Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай

Podobne dokumenty
Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

WOJEWÓDZKI KONKURS JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

Чорт, Янка Юхнавец ды беларуская літаратура

MODLITWY МАЛIТВЫ. Duszpasterstwo Polskie Беларускае Душпастырства

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

жоўтая музыка Надзея Артымовіч Беларускі саюз у Польшчы Праграмная рада Тыднёвіка Ніва

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2010 POZIOM ROZSZERZONY. Czas pracy: 180 minut. Liczba punktów do uzyskania: 45 WPISUJE ZDAJĄCY

Раіса БАРАВІКОВА РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ СКЛАД РЭДАКЦЫІ. Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by

WOJEWÓDZKI KONKURS JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Бунт тутэйшых супраць нацыі

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2013 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2018/2019 JĘZYK BIAŁORUSKI

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

Droga ku wzajemnosci

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM ROZSZERZONY

ПАМІЖ БЕЛАРУССЮ І ПОЛЬШЧАЙ Драматургія Сяргея Кавалёва. POMIĘDZY BIAŁORUSIĄ A POLSKĄ Dramaturgia Siarhieja Kawaloua.

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2011 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70. Instrukcja dla zdającego

komiks 03 font Officina.indd :36:31

BIBLIOTEKARZ PODLASKI NR 2/2018 (XXXIX)

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах

UMCS. Ёсць кнігі, напісаныя непрафесійнымі літаратуразнаўцамі (пісьменнікамі,

БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Ніна Шыдлоўская: ПРА ПАТРЫЯТЫЗМ, ФЕМІНІЗМ І КАХАННЕ КАЛЕНДАРЫ АД БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! І БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,

Czasopis 2/05. Nr 2 (169). Luty Internet: Cena 3 zł. Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

«Паэзія не бывае чужой ці нечай»

UMCS. Franciszek Umiastowski był jednym z prekursorów białoruskiego ruchu narodowego

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

Rada Naukowa. Recenzenci

autor Szymon Stankiewicz tłumaczenie Joanna Czaban projekt graficzny i skład David Sypniewski wydawca Stowarzyszenie Praktyków Kultury Krynki 2014

зоне, у зоне адчужэння. Вось тады і грымнула ў сэрца самая галоўная яго тэма:

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

UMCS. Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Czasopis 12/03. Nr 12 (155). Grudzień Internet: Cena 3 zł.

PROGRAM XXIV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2012 POZIOM ROZSZERZONY. Czas pracy: 180 minut. Liczba punktów do uzyskania: 45 WPISUJE ZDAJĄCY

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

Rada Naukowa. Adres redakcji

UMCS. Адной з самых цікавых, але разам з тым і маладаследаваных старонак. Вадзім Корань / Vadim Koren. Гумар у Торбе смеху Караля Жэры

Rada Naukowa. Adres redakcji

UMCS. Невялікім накладам у 100 асобнікаў у прыватным мінскім выдавецтве Права

ПРАЦЫ КАФЕДРЫ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРЫ БЕЛДЗЯРЖУНІВЕРСІТЭТА

UMCS. Польскамоўны верш Krakow Адэлі з Устроні як ключ да разгадкі аўтарства паэмы Мачаха. Уводныя заўвагі

86.372( (476-25) Д-58 ІSBN

Tamara Bołdak-Janowska. Te słowa nie wrócą. Ta sama droga. Janusz Korbel. Wysoka kultura. W przyrodzie istnieje zjawisko

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

Дарог скрыжаванне. Сёння нас шмат і мы ўсе Беларусь. Дзеці розных народаў называюць гэтую краіну сваёй: яна

Czasopis 5/13. współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Янка Брыль Выбраныя творы ў трох тамах Том 1

Жнівень як індыкатар. Сённяшняя Стабільнасць Незадаволеных. У Вілейцы суды і штрафы за «пальчыкі»

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

PROGRAM XXV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Czasopis 4/13. Nr 4 (263). Красавік kwiecień Cena 5 zł (w tym 5% VAT)

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM ROZSZERZONY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

Леў Сапега Жыццё дзеля Айчыны

UMCS. На мяжы ХХ ХХІ стагоддзяў у беларускай літаратуры можна канстатаваць. Беларуская літаратура мяжы ХХ ХХІ стст.: тэндэнцыі развіцця

Czasopis 7-8/11. Nr 7-8 (244). Ліпень жнівень Cena 5 zł (w tym 5% VAT)

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY

социально-гуманитарные науки

Весшк Гродзенскага дзяржаунага ушверсггэта шя Яню Купалы

Уладзімір СІЎЧЫКАЎ: «Трэба ўмець быць удзячнымі»

Czasopis 4/12. Nr 4 (252). Красавік kwiecień Cena 5 zł (w tym 5% VAT)

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

Transkrypt:

Wioleta Nikitiuk-Perkowska, Экзістэнцыяльная праблематыка 65 Wioleta Nikitiuk-Perkowska Białystok Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай Змест літаратуры ХХ стагоддзя ў значнай ступені вызначылі першая і другая сусветныя войны. У трагічныя часы творчасць з яўляецца для аўтараў і своеасаблівым выратаваннем, і вялікім абавязкам. Трэба зразумець сутнаснае: дзеля чаго жыць, калі рушацца найважнейшыя каштоўнасці, калі чалавечае жыццё ўпадабняецца сухой траве, а вечныя ідэалы збураным мурам. Пісьменнік сваімі творамі імкнецца надаць адпаведны накірунак чалавечым памкненням, здабыць сілы для барацьбы з рознымі выпрабаваннямі лёсу і падзяліцца вопытам з чытачом. Пэўна, у такія драматычныя, нават трагічныя часы, як вайна, ці не кожны чалавек задаецца пытаннем пра сваё сціплае месца ў светабудове. Таму цалкам зразумела, што менавіта ў першай палове ХХ стагоддзя актуалізуюцца філасофскія, духоўныя пошукі, звязаныя з вызначэннем сэнсу жыцця, што з яўляецца штуршком для ўзнікнення экзістэнцыялізму. Экзістэнцыялісты прывабліваюць жаданнем зразумець чалавека, трагічнасць яго долі і існавання, бо свет, на іх думку, хаатычны, нерэгулюемы ніякімі законамі. З аднаго боку, чалавек для экзістэнцыялістаў з яўляецца носьбітам унутранай адзіноты і страху перад рэчаіснасцю. Жыццё не мае для яго сэнсу, ён баіцца рэчаіснасці. У свеце няма ідэалаў, ёсць толькі экзістэнцыя і наканаваны чалавеку лёс, які ён мусіць прымаць. Ужо самое існаванне з яўляецца клопатам. З другога боку, чалавек мусіць сам адказаць на пытанне: жыць ці не жыць? Кім сёння быць? Катам ці яго ахвярай? Змагацца за маральныя ідэалы або пасіўна прымаць свет такім, які ён ёсць Чалавек цалкам вольны ў стварэнні разнастайных каштоўнасцей, у вырашэнні сэнсу ўласнага існавання і нясе поўную маральную адказнасць за свае ўчынкі. Невыпадкова цэнтральнымі катэгорыямі экзістэнцыялізму лічацца існаванне, абсурд і выбар. Гэта новая філасофія атаясамліва-

66 W stronę antropologii niezwykłości ецца, безумоўна, з такімі выдатнымі мысліцелямі ХІХ і ХХ стагоддзяў як Сёрэн Кіркегар, Фрэдэрык Ніцшэ, Карл Ясперс, Марцін Хайдэгер, Жан-Поль Сартр і Альберт Камю. У беларускай літаратуры экзістэнцыялізм як цэласная сістэма светабачання не выявіўся. Тым не менш рысы гэтай філасофіі прыкметныя, напрыклад, у эміграцыйнай літаратуры ХХ стагоддзя ў такіх пісьменнікаў, як Масей Сяднёў, Янка Юхнавец, Алесь Салавей ці Наталля Арсеннева. Неспрыяльныя жыццёвыя абставіны, у тым ліку найбольш адпрэчанасць ад радзімы, завастраюць экзістэнцыяльныя пошукі. Зразумела, таму ў творчасці пісьменнікаў-эмігрантаў шмат слоў-ключоў такіх як боль, трывога, адзінота, пакута, пустата, а іх лірычны герой, так як і яны самі, вядзе спрэчку з самім сабою, не пагаджаецца са штодзёншчынай, але і не ведае як яе змяніць, шукае адказу на быційныя пытанні, востра перажывае сваю адзіноту. Экзістэнцыяльныя праблемы ў творах Н. Арсенневай выяўляюцца асабліва яскрава ў вершах ваеннай пары, якія найперш змешчаны ў зборніку Сягоння (1944 г.). Праз усю кнігу праходзіць тэма прызначэння паэта i паэзіі, філасофскі роздум пра сутнасць мастацтва i яго значнасць наогул у жыцці чалавецтва і ў часы такой катастрофы, якой з яўляецца вайна. Як i кожнага мастака, паэтэсу непакоіць становішча, у якім аказаўся свет. I яна звяртаецца да сыноў сваёй зямлі і заклікае іх апамятацца і зразумець, што чалавечае жыццё мае найвышэйшую каштоўнасць. Жыццё Н. Арсенневай ніколі не было лёгкім. Ды вайна, ссылка ў Казахстан, вечная эміграцыя і вымушаная адпрэчанасць ад Радзімы яшчэ больш паглыбілі роздумы паэтэсы над сэнсам жыцця. Дакладна заўважае Таццяна Фёдарцава: Філасофскі светапогляд Н. Арсенневай сфарміраваўся пад уплывам вострых супярэчнасцяў між імкненнем летуценнай душы і панурай сапраўднасцю «міжбярэжжа», што нараджае сумныя, безнадзейныя думкі і фаталістычныя разважанні аб ролі чалавека на зямлі. Хто ён? Нявольнік свайго лёсу, бязлітаснага і няўхільнага ў сваёй нязменнасці, ці ўладар Сусвету? 1. Паэтэса ўпакорылася, змірылася з самымі трагічнымі іспытамі, але ж настойліва шукала ўсё жыццё адказ на цяжкія пытанні чалавечага існавання. 1 Т. Фёдарцава, Філасофскі змест духоўнасці сучаснага беларускага замежжа. (На прыкладах творчасці Н. Арсенневай, М. Сяднёва, А. Салаўя), [у:] Культура беларускага замежжа, Мінск 1998, с. 79.

Wioleta Nikitiuk-Perkowska, Экзістэнцыяльная праблематыка 67 У час абсурднага, антыгуманнага разгортвання падзей, і нібы безвыніковага змагання з ворагам, паэтэса найперш ставіць перад сабою пытанні пра сэнс творчасці ды прызначэнне паэта і паэзіі. Відавочныя яны ў вершах Сягоньня, Пясьняр, Зоры сітца, Хто ён, паэт?, Вось толькі выпішуся трохі, Вы хочаце, Слоў ня трэба шукаць, Музыка, Хараство, Салаўі, З камарынай песьняй, Нашым паэтам, Усёроўна ды іншых. Ці апраўданае існаванне паэта і каму патрэбныя яго вершы? Увогуле ці патрэбная паэзія? А калі так, то дзеля чаго пісаць? Якая цяпер роля паэта? Ці павінен заклікаць да змагання, крытываваць падзеі, ці мусіць заняць пасіўнае становішча і дзеля звычайнага пісання? Паэтэса задумваецца, кім «сягоння», у час «пажарышчаў дзікіх» і «пурпуравай крыві» павінен быць паэт мытарам, прарокам, лекарам, чараўніком, валадаром, асілкам? Мне кажуць, што пісаць заўсёды, ўсюды можна. Папера, алавік, натхненьне верш гатоў. Паэт, абы прысеў, а верш змайструе, зложыць з радкоў, як зь сена, ўмірг патрапіць скідаць стог. Але пра што пісаць? 2 У многіх вершах Наталля Арсеннева прад яўляе вялікія патрабаванні да сябе як да паэта, які павінен быць мужным і моцным духам. Паэт цэнтр сусвету. Яму нельга быць слабым. Ён, сціснуўшы зубы, мусіць пераадольваць нягоды, няўдачы, асабістыя боль i страты, не можа спыняццa. Паэт мусіць асягнуць веліч ідэяў. Паэтэса разумее змагарную ролю паэта. Нават у крайне цяжкіх і неспрыяльных абставінах для яе творчасці і літаратуры ўвогуле яна піша вершы. Бо гэта Бог даў ёй талент, наканаваў духоўна памагаць людзям у барацьбе за годнае жыццё, за маральна-этычныя каштоўнасці, ратаваць бліжняга ад адзіноты і пачуцця бяссэнсіцы існавання: Трэба быць песьняром і цяпер, калі дзень наш ізь сьмерцяй братаньне, калі ночы, як ранены зьвер, дзесь па норах залізваюць раны (81). У ваенную пару вершы Н. Арсенневай змяняюцца, набіраюць новых фарбаў і адценняў. Паэтэса адыходзіць ад ранейшага апявання 2 Н. Арсеннева, Між берагамі. Выбар паэзіі Натальлі Арсеньневай 1920-1970, New York- Toronto 1979, с. 81. Далей пры спасылцы на гэтае выданне старонкі падаюцца ў дужках.

68 W stronę antropologii niezwykłości прыгажосці зямлі, сіняга неба, зорных ночаў, залатой восені. Тагачасным паэтычным словам паэтэса апісвае тое, што прынесла чалавецтву вайна смутак, гора, роспач, дарагія магілы. Але дзе i якія знайсці словы, каб выказаць пачуцці, выкліканыя такімі балючымі абставінамі? Дзе ix шукаць? Ці ў душы, ці у заплаканых хатах, ці мо ў лісьці, што лягло ў ледзьве прымерзлую гразь? Слоў гэткіх сяньня няма Вось i ня хочацца кратаць рыфмамі чорныя дні, сэрца тугою араць (86). Паэтэса задаецца пытаннямі, як і чым жыць у прамежкавасці, нявызначанасці і драматызме свайго асабістага лёсу, які аказаўся надзвычай цяжкім: пасля амаль васямнаццаці гадоў шчаслівага побыту, хоць і ў ростані з радзімай, у Польшчы у 1940 годзе яна была саслана разам з дзецьмі ў Казахстан, а напярэдадні другой сусветнай вайны памерлі яе бацькі і сястра, муж апынуўся ў савецкім зняволенні. Трагічным стаў і 1943 год Арсеннева зведала самы вялікі мацярынскі боль: у Мінскім гарадскім тэатры загінуў ад выбуху міны яе старэйшы сын Яраслаў. Усё гэта не магло не аказаць уплыву на яе творчасць у вершах паэтэсы яшчэ больш паглыбіліся роздумы на самыя драматычныя тэмы. І яна сапраўды знаходзіць адказ на пытанні пра сэнс чалавечага быцця: трэба падняцца вышэй за пакуты і нявер'е, каб адрозніваць вечнае ад часовага, добрае ад злога. Н. Арсеннева мужна прымае наканаванае, трагічную рэчаіснасць і імкнецца пры тым адкрыць для сябе вечную ісціну: што ёсць сэнсам існавання? Яна неадступна шукае разгадку сакрэту жыцця, што вядзе яе да зор 3. У вершы Куды? паэтэса вырушае ў касмічную вандроўку, бо ў зорным сусвеце зямное існаванне здаецца зусім простым: чалавек нараджаецца, жыве і памірае, і няма ў тым нічога дзіўнага, трагічнага ды страшнага. Наадварот усё вядомае, а нават трывіяльнае і нуднае, бо ў жыцці ці не ўсё можна прадбачыць: Сыны зямлі, сыны сусьвету, куды із прагнасьцяй дзікой вы імкняцё? Паверце, й кон, і чар нялоўных, дзіўных мэтаў 3 Т. Фёдарцава, Філасофскі змест духоўнасці, c. 79.

Wioleta Nikitiuk-Perkowska, Экзістэнцыяльная праблематыка 69 адно Калюмбава яйко. І разгадаць жыцьцё так проста, так нескладана, нудна жыць! Усе-ж мы дойдзем да мяжы, усе-ж уславім пенным тостам жыцьця й дажынкі, і зажын (125). Прамое пытанне пра сэнс жыцця ў творах Н. Арсенневай выступае шматразова: у вершах Мэта жыцьця, Пытаньне, Жыцьцё, Проста ў вочы жыцьцю, Варта жыць. У большасці вершаў паралельна з пытаннем выступае і заклік да змагання з лёсам, веры ў жыццё, у свае сілы, перамогу, адраджэнне. Паэтэса заклікае сваім вершаваным радком людзей адчуць сваю годнасць, што магчыма пры ўсведамленні непаўторнасці і велічы роднай беларускай мовы, гісторыі і культуры. Яна, як паэтка-эмігрантка, адзначае, што самыя страшныя страты страты духоўнага парадку 4. Арсенеўская лірычная гераіня не прымае пасіўнага становішча, наадварот актыўна заклікае да змагання з рэчаіснасцю, якая прыніжае чалавека: Сяньня мы самі жыцьцём паланеем, сяньня мы самі надзея і сіла. Сьмела ж наперад, ня ў вырай прывольны, як бы ні вабіў ён мёдам і хлебам, але па нашую ўпартую долю, птушку, што ўсё йшчэ лунае ў паднеб і! (150). Моцны чалавек для Арсенневай чалавек з надзеяй, якая дапамагае змагацца з жорсткім лёсам. Змаганне можа каштаваць чалавеку нават уласнага жыцця, але той, хто гіне ў барацьбе за светлыя мэты, з яўляецца героем і пераможцам: Мэта жыцьця, кажуць поўныя сілы, з доляй змагацца да самай магілы, веры ня траціць і страху ня мець, сьмела байцамі памерці, згарэць (24). 4 Тамсама.

70 W stronę antropologii niezwykłości Жыццё далёка не заўсёды каляровае і такое, якім мы хочам бачыць яго, але панурую штодзённасць можна ўсё ж змяніць. Трэба толькі, як заклікае паэтэса, выказаць нейкую ініцыятыву. Трэба верыць у сябе самога і вышэйшыя мэты. Не ўсе, аднак, усведамляюць гэтую, такую адказную і важную задачу змаганне за здзяйсненне свайго чалавечага лёсу ў светлай яго паўнаце. На думку некаторых, навошта быць дзейсным, калі жыццё і так закончыцца: Мэта жыцьця, кажуць людзі бязь сілы, мэта жыцьця дачакацца магілы. Як пражывеш ты, сумленна ці не, ці ня ўсё роўна, бо сьмерць не міне. Ды Н. Арсеннева ўпарта, насуперак неспрыяльным абставінам заклікае быць вернымі таму, што кожнаму дадзенае з нараджэннем: Адцьвілі верасы, ад ірдзеліся клёны, але ж трэба і сяньня змагацца і жыць! Кажны з нас яшчэ ж верыць у нешта сьвятое: хто ў Хрыста, хто у Край, а хто проста ў сябе, і пад вейкамі смагі жыцьцёвай ня ўтоім мы, як нізка ні гнула б нам гора хрыбет. Варта жыць! (146). Хоць, наколькі ж можа хапіць сіл цярпець, пераадольваць крыўды Арсеннева толькі чалавек, слабая жанчына. І настае дзень, калі яе лірычная гераіня пранізліва выгуквае: Што нам з жыцьця недарэчнага, сумнага, зь лішняга дня, што, як рэшта, ня згас? Ляж адпачні, дзіцянё неразумнае, з доляй змагацца ня моц і ня час. Досі ўсьцяж шчасьця шукаць па аселіцах, шчасьце ж людское, як казкі, мана. Досі ўжо, досі ўжо жыць (22).

Wioleta Nikitiuk-Perkowska, Экзістэнцыяльная праблематыка 71 І ў той час, калі ў змаганні паэтычнымі радкамі за жыццё і чалавека, яго вялікасную ролю ў свеце і ўвогуле за сэнс існавання Арсенневай не хапае сіл, яна звяртаецца да Бога, бо яна хрысціянка і нават падчас цяжкіх выпрабаванняў, не перастае ў яго верыць, моліцца, а яе малітва-дыялог з Госпадам прыносіць ёй суцяшэнне, дапамагае выйсці з сітуацый, якія здаюцца безвыходнымі. Арсеннева перакананая, што без малітвы не спорыцца праца, няма павагі, сілы, няма веры ў праўду, у будучыню, няма ўрадлівых палеткаў ды людскіх добрых учынкаў 5. Бог для Арсенневай найвышэйшая і самая дасканалая істота, гаспадар усяго, «уладар сусьветаў», і толькі ён можа дапамагчы чалавеку на яго зямным шляху: Магутны Божа! Уладар сусветаў, Вялікіх сонцаў і сэрц малых! Над Беларусяй, ціхай і ветлай, Рассып праменне Свае хвалы. Дай спор у працы спакойнай, шэрай, На хлеб штодзённы, на родны край. Павагу, сілу, і веліч веры Ў нашу праўду, у прышласць дай! Дай урадлівасць жытнёвым нівам, Учынкам нашым пашлі ўмалот. Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай Краіну нашу і наш народ (71). Цяжкая змагарная дарога ваеннага перыяду ўсё-такі ўмацавала Арсенневу. Яе ідэалы ператрывалі. Ніколі не здрадзіла яна сваёй паэзіі і Богу, а сваім вершаваным радком старалася дапамагчы чытачу зразумець сэнс чалавечага жыцця, паказаць самыя важныя каштоўнасці ў свеце, пераадолець выпрабаванні цяжкага ваеннага часу. Апынуўшыся між берагамі, паэтэса, аднак, не ўзлавалася, не ўзбунтавалася, не загарэлася помстай, не ўсчала ходання з лёсам. Па-жаночаму, натхнёная вышэйшымі духоўнымі і эстэтычнымі каштоўнасцямі і ідэаламі, яна значна хутчэй, чым многія іншыя беларускія эміграцыйныя паэты, ішла на «скарэнне» перад доляю адзначае даследчык Ян Чыквін 6. Калі ў вершах ваеннай пары ярка гучыць пратэст супраць нясправядлівасцей лёсу, то, чым багацейшая жыццёвым і творчым вопытам Арсеннева, тым яе скарга на жыццё цішэйшая. У раздзеле вершаў На ростанях з кнігі Між берагамі, якія напісаны ў Злучаных Штатах Амерыкі, выказваецца, на першы погляд, парадаксальнае пачуццё удзячнасць за наканаваны ёй лёс: 5 6 Я. Чыквін, Паэтычная тэтралогія (Праблема стаўлення да Бога ў беларускай паэзіі ХХ стагоддзя), [у:] Я. Чыквін, Па прызванні і абавязку. Літаратурна-крытычныя артыкулы, Беласток 2005, с. 41. Я. Чыквін, Нязменна верная жыццю (Творчасць Наталлі Арсенневай), [у:] Я. Чыквін, Па прызванні і абавязку. Літаратурна-крытычныя артыкулы, с. 79.

72 W stronę antropologii niezwykłości Мне лёс даў можа болей, як каму. Жыцьцё мне дорыць сны блізу на кожным кроку (212). І далей у гэтым жа самым вершы, сама назва якога (Мой скарб) гаворыць пра штосьці найдаражэйшае сэрцу паэтэсы, вершы, які адначасова можна трактаваць як сваеасаблівы адказ на пытанне, адкуль паэтэса брала сілы для змагання з новай калючай штодзёншчынай, адкуль чэрпаліся вера і любоў да жыцця Н. Арсеннева прызнаецца: Май скарб і ў шуме веснавым дажджу, і ў голасе гальля, умаенага маем, і ў колерах, якімі дагарае дзень, і ў сініх сьценях на зімовых сьцежках У дробных радасьцях, будзённасьці, бядзе угледжу я усюды нешта (212). І зноў амаль парадаксальна сілы для змагання з цяжкасцямі жыцця Н. Арсеннева бярэ з жыцця, з таго ж самага будзённага дня, які так часта да яе няласкавы. Жыццё дае ёй сілы, бо паэтэса не дашукваецца ў ім толькі цяжкасцей, а стараецца вылавіць нават найменшыя моманты шчасця, і гэтыя пялёсткі радасці напаўняюць яе вершы аптымізмам. Арсеннева, нягледзячы на ўсе цяжкасці, любіць жыццё, як адзначае ужо з першых дзён свайго існавання: Жыцьцё, цябе я пакахала яшчэ тады, калі ня ўмела цябе назваць, а дзіўным палам тваім сагрэць малое цела. Хадой хісткою із жадою я ў сьвет імкнула па дазнаньні, хоць жыжа плачам і бядою мяне вітала, як і сяньня хоць сінякі мне давялося зьбіраць блізу на кожным кроку маўляў зялёнае калосьсе, няўзнак я налілася сокам, і зацьвіла так, як ўмела, як ты падумала із мною (217).

Wioleta Nikitiuk-Perkowska, Экзістэнцыяльная праблематыка 73 У той жа час аднак Арсеннева ўсведамляе, што яе жыццё набліжаецца да канца, але ўспрымае яго радасна, бо яна ўжо пагадзілася са сваім лёсам, нават з тым, што не пабачыць ужо ніколі роднай зямелькі, так блізкай яе сэрцу Вільні, Беларусі: Пайду ды ведай рэшту сініх дзён маіх дап ю я ўсё-ж із смакам! (249). Своеасаблівым падрахункам тэмы экзістэнцыялізму ў творчасці Наталлі Арсенневай, ды і ўсяго яе жыцця, можна разглядаць верш Магнолія. Паэтэса нібы прыпадабняецца гэтаму незвычайнаму беласнежнаму дрэву. Магнолія расце на засмечаным бруку, але ўпрыгожвае яго і ўсю ваколіцу. Ці не нагадвае гэты вобраз жыццё Арсенневай, якая ўвесь час змагалася з цяжкасцямі і якая адначасова сваёй паэзіяй упрыгожыла беларускую літаратуру? Цвіце магнолія мільёны матылёў, бялейшыя за снег, трапечуць на галінах. Замерла ў пешчах белых крыл галлё, салодкай млоснасці на брук не скіне. Ён чорны і брыдкі, як побач, зрэшты ўсё, ды б'юць, бы ў бубна дно, ў яго людскія ногі па годзе год Аплёў, аблытаў, як драсён, той гуд не толькі брук, але й хаценні, змогу. А ўсё-ткі, за снягі бялейшая, усцяж, ледзь красавік, цвіце магнолія пад мурам (249). Экзістэнцыяльных матываў у творчасці Наталлі Арсенневай відавочна шмат і праходзяць яны праз ўсю яе творчасць. Зразумела, што яны своеасабліва трансфармуюцца, бо і жыццё ляціць наперад, але паэтэса ўвесь час трывала пры сваіх ідэалах і ўслаўляла найвышэйшую каштоўнасць людскае існаванне, а ў самыя цяжкія моманты сваімі вершамі старалася падтрымаць на духу тых, хто меў у гэтым патрэбу.

74 W stronę antropologii niezwykłości Streszczenie Problematyka egzystencjalna w twórczości Natalii Arsienniewej W białoruskiej literaturze egzystencjalizm jako całościowy system światopoglądowy nie występuje, ale elementy tego nurtu można spotkać m.in. w poezji Natalii Arsienniewej, szczególnie okresu wojennego, kiedy to poetka rozmyśla nad ludzkim życiem, rolą człowieka i jego przeznaczeniem w świecie, zastanawia się nad funkcją, jaką ma spełniać poezja w tak dramatycznych dla ludzkości czasach jak dwie wojny światowe. W poezji tego okresu zauważa się swoisty protest przeciwko otaczającej rzeczywistości. Protest ten jest zdecydowanie mniejszy w okresie amerykańskim. Poetka godzi się ze swoim losem, przyznaje, że kocha życie ponad wszystko mimo wielu cierpień, których zaznała.