ARCHE 6 (105) ýðâåíü 2011
6-2011 6-2011 Íàâóêîâû, íàâóêîâà-ïàïóëÿðíû, ãðàìàäçêà-ïàë³òû íû ³ ë³òàðàòóðíàìàñòàöê³ àñîï³ñ «ARCHE Ïà àòàê» âûäàåööà çü âåðàñüíÿ 1998 ãîäó øòîìåñÿö. ÐÝÄÀÊÖÛß: Âàëåð Óëàäç³ìåðàâ³ Áóëãàêà ãàëî íû ðýäàêòàð Àëÿêñàíäàð Ïàøêåâ³ íàìåñüí³ê ãàëî íàãà ðýäàêòàðà ³êòàð Æûáóëü ðýäàêòàð Àëåíà Êàçëîâà ñàêðàòàðêà ðýäàêöû³ Àëÿêñàíäðà Ìàêàâ³ê ðýäàêòàð Ñÿðãåé Áàõóí ðàñïà ñþäí³ê Óêëàäàíüíå íóìàðó Àíäðýé Ìàöóê ARCHE is a Partner of European Cultural Journals Network Eurozine (www.eurozine.com) Àäðàñ äëÿ äîï³ñà : ARCHE, à/ñ 3, 220018, Ìåíñê-18. E-mail: arche@arche.org.by. Òýë. (029) 550-79-69. àñîï³ñ ìîæíà çàìîâ³öü ó ðàñïà ñþäí³êà : Áàðàíàâ³ û Ðóñëàí Ðàâÿêà, ï/ñ 13, 225409, Áàðàíàâ³ û-9, òýë. (029) 767-20-37. Áåðàñüöå ²ãàð Áàðàíî ñê³, òýë. (0162) 25-61-55, (029) 8-000-157. ³öåáñê Áàðûñ Õàìàéäà, òýë. (029) 892-24-01. Ãàðîäíÿ Ýäâàðä Äìóõî ñê³, òýë. (029) 133-87-17. Ãîìåëü Ëàðûñà Ø ûðàêîâà, òýë. (029) 341-66-94; Äçÿí³ñ Ôåäàðýíêà, òýë. (029) 733-55-22. Ìàã³ë Àëåñü Àñ³ïöî, òýë. (0222) 25-57-85, (029) 625-57-85. Ìàçûð-Êàë³íêàâ³ û Âàäç³ì Äàìàðàä, òýë. (029) 732-75-93 Ìàëàäý íà Àëåñü Êøòàëüòíû, òýë. (044) 792-36-88, (033) 602-19-74. Ìåíñê Ñÿðãåé Áàõóí, òýë. (029) 724-54-56, 624-54-56. Íàâàïîëàöàê ²ðûíà Áåëüñêàÿ, òýë. (029) 296-15-73. Øóêàåì ðàñïà ñþäí³êà çü ³íøûõ ìÿñüö³íà. Ïàäï³ñêà íà àñîï³ñ «ARCHE Ïà àòàê» ïðûìàåööà âà ñ³õ àääçÿëåíüíÿõ «Áåëïîøòû». Çàñíàâàëüí³ê: Àíäðýé Äûíüêî. Âûäàâåö: óñòàíîâà «Ðýäàêöûÿ àñîï³ñó «Àðõý-Ïà àòàê». Ïàñüâåä àíüíå àá ðýã³ñòðàöû³ ïýðûÿäû íàãà âûäàíüíÿ ¹ 1184 àä 04 ñòóäçåíÿ 2009 ã., âûäàäçåíàå ̳í³ñòýðñòâàì äðóêó ³ ³íôàðìàöû³ Ðýñïóáë³ê³ Áåëàðóñü. Ðàçüë³êîâû ðàõóíàê 3015900350012. Àääçÿëåíüíå ¹522 ÀÀÒ «Áåë³íâýñòáàíê» ó ã. Ìåíñêó. Êîä áàíêà 739. ÓÍÏ 101587161. ISSN 1392-9682 Þðûäû íû àäðàñ: âóë. Íàâàâ³ëåíñêàÿ, 24/1À, êàá. 2Ï, 220053, Ìåíñê. Öàíà äàìî íàÿ. Ðýäàêöûÿ íå âÿðòàå ³ íå ðýöýíçóå ðóêàï³ñà. Ðýäàêöûÿ ðýäàãóå ìàòýðûÿëû, ïðûíÿòûÿ äà äðóêó. Ïàäï³ñàíà äðóê 27.06.2011. Âûõàä ó ñüâåò 30.06.2011. Ôàðìàò 70õ100 1/16. Äðóê àôñýòíû. Ãàðí³òóðà Øêîëüíàÿ. Íàêëàä 800 àñîáí³êà. Çàìîâà Íàäðóêàâàíà ç ãàòîâûõ äûÿïàçûòûâà çàêàç ûêà äðóêàðí³ ÒÀÀ «Ïàë³êðàôò», âóë. Êíîðûíà, 50, 220103, Ìåíñê. ËÏ ¹ 02330/0131696 àä 30.04.2004. Ó àôàðìëåíüí³ ïåðøàé ñòàðîíê³ âîêëàäê³ âûêàðûñòàíàÿ êàðö³íà ³òàëüÿíñêàãà ìàñòàêà Áýðíàðäà Áýëîòà (Êàíàëåòà) (1721 1780) «Ýëåêöûÿ Ñòàí³ñëàâà À ãóñòà Ïàíÿòî ñêàãà». Àðûã³íàë êàðö³íû çàõî âàåööà Êàðàëå ñê³ì çàìêó Âàðøàâå. Äûçàéí âîêëàäê³ - ßãîð Øóìñê³. Ðýäàêöûÿ äçÿêóå çà äàïàìîãó ïðû ïàäáîðû ³ëþñòðàöû³ äà âîêëàäê³ äûðýêòàðó Íàöûÿíàëüíàãà ìóçåÿ «Ïàëàö âÿë³ê³õ êíÿç ë³òî ñê³õ» ó ³ëüí³ Â³äàñó Äàë³íñêàñó. «ARCHE Ïà àòàê», 2011 Ïàäï³ñíû ³íäýêñ 00345 ARCHE on-line: http://arche.by
6-2011 ÇÜÌÅÑÒ ÏÐÀÄÌÎÂÀ ÀÍÄÐÝÉ ÌÀÖÓÊ. Забытае стагоддзе... 5 ÏÀ ÍÎ ÍÀß ÂÀÉÍÀ ÄÇ̲ÒÐÛÉ Â²ÖÜÊÎ. Шведскае наступленне 1702 г. у Вялікім Княстве Літоўскім і спроба рэстаўрацыі Сапегаў...8 ÀÄÀÌ ÏÅÐËÀÊÎ Ñʲ. Вобраз беларускіх гарадоў Вялікага Княства Літоўскага ў дзённіку ваеннай выправы князя Максімільяна Эмануэля фон Вюртэмберг-Віненталя...63 ÓÍÓÒÐÀÍÀß ÏÀ˲ÒÛÊÀ ÌÅ ÛÑËÎÂÀÑ Þ ÀÑ. Сацыяльныя і палітычныя праблемы на павятовых сойміках Літвы ў XVIII ст....74 ÐÎÁÅÐÒÀÑ ÞÐÃÀÉÖ²Ñ. Парламенцкая дзейнасць паслоў з віленскага сойміка ў сойме Рэчы Паспалітай у 1717 1793 гг....90 ÀÍÄÐÝÉ ÌÀÖÓÊ. Унутрыпалітычная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім у сярэдзіне ХVIII ст. у сувязі з падзелам Астрожскай ардынацыі...115 ÌÎͲÊÀ ÞÑÓÏβ. Палітычныя ваганні шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў часы Аўгуста ІІІ і Станіслава Аўгуста Панятоўскага...142 ÇÍÅØÍßß ÏÀ˲ÒÛÊÀ ÝËÌÀÍÒÀÑ ÌßÉËÓÑ. Узаемадачыненні Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі паводле матэрыялаў «Поўнага збору законаў Расійскай імперыі» за 1649 1771 гг.... 159 ÌÀÊÑ²Ì ÀͲѲÌÀ. Канфлікты на памежжы Расіі і Рэчы Паспалітай у сярэдзіне XVIII ст.... 180 ÃÀÑÏÀÄÀÐÊÀ ²ÐÛÍÀ ʲÒÓÐÊÀ. Асветніцтва і аграрныя рэформы ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове XVIII ст....203 ÐÀÌÓÍÅ ØÌ²ÃÅËÜÑʲÖÅ-ÑÒÓÊÅÍÅ. Праверка дзейнасці Скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага ў 1792 1793 гг....231
6-2011 ÂÎÉÑÊÀ ÒÎÌÀØ ÖßÑÅËÜÑʲ. Узброеныя сілы ВКЛ падчас вайны за польскую спадчыну ў 1733 1735 гг.... 246 ÌÀÐÛÞØ ÌÀÕÛÍß. Войска Вялікага Княства Літоўскага ў пачатковы перыяд дзеянняў Вайсковай камісіі Вялікага Княства Літоўскага... 260 ÃÐÀÌÀÄÑÒÂÀ ÄÝÂ²Ä ÀËÜÒÎ ÝÍ. Natione Polonus і Naród Szlachecki. Два міфы нацыянальнага самавызначэння і шляхецкай салідарнасці... 318 ÞÐÛÉ ÃÀÐÄÇÅÅ. Гарадскія эліты Гародні ў Новы час... 348 ÐÎÁÅÐÒÀÑ ÞÐÃÀÉÖ²Ñ. Гарадскія праблемы Вільні на паседжаннях віленскага сойміка ў XVIII ст.... 368 ÊÀÍÔÅѲ² ÃÀÍÍÀ ÏÀ ËÎ ÑÊÀß. Вобраз чужынцаў ва ўспрыняцці клеру Вялікага Княства Літоўскага другой паловы XVII XVIII стагоддзяў...382 ÌÅ ÛÑËÎÂÀÑ Þ ÀÑ. Рэлігійныя спрэчкі паміж каталікамі-ўніятамі і праваслаўнымі ў першай палове XVIII ст....395 ÏÅÐÑÀÍÀ˲² ÄÀÐÛÞØ ÐÎËÜͲÊ. Караль Станіслаў «Пане Каханку» ды іншыя Радзівілы перыяду панавання караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага... 404 ²ÄÀÑ ÄÀ˲ÍÑÊÀÑ. Апошні вялікі гетман Вялікага Княства Літоўскага Шыман Касакоўскі... 428 ÌÅÌÓÀÐÛ Ì²ÕÀË ÊËÅÀÔÀÑ ÀòÍÑʲ. Успаміны пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1794 г....461 ÏÀËÅ̲ÊÀ ²ÃÀÐ ØÀ ÓÊ. Некалькі заўваг з нагоды карыснага выдання...723
ÃÀÍÍÀ ÏÀ ËÎ ÑÊÀß КАНФЕСІІ ÃÀÍÍÀ ÏÀ ËÎ ÑÊÀß Âîáðàç óæûíöà âà ñïðûíÿöö³ êëåðó Âÿë³êàãà Êíÿñòâà ˳òî ñêàãà äðóãîé ïàëîâû XVII XVIII ñòàãîääçÿ Íà ïàäñòàâå òýêñòà ãàðàäçåíñê³õ êëÿøòàðíûõ õðîí³ê Вобраз чужынца ў чалавечай свядомасці адзін з найбольш выразных, надзеленых характэрнымі рысамі. У ім выяўляецца найбольшая колькасць стэрэатыпаў ва ўспрыняцці розных народаў у розныя гістарычныя перыяды. Замацаваныя за рознымі народнасцямі эпітэты адлюстроўваюць гісторыю дачыненняў паміж этнасамі, выяўляюць агульнае ўспрыняцце людзьмі прадстаўнікоў таго ці іншага народа. Даследаванне стэрэатыпных вобразаў чужынцаў дазваляе нам глыбей вывучыць ментальнасць таго народа, які ёсць носьбітам гэтых стэрэатыпаў, а таксама ягоную гісторыю. Найбольш яскравыя апісанні прадстаўнікоў іншых народаў з яляюцца ў дзённіках падарожжаў, калі аўтары тэкстаў выступаюць у ролі своеасаблівых этнографаў, якія імкнуцца занатаваць самыя істотныя адметныя рысы Ãàííà Ïà ëî ñêàÿ êëàñ³ íû ô³ëîëàã, âûïóñêí³öà àñï³ðàíòóðû ²íñòûòóòà ã³ñòîðû³ Íàöûÿíàëüíàé àêàäýì³³ íàâóê Áåëàðóñ³. Çàéìàåööà âûâó ýííåì ðûìñêàé ë³òàðàòóðû ³ ëàö³íàìî íûõ êðûí³ö ïà ã³ñòîðû³ Âÿë³êàãà Êíÿñòâà ˳òî ñêàãà. Ðûõòóå äà àáàðîíû êàíäûäàöêóþ äûñåðòàöûþ «Ãàðàäçåíñê³ÿ êëÿøòàðíûÿ õðîí³ê³ ÿê êðûí³öà äà âûâó ýííÿ ã³ñòîðû³ ãîðàäà (XVII XVIII ñò.)». Ó ¹ 1 2 «ARCHE» çà 2010 ãîä áû íàäðóêàâàíû ÿå àðòûêóë «Ìàäýëÿâàííå ñ³ìâàë³ íàãà âîáðàçó Ãàðîäí³ XX ïà àòêó XIX ñò.». 382 ARCHE 6 2011
ÂÎÁÐÀÇ ÓÆÛÍÖÀ ÂÀ ÑÏÐÛÍßÖÖ² ÊËÅÐÓ... чужынцаў і элементы культуры, што выклікалі ў іх найбольшае здзіўленне 1. Сустрэча ж з іншаземцамі на ўласнай тэрыторыі нярэдка была звязаная з сітуацыяй пагрозы, бо чужынцамі часта былі вайскоўцы варожага войска. Вобраз іншаземца, створаны ў падобных абставінах, набывае рысы «ворага», якія могуць замацоўвацца ў свядомасці прадстаўнікоў пэўнага народа і функцыянаваць на працягу доўгага часу, захоўваючы такім чынам памяць пра гістарычныя падзеі. Глыбіннае стаўленне народа да прадстаўнікоў іншых нацыяў захоўваецца ў ягонай мове: на лексічным узроўні (у акрэсленнях пэўных этнасаў, звязаных з імі ўстойлівых спалучэннях, словах, утвораных ад назваў этнасаў і г. д.) і ў фальклоры. Гэтыя стэрэатыпы часта захоўваюцца ў памяці народа падсвядома, засвойваюцца разам з веданнем роднай мовы. Даследаваннем падобных праяваў нацыянальных стэрэатыпаў займаецца этналінгвістыка 2. Мэтаю нашай працы быў аналіз экспліцытных выяўленняў стаўлення да розных народаў у тэкстах кляштарных хронік. Акрамя таго, у працы праводзіцца аналіз лінгвістычных асаблівасцяў некаторых фрагментаў тэксту. Прадмет нашага даследавання прэзентацыя прадстаўнікоў розных народнасцяў у тэкстах гарадзенскіх кляштарных хронік другой паловы XVII XVIII стст. Хоць гэтыя тэксты ствараліся ў манаскім асяроддзі ды прызначаліся для саміх манахаў, іх параўнанне з іншымі крыніцамі гэтага самага перыяду сведчыць пра агульнасць стэрэатыпаў, уласцівых розным катэгорыям грамадзянаў ВКЛ як шляхце, так і духавенству. Падобнае адзінства светапоглядаў зразумелае, калі згадаць пра цесныя ўзаемасувязі, якія злучалі клер і шляхту ў перыяд Рэчы Паспалітай, а таксама пра карыстанне духавенствам палітычнымі правамі ды ягоны актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці дзяржавы. Крыніцаю для гэтага даследавання паслужылі пяць хронік, створаныя ў акрэслены перыяд у трох гарадзенскіх каталіцкіх мужчынскіх кляштарах: бернардзінскім 3, 1 Гл.: напрыклад: Odkrywanie Europy. Podróże w czasach renesansu i baroku. Gdańsk, 1998. S. 238; Mączak A. Życie codzienne w podróżach po Europie w XVI i XVII w. Warszawa, 1978; Partyka J. Rzeczpospolita, Europa i reszta świata: obraz «innego» i «obcego» w staropolskich dziennikach podróży // Barok. Historia Literatura Sztuka. 2006. Półrocznik XIII/2 (26). Warszawa, 2006. S. 129 138. 2 Гл., напрыклад: Językowy obraz świata / Red. J. Bartmiński. Lublin, 1990; Stereotyp jako przedmiot lingwistyki. Teoria, metodologia, analizy empiryczne / Red. J. Anusiewicz, J. Bartmiński. Wrocław, 1998. 3 Digon Th. Conventus et guardianatus Grodnensis sub titulo s. Crucis inventionis // Chronologia Ordinis Fratrum Minorum de Observantia provinciae Minoris Poloniae et Magni Ducatis Lithuaniae // Archiwum Prowincji Bernardynów w Krakowie. Zesp. M, sygn. 25, k. 315 332, апублікавана: Новая наратыўная крыніца па гісторыі кляштара бернардзінцаў у Гародні / Публ. Г. Г. Паўлоўскай // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 9. Мінск, 2008. С. 247 286; Historia domowa klasztoru Grodzieńskiego XX Bernardynów... od roku 1763 D. 2 Lipca zaczęta, Księga I: 1763 1775 // Biblioteka Narodowa. Zakład Rękopisów. Biblioteka Ordynacji Zamojskich. Sygn. 1798. 86 k.; Historia domowa klasztoru Grodzieńskiego XX Bernardynów... od roku 1776 d. 1 Stycznia zaczęta, Księga II: 1776 1792 // Vilniaus universiteto biblioteka. Rankraščių skyrius (VUB RS). F. 4 А-391, 85 l.; Kronika zakonu bernardynów grodzieńskich z lat 1677 1783 // Biblioteka Naukowa Polskiej Akademii Umiejętności i Polskiej Akademii Nauk w Krakowie. Rkps 369. 257 k. ARCHE 6 2011 383
ÃÀÍÍÀ ÏÀ ËÎ ÑÊÀß кармеліцкім 4, езуіцкім 5. Хронікі пісаліся пераважна на лацінскай мове (з польскамоўнымі ўстаўкамі). У якасці параўнаўчага матэрыялу былі выкарыстаныя вынікі даследавання польскага гісторыка Аляксандры Невяры, якая ў апошнія гады апрацавала шматлікую польскамоўную мемуарную і дзённікавую літаратуру шляхецкага паходжання XVI XIX стст. 6 На старонках кляштарных хронік у розных кантэкстах згадваюцца шмат якія народы, аднак не ўсе з іх надзеленыя пэўнымі эпітэтамі ці выяўляюць стаўленне да іх з боку аўтараў. Найбольш выразная прэзентацыя ў хроніках народаў-ворагаў. У XVII XVIII стст. гэта былі жыхары Маскоўскай дзяржавы, сярод якіх былі і паўднёва-ўсходнія народы (скіфы, татары, калмыкі), а таксама прусакі. Самая вялікая колькасць ацэначных выказванняў узнікае ў тэкстах хронік у напружаныя палітычныя перыяды: падчас войнаў, паўстанняў, падзелаў Рэчы Паспалітай. Акрамя ворагаў, у хроніках згадваюцца іншыя народы, да якіх аўтары ставіліся нейтральна. Розныя, нават супрацьлеглыя ацэнкі даюцца ў тэкстах габрэям. Перад тым, як перайсці да разгляду вобразаў чужынцаў, варта спыніцца на ўласнай нацыянальнай самаідэнтыфікацыі аўтараў. Вядома, што канцэпт нацыі і этнічнай тоеснасці ўзнік і распаўсюдзіўся ў Еўропе ў ХІХ ст., а да таго часу пераважала канфесійная і дзяржаўная ідэнтыфікацыя асобаў. У сувязі з шматэтнічнасцю Рэчы Паспалітай у цэлым і Вялікага Княства Літоўскага ў прыватнасці атаясамліванне асобы з дзяржаваю аўтаматычна не вызначае нацыянальнай прыналежнасці чалавека. Падобная сітуацыя назіраецца і ў тэкстах хронік. Можна заўважыць высокую самаідэнтыфікацыю аўтараў з дзяржаваю. У хроніках дастаткова часта згадваюцца акрэсленні Радзімы, да якіх звычайна дадаецца прыналежны прыназоўнік наш, наша: nostra Lithuania (наша Літва), nostrum Regnum (наша Каралеўства), Patria nostra (наша Бацькаўшчына), noster populus (наш народ). Найчасцей гэта характэрна для хронікі кармелітаў босых і другой часткі «Дамавой гісторыі бернардзінцаў». Часам для азначэння народа і дзяржавы Рэчы Паспалітай ужываецца проста займеннік «мы» 7. «Нашай» называецца «залатая 4 Хроніка кляштара кармелітаў босых у Гародні // VUS RS. F. 3, b. 2377. 122 l. [Дадзеная хроніка напісаная на лацінскай мове і пачынаецца са словаў «Anno Domini 1652», але вокладка яе страчана, дзеля чаго арыгінальную лацінамоўную назву хронікі аднавіць на сённяшні дзень немагчыма. Назва «Хроніка кляштара кармелітаў босых у Гародні» пераклад на беларускую мову польскамоўнага запісу ў каталогу Бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта]. 5 Letterae annuae et historiae residentiae et collegii grodnensis Societatis Iesu // Archivum Romanum Societatis Iesu. Lithuanica. 6 Niewiara A. Wyobrażenie o narodach w pamiętnikach i dziennikach z XVI XIX wieku. Katowice, 2000; Niewiara A. Moskwicin Moskal Rosjanin w dokumentach prywatnych: Portret. Łódź, 2006; Niewiara A. Kształty polskiej tożsamości: Potoczny dyskurs narodowy w perspektywie etnolingwistycznej (XVI XX w.). Katowice, 2010. 7 Хроніка кляштара кармелітаў босых F. 32. 384 ARCHE 6 2011
ÂÎÁÐÀÇ ÓÆÛÍÖÀ ÂÀ ÑÏÐÛÍßÖÖ² ÊËÅÐÓ... польская вольнасць» 8, «нашымі» ёсць польскі кароль ці каралева 9, сустракаецца таксама «наш клімат» Каралеўства Польскага 10. У тэкстах хронік не заўважаецца дыферэнцыяцыі паміж ВКЛ і Рэччу Паспалітай. Адасобленасць Літвы відаць толькі ў навінах царкоўнага характару, дзе асобнаю адміністрацыйнаю адзінкаю выступае Літоўская правінцыя ордэнаў. У якасці сталіцы дзяржавы на старонках хронік згадваецца Варшава, Вільня ж выступае звычайна толькі ў царкоўным кантэксце. Некалькі апісанняў дзяржаўных падзеяў, звязаных з Вільняю, ёсць у «Дамавой гісторыі бернардзінцаў» (святкаванне гадавіны Канстытуцыі 3 мая 11, перамяшчэнне войскаў (1764) 12 ). Аднак гэта ўсё ж не сведчыць пра разуменне Вільні як сталічнага горада, цэнтрам палітычнага жыцця ў любым выпадку застаецца Варшава. Аднойчы ў хроніках акрэсленне «палякі» выкарыстоўваецца для азначэння «чужых». Гаворка ідзе пра прыезд у Горадню братоў таго самага ордэна, але з «Польшчы» 13. У гэтым выпадку складана з упэўненасцю сказаць, што азначае гэтае акрэсленне, але найбольш верагодна, што гаворка ідзе пра братоў з Польскай правінцыі ордэна. У іншых выпадках словам «палякі» акрэсліваюцца грамадзяне Рэчы Паспалітай, з якімі самі аўтары цалкам сябе атаясамліваюць. Такім чынам, аўтары хронік самаідэнтыфікуюцца з аб яднанай літоўскапольскай дзяржавай Рэччу Паспалітай са сталіцаю ў Варшаве. Ідэнтыфікацыі выключна з ВКЛ ці паводле этнічнай прыкметы ў тэкстах хронік нідзе не відаць. Падобнае стаўленне да ўласнай дзяржавы было ўласцівае шырокім колам шляхты Вялікага Княства Літоўскага. Павел Лойка ў дачыненні другой паловы XVI пачатку XVII стст. вылучаў тры тыпы шляхецкага патрыятызму: 1) разуменне пад «Айчынаю» Вялікага Княства, а пад «дзяржаваю» Рэчы Паспалітай; 2) разуменне пад «Айчынаю» Рэчы Паспалітай як сукупнасці Кароны Польскай і ВКЛ; 3) атаясамліванне Рэчы Паспалітай і «Айчыны» 14. Прыярытэтнасць у грамадстве такіх вартасцяў, як «адзінства» і «згода», атаясамліванне паняццяў «дзяржава» і «Айчына» ўплывалі на развіццё трэцяга тыпу патрыятызму 15, які стаў паўсюдным у XVIII ст. 8 Хроніка кляштара кармелітаў босых F. 35 v. 9 Тамсама. F. 33 v, 34, 34 v, 39 v. 10 Тамсама. F. 121. 11 Historia domowa Ks. 2. K. 77 v. 12 Historia domowa Ks. 1. K. 3. 13 Historia domowa Ks. 2. K. 2, 2 v, 4 v. 14 Лойка П. А. Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы XVI XVIII ст. Мінск, 2001. С. 87. 15 Тамсама. С. 88 94. ARCHE 6 2011 385
ÃÀÍÍÀ ÏÀ ËÎ ÑÊÀß Æûõàðû Ìàñêî ñêàé äçÿðæàâû З вобразаў іншых народаў на старонках хронік найчасцей і найбольш экспрэсіўна згадваюцца ўсходнія суседзі Рэчы Паспалітай жыхары Маскоўскай дзяржавы. У лацінскамоўных тэкстах для акрэслення гэтага народа ўжываюцца тэрміны Moschi, Moschovitae, (moschoviticus) 16, у XVIII ст. сустракаюцца таксама тэрміны Russi 17, Rossi 18, Rossii 19, Rossiaci 20. Дзяржава пры гэтым называецца Moschovia 21, Moscovitia 22, у позніх тэкстах таксама Russia 23, Rossia 24, Imperium Russicum 25. У польскамоўнай частцы «Дамавой гісторыі бернардзінцаў» ужываюцца тэрміны Moskwa 26, Moskale 27. «Расія» як афіцыйная назва дзяржавы, як вядома, увайшла ва ўжытак толькі падчас кіравання Пятра І, але па-за межамі краіны гэтая назва і надалей выкарыстоўвалася паралельна з іншымі, традыцыйнымі, аж да таго, што ў польскай прэсе яшчэ нават у канцы ХІХ ст. з яўляліся пратэсты супраць ужывання новага тэрміна 28. У хроніках назвы «Расія», «Русія» і дэрываты ад іх сталі выкарыстоўвацца ў езуіцкіх гісторыях пасля 1733 г., у 1782 г. у кармеліцкай хроніцы, а ў хроніках бернардзінцаў, аналізаваных намі, яны не былі выкарыстаныя. Трэба пры гэтым адзначыць, што ордэн бернардзінцаў вылучаўся сярод іншых актыўнаю місіянерскаю дзейнасцю сярод усіх пластоў грамадства і ягоныя члены найбольш кантактавалі з простым насельніцтвам 29. У сувязі з гэтым ужыванне ў тэкстах, створаных манахамі гэтага ордэна, старых назваў можа сведчыць пра пашыранасць у тагачаснай размоўнай мове менавіта такой тэрміналогіі. У хроніках кармелітаў і езуітаў этнонім «масква» таксама выкарыстоўваўся на працягу ўсяго часу іх вядзення. Ужыванне паралельна з ім афіцыйнай тэрміналогіі ў тэкстах езуітаў можа быць звязанае са спецыфічным 16 Хроніка кармелітаў босых ; Historia domowa Ks. 1; Ks. 2; Letterae annuae... Sign. 40, f. 160, 161, 290, 342; sign. 47, f. 114; sign. 49, f. 31 v, 32, 32 v, 33, 33 v, 34, 34 v; sign. 50, f. 101 v; sign. 51, f. 213, 272; Digon Th. Conventus et guardianatus K. 332, 339; Новая наратыўная крыніца... C. 268. 17 Хроніка кармелітаў босых F. 43 v. 18 Letterae annuae... Sign. 49, f. 32, 32 v. 19 Тамсама. F. 31 v, 32 v, 33 34. 20 Тамсама. F. 31 v, 32 v, 33 34; sign. 50, f. 101 v. 21 Хроніка кармелітаў босых F. 31 v, 35 v, 43, 47 47 v, 113 v; Letterae annuae... Sign. 40, f. 290; sign. 45, f. 5; sign. 46, f. 37; sign. 47, f. 114; sign. 50, f. 20 (варыянт: Moscovia). 22 Хроніка кармелітаў босых F. 25. 23 Тамсама. F. 43; Letterae annuae... Sign. 49, f. 32 v. 24 Хроніка кармелітаў босых F. 109. 25 Тамсама. F. 47. 26 Historia domowa Ks. 1. K. 3. 27 Historia domowa Ks. 1. K. 3, 3 v, 50 v. 28 Больш падрабязна гл.: Niewiara A. Moskwicin Moskal Rosjanin S. 32 33. 29 Ганчарук І. Каталіцкія манаскія ордэны ў Беларусі ў 1770-х 1820-х гг. (Спецыфіка духоўнасці і фармацыйныя дамы) // Гістарычны альманах. Т. 9. Горадня, 2003. C. 189. 386 ARCHE 6 2011
ÂÎÁÐÀÇ ÓÆÛÍÖÀ ÂÀ ÑÏÐÛÍßÖÖ² ÊËÅÐÓ... адрасатам хронік (яны ствараліся як справаздачы для цэнтра Таварыства Ісуса ў Рыме) і агульным адукацыйным узроўнем манахаў. Кармеліты ж, як закрытая супольнасць, былі пад большым уплывам друкаваных выданняў, чым іншыя кляштары, і таму выкарыстанне тэрміну «масква» ў іхнай хроніцы абмежаванае. Такім чынам, на нашую думку, ужыванне ў хроніках для азначэння суседскай дзяржавы дэрыватаў слова «масква» адлюстроўвала узус шырокіх пластоў насельніцтва. Найчасцей пад «маскоўцамі» ці «маскалямі» разумелася маскоўскае войска 30, напрыклад: «маскоўцы напалі» (Moschi invadunt) 31, «прыбылі 2000 маскалёў, з якіх драгуны сталі лагерам за Нёманам, а пяхота размясцілася ў горадзе па кватэрах» (Moskalów 2000 przybyło, z których dragonya za Niemnem pod namiotami się lokowała, a piechota w mieście po kwaterach rozłożona) 32. З яўляюцца на старонках хронік і разгорнутыя, эмацыйна афарбаваныя апісанні маскоўцаў. У кармеліцкай хроніцы расійскі народ называецца «варварскі род» (gens barbara) 33. Расійская імператрыца Ганна Іванаўна акрэсліваецца тут як «найшчаслівейшая для сваёй імперыі, але для палякаў найцяжэйшая, найненавіснейшая, найгвалтоўнейшая» (haec imperatrix in suo imperio fuit felicissima, sed Polonis gravissima, invidissima, intensissima 34 ), пры гэтым адзначаецца магутнасць расійскай дзяржавы і шматлікасць яе войска 35. Метафарычна і экспрэсіўна пра маскоўцаў выказваюцца аўтары езуіцкіх хронік. Ворагі з усходу тут называюцца «гэтыя драпежныя Гарпіі» (rapaces illae Harpyae) 36, «гэты драпежны воўк» (rapax ille lupus) 37. Звычайныя эпітэты ў дачыненні ўсходніх суседзяў «тыранічны» (напрыклад, «праз прыроджаную тыранічнасць» pro innata sibi tyrannide) 38, «варварскі» 39, «нявыхаваны» («нявыхаваныя чужынцы» inurbani hospites) 40. Асабліва падкрэсліваецца «арыентальнасць» (азіяцкасць) ворага 41. Адзначаецца маштаб расійскай дзяржавы: «прасторнасць гэтай дзяржавы нязмерная» (obszerność tego państwa niezmierna) 42, шматлікасць яе войска: 30 Хроніка кармелітаў босых ; Historia domowa Ks. 1; Ks. 2; Letterae annuae... Гл. спасылкі вышэй. 31 Хроніка кармелітаў босых F. 1v. 32 Historia domowa Ks. 1. K. 3. 33 Хроніка кармелітаў босых F. 32, 33 v. 34 Тамсама. F. 31 v. 35 Тамсама. F. 32. 36 Letterae annuae... Sign. 49, f. 32. 37 Тамсама. F. 33 v. 38 Тамсама. Sign. 40, f. 290. 39 Тамсама. Sign. 40, f. 290; sign. 49, f. 32 33. 40 Letterae annuae... Sign. 47, f. 114. 41 Тамсама. Sign. 46, f. 37; sign. 49, f. 32 33 v. 42 Хроніка кармелітаў босых F. 109 v. ARCHE 6 2011 387
ÃÀÍÍÀ ÏÀ ËÎ ÑÊÀß «імператрыца выслала сваё незлічонае войска праз нашую дзяржаву» (imperatrix misit suum exercitum copiosissimum per nostrum regnum) 43. Гэтымі эпітэтамі адзначаецца культурная адметнасць чужога народа і падкрэсліваюцца варожыя дачыненні паміж дзяржавамі. На падставе ўжываных у хроніках эпітэтаў можна сфармуляваць наступныя характарыстыкі жыхароў Расіі: варварства, азіяцкасць, драпежнасць, тыранія, моц, варожасць. Падобныя рысы вылучае ў сваіх працах і А. Невяра, характарызуючы наступныя стэрэатыпныя характарыстыкі ворага: паганства, тыранія, драпежнасць, хцівасць, здрада 44. Як відаць, у тэкстах хронік не фігуруюць такія рысы, як хцівасць і здрада, усе ж ужываныя характэрныя для «ворага ўвогуле». А. Невяра таксама падкрэслівае выкарыстанне агульных схемаў для характарыстыкі ворагаў, незалежна ад іхнай нацыянальнай прыналежнасці 45. Выбар эпітэтаў адлюстроўвае прыярытэтныя каштоўнасці тых, хто дае характарыстыку (ворагі пазбаўляюцца такіх вартасцяў), і іхны страх перад будучыняй. Даследуючы народы, якія «ўваходзілі ў спіс ворагаў» Рэчы Паспалітай у стэрэатыпным уяўленні яе жыхароў на працягу стагоддзяў, А. Невяра пацвярджае прысутнасць у ім Moskala ад XVI ст. (спарадычна), праз XVII XVIII стст. разам са шведам (XVII XVIII стст.), туркам, татарынам (XVII ст.), аўстрыйцам і прусаком (XVIII ст.), да ХІХ ст., калі масковец становіцца галоўным ворагам дзяржавы (у гэты перыяд толькі часам у гэтай якасці выступаюць аўстрыец і прусак) 46. Асобна аўтарка аналізавала спіс «магутных суседзяў», які таксама змяняўся па часе. Маскоўская дзяржава ўспрымалася падобным чынам нязменна 47. Пры параўнанні характарыстык маскоўцаў у хроніках з рысамі гэтага народа, вылучанымі А. Невярай у тэкстах мемуараў і дзённікаў, заўважаецца, што колькасць стэрэатыпаў у мемуарах значна большая, чым выяўленая намі, у той час як усе рысы, адзначаныя намі ў хроніках, прысутнічаюць сярод агульнашляхецкіх стэрэатыпаў 48. Даследчыца прыводзіць час функцыянавання асобных стэрэатыпаў: тыранія і дэспатызм як характарыстыкі дзяржаўнага ладу Масковіі былі ўласцівыя мемуарным тэкстам ад XVI да XIX ст. 49 ; моц, варожасць, драпежнасць дзяржавы праяўлялася ў кантэксце войнаў 50 ; аспект магутнасці суседа з яўляецца ў XVIII ст.: тады Масква назы- 43 Хроніка кармелітаў босых F. 32. 44 Niewiara A. Wyobrażenie o narodach S. 34 36. 45 Niewiara A. Moskwicin Moskal Rosjanin S. 56 57. 46 Niewiara A. Wyobrażenie o narodach S. 32. 47 Тамсама. S. 41. 48 Тамсама. S. 130 147; Niewiara A. Moskwicin Moskal Rosjanin S. 55 111. 49 Niewiara A. Wyobrażenie o narodach S. 137; Niewiara A. Moskwicin Moskal Rosjanin S. 82 97. 50 Niewiara A. Wyobrażenie o narodach S. 139 140. 388 ARCHE 6 2011
ÂÎÁÐÀÇ ÓÆÛÍÖÀ ÂÀ ÑÏÐÛÍßÖÖ² ÊËÅÐÓ... ваецца «паўночнай моцай», пішуць, што цары кіруюць «паловаю зямной кулі», пералічваюцца народы Азіі ды Еўропы, якімі яна кіруе 51 ; варварства як культурная характарыстыка ёсць стэрэатыпам, паўсталым у XVI XVII ст. з акцэнтам на неадукаванасць, які пераўтварыўся ў XVIII ст. у «азіяцкасць» (таксама ў хроніках) ці «мужыцкасць» 52. Такім чынам, стэрэатыпныя ўяўленні, пададзеныя на старонак хронік, застаюцца агульнымі для Рэчы Паспалітай разгляданага перыяду. Стэрэатыпы маскоўцаў, якія адсутнічаюць у кляштарных хроніках, гэта вайсковыя ўменні (рыса, пашыраная ў мемуарах жаўнераў) 53, фізічныя і псіхалагічныя рысы, асаблівасці культуры 54. Масковец, які паўстае на старонках хронік, перадусім жаўнер варожага войска ці прадстаўнік улады варожай дзяржавы (ад цара да вайсковых начальнікаў, якія займаюць горад). Сітуацыя, у якой ён апісваецца, пераважна ваенная. Таму ягоны вобраз малюецца як вобраз ворага, і складана аддзяліць этнічныя стэрэатыпы расейцаў ад агульнага стэрэатыпу ворага. Сярод саюзнікаў і ўдзельнікаў маскоўскіх войскаў пералічваюцца казакі 55, калмыкі 56, скіфы 57, татары 58 менавіта яны, напэўна, былі тым «азіяцкім» фактарам, пра які згадвалася вышэй. Звычайна назвы народаў, якія складалі войскі, проста пералічваюцца. Аднойчы ў хроніцы кармелітаў апісваецца «варварства» татараў: «У той жа год многія маскавіты, казакі, калмыкі ды варварскі люд татараў (якія ядуць коней ды іншых звяроў) праходзілі праз нашую Літву» (Eodem anno multi Moschovitae, Kozacy, Kałmuci, et barbara gens Tartarorum (qui equos et alias bestias manducabant) per nostram Lithuaniam transibant) 59. З шэрагу пералічаных народаў вылучаюцца татары і падкрэсліваецца іхная культурная адрознасць, якая ўспрымалася аўтарамі як нецывілізаванасць. У стэрэатыпах, пададзеных А. Невярай, таксама прысутнічае выразны вобраз татараў-варвараў 60. Ужо ў тэкстах XVI ст. звяртаецца ўвага на асаблівасці іхнай ежы: спажыванне кабылінага малака, каніны і бараніны 61. Такі стэрэатып здзіўляе ў сувязі з шматвяковаю традыцыяй сумеснага жыцця літвінаў з татарамі ў ВКЛ. Напэўна, «тыя татары» не асацыяваліся з «нашымі 51 Прыклады гл.: Niewiara A. Wyobrażenie o narodach S. 140. 52 Тамсама. S. 141 142; Niewiara A. Moskwicin Moskal Rosjanin S. 72 82. 53 Niewiara A. Wyobrażenie o narodach S. 133 134. 54 Параўн. Niewiara A. Wyobrażenie o narodach S. 132, 134 147; Niewiara A. Moskwicin Moskal Rosjanin S. 113 147. 55 Хроніка кармелітаў босых F. 1 v, 28 v, 33 v; Historia domowa Ks. 2. K. 80 v; Letterae annuae... Sign. 49, f. 32 33. 56 Хроніка кармелітаў босых F. 33 v. 57 Тамсама. F. 28 v; Letterae annuae... Sign. 49, f. 33 v. 58 Хроніка кармелітаў босых F. 33 v; Letterae annuae... Sign. 49, f. 34. 59 Гл.: Хроніка кармелітаў босых F. 33 v. 60 Niewiara A. Wyobrażenie o narodach S. 180 182. 61 Тамсама. S. 181. ARCHE 6 2011 389
ÃÀÍÍÀ ÏÀ ËÎ ÑÊÀß татарамі». А. Невяра таксама адзначае, што характарыстыкі татараў мяняліся ў час вайны і міру 62 : нават «чужыя» татары, калі яны не выступалі ў ролі ворагаў, набывалі рысы дзікіх, але вартых павагі варвараў (падкрэсліваецца іхнае ўменне ездзіць конна, што было важнаю характарыстыкаю для шляхціца-ваяра Рэчы Паспалітай). У хроніках амаль нідзе не відаць прысутнасці «нашых» татараў. Праўда, адзначаецца дапамога татарскага войска ў вайне супраць Швецыі ў 1656 г. 63, а татарскаму ротмістру, пану Ахмету Асановічу, належаў некалі Лазараўскі пляц у горадзе, які потым стаў маёмасцю кармелітаў 64. Але, нягледзячы на гэта, у іншых крыніцах з гісторыі Горадні (напрыклад, у актавых кнігах судоў 65 ) прысутнічае нашмат больш згадак пра татараў у кантэксце гарадскога жыцця. Ïðóñàê³ Прусія ў першай палове XVIII ст. выступае як сусед Рэчы Паспалітай, без выкарыстання нейкіх ацэначных азначэнняў 66 (напрыклад, «з суседняй Прусіі» ex vicina Prussia) 67 ). У пазнейшых жа частках тэкстаў 68 прусак набывае рысы ворага, хоць паралельна з гэтым захоўваецца і вобраз суседа 69. Для акрэслення дзяржавы ў кармеліцкай хроніцы паралельна гучаць два тэрміны: Prussia і Borussia 70, а ў іншых толькі Prussia. Ацэначнымі характарыстыкамі поўняцца апісанні падзеяў сярэдзіны XVIII ст. і пазнейшыя, асабліва ў хроніцы кармелітаў. Так, з нагоды смерці прускага караля Фрыдрыха Вільгельма І у 1740 г. тут прыводзіцца агляд яго палітыкі 71, а ягоная ўлада называецца «ўзурпацыяй». Аўтар прыводзіць факты варожасці караля да Рэчы Паспалітай: «вялікія шкоды ён учыніў Польшчы, людзей высокага стану захапіў у палон, гвалтоўна напаўшы на нашае каралеўства» (magnas violentias Poloniae fecit, homines magnae staturae violenter invasione Regni Nostri rapiebat). Таксама ён згадвае пра апаганьванне каталіцкіх святыняў прускімі войскамі, пры гэтым падкрэсліваючы рэлігійныя адрозненні прусакоў. Увогуле можна заўважыць, што найбольш пашыранымі характарыстыкамі прусакоў у кармеліцкай хроніцы былі такія рысы, як драпежнасць, паганства, тыранія, што адпавядае, як было адзначана вышэй, вобразу ворага ўвогуле. Сам 62 Niewiara A. Wyobrażenie o narodach S. 182. 63 Хроніка кармелітаў босых F. 2. 64 Тамсама. F. 24. 65 Параўн.: Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. Вильна, 1890. 66 Letterae annuae... Sign. 46, f. 37 v; sign. 49, f. 33 v; sign. 53, f. 83. 67 Тамсама. Sign. 53, f. 83. 68 Хроніка кармелітаў босых F. 30 30 v, 36 v, 42, 43 45. 69 Тамсама. F. 115 v. 70 Prussia: Хроніка кармелітаў босых С. 33v, 34, 35 v, 36, 37v, 44, 99v, 111 v; Borussia: Тамсама. С. 36 v, 42, 43, 43v, 44, 45, 45v, 96, 104 v, 115v. 71 Тамсама. F. 30 30 v. 390 ARCHE 6 2011
ÂÎÁÐÀÇ ÓÆÛÍÖÀ ÂÀ ÑÏÐÛÍßÖÖ² ÊËÅÐÓ... тэкст гэтай хронікі адлюстроўвае пачуцці пакрыўджанага і слабога боку, што было ўласціва для польскай самапрэзентацыі сярэдзіны і канца XVIII ст. 72, калі на першы план выходзіць усведамленне пагрозы знішчэння і слабасці ўласнай дзяржавы, але адначасова захоўваецца памяць пра былую моц 73. Апісанні Прусіі больш нейтральныя за апісанні Расіі: тут не ўжываюцца суперлатывы, больш увагі надаецца фактаграфіі (у гэтым выпадку апісанне фактаў блюзнерства). А. Невяра кажа пра змену стэрэатыпу прусака на працягу разгляданых стагоддзяў разам са зменаю палітычнага становішча Прусіі: ад васала Рэчы Паспалітай да магутнай дзяржавы, якая падпарадкавала сабе частку Польшчы і Літвы 74. У XVIII ст. вобраз Прусіі становіцца ўсё больш негатыўны, у ім пераважаюць такія рысы ворага, як хцівасць і хлуслівасць. У станоўчых і адмоўных кантэкстах апісваюцца вайсковыя ўменні прусакоў 75. Ãàáðý³ Адным з найбольш важных народаў, якія суіснавалі са славянскім насельніцтвам у Вялікім Княстве Літоўскім і Кароне Польскай, былі габрэі. Хронікі не надаюць ім адмысловых характарыстык ці эпітэтаў, аднак кантэкст і падзеі, звязаныя з імі, з яўляюцца цікавым матэрыялам для даследавання. Сам факт адсутнасці эпітэтаў сведчыць пра адаптаванасць габрэяў у грамадстве 76. У тэкстах звычайна не пазначаецца імя канкрэтнай асобы, пра якую вядзецца аповед, гаворка, як правіла, ідзе толькі пра «нейкага габрэя» (Judaeus quidam 77 ). Адзначаюцца толькі некалькі імёнаў з нагоды куплі пляца 78, злачынства 79, пажараў 80, але падобны спосаб акрэслення характэрны і для апісання падзеяў з удзелам мяшчанаў. Паводле імені і/ці становішча ў хроніках звычайна называюць толькі прадстаўнікоў шляхты і духавенства. Дзеянні гарадзенскага кагала часам згадваюцца нароўні з дзеяннямі магістрата. Напрыклад, габрэі разам з прадстаўнікамі магістрата ўваходзілі ў дэлегацыю, якая здала горад маскоўскаму войску ў 1792 г. 81 Асобна адзначаецца святкаванне каранацыі караля ў габрэйскай абшчыне ў 1764 г. 82 Перанос габрэйскіх крамаў з рынку дзеля пабудовы ратушы, разбуранай падчас Паўночнай вайны, апісваецца нейтральнай лексікай, а вінаватымі за затрымку 72 Niewiara A. Wyobrażenie o narodach S. 28 29. 73 Тамсама. 74 Тамсама. S. 161 164. 75 Тамсама. S. 162. 76 Прыклад адрознага стаўлення будзе прааналізаваны ніжэй. 77 Хроніка кармелітаў босых F. 47 v, 121 v. 78 Тамсама. F. 5 v. 79 Тамсама. F. 18 v. 80 Тамсама. F. 47, 113 v. 81 Historia domowa Ks. 2. К. 80 v. 82 Тамсама. Ks. 1. К. 4 v. ARCHE 6 2011 391
ÃÀÍÍÀ ÏÀ ËÎ ÑÊÀß пераносу падаюцца не габрэі, а «шляхетныя грамадзяне гэтага горада» (nobiles cives huius civitatis) 83. Даследаванне гісторыі будаўніцтва ратушы сведчыць пра канфлікт, які доўжыўся паміж горадам і габрэйскай супольнасцю шмат гадоў 84. З тэксту хронікі вынікае, што канфлікт мог успрымацца як спрэчка паміж раўнапраўнымі бакамі ды не пераносіўся ў сферу рэлігійных і культурных дачыненняў. Аспект, які найбольш падкрэсліваецца ў хроніках пры апісанні габрэяў, рэлігійны. Найбольш каментароў тычыцца «нявернасці» габрэяў, непрыняцця імі хрысціянства. А. Невяра сцвярджае, што гэты аспект пачынае з яўляцца ў мемуарах шляхціцаў з XVIII ст. 85 У хроніцы кармелітаў апісваюцца паўстанні габрэяў у 1757 г. на Валыні і Падоллі праз іхную перакананасць у прыходзе месіі 86. Апісваецца асуджэнне ў горадзе габрэя за абразу крыжа 87. Рабаванне святыні царкоўным служкам адбылося «з намовы іудзеяў» 88. Прысутнічаюць таксама апісанні справаў забойства хрысціянскіх дзяцей (ці яго намеру) дзеля пасхальных рытуалаў 89 (справы датуюцца 1759 (Перамышль), 1779 (Гародня, продаж дзіцяці іудзеям напярэдадні Пэсаху) і 1790 (Гародня) гадамі), хоць у адным з выпадкаў сам аўтар кармеліцкай хронікі выказвае сумнеў у існаванні гэтага рытуалу 90. Такім чынам, з габрэямі звязваюць злачынствы, звязаныя з абразаю Бога ці святыні, крывавымі рытуаламі, але колькасць падобных прыкладаў у хроніках невялікая, прытым адзін з іх суправаджаецца аўтарскім каментаром з выказваннем сумневу. Аспект нявернасці габрэяў праяўляецца таксама ў час судовых працэсаў: пакаранні габрэяў за злачынствы выразна адрозніваліся ад пакаранняў хрысціянаў 91, а ў місіі іхнага навяртання ў хрысціянства бралі ўдзел манахі. Аднойчы ў хроніках апісваецца выпадак нападу габрэяў на кляштар, у якім у вязніцы трымалі аднаго іудзея. Здзейснены гэты напад быў дзеля выратавання апошняга ад хрышчэння 92. 83 Historia domowa Ks. 1. К. 34 v. 84 Гардзееў Ю. Да пытання аб гісторыі гарадзенскай ратушы (канец XV XVIII ст.) // Краязнаўчыя запіскі. Вып. 4. Гродна, 1997. С. 57; Гардзееў Ю. Гродзенскі рынак у XVI XVIII ст. (праблемы соцыятапаграфічнага развіцця) // Краязнаўчыя запіскі. Вып. 5. Гродна, 2000. С. 80 104, 157 163. 85 Niewiara A. Wyobrażenie o narodach S. 219. 86 Хроніка кармелітаў босых F. 36 v. 87 Тамсама. F. 18 v. 88 Letterae annuae... Sign. 47, f. 114 v. 89 Historia domowa Ks. 2. K. 44; Хроніка кармелітаў босых F. 40, 104, 121 v. 90 Хроніка кармелітаў босых F. 121 v. 91 Паводле Статута 1588 г., у адносінах да іудзеяў, якія судзіліся хрысціянскім судом, стасаваліся такія самыя нормы права, як і для простых людзей. Калі ж габрэй пераходзіў у хрысціянства, «тогды кождая такая особа и потомъство ихъ за шляхтича почитаны быти мають» (ІІІ Статут, раздз. 12, арт. 7), адпаведна з гэтым яны і судзіліся. 92 Historia domowa Ks. 2. K. 3 3 v. 392 ARCHE 6 2011
ÂÎÁÐÀÇ ÓÆÛÍÖÀ ÂÀ ÑÏÐÛÍßÖÖ² ÊËÅÐÓ... Іншыя стэрэатыпныя характарыстыкі габрэяў, выяўленыя падчас сваіх даследаванняў А. Невярай (розум, хцівасць, баязлівасць, бруд, багацце) 93, у кляштарных хроніках не фігуруюць. Габрэі нярэдка з яўляюцца на старонках хронік у кантэксце пажараў як вінаватыя ў іх 94 (у 6 з 22 выпадкаў). У вінавачанні габрэяў можна было б пабачыць праявы стэрэатыпаў і паклёп, але частыя пажары ў габрэйскім квартале сапраўды маглі адбывацца праз шчыльнасць засялення (у некаторых апісаннях пажараў у хроніцы адзначаецца імя канкрэтнай асобы, з дома якой распачаўся пажар). Да таго ж гэтыя выпадкі далёка не заўсёды прыносілі значныя страты гораду, бо часам гарэў толькі адзін дом 95. Таму мы схіляемся да думкі, што звесткі пры прычыны гэтых пажараў звычайна падаваліся ў хроніках слушна. Варта падкрэсліць, што стаўленне да габрэяў у тэкстах кляштарных хронік выяўляецца не ў эмацыйнай канатацыі лексікі, а ў саміх фактах, якія апісваюцца ў тэксце. Тэкст сведчыць пра неадназначнае стаўленне да габрэяў: і трактоўка іх як асобнай паўнапраўнай сацыяльнай групы, і ўспрыманне іх як «няверных». Выключэннем з агульнага комплексу тэкстаў хронік, датычных габрэяў, ёсць урывак з хронікі бернардзінцаў 1677 г. 96, калі пасля агульнага апісання горада, яго архітэктурных асаблівасцяў, статуса яго як соймавага кажацца, што гэты цудоўны горад «заняты найбруднейшымі іудзеямі, бруд якіх павялічваецца дзень пры дні». Аўтар заклікае да ачышчэння горада ад іх праз экзарцызм. Гэта найбольш ранні фрагмент, які тычыцца габрэяў у хроніках, і адзіны выпадак, калі пры іх згадванні праяўляюцца відавочна антысеміцкія настроі. Такім чынам, на старонках хронік відаць як станоўчае, так і негатыўнае стаўленне да габрэяў, з абсалютнаю перавагаю станоўчых ці нейтральных характарыстык. З агульнашляхецкіх стэрэатыпаў у гэтых фрагментах знаходзіць адлюстраванне стаўлення да іудзеяў як да «няверных», іншыя ж стэрэатыпы на старонках хронік адсутнічаюць. Габрэі фігуруюць у розных кантэкстах гарадскога жыцця і падаюцца як частка гарадской супольнасці. Стаўленне да іх аўтараў пераважна выяўляецца праз канкрэтныя прыведзеныя факты, а не праз ужыванне ацэначнай лексікі (акрамя аднаго выпадку, апісанага вышэй). Увогуле адносна праяваў этнічных стэрэатыпаў на старонках хронік можна зрабіць выснову, што аўтары тэкстаў у цэлым падзяляюць стэрэатыпы, уласцівыя для шляхты Рэчы Паспалітай разгляданага перыяду. Падобнае адзінства, відаць, выклікана не толькі агульнай культурай, характэрнай для шляхціцаў і клеру, але і непасрэдным выкарыстаннем матэрыялаў неманаскага паходжання (газет, іншых друкаваных выданняў) пры складанні тэкстаў хронік. Уплыў іншых тэкстаў на кляштарныя хронікі найбольш характэрны для хронікі 93 Niewiara A. Wyobrażenie o narodach S. 214 221. 94 Хроніка кармелітаў босых F. 47 47 v, 108 v, 113 v; Historia domowa Ks. 2. K. 14 v, 29, 62 v. 95 Хроніка кармелітаў босых F. 113 v; Historia domowa Ks. 2. K. 29. 96 Kronika zakonu bernardynów K. 8. ARCHE 6 2011 393
ÃÀÍÍÀ ÏÀ ËÎ ÑÊÀß кармелітаў босых 97. Аднак падобнае ўздзеянне друкаваныя выданні аказвалі і на іншыя пласты населення Рэчы Паспалітай, што і выклікала агульнасць стэрэатыпаў. Такім чынам, у хроніках аўтары-манахі ідэнтыфікуюць сябе як грамадзянаў аб яднанай Рэчы Паспалітай, не выяўляючы этнічнай прыналежнасці. Вобраз ворага і вобразы асноўных суседскіх народаў пададзеныя ў адпаведнасці з самымі распаўсюджанымі тагачаснымі традыцыямі. Найбольш вобразна ворагі апісваюцца ў перыяды палітычных змаганняў. У прэзентацыі варожых народаў на першы план выступаюць рысы, якія сведчаць пра адчуванне крыўды і няўпэўненасці ў будучыні, непрыманне культурных адрозненняў гэтых народаў. Важнае значэнне ў прэзентацыі ворага маюць рэлігійныя адрозненні, што падкрэслівае прыналежнасць аўтараў да духоўнага стану. Сярод народаў, якія жывуць на тэрыторыі горада, найчасцей сустракаюцца згадкі пра габрэяў, вобраз якіх тут таксама вельмі спецыфічны і далёкі ад стэрэатыпаў. Хронікі выяўляюць рознае стаўленне да прадстаўнікоў гэтага народа: і як да членаў паўнапраўнай сацыяльнай групы, і як да «няверных». Пры гэтым сустракаецца толькі адзін выпадак выказвання відавочна антысеміцкіх настрояў. 97 Гл.: Паўлоўская Г. Хроніка кляштара кармелітаў босых гаспадарскага места Гародні як silva rerum Conventus Grodnensis // Веснiк Гродзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Янкi Купалы. Серыя 1. Гiсторыя, фiласофiя, палiталогiя, сацыялогiя. 2009. 1. С. 35 40. 394 ARCHE 6 2011