ВЯРТАННЕ «СУМ НЕАПАЛІТАНСКІХ»

Podobne dokumenty
Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

Матэрыялы па гісторыі скарбу ВКЛ у кнігах запісаў за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы

УЛАСНЫЯ ІНТАРЭСЫ ШЛЯХТЫ ВКЛ Ў ПАСОЛЬСТВЕ ДА ІМПЕРАТАРА СВЯТОЙ РЫМСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў XVI СТ. Павел Булаты Мінск, Беларусь. ПолесГУ

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

ВОЙНЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ СА ШВЕДСКІМ КАРАЛЕЎСТВАМ гг. І ПАЗІЦЫЯ ШЛЯХТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА АДНОСНА ІХ

Сувязі эліты ВКЛ з Кіеўшчынай у г.

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

Гербы роду Сапегаў. Аляксей Шаланда (Гродна)

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

социально-гуманитарные науки

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

Дынастыя і землі. Візуальныя рэпрэзентацыі Вялікага Княства Літоўскага ў каралеўскай прапагандзе Вазаў

Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

Віталь Еўмянькоў. Хоцімская вайна Гістарычная аповесць. Віталь Еўмянькоў

Жнівень як індыкатар. Сённяшняя Стабільнасць Незадаволеных. У Вілейцы суды і штрафы за «пальчыкі»

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

108 В. В. Гарбачова. Артыкул падрыхтаваны пры дапамозе Касы імя Юзафа Мяноўскага. **

Палітычныя стасункі. Ганна Марыя Дынэр 92 БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2017

Леў Сапега Жыццё дзеля Айчыны

UMCS. Адной з самых цікавых, але разам з тым і маладаследаваных старонак. Вадзім Корань / Vadim Koren. Гумар у Торбе смеху Караля Жэры

А. І. Махнач БЕЛАРУСЬ У НАВУКОВАЙ І ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАЗІМІРА МАШЫНСКАГА

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

Секцыя 4. Нацыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе: супольнасць і ідэнтычнасць. Панэль 4.1. Нацыя- і дзяржаватварэнне

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

Раіса БАРАВІКОВА РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ СКЛАД РЭДАКЦЫІ. Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

komiks 03 font Officina.indd :36:31

Палітычная эліта Лідскага павета ў апошняй трэці XVI ст.

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2011 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70. Instrukcja dla zdającego

Кавалерыя арміі Вялікага княства Літоўскага XVIII cт.: эвалюцыя структуры. Чаропка С.А.

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ ДЗЕЙНАСЦЬ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ І ТАВАРЫСТВАЎ У ГАЛІНЕ ПАДАРОЖЖАЎ І ТУРЫЗМУ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў ГГ.

Новы Статут 1588 года, які быў надрукаваны пад рэдакцыяй Л.Сапегі ў віленскай друкарні Мамонічаў, найважнейшы прававы кодэкс сярэднявечнай беларускай

Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки 1. ПОЛЬСКАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ АГРАРНАГА ПЫТАННЯ Ў ПРАГРАМАХ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ ІІ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ ( гады)

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. История 7 ИСТОРИЯ СКЛАД ВОЙСКА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА І ПОЛЬСКАГА КАРАЛЕЎСТВА Ў ІНФЛЯНТАХ ГАДОЎ

Л. А. Козік МЕЧЫСЛАЎ ФРАНЦІШАК РАКОЎСКІ АПОШНІ ПРЭМ ЕР-МІНІСТР ПОЛЬСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

UMCS. Жанна Некрашэвіч-Кароткая / Żanna Niekraszewicz-Karotkaja

ПАЛЕМІЧНАЯ ЛІТАРАТУРА БЕЛАРУСІПЕРШАЙ ЧВЭРЦІ XVII ст.: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ АСПЕКТ

Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах

ПАРЛАМЕНЦКІЯ СТРУКТУРЫ ЎЛАДЫ ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV XVIII стагоддзях

Манеты караля. Стэфана Баторыя ў зборы Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Баторы Іштван (Bathory Istwan) належаў да старажытнага

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

Янка Брыль Выбраныя творы ў трох тамах Том 1

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

ДА ПЫТАННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ ШЛЯХТЫ БЕЛАРУСІ Ў ПАЭМЕ АДАМА МІЦКЕВІЧА «ПАН ТАДЭВУШ»

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

EGZAMIN MATURALNY 2011 JĘZYK BIAŁORUSKI

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

WOJEWÓDZKI KONKURS JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ

Гарадзенскі палімпсест Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV XX ст.

Бунт тутэйшых супраць нацыі

BIBLIOTEKARZ PODLASKI NR 2/2018 (XXXIX)

БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Ніна Шыдлоўская: ПРА ПАТРЫЯТЫЗМ, ФЕМІНІЗМ І КАХАННЕ КАЛЕНДАРЫ АД БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! І БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

Droga ku wzajemnosci

Ігнацы Быкоўскі. Перакладчык, паэт, мемуарыст Успаміны Вершаваныя творы Карэспандэнцыя Выдадзеныя і нявыдадзеныя кнігі

Czasopis 5/13. współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

DATA I MIEJSCE OBRAD: 2-3 grudnia 2018 r. Uniwersyteckie Centrum Kultury Uniwersytetu w Białymstoku, ul. Ciołkowskiego 1 N, Białystok

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ

Рэлігійная талерантнасць на польска-беларускім паграніччы: гістарычны досвед

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2013 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2018/2019 JĘZYK BIAŁORUSKI

Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай

WOJEWÓDZKI KONKURS JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ (ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ)

Мікола Волкаў АРТЫЛЕРЫЯ НЯСВІЖСКАГА ЗАМКА

UMCS. Franciszek Umiastowski był jednym z prekursorów białoruskiego ruchu narodowego

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Transkrypt:

ВЯРТАННЕ «СУМ НЕАПАЛІТАНСКІХ» Андрэй КАРАЧ Аспірант кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Я. Купалы Эпоха Адраджэння, залаты век гэта XVI стагоддзе, перыяд найбольшага культурнага, інтэлектуальнага, эканамічнага росквіту Вялікага Княства Літоўскага, а таксама час дзяржаўных і культурных дзеячаў сусветнага масштабу, да якіх, дарэчы, можна аднесці і Бону Сфорцу (1494 1557 гг.) другую жонку караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога (1467 1548 гг.). Бона была высокаадукаванай асобай, ведала некалькі моў і шэраг навук. Яна нарадзілася ў Італіі і выхоўвалася ў асяроддзі, якое адрознівалася ад польскага, таму, стаўшы каралевай у 24 гады, прыўнесла шмат новага, дзякуючы чаму змяніліся некаторыя норавы Польшчы і Літвы [1, с. 38] (малюнак 1). Новая каралева прывезла ў ВКЛ больш чым 300 чалавек світы. Адразу па прыбыцці яна ўключылася ў палітычную гульню. Жыгімонт Стары, трапіўшы пад уплыў жонкі, дараваў ёй землі і паступова ва ўласнасць Боны ўвайшлі Пінскае, Клецкае, Кобрынскае, Гарадзенскае староствы, а таксама шэраг земляў на поўдні і ўсходзе княства. Варта адзначыць стратэгічныя здольнасці Боны Сфорцы па ўласным абагачэнні і напаўненні казны. Напрыклад, яна была ініцыятарам правядзення рэформы, «валочнай памеры» спачатку ў сваіх уладаннях, а затым ва ўсёй краіне [2, с. 125 128]. 1 красавіка 1548 г. памёр Жыгімонт Стары. Трон новага агульнага манарха заняў яго сын Жыгімонт Аўгуст (1520 1572 гг.). Бона знаходзіцца ў варожых адносінах з сынам, таму ўжо не адыгрывае былой ролі ў дзяржаўным кіраванні. Пасля нечаканай смерці маладой каралевы Барбары Радзівіл яны становяцца сапраўднымі ворагамі. Бона Сфорца вырашае вярнуцца на радзіму ў Італію. Аднак гэтаму супрацівяцца ўсе польска-літоўскія кіруючыя вярхі, у тым ліку і Жыгімонт Аўгуст, небеспадстаўна мяркуючы, што Бона вывезе за сабой увесь свой скарб. На нейкі час ад езд адкладаецца, аднак частку сваіх даходаў Бона пачынае захоўваць у венецыянскім банку [3, с. 501 502]. Кароль 17 ліпеня 1553 г. пісаў канцлеру ВКЛ Мікалаю Радзівілу Чорнаму, што маці выслала ў Італію 16 000 партугалаў і 3 000 дукатаў «так многа і часта высылае, што нічога не застанецца» [4, с. 59]. Вялікі гетман каронны Ян Тарноўскі 6 снежня 1555 г. паведамляў пра «адпраўку дванаццаці шасціконных вазоў» з каштоўнасцямі Боны Сфорцы ў Італію пад наглядам Джаванні Ларэнца Папагоды. Жыгімонт Аўгуст спрабуе перашкодзіць маці выехаць на радзіму. Сенатары ВКЛ просяць дачку Ізабэлу паўплываць на Бону, але вугорская каралева не толькі адмаўляе, але і пачынае агітаваць маці хутчэй ажыццявіць свае намеры. Пасля гэтага Жыгімонт Аўгуст прыстрашыў пакараць усіх, хто будзе дапамагаць Боне. Абураная маці ў сваіх лістах пісала, што: «ейны гвалт праз таго, каго ў жываце насіла, ад яго цярпела і які, калі мае што добрае, дык ад яе мае. Ад яе жыццё, ад яе і каралеўская сталіца, за гэта ўсё... ён трымае яе ў няволі». Загад караля быў адменены толькі пасля таго, як Ізабэла адправіла брату прашэнне [1, с. 48; 3, с. 502]. Каб вярнуцца на радзіму, Бона звярнулася па дапамогу і падтрымку да розных еўрапейскіх манархаў (Марыя Цюдар, Фердынанд I, Карл V, Філіп II і інш.) [3, с. 504 507]. Ужо 1 лютага 1556 г. Бона выехала з Варшавы ў напрамку Італіі. Сведкай адпраўлення Боны ў падарожжа быў Тыкоцінскі стараста Лукаш Гурніцкі, які сцвярджаў, што караван складаўся з дваццаці чатырох шасціконных вазоў. Хаця ма- Малюнак 1. Бона Сфорца (каля 1553 г.) 66

нархіня і адмовілася на карысць дзяржавы ад усіх сваіх уладанняў і маёмасці, сума, якую яна ўзяла з сабою, была велізарнай [3, с. 507]. Пасля вяртання на радзіму Бона спынілася ў спадчынным уладанні Сфорцаў герцагстве Бары. Разам з каралевай у гэты час знаходзіўся яе неадступны таварыш і дарадца Джаванні Ларэнца Папагода. Тым часам у Еўропе было неспакойна. Апенінскі паўвостраў быў падзелены паміж Францыяй і Іспаніяй. Валуа і Габсбургі, мацнейшыя еўрапейскія каралеўскія дынастыі, знаходзіліся ў стане пастаяннай напружанасці ўжо больш чым паўстагоддзя. Як толькі заціхаў адзін канфлікт паміж імі, адразу ж успыхваў другі. З-за пастаянных ваенных сутычак, на якія выдаткоўваліся ўсё новыя і новыя сродкі, іспанская казна аказалася поўнасцю спустошанай не дапамагалі нават даволі вялікія каланіяльныя паступленні. У 1557 1559 гг. разгарэўся чарговы канфлікт [5, с. 240]. Сфорцы заўсёды былі ў добрых стасунках з Іспанскай каронай, таму калі Філіп II (1527 1598 гг.) (малюнак 2) звярнуўся па пазыку да Боны, яна не змагла яму адмовіць. Усяго Бона перадала ў Іспанію 430 000 дукатаў пад 10% гадавых, або 43 000 дукатаў з мытных даходаў уладанняў Фоджыа за правоз жывёлы [3, с. 510]. Быў падкуплены барскі стараста Папагода, які праз асабістага лекара Яна Антонія з Мацэраты атруціў Бону. Атрута была падабрана такім чынам, каб смерць наступіла не адразу, а праз некалькі дзён. За гэты час Папагода з дапамогай манаха-францішканіна Паўла сфабрыкаваў тастамент. Дакумент быў складзены па ўсіх юрыдычных канонах: галоўным нашчадкам аб яўляўся сын каралевы, кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст. Дочкам Зоф і, Ганне і Катаржыне аднаразова выплачвалася па 50 000 дукатаў, а каралеве венгерскай Ізабэле па 10 000 дукатаў штогод з даходаў уладанняў у Фоджыа. Акрамя дзяцей, у тастаменце фігуруе і шэраг італьянцаў. Усе ўладанні Сфорцаў Папагода запісаў на Філіпа II і сябе [3, с. 510]. Зацвердзіць тастамент сабралася цэлая група: суддзя, натарыус і восем сведкаў. Калі зачытваўся тастамент, манашка Марына трымала руку пад падушкай ледзь прытомнай Боны і дапамагала той ківаць галавой, быццам бы тая падцвярджае сваю згоду на раздачу маёмасці [1, с. 49]. На пачатку студзеня 1558 г. Жыгімонт Аўгуст атрымаў копію тастамента памерлай. Вялікі князь адправіў паслоў у Неапаль патрабаваць вяртання «грошай, каштоўнасцей і маёмасцей, якія засталіся пасля Боны» [7, с. 592]. Жыгімонт не верыў у арыгінальнасць тастамента, па якім з яўляўся «ўніверсальным» нашчадкам, аднак практычна нічога не наследаваў і меў намер заручыцца падтрымкай імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, каб вярнуць сабе спадчыну. Кіраваў усімі пасламі, якія былі адпраўлены для перагавораў, знакаміты пісар і дыпламат, кракаўскі канонік Марцін Кромэр, давераная асоба Жыгімонта Аўгуста. У справе вяртання спадчыны ён задзейнічаў увесь свой вопыт і здольнасці, сустракаўся і ліставаўся з рознымі манархамі, але нічога не атрымалася [8, с. 5 43] (малюнак 3). У лісце, які сакратар Жыгімонта Аўгуста плоцкі падкаморы Войцэх Крыскі даставіў у Брусель (там тады знаходзіўся Філіп II), адзначалася, што, Малюнак 2. Філіп II (1557 г.) Філіп II не планаваў аддаваць пазычаныя грошы, і яго акружэнне адразу ж пачало актыўныя дзеянні ў дачыненні да Боны, спрабуючы схіліць яе да складання тастамента. Бона не хацела гэтага рабіць, слушна мяркуючы, што мае «натуральнага спадкаемцу» караля польскага і вялікага князя літоўскага. Праз свайго паплечніка графа Бракарда Філіп II звярнуўся да Боны з нечаканай прапановай, каб тая адраклася ад княстваў Бары і Расана на карысць іспанскага караля [6, с. 166 168]. Яна адмовілася і выказала думку пра вяртанне ў Польшчу. Іспанскі манарх не мог дазволіць гэтага, але ісці на адкрыты гвалт было вельмі рызыкоўна. Малюнак 3. Жыгімонт Аўгуст (каля 1554 г.) 67

па справядлівасці, усе італьянскія ўладанні Боны павінны быць вернуты сыну. Іспанскі каралеўскі дом адказаў адмовай на патрабаванне. Жыгімонт палічыў гэта цяжкім паражэннем і вырашыў любымі сродкамі дамагацца сваіх правоў [7, с. 594 595]. У сярэдзіне XVI ст. па-ранейшаму важную ролю ў палітычным жыцці Еўропы адыгрывала папства. Але спадзяванні Жыгімонта на падтрымку з боку Ватыкана не апраўдаліся: палітычна Габсбургі былі значна бліжэй да Паўла IV, чым далёкая Польшча і Літва. Акрамя таго, Рым быў фактычна пад кантролем іспанскай кароны і ўваходзіў у сферу яе тэрытарыяльных інтарэсаў. Несумненна, Філіп II баяўся і магчымага саюза Жыгімонта Аўгуста з французскім каралём Генрыхам II. Аднак у Літве ў гэты час былі вельмі неспакойныя знешнепалітычныя адносіны Маскоўскае княства рыхтавалася да вайны ў Інфлянтах, таму пра збліжэнне Польшчы і Францыі не магло ісці гаворкі. З пачаткам Інфлянцкай вайны Жыгімонт Аўгуст актывізаваў спробы вярнуць спадчыну маці. І нарэшце дыпламатычныя кантакты далі плён: 4 ліпеня 1559 г. Філіп II выдаў дакумент, які дазваляў давераным асобам польскага караля вывезці даходы, якія яму належалі, з мытні Фоджыа, а таксама частку рухомай маёмасці. Але ў гэтым дакуменце фігуравала сума працэнтаў за адзін год, хаця належала выплаціць суму за два гады. З маёмасці ў дакуменце пералічваліся толькі золата, срэбра, некаторыя каштоўнасці, а таксама асабістыя рэчы і паперы Боны. Супярэчлівасць дакумента заключалася ў тым, што Філіп II фармальна дазволіў вываз маёмасці, аднак не даў указання на яе выдачу [7, с. 609]. Усе дзеянні Філіпа II і яго паплечнікаў былі заснаваны на подкупе і шантажы, але Жыгімонт не ішоў на такія крокі, таму што быў перакананы ў сваёй праўдзе. Калі б Жыгімонт выдзяляў сродкі на подкуп важных сведкаў, то, несумненна, мог бы больш даказаць, чым метадамі простых довадаў і справядлівых аргументаў. Акрамя таго, польскім паслам патрэбны былі вялікія грошы на жыццё, пастаянныя вандроўкі па Еўропе і на італьянскіх адвакатаў, якія на месцы вялі судовыя справы па вяртанні спадчыны былой каралевы. Заняты «справамі Інфлянцкімі», Жыгімонт не мог у дастатковай ступені забяспечваць фінансаванне агентаў, што негатыўна ўплывала на іх дзейнасць і працаздольнасць (былі нават здрады) [9, с. 681 686]. Іспанскі манарх імкнуўся як мага надалей зацягнуць вяртанне грошай і каштоўнасцей. Ён пастаянна пераносіў тэрміны, матывуючы гэта рознымі прычынамі. Толькі праз тры з паловай гады Філіп II даў дакладны ліст па вяртанні той маёмасці, якая нават па тастаменце належала Жыгімонту, аднак працягваў замаруджваць сам працэс. Рэчы Боны ляжалі ў скрынях, і польскаму паслу, ксяндзу Яну Высоцкаму, нават не далі магчымасці іх апячатаць. Марцін Кромэр добра ведаў, што скрыні адчыняліся і адтуль вынімаліся рэчы, а таксама рэдакціраваліся спісы таго, што павінна быць вернута палякам і літвінам. Кромэр указаў добры спосаб для вызначэння аўтэнтычнасці інвентару звярнуцца да тых людзей, хто прымаў удзел у апісанні скарбу Боны перад ад ездам у Італію. Такім чалавекам быў варшаўскі кустаж, ксёндз Аляксандр Пісэнтэ. З яго дапамогай былі складзены пастулаты, у якіх пералічваліся тры катэгорыі грошай, скрадзеныя неапалітанскімі ўладамі. Да першай катэгорыі належалі грошы, якія былі знойдзены адразу ж пасля смерці Боны і накіраваны на патрэбы караля іспанскага ці Неапалітанскага каралеўства больш чым 70 000 дукатаў неапалітанскіх. Да другой сума, атрыманая пасля продажу алівак, збожжа і іншай агародніны, знойдзеная пасля смерці манархіні, 15 000 дукатаў. Трэцяя сума складалася з даходу ад прададзенага ўраджаю і іншых прыбыткаў у княствах і мытнях, сабраных за апошнія тры гады, агульнай сумай 213 000 дукатаў. Усяго 298 000 дукатаў [9, с. 686 687]. У 1561 г. новаму паслу, асабістаму сакратару Жыгімонта Аўгуста Паўлу Вольскаму ўдалося атрымаць чарговую згоду ад Філіпа ІІ, які абяцаў без затрымак выплаціць свой доўг у 200 000 дукатаў для ваенных патрэб ВКЛ супраць Масковіі. Акрылёны хуткімі поспехамі, Вольскі піша аб гэтым Кромэру. Калі ліст, дасланы ад імя Філіпа ІІ дайшоў да Неапаля, там прапанавалі пачакаць пад рознымі прычынамі, а потым, пасля доўгай затрымкі, адказалі, што грошай няма, запэўніўшы, што з будучых прыбыткаў доўг абавязкова будзе выплачаны [9, с. 694 695]. Мінула пяць гадоў пасля смерці Боны. Дабівацца справядлівага вердыкту ў неапалітанскім судзе было бесперспектыўна усе мясцовыя суды падпарадкаваліся кіраўніцтву. Не апраўдалася надзея і на новага Папу Рымскага, які не стаў садзейнічаць хутчэйшай развязцы справы. Аказаліся марнымі і ўсе дыпламатычныя кантакты з еўрапейскімі странамі ніхто не стаў на бок ВКЛ. Тым часам выдаткоўваліся ўсё новыя і новыя сродкі на няўдалыя ваенныя дзеянні з Маскоўскай дзяржавай, казна Вялікага Княства Літоўскага аказалася поўнасцю спустошанай. Змарнаваўшы шмат часу на вяртанне сваіх законных грошай і амаль нічога не атрымаўшы за папярэдняе пяцігоддзе дыпламатычнай вайны, якая спустошыла казну на 100 000 дукатаў, Жыгімонт Аўгуст быў у роспачы. Да таго ж і паслы ў Вене, Мадрыдзе, Рыме і Неапалі страцілі ўсялякую надзею на добры вынік у гэтай справе [9, с. 697]. І тут з явілася добрая навіна: іспанскі двор згадзіўся вярнуць частку грошай (гэта былі даходы ад мытных уладанняў, якія па тастаменце належалі вялікаму князю) у выглядзе талераў і паўталераў Філіпа II і паўталераў Карла V. Каб не губляць час (ВКЛ трэба было хутка выплаціць грошы войску) на пераплаўку і наступныя эмісіі, было вырашана зрабіць на рэверсе атрыманых манет контрсігнатуры ў выглядзе вензеля Жыгімонта Аўгуста (перакрыжаваных лацінскіх літар «S A») і даты 1564 г. [10, c. 578 587]. Згодна з Кнышынскім універсалам ад 16 мая 1564 г., у абарачэнне яны выпускаліся па строга вызначаных коштах талер раўняўся 60 польскім грошам, паўталер 30. Гэтыя манеты павінны былі прымацца па такім кошце пад пагрозай суровага пакарання, а пасля вайны дзяржава абавязвалася іх выкупіць [11, с. 127 128]. Такі завышаны курс звёў у зман некаторых даследчыкаў, якія сцвярджалі аб існаванні падвойных талераў, што ішлі па курсу вышэй адзначанага ў 60 польскіх грошаў [12, с. 67]. Манетам прыдаваўся крэдытны характар шляхам 68

увядзення іх у абарачэнне па завышаным курсе, бо неапалітанскі талер раўняўся толькі 33,5 польскага гроша, а паўталер 16,75. На такой аперацыі скарб краіны зарабіў дадатковыя грошы [13, с. 82]. Вядомы толькі два тыпы манет з сапраўдным надчаканам талер і паўталер. Аднак М. Гумоўскі апісвае і чвэрць талера Філіпа II, спасылаючыся на збор А. Ёхера [13, с. 82]. Але сёння звестак пра такую манету няма і, хутчэй за ўсё, на арыгінальнай манеце быў зроблены надчакан навадзельнымі штэмпелямі ў XIX ст. У Польшчы контрмаркіраваныя талеры называлі «неапалітанскі дукатон» [11, с. 127 128], а ў ВКЛ «філіпок» [14, с. 162 163]. Апошняя назва ўзнікла з-за таго, што большасць манет была з выявай караля Іспаніі Філіпа II (малюнак 4). Выплата іспанскага двара была падачкай у параўнанні з тым, што насамрэч яны павінны былі вярнуць польска-літоўскаму боку. Справа па вяртанні спадчыны Боны працягвалася: мяняліся паслы, даваліся ўсё новыя і новыя інструкцыі па дзеяннях за мяжой, дасылаліся лісты Філіпу II і Папе Рымскаму. Аднак нічога не дапамагала. Скаргі, пададзеныя супраць Папагоды, на тое, што ён скраў срэбра Боны, засталіся па-за ўвагай суддзяў ён быў прызнаны невінаватым. Такі вердыкт вызваў сапраўднае абурэнне Жыгімонта. Восенню 1570 г. у справе з явіліся новыя людзі: кардынал Спіноза, каралеўскі духоўнік, біскуп Канхэнскі і Руі Гомез. Кароль перадаў кожнаму з іх ліст, у якім было адзначана, што калі той закончыць справу вяртання спадчыны на карысць Рэчы Паспалітай, то атрымае 1/3 частку гадавога прыбытку з княстваў Бары і Расана. Усё гэта рабілася ў вялікай тайне, каб кожны думаў, што кароль зрабіў прапанову толькі яму асабіста. 9 мая 1571 г. кароль піша Вольскаму: «Мытню Фоджыа, забяспечаную сумай 430 000 дукатаў, прадаць і гэтыя грошы на вайну супраць Масковіі накіраваць». Праект гэты застаўся нерэалізаваным, бо не знайшлося ахвотных набыць Фоджыа з-за верагодных праблем з іспанскім дваром [15, с. 801 803]. 21 чэрвеня 1572 г. памірае бяздзетны Жыгімонт Аўгуст. Дынастыя Ягелонаў перарываецца. Пачынаецца першае бескаралеўе. Згодна з тастаментам караля, уся маёмасць перайшла да яго сясцёр, а абавязак па вяртанні спадчыны Боны Сфорцы перайшоў да сястры Ганны. Трэба адзначыць, што яна адразу ж узялася за справу: дасылала лісты Філіпу ІІ і віцэ-каралю Неапаля кардыналу Гранвэле, схіліла на свой бок імператара Свяшчэннай Рымскай Імперыі, іспанскаму паслу падаравала «40 сабалей не подлых». Аднак улады Іспаніі зацягвалі з выплатамі, сцвярджаючы, што Ганна не мае права быць нашчадкам памерлага караля, а часам ідучы на просты падман. Да таго ж з кожным месяцам адчуваўся ўсё большы недахоп сродкаў для функцыянавання дыпламатаў Рэчы Паспалітай існавала нават праблема голаду. З вялікімі цяжкасцямі вясной 1575 г. удалося атрымаць 40 000 дукатаў. Праз год поспех ізноў быў на баку дыпламатаў: такая ж сума папоўніла скарб краіны [16, с. 1003 1017]. Такім чынам, каралеўне Ганне за чатыры гады ўдалося Малюнак 4. Контрмаркіраваны паўталер Філіпа II (са збораў Нумізматычнага кабінета БДУ) 1 зрабіць больш, чым Жыгімонту Аўгусту за ўвесь папярэдні перыяд. Часы панавання Стэфана Баторыя (1576 1586 гг.) не адзначыліся поспехамі ў вяртанні «сум неапалітанскіх», не было нават актыўных захадаў у гэтым кірунку. У 1586 г. каралём Рэчы Паспалітай становіцца Жыгімонт Ваза (1566 1632 гг.). Іспанію вельмі задаволіла гэта кандыдатура, бо новы манарх быў актыўным прыхільнікам каталіцызму. Іезуіты пры ім займалі вядучыя месцы ў краіне. Узгадаем, што Ордэн іезуітаў першапачаткова быў іспанскай інстытуцыяй і першыя тры генералы Ордэна былі выхадцамі з Пірынейскага паўвострава. Становіцца зразумелым, чаму Жыгімонт III прыйшоўся даспадобы іспанскай кароне і асабіста Філіпу II. Дзве краіны пачынаюць збліжацца палітычна, і пытанне аб спадчыне Боны адыходзіць на другі план. Да таго ж Іспанія зацягвае выплаты, матывуючы гэта няведаннем каму канкрэтна трэба вяртаць грошы: Ганне (апошняй Ягелонцы), Жыгімонту Вазе ці Рэчы Паспалітай. Згодна з тастаментам Жыгімонта Аўгуста ўсе правы на маёмасць пераходзілі да сясцёр, а пасля іх смерці да наступнага караля. Аднак кароль Жыгімонт Ваза мог паўплываць на хутчэйшы зварот пазычаных грошаў. Справа ў тым, што з сярэдзіны XVI ст. рэзка павялічваецца попыт на збожжа ў краінах Заходняй Еўропы. Рэч Паспалітая становіцца адным з лідараў па вытворчасці збожжавых культур. Пра развіццё прыбытковасці гэтай справы сведчаць наступныя звесткі: у 1569 г. 1 лашт 2 пшаніцы каштаваў 21 злоты і 18 польскіх грошаў, у 1592 г. 45 злотых і 40 грошаў, у 1616 г. ужо 54 злотыя і 48 грошаў. Менш чым за пяцьдзясят гадоў кошт збожжа павялічыўся ў два з паловай разы. Пры гэтым адбывалася павелічэнне аб ёму экспарту: у 1575 г. праз Гданьск (асноўны гандлёвы пункт на Балтыцы) было экспартавана ў краіны Заходняй Еўропы 25,3 тыс. лаштаў збожжа. У 1619 г. гэта лічба павялічылася да 103 тыс. лаштаў [17, с. 62 63]. Такім чынам, большая частка тагачаснай Еўропы (у прамым сэнсе) стала заложнікам Рэчы Паспалітай. Не выключэннем была і Іспанія. У 1587 г. Філіп II праз асобнага пасла Ежы Вестэндорфа звярнуўся да гарадоў Ганзейскага саюза (да гэтага часу Гданьск ужо выйшаў з-пад іх апёкі), каб тыя не разрывалі гандлёвыя сувязі з Іспаніяй. Пра вялікую 1 Аўтар выказвае падзяку загадчыку вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ В.М. Сідаровічу за прадастаўленне фотаздымка манеты для публікацыі. 2 Адзінка масы ў сістэме еўрапейскіх мер; польскі ці Гданьскі лашт быў роўны 2 124 кг. 69

ролю Гданьска сведчыць і той факт, што ў галоўных партовых гарадах Іспаніі гданьчане мелі сваіх прадстаўнікоў і нават уласнага консула ў Лісабоне [18, с. 69 70]. Аднак улады Рэчы Паспалітай, на жаль, не выкарысталі спрыяльнае міжнароднае становішча, каб падняць пытанне «сум неапалітанскіх». Пасля смерці Філіпа II улада перайшла да яго сына Філіпа III (1578 1621 гг.). Адносіны паміж Жыгімонтам Вазай і Філіпам III былі не вельмі спрыяльныя. У гэты час зноў узнімаецца пытанне аб вяртанні «сум неапалітанскіх». Застаецца невядомым, чаму гадавыя працэнты з 43 000 дукатаў былі паменшаны да 34 286 дукатаў: менавіта такая сума фігуруе ў дыпламатычнай перапісцы пачатку 20-х гг. XVII ст. Ксяндзу Макоўскаму пры дапамозе папства, італьянскіх банкіраў і купцоў некалькі разоў удалося атрымаць добрыя сумы з мытных даходаў Фоджыа (28 002 і 85 300 дукатаў). Але Жыгімонт Ваза акцэнтаваў увагу на вяртанні пазычаных грошай у памеры 430 000 дукатаў. Наступны кароль Іспаніі Філіп IV (1605 1665 гг.) не актыўна ішоў на кантакты, а дзейнічаў праз свайго стаўленіка Оліварэза, які не рабіў нічога канкрэтнага, а толькі падманваў апанентаў [19, с. 1138 1154]. Адзначым, што ні да Жыгімонта Вазы, ні пасля яго ніхто не здолеў вярнуць большых сродкаў са спадчыны Боны. Але кароль разумеў, што справа не скончана і перад смерцю склаў тастамент, згодна з якім правы на вяртанне «сум неапалітанскіх» перадаваліся ў роўных частках каралевічу Уладзіславу (сыну ад першай жонкі Ганны) і другой жонцы, каралеве Канстанцыі. Пасля смерці каралевы яе доля пераходзіла да сыноў: Яна Казіміра, Яна Альберта, Караля Фердынанда і Аляксандра Караля, а таксама да дачкі Катаржыны [20, с. 227]. Уладзіслаў (1595 1648 гг.), аб яўлены новым манархам пасля смерці Жыгімонта Вазы, выказаў намер па вяртанні спадчыны Боны. Зрабіць гэта станавілася ўсё цяжэй, бо фінансавае становішча Габсбургаў пагаршалася з кожным годам: да прыродных катаклізмаў (выбух Везувія і патоп) далучылася і страшэнная катастрофа на моры з-за буры патанула трэцяя частка ўсяго флоту краіны, загінула больш за тысячу людзей. Фінансавыя страты склалі шэсць мільёнаў (у золаце). Кароль Рэчы Паспалітай доўгі час чакаў, пакуль Іспанія выйдзе з цяжкага становішча, а потым пачаў спробы па вяртанні доўгу. Мадрыдскі двор спачатку адмовіўся ад даўгавых выплат па працэнтах з-за сітуацыі, у якой апынулася краіна, але ў 1639 г. Філіп IV выплаціў 80 000 дукатаў [20, с. 228 233]. Гэта быў апошні вялікі транш, які аддала Іспанія. Яну Казіміру (1609 1672 гг.) дасталася ў спадчыну вельмі няпростая эканамічная сітуацыя ў краіне. Да гэтага часу спадкаемцаў «сум неапалітанскіх» было больш за дзясятак. Кожны паасобку спрабаваў атрымаць свае працэнты. Аднак кіраўніцтва Неапаля выкарыстоўвала гэту акалічнасць, каб не плаціць па сваіх даўгах, матывуючы няведаннем, каму і колькі трэба канкрэтна плаціць. Разбіраючыся з такой сітуацыяй, улады Іспаніі прыйшлі да высновы, што ніхто з прэтэндэнтаў на самай справе не можа з яўляцца спадкаемцам каштоўнасцей Боны Сфорцы, іх вяртанне трэба прызнаць немагчымым і ўключыць у іспанскі скарб. Ян III Сабескі (1629 1696 гг.) узнімаў пытанне аб вяртанні «сум неапалітанскіх» тры разы у 1680 г., 1686 г. і 1695 г. і ўсё беспаспяхова [21, с. 332 338]. У гады ваенных ліхалеццяў, першай чвэрці XVIII ст., фінансавыя прэтэнзіі да Іспаніі на высокім узроўні практычна не прад яўляліся. Толькі падчас асенняга Варшаўскага сейма 1732 г. паслы Брэсцкага ваяводства выступілі з патрабаваннем хутчэйшага аднаўлення перамоў з іспанскім дваром аб поўным вяртанні «сум неапалітанскіх» [14, с. 241]. Але Аўгуст III (1696 1763 гг.), зблізіўшыся з Аўстрыяй, не мог разлічваць на падтрымку бурбонаў, адно з адгалінаванняў якіх правіла ў Неапалі, а Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732 1798 гг.) займаўся ўнутранымі праблемамі краіны і да спадчыны Боны ніколі не звяртаўся. У 1795 г. Рэч Паспалітая перастала існаваць. Здавалася, што і «сумы неапалітанскія» кануць у лету, аднак у пачатку 1820-х гг. улады Каралеўства Польскага зноў узнялі гэта пытанне. Было загадана знайсці ў каралеўскім архіве дакументы па гэтай справе. На жаль, нічога цікавага не было знойдзена, бо значная частка дакументаў пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай была вывезена ў Пецярбург [21, с. 343]. Зусім нечакана ў 2012 г. пытанне аб вяртанні «сум неапалітанскіх» было ўзнята зноў. Дэпутат польскага сейма Марэк Пазнаньскі выступіў з прапановай, каб Іспанія вярнула Польшчы доўг сярэдзіны XVI ст. У пераліку на цяперашнія грошы больш за 57 млн. еўра без уліку працэнтаў за апошнія чатыры стагоддзі. Адказу ад іспанскага боку не было. Так скончылася вельмі цікавая гісторыя, якая цягнулася не адно стагоддзе. Яна адлюстроўвае міжнародныя фінансавыя стасункі, а таксама характарызуе асобы некаторых манархаў. Ва ўзаемаадносіны Рэчы Паспалітай з Неапалем і Іспаніяй былі ўцягнуты многія еўрапейскія краіны і папства, але, на жаль, ніхто не стаў на бок справядлівасці ў справе «сум неапалітанскіх». І хоць некаторыя сумы грошай з вялікімі цяжкасцямі ўдалося атрымаць, Рэч Паспалітая страціла вельмі шмат свае законныя замежныя ўладанні на Апенінскім паўвостраве, пазычаныя грошы і добрыя штогадовыя прыбыткі ад мясцовых мытняў. Крыніцы: 1. Рудзкі, Э. Бона Сфорца д Арагона другая жонка Жыгімонта Старога / Э. Рудзкі // Спадчына. 1994. 2. С. 35 49. 2. Казакоў, Л.Ю. Валочная памера ва ўладаннях каралевы Боны і яе значэнне ў далейшай рэарганізацыі сельскай гаспадаркі / Л.Ю. Казакоў // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 2 / рэдкал. У.К. Коршук (адк. рэд.) і інш. Мн.: БДУ, 2007. С. 125 128. 3. Kantecki, K. Summy Neapolitańskie / K. Kantecki // Przewodnik Naukowy i Literacki. Dodatek do «Gazety Lwowskiej». 1879. R. 7. 6. S. 500 514. 4. Listy oryginalne Zygmunta Augusta do Mikołaja Radziwiłła Czarnego [ ] / wyd. pr. St. A. Lachowicza. Wilno: Druk. T. Glücksberga, 1842. III, 323. 70

5. Брис, К. История Италии / К. Брис. СПб.: Евразия, 2008. 631 с. 6. Chłędowski, K. Królowa Bona. Obrazy czasu i ludzi. T. II / K. Chłędowski. Warszawa, 1876. 211 s. 7. Kantecki, K. Summy Neapolitańskie / K. Kantecki // Przewodnik Naukowy i Literacki. Dodatek do «Gazety Lwowskiej». 1879. R.7. 7. S. 592 611. 8. Batowski, A. Sprawa z poselstwa Marcina Kromera do Ferdynanda cesarza w latach 1558 1563 / A. Batowski. Lwów, 1853. 59 s. 9. Kantecki, K. Summy Neapolitańskie / K. Kantecki // Przewodnik Naukowy i Literacki. Dodatek do «Gazety Lwowskiej». 1879. R. 7. 8. S. 681 710. 10. Ivanauskas, E. Coins and bars of Lithuania 1236 2012. Т. I / E. Ivanauskas. Kaunas: Kopa, 2013. 600 p. 11. Zagórski, I. Monety dawnej polski / I. Zagórski. Warszawa, 1845. S. 209. 12. Bandtkie, K.W. Numizmatyka krajowa. T. І / K.W. Bandtkie. Warszawa, 1839. X, 159, IX s.; А E, 1 35 tabl. 13. Gumowski, M. Mennica wileńska w XVI i XVII w. / M. Gumowski. Warszawa, 1921. 200 s. 14. Рябцевич, В.Н. Нумизматика Беларуси / В.Н. Рябцевич. Минск: Полымя, 1995. 687 с. 15. Kantecki, K. Summy Neapolitańskie / K. Kantecki // Przewodnik Naukowy i Literacki. Dodatek do «Gazety Lwowskiej». 1879. R. 7. 9. S. 788 805. 16. Kantecki, K. Summy Neapolitańskie / K. Kantecki // Przewodnik Naukowy i Literacki. Dodatek do «Gazety Lwowskiej». 1879. R. 7. 11. S. 1003 1034. 17. Казакоў, Л. М.С. Грушэўскі як даследчык аграрнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага другой паловы XVI пачатку XVII ст. / Л. Казакоў // Науково-історичні читання, присвячені 140-річчю з дня народження М.С. Грушевського (Мінськ, 22 грудня 2006 р.) / Білоруський державний університет; за заг. ред. О.А. Яновського, В.М. Бойка. Ніжин: ТОВ «Видавництво «Аспект Поліграф», 2007. С. 59 66. 18. Szelągowski, A. Pieniadz i przewrót cen w XVI i XVII wieku w Polsce / А. Szelągowski. Lwów, 1902. 309 s. 19. Kantecki, K. Summy Neapolitańskie / K. Kantecki // Przewodnik Naukowy i Literacki. Dodatek do «Gazety Lwowskiej». 1879. R. 7. 12. S. 1121 1160. 20. Kantecki, K. Summy Neapolitańskie / K. Kantecki // Przewodnik Naukowy i Literacki. Dodatek do «Gazety Lwowskiej». 1880. R. 8. 3. S. 225 235. 21. Kantecki, K. Summy Neapolitańskie / K. Kantecki // Przewodnik Naukowy i Literacki. Dodatek do «Gazety Lwowskiej». 1880. R. 8. 4. S. 332 344. 71