ДА ДВАЦЦАЦІГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГII ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ Ў БЕЛАСТОКУ

Podobne dokumenty
ДА ДВАЦЦАЦIГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАЙ ФIЛАЛОГII ВА УНIВЕРСIТЭЦЕ УБЕЛАСТОКУ

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

UMCS. Невялікім накладам у 100 асобнікаў у прыватным мінскім выдавецтве Права

We wszystkich publikacjach stosuje się tradycyjny system przypisów, które należy zamieszczać u dołu strony.

Polsko-białoruskie związki literackie, językowe i kulturowe. 60-lecie Katedry Białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

МОВА ЯК ЗАМЕЖНАЯ Ў ПОЛЬШЧЫ І Ў СВЕЦЕ

PROGRAM XXIV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

DATA I MIEJSCE OBRAD: 2-3 grudnia 2018 r. Uniwersyteckie Centrum Kultury Uniwersytetu w Białymstoku, ul. Ciołkowskiego 1 N, Białystok

Лінгвадыдактычная навукова-педагагічная школа

Лінгвадыдактычная навукова-педагагічныя школа

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

21 чэрвеня (чацвер) Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Карла Маркса, 31)

АЎТАРЫ. Павел Баркоўскі кандыдат філасофскіх навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск).

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

EGZAMIN MATURALNY 2012 JĘZYK BIAŁORUSKI

АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ (ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ)

БАТАНІЧНЫ СЛОЎНІК ЗОСЬКІ ВЕРАС Да 90-годдзя выпуску ў свет

PROGRAM XXV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС АСНОЎНЫХ АРХІЎНЫХ І ЛІТАРАТУРНЫХ КРЫНІЦ, ВЫКАРЫСТАНЫХ У МАНАГРАФІІ

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

Stan badań nad historią B iałorusi X X w. w P olsce

А. І. Махнач БЕЛАРУСЬ У НАВУКОВАЙ І ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАЗІМІРА МАШЫНСКАГА

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

Юбілейны партрэт без глянцу

PROGRAM STYPENDIALNY IM. KONSTANTEGO KALINOWSKIEGO RZĄDU RP POD PATRONATEM PREZESA RADY MINISTRÓW

Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

Studia Białorutenistyczne 8/2014 UMCS

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ ДЗЕЙНАСЦЬ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ І ТАВАРЫСТВАЎ У ГАЛІНЕ ПАДАРОЖЖАЎ І ТУРЫЗМУ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў ГГ.

БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Наша Пяцісотгоднасць : кампанія да юбілею кнігадруку пачалася! У нумары:

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

Studia Białorutenistyczne 7/2013 UMCS. Новыя тэндэнцыі ў беларускіх гаворках. New tendencies in Belarusian dialects

Polska-Białoruś. Wspólne dziedzictwo historyczne. Przewodnik po materiałach archiwalnych

«Чытача Еўрасаюза заманьвае беларуская экзотыка»

EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2018/2019 JĘZYK BIAŁORUSKI

БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Ніна Шыдлоўская: ПРА ПАТРЫЯТЫЗМ, ФЕМІНІЗМ І КАХАННЕ КАЛЕНДАРЫ АД БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! І БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

UMOWA Z UŻYTKOWNIKIEM VIABOX / ДАМОВА З КАРЫСТАЛЬНІКАМ VIABOX. (dalej: Umowa / далей: «Дамова»)

НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ

«Паэзія не бывае чужой ці нечай»

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки 1. ПОЛЬСКАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ АГРАРНАГА ПЫТАННЯ Ў ПРАГРАМАХ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ ІІ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ ( гады)

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

БЕЛАРУСКАЯ БІБЛІЯ: ПРАБЛЕМЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ НАВУКОВАГА ПЕРАКЛАДУ

UMCS. Польска-беларускія моўныя адносіны можна разглядаць на некалькіх узроўнях: Ніна Баршчэўская / Nina Barszczewska

Rada Naukowa. Adres redakcji

Бунт тутэйшых супраць нацыі

Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай

ДА ПЫТАННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ ШЛЯХТЫ БЕЛАРУСІ Ў ПАЭМЕ АДАМА МІЦКЕВІЧА «ПАН ТАДЭВУШ»

Droga ku wzajemnosci

зоне, у зоне адчужэння. Вось тады і грымнула ў сэрца самая галоўная яго тэма:

артыкулы Эдуард Мазько (Гродна)

UMCS. Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў

Гісторыя. Да пытання аб ролі палітычнай ідэалогіі ў развіцці беларускага нацыянальнага руху ў 19 - пачатку 20 ст.

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Міжнароднае грамадскае аб яднанне Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына. Інфармацыйны бюлетэнь. нана

ISSN ISSN (ONLINE) АЎТАРЫ

УСХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ Ў ПРАЦАХ З. ПЯТКЕВІЧА

recenzje, ko Marek Waldenberg, Narody zależne i mniejszości naro- dowe w Europie Środkowo-Wschodniej. Dzieje konfliktów i idei,

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

UMCS. Маўленчая аснова і сацыяльная база супольнай кніжнапісьмовай мовы беларусаў і ўкраінцаў даўніх часоў

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ НА ПАЎДНЁВЫМ ЗАХАДЗЕ БЕЛАРУСІ Ў РАМКАХ РЭСТАЎРАЦЫЙНЫХ ПРАЦ НА МЯЖЫ ХХ ХХІ СТАГОДДЗЯЎ

Палітычныя стасункі. Ганна Марыя Дынэр 92 БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2017

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

ПАМІЖ БЕЛАРУССЮ І ПОЛЬШЧАЙ Драматургія Сяргея Кавалёва. POMIĘDZY BIAŁORUSIĄ A POLSKĄ Dramaturgia Siarhieja Kawaloua.

MARIAN PIECIUKIEWICZ MACIEJ KONOPACKI

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

З ВОПЫТУ АНАЛІЗУ БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІХ АРЭАЛЬНЫХ СЫХОДЖАННЯЎ

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

Беларускі ліцэй у Гайнаўцы

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2011 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70. Instrukcja dla zdającego

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

UMCS. Ёсць кнігі, напісаныя непрафесійнымі літаратуразнаўцамі (пісьменнікамі,

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

UMCS. Біблійная фразеалогія беларускай і польскай моў: агульнае і рознае. Ядвіга Казлоўская- Дода

Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.

Рэлігійная талерантнасць на польска-беларускім паграніччы: гістарычны досвед

108 В. В. Гарбачова. Артыкул падрыхтаваны пры дапамозе Касы імя Юзафа Мяноўскага. **

«Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці»

Дарог скрыжаванне. Сёння нас шмат і мы ўсе Беларусь. Дзеці розных народаў называюць гэтую краіну сваёй: яна

Białoruś i Białorusini w podręcznikach historii do szkół podstawowych w Polsce

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

Сяргей Кавалёў Д З В Е В Е Р С І І П А Х О Д Ж А Н Н Я

Zainteresowania Macieja Konopackiego literaturą białoruską

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Беларускае мястэчка, шырока пашыраны ў мінулым тып паселішча

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

Transkrypt:

ВІАŁORUTENISTYKA BIAŁOSTOCKA ТОМ 5, ROK 2013 ДА ДВАЦЦАЦІГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГII ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ Ў БЕЛАСТОКУ Ніна Баршчэўская Загадчык Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Дасягненні Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Кафедра беларусітыкі была паклікана да жыцця ў 1956 годзе як навучальная ўстанова беларускай філалогіі і была пераўтворана ў кафедру Распараджэннем Рэктара ВУ 18 з 30 верасня 1977 года, а 8 гадоў таму Распараджэннем Рэктара ВУ 307 з 16 сакавіка 2005 года у Кафедру беларусістыкі. Ініцыятарам паклікання Кафедры быў Юрка Туронак, а стваральніцай і шматгадовай загадчыцай знакамітая славістка праф. Антаніна Абрэмбска-Яблонска (1902 1994), аўтарка шматлікіх прац з галіны славянскага мовазнаўства, а таксама сурэдактарка (разам з Мікалаем Бірылам) адзінага аж да 2005 года Падручнага польска-беларускага слоўніка (выдадзенага ў 1962 годзе выдавецтвам Wiedza Powszechna). На пачатковым этапе існавання Кафедры вялікую дапамогу аказваў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у Менску, які перадаў новаўтворанай установе даволі вялікую бібліятэку і ў выпадку неабходнасці дапамагаў дыдактычнымі кадрамі. Наступніцай А. Абрэмбскай-Яблонскай была праф. Эльжбета Смулкова, якая кіравала беларускай філалогіяй у Варшаўскім універсітэце ў гадах 1971 1975. Э. Смулкова, даследчыца беларускай літаратурнай мовы і польска-беларуска-літоўскага моўнага памежжа не толькі прызнаная ў свеце вядомая беларусістка, але і першы амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. З Варшаўскім універсітэгам Э. Смулкова звязаная па сённяшні дзень. У 1975 2004 гадах Кафедрай беларускай філалогіі кіраваў праф. Аляксандр Баршчэўскі, гісторык літаратуры, даследчык польска-бе-

484 НІНА БАРШЧЭЎСКАЯ ларускіх літаратурных сувязяў, а таксама беларускага эміграцыйна га пісьменства. А. Баршчэўскі працаваў на Кафедры з моманту яе ўзнікнення, прычыняючыся да яе развіцця, пашырэння сувязяў з іншымі навукова-адукацыйнымі ўстановамі ды грамадскімі арганізацыямі. Яго вялікія літаратурныя дасягненні (з яўляецца аўтарам некалькіх зборнікаў паэзіі, успамінаў, перакладаў з беларускай мовы, а таксама сябрам Саюза польскіх пісьменнікаў і Саюза беларускіх пісьменнікаў) дазвалялі Кафедры актыўна наладжваць адносіны з беларускімі пісьменнікамі і мастакамі. Праф. А. Баршчэўскі па сённяшні дзень дапамагае сваім досведам і ведамі працаўнікам і студэнтам Кафедры. У 2004 2009 гадах Кафедрай кіраваў праф. Варшаўскага ўніверсітэта Мікалай Цімашук, знакаміты русіст, між іншым, аўтар расійска-польскіх і польска-расійскіх слоўнікаў, які апошнімі гадамі спецыялізуецца ў беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі і займаецца моўнымі аспектамі помнікаў беларускай пісьмовасці, а асабліва мовай рэлігійных твораў. Дзякуючы ягонаму заангажаванню, на працягу 5 гадоў павялічылася колькасць навуковых супрацоўнікаў і пашырыліся кантакты з навукова-адукацыйнымі ўстановамі ў Беларусі, напр. з МАІРА (Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі). З кастрычніка 2009 года пасаду кіраўніка Кафедры беларусістыкі займае праф. Варшаўскага ўніверсітэта Ніна Баршчэўская. даследчыца мовы беларускай эміграцыі і суадносін паміж мовай і нацыянальнай тоеснасцю, а таксама беларускіх гаворак ды пытанняў моўнага памежжа. Імкненне апрацаваць і захаваць для наступных пакаленняў усходнеславянскія гаворкі Падляшша прычынілася да апрацавання гранту «Моўна-культурная спадчына Падляшша», які дазваляе Кафедры праводзіць актыўныя даследаванні ўсходнеславянскіх гаворак Падляшша. Навуковая дзейнасць супрацоўнікаў Кафедры шматгранная і ў агульным закранае пытанні: усходнеславянскіх гаворак Падляшша, лексікаграфіі польска-беларускага моўнага памежжа, мікратапаніміі зямель паўночна-ўсходняй Польшчы, фальклору Беласточчыны, беларускага літаратурнага руху ў Польшчы; двухмоўнай беларуска-польскай лексікаграфіі, сучаснай беларускай мовы і яе гісторыі, гісторыі беларускай літаратуры; перакладазнаўства; адносін беларускай дыяспары да ролі і месца мовы ў жыцці народа, беларускага эміграцыйнага літаратурнага руху. Вынікам гэтых даследаванняў з яўляюцца манаграфічныя апрацоўкі, слоўнікі, падручнікі і, зразумела, артыкулы, рэцэнзіі і справаздачы з навуковых падзеяў. На працягу свайго існавання Кафедра адукавала многіх студэнтаў больш за 500 чалавек (а дакладана, да канца верасня 2013 года

ДАСЯГНЕННІ КАФЕДРЫ БЕЛАРУСІСТЫКІ ВАРШАЎСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА 485 480 студэнтаў абаранілі магістэрскія і 40 бакалаўрскія працы). 9 навуковых супрацоўнікаў абаранілі кандыдацкія дысертацыі, 3 доктарскія. З нашых кадраў выводзяцца таксама чацвёра прызнаных у свеце прафесароў беларусістыкі. Супрацоўнікі Кафедры прымаюць актыўны ўдзел у навуковым жыцці. З 1993 года Кафедра арганізуе Міжнародныя навуковыя канферэнцыі пад агульнай назвай «Польска-беларускія моўныя, літаратурныя і гісторыка-культурныя сувязі». Выдае таксама часопіс Acta Albaruthenica 1 пад рэдакцыяй праф.праф. Мікалая Хаўстовіча і Мікалая Цімашука. Дзякуючы добрай, сямейнай атмасферы, пазітыўнаму стаўленню выкладчыкаў да сваёй працы, а таксама творчаму падыходу нашых студэнтаў, адносіны на Кафедры складваюцца гарманічна. Студэнты часта з яўляюцца ініцыятарамі розных культурных мерапрыемстваў (напр. выстава пра Беларусь у Бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта) і навуковых (напр. Канферэнцыя пад назвай «Усход вачыма маладых»), у рэалізацыі якіх дапамагаюць выкладчыкі. Нашы студэнты, аб яднаныя ад 2000 года ў Навуковым коле Albaruthenica, а таксама заангажаваныя ў працу ў Студэнцкім самакіраванні, не толькі супрацоўнічаюць з няўрадавымі арганізацыямі, якія дзейнічаюць у Польшчы на карысць Беларусі, ці самастойна арганізуюць паездкі па Беларусі, але таксама ўключаюцца ў прамоцыю беларусазнаўчых даследаванняў, між іншым, шляхам арганізацыі навуковых канферэнцый. Ужо выйшлі 2 тамы матэрыялаў з гэтых канферэнцый пад рэдакцыяй беларусісткі Катажыны Бартноўскай, якая займае пасаду дэкана па студэнцкіх справах. Згаданыя дасягненні Кафедры былі адзначаны Рэктарам Варшаўскага ўніверсітэта Катажынай Халасінскай-Мацукоў на святкаванні ў 2006 годзе юбілею 50-годдзя. На адмыслова зладжанай канферэнцыі Рэктар пазнаёміла запрошаных вучоных з розных беларусазнаўчых асяродкаў з цэлага свету і студэнтаў Варшаўскага ўніверсітэта з найважнейшымі дасягненнямі Кафедры. якія прычыніліся да пашырэння беларусазнаўчай думкі ў Польшчы, паўплывалі на зацікаўленне беларусістыкай многіх студэнтаў, а таксама спрыялі ўзнікненню беларусістык у іншых універсітэтах (у Беластоку, Любліне, Аполі). Спадарыня Рэктар звярнула тады ўвагу на ўдзел Кафедры ў падрыхтоўцы супольна з ПАН ды Інстытутам мовазнаўства Акадэміі навук БССР 1 http://www.albaruthenica.uw.edu.pl/pl/

486 НІНА БАРШЧЭЎСКАЯ 5-томнага «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі i яе пагранічча», выдадзенага ў 1979 1986 гадах. Супрацоўнікі кафедры пад кіраўніцтвам праф. Антаніны Абрэмбскай-Яблонскай удзельнічалі ў падрыхтоўцы матэрыялаў да «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны». Вялікім дасягненнем мовазнаўчага калектыву было выданне «Слоўніка мікратапонімаў паўночна-ўсходняй Польшчы» (Варшава 1992 1995), які быў адзначаны ўзнагародай Міністра нацыянальнай адукацыі. Працы ў галіне лексікаграфіі вяліся да 2012 года, калі высілкам усіх супрацоўнікаў быў выдадзены «Беларуска-польскі слоўнік», які налічвае каля 40 тысяч загаловачных слоў. Сярод мовазнаўчых прац асаблівай увагі заслугоўваюць манаграфіі праф. Э. Смулковай, прысвечаныя дыялектнай лексіцы Беласточчыны: «Słownictwo z zakresu uprawy roli w gwarach wschodniej Białostocczyzny na tle wschodniosłowiańskim (Вроцлаў Варшава Kpaкаў 1968) ды націску ў беларускай мове: «Studia nad akcentem języka białoruskiego. Rzeczownik (Варшава 1978). Беларускія гаворкі ў Польшчы ўзгадваюцца таксама ў манаграфіі Dialektologia białoruska аўтарства Ніны Баршчэўскай і Міраслава Янковяка з Інстытута славістыкі ПАН (Варшава 2012). Гісторыі беларускай мовы прысвечна кніга Тэрэсы Ясінскай System fleksyjny starobiałoruskich zabytków II połowy XVI w. (Baршава 1979), сучаснай беларускай мове праца Ядвігі Глушкоўскай Zaimki nieokreślone we współczesnym białoruskim języku literackim (Bapшaва 1985), ці агульным пытанням мовазнаўства кніга Мікалая Цімашука Język a teoria lingwistyczna (Варшава 2005). Мікалай Цімашук займаецца таксама пытаннямі перакладу рэлігійнай літаратуры на беларускую мову, напр. «Współczesne białoruskie słownictwo sakralne w przekładach Pisma Świętego» ( Studia Białorutenistyczne 4, Люблін 2010), Ewangelie po białorusku W. Godlewskiego i P. Tatarynowicza ( Acta Albaruthenica 11, Варшава 2011), O języku białoruskich przekładów Ewangelii w Ameryce Północnej ( Acta Albaruthenica 13, Bapшава 2013). Мовай перакладаў займаецца таксама Тэрэса Хыляк-Шрэдэр: Kilka uwag o systemie fonetycznym i ortografii pierwszego pełnego przekładu «Pana Tadeusza» na język białoruski ( Studia z Filologii Rosyjskiej i Słowiańskiej 22, Варшава 1992), Typy konstrukcji gradacyjnych w białoruskim przekładzie ( Droga ku wzajemności, Варшава 2006). Польска-беларускімі ўяўнымі моўнымі падабенствамі і вынікаючымі з гэтага пагрозамі для перакладчыка цікавіцца Радаслаў Калета: Homonimia międzyjęzykowa w ogólnym i białorusko-polskim kon-

ДАСЯГНЕННІ КАФЕДРЫ БЕЛАРУСІСТЫКІ ВАРШАЎСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА 487 tekście ( Acta Albaruthenica 10, Варшава 2010); Białoruś i Polska rzecz o mylących podobieństwach międzyjęzykowych ( Kwartalnik Polonicum 7, Варшава 2008); Пра беларуска-польскіх фальшывых сяброў перакладчыка ( Acta Albaruthenica 13, Варшава 2013). Пытанні тапаніміі на польска-беларускім памежжы асвятляюцца ў публікацыях Вольгі Трацяк, напр. Семантычны аналіз айконімаў у Гродзенскай вобласці ( Acta Albaruthenica 9, Варшава 2009), ці Гісторыя перайменаванняў на Беларусі ( Acta Albaruthenica 10, Варшава 2010). Вельмі багата выглядаюць навуковыя дасягненні Кафедры ў галіне літаратуразнаўства. Трэба адзначыць, што на пераломе 1970 1980 гадоў засяроджваліся яны на беларускім фальклоры ўсходняй Беласточчыны. Іх вынікам была, між іншым, манаграфія Аляксандра Баршчэўскага Białoruska obrzędowość i folklor wschodniej Białostocczyzny (Беласток 1990). Сярод багатага даробку А. Баршчэўскага варта назваць таксама манаграфіі, прысвечаныя беларускаму літаратурнаму руху ў Польшчы: Творцы беларускага літаратурнага руху ў Польшчы 1958 1998 (Мінск 2001) і эміграцыйнай пісьмовасці: Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць (Варшава 2004). Даследаванні навуковай, літаратурнай і публіцыстычнай дзейнасці беларускай дыяспары гэта чарговая галіна даследаванняў супрацоўнікаў Кафедры. Як вынік такіх даследаванняў выйшла кніга Ніны Баршчэўскай, у якой прэзэнтуецца погляд беларускіх эміграцыйных вучоных на ролю і месца мовы ў жыцці народа: Беларуская эмігра цыя абаронца роднае мовы (Варшава 2004). Жыццёвы і творчы шлях беларускай эміграцыі на Захадзе з яўляецца тэмай даследаванняў Анны Дэмянюк, напр. Пакручасты лёс чалавека на крыжовых дарогах ( Acta Albaruthenica 7, Варшава 2007), ці Беларуская дыяспара ў Аўстраліі малавядомая старонка беларускай гісторы ( Acta Albaruthenica 8, Варшава 2008). Вельмі істотнай галіной літаратурных даследаванняў з яўляецца гісторыя беларускай літаратуры у гэтай галіне на першае месца высоўваюцца працы праф. Мікалая Хаўстовіча, якіх шмат: гэта нарысы, артыкулы і эсэ Шляхамі да беларускасці (Варшава 2010), Літаратура першай паловы XIX стагоддзя: Залатая калекцыя беларускай літаратуры (Мінск 2012), кнігі, прысвечаныя паасобным пісьменнікам і агульным тэндэнцыям развіцця літаратуры: Гісторыя беларускай літаратуры 30 40-х гадоў XIX ст. (Мінск 2001), На парозе забытае святыні: Творчасць Яна Баршчэўскага (Мінск 2002), Мастацкі метад Яна Баршчэўскага (Мінск 2003), Айчына здалёк і зблізку: Ігна-

488 НІНА БАРШЧЭЎСКАЯ цы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі (Варшава 2006). Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага (Варшава 2008), і, што вельмі істотна, пераклады на беларускую мову твораў: Яна Баршчэўскага Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях з шырокім літаратуразнаўчым каментаром (Варшава 2012). Ігнацы Яцкоўскага Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды (таксама з каментаром, Варшава 2010), Баляслава Пруса Лялька (2013). Проблемы ўплыву вайны і рэпрэсіўных органаў на псіхіку чалавека з яўляюцца прадметам даследаванняў Катажыны Дрозд, напр. Wpływ II wojny światowej na psychikę człowieka i jej znaczenie dla następnych pokoleń na przykładzie powieści Alesia Adamowicza Narodzona w płomieniu ( Świat po katastrofie, Кракаў 2010); W szponach GPU o największym wrogu ludzkości ( Acta Albaruthenica 8 9, Варшава 2008 2009). Сучаснай беларускай літаратуры прысвечана праца Катажыны Бартноўскай Białoruski postmodernizm. Liryka pokolenia Bum-Bam- Litu (Варшава 2009). Катажына Бартноўска, з аднаго боку, аналізуе адносіны маладога пакалення беларускіх творцаў да беларускай літаратурнай традыцыі, напр. Młode pokolenie poetów wobec białoruskiej tradycji literackiej ( Studia interkulturowe Europy Środkowo-Wschodniej 3, Варшава 2009), Dwie skrajne tendencje we współczesnej literaturze białoruskiej: duchowość i erotyzm ( Acta Albaruthenica 6. Bapшава 2007), a з другога стараецца нанава вызначыць гістарычна-літаратурны працэс на падставе творчасці Кузьмы Чорнага: Rzeczywistość radziecka we wczesnych opowiadaniach Kuźmy Czornego ( Studia interkulturowe Europy Środkowo-Wschodniej 6, Варшава 2011), Kreacja bohaterów we wczesnej twórczości Kuźmy Czornego (wybrane aspekty) ( Studia Białorutenistyczne 6, Люблін 2012). Сучаснай літаратурай займаецца таксама Надзея Панасюк: Ананімная палітычная сатыра ў сучаснай беларускай літаратуры ( Acta Albaruthenica 6, Варшава 2007), Нацыянальная ідэя ў творчасці Уладзіміра Арлова ( Acta Albaruthenica 9, Варшава 2009). Тэмай публікацый гэтай даследчыцы з яўляецца таксама беларуская літаратура ў Польшчы; Дзіцячая паэзія Віктара Шведа ( Термапілы 2, Беласток 1999), Польска-беларускі кантэкст паэзіі Надзеі Артымовіч ( Acta Albaruthenica 8, Варшава 2008), ды польска-беларускія літаратурныя пераклады: Перакладчыцкая дзейнасць Белавежцаў ; ( Studia z Filologii Rosyjskiej i Słowiańskiej 22, Варшава 1995). Zagadnienie przekazu białoruskich nazw osobowych a problem kolorytu narodowego ( Studia z Filologii Rosyjskiej i Słowiańskiej 22, Варшава 1992).

ДАСЯГНЕННІ КАФЕДРЫ БЕЛАРУСІСТЫКІ ВАРШАЎСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА 489 Пытаннямі беларускай гісторыі займаецца ў асноўным Юзэф Зямчонак. Варта ўзгадаць ягоную кнігу пра месца Беларусі ў Еўропе: Integracja Europy a Białoruś. Historia i współczesność (Варшава 2008), a таксама кнігі, прысвечаныя дзейнасці Райнольда Тызенгаўза: Rajnold Tyzenhauz. Jak być wielkim w rządzeniu. Antologia dialogów (Bapшава 2006), Rajnold Tyzenhauz. Jak wychowywać dzieci. Wybór pism (Варшава 2006), Trzej Tyzenhauzowie (Варшава 2007), Twórczość Rajnolda Tyzenhauza (Варшава 2007), Rajnold Tyzenhauz (1830 1888). Myśliciel. Reformator. Mecenas (Варшава 2010). Істотнае месца ў творчасці Зямчонка займаюць таксама краязнаўчыя публікацыі, прысвечаныя Браслаўшчыне, Данілавічам, Лучаю, Паазер ю, Паставам, Варапаеву. Не менш важнай галіной дзейнасці супрацоўнікаў Кафедры з яўляецца падрыхтоўка падручнікаў для студэнтаў. Студэнтам лягчэй і прасцей знаёміцца з беларускай літаратурай і мовай дзякуючы хрэстаматыям па беларускай літаратуры (4 тамы хрэстаматыі Беларуская літаратура аўтарства Мікалая Хаўстовіча (Варшава 2006 і 2012) і падручнікаў, якія дапамагаюць у вывучэнні мовы (аўтарства Тэрэсы Ясінскай і Ядвігі Глушкоўскай). Варта адзначыць, што супрацоўнікі Кафедры апрацавалі шмат падручнікаў (10) па беларускай мове для пачатковых і сярэдніх школ, або былі іх рэдактарамі, а таксама аўтарамі школьных праграмаў. Апрача навукова-даследчай працы Кафедра беларусістыкі надае асаблівую ўвагу адукацыі беларусазнаўчых кадраў, рыхтуючы спецыялістаў у галіне літаратуразнаўства і мовазнаўства. Ужо 19 гадоў Кафедра з яўляецца арганізатарам Алімпіяды па беларускай мове ў Польшчы 2, што спрыяе глыбейшаму зацікаўленню вучняў агульнаадукацыйных ліцэяў беларусазнаўчай праблематыкай і польска-беларускімі літаратурнымі, моўнымі і гісторыка-культурнымі сувязямі. На працягу 57-гадовага існавання Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта адукавала шматлікія беларусазнаўчыя кадры і можа ганарыцца прызнанымі ў свеце навуковымі дасягненнямі. Імпануюча выглядае колькасць публікацый (723) у інтэрнэтавай базе публікацый Варшаўскага ўніверсітэта 3. 2 http://www.kb.uw.edu.pl/main/index2.htm 3 http://bibliografia.icm.edu.pl/g2/main.pl?mod=s&:p=l&j=l&id-jednostki=3907& a=l&c=l&czasopismo=lklim=500&;ord=l