УЛАСНЫЯ ІНТАРЭСЫ ШЛЯХТЫ ВКЛ Ў ПАСОЛЬСТВЕ ДА ІМПЕРАТАРА СВЯТОЙ РЫМСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў XVI СТ. Павел Булаты Мінск, Беларусь. ПолесГУ

Podobne dokumenty
Сувязі эліты ВКЛ з Кіеўшчынай у г.

Гербы роду Сапегаў. Аляксей Шаланда (Гродна)

Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

ВЯРТАННЕ «СУМ НЕАПАЛІТАНСКІХ»

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки 1. ПОЛЬСКАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ АГРАРНАГА ПЫТАННЯ Ў ПРАГРАМАХ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ ІІ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ ( гады)

Леў Сапега Жыццё дзеля Айчыны

Матэрыялы па гісторыі скарбу ВКЛ у кнігах запісаў за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

ВОЙНЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ СА ШВЕДСКІМ КАРАЛЕЎСТВАМ гг. І ПАЗІЦЫЯ ШЛЯХТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА АДНОСНА ІХ

Ïàäï³ñíû ³íäýêñ 00345

ПАРЛАМЕНЦКІЯ СТРУКТУРЫ ЎЛАДЫ ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV XVIII стагоддзях

социально-гуманитарные науки

Палітычная эліта Лідскага павета ў апошняй трэці XVI ст.

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ ДЗЕЙНАСЦЬ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ І ТАВАРЫСТВАЎ У ГАЛІНЕ ПАДАРОЖЖАЎ І ТУРЫЗМУ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў ГГ.

Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

пацяплення Больш камунікацыі Дзяніс Мельянцоў

Дынастыя і землі. Візуальныя рэпрэзентацыі Вялікага Княства Літоўскага ў каралеўскай прапагандзе Вазаў

Да праблемы вытокаў фармавання краёвай ідэі на пачатку ХХ ст. Алесь Смалянчук (Гродна-Варшава)

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

Палітычныя стасункі. Ганна Марыя Дынэр 92 БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2017

АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ

Гарадзенскі палімпсест Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV XX ст.

ПРАДСТАЎНІЦТВА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА НА ЛЮБЛІНСКІМ СОЙМЕ 1569 ГОДА

Гісторыя. Да пытання аб ролі палітычнай ідэалогіі ў развіцці беларускага нацыянальнага руху ў 19 - пачатку 20 ст.

Мікола Волкаў АРТЫЛЕРЫЯ НЯСВІЖСКАГА ЗАМКА

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «ПОЛОЦКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ» ТРУДЫ

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

Новы Статут 1588 года, які быў надрукаваны пад рэдакцыяй Л.Сапегі ў віленскай друкарні Мамонічаў, найважнейшы прававы кодэкс сярэднявечнай беларускай

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

108 В. В. Гарбачова. Артыкул падрыхтаваны пры дапамозе Касы імя Юзафа Мяноўскага. **

Рэлігійная талерантнасць на польска-беларускім паграніччы: гістарычны досвед

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

Droga ku wzajemnosci

UMOWA Z UŻYTKOWNIKIEM VIABOX / ДАМОВА З КАРЫСТАЛЬНІКАМ VIABOX. (dalej: Umowa / далей: «Дамова»)

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

ДА ПЫТАННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ ШЛЯХТЫ БЕЛАРУСІ Ў ПАЭМЕ АДАМА МІЦКЕВІЧА «ПАН ТАДЭВУШ»

2012 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А ПРАТЭСТАНТЫЗМ У ПОЛАЦКІМ ВАЯВОДСТВЕ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТАГОДДЗЯ

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

артыкулы Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі (штрыхі да гістарычнага партрэта) Генадзь Семянчук (Гродна)

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш

А. І. Махнач БЕЛАРУСЬ У НАВУКОВАЙ І ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАЗІМІРА МАШЫНСКАГА

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

Секцыя 4. Нацыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе: супольнасць і ідэнтычнасць. Панэль 4.1. Нацыя- і дзяржаватварэнне

Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

артыкулы Эдуард Мазько (Гродна)

суд: суадносіны судовай практыкі з магдэбургскім правам ( гады)

recenzje, ko Marek Waldenberg, Narody zależne i mniejszości naro- dowe w Europie Środkowo-Wschodniej. Dzieje konfliktów i idei,

УСХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ Ў ПРАЦАХ З. ПЯТКЕВІЧА

Białoruska historiografia Wielkiego Księstwa Litewskiego po 1991 roku

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

ВОСЕНЬ 1939 ГОДА Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ТРАДЫЦЫІ І ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ

ПАЛЕМІЧНАЯ ЛІТАРАТУРА БЕЛАРУСІПЕРШАЙ ЧВЭРЦІ XVII ст.: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ АСПЕКТ

С тарыя могілкі каля в. Малькавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай

UMCS. Адной з самых цікавых, але разам з тым і маладаследаваных старонак. Вадзім Корань / Vadim Koren. Гумар у Торбе смеху Караля Жэры

Беларускія паланафільскія арганізацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Rada Naukowa. Adres redakcji

Л. А. Козік МЕЧЫСЛАЎ ФРАНЦІШАК РАКОЎСКІ АПОШНІ ПРЭМ ЕР-МІНІСТР ПОЛЬСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ

АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ (ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ)

UMCS. Жанна Некрашэвіч-Кароткая / Żanna Niekraszewicz-Karotkaja

Падалінскі У.А. Соймавае прадстаўніцтва Полацкага ваяводства ў канцы XVI ст. Спроба аналізу

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

У атмасферы строгай сакрэтнасці

Этнаканфесійны склад пяхоты рэгулярнай арміі ВКЛ у першай палове XVIII ст. Чаропка С.А.

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

2013 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е

АСОБНІКІ СТАТУТА 1588 г. ЯК ДАДАТКОВЫЯ КРЫНІЦЫ ПРАВА

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

Гісторыя і памяць. XV XX стст.

Белaрускiя Bедамасьцi

СТАН І АРГАНІЗАЦЫЯ ПЕРАВОЗАК ПАСАЖЫРАЎ АЎТАМАБІЛЬНЫМ ТРАНСПАРТАМ У ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў я ГАДЫ

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

PROGRAM STYPENDIALNY IM. KONSTANTEGO KALINOWSKIEGO RZĄDU RP POD PATRONATEM PREZESA RADY MINISTRÓW

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

ВІЗІТЫ УНІЯЦКІХ ЦЭРКВАЎ МІНСКАГА І НАВАГРУДСКАГА САБОРАЎ гг. зборнік дакументаў

komiks 03 font Officina.indd :36:31

Transkrypt:

УДК 94(474/476)ВКЛ УЛАСНЫЯ ІНТАРЭСЫ ШЛЯХТЫ ВКЛ Ў ПАСОЛЬСТВЕ ДА ІМПЕРАТАРА СВЯТОЙ РЫМСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў XVI СТ Павел Булаты Мінск, Беларусь У артыкуле разглядаецца атрымання ўласнай выгады паслоў Вялікага Княства Літоўскага пад час дыпламатычнай місіі да імператара Святой Рымскай імперыі. Увага надаецца аспекту атрымання пасламі імперскіх тытулаў і іх значэнню ў афармленні магнацкага саслоўя ВКЛ. Ключавыя словы: дыпламатыя, шляхта, пасольства, тытулы, Святая Pымская імперыя Першая палова XVI стагоддзя ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага была запоўнена войнамі і супрацьстаяннем з Вялікім Княствам Маскоўскім. У канфліктах розных гадоў (1500 1503 гг., 1506 1508, 1512 1522, 1534 1537) адзначаюцца перамогі і паразы як з аднаго, так і з другога боку. Пад час гэтага супрацьстаяння Масква імкнулася атрымаць падтрымку Святой Рымскай імперыі германскай нацыі. У той перыяд імперыя сапернічала за Венгрыю з Каронай Польскай, якая знаходзілася ў дынастычнай уніі з Вялікім Княствам Літоўскім. У саюзе са Святой Рымскай імперыяй было зацікаўлена і ВКЛ. У сувязі з гэтым, перыяд першай паловы XVI ст. адзначаецца шчыльнымі і складанымі дыпламатычнымі стасункамі паміж імперыяй і Княствамі Літоўскім і Маскоўскім. Варта адзначыць, што самі па сабе стасункі ВКЛ і Святой Рымскай імперыі складаная праблема. Як адзначае гісторык Алег Дзярновіч, Польшча імкнулася манапалізаваць адносіны з Заходняй Еўропай і выступаць там у тым ліку і ад імя Вялікага Княства. Такое становішча было аформленае пэўным кампрамісам: Карона падтрымлівала палітычную лінію ВКЛ у адносінах да Русі, за што атрымлівала магчымасць кантраляваць палітыку ВКЛ у Еўропе (легітымнасць гэтай сітуацыя надавала наяўнасць адзінага манарха). Дыпламатыя ВКЛ вяла непасрэдныя зносіны з Маскоўскай дзяржавай, Крымскім ханствам, Інфлянтамі, а Польскае каралеўства было скіраванае на стасункі з Заходняй Еўропай. Аднак дыпламатычныя адносіны, важныя для абодвух бакоў, вяліся таксама і з Вялікім Княствам. 63

Так і дыпламатычная дакументацыя накіроўвалася ў Канцылярыю як Каронную, так і ВКЛ [1]. Дакументы, якія змяшчаюцца ў Літоўскай Метрыцы, сведчаць пра неаднаразовыя дыпламатычныя кантакты паміж вялікім князем Жыгімонтам і імператарам Максіміліянам па справах адносін з Масквой [1]. Калі напачатку імперыя акрэслена займала прамаскоўскую пазіцыю і падтрымлівала дзяржаву зброяй і спецыялістамі, то пасля паразы маскоўскіх войскаў пад Оршай у 1514 г., развалу антыягелонскай кааліцыі і Венскага кангрэсу 1515 г. назіраецца паляпшэнне адносін імперыі і ВКЛ [1, 2]. Пазней, на пэўны час (да 1519 г.) прадстаўнікі Святой Рымскай імперыі намагаліся выступаць у якасці пасрэднікаў у літоўска-маскоўскім канфлікце, выступаючы з прапановай наладзіць сустрэчы паслоў ВКЛ і Масквы на межах абедзвюх дзяржаў. Таксама імперыяй падымалася пытанне аб вяртанні Вялікаму Княству Літоўскаму захопленых на пачатку XVI ст. Масквой зямель, а перад усім Смаленска. Імаверна, што гэтыя захады імператара рабіліся пад уплывам літоўскіх пасольстваў, якія, па сведчанні Метрыкі, мелі акрэсленую і дакладна сфармуляваную пазіцыю адносна стасункаў з Масквой, якую актыўна прасоўвалі ў імперыі [1, 2]. Перыяд 1520-х 1550-х гг. у адносінах ВКЛ і Святой Рымскай імперыі адзначаецца працягваннем палітыкі пасрэдніцтва ў стасунках з Масквой, аднак, тым самым, відавочна прасоўванне інтарэсаў Вялікага Княства Літоўскага [2]. Дзеля падтрымання такіх досыць выгадных адносін ВКЛ вядзе шчыльнае дыпламатычнае супрацоўніцтва з германскім імператарам. Адзначаныя вышэй стасункі падтрымліваліся дзякуючы, у тым ліку, і асобам, якія цягам часу ўдзельнічалі ў пасольствах да імператара. Як адзначае літоўскі даследчык Рымвідас Пятраўскас, пачынаючы з XV ст. удзел у пасольствах бяруць часцей за ўсё найбольш уплывовыя асобы краіны, якія займалі важныя пасады ў Вялікім Княстве і належалі да знаці [3, с. 64]. Тагачасныя пасольствы арганізоўваліся наступным чынам. Кандыдатура пасла і колькасны склад місіі вызначаліся манархам, аб чым паведамлялася панам-рады, якія, як правіла, пагаджаліся з рашэннем князя. Разам з дыпламатамі ехалі іх «почты», у асяроддзі якіх вылучаецца 4 тыпы прадстаўнікоў у залежнасці ад функцый пад час выканання місіі: 64

1) ганаровы эскорт дыпламатаў, які выкарыстоўваўся падчас аўдыенцый; 2) пісары, сакратары, перакладчыкі; 3) прыставы і праваднікі; 4) асабістыя слугі дыпламатаў [4]. За мяжой пасол з яўляўся адлюстраваннем свайго гаспадара, яго асабістым прадстаўніком. Пасол выконваў разнастайныя даручэнні ўладара, але падчас сваёй місіі ад стасункаў з прадстаўнікамі дзяржавы, куды было накіраванае пасольства, дыпламат мог атрымаць і ўласныя выгады. Так, у першай палове XVI ст. паслы, якія накіроўваліся да імператара Святой Рымскай імперыі мелі магчымасць атрымаць для сябе і свайго роду пэўны тытул княжацкі альбо графскі, што ў той час мела актуальнасць. У дадзены перыяд часу ў ВКЛ пачынаецца працэс вылучэння сярод шляхты магнацкай праслойкі, якая з часам узмацнілася і кансалідавалася. Зараджаецца магнатэрыя ў другой палове XV ст., а к першай палове XVI ст. адбываецца афармленне новага саслоўя [5, с. 40]. На наш погляд, важнае месца ў гэтым працэсе займала наяўнасць замежнага тытула. Валоданне ім рабіла магната адметным ад іншых прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя і, хай фармальна, у пэўнай ступені ўзвышала ў саслоўнай лесвіцы, а таксама надавала вонкавага лоску тытулаванаму двару, што падкрэслівала магнацкую выключнасць. Прынесены тытулы былі новай пануючай элітай, якая прыйшла на месца знаці выхадцаў са старажытных родаў, што адыгрывалі найбольш значную ролю ва ўнутранай палітыцы ВКЛ Манівідаў, Мантрыгідаў, Гаштольдаў, Кезгайлаў, Забярэзінскіх, Гальшанскіх. Месца згасаючых адзін за адным родам занялі тытулаваныя Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы. Новую эліту складалі магнацкія роды, якія паходзілі са шляхецкага саслоўя. Яны вылучалася паводле сваёй палітычнай і вайсковай дзейнасці, высокай адукаванасці, актыўнага ўдзелу ў развіцці культуры і гаспадаркі, валоданнем буйной маёмасцю [6, с. 59]. Адным з першых тытул князёў Святой Рымскай імперыі атрымаў Мікалай Мікалаевіч Радзівіл па мянушцы amor Poloniae. Падчас правядзення Венскага кангрэса 1515 г. ад імператара Максіміліяна ён атрымаў прапанову набыць сабе тытул князя «на Гонядзі і Мядзелі». Наданне тытула з боку імператара было выклікана забеспячэннем падтрымкі кандыдатуры Боны Сфорцы ад уплывовых палітыкаў ВКЛ. Скарыстаўся магчымасцю атрымаць тытул Святой Рымскай імперыі і прадстаўнік роду Гаштольдаў. Імператар Фердынанд, які быў зацікаўлены ў палітычнай падтрымцы най- 65

вышэйшага ўрадніка ў ВКЛ, надаў канцлеру і віленскаму ваяводу Альберту Гаштольду тытул «графа з Мураваных Геранёнаў» [5, с. 38]. У дадзеным кантэксце варта адзначыць, што ў XVI ст. у Святой Рымскай імперыі існавала два тытулы граф і граф імперыі (Reichsgraf). Адрозненне паміж тытуламі складалася ў тым, што носьбіты тытула граф імперыі з яўляліся членамі калегіі графаў (Grafenkollegium), якая была часткай вышэйшага закона-дарадчага органа Святой Рымскай імперыі Рэйхстага (Reichstag) [7]. Менавіта гэты тытул графа Святой Рымскай імперыі і, адпаведна, князя ад імператара і атрымлівалі прадстаўнікі знаці Вялікага Княства. Для ўсіх прадстаўнікоў роду імперскі княжацкі тытул 10 снежня 1547 г. ад імператара Карла V здабыў Мікалай Радзівіл «Чорны». Таксама Радзівіл «Чорны» атрымаў тытул ад Фердынанда ў 1553 г. «графа на Шыдлоўцах». На прыкладзе Радзівіла бачна, што само наданне тытула было своеасаблівым падвядзеннем вынікаў дыпламатычнай місіі ў Еўропе і ўзнагародай за зробленую працу: М. Радзівіл Чорны правёў складаныя перамовы з Габсбургамі і дабіўся таго, што яны адмовіліся дапамагаць Івану IV Жахліваму ў атрыманні каралеўскай кароны. Акрамя таго, ён уладкаваў шлюб аўдавелага Жыгімонта Аўгуста з дачкой імператара Кацярынай [8, с.103]. Сам працэс надання тытула апісаны на карціне XVI-XVII ст. (па іншых звестках не раней за XVIIІ ст.), якая прыведзеная на малюнку 1, адкуль можна падкрэсліць наступныя звесткі. Абазначаныя выявы адлюстроўваюць цырыманіяльнае дзейства па наданню тытула князя Святой Рымскай імперыі Мікалаю Радзівілу «Чорнаму», якое можна ахарактарызаваць як досыць урачысты рытуал, які меў сімвалічны і прававы характар. На цырымоніі ва ўрачыстай залі прысутнічае сам імператар (у дадзеным выпадку Карла V), яго курфюрсты (праваруч і леваруч ад імператара: арцыбіскуп Майнца, арцыбіскуп Трыр, арцыбіскуп Кёльна, кароль Багеміі, Рэйнскі пфальцграф і курфюрст Саксоніі [9]), а таксама іншыя прадстаўнікі знаці. Сімвалізм цырымоніі падкрэслены тым, што імператар трымае ў руках аголены меч, якім, магчыма, па еўрапейскай традыцыі пасвячэння блаславіў новага носьбіта ганаровага тытула, які ўкленчаны стаіць перад ім. Таксама сімвалізм праяўляецца праз перадачу Радзівілу маркграфам Брандэнбурга герба з сімваламі новага тытулу. Варта звярнуць увагу і на вопратку Радзівіла: яна падобна да той, у якую апранутыя курфюрсты (хоць адрозніваецца колерам), што сімвалічна набліжае князя да нямецкіх 66

саноўнікаў. Прававы характар цырымоніі падкрэслены перадачай пэўных дакументаў, якія замацоўвалі атрыманне тытула. Мал. 1 Карціна «Наданне княжацкага тытула Мікалаю Радзівілу Чорнаму» [9] На піке свайго ўзмацнення ў 1555 г., род Хадкевічаў таксама быў уганараваны тытулам ад імператара Святой Рымскай імперыі. У Monografie historyczno-genealogicznej niektórych rodzin polskich (1859 г.) Станіслаў Касакоўскі адзначае, што «Жыгімонт Аўгуст засылаў мужа таго (Гераніма Хадкевіча аўт.) вядомага сваёй разважлівасцю пасольствам да Папы Паўла IV і да Цэзара Фердынанда, катораму спадабалася яго красамоўе, за што надаў яму і яго сям і тытул Графа Святой Рымскай Імперыі» [10, с.73]. Жыгімонт Аўгуст той тытул зацвердзіў і з таго часу ўсе тры сыны Аляксандра Хадкевіча сам Геранім, Рыгор, Юры і іх нашчадкі прымалі графскі тытул. Ад 10 чэрвеня 1568 г. згодна з прывілеям Жыгімонта Аўгуста ўладанні Хадкевічаў на Шклове, Мышы, Быхаве і Глуску набываюць статус графстваў [11, с. 55]. Апроч Радзівіла і Хадкевіча ў 1555 г. графскі тытул 67

атрымаў Юры Шчаснавіч Ільініч, а таксама ў той жа час тытулы займелі прадстаўнікі роду Агінскіх (ужывалі як княжацкі, так і графскі тытул). Такім чынам, дыпламатычная місія да імператара Святой Рымскай імперыі, у якой удзельнічалі пераважна прадстаўнікі знаці Вялікага Княства Літоўскага сумяшчала ў сябе два накірунку: вырашэнне важных палітычных спраў дзяржаўнага ўзроўню і магчымасць атрымаць ўласную выгаду. Перад усім гэта выгада адзначалася ў набыцці для сябе і свайго роду імперскага тытула, што рабіла магната адметным ад іншых прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя, а таксама надавала вонкавага лоску магнацкаму тытулаванаму двару. 1. Дзярновіч, А. Метрыка ВКЛ аб адносінах Вялікага княства Літоўскага і Святой Рымскай імперыі / Алег Дзарновіч // Беларускі гістарычны часопіс 4 (12), 1995. с. 90 99. 2. Тихомиров А.В., Внешняя политика и дипломатия Великого княжества Ллитовского в 1430 1569 гг. [Электронный ресурс] / Белорусская цифровая библиотека. Минск, 2006. Режим доступа : http://library.by /portalus/modules/belarus/readme.php?subaction=showfull &id=1145129585&archive=1291800676&start_from=&ucat=&. Дата доступа : 23.06.2016. 3. Пятраўскас, Р. Літоўская знаць кан. XIV XV ст.: Склад структура улада / Рымвідас Пятраўскас; пераклад з літоўскай мовы Алесь Мікус. Смаленск : Інбелкульт, 2014. 386 с. 4. Цішчанка, В. Арганізацыя дыпламатычнай службы ў ВКЛ у канцы XIV пачатку XVI стст. [Электронны рэсурс] / Беларускі часопіс міжнароднага права і міжнародных адносін 3. Мінск, 2005. Рэжым доступу : http://evolutio.info/content/view/774/113/ Дата доступу : 23.06.2016. 5. Скеп ян, Н. Да пытання фармавання магнацкага саслоўя ў ВКЛ у XV першай палове XVI ст. / Н. Скеп ян // ARCHE Пачатак 6, 2014. С. 26 41. 6. Кіркене, Г. Новы погляд на род Хадкевічаў графаў на Шклове і Мышы / Г. Кіркене. // ARCHE Пачатак 6, 2014. С. 59 71. 7. Count [Электронны рэсурс] / Encyclopædia Britannica Рэжым доступу : http://www. britannica.com/ Дата доступу : 23.06.2016. 8. Чаропка, В. Уладары Вялікага княства / В. Чаропка Мінск : «Беларусь», 2007. 607 с. 9. Обнаружена неизвестная ранее картина эпохи ВКЛ [Электронный ресурс] / Белорусский портал TUT.BY. Минск, 2010. Режим доступа : http://news.tut.by/culture/209735. html Дата доступа : 23.06.2016. 10. Kossakowski, S. Monografie historyczno-genealogiczne niektórych rodzin polskich / Stanislaw Kossakowski. Warszawa : Drukarni Gaziety Codziennej, 1859. 322 s. 11. Żychliński, T. Złota księga szlachty polskiej. R.2 / Teodor Żychliński. Poznań, 1880. 68