Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш

Podobne dokumenty
Г.Ціванова, Мінск, БДУ Формы назоўнікаў у беларускіх тэкстах XVIII стагоддзя

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

UMCS. Маўленчая аснова і сацыяльная база супольнай кніжнапісьмовай мовы беларусаў і ўкраінцаў даўніх часоў

UMCS. Невялікім накладам у 100 асобнікаў у прыватным мінскім выдавецтве Права

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

Polsko-białoruskie związki literackie, językowe i kulturowe. 60-lecie Katedry Białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

ДА ДВАЦЦАЦІГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГII ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ Ў БЕЛАСТОКУ

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ (ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ)

Праблематыка транслітарацыі арабскаграфічных тэкстаў татараў Вялікага Княства Літоўскага ў кантэксце аналагічнай славянскай праблематыкі

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

Studia Białorutenistyczne 8/2014 UMCS

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

Droga ku wzajemnosci

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

PROGRAM XXIV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

МОВА ЯК ЗАМЕЖНАЯ Ў ПОЛЬШЧЫ І Ў СВЕЦЕ

МОВА ВІЦЕБСКАГА ЛЕТАПІСУ ПОМНІКА БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА XVII XVIIІ СТСТ.

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

UMCS. Евангелле ў перакладзе Васіля Цяпінскага (далей ЕЦ) увайшло ў гісторыю

Катэгорыя дыялагічнасці ў казанні Марціна Відзевіча на пахаванні Мікалая Крыштафа Радзівіла

АЎТАРЫ. Павел Баркоўскі кандыдат філасофскіх навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск).

Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа

Studia Białorutenistyczne 7/2013 UMCS. Новыя тэндэнцыі ў беларускіх гаворках. New tendencies in Belarusian dialects

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

UMCS. На мяжы ХХ ХХІ стагоддзяў у беларускай літаратуры можна канстатаваць. Беларуская літаратура мяжы ХХ ХХІ стст.: тэндэнцыі развіцця

З. І. Канапацкая Моўная асіміляцыя беларускіх татар. Цюрка-татарскiя запазычаннi ý беларускай мове.

We wszystkich publikacjach stosuje się tradycyjny system przypisów, które należy zamieszczać u dołu strony.

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

UMCS. Польскамоўны верш Krakow Адэлі з Устроні як ключ да разгадкі аўтарства паэмы Мачаха. Уводныя заўвагі

UMCS. Польска-беларускія моўныя адносіны можна разглядаць на некалькіх узроўнях: Ніна Баршчэўская / Nina Barszczewska

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.

PROGRAM XXV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

«Паэзія не бывае чужой ці нечай»

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

БАТАНІЧНЫ СЛОЎНІК ЗОСЬКІ ВЕРАС Да 90-годдзя выпуску ў свет

Rada Naukowa. Adres redakcji

UMCS. Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў

ПАМІЖ БЕЛАРУССЮ І ПОЛЬШЧАЙ Драматургія Сяргея Кавалёва. POMIĘDZY BIAŁORUSIĄ A POLSKĄ Dramaturgia Siarhieja Kawaloua.

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ

Гісторыя. Да пытання аб ролі палітычнай ідэалогіі ў развіцці беларускага нацыянальнага руху ў 19 - пачатку 20 ст.

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

UMCS. Адной з самых цікавых, але разам з тым і маладаследаваных старонак. Вадзім Корань / Vadim Koren. Гумар у Торбе смеху Караля Жэры

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

DATA I MIEJSCE OBRAD: 2-3 grudnia 2018 r. Uniwersyteckie Centrum Kultury Uniwersytetu w Białymstoku, ul. Ciołkowskiego 1 N, Białystok

EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2018/2019 JĘZYK BIAŁORUSKI

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Бунт тутэйшых супраць нацыі

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «ПОЛОЦКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ» ТРУДЫ

UMCS. Ёсць кнігі, напісаныя непрафесійнымі літаратуразнаўцамі (пісьменнікамі,

ROZPRAWY KOMISJI JĘZYKOWEJ

Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

МІФ ЯК МЕТАД ДАСЛЕДАВАННЯ ЭЛЕМЕНТАЎ КУЛЬТУРЫ Шода М.Ю. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск На мяжы XIX-XX ст. міф пачынае рабіцца не толькі

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Творчасць Яна Вiслiцкага ПРАПIЛЕI

социально-гуманитарные науки

Rada Naukowa. Recenzenci

Чорт, Янка Юхнавец ды беларуская літаратура

БЕЛАРУСКАЯ БІБЛІЯ: ПРАБЛЕМЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ НАВУКОВАГА ПЕРАКЛАДУ

UMCS. Жанна Некрашэвіч-Кароткая / Żanna Niekraszewicz-Karotkaja

З ВОПЫТУ АНАЛІЗУ БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІХ АРЭАЛЬНЫХ СЫХОДЖАННЯЎ

EGZAMIN MATURALNY 2012 JĘZYK BIAŁORUSKI

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

Гісторыя і памяць. XV XX стст.

Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Да праблемы вытокаў фармавання краёвай ідэі на пачатку ХХ ст. Алесь Смалянчук (Гродна-Варшава)

Гдзе тыя васількі, што ў вачах мігалі? Гдзе для смеху губы, гдзе на іх каралі? [2, т. 2, с. 249]

Лінгвадыдактычная навукова-педагагічная школа

Rada Naukowa. Adres redakcji

recenzje, ko Marek Waldenberg, Narody zależne i mniejszości naro- dowe w Europie Środkowo-Wschodniej. Dzieje konfliktów i idei,

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

А. І. Махнач БЕЛАРУСЬ У НАВУКОВАЙ І ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАЗІМІРА МАШЫНСКАГА

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Transkrypt:

Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш вымушаны заняць пэўную пазіцыю адносна праблемы пераемнасці паміж старым і новым беларускім пісьменствам. Назіранні над гістарычнымі зменамі беларускай літаратурнай мовы ў цэлым або супастаўленні асобных моўных фактаў старабеларускіх рукапісаў з іх адпаведнікамі ў XVIII-ХІХ стст. непазбежна прыводзілі даследчыкаў да гэтай праблемы і прымушалі заняць пэўную пазіцыю пры навуковым аналізе: разглядаць гэтыя змены як паступовыя, эвалюцыйныя перамены або як абсалютна новыя, рэвалюцыйныя з явы. Пры гэтым бясспрэчна, што менавіта XVIII ст., якое падаравала гісторыі шэраг літаратурных твораў, арыентаваных на жывую народную гаворку, з яўляецца водападзелам паміж плынямі старога і новага беларускага пісьменства. Я.Ф.Карскі пісаў, што ў XVIII ст. народная гаворка, прыкрыўшыся большай часткай польскім пісьмом, трапіла нават у літаратурныя помнікі, аднак беручы пад увагу нязначнае пашырэнне гэтых помнікаў, адсутнасць друкаваных выданняў, адзінкавасць рукапісных экземпляраў, ѐн вобразна называе мову гэтых помнікаў жывым нашчадкам лядашчага старога (у арыгінале живым наследником одряхлевшего старца ) [Карскі, 1922, с.3-4]. Назваў вобразна, але незразумела, ці быў гэты нашчадак спадкаемнікам. У 1951 г. Кандрат Крапіва (акадэмік Атраховіч К.К.) на той час загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР - у артыкуле для часопіса Полымя Аб некаторых пытаннях беларускай мовы піша:...беларуская літаратурная мова пасля двухсотгадовага перарыва не магла быць працягам старой літаратурнай мовы XVII стагоддзя. Занадта многа часу прайшло, і жывая мова беларускага народа, якая захавала ў цэлым сваю аснову, усѐ ж такі зведала значныя змены, асабліва ў слоўнікавым складзе. Для народа старая літаратурная мова была б малазразумелай, тым больш, што і раней... яна не зусім супадала з жывой [Крапіва, 1997, с.343].

Зазначым толькі, што і ніякая старая літаратурная мова (мова Сярэднявечча) не супадала, і не магла, і не павінна была супадаць з жывой. Адназначна выказваўся аб перарыве ў гісторыі беларускай літаратурнай мовы і славуты рускі мовавед М.М.Дурнаво: Цяперашняя беларуская мова з явілася толькі ў ХІХ ст., у аснове яе ляжыць адна з цэнтральнабеларускіх гаворак... Ні ў якай сувязі са старой заходнерускай літаратурнай мовай XV- XVIII стст. яна не знаходзіцца [Дурнаво, 1969, с.29-30]. Прафесар Л.М.Шакун у апошняй рэдакцыі падручніка для вну па гісторыі беларускай літаратурнай мовы слушна заяўляе, што XVIII ст. гэта не белая пляма і адзначае, што ў развіцці беларускай мовы яно стаіць на стыку старой і новай эпох, што творы новых літаратурных жанраў, якія нараджаліся ў гэты час, вобразна кажучы, можна лічыць перакідным мастом у новую беларускую літаратуру [Шакун, 1984, с.174]. Найбольш грунтоўна і паслядоўна гэта праблема разглядаецца аўтарамі двухтомнага акадэмічнага даследавання Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Аўтар І тома акадэмік А.І.Жураўскі падрабязна прасочвае працэс паланізацыі старабеларускай літаратурнай мовы, адзначае забарону яе выкарыстання ў дзяржаўным справаводстве (1696г.) і далейшае існаванне толькі ва ўніяцкіх выданнях XVIII п. ХІХ стст. (да забароны уніяцтва рускім царызмам). Ён катэгарычна адмаўляе пераемнаю сувязь паміж старой і новай беларускай літаратурнай мовай: калі б старабеларускай мовы не было зусім, мова драматычных твораў XVIII ст. ўсѐ роўна была б менавіта такой, якой яна зафіксавана ў вядомых помніках [Жураўскі, 1967, с.367]. Адразу пасля выхаду ў свет гэтай манаграфіі ў рэцэнзіі, названай Гісторыя працягваецца, А.Я.Баханькоў выказвае прынцыповую нязгоду з яе аўтарамі, маўляў, пры адсутнасці сувязі паміж старым і новым пісьменствам мы будзем мець справу з дзюма рознымі мовамі. Сувязь паміж старым і новым пісьменствам даводзіцца ім з гіпатэтычнай наяўнасці агульнанароднага моўнага элемента. Вось гэты агульнанародны моўны элемент, найбольш устойлівы і нейтральны як для старой, так і для новай

пісьменнасці, і быў асновай, якая паяднала новую пісьменнасць са старой і не дала ѐй перарасці ў абсалютна новую якасць. (...) пры перарыве старой пісьмовай традыцыі і фарміраванні новых стыляў у іншых гістарычных умовах маглі адпасці і сапраўды адпалі толькі спецыфічныя для асобных ранейшых стыляў (пераважна чужаземныя і архаічныя) моўныя элементы [Баханькоў, 1971, с.136]. Безумоўна, у другой палове ХХ ст. тое, што ўжывалася і было гвалтоўна выведзена з ужытку ў канцы XVII ст. будзе ўспрымацца як архаізм. Найбольш паслядоўным прыхільнікам ідэі пра бесперарыўнасць развіцця беларускай літаратурнай мовы быў прафесар Ул.В.Анічэнка. Ён адназначна сцвярджае, што непасрэдная пераемная сувязь старабеларускага пісьменства з беларускай нацыянальнай мовай ў галіне граматычнага ладу ў нас далѐка не раскрыта ў значнай меры з выніку недаацэнкі ролі пераемнасці і некаторага перабольшвання ролі народна-гутарковай мовы ў працэсе станаўлення і развіцця літаратурных нормаў [Анічэнка,1972, с.562]. Такім чынам, усімі мовазнаўцамі прызнаецца своеасаблівае месца мовы твораў XVIII ст. у гісторыі беларускай мовы і ніхто не называе іх узорамі старой літаратурнай мовы. Праблема пераемнасці паміж старой і новай беларускай літаратурнай мовай распадаецца на шэраг пытанняў, якія ўмоўна можна падзяліць на два блокі: 1 - Ці быў перарыў паміж старой і новай літаратурнай мовай? Калі быў, то перарыў чаго, існавання мовы ўвогуле або пісьмовых традыцый (графіка-арфаграфічных, граматычных, стылістычных)? 2 - Як кваліфікаваць мову твораў XVIII ст.: як новую літаратурную мову або як фіксацыю народнай гаворкі? Які змест укладваецца ў паняцце новая літаратурная мова? Большасць даследчыкаў, прызнае наяўнасць перарыву пісьмовых традыцый паміж старой і новай літаратурнай мовай. Пры гэтым усе адзначаюць немагчымасць перыяду абсалютнай адсутнасці мовы, нематы беларусаў.

Асобна спынімся на тым, што мову твораў XVIII ст. некаторыя даследчыкі расцэньваюць, як натуралізаваную фіксацыю народнай гаворкі і не лічаць яе літаратурнай. У сувязі з гэтым трэба адзначыць наступнае. Па-першае, пры дапамозе мовы ў камедыйных творах XVIII ст. (незалежна ад іх мастацкіх вартасцей) паказваецца суаднесенасць з пэўнай мясцовасцю. Гэта асабліва заўважна там, дзе героі прадстаўнікі розных народаў. Напрыклад, у Інтэрлюдыях гаворка Ліцвіна беларуская, Цыган гаворыць з украінскім акцэнтам, а для Раскольніка характэрна рускае з вялікай колькасцю царкоўнаславянізмаў маўленне; у Камедыі Каятана Марашэўскага выведзены на сцэну беларус Дзѐмка, беларускамоўны яўрэйкарчмар і польскамоўны Д ябал. Такім чынам, мова ў беларускіх (або шматмоўных) камедыйных творах XVIII ст. - сродак стварэння мастацкага вобраза і выражэння грамадзянскай пазіцыі аўтара. Па-другое, мова ніводнага з гэтых твораў не з яўляецца дакладнай паслядоўнай фіксацыяй пэўнай гаворкі. Хаця канкрэтная дыялектная аснова ў асобных творах прасочваецца даволі выразна: усх.-бел. асаблівасці - у мове персанажаў Смаленскіх камедый, пн.-ўсх. зах.-бел. у інтэрмедыі Вакханалія і Прамовах русіна. Для некаторых твораў з-за малого памеру або мастацкай недасканаласці паказаць прывязку да канкрэтнай гаворкі не ўдаецца, але і там у гаворцы беларуса (ліцвіна) абавязкова прысутнічаюць адметныя беларускія рысы. Найперш гэта фанетычныя беларусізмы: аканне - pasadziwszy na palicy, warona, pasciel (Зб.147,35), wada, ia tanu, kastur (Вакх.,20), пападзhтца, павидзися, к абhдни (См.,66б), нявидна, ня придзиць (См.,67б), шарсцинки, побядзителю (См.,70), ad capa (M.,15), w halawie (M.,15б), pauniutańka wady (Ц.,86б), pazdarawieła, pramudryje (Ц.,87); дзеканне і цеканне iedzie, bocian (Зб.147.,34), поидзі^о м, наводзиць, дзhцина (Інт., 99б), boyciasia, na toy powodzi (Вакх.,19), идзи, павидзися (См.,66б), susiedzi, nie ciaszko (M.,17), u chrudziach, kupić (Ц.,86б); гук ў-нескладовае не нашовши, наhвся (Інт,.100б), nedouho, wouk, z chlewou (Пр.рус.,15), ни гулявъ, попався (См.,66б), krou, da ahurcou (M.,16) і інш.

Імкненне да перадачы асаблівасцей маўлення, характэрнага для пэўнай мясцовасці, прывяло да адлюстравання дыялектных рыс. Так, у Смаленскіх камедыях перадаецца гук [р ]: брязгаць (См.,66б), пиряпhчку, в сваі^ом дворh (См.,67), дзяревня, цhрихъ, цяперь, ци ни придзиць (См.,67б); інтэрлюдыі адлюстроўваюць такую вузкалакальную з яву, як цоканне: не ворцы, науцысь (Інт.,99б). На граматычным узроўні таксама адзначым дыялектныя адрозненні. Напрыклад, прамое дапаўненне ў помніках, заснаваных на заходніх гаворках, выражана формамі Р.скл.: cepa dziarzać, sachi kiarawać (Вакх.,21), полацкія гаворкі паралельнае ужыванне Р. і В.: adpusci hrecha (m.,16), zakladu dadzerzać (M.,17 // sarwau jabłyczak (M.,16), datrymać zakład (M.,17), усходнія толькі В.скл.: взявшы свhчку (См.,67), кавярзень спляцеть (См.,69б); формы 3 ас. адз.л. дзеясловаў у пн.-усх. помніках маюць на канцы ць: идзhць, цhкhць (См.,67), kazeć, nie racieć (M.,14), stochnieć, lieć (Ц.,86б), помнікі з дыялектнай асновай Гродзеншчыны паказваюць паралельнае ужыванне форм: tuzaieć, idzieć (Вакх.,24) // wiedaie, kaze (Вакх.,23), а палескія толькі без ць: hadaie, ne wedaie, rozmaulaie (Чарт.,79). Кожны з аўтараў у працэсе работы над творам свядома арыентаваўся на жывыя народныя гаворкі і рабіў адбор моўных сродкаў адпаведна свайму густу і адчуванню мовы. Свядома або несвядома гэты адбор праводзіўся па двух крытэрыях: 1 стварэнне вобраза канкрэтнага героя, выхадца з пэўнай мясцовасці; 2 адрасаванасць твора многім чытачам або гледачам. Такім чынам, хаця выбар моўных сродкаў абсалютна адвольны, пры аналізе граматычных форм выяўляюцца агульныя тэндэнцыі ў развіцці і фарміраванні моўных літаратурных нормаў. Там, дзе матэрыял дазваляе вылучыць асноўны варыянт, ѐн, як правіла, адпавядае агульнанароднаму. Пры гэтым, калі аўтар ставіў за мэту перадаць мясцовы каларыт, то ўжываліся рэгіянальныя дыялектызмы. Тым не менш, нельга лічыць мову гэтых твораў прыналежнасцю беларускай нацыянальнай мовы, паколькі тэрмін нацыянальная суадносіцца з нацыяй, а беларуская нацыя, як вядома, фарміравалася ў ХІХ

ст. Нацыянальная мова мова стандартная; яе нормы з агульнаўжывальных, звыклых ператварыліся ў кадыфікаваныя, абавязковыя, замацаваныя ў граматыках, слоўніках, падручніках. Разам з тым мова твораў XVIII ст. моцна адрозніваецца ад старабеларускай літаратурнай мовы, паколькі апошняя паступова на працягу некалькіх стагоддзяў эвалюцыянавала ад кніжна-славянскай традыцыі ў бок жывой беларускай мовы, так і не наблізіўшыся да яе ўшчыльную. Лѐс прапанаваў нашай мове варыянт рэвалюцыйнага развіцця, адрынуўшы ўсѐ напрацаванае ў галіне афіцыйна-справавога пісьменства, рэлігійнага, летапіснага і іншых свецка-мастацкіх жанраў. І ў гэтым сэнсе адмаўляць наяўнасць перарыву ў развіцці мовы нам падаецца немагчымым. Аднак, незалежна ад таго эвалюцыйна або рэвалюцыйна развіваецца мова, у яе гісторыі вылучаюцца стары і новы перыяды. Прынцыповае адрозненне паміж імі ў характары моўнай асновы ідэала, на які арыентуецца аўтар. Мова новага перыяду, або новая літаратурная мова, - гэта мова, якая мае народнагутарковую аснову. Пры гэтым нацыянальная (стандартная) мова гэта вышэйшая ступень у развіцці мовы. Таму, на нашу думку, помнікі беларускага пісьменства XVIII ст. варта кваліфікаваць як узоры новай беларускай літаратурнай мовы данацыянальнага перыяду. Тыпалагічна блізкімі да іх з яўляюцца Прамова Мялешкі (п. XVII ст.) і Ліст да Абуховіча, якія па традыцыі разглядаюцца ў кантэксце гісторыі старабеларускай літаратурнай мовы. Думаецца, і да іх можна прыстасаваць выказванне А.І. Жураўскага: калі б старабеларускай мовы не было зусім, мова гэтых твораў усѐ роўна была б менавіта такой. Прынятыя скарачэнні: Вакх. інтэрмедыя Bacchanalia 1725, Вільнюс, Дзярж. Гіст. архіў, фонд 1135, вопіс 2, адз.захавання 89, сс.19 28. Зб.147 вершы са зборніка Silva rerum, Вільнюс, Дзярж. Гіст. архіў, фонд 1135, вопіс 2, справа 147. Інт. інтэрлюдыя 2, Санкт-Пецярбург, Дзярж. Публ. Бібліятэка, вопіс ОСРК, QXIV 19, сс.99 100б. М. Камедыя Каятана Марашэўскага ў зб. Забельскай калегіі, Вільнюс, Цэнтральная бібліятэка Акадэміі навук, фонд 18, рукапіс 1.

Пр.рус. Прамовы русіна (Concio Rutena), Вільнюс, Дзярж. Гіст. архіў, фонд 1135, вопіс 2, адз.захавання 89, сс.15-17. См. інтэрмедыі са зборніка Смаленскай семінарыі, Санкт-Пецярбург, Дзярж. Публ. Бібліятэка, вопіс ОСРК, QXVІІІ 168, сс.66-70б. Ц. камедыя Доктар па прымусу Міхала Цяцерскага ў зб. Забельскай калегіі, Вільнюс, Цэнтральная бібліятэка Акадэміі навук, фонд 18, рукапіс 1. Чарт. Зборнік польскіх і рускіх вершаў з бібліятэкі Чартарыскіх ( 2337) у Кракаве. Літаратура: 1. Аниченко В.В. Из истории белорусского литературного языка // Известия АН СССР. Серия литературы и языка. 1972, вып.6. 2. Баханькоў А.Я. Гісторыя працягваецца // Весці АН БССР. Серыя грамадск. навук. 1971, 3. С.134 137. 3. Дурново Н.Н. Введение в историю русского языка. М.: Наука, 1969. 4. Жураўскі А.І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Мн., Навука і тэхніка, 1967. 5. Карский Е.Ф. Белорусы. Пг., 1922. Т.3, кн.3. 6. Крапіва Кандрат. Аб некаторых пытаннях беларускай мовы // Збор твораў у 6-ці тамах. Т.2, Мн., 1997. 7. Шакун Л.М. Образование белорусского национального литературного языка //Вопросы образования восточнославянских языков. М.: Изд-во АН СССР, 1962. 8. Шакун Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, выд. 2-е, перапрацаванае. Мн., Універсітэцкае, 1984. - Апублікавана: Жыццѐм і словам прысягаючы... : да 85-годдзя заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктара філалагічных навук, прафесара Міхася Яўгенавіча Цікоцкага. Зборнік навуковых прац/ - Мінск Адукацыя і выхаванне, 2007. с.283 290.