БЕЛАРУСКАЯ БІБЛІЯ: ПРАБЛЕМЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ НАВУКОВАГА ПЕРАКЛАДУ

Podobne dokumenty
UMCS. Біблійная фразеалогія беларускай і польскай моў: агульнае і рознае. Ядвіга Казлоўская- Дода

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ (ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ)

МОВА ЯК ЗАМЕЖНАЯ Ў ПОЛЬШЧЫ І Ў СВЕЦЕ

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

Бунт тутэйшых супраць нацыі

UMCS. Польска-беларускія моўныя адносіны можна разглядаць на некалькіх узроўнях: Ніна Баршчэўская / Nina Barszczewska

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

ДА ДВАЦЦАЦІГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГII ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ Ў БЕЛАСТОКУ

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

БАТАНІЧНЫ СЛОЎНІК ЗОСЬКІ ВЕРАС Да 90-годдзя выпуску ў свет

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

UMCS. Евангелле ў перакладзе Васіля Цяпінскага (далей ЕЦ) увайшло ў гісторыю

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

Матэрыялы па гісторыі скарбу ВКЛ у кнігах запісаў за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

EGZAMIN MATURALNY 2012 JĘZYK BIAŁORUSKI

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

DATA I MIEJSCE OBRAD: 2-3 grudnia 2018 r. Uniwersyteckie Centrum Kultury Uniwersytetu w Białymstoku, ul. Ciołkowskiego 1 N, Białystok

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

UMCS. Жанна Некрашэвіч-Кароткая / Żanna Niekraszewicz-Karotkaja

Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2013 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2017/2018 JĘZYK BIAŁORUSKI

EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2018/2019 JĘZYK BIAŁORUSKI

Сяргей Кавалёў Д З В Е В Е Р С І І П А Х О Д Ж А Н Н Я

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

ПАМІЖ БЕЛАРУССЮ І ПОЛЬШЧАЙ Драматургія Сяргея Кавалёва. POMIĘDZY BIAŁORUSIĄ A POLSKĄ Dramaturgia Siarhieja Kawaloua.

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «ПОЛОЦКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ» ТРУДЫ

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

Да праблемы вытокаў фармавання краёвай ідэі на пачатку ХХ ст. Алесь Смалянчук (Гродна-Варшава)

АСОБНІКІ СТАТУТА 1588 г. ЯК ДАДАТКОВЫЯ КРЫНІЦЫ ПРАВА

UMCS. Адной з самых цікавых, але разам з тым і маладаследаваных старонак. Вадзім Корань / Vadim Koren. Гумар у Торбе смеху Караля Жэры

Czasopis 4/13. Nr 4 (263). Красавік kwiecień Cena 5 zł (w tym 5% VAT)

З. І. Канапацкая Моўная асіміляцыя беларускіх татар. Цюрка-татарскiя запазычаннi ý беларускай мове.

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай

А. І. Махнач БЕЛАРУСЬ У НАВУКОВАЙ І ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАЗІМІРА МАШЫНСКАГА

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

Studia Białorutenistyczne 7/2013 UMCS. Новыя тэндэнцыі ў беларускіх гаворках. New tendencies in Belarusian dialects

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

ВЯРТАННЕ «СУМ НЕАПАЛІТАНСКІХ»

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

UMCS. Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

Праблематыка транслітарацыі арабскаграфічных тэкстаў татараў Вялікага Княства Літоўскага ў кантэксце аналагічнай славянскай праблематыкі

АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

ЦАРКОЎНЫЯ ГАРАДЫ І МЯСТЭЧКІ НА БЕЛАРУСІ: ДА ПАСТАНОЎКІ ПРАБЛЕМЫ

EGZAMIN MATURALNY 2011 JĘZYK BIAŁORUSKI

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

Беларускія паланафільскія арганізацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд

З духоўнай спадчыны беларускага каталіцкага духавенства міжваеннага перыяду

86.372( (476-25) Д-58 ІSBN

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

Droga ku wzajemnosci

We wszystkich publikacjach stosuje się tradycyjny system przypisów, które należy zamieszczać u dołu strony.

Czasopis 5/13. współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

МЕДЫКА-САЦЫЯЛЬНЫ ДЫСКУРС АПОВЕСЦІ ТАДЭВУША ДАЛЭНГІ-МАСТОВІЧА ЗНАХАР

Polsko-białoruskie związki literackie, językowe i kulturowe. 60-lecie Katedry Białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Polska-Białoruś. Wspólne dziedzictwo historyczne. Przewodnik po materiałach archiwalnych

Studia Białorutenistyczne 7/2013 UMCS

Studia Białorutenistyczne 8/2014 UMCS

Міжнароднае грамадскае аб яднанне Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына. Інфармацыйны бюлетэнь. нана

Гісторыя. Да пытання аб ролі палітычнай ідэалогіі ў развіцці беларускага нацыянальнага руху ў 19 - пачатку 20 ст.

Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by

МОВА ВІЦЕБСКАГА ЛЕТАПІСУ ПОМНІКА БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА XVII XVIIІ СТСТ.

Творчасць Яна Вiслiцкага ПРАПIЛЕI

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM ROZSZERZONY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

Гдзе тыя васількі, што ў вачах мігалі? Гдзе для смеху губы, гдзе на іх каралі? [2, т. 2, с. 249]

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Дынастыя і землі. Візуальныя рэпрэзентацыі Вялікага Княства Літоўскага ў каралеўскай прапагандзе Вазаў

108 В. В. Гарбачова. Артыкул падрыхтаваны пры дапамозе Касы імя Юзафа Мяноўскага. **

UMCS. Невялікім накладам у 100 асобнікаў у прыватным мінскім выдавецтве Права

Рэлігійная талерантнасць на польска-беларускім паграніччы: гістарычны досвед

Секцыя 4. Нацыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе: супольнасць і ідэнтычнасць. Панэль 4.1. Нацыя- і дзяржаватварэнне

Transkrypt:

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 БЕЛАРУСКАЯ БІБЛІЯ: ПРАБЛЕМЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ НАВУКОВАГА ПЕРАКЛАДУ

ISBN 978-9955-12-958-5 (ONLINE) ISBN 978-9955-12-959-2 АСАБЛІВАСЦІ МОВЫ ТАК ЗВАНАГА ЭКУМЕНІЧНАГА ПЕРАКЛАДУ НОВАГА ЗАПАВЕТУ (2003 г.). ЛІНГВІСТЫЧНЫЯ НАТАТКІ ЯДВІГА КАЗЛОЎСКАЯ-ДОДА Анатацыя: На беларускую мову зроблены тры пераклады ўсяго Св. Пісання (Я. Станкевіча, В. Сёмухі і У. Чарняўскага). Пакідаючы па-за ўвагай крыніцу перакладу, якая апошнім часам стала прычынай шматлікіх дыскусій, я кірую разважанні да мовы тэксту перакладу. У якасці аб екта аналізу выбраны пераклад Новага Запавету У. Чарняўскага, які меў стаць экуменічным, выдадзены пад рэд. Ж. Некрашэвіч-Кароткай у 2003 г. Беларускім біблейскім таварыствам. Ключавыя словы: Біблія, Новы Запавет, мова перакладу, біблейная фразеалогія, стылістыка сакральнага тэксту. LANGUAGE FEATURES OF THE ECUMENICAL TRANSLATION OF THE NEW TESTAMENT (2003). LINGUISTIC NOTES Abstract: Three translations of the Holy Scriptures were made into the Belarusian language (V. Siomucha, J. Stankievič, U. Čarniaŭski). Leaving without review the source of translation, which in recent times has led to much debate, the author suggests focusing on the language of the translated text. As the object of analysis, she selects the translation of the New Testament by U. Čarniaŭski, which had become ecumenical, and which was edited by Ž. Niekraševič- Karotkaja and published by the Belarusian Bible Society in 2003. Keywords: The Bible, the New Testament, the Language of Translation, Biblical Phraseology, the Style of the Sacred Text.

Асаблівасці мовы так званага экуменічнага перакладу... 343 Назва экуменічны пераклад узята у двукоссе, бо яна ў пэўным сэнсе штучная. Права так называць дадзены пераклад дае тое, што менавіта выданне Новага Запавету ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага пад рэдакцыяй Жанны Некрашэвіч-Кароткай мела задаволіць патрэбы ўсяго беларускага народа, не дзелячы яго на групы па канфесійнаму прызнаку ці па тэрыторыі пражывання (Біблейскае Таварыства ў РБ, 2003: 4). Біблейскае таварыства працавала над гэтым перакладам з 2001 г. Ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі па даручэнні Папы Рымскага Паўла VI у 1967 г. зрабіў пераклад Бібліі на наркамаўку, звыклую большасці беларусаў у краі. Святар паспеў перакласці ўсе кнігі Св. Пісання яшчэ ў савецкія часы. Ён выкарыстоўваў тэксты лацінскай Вульгаты 1, рускага Сінадальнага Перакладу 2, польскіх Бібліі Якуба Вуйка 3 і Бібліі Тысячагоддзя 4 (Сурыновіч, 2012). Біблейскае таварыства запрасіла да працы над перакладам Новага Запавету навукоўцаў лаціністаў Жанну Некрашэвіч-Кароткую і Таццяну Федасееву і выдала яго ў 2003 г. Інакш справа выглядала ў суседняй Польшчы. У 2001 г. выйшаў з друку экуменічны пераклад Новага Запавету з Псалмамі з азначэннем экуменічны ў назве перакладу (Kiedzik і Warzecha, 2001). Евангеллі паводле св. Матвея і св. Марка былі выдадзены асобнай брашурай у 1997 г. Паводле слоў С. Казяры: Больш за трыццаць год працягваліся размовы паміж рознымі канфесіямі [у Польшчы Я.К.-Д] аб згодным агульным перакладзе Св. Пісання. Распрацаваная версія не мае фрагментаў, у якіх думкі прадстаўнікоў розных канфесій разыходзіліся б, як напр. у Велікабрытаніі. Гэты доўгачаканы вынік працы вялікай групы перакладчыкаў, кансультантаў і рэдактараў прадстаўнікоў усіх цэркваў у Польшчы далучаецца да шэрагу экуменічных заданняў і досведу, пачаткамі якога можна лічыць мяжу XIX i XX стагоддзяў, але таксама выходзіць насустрач патрэбе шукання міжканфесійнай еднасці, сфармуляванай у дакументах ІІ Ватыканскага Сабору (Koziara, 2005: 282). Перакладчыкі павінны былі, з аднаго боку, уключыцца ў шматвекавую традыцыю, а з другога шукаць сродкі сучаснай мовы, годныя сакраль- 1 Пераклад Бібліі на лацінскую мову св. Геранімам у 345 420 гг. з яўляецца аўтарытэтным у каталіцкіх колах. 2 Пераклад Св. Пісання на рускую мову здзейснены на працягу XIX ст. і пацверджаны Сінодам; першы і адзіны рускі пераклад, апрабаваны і дазволены Праваслаўнай Царквой. 3 Пераклад выкананы на польскую мову езуітам Я. Вуйкам у ХVI ст. Пераклад быў зроблены на аснове Вульгаты св. Гераніма, заставаўся аўтарытэтным да з яўлення перакладу Бібліі Тысячагоддзя ў 1965 г. 4 Біблія Тысячагоддзя польскі пераклад Бібліі з арыгінальных моў у 1965 г., ініцыяваны тунецкім бенедыктынскім абацтвам з Кракава. Біблія Тысячагоддзя мае пяць асноўных версій: выд. 1965 г. крытыкавалі за памылкі ў перакладзе; у 1971 г. (2-е выд.) большасць памылак была выпраўлена; у перыяд між 1980 і 1999 гг. была зноў перавыдадзена ў новых рэдакцыях. Раздзел 10. Беларуская Біблія: праблемы і перспектывы навуковага перакладу

344 Ядвіга Казлоўская-Дода нага тэксту. Як былі вырашаны пытанні, важныя для мовазнаўцаў, які стылістычны варыянт мовы абраны, як адлюстраваны традыцыйныя рысы біблейнага стылю, у першую чаргу ўстойлівыя словазлучэнні (корпус фразеалагізмаў і сентэнцый біблейнага паходжання) і сінтаксічныя рысы (між іншым, парадак элементаў выказвання). Асноўнае адрозненне паміж польскімі і беларускімі перакладамі гэта, нягледзячы на багатую ў старажытнасці і ўзноўленую ў XX ст., пасля больш чым двухсотгадовага перапынку, традыцыю беларускай біблеістыкі (Родаў, 2008), тое, што беларускія пераклады не знайшлі такога эклезіястычнага, сацыяльнага і культуратворчага поспеху, як польскія. Іншая, не менш істотная справа гэта моўныя рысы, якія вызначаюць экуменічны пераклад на польскую мову і як іх успрыняла польская грамадская думка. Першыя водгукі ўзніклі адразу пасля публікацыі Евангелляў паводле св. Матвея і св. Марка. У Б. Шчэпіньскай чытаем: У перакладзе аўтары пазбягаюць, на колькі гэта магчыма, архаізмаў і стылістычна афарбаванай лексікі. Перавагу аддаюць нейтральнай і афіцыйна-дзелавой лексіцы (Szczepińska, 1999: 251). Філолагамі такі падыход успрымаецца негатыўна і лічыцца не свядомым адыходам ад біблейнага стылю, толькі адсутнасцю ў перакладчыкаў пачуцця мовы (Matuszczyk, 2001: 219). Канкрэтныя выпадкі крытыкі датычаць наступнага: лексіка уведзена размоўная лексіка, што перакладчыкі тлумачаць патрэбай утрымаць згоднасць з арыгіналам, а гэта галоўная дырэктыва экуменічнага перакладу (Banak i Jańczuk, 2001: 69 90; Koziara, 2005: 284); фразеалогія зроблена спроба адысці ад біблейнай фразеалогіі або яе змяніць, але, на думку крытыкаў, гэткія змены вядуць неаднойчы да страты сэнсу (Długosz-Kurczabowa, 1998: 39 45; Szczepińska, 1999: 251; Koziara, 2005: 285 289); сінтаксіс абраны іншы парадак выказвання (азначэнне выступае перад назоўнікам; выражанае прыметнікам азначэнне заменена назоўнікам; мінімальна ўжываюцца дзеепрыметнікі мінулага часу) перакладчыкі наўмысна адмаўляюцца ад традыцыі біблеістыкі з мэтай зрабіць пераклад больш блізкім сучаснай мове (Koziara, 2005: 289 291). Нягледзячы на крытычныя заўвагі лінгвістаў, прадстаўнікі касцёлаў Польшчы добра ўспрынялі пераклад. У грамадскай думцы дадзены пераклад не зрабіў аднак перавароту, а мовазнаўцы-біблеісты, наадварот, спадзяюцца, што чарговыя этапы працы над экуменічным перакладам наблізяць яго мову да біблейнай традыцыі. Гэта быў бы поспех не толькі рэлігійнага кшталту, але і філалагічнае дасягненне польскай біблейнай трансляторыкі (Koziara, 2005: 292). ДРУГІ МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Працоўныя матэрыялы. Том 2 (2013)

Асаблівасці мовы так званага экуменічнага перакладу... 345 Аналіз перакладу Новага Запавету 2003 г. паказвае, што беларуская біблейная фразеалогія знаходзіцца зусім на іншым этапе, у параўнанні хаця б са спісам польскіх біблеізмаў (Koziara, 2009). Шматлікія занатаваныя польскія ўстойлівыя словазлучэнні і сентэнцыі ў беларускай мове не з яўляюцца знакавымі, як напр. замацаваныя ў час пантыфікату Яна Паўла ІІ: Не бойцеся! (Nie lękajcie się!), Паплыві на глыбіню (Wypłyń na głębię) і г.д. Якім чынам праблемныя месцы будуць прадстаўленыя ў новым перакладзе на беларускую мову? Які функцыянальны стыль мовы і якія моўныя адзінкі будуць абраныя для перакладу? Гэта пытанні да перакладчыкаў, прадстаўнікоў розных канфесій і проста беларусаў, неабыякавых да лёсу беларушчыны. Выкарыстанне досведу перакладаў Св. Пісання на іншыя мовы, у дадзеным выпадку на польскую, могуць дапамагчы ў выпрацоўцы метадалогіі і тэорыі перакладу Бібліі на беларускую мову. Нягледзячы на розніцу ў традыцыях перакладу, на рэлігійнасць грамадства, сёння прыклады перакладаў Бібліі ў Нарвегіі (2011 г.) (KK: 2012) ці ў Чэхіі (2009 г.) (даклад С. Шупы на секцыі) паказваюць, што імі можна зацікавіць грамадства, галоўнае, каб пераклад быў добры, што не заўсёды і на грунце не кожнай мовы абазначае адно і тое. Пра яго якасць сведчыць не толькі вернасць арыгінальнаму тэксту (хоць і гэта вельмі істотнае), але таксама адпаведныя сродкі мовы, на якую перакладаем, метафары і вобразы, якія дазволілі б стварыць адначасова зразумелы і дастаткова паэтычны беларускамоўны твор. Бібліяграфія 1. Біблейскае Таварыства ў РБ (2003). Новы Запавет. Мінск: Біблейскае Таварыства. 2. Родаў, Г. Я. (14 лістапада 2008). З гісторыі перакладаў Бібліі на ўсходнеславянскіх тэрыторыях, URL (доступ 03.09.2012): http:// bartnicki.livejournal.com/48397.html 3. Сурыновіч, Сяргей (7 красавіка 2012). Біблія, што зачыніла стагоддзе, URL (доступ 03.09.2012): bartnicki.livejournal.com/75291/html, друкаваная версія ў: Arche. Пачатак, 2012, 4. 4. Banak, Jerzy i Jańczuk, Leszek (2001). O ekumenicznym tłumaczeniu Nowego Testamentu, Roczniki Teologiczne Warszawsko-Praskie 1: 69 90. 5. Długosz-Kurczabowa, Krystyna (1998). Charakterystyka językowa eku me nicznego przekładu Ewangelii św. Mateusza, Przegląd Humanistyczny, 4: 65 97. Раздзел 10. Беларуская Біблія: праблемы і перспектывы навуковага перакладу

346 Ядвіга Казлоўская-Дода 6. KK (2012). Norweski przekład Biblii, URL (logowanie 03.09.2012): http://www.wiadomosciliterackie.pl/?norweski-przeklad-biblii,174, wersja papierowa: Wiadomości Literackie, 2012, nr 1. 7. Koziara, Stanisław (2005). Ekumeniczny przekład Nowego Testamentu (2001) w świetle tradycji polszczyzny biblijnej (zagadnienia wybrane), w Stanisław Mikołajczak i Tomasz Węcławski (red.), Język religijny dawniej i dziś. Materiały konferencji Gniezno, 3-5 czerwca 2004. T. II. Poznań: Wydawnictwo Poznańskie Studia Polonistyczne, 283-292. 8. Koziara, Stanisław (2009). Tradycyjne biblizmy a nowe polskie przekłady Pisma Świętego (ujęcie filologiczno-normatywne). Kraków: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Pedagogicznego. 9. Ks. Kiedzik, Mirosław (Nowy Testament) i ks. Warzecha, Julian (Psalmy), (red.) (2001). Pismo Święte Nowego Testamentu i Psalmy. Przekład ekumeniczny z języków oryginalnych, Warszawa: Towarzystwo Biblijne w Polsce. 10. Szczepińska, Bożena (1999). O słownictwie polskiego przekładu ekumenicznego Ewangelii św. Mateusza w Bogusław Kreja (red.), Tysiąc lat polskiego słownictwa religijnego. Gdańsk: Wydawnictwo UG, 223-252. ДРУГІ МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Працоўныя матэрыялы. Том 2 (2013)