УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

Podobne dokumenty
Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

ПАЛЕМІЧНАЯ ЛІТАРАТУРА БЕЛАРУСІПЕРШАЙ ЧВЭРЦІ XVII ст.: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ АСПЕКТ

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

Матэрыялы па гісторыі скарбу ВКЛ у кнігах запісаў за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

ВЯРТАННЕ «СУМ НЕАПАЛІТАНСКІХ»

Бунт тутэйшых супраць нацыі

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ (ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ)

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

Гербы роду Сапегаў. Аляксей Шаланда (Гродна)

Droga ku wzajemnosci

Гарадзенскі палімпсест Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV XX ст.

EGZAMIN MATURALNY 2011 JĘZYK BIAŁORUSKI

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

86.372( (476-25) Д-58 ІSBN

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

108 В. В. Гарбачова. Артыкул падрыхтаваны пры дапамозе Касы імя Юзафа Мяноўскага. **

UMCS. Адной з самых цікавых, але разам з тым і маладаследаваных старонак. Вадзім Корань / Vadim Koren. Гумар у Торбе смеху Караля Жэры

социально-гуманитарные науки

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

УЛАСНЫЯ ІНТАРЭСЫ ШЛЯХТЫ ВКЛ Ў ПАСОЛЬСТВЕ ДА ІМПЕРАТАРА СВЯТОЙ РЫМСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў XVI СТ. Павел Булаты Мінск, Беларусь. ПолесГУ

UMCS. Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў

Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,

КНІГАДРУК У ПОЛАЦКУ ( )

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2011 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70. Instrukcja dla zdającego

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

Сувязі эліты ВКЛ з Кіеўшчынай у г.

Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by

А. І. Махнач БЕЛАРУСЬ У НАВУКОВАЙ І ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАЗІМІРА МАШЫНСКАГА

DATA I MIEJSCE OBRAD: 2-3 grudnia 2018 r. Uniwersyteckie Centrum Kultury Uniwersytetu w Białymstoku, ul. Ciołkowskiego 1 N, Białystok

Ігнацы Быкоўскі. Перакладчык, паэт, мемуарыст Успаміны Вершаваныя творы Карэспандэнцыя Выдадзеныя і нявыдадзеныя кнігі

Творчасць Яна Вiслiцкага ПРАПIЛЕI

Дынастыя і землі. Візуальныя рэпрэзентацыі Вялікага Княства Літоўскага ў каралеўскай прапагандзе Вазаў

АСОБНІКІ СТАТУТА 1588 г. ЯК ДАДАТКОВЫЯ КРЫНІЦЫ ПРАВА

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2013 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

УСХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ Ў ПРАЦАХ З. ПЯТКЕВІЧА

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Віталь Еўмянькоў. Хоцімская вайна Гістарычная аповесць. Віталь Еўмянькоў

UMCS. Жанна Некрашэвіч-Кароткая / Żanna Niekraszewicz-Karotkaja

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

Рэлігійная талерантнасць на польска-беларускім паграніччы: гістарычны досвед

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

ДА ДВАЦЦАЦІГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГII ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ Ў БЕЛАСТОКУ

Леў Сапега Жыццё дзеля Айчыны

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Наш горад 60 гадоў таму

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Мікола Волкаў АРТЫЛЕРЫЯ НЯСВІЖСКАГА ЗАМКА

Ïàäï³ñíû ³íäýêñ 00345

Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш

ВОЙНЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ СА ШВЕДСКІМ КАРАЛЕЎСТВАМ гг. І ПАЗІЦЫЯ ШЛЯХТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА АДНОСНА ІХ

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Сяргей Кавалёў Д З В Е В Е Р С І І П А Х О Д Ж А Н Н Я

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

UMCS. Ёсць кнігі, напісаныя непрафесійнымі літаратуразнаўцамі (пісьменнікамі,

Новы Статут 1588 года, які быў надрукаваны пад рэдакцыяй Л.Сапегі ў віленскай друкарні Мамонічаў, найважнейшы прававы кодэкс сярэднявечнай беларускай

ПАМІЖ БЕЛАРУССЮ І ПОЛЬШЧАЙ Драматургія Сяргея Кавалёва. POMIĘDZY BIAŁORUSIĄ A POLSKĄ Dramaturgia Siarhieja Kawaloua.

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

BIBLIOTEKARZ PODLASKI NR 2/2018 (XXXIX)

UMCS. Невялікім накладам у 100 асобнікаў у прыватным мінскім выдавецтве Права

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «ПОЛОЦКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ» ТРУДЫ

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай

komiks 03 font Officina.indd :36:31

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

суд: суадносіны судовай практыкі з магдэбургскім правам ( гады)

Уладзімір СІЎЧЫКАЎ: «Трэба ўмець быць удзячнымі»

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

Праблематыка транслітарацыі арабскаграфічных тэкстаў татараў Вялікага Княства Літоўскага ў кантэксце аналагічнай славянскай праблематыкі

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Гісторыя і памяць. XV XX стст.

Czasopis 4/13. Nr 4 (263). Красавік kwiecień Cena 5 zł (w tym 5% VAT)

Transkrypt:

Acta Germano-Slavica VI 2015 УДК 655.5(075.8) В. I. Еўмянькоў УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст. Аналізуюцца факты кніжнай культуры Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага ў перыяд Рэнесансу (у другой палове XV-XVI ст.). Падаюцца прыклады духоўнай і свецкай цэнзуры. Выяўляюцца асаблівасці падрыхтоўкі кніг бітых у межах кракаўскіх выдавецкіх карпарацый. The article deals with the analysis of the facts of literary culture of the Polish Kingdom and the Grand Duchy of Lithuania of the Renaissance (in the second half of the XV-XVI centuries). The examples of spiritual and secular censorship were given. The article also reveals the peculiarities of preparation books in the Cracow Publishing Corporations. Уводзіны Гістарычна так склалася, што большая частка друкароў і выдаўцоў Каралеўства не былі мясцовымі жыхарамі. Адбывалася пастаянная міграцыя спецыялістаў з Усходняй Еўропы на Захад і, наадварот, з Захаду на У сход. I тэта была своеасаблівая традыцыя, бо ўжо ў канцы XV ст. частыя пераезды друкароў з месца на месца лічыліся нормай - такім чынам адбываўся абмен вопытам. У 1478 г. нехта Ян Адам з Польшчы працаваў у неапальскай друкарні, а Станіслаў Паляк у 1490 г. быў друкаром у Іспаніі (Севілья) [2, с. 2]. Пэўны жыхар Рэчы Паспалітай, прыняўшы іслам і змяніўшы імя на Ібрагім Эфендзі, заснаваў у Стамбуле турэцкую друкарню, выдаўшы ў першай чвэрці XVIII ст. Граматыку турэцкую і Тісторыю Атаманскай дзяржавы [2, с. 2]. 1 Паводле I. Лялевеля, яшчэ ў 1465 г. немец Гінтэр Зайнер (Ginter Zainer) прывёз друкарскі варштат у Кракаў [4, с. 167]. Першы сталы друкар на тэрыторыі будучай Рэчы Паспалітай - немец Швайпольт Фіоль. У 1491 г. ён друкує кірылічныя кнігі. Першым жа, хто пачаў прадаваць кнігі, адкрыўшы кнігарню (1494 г.), быў таксама еўрапеец - Ян Галер (Jan Haller). Часта па замове караля ці проста мясцовых багацеяў кнігі, прызначаныя для Польшчы і Літвы, рыхтавалі да друку за мяжой (Лейпцыг, Венецыя, Амстэрдам). У 1503 г. з яўляюцца кракаўскія выданні, дзе побач указваюцца выдавец і друкар-рэдактар. Напрыклад, выданне Лістоў Плінія ( Epistolam Plinii. ad Titum Vesp. ) утрымлівае звесткі пра выдаўца 107

Г алера і друкара Г охфэдэра (Hochfeder). У выхадных дадзеных пазначалася: Накладам зацнага мужа Яна Г алера з Ратэнбурга, грамадзяніна Кракава, майстэрствам вучонага мужа Каспара Гохфэдэра [2, с. 6]. Заўважым тое, што Ян Галер адначасова гандляваў і віном, і кнігамі. Да таго ж меў папяровую фабрыку і нейкім чынам мог ухшываць на магістрат, бо дабіўся манаполіі на распаўсюджванне ў Кракаве календароў [4, с. 76]. Хутчэй за ўсё, як лічыць I. Лялевель, Ян Галер шукаў дапамогі ў іншых друкарнях (часцей - у Нямеччыне), наймаў спецыялістаў, у тым ліку, і рэдактараў. Такімі спецыялістамі былі Марк і Мацей Шарфэнбергі (Szarfenbergi), а таксама кампаньён Галера Фларыян Унглер (Ungler). Галер і Унглер, з яўляючыся бізнесменамі, рыхтавалі тыя кнігі, якія маглі прадаць на тэрыторыі Каралеўства - літургічныя, філасофскія выданні, календары. Перадрукоўвалі творы антычных аўтараў - Гарацьм, Авідзія, Цыцэрона. Друкавалі гатычным, строгім прамым шрыфтам выключна на лаціне. Курсіў, аздобленыя раслінным арнаментам вялікія літары з явіліся толькі ў 1520-я гг. дзякуючы намаганням Шарфэнбергаў. 2 Падрыхтоўку кнігі, якая была рэччу надзвычай каштоўнай, маглі даверыць толькі надзейнаму і адукаванаму чалавеку. Вялікі кошт першых друкаваных кніг (1) стаў прычынай таго, што іх пачалі перапісваць ад рукі, часам скарачалі ці дадавалі сваё. Так з яўляліся розныя рэдакцыі аднаго і таго ж тэксту. І. Лялевель звяртае ўвагу таксама на тое, што першыя кракаўскія друкаваныя выданні не былі дасканалымі - невыразны друк, шматлікія памылкі, а таму па замове багатых людзей кнігі бітыя часта перапісваліся ад рукі і пэўным чынам удасканальваліся. На тэрыторыі Каралеўства існавалі карпарацыі друкароў, якія старанна ахоўвалі рэцэпты прыгатавання кніг. Часцей за ўсё майстэрства выдаўца і рэдактара перадавалася ад бацькі да сына, ад мужа да жонкі. Вядомыя дынастыі друкароў Шарфэнбергаў (дзейнічалі ў Кракаве амаль цэлае стагоддзе - з 1511 па 1621 гг.), Пятркоўчыкаў (1570-1673 гт.) і інш. Яны рыхтавалі і выдавалі календары, царкоўныя кнігі, падручнікі і іншыя кнігі, якія дзякуючы купцам, студэнтам і святарам распаўсюджваліся па Літве і Русі. У выдавецкіх карпарацыях рыхтаваліся кадры для прыватных друкарняў на Літве, як, напрыклад, гэта было з друкарняй Мікалая Радзівіла Чорнага. Пры гэтым трэба ўлічваць тое, што прыватныя друкарні мусілі не толькі арыентавацца на выданні, якія траплялі ў Княства з-за мяжы (Гданьск, Крулявец, Кракаў і інш), але і вытрымліваць з імі канкурэнцыю. Таму асаблівы попыт быў на мужэй вучоных - абазнаных у мовах 108

(лацінскай, грэчаскай, старапольскай, старабеларускай, славенскай г. зн. царкоўнаславянскай), здольных не толькі падрыхтаваць тэкст да друку, але і пракаменціраваць яго, напісаць навуковыя прадмовы і пасляслоўі (2). Аднак толькі вучонасці для тагачаснага рэдактара было, відавочна, мала. Праблема заключалася ў тым, што арфаграфія, граматыка славянскіх моў (старапольскай, старабеларускай) не былі ўнармаваныя. Дзеля таго, каб уніфікаваць правапіс і, па вялікім рахунку, зрабіць выданні максімальна чытэльнымі на абшарах усяго Каралеўства і Княства, спатрэбілася праца многіх навукоўцаў. Аднак і гэтага было недастаткова. Рэдактарам і выдаўцам трэба было дамовіцца пра адзіны ўзор правапісу, што без карпарацыйнай салідарнасці зрабіць было цяжка. Польскамоўныя выданні пачынаюць стала выходзіць у Кракаве толькі з 1520-х гг. (Заўважым на тое, што першыя беларускія выданні, дзякуючы Ф. Скарыне, паўсталі ў 1517 г.). Да гэтага часу выдаўцы не рызыкавалі працаваць з польскай мовай па дзвюх прычынах: па-першае, рэлігійная цэнзура не вітала польскамоўныя кнігі - бачыла ў іх пагрозу (3); па-другое, не было аўтарытэтнага ўзору тагачаснай літаратурнай мовы. Заслуга выдавецтваў у прыцягненні да друку жывой славянскай мовы - бясспрэчна вялікая. Так, напрыклад, арфаграфія польскай мовы зрабілася болып-менш стабільнай дзякуючы намаганням Шарфэнбергаў - братоў Мікалая і Станіслава (сыны Мацея Шарфэнберга, другая палова XVI ст.). Дапамагаў ім друкар і кніжнік - нехта Ян Янушкоўскі. Без агульнапрынятай арфаграфіі польскай мовы цяжка было б уявіць сабе выданне Брэсцкай Бібліі, твораў М. Сматрыцкага і інш. Заўважым, што ўжо з 1520-х гг. на польскую мову актыўна перакладаюцца рэлігійныя і свецкія тэксты. Адбывалася гэта таксама па замове выдаўцоў. Тое ж датычыцца і царкоўнаславянскай мовы, першыя граматыкі якой з явіліся менавіта ў асяроддзі віленскіх праваслаўных кніжнікаў і выдаўцоў-рэдактараў (М. Сматрыцкі, JI. Зізаній, JI. Карповіч і інш.). З Попыт на кнігі ў пачатку панавання Жыгімонта III значна павялічыўся. Гэта было звязана з распаўсюджваннем адукацыі і навукі (з явіліся, напрыклад, Віленская, Познаньская езуіцкія акадэміі). У Кракаве ў 1610 г. С. Бандке налічыў 10 друкарняў, у Вільні - 4: езуіцкая, Мамонічаў, Карцанаў, Кміты (з 1611 г.); з 1611 г. працавала друкарня руская ў Еўі - Гаўрыіла Іаанавіча. Праўда, тут трэба адзначыць тое, што разам з павелічэннем колькасці друкарняў узрастае і моц цэнзуры. У 1603 г. з яўляюцца першыя ў Рэчы Паспалітай кодэксы забароненых кніг, канфіскоўваюцца і знішчаюцца цэлыя наклады, спальваюцца бібліятэкі (4). У 1617 г. з яўляецца другі па ліку кодэкс забароненых кніг, 109

у які былі ўключаныя выданні так званых дысідэнтаў - пратэстантаў (5). Біскупы патрабавалі знішчэння, напрыклад, кніг М. Рэя, С. Буднага, накладаў Брэсцкай Бібліі і інш. Выдаўцы і рэдактары мусілі быць асабліва пільнымі і ўважлівымі, бо забарона распаўсюджвання пэўнай кнігі азначала амаль непазбежнае банкруцтва друкара і яго афіцыны. Вядомы, напрыклад, наступны факт: у 1547 г. Барбара Ветар (Vjetorowa) і Хелена Унглер (Unglerowa) былі выкліканы ў кракаўскі гарадскі суд, і той загадаў ім <...> ні пры якіх умовах не друкаваць зноў тыя кнігі, якія ў Хелены Унглер ужо выйшлі. Забараніў пад пагрозаю 50 чырвоных злотых штрафу [4, с. 116]. I гэта быў той нярэдкі выпадак, калі суд гарадскі сваім рашэннем адмяніў дэкрэт караля, які у 1539 г. <...>дазволіў друкаваць усё, што пажадаюць выдаўцы (6). У 1547 г. кракаўскі біскуп Самуэль Мацяёўскі (Samuel Maciejowski) упершыню настойліва парэкамендаваў гаспадарам друкарскіх двароў узгадняць з ім або з яго даверанымі асобамі рэпертуар новых выданняў. Так была ўзаконена духоўная цэнзура як у Каралеўстве, так і ў Княстве: <...> друкарні, якія не праходзілі праз цэнзуру, лічыліся ерэтычнымі. І адзіны спосаб знайсці абарону ад усёвідушчых біскупаў - пайсці пад уладу магната, на землях якога можна было адносна спакойна працаваць [4, с. 116]. Пасля 1547 г., здавалася б, праблема ерэтычных кніг у вялікіх гарадах мусіла быць вырашанай, аднак друкары не спяшаліся падпарадкоўвацца рэкамедацыям С. Мацяёўскага. Асаблівы непакой у касцёльнай цэнзуры выклікала ўдава Унглера, якая настойліва друкавала кнігі на польскай мове. Так, адразу ж пасля ўвядзення духоўнай цэнзуры яна друкує кнігу пад назваю О ziolach tutecznych ( Пра мясцовыя лекавыя травы ) Спячыньскага з дадаткам Андрэя з Кабыліна О krwi puszczaniu ( Аб пусканні крыві ). Выданне гэтага збору зё лак мела на мэцераспаўсюджванне матэрыялістычных ведаў, што, безумоўна, падтрымлівала нібыта ерэтычныя ідэі рацыяналізму і гуманізму еўрапейскага Рэнесансу. Аднак у біскупаў гэта кніга выклікала апасенні па іншай прычыне. Збор пра лекавыя травы, падрыхтаваны ў кракаўскай афіцыне Хелены Унглер, быў польскай рэдакцыяй аналагічнага нямецкага выдання. Кніга з радзімы Марціна Лютэра ўспрымалася касцёлам як ерэтычная апрыёры. Г эта ж датычылася і надзвычай папулярнага ў 1560-1570-я гг. на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай чэшскага траўніка, які ў 1561 г. Жыгімонт II Аўгуст забараніў перадрукоўваць <...> цягам 20 год пад пагрозаю канфіскацыі друкарскіх варштатаў і штрафу памерам 200 чырвоных злотых [4, с. 174]. Аднак пагрозы караля не спынялі выдаўцоў, якія працягвалі выпускаць у свет новыя рэдакцыі і нямецкага, і чэшскага траўнікаў. Пасля закрыцця друкарні Унглераў (каля 1553 г.) Станіслаў Шарфэнберг выкупіў 110

набор траўніка Спячыньскага, перарабіў тытул і выдаў кнігу ў 1556 г. Недзе пасля 1570 г. ужо Мікалай Шарфэнберг даручыў Марціну Сенніку (Marcinu Sienniku) адрэдагаваць і ўдасканаліць траўнік Спячыньскага, арыентуючыся на чэшскае выданне. У выніку атрымаўся зборнік ziol tutecznych і postronnych ( зёлак тутэйшых і заморскіх ). Яшчэ адзін прыклад палітычнай (праўда, няўдалай) цэнзуры адлюстраваў У. Сыракомля ў прадмове да перакладу Вайны Хоцімскай Якуба Сабескага. У 1618 г. Сабескі ў якасці камісара сойма апынуўся ў абозе войска Рэчы Паспалітай пад Мажайскам. Маючы задание інфармаваць сойм пра ваенныя падзеі, ён занатоўваў убачанае ў дьмрыўшы. Былі там і крытычныя заўвагі ў адрас Жыгімонта III і каралевіча Уладзіслава, - паведамляе У. Сыракомля. Апошні даведаўся пра запісы і загадаў таємна ўкрасці дыярыўш, а пасля даслаў яго каралю. Жыгімонт III не прыняў падарунак сына. Калі б я пажадаў у чужых паперах знаходзіць тое, што пра мяне пішуць, то і Каралеўства, і здароўе б страціў, - так нібыта сказаў кароль і, не чытаючы, кінуў дыярыўш Сабескага ў агонь [6, с. 10]. Невядома, ці варта лічыць гэты гістарычны анекдот праўдзівай гісторыяй, аднак, на наш погляд, такое сапраўды магло адбыцца ў эпоху, калі любы дакумент (асабліва соймавая рэляцыя, пра якую, хутчэй за ўсё, тут варта весці гутарку) станавіўся аб ектам цікаўнасці цэнзара. Вынікі Такім чынам, нягледзячы на складаную рэлігійную і палітычную сітуацыю, мы ўсё ж мусім канстатаваць тое, што на мяжы стагоддзяў у Рэчы Паспалітай назіраўся пэўны друкарскі бум. Звязана гэта перадусім з цікаўнасцю чытацкай аўдыторыі да ўласнай гісторыі, культуры, літаратуры. У Каралеўстве выдаюцца творы Яна Каханоўскага, Мікалая Рэя, Хроніка Еўрапейскай Сарматыі Аляксандра Г ваніні, Г ербы рыцарства польскага Барташа Папроцкага, у 1582 г. у Круляўцы выйшла знакамітая Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі Мацея Стрыйкоўскага і інш. Нарэшце друкары і выдаўцы пачынаюць тытулаваць сябе вучонымі дактарамі, як напрыклад, кракаўскі выдавец Анджэй Пятркоўчык (з часоў Скарыны гэты выпадак унікальны). Прыблізна да 1650-х гг. адносна свабодна дзейнічаюць пратэстанцкія друкары. Заўвагі 1. Ф. Бенткоўскі [5] са спасылкай на Я. Длугаша прыводзіць наступныя кошты на манускрыпты: у 1400 г. кляштар Святога Міхаіла набыў 9 рукапісаў з каментарыямі да папскіх дэкрэтаў за 115 нямецкіх залатых; 1 рукапіс папскага дэкрэта ў 1427 г. каштаваў 43 нямецкіх залатых манеты. Пры гэтым 1 морг зямлі каштаваў 40 залатых. Былі выпадкі, калі кошт рукапіснай кнігі быў роўны кошту сярэдняй вёскі. У канцы XV ст. нямецкая Біблія, для прыкладу, каштавала без малога 400 талераў. 111

2. Такім энцыклапедычна адукаваным чалавекам быў, напрыклад, рэктар Кракаускай акадэміі Ян Броцкі (Jan Brocki). Пра яго сучаснікі паведамлялі: У мовах абазнаньі, грэчаскую і лацінскую мовы ведае выдатна, у іншых занятках дасканалы - тэолаг, філосаф, матэматык, лекар, старажытнік, паэт [3, с. 32]. Я. Броцкі падрыхтаваў да видання наступныя кнігі: Арыфметыка Integrorum (1620 г.) і Геаметрыя. Гэтыя падручнікі (выдадзены ў Італіі) былі асноўнымі для студэнтаў Рэчы Паспалітай цягам усяго XVII ст. 3. I. Лялевель адносна гэтага паведамляе: Галлер, які выгандлёўваў сабе ад біскупаў прывілеі, не звязваўся з мовай народнай, але калегі яго, якія не мелі падстаў для такога дыстанцыравання, паспрабавалі друкаваць па-польску і сутыкнуліся з перашкодамі, часам вельмі значнымі. Усё з-за таго, што пры новай рэлігійнай сітуацыі, створанай Лютэрам, духавенства, а менавіта біскупы, дужа пільна прыглядаліся да ўсяго, што папольску выходзіла [4, 115]. 4. З канца XVI ст. езуіты імкнуцца кантраляваць інтэлектуальнае жыццё Княства і Каралеўства. Дзеля гэтага ўзмацняюць цэнзуру, якая пры Жыгімонце III цалкам пераходзіць у іх рукі. Звычайна, на тытулах новых кніг езуіты загадвалі друкаваць фразу: Superiorum permissu ( 3 дазволу старэйшых ). У 1617 г. езуіты значна пашыраюць т. зв. кодэкс забароненых кніг, які ў 1603 г. складає Ежы Замойскі. Уключаліся выданні ў кодэкс часта без усялякіх падстаў. Напрыклад, траўнікі XVI ст. лічылі ерэтычнымі толькі таму, што выходзілі яны ў тых самых друкарнях, што і некаторыя пратэстанцкія кнігі. Небяспечныя, з пункту погляду езуітаў, выданні кат публічна спальваў на рынкавай шіошчы ў Вільні. Вычышчаліся і бібліятэкі. Па словах І. Лялевеля, знішчаліся кнігі, якія здаваліся езуітам непатрэбнымі, надта старымі, не вартымі захоўвання. Многія выданні, якія былі ў бібліятэцы віленскай акадэміі, <...> скалечаныя неміласэрнымі цэнзарамі - ёсць выразаныя старонкі, выдраныя цэлыя главы і раздзелы [4, с. 107]. У Княстве найбольш адыёзнай у гэтым сэнсе постаццю быў кардынал Ежы Радзівіл (Jerzy Radziwill), які асабліва стараўся чысціць бібліятэкі, знаходзіў падазроныя кнігі і рукапісы, каб потым іх пераўтварыць у попел [4, с. 108]. 5. Тэрмін дысідэнт у дапатопныя часы ўсё ж мае дачыненне галоўным чынам да пратэстантаў. У дыярыўшах соймаў часта можна сустрэць паралельнае згадванне дысідэнтаў і праваслаўных ( рускія, грэкі, пазней - схізматыкі ) як маргінальных, але ўсё ж адрозных канфесійных груп. 6. Адзін з выдаўцоў у Каралеўстве (спачатку Галлер, а потым і Унглер) атрымаў манаполію на выданне і продаж календароў. Іншыя афіцыны падалі на гэта рашэнне кракаўскага магістрату ў суд. Пачалася звычайная ў такіх выпадках валтузня, якую і спыніў кароль сваім дэкрэтам ад 1539 г. Oglosil wolnosc drukowania со si? komu podoba. Каралеўскі дазвол, які ў істоце сваёй быў дэмакратычным і прагрэсіўным, распачаў вайну перадрукаў. Так, падрыхтаваныя Унглерам календары, пераклады на польскую мову антычных аўтараў выходзілі ў іншых афіцынах (асабліва вызначыліся Шарфэнбергі). Парушаліся і аўтарскія правы, і маёмасныя. Завершилася ўсё судовым працэсам, які справакаваў увядзенне т. зв. цэнзуры біскупаў. Літаратура 1. Гісторыя беларускай кнігі: у 2 т. - Мінск : БелЭн, 2009. - Т. 1: Кніжная культура Вялікага княства Літоўскага / М. В. Нікалаеў. - 424 с. 2. Bandtkie, J. S. Historya drukarn w Krolestwie Polskiem і Wielkiem Xi^stwie Litewskiem jako і w kraiach zagranicznych, w ktorych polskie dzieia wychodzity / Jerzy Samuel Bandtkie. - Krakow : w Drukami Jozefa Mateckiego, 1826. - T. 1. - 448 s. 112

3. Dykcyonarz poetow polskich / przez X. M. Hieronyma Juszynskiego. - Krakow : w Drukami Jozefa Mateckiego, 1820. - T. 1,- 466 s. 4. Lelewel, J. Bibljograficznych ksiqg dwoje, w ktorych rozebrane і pomnozone zostaly dwa dzieia Jerzego Samuela Bandke / Joachim Lelewel. - Wilno : nakladem і drukiem Jozefa Zawadzkiego, typografa imperatorskiego uniwersytetu, 1823. - T. 1.-281 s. 5. О Naydawnieyszych ksiqzkach drukowanych w Polszcze, a w szczegolnosci о tych, ktore Jan Haller w Krakowie wydal / przez Felixa Bentkowskiego, professora Historyi і Bibliotekarza w Liceum Warszawskiem. - Warszawa : w Drukami XX. Piiarow, 1812. - 80 s. 6. Sobieski, J. Pami^tnik wojny Chocimskiej / Jakub Sobieski; przelozyl z lacinskiego Wiadyslaw Syrokomla. - Petersburg : nakladem Boleslawa Maurycego Wolffa, 1854. - 84 s. онный архив библиотеки МГУ имени А.А. Куле