П. Ю. Булаты Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Мінск, Беларусь. P. Bulaty Republican Institute of Higher School, Minsk, Belarus

Podobne dokumenty
ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

І. І. БАМБЕШКА ПРЫВАТНЫ СЯДЗІБНЫ ЗБОР ТЫШКЕВІЧАЎ У ЛАГОЙСКУ / TIŠKEVIČIŲ DVARO KOLEKCIJA Į LOHOYSK

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

Сувязі эліты ВКЛ з Кіеўшчынай у г.

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Гербы роду Сапегаў. Аляксей Шаланда (Гродна)

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

ВЯРТАННЕ «СУМ НЕАПАЛІТАНСКІХ»

Гарадзенскі палімпсест Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV XX ст.

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

Матэрыялы па гісторыі скарбу ВКЛ у кнігах запісаў за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

ECHANIKA METODA ELEMENTÓW DRZEGOWYCH W WTBRANTCH ZAGADNIENIACH ANALIZT I OPTYMALIZACJI OKŁADOW ODKSZTAŁCALNYCH NAUKOWE POLITECHNIKI ŚLĄSKIEJ

УЛАСНЫЯ ІНТАРЭСЫ ШЛЯХТЫ ВКЛ Ў ПАСОЛЬСТВЕ ДА ІМПЕРАТАРА СВЯТОЙ РЫМСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў XVI СТ. Павел Булаты Мінск, Беларусь. ПолесГУ

Droga ku wzajemnosci

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

108 В. В. Гарбачова. Артыкул падрыхтаваны пры дапамозе Касы імя Юзафа Мяноўскага. **

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

Ігнацы Быкоўскі. Перакладчык, паэт, мемуарыст Успаміны Вершаваныя творы Карэспандэнцыя Выдадзеныя і нявыдадзеныя кнігі

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

Rada Naukowa. Adres redakcji

UMCS. Жанна Некрашэвіч-Кароткая / Żanna Niekraszewicz-Karotkaja

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

социально-гуманитарные науки

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ

IN ŻYNIE R IA S R O D O W IS K A

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

UMOWA Z UŻYTKOWNIKIEM VIABOX / ДАМОВА З КАРЫСТАЛЬНІКАМ VIABOX. (dalej: Umowa / далей: «Дамова»)

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

А. І. Махнач БЕЛАРУСЬ У НАВУКОВАЙ І ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАЗІМІРА МАШЫНСКАГА

komiks 03 font Officina.indd :36:31

ПАРЛАМЕНЦКІЯ СТРУКТУРЫ ЎЛАДЫ ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV XVIII стагоддзях

Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш

Успаміны Ігнація Клюкоўскага ў кантэксце мемуарнай традыцыі вакол паўстання гадоў

Наш горад 60 гадоў таму

We wszystkich publikacjach stosuje się tradycyjny system przypisów, które należy zamieszczać u dołu strony.

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

, polemiki А. А. Мяцельскі, Старадаўні Крычаў: Гістарычна-ар- хеалагічны нарыс горада ад старажытных часоў да канца XVIII ст

ВОЙНЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ СА ШВЕДСКІМ КАРАЛЕЎСТВАМ гг. І ПАЗІЦЫЯ ШЛЯХТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА АДНОСНА ІХ

Мікола Волкаў АРТЫЛЕРЫЯ НЯСВІЖСКАГА ЗАМКА

Гдзе тыя васількі, што ў вачах мігалі? Гдзе для смеху губы, гдзе на іх каралі? [2, т. 2, с. 249]

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

Рэлігійная талерантнасць на польска-беларускім паграніччы: гістарычны досвед

DATA I MIEJSCE OBRAD: 2-3 grudnia 2018 r. Uniwersyteckie Centrum Kultury Uniwersytetu w Białymstoku, ul. Ciołkowskiego 1 N, Białystok

UMCS. Вывучэнне сувязей паміж мастацкай літаратурай і візуальнымі мастацтвамі

ПАМІЖ БЕЛАРУССЮ І ПОЛЬШЧАЙ Драматургія Сяргея Кавалёва. POMIĘDZY BIAŁORUSIĄ A POLSKĄ Dramaturgia Siarhieja Kawaloua.

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Гісторыя і памяць. XV XX стст.

Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by

артыкулы Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі (штрыхі да гістарычнага партрэта) Генадзь Семянчук (Гродна)

БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Ніна Шыдлоўская: ПРА ПАТРЫЯТЫЗМ, ФЕМІНІЗМ І КАХАННЕ КАЛЕНДАРЫ АД БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! І БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2013 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Да праблемы вытокаў фармавання краёвай ідэі на пачатку ХХ ст. Алесь Смалянчук (Гродна-Варшава)

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

Катэгорыя дыялагічнасці ў казанні Марціна Відзевіча на пахаванні Мікалая Крыштафа Радзівіла

Бунт тутэйшых супраць нацыі

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ ДЗЕЙНАСЦЬ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ І ТАВАРЫСТВАЎ У ГАЛІНЕ ПАДАРОЖЖАЎ І ТУРЫЗМУ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў ГГ.

& Kultura Enter. Âыпуск 16

Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

Уладзімір СІЎЧЫКАЎ: «Трэба ўмець быць удзячнымі»

Беларускі ліцэй у Гайнаўцы

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «ПОЛОЦКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ» ТРУДЫ

ВОСЕНЬ 1939 ГОДА Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ТРАДЫЦЫІ І ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ

Дарог скрыжаванне. Сёння нас шмат і мы ўсе Беларусь. Дзеці розных народаў называюць гэтую краіну сваёй: яна

Секцыя 4. Нацыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе: супольнасць і ідэнтычнасць. Панэль 4.1. Нацыя- і дзяржаватварэнне

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

Палітычная эліта Лідскага павета ў апошняй трэці XVI ст.

ПАЛЕМІЧНАЯ ЛІТАРАТУРА БЕЛАРУСІПЕРШАЙ ЧВЭРЦІ XVII ст.: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ АСПЕКТ

UMCS. Польскамоўны верш Krakow Адэлі з Устроні як ключ да разгадкі аўтарства паэмы Мачаха. Уводныя заўвагі

Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах

Rada Naukowa. Adres redakcji

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай

UMCS. Franciszek Umiastowski był jednym z prekursorów białoruskiego ruchu narodowego

Сяргей Кавалёў Д З В Е В Е Р С І І П А Х О Д Ж А Н Н Я

UMCS. Ёсць кнігі, напісаныя непрафесійнымі літаратуразнаўцамі (пісьменнікамі,

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

Францішак Рысінскі. Перыпетыі лёсу віцебскага паэта Вершаваныя творы

recenzje, ko Marek Waldenberg, Narody zależne i mniejszości naro- dowe w Europie Środkowo-Wschodniej. Dzieje konfliktów i idei,

Transkrypt:

Спіс выкарыстаных крыніц 1. Основы идеологии белорусского государства: курс лекций / под общ. ред. С. Н. Князева, С. В. Решетникова. 2-е изд; стер. Минск: Акад. упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2005. Ч. 2. 371с. 2. Бородуля, А. А. Актуализация гендерного подхода в социальной философии / А. А. Бородуля // Вестн. Белорус. гос. экон. ун-та. 2011. 1. С. 114 119. 3. Конституция Республики Беларусь 1994 (с изменениями и дополнениями). Минск: Беларусь,1997. 91 с. 4. Энгельс, Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства. В связи с исследованиями Льюиса Г. Моргана / К. Маркс, Ф. Энгельс // Сочинения. 2-е изд. М.: Госполитиздат, 1961. Т. 21. С. 23 178. П. Ю. Булаты Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Мінск, Беларусь P. Bulaty Republican Institute of Higher School, Minsk, Belarus УДК 94(474/476)ВКЛ:71+73.04 ПОШУКІ І АПІСАННЕ БЮСТА ТАДЭВУША РЭЙТАНА АЎТАРСТВА ЯНА АСТРОЎСКАГА DETECTION AND CHARACTERIZATION OF A BUST OF TADEVUŠ REJTAN AUTHORSHIP JAN ASTROŬSKІ Артыкул прысвечаны твору мастацтва XIX ст. бюсту нацыянальнага героя Беларусі Тадэвуша Рэйтана. Скульптура была створаная беларускім майстрам Янам Астроўскім і захоўвалася доўгі час у палацы графаў Тышкевічаў у Лагойску. У 1918 г. бюст быў перадазены ў Варшаву. У ХХ ст. звесткі аб ім сустракаюцца ў каталозе Нацыянальнага музея ў Варшаве. Яго дакладная лакалізацыя, актуальны стан і ступень захаванасці невядомыя. У працы апісваецца працэс пошуку бюста ў варшаўскіх музеях, які быў здзейснены аўтарам у 2015 і 2017 гг. Падаецца апісанне скульптуры Т. Рэйтана па стане на верасень 2017 г. Ключавыя словы: скульптура, бюст, Рэйтан, Астроўскі, Варшава, культура памяці. The article is devoted to the work of art of the XIX ct. the bust of national hero of Belarus Tadevuš Rejtan. Belarusian artist Jan Astroŭski created the sculpture. It remained a long time in the palace of Count Tyškievič in Lahojsk. In 1918, the bust has sent in Warsaw. In the ХХ ct. it details are found in the catalog of the National Museum in Warsaw. It not known location, status and degree of preservation. The paper describes the process of finding a bust in Warsaw museums committed by the author in 2015 and 2017. Served description sculptures T. Rejtan as of September 2017. Key words: sculpture, bust, Rejtan, Astroŭski, Warsaw, culture of remembrance. 283

Тадэвуш Рэйтана (1740 1780) нацыянальны герой Беларусі. Належаў да пятага калена літвінскай галіны шляхецкага роду Рэйтанаў (уласнага герба «Рэйтан»). Род меў прускае паходжанне. Яго прадстаўнікі аселі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVII ст. Тадэвуш Рэйтан з яўляўся сынам заможнага землеўладальніка з маёнтка Грушаўка (сучасная в. Грушаўка, Ляхавіцкі р-н) Дамініка Рэйтана, новагародскага падкаморага, які ўваходзіў у кола кліентэлы князёў Радзівілаў нясвіжскай галіны. Атрымаўшы выдатную адукацыю, Тадэвуш Рэйтан адзначыўся актыўнай грамадскай і палітычнай дзейнасцю: у 1773 г. быў абраны дэпутатам на сойм Рэчы Паспалітай ад Новагародскага ваяводства ВКЛ, дзе выказаў рашучы супраціў зацверджанню першага падзела дзяржавы. Дзякуючы гераічнай барацьбе Рэйтана і яго паплечнікаў, падзельны сойм не набыў легітымнасці, адпаведна яго трактаты і пастановы не мелі моцы [1, s. 43]. Культура памяці Тадэвуша Рэйтана пачала фармавацца літаральна ў першае дзесяцігоддзе пасля яго смерці. Сойм Рэчы Паспалітай абвясціў учынак Рэйтана вартым для пераймання і ўшанаваў пасла мармуровымі плітамі ў соймавай залі [2, с. 23]. У XIX ст., калі Рэч Паспалітая цалкам ужо была падзеленая паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, на хвалях змагання за адраджэння дзяржавы постаць Т. Рэйтана лічылася прыкладам патрыятызму і самаадданасці. Гэта цалкам знайшло сваё адлюстраванне ў культурнай сферы XIX ст. Тадэвушу Рэйтану прысвячаліся шматлікія творчыя працы. У літаратурнай галіне адзначым першую спробу напісання жыццяпісу Рэйтана Ю. Нямцэвічам «Жыццё Тадэвуша Рэйтана» (1818) [3], аповесці Г. Жавускага [4]. Т. Рэйтана ўславіў А. Міцкевіч на старонках сваёй паэмы «Пан Тадэвуш» [5]. Апроч прац літаратурных, постаць Рэйтана закраналася ў тагачасных працах даследчых. Такімі аўтарамі, як А. Кіркор [6], А. Ельскі [7], Ф. Мартыноўскі [8], пры геаграфічнагістарычным апісанні Ляхавічаў надавалася ўвага факту пахавання Т. Рэйтана ў мясцовым касцёле. Сам жа Рэйтан характарызаваўся як «пользующийся громкою известностью в истории [6, c. 372]» і «несмяротны ў народзе [7, s. 56]». Адзначым ў шэрагу літаратурных прац і драматычны твор Б. Камароўскага «Рэйтан. Гістарычная трагедыя ў пяці актах» [9]. Цягам XIX ст. быў створаны шэраг партрэтаў Рэйтана мастакамі У. Аляшчынскім, У. Барвіцкім, Т. Мельцарэвічам, Ф. Смуглевічам і шматлікімі іншымі майстрамі. Манументальную гістарычную карціну з выявай драматычных падзей сойму 1773 г. напісаў мастак Я. Матэйка (карціна «Рэйтан»). У галіне музычнай культуры кампазітарам Ю. Сераслаўскім і паэтам З. Людамірам была створаная «Песня пра Тадэвуша Рэйтана» [10]. Культура памяці Т. Рэйтана знайшла сваё ўвасабленне і ў галіне скульптуры. У 1856 г. беларускім скульптарам Янам Астроўскім быў створаны бюст Тадэвуша Рэйтана, на які звернем увагу. 284

Скульптар Ян Астроўскі (1811 1872) нарадзіўся ў м. Сянно. З яўляўся выхаванцам Віленскага ўніверсітэта, прадстаўніком мастацкага класіцызму. У Вільне Я. Астроўскі вучыўся лепцы ў вядомага мастака з Наваградчыны Рафала Слізня. Затым паступіў вучнем ў майстэрню Казіміра Ельскага. З 1852 г. прысвяціў сябе скульптуры [11, s. 96; 12, c. 124 125]. Працаваў Астроўскі пераважна ў малых формах: рабіў медальёны ў гіпсе, якія потым адліваліся ў вялікай колькасці. Значнай яго працай было стварэнне ў 1850-я патрыятычнай галерэі бюстаў айчынных гістарычныя дзеячаў мінулага. Кампазіцыя ўсіх партрэтных бюстаў, створаных Астроўскім, узыходзіць да тыпу антычнай гермы і вызначаецца прамой пасадкай галавы, роўна абрэзанымі па вертыкалі плячыма. Так дасягалася строгасць кампазіцыі і ўзмацняўся гераічны пачатак. У шэрагу скульптур дапускалася пэўная ўмоўнасць у перадачы вачэй без зрэнак, што ўзыходзіць да антычнай традыцыі. Аднак гэты элемент умоўнасці спалучаўся з перадачай жывых рэалістычных рыс мадэлі. Скульптар пазбягаў энергічнай мадэліроўкі, лініі скульптурных мас цяклі лагодна і свабодна. Твары мадэляваліся мяккай і ў той жа час вельмі ўпэўненай лепкай з перадачай асаблівасцей знешняга выгляду партрэтаваных, прычым яны зусім не ідэалізуюцца. Аўтар паказваў усе хібы знешняга выгляду. Але ўсё гэта не засланіла галоўнай задачы перадаць тонкія нюансы характару, псіхалогіі герояў мінулага. Наогул, для галерэі бюстаў Астроўскага характэрна імкненне раскрыць не складанасць і супярэчлівасць асобы, а менавіта ўсё лепшае, высакароднае ў чалавеку [11, s. 96, 98; 12, c. 124 125]. Гераічная серыя прац Я. Астроўскага налічвала каля 50 бюстаў невялікіх памераў. Сярод іх меліся бюсты А. Міцкевіча, Т. Касцюшкі, Т. Нарбута, Ю. Панятоўскага, Ул. Сыракомлі. Таксама аўтарам быў выкананы бюст Тадэвуша Рэйтана. Адзначаная галерэя бюстаў захоўвалася ў калекцыі Тышкевічаў у лагойскім палацы. Праўдападобна выглядае, што калекцыю бюстаў Астроўскага для сваіх музейных збораў старажытных рэчаў набыў граф Канстанцін Тышкевіч [13, s. 93 100]. Не выключаецца і фундатарская прыналежнасць графа да стварэння серыі. Напачатку ХХ ст. унук К. Тышкевіча Язэп [14, s. 118] ахвяраваў бюсты Таварыству апекі над помнікамі мінулага (Towarzystwo Opieki nad Zabytkami Przeszłości (TOnZP)) у Варшаве. Са збораў TOnZP калекцыя ў 1918 г. была перададзеная ва ўласнасць Нацыянальнага музея ў Варшаве (Muzeum Narodowe w Warszawie (MNW)) [11]. З таго часу бюст Т. Рэйтана ў ліку іншых прац серыі знаходзіцца ў Варшаве. Звесткі адносна яго сустракаюцца ў грунтоўным каталозе збораў скульптуры MNW, які быў выдадзены ў 1993 г. У ім прыводзіцца кароткае апісанне бюста Т. Рэйтана, падаецца яго фотаздымак у анфас [11, s. 98]. Аднак інфармацыі аб месцы яго захоўвання ці экспанавання, апісанне яго актуальнага стану і захаванасці за апошнія два дзесяцігоддзя не выяўленыя. 285

У сувязі з гэтым і на хвалі абуджэння цікавасці ў беларускім грамадстве да постаці Тадэвуша Рэйтана куратарам Арт-суполкі імя Т. Рэйтана Зм. Юркевічам быў ініцыяваны пошук бюста. Галоўная яго мэта вызначыць месцазнаходжанне твора і высветліць яго актуальны стан, каб у перспектыве зрабіць копію скульптуры для будучага музея Тадэвуша Рэйтана ў яго роднай грушаўскай сядзібе. Пошук бюста Тадэвуша Рэйтана намі быў распачаты ў снежні 2015 г. Пачаўся ён з наведвання галоўнай экспазіцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве (Aleje Jerozolimskie 3), дзе па інфармацыі, якая ў нас мелася, мусіў быць захоўвацца бюст. Аднак, спраўдзіўшы пра твор у супрацоўнікаў музея, стала вядома, што скульптуры ўвогуле не захоўваюцца ў будынку галоўнай экспазіцыяй. Нам параілі звярнуцца ў Музей скульптуры ім. К. Дунікоўскага (Muzeum Rzeźby im. X. Dunikowskiego w Królikarni). Мы выправіліся ў музей скульптуры (ul. Puławska 113a), дзе ладзяцца адмысловыя часовыя выставы, а старасвецкі парк з комплексам пабудоў прыстасаваны да галерэі скульптуры. Здзейсніўшы пошук па базе дадзеных супрацоўнікі паведамілі, што экспанат пад адзначаным інвентарным нумары (нумар з каталогу скульптур MNW [11, s. 98]) быў страчаны ў перыяд Другой Сусветнай вайны, аднак гэта варта пераправерыць па іншым каталозе. Гэта спраўджванне мела плён і мы атрымалі інфармацыю аб тым, што бюст Т. Рэйтана быў перанесены на захаванне ў Галерэю скульптуры ў музеі Каралеўскія лазенкі (Królewska Galeria Rzeźby w Łazienkach Królewskich). Візіт у галерэю не даў плёну, бо на той час экспазіцыя і фонды знаходзіліся ў стадыі рамонту і падрыхтоўкі да адкрыцця, у сувязі з чым высветліць штосьці аказалася не магчымым. Так, пошукі ў 2015 г. былі спыненыя. Аднавіліся яны толькі ў верасні 2017 г. адразу з наведвання музея ў Каралеўскіх лазенках. Гэтым разам пошукі былі выніковыя. Ад прадстаўнікоў адміністрацыі мы даведаліся, што бюст Тадэвуша Рэйтана знаходзіцца ў сховішчах музея Каралеўскія лазенкі. Больш таго, атрымалі магчымасць убачыць яго і здзейсніць фіксацыю на фота актуальнага стану бюста. Таксама нам была перададзеная копія асабістай карткі экспаната, даведка аб апошняй кансервацыі. Такім чынам, на падставе атрыманых дакументаў і асабістага візуальнага агляду, прыводзім актуальныя звесткі аб бюсце Тадэвуша Рэйтана. Адзначым, што машынапісная картачка экспаната была складзеная 20 красавіка 1973 г., але ў графах маюцца пазначэнні і выпраўленні, позняга часу (аб гэтым сведчаць допісы атрамантам розных колераў). Даведка аб кансервацыі датуецца 1997 г. Бюст Т. Рэйтана па-даўнейшаму знаходзіцца ва ўласнасці Нацыянальнага музея ў Варшаве. Яго інвентарны нумар «164414». Адзначым, што на картачцы маюцца прыпіскі розных нумароў, але мы прыводзім толькі актуальны. Назва экспаната пазначаная «Скульптура. Бюст Т. Рэйтана». І побач рознымі асадкамі дапісана зверху над назваю: «Тадэвуша», знізу гады жыцця «/1746 1780/». Звернем увагу, што яны прыводзяцца 286

памылкова і адлюстроўваюць адзін з міфаў міжваеннага часу, які ахутаў постаць Т. Рэйтана (падрабязней пра дакладную дату нараджэння варта гл. артыкул Зм. Юркевіча «Новыя крыніцы да біяграфіі Тадэвуша Рэйтана і яго сям'і» [15]). Прыводзяцца звесткі аб аўтары: «Ян Астроўскі» і прыпісаны атрамантам перыяд жыцця «/1811 1872/». Месцам стварэння бюста пазначаная Вільня, год стварэння 1856. Пазначаюцца ў картачцы метрычныя дадзеныя бюста. Матэрыял выканання гіпс, пакрыты воскам (аб пакрыцці пазначаецца асадкаю). Памер скульптуры: увышыню 14,5 см., ушырыню 9 см., углыбіню 6 см. Прыкладаецца да картачкі фотаздымак памерам 10 8 см. з выявай бюста ў анфас. На скульптуры Т. Рэйтан мае прамые валасы, моцна падголеныя, зачасаныя наперад. Лоб з лысінаю, вочы з лёгка адзначанымі зрэнкамі. Вусны часткова прыкрытыя густымі вусамі з закручанымі канцамі. Бачная частка жупана, пры каўнерыку брошка кшталту кветкі і падкладка плашча. Знізу надпіс «T. REJTAN». З тыльнага боку пазначаецца аўтар і год: «od:, 1856 Wilno Jan Ostrowsky». Візуальнае даследаванне паказала, што бюст мае пашкоджанні. Так, бачны скол воскавага пакрыцця кончыку носа. Таксама сколаты ззаду левы ніжні кут. Уся паверхня скульптуры мае шэлакавы налёт. Бачна, што галава бюста была клееная, шво паяння, не дапоўненае масцікай, праходзіць ад левага пляча (сабранае з аскепкаў) праз усё шыю. Стан экспаната ў картачцы 1973 г. характарызуецца як добры, аднак з улікам яго агляду ў 2017 г. мусім зазначыць, што яго стан пагоршыўся і вызначаецца хутчэй як задавальняючы. Мал. 1. Бюст Тадэвуша Рэйтана (скульптар Я. Астроўскі, 1856 г., Вільня) Выява ў трох праекцыях (фота аўтара, публікуецца ўпершыню). 287

Такім чынам, намі была ўсталяваная дакладная лакалізацыя бюста нацыянальнага героя Тадэвуша Рэйтана, які быў створаны беларускім скульптарам Янам Астроўскім у час фармавання культуры памяці патрыёта. Прыведзены актуальны стан скульптуры насцярожвае і патрабуе звярнуць пільную ўвагу на ўмовы захавання твора мастацтва. На нашу думку, вартым было б здзейсніць захады па спробе зрабіць яго копію, якая б заняла пачэснае месца ў адроджанай сядзібе Рэйтанаў у Грушаўцы. Спіс выкарыстаных крыніц 1. Konczyńska, W. Rejtan, Korsak i Bohuszewicz na sejmie 1773 roku / W. Konczyńska. Wilno, 1933. 43 s. 2. Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. Минск: Беларус. энцыкл., 2006. 576 с. 3. Niemcewicz, J. Żywot Tadeusza Rejtana / J. Niemcewicz // Potrety wsławionych Polaków. Warszawa, 1820. 4. Жавускі, Г. Успаміны Сапліцы / Г. Жавускі. Мінск: Лімарыус, 2005. 5. Міцкевіч, А. Пан Тадэвуш / А. Міцкевіч. Мінск, 2015. 384 с. 6. Киркор, А. Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении / А. Киркор. Т. 3. Москва, 1882. 7. Jelski, A. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich / A. Jelski. T. 5. Warszawa, 1884. 8. Martynowski, F. K. Starożytna Polska pod względem historycznym, jeograficznym i statystycznym t.3 / F. K. Martynowski Warszawa, 1886. 9. Komorowski, B. Rejtan: tragedja historyczna w pięciu aktach / B. Komorowski. Lwow, 1869. 10. Sierosławski, J. Pieśń o Tadeuszu Rejtanie: na chór mieszany z tow. fortepianu / J. Sierosławski. Krakow, 1892. 11. Mikocka-Rachubowa, K. Rzezba polska XIX wieku: Od klasycyzmu do symbolizmu: katalog zbiorów (Polish) / K. Mikocka-Rachubowa. Warszawa: Muzeum Narodowe w Warszawie, 1993. 150 s. 12. Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. Мінск: Навука і тэхніка, 1989. Т. 3. 448 с. 13. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. T. 1 / R. Aftanazy. Wroclaw, 1991. 399 s. 14. Urbanski, A. Podzwonne na zgliszczach Litwy i Rusi / A. Urbanski. Warszawa, 1928. 162 s. 15. Юркевіч, Зм. Новыя крыніцы да біяграфіі Тадэвуша Рэйтана і яго сямʼі / Зм. Юркевіч // Rocznik Centrum Studiow Bialoruskich, Nr. 2. Warsawa, 2017. C. 320 340. 288