пацяплення Больш камунікацыі Дзяніс Мельянцоў

Podobne dokumenty
Палітычныя стасункі. Ганна Марыя Дынэр 92 БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2017

У атмасферы строгай сакрэтнасці

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

социально-гуманитарные науки

УЛАСНЫЯ ІНТАРЭСЫ ШЛЯХТЫ ВКЛ Ў ПАСОЛЬСТВЕ ДА ІМПЕРАТАРА СВЯТОЙ РЫМСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў XVI СТ. Павел Булаты Мінск, Беларусь. ПолесГУ

Л. А. Козік МЕЧЫСЛАЎ ФРАНЦІШАК РАКОЎСКІ АПОШНІ ПРЭМ ЕР-МІНІСТР ПОЛЬСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ

Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

ВОЙНЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ СА ШВЕДСКІМ КАРАЛЕЎСТВАМ гг. І ПАЗІЦЫЯ ШЛЯХТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА АДНОСНА ІХ

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

ВЯРТАННЕ «СУМ НЕАПАЛІТАНСКІХ»

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ ДЗЕЙНАСЦЬ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ І ТАВАРЫСТВАЎ У ГАЛІНЕ ПАДАРОЖЖАЎ І ТУРЫЗМУ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў ГГ.

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

Матэрыялы па гісторыі скарбу ВКЛ у кнігах запісаў за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ (ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ)

Droga ku wzajemnosci

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

СТАН І АРГАНІЗАЦЫЯ ПЕРАВОЗАК ПАСАЖЫРАЎ АЎТАМАБІЛЬНЫМ ТРАНСПАРТАМ У ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў я ГАДЫ

МІЖКУЛЬТУРНЫ ДЫЯЛОГ: INTERCULTURAL DIALOGUE: СУЧАСНАЯ ПАРАДЫГМА І ВОПЫТ СУСЕДСТВА MODERN PARADIGM AND EXPERIENCE OF THE NEIGHBORHOOD

Палітычныя і сацыякультурныя асновы ідэалагемы «Чацвёртая Рэч Паспалітая»

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

Белaрускiя Bедамасьцi

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

2013 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е

Бунт тутэйшых супраць нацыі

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа

БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Ніна Шыдлоўская: ПРА ПАТРЫЯТЫЗМ, ФЕМІНІЗМ І КАХАННЕ КАЛЕНДАРЫ АД БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! І БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

PROGRAM STYPENDIALNY IM. KONSTANTEGO KALINOWSKIEGO RZĄDU RP POD PATRONATEM PREZESA RADY MINISTRÓW

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

DATA I MIEJSCE OBRAD: 2-3 grudnia 2018 r. Uniwersyteckie Centrum Kultury Uniwersytetu w Białymstoku, ul. Ciołkowskiego 1 N, Białystok

Гісторыя. Да пытання аб ролі палітычнай ідэалогіі ў развіцці беларускага нацыянальнага руху ў 19 - пачатку 20 ст.

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

артыкулы Эдуард Мазько (Гродна)

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

А. І. Махнач БЕЛАРУСЬ У НАВУКОВАЙ І ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАЗІМІРА МАШЫНСКАГА

Сувязі эліты ВКЛ з Кіеўшчынай у г.

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

recenzje, ko Marek Waldenberg, Narody zależne i mniejszości naro- dowe w Europie Środkowo-Wschodniej. Dzieje konfliktów i idei,

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

komiks 03 font Officina.indd :36:31

ДА ДВАЦЦАЦІГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГII ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ Ў БЕЛАСТОКУ

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

Леў Сапега Жыццё дзеля Айчыны

Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

UMCS. Жанна Некрашэвіч-Кароткая / Żanna Niekraszewicz-Karotkaja

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах

Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,

ВОСЕНЬ 1939 ГОДА Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ТРАДЫЦЫІ І ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2013 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

UMCS. Franciszek Umiastowski był jednym z prekursorów białoruskiego ruchu narodowego

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Дынастыя і землі. Візуальныя рэпрэзентацыі Вялікага Княства Літоўскага ў каралеўскай прапагандзе Вазаў

UMOWA Z UŻYTKOWNIKIEM VIABOX / ДАМОВА З КАРЫСТАЛЬНІКАМ VIABOX. (dalej: Umowa / далей: «Дамова»)

Беларускі ліцэй у Гайнаўцы

Беларускія паланафілы і польскія ўлады ў Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду: фінансавы аспект узаемадзеяння

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Міжнароднае грамадскае аб яднанне Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына. Інфармацыйны бюлетэнь. нана

Беларускія паланафільскія арганізацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

зоне, у зоне адчужэння. Вось тады і грымнула ў сэрца самая галоўная яго тэма:

Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

UMCS. Невялікім накладам у 100 асобнікаў у прыватным мінскім выдавецтве Права

108 В. В. Гарбачова. Артыкул падрыхтаваны пры дапамозе Касы імя Юзафа Мяноўскага. **

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ

BIBLIOTEKARZ PODLASKI NR 2/2018 (XXXIX)

ПАРЛАМЕНЦКІЯ СТРУКТУРЫ ЎЛАДЫ ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV XVIII стагоддзях

Да праблемы вытокаў фармавання краёвай ідэі на пачатку ХХ ст. Алесь Смалянчук (Гродна-Варшава)

UMCS. Ёсць кнігі, напісаныя непрафесійнымі літаратуразнаўцамі (пісьменнікамі,

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2011 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70. Instrukcja dla zdającego

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Секцыя 4. Нацыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе: супольнасць і ідэнтычнасць. Панэль 4.1. Нацыя- і дзяржаватварэнне

ПАМІЖ БЕЛАРУССЮ І ПОЛЬШЧАЙ Драматургія Сяргея Кавалёва. POMIĘDZY BIAŁORUSIĄ A POLSKĄ Dramaturgia Siarhieja Kawaloua.

УСХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ Ў ПРАЦАХ З. ПЯТКЕВІЧА

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека. Парламенцкія выбары 11 верасня 2016 года

Transkrypt:

88 БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013 Беларусь ЕУрапейскі Саюз: напярэдадні чарговага пацяплення Дзяніс Мельянцоў Рэзюмэ 2013 год у беларуска-еўрапейскіх зносінах не прынёс якіх-кольвек радыкальных прарываў: ні адзін з бакоў не пайшоў на саступкі ў мэтах нармалізацыі стасункаў. Аднак вастрыня палітычнага канфлікту істотна знізілася, у тым ліку дзякуючы інтэнсіўным дыпламатычным кантактам. Пад канец года быў сфармаваны прыблізны парадак дня двухбаковых зносінаў на найбліжэйшы перыяд. Тэндэнцыі: нарошчванне колькасці кантактаў па дыпламатычнай і палітычнай лініях паміж Мінскам і Брусэлем; змякчэнне негатыўнай рыторыкі з абодвух бакоў; з яўленне парадку дня для двухбаковых стасункаў. Больш камунікацыі 2013 год у беларуска-еўрапейскіх зносінах быў напоўнены інтэнсіўнай дыпламатычнай працай. Беларускі МЗС штомесяц праводзіў сустрэчы з амбасадарамі краін-сябраў Еўрасаюза, Прадстаўніцтвам ЕС у Мінску, а таксама даваў даручэнні беларускім амбасадарам у краінах ЕС даносіць пазіцыю афіцыйнага Мінска да кіраўніцтва прымаючых краін. Было праведзена мноства кансультацыяў паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і краін ЕС. У сакавіку-красавіку намесніца міністра замежных спраў Алена Купчына зрабіла два важныя візіты: у Парыж і Брусэль, дзе сустракалася з палітыкамі і еўрапейскімі чыноўнікамі для абмеркавання беларуска-еўрапейскіх стасункаў. Так, 6 7 траўня яна наведала з працоўным візатам Венгрыю, а 17 траўня прыняла ўдзел у сустрэчы міністраў замежных спраў краін-удзельніц Вышаградскай

Внешняя политика 89 групы і «Усходняга парнёрства» ў Кракаве 1. На сустрэчы Купчына падкрэсліла зацікаўленасць беларускага боку ў працягненні прагматычнага супрацоўніцтва і прапанавала зацвердзіць спіс стратэгічных праектаў «Усходняга партнёрства» і ўзмацніць бізнес-складнік гэтай ініцыятывы. 12 13 чэрвеня А. Купчына наведала Вільню, дзе адбыліся кансультацыі з віцэ-міністрам замежных спраў Літвы Андрусам Крывасам і сустрэча з міністрам замежных спраў Лінасам Лінкявічусам. 6 7 верасня Алена Купчына пабывала з візітам у Латвіі, дзе прыняла ўдзел у міжнароднай Рыжскай канферэнцыі і серыі двухбаковых сустрэч з афіцыйнымі асобамі Латвіі. Пасля Рыгі А. Купчына здзейсніла працоўны візіт у Вялікабрытанію, падчас якога адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі брытанскага МЗС. А 8 кастрычніка яна пабывала ў Венгрыі, дзе яе прыняў прэм ер-міністр гэтай краіны Віктар Орбан. Падчас гэтых сустрэчаў акрамя праблематыкі двухбаковых зносінаў абмяркоўваліся і перспектывы паляпшэння стасункаў Беларусі з ЕС у цэлым. Міністр замежных спраў Уладзiмiр Макей таксама здзейсніў некалькі важных візітаў. Так, 12 13 лютага ён узяў удзел у другім раўндзе нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін-удзельніц «Усходняга партнёрства» (Тбілісі). Падчас сустрэч з камісарам Штэфанам Фюле і намесніцай кіраўніка Еўрапейскай службы знешняга дзеяння Хельгай Шмід, У. Макей выказаўся на карысць урэгулявання ўсіх праблемных пытанняў шляхам дыялогу. Ён таксама выказаў зацікаўленасць Беларусі ў далейшай уключанасці ў агульнаеўрапейскія інтэграцыйныя працэсы. На далейшае нарошчванне дыпламатычнай і палітычнай камунікацыі паміж Мінскам і Брусэлем станоўча паўплывала рашэнне Рады ЕС ад 24 чэрвеня аб прыпыненні візавых санкцыяў супраць Уладзіміра Макея (на перыяд, пакуль ён займае пасаду кіраўніка МЗС Беларусi). Гэты 1 Замест міністра У. Макея, які, верагодна, адмовіўся ад візіту з-за таго, што на той момант яшчэ знаходзіўся ў візавым «чорным спісе» ЕС.

90 БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013 крок быў успрыняты ў Беларусі як намер Еўрасаюза працягваць актывізацыю двухбаковых кантактаў. 12 13 верасня У. Макей узяў удзел у чарговай нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін «Усходняга партнёрства» (Ерэван). На сустрэчы Макей зрабіў шэраг заяў пра неабходнасць прытрымлівацца прынцыпа раўнапраўя падчас працы ў межах «Усходняга партнёрства», а таксама пра неабходнасць падвышэння практычнага складніка ініцыятывы рэалізацыі сумесных праектаў у сферы транспарту, гандлю, энергетыкі і кіравання межамі. Адначасова з кантактамі па лініі Мінск Брусэль актывізавалася і камунікацыя з суседнімі з Беларуссю краінамі, якія ўваходзяць у Еўрасаюз. Дзясятага красавіка ў Віцебску адбылася працоўная сустрэча У. Макея з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам. Імаверна, што на гэтай сустрэчы бакі дамовіліся пра далейшыя крокі ў бок паляпшэння стасункаў. На гэта Рынкевічс намякнуў пад час пасяджэння міністраў замежных спраў ЕС 22 красавіка. Адначасова ў Віцебску адбылося падпісанне Міжурадавай дамовы аб рэжыме беларуска-латвійскай дзяржаўнай мяжы. У красавіку адбыўся выключна важны для двухбаковых адносінаў візіт прэм ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў Літву. Нагодай для візіту стаў IX Міжнародны беларуска-літоўскі эканамічны форум. Аднак цэнтральнае месца было адведзена пытанням палітычных адносінаў, у тым ліку і з ЕС у цэлым. Паводле М. Мясніковіча, пад час прэзідэнцтва Літвы ў 2013 Беларусь «абавязаная рэалізаваць дадатковыя магчымасці па лініі Беларусь ЕС, сур ёзна прасунуцца па шляху нармалізацыі беларуска-еўрапейскіх адносінаў». У межах візіта Мясніковіча ў Літву 18 красавіка была заключаная ўгода па набыцці 30% тэрмінала сухіх насыпных грузаў у порце Клайпеды. Такім чынам, Літве былі дадзеныя своеасаблівыя гарантыі транзіта беларускіх калійных угнаенняў праз яе тэрыторыю. Выглядае, што гэтым дзеяннем афіцыйны Мінск спрабуе заручыцца падтрымкай Літвы ў далейшым паляпшэнні беларускаеўрапейскіх стасункаў.

Внешняя политика 91 У ліпені У. Макей наведаў Брусэль, дзе ўзяў удзел у міністэрскай сустрэчы «Усходняга партнёрства». У сваіх прамовах Макей падкрэсліваў прынцыповую пазіцыю Беларусі што да раўнапраўнага стаўлення да ўсіх без выключэння ўдзельнікаў «Усходняга партнёрства» без санкцыяў і ўльтыматумаў. Традыцыйна Макей нагадаў пра гатовасць афіцыйнага Мінска да канструктыўнага супрацоўніцта па праектах, якія ўяўляюць узаемны інта рэс. На міністэрскай сустрэчы У. Макей высунуў некалькі праектных прапаноў, што тычацца энергетыкі, транспарту і мытнай інфраструктуры. Паводле інфармацыі МЗС Беларусі, ў Брусэлі У. Макей таксама правёў серыю двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам Еўрапейскай службы знешняга дзеяння, Еўрапейскай камісіі, Рады Еўропы, а таксама асобнымі міністрамі замежных спраў краін-сябраў ЕC. У 2013 годзе беларускі МЗС выказаў сваё стаўленне да ініцыятывы ЕС Еўрапейскага дыялогу пра мадэрнізацыю (ЕДМ). У канцы студзеня ў еўрапейскія сталіцы быў разасланы non-paper (непублічны дакумент), у якім беларускі бок выказаў свае пажаданні што да развіцця гэтай ініцыятывы і ўмоваў далучэння да яе беларускага ўраду. У адпаведнасці з дакументам, афіцыйны Мінск прапанаваў трансфармаваць ЕДМ ў Партнёрства па мадэрнізацыі (на ўзор таго, што існуе паміж Расіяй і ЕС); партнёрства мае быць інструментам дапамогі, i у першую чаргу у сацыяльнай і эканамічнай сферах; любая дапамога мае засноўвацца выключна на патрэбах беларускага боку і зацвярджацца ім; структура партнёрства прапануецца прыкладна такая, якая прысутнічае ва «Усходнім патнёрстве». Такім чынам, беларускае кіраўніцтва прапануе калі не цалкам перафарматаваць ЕДМ, то адкрыць у ім новае двухбаковае вымярэнне, дзе адбывалася б камунікацыя на ўрадавым узроўні ў двухбаковым фармаце без апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Важнай падзеяй 2013 года стала таксама заява МЗС Беларусі пра тое, што беларускі бок прыняў станоўчае рашэнне адносна просьбы Швецыі аб акрэдытацыі яе Часовага паверанага ў справах. Пасля скандалу з узаемным

92 БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013 закрыццём амбасадаў у жніўні 2012 года гэты крок дадае пазітыўны імпульс беларуска-еўрапейскім дачыненням. Але, безумоўна, галоўнай падзеяй у беларускай дыпламатыі на еўрапейскім напрамку ў 2013 годзе стаў удзел у саміце «Усходняга партнёрства», які адбыўся ў Вільні 28 29 лістапада. Саміт «Усходняга партнёрства»: беларускі сюрпрыз Інтрыга вакол удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў Віленскім саміце «Усходняга партнёрства» захоўвалася да апошняга моманту. Некаторыя назіральнікі прагназавалі, што паўнавартасны ўдзел Беларусі будзе абумоўлены істотным паляпшэннем сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і вызваленнем хаця б часткі палітычнах зняволеных. Нагадаю, што папярэдні саміт у Варшаве ў 2011 скончыўся дэмаршам беларускага боку з-за недастатковага ўзроўню прадстаўніцтва. Гэтым разам, аднак, еўрапейская дыпламатыя вырашыла не ўжываць дыскрымінацыйныя меры ў дачыненні да афіцыйнага Мінска, нягледзячы на адсутнасць істотных крокаў насустрач у сферы правоў чалавека і дэмакратыі. Пятнаццатага кастрычніка віцэ-міністр замежных спраў Літвы Андрус Крывас перадаў у Вільні запрашэнне на лістападаўскі саміт кіраўнікам усіх дыпламатычных місіяў краін-удзельніц «Усходняга партнёрства». Паводле літоўскага МЗС, запрашэнні былі адрасаваныя краінам у цэлым, а не персанальна афіцыйным асобам. Гэткі раўнапраўны падыход быў станоўча ўспрыняты ў Мінску і паспрыяў таму, што Беларусь на саміце была прадстаўленая на высокім узроўні і паўнавартасна ўдзельнічала ў працы гэтага сходу. У сваёй прамове на пленарным пасяджэнні саміта «Усходняга партнёрства» кіраўнік беларускай дэлегацыі У. Макей казаў пра неабходнасць раўнапраўных і недыскрымінацыйных стасункаў. У сваёй прамове ён сфармуляваў тры «хібныя выбары», перад якімі, на думку міністра, ЕС ставіць сваіх партнёраў па «Усходнім партнёрстве»: гэта «свой шлях развіцця або мадэль

Внешняя политика 93 ЕС»; «бяры або сыходзь» (партнёры мусяць супольна выпрацоўваць правілы і мадэль партнёрства); «Усход або Захад». Да радасці арганізатараў саміта У. Макей заявіў пра гатоўнасць Беларусі пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з ЕС «пры наяўнасці канструктыўнага настрою з абодвух бакоў». Гэтая заява беларускага міністра побач з запланаваным парафіраваннем Пагаднення пра асацыяцыю з Грузіяй і Малдовай стала аднiм з нямногіх дасягненняў саміта. Асабліва гэта адчувалася на фоне правала падпісання Пагаднення пра асацыяцыю з Украінай і з рэзкім знешнепалітычным разваротам Арменіі ў бок Мытнага саюза. Выніковая дэкларацыя Віленскага саміта 2 таксама адлюстравала імкненне Беларусі і ЕС да больш канструктыўных адносінаў. У ёй гаворыцца пра «важны ўнёсак Беларусі ў еўрапейскую энергетычную бяспеку праз істотны энергетычны транзіт», выказваецца падтрымка далейшага дыялогу паміж Мінскам і Брусэлем у сферы энэргетыкі, ухваляецца актыўнае далучэнне Беларусі і Арменіі да еўрапейскіх ядзерных стрэс-тэстаў. Удзельнікі «прынялі да ўвагі пашыраныя двухбаковыя сектарныя дыялогі паміж ЕС і Беларуссю па пытаннях эканамічнага і фінансавага супрацоўніцтва, аховы наваколля і адукацыі». У дэкларацыі пацвярджаецца удзел ЕС у Еўрапейскім дыялогу пра мадэрнізацыю з беларускім грамадствам, а таксама гаворыцца пра перспектыўны абмен меркаваннямі паміж ЕС і беларускім урадам пра «вызначэнне найлепшых будучых варыянтаў супрацы па пытаннях мадэрнізацыі». Варта нагадаць, што на мінулым саміце ў Варшаве (2011) еўрапейскімі ўдзельнікамі была прынятая асобная Дэкларацыя па сітуацыі ў Беларусі 3, у якой патрабавалася вызваленне і рэабілітыцыя палітвязняў, а таксама выказвалася занепакоенасць парушэннем правоў чалавека ў краіне. 2 Гл.: Joint Declaration of the Eastern Partnership Summit, Vilnius, 28 29 November 2013 // [Электронны рэсурс] Пункт доступу: http://static. eu2013.lt/uploads/documents/programos_12/131129%20vilnius%20 Summit%20Declaration.pdf. 3 Joint Declaration, op. cit.

94 БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013 Дзякуючы прывентыўным дзеянням беларускай дыпламатыі, краіны-партнёры тады гэтую дэкларацыю не падпісалі. За гэтыя два гады сітуацыя істотна змянілася, і ЕС спрабуе знайсці іншы падыход у размовах з афіцыйным Мінскам. Яшчэ адным фактарам таго, што беларускае кіраўніцтва станоўча ацаніла Віленскі саміт, стала правядзенне ў яго межах бізнэс-форума «Усходняга партнёрства», у якім прыняў удзел міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў. Афіцыйны Мінск ад пачатку быў ініцыятарам інстытуцыяналізацыі бізнэс-форума, паколькі гэткі фармат найбольш адпавядаў бачанню беларускімі ўладамі сэнса і прызначэння «Усходняга партнёрства» ў цэлым. Такім чынам, асноўным вынікам беларускай дыпламатыі на еўрапейскім напрамку ў 2013 годзе, і ў тым ліку вынікам саміта «Усходняга партнёрства», стала фармуляванне парадку дня двухбаковых дачыненняў прынамсі на найбліжэйшы год. Пачынаючы ад прэзідэнцкіх выбараў 2010, такі парадак дня адсутнічаў. Зараз жа плануецца, што бакі будуць весці перамовы па заключэнні Дамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і Дамовы аб рэадмісіі, а таксама распачнуць кансультацыі што да магчымай дапамогі ЕС у справе мадэрнізацыі Беларусі. Змякчэнне рыторыкі На працягу года градус анты-еўрапейскай рыторыкі з вуснаў найвышэйшых беларускіх службоўцаў паступова зніжаўся. Нейтральныя тэзісы гучалі падчас штогадовага паслання А. Лукашэнкі беларускаму народу і парламенту і падчас візітаў у рэгіёны, дзе беларускі прэзідэнт казаў пра намер усталяваць дружалюбныя адносіны з ЕС пры ўмове раўнапраўнага стаўлення і адсутнасці падвойных стандартаў з боку Брусэля. Напярэдадні саміта «Усходняга партнёрства» У. Макей даў вялікае інтэрв ю польскаму штодзённіку Dziennik Gazeta Prawna 4, у якім ён не выключыў для Беларусі магчымасць 4 Szef MSZ Białorusi: Nie wykluczam integracji z Unią Europejską // [Электронны рэсурс] Пункт доступу: http://wiadomosci.dziennik.

Внешняя политика 95 у будучым увайсці ў ЕС. Ён адзначыў, што дыялог з ЕС вядзецца ў «яўным, але нефармальным выглядзе». Але гэтаму дыялогу не спрыяе палітыка санкцыяў і ціску. Што да санкцыяў, то 29 кастрычніка яны былі працягнуты Еўрасаюзам яшчэ на год, але спіс асобаў і кампаніяў, адносна якіх дзейнічаюць абмежавальныя меры, зазнаў змены: з яго былі выдаленыя 13 прозвішчаў і 5 прадпрыемстваў, але адначасова ў ім з явіліся 3 новыя асобы. Гэтым Брусэль прадэманстраваў сваю гнуткасць, чым выклікаў даволі стрыманую рэакцыю беларускага МЗС. Адсутнасць рэзка выражанай анты-еўрапейскай ры то рыкі з боку афіцыйнага Мінска тым не менш сусед ні чала з пастаянным падкрэсліваннем наяўнасці падвойных стандартаў у падыходзе ЕС да Беларусі. З такімі прапагандысцкімі мэтамі 4 лютага беларускі МЗС выдаў даклад пад назвай «Парушэнні правоў чалавека ў асобных краінах у 2012 годзе». Паводле аўтараў даклада, ён накіраваны на тое, каб «прыцягнуць увагу да парушэння правоў чалавека ў краінах, якія традыцыйна адносяць сябе да развітых дэмакратыяў». У сваю чаргу, ЕС таксама паступова зніжаў градус крытыкі беларускага ўраду; гэтая тэма стала пакрысе губляцца на фоне іншых падзеяў у рэгіёне (асабліва вакол Украіны). Тым не менш Брусэль не адмовіўся ад свайго галоўнага патрабавання вызвалення палітычных вязняў. Дванаццатага верасня Еўрапарламент ухваліў даклад аб сітуацыі ў Беларусі, які прадставіў Юстас Палецкіс. 5 У ім робіцца выснова пра тое, што, нягледзячы на змяншэнне колькасці палітычна матываваных арыштаў, захоўваецца атмасфера рэпрэсіяў і запалохвання. Разам з тым еўрапарламентарыі заклікаюць выканаўчыя органы pl/swiat/artykuly/443633,szef-msz-bialorusi-uladzimier-makiej-ointegracji-bialorusi-z-europa.html. 5 Гл.: Recommendation to the Council, the Commission and the European External Action Service // [Электронны рэсурс] Кропка доступу: http://www.europarl.europa.eu/sides/getdoc.do?pubref=- %2f%2fEP%2f%2fNONSGML%2bREPORT%2bA7-2013-0261%2b0 %2bDOC%2bPDF%2bV0%2f%2fEN.

96 БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013 ЕС «заахвочваць дыялог з тымі чыноўнікамі, якія не былі персанальна ўцягнутыя ў рэпрэсіі, каб спрыяць развіццю беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва». У дакладзе падкрэсліваецца, што для паляпшэння адносінаў з Мінскам і аднаўлення палітычнага дыялогу неабходна выкарыстоўваць старшынства Літвы ў ЕС і саміт «Усходняга партнёрства» ў Вільні. У эканамічнай сферы прапануецца імкнуцца да канструктыўнага тэхнічнага дыялогу па пытаннях макраэканамічнага развіцця і фінансаў. Заключэнне На працягу года адбываліся інтэнсіўныя дыпламатычныя кантакты, якія паспрыялі высвятленню пазіцыяў і чаканняў бакоў, аднак не прывялі да прарываў у адносінах па лініі Мінск Брусэль. Адбылося істотнае ўзаемнае змякчэнне ранейшай негатыўнай рыторыкі, што з аднога боку адлюстроўвае зніжэнне цікавасці да «беларускага пытання» ў Брусэлі, а з іншага жаданне афіцыйнага Мінска палепшыць стасункі з ЕС напярэдадні чэмпіяната свету па хакеі і чарговых прэзідэнцкіх выбараў. У выніку саміта «Усходняга партнёрства» ў Вільні і падрыхтоўчага этапа да яго ўпершыню за некалькі год сфармаваўся парадак дня беларуска-еўрапейскіх адносінаў. У 2014 годзе зместам стасункаў Мінска і Брусэля будуць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі; распачнуцца кансультацыі па пытаннях мадэрнізацыі на міжурадавым узроўні, працягнуцца тэхнічныя дыялогі па пытаннях эканомікі, фінансаў, транспарту, аховы межаў і інш. У выпадку, калі Мінск пойдзе на вызваленне палітычных вязняў, магчымы пачатак абмеркавання базавай дамовы паміж Беларуссю і ЕС, якая заменіць Дамову пра супрацоўніцтва і партнёрства, падпісаную ў 1995 годзе, што так і не набыла сілы.