А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

Podobne dokumenty
Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

DATA I MIEJSCE OBRAD: 2-3 grudnia 2018 r. Uniwersyteckie Centrum Kultury Uniwersytetu w Białymstoku, ul. Ciołkowskiego 1 N, Białystok

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

Гісторыя. Да пытання аб ролі палітычнай ідэалогіі ў развіцці беларускага нацыянальнага руху ў 19 - пачатку 20 ст.

Бунт тутэйшых супраць нацыі

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

ДА ДВАЦЦАЦІГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГII ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ Ў БЕЛАСТОКУ

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

Да праблемы вытокаў фармавання краёвай ідэі на пачатку ХХ ст. Алесь Смалянчук (Гродна-Варшава)

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

Droga ku wzajemnosci

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

ВОСЕНЬ 1939 ГОДА Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ТРАДЫЦЫІ І ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.

UMCS. Невялікім накладам у 100 асобнікаў у прыватным мінскім выдавецтве Права

АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ (ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ)

recenzje, ko Marek Waldenberg, Narody zależne i mniejszości naro- dowe w Europie Środkowo-Wschodniej. Dzieje konfliktów i idei,

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Ніна Шыдлоўская: ПРА ПАТРЫЯТЫЗМ, ФЕМІНІЗМ І КАХАННЕ КАЛЕНДАРЫ АД БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! І БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

Палітычныя стасункі. Ганна Марыя Дынэр 92 БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2017

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

UMCS. На мяжы ХХ ХХІ стагоддзяў у беларускай літаратуры можна канстатаваць. Беларуская літаратура мяжы ХХ ХХІ стст.: тэндэнцыі развіцця

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

EGZAMIN MATURALNY 2012 JĘZYK BIAŁORUSKI

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2018/2019 JĘZYK BIAŁORUSKI

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

АЎТАРЫ. Павел Баркоўскі кандыдат філасофскіх навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск).

МІЖКУЛЬТУРНЫ ДЫЯЛОГ: INTERCULTURAL DIALOGUE: СУЧАСНАЯ ПАРАДЫГМА І ВОПЫТ СУСЕДСТВА MODERN PARADIGM AND EXPERIENCE OF THE NEIGHBORHOOD

Палітычныя і сацыякультурныя асновы ідэалагемы «Чацвёртая Рэч Паспалітая»

Секцыя 4. Нацыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе: супольнасць і ідэнтычнасць. Панэль 4.1. Нацыя- і дзяржаватварэнне

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,

ДА ПЫТАННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ ШЛЯХТЫ БЕЛАРУСІ Ў ПАЭМЕ АДАМА МІЦКЕВІЧА «ПАН ТАДЭВУШ»

Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш

Беларускія паланафільскія арганізацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд

Polsko-białoruskie związki literackie, językowe i kulturowe. 60-lecie Katedry Białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

komiks 03 font Officina.indd :36:31

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

UMCS. Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ ДЗЕЙНАСЦЬ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ І ТАВАРЫСТВАЎ У ГАЛІНЕ ПАДАРОЖЖАЎ І ТУРЫЗМУ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў ГГ.

UMCS. Жанна Некрашэвіч-Кароткая / Żanna Niekraszewicz-Karotkaja

Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by

Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай

UMCS. Адной з самых цікавых, але разам з тым і маладаследаваных старонак. Вадзім Корань / Vadim Koren. Гумар у Торбе смеху Караля Жэры

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Беларускія паланафілы і польскія ўлады ў Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду: фінансавы аспект узаемадзеяння

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Беларускі ліцэй у Гайнаўцы

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки 1. ПОЛЬСКАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ АГРАРНАГА ПЫТАННЯ Ў ПРАГРАМАХ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ ІІ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ ( гады)

Rada Naukowa. Adres redakcji

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ

ПАМІЖ БЕЛАРУССЮ І ПОЛЬШЧАЙ Драматургія Сяргея Кавалёва. POMIĘDZY BIAŁORUSIĄ A POLSKĄ Dramaturgia Siarhieja Kawaloua.

108 В. В. Гарбачова. Артыкул падрыхтаваны пры дапамозе Касы імя Юзафа Мяноўскага. **

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

социально-гуманитарные науки

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM ROZSZERZONY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

UMCS. Ёсць кнігі, напісаныя непрафесійнымі літаратуразнаўцамі (пісьменнікамі,

зоне, у зоне адчужэння. Вось тады і грымнула ў сэрца самая галоўная яго тэма:

2013 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

А. І. Махнач БЕЛАРУСЬ У НАВУКОВАЙ І ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАЗІМІРА МАШЫНСКАГА

НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ

Białoruś i Białorusini w podręcznikach historii do szkół podstawowych w Polsce

ISSN ISSN (ONLINE) АЎТАРЫ

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

BIBLIOTEKARZ PODLASKI NR 2/2018 (XXXIX)

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

UMCS. Franciszek Umiastowski był jednym z prekursorów białoruskiego ruchu narodowego

пацяплення Больш камунікацыі Дзяніс Мельянцоў

УСХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ Ў ПРАЦАХ З. ПЯТКЕВІЧА

Rada Naukowa. Adres redakcji

Ïàäï³ñíû ³íäýêñ 00345

Transkrypt:

27. Памятная книжка Минской губернии. Минск: Издание Минск. губерн. стат. комитета, 1845 1916. на 1874 год. Минск: Губерн. тип., 1873. 254 с. 28. Памятная книжка Минской губернии. Минск: Издание Минск. губерн. стат. комитета, 1845 1916. на 1878 год, ч. I. Минск: Губерн. тип., 1878. 722 с. 29. Памятная книжка Минской губернии. Минск: Издание Минск. губерн. стат. комитета, 1845 1916. на 1890 год. Минск: Тип. Б. И. Соломонова, 1889. 422 с. 30. Памятная книжка Минской губернии. Минск: Издание Минск. губерн. стат. комитета, 1845 1916. на 1892 високосный год. Минск: Губерн. тип., 1891. 408 с. 31. Памятная книжка Минской губернии. Минск: Издание Минск. губерн. стат. комитета, 1845 1916. на 1896 високосный год. Минск: Тип. Х. Я. Дворжеца и Б. И. Соломонова, 1895. 452 с. 32. Памятная книжка Минской губернии. Минск: Издание Минск. губерн. стат. комитета, 1845 1916. на 1898 год. Минск: Тип. Х. Я. Дворжеца и Б. И. Соломонова, 1897. 303 с. 33. Памятная книжка Минской губернии. Минск: Издание Минск. губерн. стат. комитета, 1845 1916. на 1900 год. Минск: Губерн. тип., 1899. 528 с. 34. Подорожняя, Е. А. Эволюция органов управления государственными имуществами в Беларуси (конец XVIII начало XX в.) / Е. А. Подорожняя // Весці БДПУ. Сер. 2. 2014. 2. С. 33 37. 35. ПСЗРИ. 2-е собр. Т. 12. Отд. 1. СПб., 1838. 10834. С. 1039 1053. 36. ПСЗРИ. 2-е собр. Т. 13. Отд. 1. СПб., 1839. 11189. С. 405 654. 37. ПСЗРИ. 2-е собр. Т. 41. Отд. 1. СПб., 1868. 42899. С. 34 37. 38. ПСЗРИ. 2-е собр. Т. 41. Отд. 2. СПб., 1868. 44024. С. 469 471. 39. ПСЗРИ. 2-е собр. Т. 41. Отд. 2. СПб., 1868. 44024. С. 642 645. 40. ПСЗРИ. 2-е собр. Т. 51. Отд. 2. СПб., 1878. 56769. С. 563. 41. ПСЗРИ. 3-е собр. Т. 2. Отд. 1. СПб., 1886. 1258. С. 367. 42. ПСЗРИ. 3-е собр. Т. 2. Отд. 2. СПб., 1886. 1258. С. 469 471. 43. ПСЗРИ. 3-е собр. Т. 8. Отд. 1. СПб., 1890. 5120. С. 148 156. 44. ПСЗРИ. 3-е собр. Т. 14. СПб., 1898. 10457. С. 141 152. 45. ПСЗРИ. 3-е собр. Т. 22. Отд. 1. СПб., 1904. 21694. С. 645 647. (Дата подачи: 19.02.2016 г.) А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel УДК 94(476):316.647.8=162.1 БЕЛАРУСКІ СТЭРЭАТЫП ПАЛЯКА ЯК ПРАДМЕТ ГІСТОРЫКА-ІМАЛАГІЧНАГА ВЫВУЧЭННЯ BELARUSIAN STEREOTYPE OF THE POLE AS SUBJECT MATTER OF HISTORICAL-IMAGOLOGICAL STUDY У артыкуле разглядаецца беларускі стэрэатып паляка як прадмет гісторыкаімалагічнага вывучэння. Адзначаецца, што дадзены стэрэатып з яўляецца элементам беларускага нацыянальнага светаўспрымання, і актывізацыя яго вывучэння звязана з ростам нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Сцвярджаецца, што вывучэнне і засваен- 177

не беларускімі вучонымі замежнага вопыту імалагічных даследаванняў не павінна стаць механічным перанясеннем і ўкараненнем элементаў чужых стэрэатыпаў у беларускае ментальнае асяроддзе, у прыватнасці элементаў польскага аўтастэрэатыпа і рускага стэрэатыпа паляка ў беларускі яго стэрэатып. Ключавыя словы: гістарычная імагалогія; ментальнасць; беларускі стэрэатып паляка. In the article as subject matter of historical-imagological study the Belarusian stereotype of the Pole is considered. It is noted that this stereotype is an element of the Belarusian national perception of the world and activation of its study is related with the growth of national consciousness of Belarusians. It is argued that the study and assimilation by Belarusian scientists of foreign experience of imagological studies should not be a mechanical transfer and the introduction of elements of foreign stereotypes into the Belarusian mental surroundings, in particular of elements of autostereotype of Pole and Russian stereotype of the Pole into Belarusian stereotype of his. Key words: historical imagology; mentality; the Belarusian stereotype of the Pole. Беларускі стэрэатып паляка як прадмет спецыяльнага навуковага вывучэння стаў прыцягваць да сябе ўвагу вучоных толькі пасля распаду СССР, хоць фактар яго прысутнасці ў штодзённым і грамадска-палітычным жыцці Беларусі і Польшчы адчуваўся ўвесь час, што павінна было рана ці позна абудзіць да яго навукова-даследчыцкую цікавасць. У 1990-я гг., падчас карэннай змены палітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе, звязанай з распадам СССР, з явілася неабходнасць у наладжванні новай сістэмы адносін паміж народамі, якія страцілі ранейшыя, заснаваныя на ідэалогіі сувязі. Былыя, штучна створаныя вобразы «сяброў», «братоў», «сясцёр» выйшлі з прапагандысцкага карыстання. Былі рэаніміраваны здолеўшыя, як аказалася, выдатна захавацца на паўсядзённым узроўні свядомасці мас нацыянальныя стэрэатыпы, якія сталі актыўна выкарыстоўвацца ў прапагандысцкім забеспячэнні ўнутранай і знешняй палітыкі незалежных дзяржаў рэгіёна, фарміруючы грамадскую думку і накіроўваючы яе ў «патрэбным» кірунку. Сёння мы бачым і прыклады таго, як актуалізаваныя вобразы «гістарычных ворагаў» дапамагаюць адраджэнню традыцый узаемнага недаверу і непрыязнасці ў новых гістарычных умовах і на якасна новым узроўні. Трывожныя змены, якія адбыліся ў рэгіёне, усё ж не закранулі Беларусь, дзе па розных прычынах не назіраецца роста нацыяналістычных і ксенафобскіх настрояў. Не ў апошнюю чаргу дзякуючы таму, што праблемы, якія існавалі тут у міжнацыянальных адносінах у мінулым, сучаснае беларускае грамадства не вельмі цікавяць. У гэтай сувязі ўзнікае пытанне пра практычную мэтазгоднасць вывучэння беларускіх стэрэатыпаў суседзяў, у тым ліку і стэрэатыпа паляка. Тым больш што заканамерны вынік яго палякам наўрад ці можа здацца пераканаўчым і аб ектыўным. Ды і ці дапамогуць падобнага роду «веды» (стэрэатып ведамі не з яўляецца гэта эрзац, які грунтуецца на прадузятасці) сённяшнім беларусам адбудоўваць пазітыўныя адносіны з навакольным светам, у прыватнасці з палякамі і Польшчай. 178

Адказ на гэта пытанне досыць просты. Нацыянальны стэрэатып гэта сродак пазіцыянавання сябе і сваёй нацыянальнай групы. Ён заснаваны на проціпастаўленні сябе «іншым» («чужым»), а таксама ўласных, пазітыўна ацэньваемых каштоўнасцей, традыцый, норм, культурных дасягненняў, «іх» каштоўнасцям, традыцыям, нормам і культурным дасягненням, якія часцей за ўсё ацэньваюцца негатыўна. Беларусы, якія, як лічыцца, маюць праблемы з нацыянальнай самаідэнтыфікацыяй, прасцей і дакладней усяго ўсведамляюць сваю ўнікальнасць і адасобленасць ад іншых, сутыкаючыся з адчужанымі паводзінамі ў стаўленні да сябе з боку прадстаўнікоў іншых народаў, якія маюць больш высокі ўзровень развіцця нацыянальнай самасвядомасці, чым яны самі, перш за ўсё народаў блізкароднасных. Пры непазбежнай канфрантацыі да «чужога» (паляка, рускага, украінца) адбывалася зразуменне «свайго» і ўсведамленне ўласнай прыналежнасці да беларускай нацыянальнай агульнасці. Беларускі аўтастэрэатып (гэта значыць погляд на сябе ці самахарактарыстыка) развіваўся праз стаўленне «чужога» да «сябе» і «свайго». У прыватнасці, негатыўнае стаўленне палякаў да беларусаў прывяло да таго, што ў іх вуснай народнай творчасці, літаратуры, мастацтве сфарміраваўся і замацаваўся негатыўны стэрэатып паляка, які перадаваўся з пакалення ў пакаленне, становячыся пастаянна дзеючай нормай. Садзейнічанне палякаў развіццю нацыянальнай самасвядомасці беларусаў складалася таксама і ў тым, што менавіта прадстаўнікі «крэсавай польскасці» запусцілі механізм беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння, мэтай якога было недапушчэнне распаўсюджвання ў Беларусі русіфікатарскіх уплываў і проціпастаўленні ім калі ўжо не польскасці, то хаця б беларускасці. Менавіта намаганнямі польскіх удзельнікаў беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння ў польскім сектары беларускага нацыянальнага светаўспрымання не ўкараніўся варожы палякам і Польшчы стэрэатып. Вядома, беларускі стэрэатып паляка, як ужо было сказана вышэй, не быў пазітыўным і не мог такім быць па вызначэнні. Але ён не ўтрымоўваў элементаў ксенафобіі, дзіўна нагадваючы польскі стэрэатып мазура, які з яўляўся асноўным удзельнікам польскага каланізацыйнага руху на тэрыторыю Беларусі і ўвасабляў сабой ва ўяўленні беларусаў тыповага паляка [1, s. 68 69]. Высвятленне і стараннае вывучэнне гістарычных каранёў беларускага стэрэатыпа паляка, умоў і фактараў яго генезісу, зразумела, у большай ступені неабходна самім беларусам для развіцця ўласнай нацыянальнай самасвядомасці, фарміравання гістарычнай памяці, правільнай арыентацыі ў сучасным свеце. А сам стэрэатып у гэтай сувязі можна назваць адным з інструментаў працэсу «канструявання» беларускай нацыі, які і сёння ўсё яшчэ ідзе. Веданне акалічнасцей яго генезісу мае таксама практычную важнасць, бо дазволіць больш выразна бачыць сутнасць праблем, якія існавалі і існуюць у беларуска-польскіх адносінах. 179

Аднак і палякам, для якіх Беларусь ніколі не была чужой краінай, гэтыя веды дапамогуць зразумець, што гісторыя беларуска-польскіх міжнацыянальных адносін, у цэлым пазітыўных, з яўляецца добрым падмуркам для развіцця партнёрства і добрасуседства ў нашы дні. Як ужо вышэй адзначалася, у савецкай навуцы, у тым ліку і беларускай савецкай, цікавасць да праблематыкі нацыянальных стэрэатыпаў праявіла сябе даволі позна. Адчувалася нерашучасць вучоных, якія, зацікавіўшыся пытаннямі нацыянальнага светаўспрымання, апынуліся б на перадавых пазіцыях ідэалагічнай барацьбы і патрапілі б пад жорсткі ідэалагічны прэс. Нельга сказаць, што ў постсавецкі перыяд сітуацыя карэнным чынам змянілася. Беларускія даследчыкі па-ранейшаму не з яўляюцца «заканадаўцамі моды» ў сферы вывучэння сацыяльных (у тым ліку і нацыянальных) стэрэатыпаў. Тым часам, з 1922 г., калі класік амерыканскай журналістыкі Уолтар Ліпман упершыню ўвёў у грамадазнаўства тэрмін «стэрэатып», пра сацыяльныя стэрэатыпы ў розных краінах напісаны тысячы кніг, сфарміраваліся навуковыя школы і нават даследчыя цэнтры. Вельмі актыўна развіваюцца стэрэатыпалагічныя даследаванні і ў суседняй Польшчы. Пра разуменне важнасці папулярызацыі стэрэатыпалагічнай праблематыкі ў гэтай краіне сведчыць, у прыватнасці, выданне адпаведнай вучэбнай літаратуры. Так, у 1999 г. на польскай мове быў перавыдадзены падручнік для вышэйшай школы «Stereotypy i uprzedzenia» («Стэрэатыпы і прадузятасці») [2], які незадоўга да таго выйшаў у ЗША. Сабой ён толькі разнастаіў асартымент падобнага роду выданняў, падрыхтаваных польскімі аўтарамі. На масавага чытача, а не толькі на спецыялістаў, накіраваныя кнігі серыі «Przewodnik ksenofoba» («Даведнік ксенафоба»), якая выдаецца ў Польшчы з 1997 г. Адна з іх, дарэчы, прысвечана самім палякам [3]. Факусуючы крытычны погляд на адметных якасцях асобных народаў, на звязаных з імі прадузятасцях і забабонах, распавядаючы пра іх у крыху кплівай манеры, «Даведнік» прэтэндуе на ролю лекара супраць ксенафобіі. Аднак нельга не звярнуць увагі на тое, што ніводны з народаў, з якімі палякаў злучаў іх гістарычны лёс літоўцы, беларусы, украінцы, чамусьці не патрапіў пакуль у фокус увагі аўтараў кніг гэтай серыі. Распрацоўваючы праблему польскага аўтастэрэатыпа, польскія вучоныя не маглі не прыйсці да неабходнасці азнаямлення са стэрэатыпамі Польшчы і паляка, якія сталі часткай нацыянальных традыцый суседніх народаў. Характар гэтых стэрэатыпаў быў негатыўным, і гэта магло перашкодзіць Польшчы заняць тое аўтарытэтнае месца ў рэгіёне, на якое яна, улічваючы гістарычную і палітычную сітуацыю, магла прэтэндаваць. Акрамя выяўлення фактараў, якія вызначылі характар гэтых стэрэатыпаў, вывучаліся магчымасці іх мадыфікацыі праз аслабленне ацэньваюча-эмацыйнага кампанента і ліквідацыю прадузятасці [4]. 180

У святле сказанага варта адзначыць, што польскія вучоныя актыўна цікавяцца станам сучаснай «беларускасці» і яе перспектывамі. Адным з найбольш аўтарытэтных замежных экспертаў у пытаннях фарміравання беларускай нацыі сёння лічыцца польскі сацыёлаг Рышард Радзік, прафесар універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін). У сваіх даследаваннях ён шмат увагі надае свядомасці грамадскіх эліт Беларусі XIX XX стст., фарміраванню культурных і цывілізацыйных арыентацый беларусаў [5]. Польскія даследчыкі ў фокусе сваёй увагі, аднак, трымаюць толькі той гістарычны перыяд, калі ўдзел палякаў у беларускім нацыянальна-культурным адраджэнні быў сапраўды паспяховым і меў у цэлым пазітыўны для яго характар. А вось пра тое, чаму беларускую нацыянальную культуру прыйшлося адраджаць, як, калі і чаму беларусы пазбавіліся сваёй этнічнасці, якую ролю ў гэтым адыгралі палякі, польскія даследчыкі лічаць за лепшае не ўспамінаць. Ну а тое, што адбывалася з беларускасцю ў XX ст., мяркуючы па ўсім, выклікае ў іх змешаныя пачуцці, сярод якіх пераважае, безумоўна, расчараванне. Вось што, напрыклад, піша Р. Радзік: «Спецыфіка беларускага грамадства патрабуе трохі пільней прыгледзецца да беларускіх рэалій. Пераважная большасць грамадстваў Еўропы сфарміравалася ў апошнія два стагоддзі як сучасныя супольнасці вакол нацыянальнай ідэі. Нацыянальныя каштоўнасці забяспечылі іх цэласнасць, іерархізавалі прынамсі часткова мэты індывідуальнай і групавой дзейнасці, надзялілі гэтыя грамадствы сферай эмоцый, падпіхнулі да канкурэнцыі з іншымі нацыямі і у сувязі з гэтым да гатоўнасці прыносіць ахвяры ў імя рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў Беларусам не далі пабудаваць нацыю (расейцы у царскай імперыі, а затым у СССР, палякі у міжваеннай Польшчы). Не існуе сярод беларусаў і моцнай традыцыі цалкам незалежнай уласнай дзяржавы Беларускасць будавалася на вясковай базе, насычанай кансерватыўнымі каштоўнасцямі і пазіцыямі, схільнай замыкацца ў хатніх рамках, і ра зам з тым як шматмільённая сукупнасць homo sovieticus. Пачуццё нацыянальнай прыналежнасці ў беларусаў слабое, а як сучасная нацыянальная агульнасць еўрапейскага тыпу беларусы амаль не існуюць. Уласную дзяржаву яны атрымалі амаль выпадкова, не марачы пра яе і не ваюючы за яе У адрозненне ад палякаў яны дагэтуль не спрамагліся на масавыя ахвяры і калектыўныя пратэсты ў імя ідэі перавагі нацыянальных інтарэсаў» [6]. Зразумела, што палякам неабыякава, што адбываецца ў Беларусі і з беларусамі. Яны зацікаўленыя ў тым, каб беларусы сталі «культурнай еўрапейскай нацыяй». І нават гатовыя ў гэтым дапамагчы. Але замінае таму шмат чаго, у тым ліку і адсутнасць даверу з боку большасці беларусаў, якія кіруюцца тым стэрэатыпным поглядам на палякаў, што каранямі сваімі цягнецца ў больш далёкае мінулае, чым савецкае. Па гэтай прычыне яны маюць патрэбу ў максімальнай пазітывізацыі беларускага стэрэатыпа паляка, які ў сучасным яго стане пакідае жадаць лепшага. 181

У стаўленні да дадзенага стэрэатыпа беларускіх і польскіх вучоных ёсць яшчэ і чыста псіхалагічныя, звязаныя з нацыянальным характарам перавагі. Палякі, з яўляючыся летуценнікамі і ідэалістамі, заўсёды імкнуліся ісці ў нагу з часам і нават апярэджваць яго. Не дзіўна, што стэрэатып, які з яўляўся часткай гістарычнай спадчыны, успрымаўся імі як фактар стрымлівання, які замінае прагрэсіўнаму развіццю грамадства. Магчыма таму вывучэннем стэрэатыпаў у Польшчы займаюцца часцей за ўсё сацыёлагі і палітолагі. Для беларусаў жа, традыцыяналісцкі настроеных і не схільных лунаць у паднябессі, стэрэатып паляка досвед продкаў, які выконвае ахоўную функцыю. І не дзіўна, што часцей за ўсё ў Беларусі вывучэннем гэтага стэрэатыпа займаюцца гісторыкі і філолагі. Падобная ж сітуацыя складваецца і ў Расіі. Цікавасць да тэматыкі нацыянальных стэрэатыпаў у рускай літаратуры рэалізоўвае сябе ўжо даўно. Апасрэдавана праз яе ён трапіў у сферу літаратуразнаўства і філасофіі. У гэтай сувязі трэба назваць імя Г. Д. Гачава, які першым з савецкіх вучоных сур'езна заняўся вывучэннем нацыянальных вобразаў і доўгі час пісаў што называецца «ў стол». Ён так казаў аб гэтым: «Пісаў але выдаваць не мог. Бо сама тэма была ў шматнацыянальнай краіне СССР, дзе ідэалогія казённага інтэрнацыяналізму затуляла гладкасцю нацыянальныя праблемы, небяспечная» [7, с. 7]. Праблема карціны свету разглядалася ім у тым ліку праз прызму асаблівасцей успрымання, абумоўленага культурнай спецыфікай. Так, у чарговай сваёй працы серыі «Нацыянальныя вобразы свету», над якой Г. Д. Гачаў працаваў 40 гадоў, ён пісаў: «Закопваюся на некаторы час у дадзеную краіну, чытаю кнігі пра яе прыроду, гісторыю, побыт, норавы, вывучаю культуру: літаратуру, мастацтва, рэлігію, філасофію, навуку... словам, з розных бакоў заязджаю ў яе прастору-час, у тоўшчу яе быцця, пішу па ходзе пранікнення свае назіранні, меркаванні, параўноўваю з аналагічнымі з явамі ў іншых краінах, і ў выніку атрымліваецца ў мяне нейкі партрэт гэтага нацыянальнага свету» [7, с. 7]. У 1990-я гг. выявілася, аднак, што ідэалістычныя, пастаральныя разважанні Г. Д. Гачава над нацыянальнымі вобразамі свету не адпавядаюць духу часу прарваўся нацыянальны запал, які доўга стрымліваўся, і цікавасць да дадзенай тэматыкі стала прагматычна-палітычнай, набыла выгляд «нацыянальнага пытання», якое патрабавала неадкладнага рашэння. Блытаніна працягвалася нядоўга з канца 1990-х гг. расійскія вучоныя сталі працаваць у агульным рэчышчы тэндэнцый, якія адбываліся ў краіне. Расія ўступала ў новую эпоху, дзе «класіка жанру» Г. Д. Гачава (яго «думкавобразы») апынулася не вельмі запатрабаванай. Надышоў час жорсткай размовы пра тое, што, хто і чаму перашкаджае Расіі быць тым, чым яна жадае быць. Узнікла неабходнасць у пасіянарных стэрэатыпах, якія можна было б 182

выкарыстоўваць у ідэалагічнай і прапагандысцкай працы. Зразумела, гэтыя стэрэатыпы павінны былі мець генетычную сувязь з рускім менталітэтам і рускія гістарычныя карані. Цікавасць да нацыянальных стэрэатыпаў, якая актуалізавалася ў Расіі, неўзабаве аформілася ў новы кірунак у літаратуразнаўстве, названы імагалогіяй (ад лат. imago вобраз). Яго ўзнікненне і развіццё звязана з імем вядомага даследчыка польскай літаратуры В. А. Хорава, які ў святле распрацаваных ім тэарэтычных палажэнняў гэтай новай навукі аналізаваў складаны характар узаемаадносін рускіх і палякаў [8, с. 99 100]. Ён жа даў гэтай навуцы наступнае вызначэнне: «Імагалогія ставіць сваёй задачай выявіць праўдзівыя і ілжывыя ўяўленні пра жыццё іншых народаў, характар і тыпалогію стэрэатыпаў і прадузятасцей, якія існуюць у грамадскай свядомасці, іх паходжанне і развіццё, іх грамадскую ролю і эстэтычную функцыю... Яна вывучае вобраз іншага народа» [9, с. 7]. Імагалогія патрабуе ад даследчыка не толькі ведаў асаблівасцей жыцця, гісторыі і культуры іншых народаў, але і пачуцця меры, такту і павагі да іх, тым больш што ў імагалагічным падыходзе часцяком даводзіцца звяртацца не толькі да таго, што багата эмацыйна афарбавана, але і наўмысна ці ненаўмысна дэфармавана [8, с. 101]. У гісторыі руска-польскіх узаемаадносін было шмат драматычных падзей, адным з паследстваў якіх стала фарміраванне негатыўных стэрэатыпаў, падтрымоўваемых не толькі гістарычнай памяццю абодвух народаў, але і нацыянальнымі ідэалогіямі [8, с. 102]. У той жа час у расійскім і польскім грамадствах існавала тэндэнцыя да пераадолення негатыўнага ўзаемнага ўспрымання. Гэтай мэты закліканы быў служыць праект «Расія Польшча. Узаемнае бачанне ў літаратуры і культуры», які ўзначальваў В. А. Хораў [10]. Хаця працоўная дзейнасць апошняга была злучана з Інстытутам славяназнаўства Расійскай АН, у якім ён працаваў да канца свайго жыцця, заснавальнік імагалогіі адыграў значную ролю ў станаўленні і развіцці паланістыкі ў Гродненскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы, дзе склаўся першы ў Беларусі паланістычны цэнтр [11]. У 2012 г., напярэдадні сваёй смерці, В. А. Хораў стаў ганаровым прафесарам гэтага ўніверсітэта. У Гродна 25 мая 2012 г. скончыўся і яго жыццёвы шлях [11, с. 160]. Парадаксальна, але ў імагалагічных даследаваннях расійскіх вучоных тэма беларускага погляду на праблему стэрэатыпа паляка, якая іх цікавіць, не закранаецца ўвогуле. Яны ігнаруюць факт існавання арыгінальнага беларускага бачання паляка, што, прынамсі, выклікае здзіўленне. Затое і рускія, і палякі ахвотна звяртаюцца да беларускай аўдыторыі, распавядаючы пра сваю непрыязнасць адзін да аднаго, тлумачачы яе гістарычныя, палітычныя і іншыя прычыны. Гэты погляд з боку, погляд «чужога» на «чужое», як паказвае гісторыя, можа мець скажаючае ўздзеянне на ход навуковага вывучэння беларускага стэрэатыпа паляка і нават на 183

сам стэрэатып. Інакш кажучы, спрабуючы ўплываць на характар навуковай цікавасці беларускіх вучоных да нацыянальнага стэрэатыпа паляка і неяк уздзейнічаць на гэты стэрэатып, імкнучыся прышчапіць яму новыя сімвалічныя значэнні, расійскія і польскія іх калегі зыходзяць з ідэалагічных і палітычных інтарэсаў уласных грамадстваў і дзяржаў. Таму для беларускай навукі вялікую актуальнасць набывае не толькі пытанне вывучэння беларускіх нацыянальных стэрэатыпаў, якія нарадзіліся і выраслі ў межах беларускай культуры, увабралі ў сябе яе традыцыі, каштоўнасці і прыярытэты, але і пытанне аб стварэнні ахоўнага асяроддзя для далейшага развіцця гэтых стэрэатыпаў, недапушчэння ўплываў, якія могуць уздзейнічаць на гэты працэс, скажаючы, у рэшце рэшт, нацыянальную карціну свету. Відавочна, што беларускі стэрэатып паляка, які быў і застаецца аб ектам трансфармацыйных уплываў, мае ў гэтым вялікую патрэбу. Спіс выкарыстаных крыніц 1. Krotau, A. Geneza białoruskiego stereotypu Polski i Polaków / A. Krotau // Przegląd Wschodni. T. VIII. Zeszyt 1 (29). S. 57 74. 2. Macrae, C. N. Stereotypy i uprzedzenia / C. N. Macrae, C. Stangor, M. Hewstone. Gdańsk: Gdańskie Wydawnictwo Psychologiczne, 1999. 430 s. 3. Lipniacka, E. Przewodnik ksenofoba. Polacy / E. Lipniacka. Warszawa: Adamantan, 1997. 64 s. 4. Chlewiński, Z. Stereotypy: struktura, funkcje, geneza. Analiza interdyscyplinarna / Z. Chlewiński // Praca zbiorowa. Stereotypy uprzedzenia. Warszawa: Inst. Psychologii Polskiej AN, 1992. S. 7 28. 5. Радзік, Р. Беларусы на фоне нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ХІХ ст. / Р. Радзік. Мінск: Медысонт, 2012. 376 с. 6. Радик, Р. Пособие по государственной идеологии [Электронный ресурс] / Р. Радик. Режим доступа: http://belhist.ru/2012/10/ryshard-radik-posobie-po-gosudarstvennojideologii/. Дата доступа: 02.02.2016. 7. Гачев, Г. Национальные образы мира. Соседи России. Польша, Литва, Эстония / Г. Гачев. М.: Прогресс-Традиция, 2003. 384 с. 8. Мусиенко, С. Польская литература в имагологической интерпретации В. А. Хорева [Электронный ресурс] / С. Мусиенко // Балтийский филологический курьер. 2013. Вып. 9. С. 99 113. Режим доступа: http://journals.kantiana.ru/upload/iblock/071/мусиенко С._99-113.pdf. Дата доступа: 17.03.2015. 9. Хорев, В. А. Польша и поляки глазами русских литераторов. Имагологические очерки / В. А. Хорев. М.: Индрик, 2005. 231 с. 10. Поляки и русские в глазах друг друга / отв. ред. В. А. Хорев. М.: Индрик, 2000. 272 с. 11. Мусиенко, С. Ф. Он между нами жил и жив / С. Ф. Мусиенко // Весн. Гроднен. дзярж. ун-та імя Я. Купалы. Сер. 3 (Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія.). 2012. 3(143). С. 155 160. (Дата подачи: 10.02.2016 г.) 184