст, ён нязменна выступаў за міжканфесійны мір і рэлігійную талеранцыю. Л.Сапега неаднаразова засцерагаў рэлігійных дзеячаў ад крайніх учынкаў, спробаў шляхам прымусу вырашаць міжцаркоўныя супярэчнасці. Творы Льва Сапегі, яго сацыяльна-палітычная дактрына і гуманістычныя ідэі істотна паўплывалі на грамадскія працэсы, прадвызначылі духоўныя пошукі тагачасных інтэлектуалаў. Пераклад Допісу да Крыштофа Радзівіла, падканцлера і польнага гетмана (26 красавіка 1584) Л.Сапегі ажыццёўлены паводле выд.: Archiwum domu Radziwiłłów. Kraków, 1885. T. 8. S. 174 176. Твор Л.Сапегі Удзячнасць найяснейшаму пану, пану Жыгімонту Трэцяму, Божай міласцю каралю польскаму, вялікаму князю літоўскаму, рускаму, прускаму, жамойцкаму, мазавецкаму, інфлянцкаму ды інш. Той жа Божай міласцю гаспадару і каралю дзедзічнаму шведскаму, гоцкаму, вандальскаму і вялікаму князю фінляндскаму, пану а пану, пану майму міласціваму перакладзены паводле выд.: Статут Вялiкага Княства Лiтоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн., 1989. С. С.44 45. Зварот да ўсіх станаў Вялікага Княства Літоўскага Л.Сапегі перакладзены паводле выд.: Статут Вялiкага Княства Лiтоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мн., 1989. С. С.47 48.

7 Прамова на Берасцейскім царкоўным саборы 1596 года Льва Сапегі перакладзена паводле публ.: Памятники полемической литературы в Западной Руси. Кн. 3. СПб. 1903. Слп. 196 216. 1 Саверчанка І.В. Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега. Мн., 1992. 63 с. 2 Статут Вялiкага Княства Лiтоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мінск: БелСЭ, 1989. С.44 45. 3 Тамсама. С.47 48. 4 Archiwum domu Radziwiłłów. Kraków, 1885. T. 8. S. 178 179. 5 Archiwum domu Sapiechów. Lwów, 1892. Т.1. S.22. 6 Archiwum domu Radziwiłłów. Kraków, 1885. T. 8. S. 188 190. 7 Тамсама. S. 189. 8 Тамсама. S. 190. 9 Тамсама. S. 191. 10 Тамсама. S. 192. 11 Тамсама. S. 193 194. 12 Тамсама. S. 195. 13 Тамсама. S. 195. 14 Статут Вялiкага Княства Лiтоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мінск: БелСЭ, 1989. С.44 45. 15 Тамсама. С.47 48. 16 Archiwum domu Sapiechów. Lwów, 1892. Т.1. S.113 115. 17 Тамсама. S.113 115 18 Памятники полемической литературы в Западной Руси. Кн. 3. СПб. 1903. Слп. 196 216. 19 Археографичекий сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при Упр. Вилен. учеб. округа. Вильна, 1867. Т. 2. С. 30 31. 20 Вестник Юго-Западной и Западной России. Киев, 1862. Год 1-й. Т. 2. С. 65 80. 21 Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при Упр. Вилен. учеб. округа. Вильна, 1867. Т. 2. С. 31 34. 22 Archiwum domu Sapiechów. Lwów, 1892. Т.1. S.70.