І. І. БАМБЕШКА ПРЫВАТНЫ СЯДЗІБНЫ ЗБОР ТЫШКЕВІЧАЎ У ЛАГОЙСКУ / TIŠKEVIČIŲ DVARO KOLEKCIJA Į LOHOYSK

Podobne dokumenty
УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

А. І. Махнач БЕЛАРУСЬ У НАВУКОВАЙ І ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАЗІМІРА МАШЫНСКАГА

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

Droga ku wzajemnosci

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

ВЯРТАННЕ «СУМ НЕАПАЛІТАНСКІХ»

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

социально-гуманитарные науки

108 В. В. Гарбачова. Артыкул падрыхтаваны пры дапамозе Касы імя Юзафа Мяноўскага. **

Гарадзенскі палімпсест Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV XX ст.

Polska-Białoruś. Wspólne dziedzictwo historyczne. Przewodnik po materiałach archiwalnych

Сувязі эліты ВКЛ з Кіеўшчынай у г.

АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ НА ПАЎДНЁВЫМ ЗАХАДЗЕ БЕЛАРУСІ Ў РАМКАХ РЭСТАЎРАЦЫЙНЫХ ПРАЦ НА МЯЖЫ ХХ ХХІ СТАГОДДЗЯЎ

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ ДЗЕЙНАСЦЬ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ І ТАВАРЫСТВАЎ У ГАЛІНЕ ПАДАРОЖЖАЎ І ТУРЫЗМУ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў ГГ.

Матэрыялы па гісторыі скарбу ВКЛ у кнігах запісаў за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

УСХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ Ў ПРАЦАХ З. ПЯТКЕВІЧА

Мікола Волкаў АРТЫЛЕРЫЯ НЯСВІЖСКАГА ЗАМКА

ECHANIKA METODA ELEMENTÓW DRZEGOWYCH W WTBRANTCH ZAGADNIENIACH ANALIZT I OPTYMALIZACJI OKŁADOW ODKSZTAŁCALNYCH NAUKOWE POLITECHNIKI ŚLĄSKIEJ

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

We wszystkich publikacjach stosuje się tradycyjny system przypisów, które należy zamieszczać u dołu strony.

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

Дынастыя і землі. Візуальныя рэпрэзентацыі Вялікага Княства Літоўскага ў каралеўскай прапагандзе Вазаў

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ

UMCS. Жанна Некрашэвіч-Кароткая / Żanna Niekraszewicz-Karotkaja

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ (ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ)

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

recenzje, ko Marek Waldenberg, Narody zależne i mniejszości naro- dowe w Europie Środkowo-Wschodniej. Dzieje konfliktów i idei,

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

Бунт тутэйшых супраць нацыі

ВОЙНЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ СА ШВЕДСКІМ КАРАЛЕЎСТВАМ гг. І ПАЗІЦЫЯ ШЛЯХТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА АДНОСНА ІХ

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

Творчасць Яна Вiслiцкага ПРАПIЛЕI

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

П. Ю. Булаты Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Мінск, Беларусь. P. Bulaty Republican Institute of Higher School, Minsk, Belarus

БАТАНІЧНЫ СЛОЎНІК ЗОСЬКІ ВЕРАС Да 90-годдзя выпуску ў свет

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі

Polsko-białoruskie związki literackie, językowe i kulturowe. 60-lecie Katedry Białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

Да праблемы вытокаў фармавання краёвай ідэі на пачатку ХХ ст. Алесь Смалянчук (Гродна-Варшава)

Рэлігійная талерантнасць на польска-беларускім паграніччы: гістарычны досвед

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

DATA I MIEJSCE OBRAD: 2-3 grudnia 2018 r. Uniwersyteckie Centrum Kultury Uniwersytetu w Białymstoku, ul. Ciołkowskiego 1 N, Białystok

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

АЎТАРЫ. Павел Баркоўскі кандыдат філасофскіх навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск).

ПОЛЬСКАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ГІСТОРЫІ ГАРАДОЎ БЕЛАРУСІ Ў ДАСАВЕЦКІ ПЕРЫЯД

Уладзімір СІЎЧЫКАЎ: «Трэба ўмець быць удзячнымі»

зоне, у зоне адчужэння. Вось тады і грымнула ў сэрца самая галоўная яго тэма:

ПАРЛАМЕНЦКІЯ СТРУКТУРЫ ЎЛАДЫ ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV XVIII стагоддзях

УЛАСНЫЯ ІНТАРЭСЫ ШЛЯХТЫ ВКЛ Ў ПАСОЛЬСТВЕ ДА ІМПЕРАТАРА СВЯТОЙ РЫМСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў XVI СТ. Павел Булаты Мінск, Беларусь. ПолесГУ

Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,

PROGRAM XXIV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

Беларускае мястэчка, шырока пашыраны ў мінулым тып паселішча

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

Ïàäï³ñíû ³íäýêñ 00345

Беларускія паланафільскія арганізацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд

Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

Гербы роду Сапегаў. Аляксей Шаланда (Гродна)

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

Наш горад 60 гадоў таму

С тарыя могілкі каля в. Малькавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай

АСОБНІКІ СТАТУТА 1588 г. ЯК ДАДАТКОВЫЯ КРЫНІЦЫ ПРАВА

EGZAMIN MATURALNY 2011 JĘZYK BIAŁORUSKI

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2011 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70. Instrukcja dla zdającego

Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш

Czasopis 3/14. współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

артыкулы Эдуард Мазько (Гродна)

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

Rada Naukowa. Adres redakcji

Кавалерыя арміі Вялікага княства Літоўскага XVIII cт.: эвалюцыя структуры. Чаропка С.А.

Успаміны Ігнація Клюкоўскага ў кантэксце мемуарнай традыцыі вакол паўстання гадоў

Гісторыя і памяць. XV XX стст.

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

ПАЛЕМІЧНАЯ ЛІТАРАТУРА БЕЛАРУСІПЕРШАЙ ЧВЭРЦІ XVII ст.: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ АСПЕКТ

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

MARIAN PIECIUKIEWICZ MACIEJ KONOPACKI

Fonetyka kaszubska na tle fonetyki słowiańskiej

СТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

с Ь аё ффсе о оýои р а п

Манеты караля. Стэфана Баторыя ў зборы Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Баторы Іштван (Bathory Istwan) належаў да старажытнага

2012 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А ПРАТЭСТАНТЫЗМ У ПОЛАЦКІМ ВАЯВОДСТВЕ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТАГОДДЗЯ

Transkrypt:

І. І. БАМБЕШКА ПРЫВАТНЫ СЯДЗІБНЫ ЗБОР ТЫШКЕВІЧАЎ У ЛАГОЙСКУ / TIŠKEVIČIŲ DVARO KOLEKCIJA Į LOHOYSK I. BAMBESHKA PRIVATE ESTATE COLLECTION OF TYSHKEVICH IN LАGOYSK The article analyzes the process of creating one of the largest collection of Manor on the territory of Belarus in the first half of XIX century. Define the structure and composition of the collection, its main ways of forming and using items. Provides information about the fate of a collection K. and Y. Tyshkevich. У першай чвэрці ХІХ ст. уладальнікам лагойскага маѐнтка Піем Феліцыянавічам Тышкевічам (1756 1858) былі распачаты пераўтварэнні сядзібы: будаўніцтва двухпавярховага мураванага палаца ў стылі класіцызму (пабудаваны ў 1815 г.) і закладка вакол яго парка. Па даных інвентара (1844) лагойскага маѐнтка, непасрэдна на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу і побач знаходзіўся шэраг будынкаў рознага гаспадарчага прызначэння. Лагойскаму маѐнтку таксама належалі карчма ў мястэчку, вадзяны млын на рацэ Гайне, дом на Плешчанскай вуліцы, у якім размяшчаўся палатняны завод, і іншыя гаспадарчыя пабудовы [14, c. 175]. У сярэдзіне другой палове XIX ст. у склад сядзібнапаркавага комплексу была ўключана тэрыторыя былога гарадзішча паўночная вялікая і найбольш старажытная частка «замка лагойскага» XV XVII стст. [5; 2, с. 30]. Кампазіцыйным цэнтрам маѐнтка быў палац, пабудаваны Піем Тышкевічам на месцы старажытнага замчышча і драўлянага замка Чартарыйскіх (разбураны татарамі ў 1505 г.), потым мураванага замка Тышкевічаў (разбураны шведамі ў 1708 г.) [16, c. 361]. Новы палац з яўляўся адным з першых збудаванняў у Беларусі з раскрытай франтальнай кампазіцыяй (аналагічныя палацы ў той жа час былі ўзведзены ў Гомелі, Паланечцы і Снове) [14, c. 175; 8, с. 72]. Лагойскі палац твор архітэктуры стылю ампір з выкарыстаннем элементаў дарычнага ордару. Пра архітэктурнае аблічча палаца другой паловы XIX пачатку XX ст. можна меркаваць па шэрагу выяўленчых і фотакрыніц: малюнак М. Янушэвіча (1857), што захоўваецца ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта; дзве работы Н. Орды (акварэль і гравюра), датаваныя 1864 1874 гг.; дрэварыт К. Тышкевіча, змешчаны ў яго

працы «Wilija і jej brzegi» (1871), таксама гравюра І. Краеўскага і Б. Падбельскага (1883), апублікаваная ў польскім часопісе «Tygodnik Ilustrowany» за 1883 г., наступная крыніца ілюстрацыі да працы А. Урбаньскага «Podzwonne na zgliszczach Litwy i Rusi: 149 ilustracyj» (1928) і інш. Палац Тышкевічаў займаў плошчу 106 28 аршын (прыкладна 70 20 м) і меў складаную франтальную структуру. Цэнтральны двухпавярховы аб ѐм з шасцікалонным порцікам дарычнага ордару фланкаваўся двума аднапавярховымі крыламі, якія заканчваліся вузкімі двухпавярховымі аб ѐмамі. У плане гэтыя бакавыя аб ѐмы ўяўлялі сабой слаба выступаючыя за лінію фасада рызаліты, а завяршалі іх высокія трохвугольныя франтоны, што надавала гэтым аб ѐмам з боку галоўнага і паркавага фасадаў вобразнае аблічча. Высокі цокальны паверх цэнтральнага аб ѐму пераходзіў на паркавым фасадзе ў шырокую паўкруглую тэрасу са спускам у бок парку. Мастацкае афармленне інтэр ераў палаца было вырашана ў стылі ампір. Апісанняў інтэр ераў палаца практычна не захавалася. Вядомы польскі даследчык Р. Афтаназі тлумачыць гэта тым, што ўвага мемуарыстаў XIX ст., якія наведвалі і давалі апісанні лагойскага палаца, была цалкам засяроджана на ўнікальных калекцыях прыватнага збору Тышкевічаў [17, c. 95]. Парадныя апартаменты палаца больш нагадвалі музейную анфіладу. У 1859 г. маѐнтак перайшоў да старэйшага сына П. Ф. Тышкевіча Канстанціна, затым да яго сына Аскара (1837 1897). Сын Аскара, Юзэф (1869 1914), быў апошнім уладальнікам маѐнтка. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі маѐнтак нацыяналізавалі, палац і іншыя пабудовы перадалі для розных адміністрацыйнагаспадарчых патрэб, у тым ліку і пад жыллѐ. У гады Вялікай Айчыннай вайны палац выкарыстоўваўся нямецкімі вайскоўцамі, а ў канцы вайны быў узарваны [2, с. 30]. Але ўладальнікі маѐнтка пакінулі нашчадкам спадчыну, непамерна больш каштоўную, чым успамін аб прыгожым палацы. Найперш гэта, як пісаў адзін з Тышкевічаў, стваральнік у маѐнтку музея старажытнасцей, узор служэння «айчыннай гісторыі для дабра грамадскага». Першы ўладальнік маѐнтка Пій Тышкевіч шмат зрабіў для адраджэння і памнажэння культурнай спадчыны Лагойшчыны, працаваў над сямейнай хронікай, значна папоўніў хатнюю бібліятэку, калекцыю карцін, якая складалася з партрэтаў найбольш прыкметных асоб з лагойскай дынастыі, вѐў хатні архіў,

быў выдатным рэзчыкам па дрэве і інкрустатарам. Яго другая жонка і маці будучых рупліўцаў гісторыі культуры беларускіх земляў братоў Канстанціна і Яўстаха Тышкевічаў Аўгуста Тышкевіч (з роду краслаўскіх Плятараў), занятая гаспадарчымі клопатамі і выхаваннем дзяцей (акрамя Канстанціна і Яўстаха яшчэ сына Фларыяна і дачкі Паўліны), падзяляла захапленні мужа, а затым і сыноў Канстанціна і Яўстаха ў зборы твораў мастацтва, прадметаў антыкварыяту, рукапісных кніг і іншых гістарычных крыніц. Яна перавезла ў Лагойск частку краслаўскага кнігазбору [7, с. 9]. Сярод гасцей лагойскага маѐнтка былі вядомыя творчыя асо бы таго часу, да прыкладу кампазітар і піяніст Фларыян Міладоўскі, якога сучаснікі параўноўвалі з класікам нацыянальнай класічнай музыкі Станіславам Манюшкам, кампазітар і арганіст Восіп Казлоўскі, асабліва славуты як аўтар музыкі на матыў паланэза «Гром победы, раздавайся!» (фактычна быў неафіцыйным гімнам Расійскай імперыі. Часта гасцяваў у маѐнтку знакаміты да сѐнняшняга часу мастак, кампазітар Напалеон Орда і многія іншыя вядомыя асобы. Такім чынам, атмасфера, у якой выхоўваліся Канстанцін і Яўстах Тышкевічы, вельмі спрыяла фарміраванню ў іх павагі да мясцовай і агульначалавечай культуры. Таму не дзіўна, што яны працягнулі калекцыянерскую справу бацькоў яшчэ ў большым маштабе. Пій Тышкевіч усяляк дапамагаў сынам у правядзенні археалагічных раскопак [7, с. 9; 13, с. 83]. Рэдкія ўспаміны асобных тагачасных наведвальнікаў лагойскага збору сведчаць, што экспазіцыйныя залы знаходзіліся на першым паверсе бакавых крылаў палаца. Для размяшчэння прадметаў калекцый былі адведзены і залы ратонды абодвух паверхаў цэнтральнага паўкруглага эркера з паркавага боку [9, с. 376]. Ю. А. Тышкевіч (уладальнік Біржайскага маѐнтка) пакінуў дастаткова дакладнае апісанне збору сваіх сваякоў, ѐн зазначае, што калекцыя размяшчалася ў двух залах, адна з іх была большая, другая меншая [20, с. 79]. Акрамя таго, у зале-сталовай знаходзілася некалькі дзясяткаў родавых партрэтаў гетманаў, біскупаў і архімандрытаў [9, с. 376]. Беларускі гісторык музейнай справы А. А. Гужалоўскі групуе прадметы збору Тышкевічаў наступным чынам: а) Археалагічная калекцыя яна была добра сістэматызавана па матэрыяле вырабу і з яўлялася навуковым ядром збору. У ѐй былі

шырока прадстаўлены прадметы з раскопак курганоў у Барысаўскім і Мінскім паветах. Даволі значную частку складалі жаночыя ўпрыгажэнні, а таксама попельніцы, урны, слязніцы і інш. [3, с. 28; 11]. Беларускі краязнавец ХІХ ст. А. Ельскі паведамляў, што прадметы жалезнага і бронзавага вякоў былі ў музеі прадстаўлены найбольш поўна [4, c. 296]. Асобна ад мясцовых старажытнасцей ў зашклѐнай шафе дэманстраваліся этрускія вазы з раскопак Пампеі і Геркуланума, прадметы, выяўленыя падчас археалагічных даследаванняў М. Ю. Тышкевіча ў Егіпце (егіпецкія муміі, папірусы і г. д.). [1, с. 50]. б) Калекцыя гравюр і эстампаў была падзелена на дзве часткі: першая ўключала творы рэлігійнай тэматыкі XVII XIX стст., другая партрэты гістарычных асоб, сярод якіх вылучаўся партрэт Т. Касцюшкі. У абедзвюх частках калекцыі былі прадстаўлены як знакамітыя гравѐры з Англіі, Польшчы, Францыі, так і малавядомыя аўтары [3, с. 28]. Трэба сказаць, што К. Тышкевіч цікавіўся не толькі гравюрамі, якіх у яго налічвалася сотні аркушаў, але збіраў і самі гравюрныя дошкі (матрыцы). Так, крыніцы сведчаць, што ў яго зборы захоўвалася 220 адзінак медных гравіравальных дошак (пласцін) XVII ст. «літоўскай работы» [15, c. 174]. Для папаўнення калекцыі ѐн карыстаўся рознымі спосабамі: набываў у прыватных асоб, часта гравюры траплялі да яго з закрытых дзяржаўнымі ўладамі кляштараў, а таксама з друкарань, дзе гравюры ўжываліся для ілюстравання кніг. Збіраць гравіравальныя дошкі было дастаткова складана, паколькі пасля выкарыстання іх расплаўлялі для розных гаспадарчых патрэб [17, c. 95]. К. Тышкевіч шмат працаваў над фарміраваннем і навуковай апрацоўкай гэтай калекцыі, вынікам чаго стаў каталог гравюр, які быў апублікаваны ў 1858 г., ѐн утрымліваў шмат матэрыялу па беларускай іканаграфіі [21]. в) Значнай у зборы была калекцыя манет, медалѐў, пячатак (агульная колькасць манет і медалѐў складала 1140 адзінак). З прыведзенай колькасці 301 медаль і 119 манет датычыліся гісторыі Польшчы (Рэчы Паспалітай), астатнія ж былі замежнай вытворчасці [19, с. 272; 15, с. 174; 17, с. 96]. г) Зброя, даспехі і рыштунак. Даследчыкі называюць гэту частку збору Тышкевічаў своеасаблівым арсеналам з вялікім камплектам рознай зброі [1, с. 49], таксама захоўваліся каль чугі, мундзіры, у тым ліку і часоў франка-рускай вайны 1812 г. Сярод унікальных прадметаў крыніцы згадваюць шпагу (шаблю) Пятра І, дзве шаблі з

пазалочанымі мініяцюрнымі выявамі Стэфана Баторыя, швецкі сцяг, заваяваныя Стэфанам Чарнецкім у 1656 г. у шведскага караля Густава, асабістыя рэчы Яна ІІІ Сабескага, Станіслава Аўгуста і інш.) [19, с. 272; 15, с. 174; 17, c. 95]. Ёсць звесткі аб тым, што адна з гармат стаяла пасярод залы нават з «муляжом» запрэжанага белага каня [10, с. 166]. Сцены другой, меншай па памерах, залы былі ўпрыгожаны карцінамі на дошках, а ў вітрынах размешчаны маршальскі жэзл, ордэны, узоры антыкварнай бронзы, срэбраны крыж італьянскай работы пачатку XVI ст., ахвяраваны Жыгімонтам І Старым касцѐлу ў Гайне, узоры старых тканін, кунтушовыя слуцкія паясы і інш. [17, c. 99]. Вельмі значнай была мастацкая калекцыя, прадметы з якой часткова ўпрыгожвалі сцены палаца. Так, польскі даследчык Р. Афтаназі, спасылаючыся на апісанне Я. Тышкевіча і Ю. Тышкевіча, прыводзіць звесткі аб тым, што ў зборы захоўваліся фігуры са слановай косці, «зробленыя з вялікім талентам», пэўная колькасць гіпсавых медалѐў шэдэўраў «старажытных і тагачасных майстроў», 200 копій італьянскіх карцін, шэдэўраў скульптур, арыгіналы якіх захоўваліся ў зборах Рыма, Неапаля, Фларэнцыі, 48 копій барэльефаў Парфенона, некалькі медальѐнаў з пагруднай выявай і бюсты вядомых дзеячаў Беларусі і Літвы, выкананыя мясцовым скульптарам Р. Слізенем [19, с. 272; 17, c. 97]. Таксама ў зборы Тышкевічаў у Лагойску захоўвалася вялікая колькасць эскізаў да карцін беларускіх, рускіх, літоўскіх, польскіх мастакоў: А. Арлоўскага, Я. Дамеля, В. Ваньковіча, А. Бартэльса, Ф. Смуглевіча, Я. Рустэма, Ш. Чаховіча, Ю. Пешкі і інш. Напрыклад, толькі эскізы Я. Дамеля і іншых вучняў віленскай школы жывапісу складалі некалькі альбомаў. Вялікую цікавасць выклікалі эскізы, ілюстрацыі да баек і вершаў вядомага беларускага мастака, паэта і музыканта ХІХ ст. А. Бартэльса. Падчас экспедыцыі на чале з К. Тышкевічам па Віліі мастак з натуры стварыў серыю малюнкаў пра звычаі мясцовага насельніцтва, лад жыцця, быт і г.д. [10, с. 166]. У лагойскім зборы былі прадстаўлены аўтапартрэты Я. Рустэма і Я. Дамеля. Акрамя таго, мелася таксама 47 карцін замежных мастакоў (А. Каналь (Каналета), Даменікіна (Domenico Zampieri), Ф. Ваўверман, Ж. Кало і інш.) [17, c. 97; 1, с. 50]. Ёсць звесткі аб тым, што ў 1846 г. К. Тышкевіч вѐў перамовы аб набыцці для музея

калекцыі карцін М. Агіньскага, якімі на той час распараджалася нявестка кампазітара [6, c. 81]. Вядома, што Тышкевічы, як і іншыя прадстаўнікі магнатаў і шляхты, фарміравалі калекцыю партрэтаў свайго роду (12 пакаленняў). Сцены сталовай залы ўпрыгожвалі некалькі дзесяткаў партрэтаў роду, да прыкладу партрэт Пія (работы Мацея Казакевіча), партрэты іншых Тышкевічаў (найбольш знакамітых у натуральную велічыню). У большасці сваѐй партрэты былі напісаны невядомымі мастакамі ў 1760 1764 гг., аднак меліся і ранейшыя [1, с. 50]. З 1921 г. калекцыя партрэтаў захоўваецца ў Museum Narodowe ў Варшаве [14, c. 183]. У 1847 г. быў пакладзены пачатак этнаграфічнай калекцыі, якую складалі ўзоры ручнікоў, сурвэтак, абрусаў, што вырабляліся на мясцовай фабрыцы ільняных і баваўняных вырабаў [3, с. 29]. Каштоўнасць уяўляла і прыватная бібліятэка, якая ў сярэдзіне ХІХ ст. налічвала да 3000 тамоў на розных мовах (пераважна на польскай і французскай). Не меншае значэнне для вывучэння гісторыі, пераважна мясцовай, уяўлялі рукапісы, аўтографы, граматы, колькасць якіх дакладна не вызначана, а таксама старажытныя геаграфічныя карты [19, с. 272; 17, c. 96]. Значная частка збору была папоўнена з калекцыі пляменніцы польскага караля Станіслава Аўгуста Канстанцыі (дачкі роднага брата караля Казіміра Панятоўскага і Апалоніі Чартарыйскай), якая была замужам за гетманам Вялікага Княства Літоўскага Людвікам Скумін-Тышкевічам [12; 10, с. 166]. Адпаведна перапісцы братоў Тышкевічаў, экспазіцыя іх сядзібнага музея была адкрыта для наведвальнікаў з 1842 г. [7, с. 9]. Лагойскі збор, які сучаснікі называлі «музеем старажытнасцей», ужо ў 1840-я гг. стаў шырокавядомы. Ён быў адкрыты для наведвання. Тут плѐнна працавалі А. Кіркор, І. Крашэўскі, П. Шпілеўскі, П. Янкоўскі і інш. [6, c. 81]. Напрыклад, І. Крашэўскі, працуючы над сваѐй манаграфіяй па гісторыі старажытнага мастацтва, шырока выкарыстоўваў матэрыялы адпаведных калекцый лагойскага музея [13, с. 85]. А. Кіркор так апісваў экспазіцыю музея і аднаго з яго стваральнікаў К. П. Тышкевіча: «Навакольлі Лагойска багатыя на старажытныя гарадзішчы, замкі і мноства курганоў, з якіх значная частка дасканала даследавана нябожчыкам, уладальнікам Лагойска графам Канстанцінам Тышкевічам. Здабытыя прадметы старажытнасцей паклалі падмурак адметнаму музею дагістарычных старажытнасцей, які і

зараз змяшчаецца ў лагойскіх палатах. Па колькасці прадметаў і навуковаму значэнню музей гэты можа быць параўнаны толькі з Віленскім і Кракаўскім універсітэтамі» [11]. Сучаснікі адзначалі, што ў прыватным музеі Тышкевічаў у Лагойску было ўсѐ «каталагізавана і знаходзілася ва ўзорным парадку» [4, c. 296]. Цалкам верагодна, што такі падыход да прадстаўлення назапашаных матэрыялаў быў вынікам знаѐмства Яўстаха Тышкевіча з музеямі Паўночнай Еўропы (Швецыі, Фінляндыі, Даніі). Цяжка меркаваць пра навуковасць апісання музейных прадметаў у зборы Тышкевічаў, паколькі пра гэта практычна не засталося сведчанняў. Вядома, што запісы вяліся на польскай мове, у іх часта меліся разыходжанні з народнымі назвамі рэчаў [21, c. 12]. Датаванне знаходзілася на ўзроўні развіцця тагачаснай навукі. Манеты сістэматызаваліся паводле геаграфічнага прынцыпу, аднак іх апісанне было няпоўным. Паводле каталога, усе прадметы павінны былі займаць у музеі сваѐ адпаведнае месца. Экспазіцыя насіла тэматычны характар [6, c. 81]. Усведамляючы ўсю важнасць сабраных матэрыялаў для развіцця навукі, К. Тышкевіч ахвяраваў іх большую частку Віленскаму музею старажытнасцей, у 1864 1868 гг. шмат прадметаў з уласнай калекцыі падараваў Маскоўскаму публічнаму і Румянцаўскаму музею, Маскоўскаму археалагічнаму таварыству, частку археалагічных знаходак перадаў у Кракаўскі музей археалогіі, калекцыю шкла эпохі Рымскай імперыі у Museum Narodowe ў Варшаве [3, с. 29]. Астатнія калекцыі разышліся па розных музеях і прыватных калекцыях. Між прыватнага музейнага збіральніцтва на тагачасных беларускіх землях дзейнасць Канстанціна і Яўстаха Тышкевічаў вылучаецца тым, што ўпершыню музейная справа была пастаўлена на сур ѐзную навуковую глебу. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў пры ўдзеле вучоных у Лагойску ішла праца па фарміраванні калекцый, іх навуковай апрацоўцы, складанні каталогаў і стварэнні экспазіцыі. Гэта быў пачатак развіцця музейнай справы ў Беларусі ў лучнасці культуры і навукі і, важна, у прызначэнні калекцый менавіта для грамадскага карыстання. 1. Акуліч, С. Музеі братоў Тышкевічаў / С. Акуліч // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1971. 2. С. 49 51.

2. Боровой, Р. Исторический центр Логойска: хронология, структура и проблемы охраны / Р. Боровой // Архитектура и строительство. 2008. 9. С. 28 33. 3. Гужалоўскі, А. А. Нараджэнне беларускага музея / А. А. Гужалоўскі. Мінск : НАРБ, 2001. 124 с. 4. Ельскі, А. К. Выбранае: пер. з пол. / Аляксандр Ельскі; укл. Н. Мазоўка і У. Казберука ; камент. У. Казберука [і інш.]; прадм. У. Казберука і К. Цвіркі. Мінск : Беларус. кнігазбор, 2004. 493 с. 5. Інвентарнае апісанне маѐнтка Лагойск // Лагойск: віртуальны музей. URL: http://museum.logoysk.info/be/city-history/12-attractions/312- description-ofbuildings-in-logoysk.html. 6. Каханоўскі, Г. А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVІ XIX стст. / Г. А. Каханоўскі; навук. рэд. Л. Д. Побаль. Мінск : Навука і тэхніка, 1984. 120 с. 7. Каханоўскі, Г. А. Руплівец нашай старасветчыны : Яўстах Тышкевіч / Г. А. Каханоўскі, А. Г. Каханоўскі. Мінск : Навука і тэхніка, 1992. 63 с., [8] л. 8. Кулагин, А. Н. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии: вторая половина XVIII начало XIX в. / А. Н. Кулагин ; АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора. Минск : Наука и техника, 1981. 132, [2] c. 9. Кулагін, А. М. З архітэктурнай спадчыны / А. М. Кулагін // Памяць : гіст.-дак. хроніка Лагойскага р-на : у 2 кн. Мінск: БелЭн, 2004. Кн. 2. С. 375 387. 10. Лагойскі музей братоў Тышкевічаў // Памяць : гіст.-дак. хроніка Лагойскага р-на : у 2 кн. Мінск : БелЭн, 2003. Кн. 1. С. 165 166. 11. Лагойскі музей братоў Тышкевічаў. Ч. 2 // Лагойск : віртуальны музей. URL://museum.logoysk.info/be/tyszkiewicz/62-archeology/1062-tyszkiewiczbrothers-museum-in-lohojsk-part2.html. 12. Род Тышкевичей // Логойский районный исполнительный комитет. URL: http://logoysk.gov.by/old/istoriko-geograficheskaya-spravka/ rodtyshkevichei.html. 13. Смолік, А. І. Граф Канстанцін Тышкевіч: вучоны, археолаг, краязнаўца / А. І. Смолік // Народная асвета. 2013. 8. С. 82 86. 14. Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук; под общ. руководством. и предисл. Е. Будинаса. Мінск : Полифакт : Лекция, 2000. 415 с. 15. Шпилевский, П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю / П. М. Шпилевский ; предисл., текстол. подгот., примеч. и коммент. С. И. Кузняевой. Минск : Беларусь, 2004. 250, [1] с. 16. Штыхаў, Г. В. Лагойск / Г. В. Штыхаў // Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыкл. Мінск, 1993. С. 361 362. 17. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. T. 1: Wojewodztwa minskie, mscislawskie, polockie, witebskie /R. Aftanazy. Wroclaw : Ossolineum, 1991. 37 s.

18. O kurhanach na Litwie i Rusi Zachodniej / studium archeol. przez Konstantego hreibaiego Tyszkiewicza, czlonka wielu uczonych t-w. Berlin : [s. n.], 1868. 287 s. : 16 tab. 19. Tyszkiewicz, E. Opisanie Powiatu Borysowskiego pod wzgledem statystycznym, geognostycznym, historycznym, gospodarczym, przemyslowohandlowym i lekarskim : z dod wiadom.: o obyczajach, spiewach, przyslowiach i ubiorach ludu, guslach, zabobonach i t. d. / Eustachy Tyszkiewicz. Wilno : druk. Marcinowskiego, 1847. 489, IV s. 20. Tyszkiewicz, J. Tyszkiewiciana : militaria, bibliogr., ryc., zbiory, rezydencye etc. / zebr. Jozef Tyszkiewicz. Poznan : Wojciech, 1903. T. 1. XLI, 94 s. 21. Tyszkiewicz, K. Pomniki rytownictwa krajowego. Oddział I. Odciski z blach mniejszych, znajdujących się w Bibliotece Łohojskiej Konstantego hrabi Tyszkiewicza / К. Tyszkiewicz. Wilno: Nakładem właściciela, drukiem A. Marcinowskiego, 1858. 36 p.