Н.А. Снігірова (Мінск) З ВОПЫТУ АНАЛІЗУ БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІХ АРЭАЛЬНЫХ СЫХОДЖАННЯЎ Ва ўмовах міждыялектных і міжмоўных кантактаў на тэрыторыі моўна-культурнага польска-беларускага пагранічча можна сустрэць розныя тыпы арэальных сыходжанняў. Аналіз лексіка-семантычных з яў, адзначаных у паўночна-ўсходніх гаворках Польшчы, выявіў характэрныя інавацыі, прастымуляваныя як агульнымі арэальнымі і ўнутрымоўнымі -154-
заканамернасцямі, так і асаблівасцямі кантактнай, заходнеўсходнеславянскай і балта-славянскай, зоны. Сярод польска-беларускіх лексіка-семантычных супадзенняў вылучаецца лексема skaracz, разгледжаная Э. Коніш падчас ажыццяўлення супастаўляльнага даследавання лексікі Słownikа gwar polskich [15] і Cлоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі [7], [16, с. 68]. Згодна з апісаннем Я. Карловіча, назва skaracz мае значэнне ручнік з вышыўкай на канцах або фрэнзлямі; вісіць у хаце пастаянна і служыць усім жыхарам, паходзіць ад Трок, Ліды, Свяньцян [15, т. 5, c. 140]. Акрамя таго, па дадзеных Э. Коніш, лексема skaracz ручнік з фрэнзлямі або вышыўкай на канцах, для агульнага карыстання ў хаце характарызуецца як дыялектызм беларускага паходжання [16, c. 68]. Арэал адпаведнай польскаму слову з явы скарач распаўсюджаны пераважна на тэрыторыі паўднёва-заходняй Беларусі [6, т. 4, к. 184, 186]. У адпаведнасці з тлумачэннем Cлоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі назва можа абазначаць: кавалак палатна з канцамі асновы, які застаецца пасля заканчэння ткання, канец палатна з заплеценымі хвастамі, брудная ануча [7, т. 4, c. 439 440]. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы [13], акрамя вышэй прыведзеных значэнняў слова скарач, называе ручнік з апошняга куска палатна, якое выткана на канцах з анучамі, г. зн. з ніткамі, якія недатканыя і звіваюцца ў шнуркі, абрус, якім накрываюць хлебную дзяжу, тоўстае палатно, перан. брудны чалавек; хто выпэцканы [13, т. 12, с. 117]. Падобная семантыка ўласціва лексеме скарач, уключанай у склад Дыялектнага слоўніка Брэстчыны [6]: ручнік, канец палатна разам з ніткамі, якія застаюцца недатканымі і звіваюцца ў шнуркі [3, c. 204]. Паводле лексічных матэрыялаў А.П. Цыхуна, сабраных на Гродзеншчыне, скарáч гэта абрус, настольнік : У нас пасьля Вялікадня кожны гаспадар браў косьці сь сьвянцонага, закручваў у скарач і нёс на сваё поля закопваць [10, с. 129]. Але ў Мастоўскім, Навагрудскім, Карэліцкім р- нах скарáч абазначае ручнік [11, с. 53]. У Верхнядзвінскім р-не словы скарáч, скырáч зафіксаваны ў значэнні ануча, якой вымаюць гаршкі з печы [12, с. 160]. На Мсціслаўшчыне аднакарэнны дзеяслоў скаравець ужываецца з семантыкай зрабіцца брудным, закарэлым [14, с. 214]. У той жа час роднасны словам скарач і скаравець назоўнік скарачка вядомы са значэннем кужэльны ручнік на Гродзеншчыне [9, c. 434]. Вышэй выкладзеныя факты з яўляюцца сведчаннем таго, што на беларускай тэрыторыі лексема скарач функцыянуе з багатай і разнастайнай семантыкай, выкарыстоўваючыся больш прадуктыўна ў параўнанні з польскай мовай. Лексічная адзінка скарач кваліфікавана Г.А. Цыхуном як балтызм, вядомы на абмежаванай тэрыторыі, у прыватнасці на тэрыторыі Гродзенскай вобласці (параўн. літоўскае skarà (вялікая) хустка ) [11, с. 53]. Ю.А. Лаучутэ параўноўвае слова skaracz з літоўскага skarà кавалак матэрыі, skarõčius ручнік, абрус і падкрэслівае: магчыма, што прыведзеная дыялектная форма з яўляецца адваротным запазычаннем з беларускай мовы. У такім выпадку -155-
крыніцай запазычання ў славянскія мовы магло быць літоўскае skarà вялікая хустка, параўн. таксама skarinìs, skarinŷs ручнік [5, c. 38], [13, т. 12, с. 117]. Даследчыца адносіць лексему skarinis да шэрагу балтызмаў у адной славянскай мове польскай [5, c. 38]. У сувязі з недастатковай, паводле меркавання складальнікаў Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы, аргументаванасцю балцкай этымалогіі цікавымі падаюцца спробы звязаць слова з серба-харвацкім дыялектным škora вузел, пятля, skȍrak тс, польскім дыялектным skory вузлікі на моцна скручаным шнурку, што паводле асноўнай прыкметы апошні кавалак палатна з заплеценымі ў вузлы канцамі асновы дазваляе рэканструяваць зыходнае *skora вузялок, пятля (параўн. індаеўрапейскае *sker- круціць, скручваць ), якое можна разглядаць як раннюю праславянскую інавацыю, выцесненую амонімам *skora кара, шалупайка, шкарлупа, скура [13, т. 12, с. 118]. В. Непакупны бачыць працяг слова ў палескай форме з метатэзай роскáч тс [13, т. 12, с. 118]. Славянскія рэфлексы праславянскага *(s)korakъ маюць моцна разгалінаваную семантыку [4, с. 265]. У якасці інтэгральных семантычных прымет для іх могуць быць прызнаны, згодна з думкай Р.М. Казловай, крывы, раздвоены, крывы, выгнуты, хвалісты, крывы, сагнуты, выпуклы, якія правамоцна характарызаваць як зыходныя з індаеўрапейскага кораня *(s)kеr круціць, вярцець, згінаць [4, с. 265]. Таму можна разглядаць беларускапольскае лексіка-семантычнае супадзенне скарач / skaracz як утварэнне, якое ўзнікла на базе *(s)korakъ, *(s)koraka ў выніку суфіксальнага пашырэння. Функцыянаванне фарманта -ач / -acz у прадметным значэнні звязана з выкарыстаннем яго амаль усімі славянскімі мовамі для ўтварэння назваў прадметаў у асноўным па працэсуальнай прымеце [2, с. 65]. У польскай мове суфікс -acz служыць у першую чаргу для ўтварэння nomina instrumenti (drapacz, łamacz, wyrywacz ), для ўтварэння іншых лексіка-семантычных груп ён выкарыстоўваецца рэдка [2, с. 66]. Сярод гэтых імёнаў назвы прадметаў гаспадарча-бытавога прызначэння, утвораныя з удзелам суфікса -ач, асабліва актыўныя ў беларускай дыялектнай мове. Беларускі рэгіянальны (Брэстчына, Гродзеншчына) тып утварэння назваў канкрэтных прадметаў паводле ўласцівасцей, аб ектаў або выніку дзеяння з яўляецца прадуктыўным (напрыклад скарáч скарэлы ручнік, курáч нагар на кноце, сукáч ссуканая пятля, ківáч маятнік, трапáч жменя атрэпанага лёну...) [8, с. 32]. Разам з тым утварэнне найменняў прадметаў паводле іх прызначэння ад асноў дзеясловаў (дзяркач, пугач, сякач, цягач...) малапрадуктыўнае ў літаратурнай мове [1, с. 102]. Большай прадуктыўнасцю яно характарызуецца ў гаворках як беларускай, так і польскай мовы. Разыходжанні ў актыўнасці і сферы выкарыстання фарманта -ач / -acz у гэтых мовах даюць падставы меркаваць, што інавацыя skaracz утворана пад уплывам словаўтваральных сродкаў, асабліва актыўных у беларускіх дыялектах. Дастаткова шырокае прымяненне фарманта, ужывальнасць якога як суфікса прадметнасці абмежаваная ў польскіх дыялектах, указ- -156-
вае на магчымасць запазычання з беларускай мовы. Дадзеную гіпотэзу таксама пацвярджае арэальны малюнак з явы, адсочаны на беларускай тэрыторыі. З вышэй выкладзенага вынікае, што ў польскіх гаворках лексема skaracz засвоіла толькі адно значэнне, якое ў адносінах да асноўнага беларускага значэння звужана: адпаведным чынам завершаны кавалак палатна для выцірання рук [16, c. 68]. Таму лексіка-семантычнае новаўтварэнне skaracz у польскай мове можа быць інтэрпрэтавана як сістэмная інавацыя беларуска-літоўскага паходжання, утвораная ад літоўскага skarà марфалагічным спосабам пры дапамозе прадуктыўнага ў памежных беларускіх гаворках суфікса -ач /-аcz. Літаратура 1. Беларуская граматыка: у 2 ч. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; рэд. М.В. Бірыла, П.П. Шуба. Мінск: Навука і тэхніка, 1985. Ч. 1: Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. 431 с. 2. Вендина, Т.И. Дифференциация славянских языков по данным словообразования / Т.И. Вендина. М.: Наука, 1990. 168 с. 3. Дыялектны слоўнік Брэстчыны / склад.: М.М. Аляхновіч [і інш.]. Мінск: Навука і тэхніка, 1989. 294 с. 4. Козлова, Р.М. Прасл. *(s)korakъ, *(s)koraka и их рефлексы в славянских языках / Р.М. Козлова // Общеславянский лингвистический атлас: материалы и исслед., 1982 / АН СССР, Ин-т рус. яз.; отв. ред. В.В. Иванов. М., 1985. С. 265 271. 5. Лаучюте, Ю.А. Словарь балтизмов в славянских языках / Ю.А. Лаучюте; Акад. наук СССР, Ин-т языкознания. Л.: Наука, 1982. 211 с. 6. Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: у 5 т. / Акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; рэдкал.: М.В. Бірыла (гал. рэд.) [і інш.]. Мінск: Фонд фундам. даслед. Рэсп. Беларусь, Кам. геадэзіі пры Савеце Міністраў Рэсп. Беларусь, 1993 1998. 5 т. 7. Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча: у 5 т. / Акад. навук БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; уклад.: Ю.Ф. Мацкевіч [і інш.]; пад рэд. Ю.Ф. Mацкевіч. Мінск: Навука і тэхніка, 1979 1986. 5 т. 8. Сцяцко, П.У. Беларускае народнае словаўтварэнне: афіксальныя назоўнікі / П.У. Сцяцко; рэд. М.В. Бірыла. Мінск: Навука і тэхніка, 1977. 320 с. 9. Сцяшковіч, Т.Ф. Слоўнік Гродзенскай вобласці / Т.Ф. Сцяшковіч. Мінск: Навука і тэхніка, 1983. 671 с. 10. Цыхун, А.П. Скарбы народнай мовы: з лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну: кніга-слоўнік / А.П. Цыхун; Гродзен. дзярж. ун-т. Гродна, 1993. 244 с. 11. Цыхун, Г.А. Адказы на анкету па праблеме «Лексічныя балтызмы ў беларускай мове» / Г.А. Цыхун // Лексічныя балтызмы ў беларускай мове: матэрыялы для абмеркавання / Акад. навук БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. Мінск, 1969. С. 49 53. 12. Шаталава, Л.Ф. Беларускае дыялектнае слова / Л.Ф. Шаталава / Акад. навук БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; рэд. Г.У. Арашонкава. Мінск: Навука і тэхніка, 1975. 208 с. 13. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Акад. навук БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. Мінск: Навука і тэхніка, 1978. 13 т. 14. Юрчанка, Г.Ф. Сучаснае народнае слова: з гаворкі Мсціслаўшчыны: слоўнік / Г.Ф. Юрчанка; рэд. А.А. Крывіцкі. Мінск: Навука і тэхніка, 1988. 256 с. -157-
15. Karłowicz, J. Słownikgwarpolskich: w 6 t. / ułożył J. Karłowicz. Kraków: Akad. Umiejętności, 1900 1911. 6 t. 16. Konisz, E. O polsko-białoruskich zbieżnościach leksykalno-semantycznych udokumentowanych w słownikach gwarowych: Jana Karłowicza oraz północno-zachodniej Białorusi i jej pogranicza (na wybranych przykładach) / E. Konisz // Studia linguistica in honorem Stanislae Stachowski / red. E. Mańczak-Wohfeld. Kraków, 2000. S. 61 71. -158-