Pieczątka szkoły Kod ucznia Liczba punktów WOJEWÓDZKI KONKURS JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO DLA UCZNIÓW GIMNAZJUM W ROKU SZKOLNYM 2014/2015 20.11.2014 1. Test konkursowy zawiera 10 zadań. Są to zadania zamknięte i otwarte. Na ich rozwiązanie masz 90 minut. Sprawdź, czy test jest kompletny. 2. Zanim udzielisz odpowiedzi, uważnie przeczytaj treść zadania. 3. Wszystkie odpowiedzi czytelnie i wyraźnie wpisuj w wyznaczonych miejscach. 4. Test wypełniaj długopisem, nie używaj korektora, ołówka ani gumki. Nie komunikuj się z innymi uczestnikami konkursu. 5. Przy rozwiązywaniu zadań zamkniętych wybierz jedną, prawidłową odpowiedź i zaznacz ją krzyżykiem. Jeżeli się pomylisz i zechcesz wybrać inną odpowiedź, to złe zaznaczenie otocz kółkiem, po czym postaw krzyżyk we właściwym miejscu. 6. Sprawdź wszystkie odpowiedzi przed oddaniem testu. 7. Nie podpisuj testu, zostanie on zakodowany. 8. Brudnopis, dołączony do testu, nie podlega ocenie.
Zadanie 1. (15 p.) Адзнач цi гэта праўда цi няпраўда. У клетцы пастаў знак Х. Сказы ў якiх гаворыцца пра Усяслава Чарадзея i Еўфрасiнню Полацкую. Еўфрасiння Полацкая была дачкой Усяслава Чарадзея. Усяслаў Чарадзей жыў у Полацку. Усяслаў Чарадзей быў вязнем у Кiеве. Еўфрасiння Полацкая гэта беларуская святая. Еўфрасiння Полацкая была ўнучкай Усяслава Чарадзея. Еўфрасiння Полацкая не ўмела чытаць і пісаць. Усяслаў Чарадзей гэта князь, якi кiраваў Полацкiм княствам. Усяслаў быў нейкi час князем кiеўскiм. Еўфрасiння Полацкая жыла ў Х стагоддзi. Пры Князю Усяславе пабудаваны ў Полацку Сафійскі сабор. Еўфрасiння Полацкая памерла ў Полацку. Еўфрасiння Полацкая памерла ў часе паломніцтва. Унучку Усяслава назвалі Прадславай. Еўфрасiння Полацкая была жонкай Святаслава. Усяслаў Чарадзей заказаў шасціканцовы крыж у Лазара Богшы. Праўда Няпраўда Zadanie 2. (9 p.) Napisz po białorusku. Dzień dobry (mówimy z rana)!-.. Dziękuję za zeszyt- Proszę bardzo!-.. Do zobaczenia!- Bardzo panią ( pana) przepraszam!-.... Przepraszam za spóźnienie- Smacznego (mówimy przy obiedzie)!- Dobry wieczór!- Dobranoc!- Zadanie 3. (9 p.) Напішы, дзе трэба апостраф. Калі не трэба паставіць апострафа, то астаў пустое месца. Ад...езд, аб...ём, абаў...ецца, сям...я, саў...юць, аб...інець, аб...ява, салаў...і, раз...юшыцца. 2 z 7
Zadanie 4. (12 p.) Прачытай верш Максіма Багдановіча «Слуцкія ткачыхі» i адкажы на пытаннi пад вершам. Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. І цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны. А за сцяной смяецца поле, Зіяе неба з-за акна, І думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расцвіла вясна; Дзе блішча збожжа ў яснай далі, Сінеюць міла васількі, Халодным срэбрам ззяюць хвалі Між гор ліючайся ракі; Цямнее край зубчаты бора... І тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскага ўзора, Цвяток радзімы васілька. Адкажы на пытаннi: 1) Хто тчэ залатыя паясы? 2) Аб чым думаюць маладыя ткачыхі? 3) Якія ўзоры яны павінны ткаць? 4) Які матыў паяўляецца на паясах? 5) Што гэты матыў сімвалізуе? 6) Што бачаць дзяўчаты глядзеўшы цераз вакно? 3 z 7
Zadanie 5. (28 p.) Устаў замест кропак прапушчаныя літары (У,у,ў) Максiм Багдановiч «Раманс» Зорка Венера зышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прывяла... Помніш, калі я спатка ся з табою, Зорка Венера зышла. З гэтай пары я пача глядацца Ў неба начное і зорку ш ка. Ціхім каханнем к табе разгарацца З гэтай пары я пача. Але расстацца нам час наст пае; Пэ на, жо доля такая нас. Моцна каха я цябе, дарагая, Але расстацца нам час. Б д. далёкім краю я н дзіцца, сэрцы любо затаі шы сваю; Кожн ю ночк на зорк дзівіцца Б д далёкім краю. Глянь іншы раз на яе, расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае... Каб хоць на міг васкрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе... Zadanie 6. (12 p.) Дапоўнi iнфармацыi пра Максiма Багдановiча і яго творчасць. Максiм Багдановiч надрукаваў зборнік... Паэт у вершы..., паказаў сапраўднае каханне. Максiм Багдановiч гэта адзін з трох... беларускае літаратуры. Паэт пражыў толькі... гадоў. Максiм Багдановiч пісаў у галоўным... Нарадзіўся паэт у... 4 z 7
Zadanie 7. (20 p.) Прачытай тэкст і выпішы па 10: назоўнікаў i дзеясловаў. Максiм Багдановiч «Музыка» Жыў на свеце музыка. Многа хадзіў ён па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы. I плакала ў яго руках скрыпка і такая была ў яго гранні нуда, што аж за сэрца хапала... Плача скрыпка, льюць людзі слёзы, а музыка стаіць і выводзіць яшчэ жаласней, яшчэ нудней. I балела сэрца, і падступалі к вачам слёзы: так і ўдарыўся б груддзю аб зямлю ды ўсё слухаў бы музыку, усё плакаў бы па сваёй долі... А бывала яшчэ й так, што музыка быццам вырастаў у вачах людзей і тады граў моцна, гучна: гудзяць струны, звоніць скрыпка, бас, як гром, гудзіць і грозна будзіць ад сну і завець ён народ. I людзі падымалі апушчаныя голавы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы. Тады бляднелі і трасліся, як у ліхаманцы, і хаваліся ад страху, як тыя гадзюкі, усе крыўдзіцелі народу. Многа іх хацела купіць у музыкі скрыпку яго, але ён не прадаў яе нікому. I хадзіў ён далей меж бедным людам і граннем сваім будзіў ад цяжкага сну. Але прыйшоў час, і музыкі не стала: злыя і сільныя людзі кінулі яго ў турму, і там скончылася жыццё яго... I тыя, што загубілі музыку, узялі яго скрыпку і пачалі самі граць на ёй народу. ( ) Прайшло шмат гадоў з таго часу. Скрыпка разбілася. Але памяць аб музыку не згінула з ім разам. I з-памеж таго народу, катораму ён калісь граў, выйдуць дзесяткі новых музыкаў і граннем сваім будуць будзіць людзей к свету, праўдзе, брацтву і свабодзе... А) Выпішы з тэксту 10 назоўнікаў: Б) Выпішы з тэксту 10 дзеясловаў:... Zadanie 8. (5 p.) Прачытай верш Віктара Шведа «Мая маленькая айчына» і адкажы на пытанне пад тэкстам. «Мая маленькая айчына, Мой беластоцкі родны край, Далёка ад цябе сумую. Убачу дык шчаслівы зноў. ( ) Мая маленькая айчына, Я твой адданы верны сын. Цябе ніколі не пакіну, Мая калыска, мой спачын.» Чым для Віктара Шведа з'яўляецца малая айчына? (павінна быць 5 элементаў) 5 z 7
Zadanie 9. (4 p.) Прачытай фрагмент верша Пятруся Броўкi «Калi ласка» i адкажы на пытаннi пад вершам. У любiмай мове, роднай, наскай, Ах, якiя словы: "Калi ласка!.." Трапiць госць у будзень, а цi ў свята: Калi ласка, калi ласка ў хату! Не паспелi сесцi пры сустрэчы, Як патэльня засквiрчэла ў печы, Бульба, смажанiна i каўбаска, Пакаштуйце, людцы, калi ласка! Калi ласка!.. нашай роднай мовы Шчырыя i ветлiвыя словы. А) Якой, паводле аўтара, з'яўляецца беларуская мова?...... Б) Якая рыса беларускага характару найбольш падабаецца аўтару верша? Zadanie 10. (16 p.) Апiшы свой клас. Напiшы 8 сказаў. Словы да выкарыстання: вучнi, зацiкаўленнi, колькасць вучняў, найлепшыя вучнi, дасягненнi, класны кiраўнiк, мерапрыемствы ў школе i класе, конкурсы, урачыстасць, свята, экскурсii, сябры, маiм сябрам з'яўляецца, добра сябе адчуваю ў класе, дрэнна сябе адчуваю ў класе, мне падабаецца, мне мяшае, на жаль. 6 z 7
Brudnopis (nie jest sprawdzany) 7 z 7