Гербы роду Сапегаў. Аляксей Шаланда (Гродна)

Podobne dokumenty
УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

Сувязі эліты ВКЛ з Кіеўшчынай у г.

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

УЛАСНЫЯ ІНТАРЭСЫ ШЛЯХТЫ ВКЛ Ў ПАСОЛЬСТВЕ ДА ІМПЕРАТАРА СВЯТОЙ РЫМСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў XVI СТ. Павел Булаты Мінск, Беларусь. ПолесГУ

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

ВЯРТАННЕ «СУМ НЕАПАЛІТАНСКІХ»

Леў Сапега Жыццё дзеля Айчыны

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

Мікола Волкаў АРТЫЛЕРЫЯ НЯСВІЖСКАГА ЗАМКА

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

социально-гуманитарные науки

Матэрыялы па гісторыі скарбу ВКЛ у кнігах запісаў за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы

Дынастыя і землі. Візуальныя рэпрэзентацыі Вялікага Княства Літоўскага ў каралеўскай прапагандзе Вазаў

ПАРЛАМЕНЦКІЯ СТРУКТУРЫ ЎЛАДЫ ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV XVIII стагоддзях

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

Палітычная эліта Лідскага павета ў апошняй трэці XVI ст.

Droga ku wzajemnosci

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

ПРАГРАМА Міжнароднай навуковай канферэнцыі САПЕГІ: АСОБЫ, КАР ЕРЫ, МАЁНТКІ

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

Гарадзенскі палімпсест Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV XX ст.

UMCS. Жанна Некрашэвіч-Кароткая / Żanna Niekraszewicz-Karotkaja

ПАЛЕМІЧНАЯ ЛІТАРАТУРА БЕЛАРУСІПЕРШАЙ ЧВЭРЦІ XVII ст.: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ АСПЕКТ

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2013 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Бунт тутэйшых супраць нацыі

АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ

Манеты караля. Стэфана Баторыя ў зборы Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Баторы Іштван (Bathory Istwan) належаў да старажытнага

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

EGZAMIN MATURALNY 2011 JĘZYK BIAŁORUSKI

Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Новы Статут 1588 года, які быў надрукаваны пад рэдакцыяй Л.Сапегі ў віленскай друкарні Мамонічаў, найважнейшы прававы кодэкс сярэднявечнай беларускай

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Янка Брыль Выбраныя творы ў трох тамах Том 1

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

2013 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е

108 В. В. Гарбачова. Артыкул падрыхтаваны пры дапамозе Касы імя Юзафа Мяноўскага. **

Ïàäï³ñíû ³íäýêñ 00345

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

BIBLIOTEKARZ PODLASKI NR 2/2018 (XXXIX)

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

UMCS. Адной з самых цікавых, але разам з тым і маладаследаваных старонак. Вадзім Корань / Vadim Koren. Гумар у Торбе смеху Караля Жэры

ПАМІЖ БЕЛАРУССЮ І ПОЛЬШЧАЙ Драматургія Сяргея Кавалёва. POMIĘDZY BIAŁORUSIĄ A POLSKĄ Dramaturgia Siarhieja Kawaloua.

komiks 03 font Officina.indd :36:31

Czasopis 5/13. współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Раіса БАРАВІКОВА РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ СКЛАД РЭДАКЦЫІ. Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

УСХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ Ў ПРАЦАХ З. ПЯТКЕВІЧА

UMCS. Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў

Ігнацы Быкоўскі. Перакладчык, паэт, мемуарыст Успаміны Вершаваныя творы Карэспандэнцыя Выдадзеныя і нявыдадзеныя кнігі

Жнівень як індыкатар. Сённяшняя Стабільнасць Незадаволеных. У Вілейцы суды і штрафы за «пальчыкі»

86.372( (476-25) Д-58 ІSBN

ECHANIKA METODA ELEMENTÓW DRZEGOWYCH W WTBRANTCH ZAGADNIENIACH ANALIZT I OPTYMALIZACJI OKŁADOW ODKSZTAŁCALNYCH NAUKOWE POLITECHNIKI ŚLĄSKIEJ

Чорт, Янка Юхнавец ды беларуская літаратура

артыкулы Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі (штрыхі да гістарычнага партрэта) Генадзь Семянчук (Гродна)

ВОЙНЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ СА ШВЕДСКІМ КАРАЛЕЎСТВАМ гг. І ПАЗІЦЫЯ ШЛЯХТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА АДНОСНА ІХ

Віталь Еўмянькоў. Хоцімская вайна Гістарычная аповесць. Віталь Еўмянькоў

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

UMCS. Franciszek Umiastowski był jednym z prekursorów białoruskiego ruchu narodowego

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Rada Naukowa. Adres redakcji

UMCS. Польскамоўны верш Krakow Адэлі з Устроні як ключ да разгадкі аўтарства паэмы Мачаха. Уводныя заўвагі

НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

ПРАДСТАЎНІЦТВА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА НА ЛЮБЛІНСКІМ СОЙМЕ 1569 ГОДА

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2011 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70. Instrukcja dla zdającego

EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2018/2019 JĘZYK BIAŁORUSKI

Transkrypt:

Аляксей Шаланда (Гродна) Гербы роду Сапегаў Сярод гербаў, якія размяшчалі Сапегі, як северскай, так i кодэньскай галін роду, у сваіх складаных гербах на працягу XVI-XVIII стст., найчасцей выкарыстоўваліся тры наступныя: польскі герб Ліс, герб Тры ліліі i герб з выявай збройнай рукі прабітай стралой. Гісторыя з'яўлення ix у Сапегаў заблытаная i загадкавая. Высвятленне яе неабходнае для вырашэння дзвюх праблем: першапачатковага ўласнага герба Сапегаў i прынцыпу, якім яны кіраваліся пры складанні сваіх шматчастковых гербаў. Польскі герб Ліс ці Бзура ўяўляе сабой у чырвоным полі белую стралу вастрыём уверх, два разу перакрыжаваную, a ў нашлемніку ліса 1 (мал. 1). На нашай зямлі ён з'явіўся пасля Гарадзельскага сойма 1413 г., дзе да яго быў адаптаваны кашталян троцкі Сунігайла 2. З'яўленне Ліса ў Сапегаў тлумачыцца тым, што менавіта ад гэтага Сунігайлы яны выводзілі пачаткі свайго радаводу. Для гэтага першы гістарычна вядомы прадстаўнік роду Сямён Сапега, які ўпамінаецца ў 1440-1450 гг. як пісар вялікага князя літоўскага Казіміра Ягайлавіча 3, зліваўся з асобай троцкага кашталяна. Паводле прывілеі Жыгімонта Старога ад 1512 г., дадзенага Івану i Багдану 1 В. Paprocki, Herby Rycerstwa polskiego, Kraków 1858, s. 187; B. Chmielowski, Zbiór krótki herbów polskich oraz wsławionych cnotą i naukami Polaków, Warszawa 1763, s. 176. 2 I. Dlugossi, Historiae Poloniae, Libri XII, Francofurti 1711; Liber XI, s. 342. 3 J. Wolff, Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386-1795, Kraków 1885, s. 254; W. Dworzaczek, Genealogia, Warszawa 1959, tabl. nr 169; B. Л. Ha- 5

Мал. 1 З кн. B. Paprocki, Herby Rycerstwa polskiego, Kraków 1858, s. 187. Сямёнавічам Сапегам: (...) Бацьку ix Сямёну Сунігалу кашталяну Троцкаму, сыну Пунігайлы Нарымунтавіча, Сафіяй празванага, таксама Троцкага каштэаляна, за знакамітыя перад ім заслугі дазволены i наданы да вольнага карыстання Яму i нашчадкам Герб, які ён сам [узяў] на Сойме Гарадзельскім пры Уніі Літоўскай, на якой з іншымі князямі крэўнымі Нашымі знаходзіўся, Герб папросту званы Ліс (...)" 4. Б. Хмялёўскі пісаў, што нібыта імя Сямён узяў Сунігайла пры хрышчэнні 5. На самой справе, меў ён хрышчонае імя Ян 6. Магчыма, улічваючы гэта, Войцех Віюк -Каяловіч рабіў Сямёна Сапегу, якога ён называе ваяводам падляшскім i паслом да папы рымскага ад Казіміра Ягайлавіча, сынам Сунігайлы 7. Але сярод сыноў кашталяна троцкага сын Сямён не вядомы 8. Наогул, пра такога ваяводу падляшскага, акрамя сведчання В. Каяловіча, няма ніякіх больш слядоў 9. Хутчэй за ўсё, Сунігайла-Ян i Сямён Сапега не былі звязаны нейкімі крэўнымі сувязямі, на што ўказваў i У. Сэмковіч 10. Атаясамліванне Сямёна i Сунігайлы ў прывілеі 1512 г. яскрава сведчыць пра тое, што ён падробка. Ствараўся ён з мэтай вывесці род Сапегаў ад Гедыміна, злучыўшы сапраўды існаваўшых князя Нарымунта i Сунігайлу, з цалкам міфічным Панігайлам Сафіяй 11. севіч, Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх i магнацкіх беларускіх родаў 12-18 стагоддзяў, Мінск 1993, с. 34. 4 К. Kognowicki, Życia Sapiehów у Listy do monarchów, książąt i różnych panujących do tychże pisane, Wilno 1790, t. I, s. 2, 4. 5 B. Chmielowski, dz. cyt., s. 300-301. 6 J. Wolff, dz. cyt., s. 63. 7 K. Niesiecki, Herbarz Polski, Lipsk 1841, t. VIII, s. 242. 8 W. Semkowicz, O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413, 15-001 Biaiystok, Lituano-Slavica Posnaniensia Studia Historica", Poznań 1989, t. Ш, s. 44-45. 9 K. Kossakowski, Monografie historyczno-genealogiczne niektórych rodzin polskich, Warszawa 1872, t. III, s. 19 10 W. Semkowicz, dz. cyt., s. 47. 11 K. Kossakowski, dz. cyt., s. 12-13; A. Kosiński, Przewodnik heraldyczny, Warszawa 1880, t. II, s. 495. 6

З вышэйсказанага вынікае, што да Сапегаў, як да непасрэдных нашчадкаў Сунігайлы, польскі герб Ліс трапіць не мог. Уладзіслаў Сэмковіч лічыў, што ён трапіў да ix праз адопцыю на аснове прывілеі Вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча 1434 г. 12. Згодна з ім, князям i баярам праваслаўным (праваслаўнымі спачатку былі i Сапегі) карыстацца дазвалялася (...) гербамі ці знакамі шляхецтва, таксама як i літоўцам, але далучаюцца яны да названых знакаў праз пасрэдніцтва літоўцаў пасля атрымання згоды ад братоў па сваёй генеалогіі з Каралеўства Польскага" 13. Але тады паўстае праблема ўласнага герба Сапегаў, якім яны карысталіся да з'яўлення ў ix Ліса. Такім гербам У. Сэмковіч лічыў Тры ліліі, дапускаючы магчымасць, што (...) традыцыя сямейная захавала памяць гербу, які Сапегі перад прыняццем Ліса ўжывалі" 14. Герб Ліліі, які ўяўляў сабой Мал. 2 у чорным полі тры белыя геральдычныя ліліі, a ў нашлемніку палову збройнага рыцара з мячом Рэканструкцыя i тарчай 15 (мал. 2), найбольш загадкавы з усіх гербаў Сапегаў. Паводле ўжо вышэйцытаванай прывілеі 1512 г., Сунігайла-Сямён герба Ліс (...) да даўнейшага Герба Свайго Ліліяў, праз згаданага Нарымунта Гедымінавіча князя Пінскага, Дзеда Яго, некалі прынятага, яго (герб Ліс) далучыў (...)" 16. Сямейная традыцыя" Сапегаў, такім чынам, звязвала герб Ліліі непасрэдна з князем Нарымунтам, што пазней, свядома ці несвядома, было пацверджана А. Міштол- 12 W. Semkowicz, dz. cyt., s. 47. 13 Белоруссш в эпоху феодалйзма, Мннск 1959, т. I, с. 121. 14 W. Semkowicz, dz. cyt., s. 48. 15 K. Kognowicki, dz. cyt., t. I, s. 16; A. Kosiński, dz. cyt., t. II, s. 493-494. 16 K. Kognowicki, dz. cyt., t. I, s. 4. 7

там, Б. Хмялеўскім, А. Ю. Ябланоўскім i К. Нясецкім 17. Супраць гэтага сведчыць не толькі тое, што сама прывілея, якая паслужыла крыніцай такой традыцыі" падробка, але i дайшоўшы да нас сфрагістычны матэрыял. На пячатцы князя Нарымунта-Глеба Гедымінавіча (каля 1330 г.) змешчана не ліліі, але агульная для ўсіх Гедымінавічаў Пагоня 18. Няма лілій i на найстарэйшых пячатках Сапегаў як, напрыклад, на пячатцы Івашкі Сапегі (магчыма Івана Сямёнавіча), датаванай 15 індыктам (1512 г.?). На ёй відаць выяву стралы вастрыём уверх, два разы перакрыжаванай, пакладзенай на тарчы 19. І так, у пачатку XVI ст. Ліліямі Сапегі не карысталіся i з'явіліся яны пазней, калі так званы Ліс у ix ужо быў. A. Цітоў, разглядаючы Ліліі сярод гербаў Льва Сапегі, змешчаных у Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588 г., мяркуе, што дзеду Льва Фёдару Іванавічу вялікі князь літоўскі Аляксандр надаў графскі тытул i відаць уласны герб Тры ліліі пазней названы гербам Сапега" 20. Але Леў Сапега паходзіў з Северскай галіны роду, якая пачыналася з вядомага нам Багдана Сямёнавіча (яго брат Іван Сямёнавіч быў заснавальнікам Кодэньскай галіны), i на самой справе дзедам яго быў Іван Багданавіч ваявода віцебскі i падляшскі. Фёдар Іванавіч паходзіў з Кодэньскай лініі 21. Паводле Т. Свенцкага, сын яго Лукаш, пісаўся графам на Чарнобылю 22. Гэта нібыта пацвярджае тое, што яго бацьку мог быць нададзены графскі тытул, a разам i герб. Праўда, не ўсе даследчыкі давалі ў бацькі Лукашу Фёдара Іванавіча. Адны лічылі яго сынам Паўла Іванавіча Сапегі з Кодэньскай лініі, які, (...) зашлюбіўшы Сафію Кміту, дачку слаўнага ваяра Філона, атрымаў за ёю ў пасагу вялікі маёнтак Чарнобыль, на каторым пісаўся графам" 23. Прывязка тытула да маёнтка жонкі гаворыць пра тое, што ўжо пры Кмітах існавала Чарнобыльскае графства 24. Уступіўшы ў карыстанне ім, 17 A. A. Misztołt, Historia illnstrissimae Domus Sapiehanae, Wilno 1724, s. 88-91; B. Chmielowski, dz. cyt., s. 300; J. A. Jabłonowski, Heraldyka to jest osada kleynotów rycerskich, Lwów 1752, s. 12; K. Niesiecki, dz. cyt., t. VIII, s. 241-242. 18 A. Цітоў, Пачаткі старажытнай Беларусі: нарысы сфрагістыкі, Мінск 1993, с. 33; Э. Зайкоўскі, Красамоўнасць пракаветнага, Мастацтва Беларусі", 1990, н-р 10, с. 72. 19 А. Цітоў, там жа, с. 58, н-р 10. 20 Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Тэксты, даведнік, каментарыі, Мінск, 1989, с. 475. 21 W. Dworzaczek, dz. cyt., tabl. nr 171; Les Sapieha, Etude genealogique, Wilno 1872, s. 2-3. 22 T. Świecki, Historyczne pamiątki znamienitych rodzin i osób dawnej Polski, Warszawa 1859, t. II, s. 57. 23 A. Kosiński, dz. cyt., s. 512. 24 J. Walicki, Historia Przezacnego Obrazu Kodeńskiego, Toruń 1720, s. 61. 8

Лукаш Сапега пачаў ужываць графскі тытул. Другія адносілі Лукаша да Северскай ліні, лічачы яго сынам Міхала Іванавіча Сапегі, каралеўскага сакратара. Сам жа Фёдар Іванавіч ці Фрыдрых, як яго называлі, нашчадкаў не меў 25. Праўда, А. Касіньскі згадваў, што быццам бы раззлаваны на каралеву Бону, якая адабрала ў яго нейкія ўладанні, Фёдар Іванавіч Cartera (...) перасяліўся ў Нямеччыну i аставіў там нашчадкаў, якія, з нямецкім прозвішчам, існавалі яшчэ Мал. 3 ў прошлым [XVIII] стагоддзі 26. Зыходзячы з таго, што ў тагачаснага імператара Святой Рымскай імперыі Карла V (1530-1556 гг.) ва ўласным гербе знаходзіліся тры ліліі 27, можна дапусціць, што ад гэтага манарха паходзяць i ліліі Сапегаў, але гэта малаверагодна. Нашлемнік герба Ліліі з выявай збройнага рыцара з мячом i тарчай, на якой змешчаны шасціканцовы крыж нішто іншае, як дэталь герба Пагоня, што сведчыць пра дачыненне ўсяго герба да дынастыі Гедымінавічаў. Магчымыя два варыянты. Першы: герб Ліліі быў нададзены вялікім князем літоўскім Аляксандрам, прычым самая гербавая выява была падказана яго братам Фрыдэрыкам (1468-1503 гг.), які ў 1493 г. быў кардыналам i арцыбіскупам гнезненскім 28. Гербам гнезненскай капітулы былі (...) tria lilia alba in campo celestino portrat" 29 (мал. 3). Праўда, храналагічна Аляксандр не мог надаць герб Фёдару Іванавічу, a толькі яго бацьку Івану Сямёнавічу. Магчыма, з гэтым быў неяк звязаны пераход Івана Сапегі ў 1492 г. у каталіцтва 30. Герб Ліліі, дарэчы, прыпісваў Івану i яго другі сын Павел, пра што будзе гаварыцца ніжэй. Варыянт другі, на нашу думку больш верагодны, герб Ліліі быў прыдуманы як доказ паходжання Сапегаў ад князя Нарымунта Гедымінавіча, якому ён прыпісваўся. На гэтую думку наводзіць сведчанне Я. Валіцкага, што заснавальнік кодэньскай лініі Сапегаў Іван Сямёнавіч быў спярша пахаваны ў Боцьках, але пазней (...) сын Павел Сапега Ваявода Наваградскі перанёс яго ў царкву 25 W. Dworzaczek, dz. cyt., tabl. nr 171. 26 A. Kosiński, dz. cyt., s. 511. 27 S. Górzyński, J. Kochanowski, Herby szlachty polskiej, Warszawa 1992, s. 9. 28 W. Dworzaczek, dz. cyt., tabl. nr 13. 29 I. Długosz, Banderia prutenorum, Kraków 1851, s. 46. 30 A. Kosiński, dz. cyt., s. 510. 9

мураваную Кодэньскую ў Замку, даўшы яму нагробак на каменнай табліцы выбіты Рускімі Літарамі Работай старасвецкай паводле яго часу, каторы потым пры пераносе цел Сапежынскіх з Царквы да Касцёла мураванага Лацінскім Стылем ёсць слова ў слова выбіты, пры Алтары велькім. Рускі ж, аб каторым вышэй згадаў, застаецца дагэтуль у Царкве над дзвярыма, маючы выбіты Пачатак i Гербы цэлага Дому ўнізе, гэта значыць тры Калюмны, Пагоня, Тры Ліліі i Ліс, a над імі дзве Мітры (...)" 31. Узнікае пытанне: навошта патрэбныя былі гэтыя пераносы, спачатку ў царкву ў кодэньскім замку, пабудаваную тым жа Паўлам Іванавічам Сапегам, (...) дзе таксама Гербы Ліліі i Ліс на дзвярным вушаку каменным старажытна выбітыя бачыць можна" 32, a потым з царквы ў касцёл, прычым кідаецца ў вочы імкненне Паўла Сапегі прыдаць літарам на нагробку бацькі той кшталт, які быў для ix характэрны пры яго жыцці? На нашу думку, гэта было зроблена з мэтай стварыць доказы для радаводу, які выводзіў Сапегаў ад князя Нарымунта Гедымінавіча. Геральдычна такі радавод падмацоўваўся Мітрамі i гербамі Гедымінавічаў: Калюмнамі, Пагоняй i Ліліямі, якія прыпісваліся Нарымунту. Чаму менавіта ліліі? Хутчэй за ўсё яны былі падказаны назвай герба Ліс, бо ліс у перакладзе з французскай мовы азначае лілію 33. Паўлу Сапегу заставала толькі на свой густ выбраць колькасць, колеры кветак i поля тарчы. У гэтым выпадку часам з'яўлення герба Ліліі ці Сапега трэба лічыць другую палову XVI ст. Адзначым галоўнае герб Ліліі не мог быць першапачатковым уласным гербам Сапегаў. З'явіўся ён ужо пасля таго, як яны карысталіся так званым Лісам. Толькі ці быў гэта польскі герб? На нашу думку, у Ліса ператварыўся ўласны родавы знак Сапегаў у выглядзе стралы два разы перакрыжаванай з-за таго, што ён быў аўтэнтычны гербавай выяве польскага Ліса. Гэта, магчыма, падштурхнула Сапегаў да думкі вывесці свой род спачатку ад Сунігайлы, які атрымаў герб Ліс у 1413 г., a потым i ад Нарымунта, якому быў прыпісаны герб з трыма ліліямі, каторы выдаваўся за першапачатковы. Нейкім чынам, пра тое, што герб Сапегаў не быў польскім Лісам сведчыць эвалюцыя яго нашлемніка ў прадстаўнікоў як северскай, так i кодэньскай галін роду (мал. 4а, 46, 4в). Першапачатковыя тры пёры страуса былі замененыя лісам, як у польскім гербе, a потым да яго далучылі дзве паляўнічыя трубы. Пасля таго, як у 1768 г. Сапегам Соймам Рэчы Паспалітай быў зацверджаны княжацкі тытул, замест нашлемніка ўжывалася мітра 34. 31 J. Walicki, dz. cyt., s. 79-80. 32 Там жа. 33 Н. Ф. Злотницкий, Цветы в легендах и преданиях, Минск 1994, с. 79. 34 A. Kosiński, dz. cyt., s. 493. 10

Мал. 4а Мал. 46 Мал. 4в З'яўленне ў Сапегаў герба, дзе ў чырвоным полі бьша збройная рука, прашытая стралой, a ў нашлемніку палова чорнага арла з мітрай на галаве i тарчай на грудзях, на якой была таксама рука 35 (мал. 5) не вельмі яснае. Нічога не мог сказаць пра яго У. Сэмковіч 36. А. Цітоў у сваім тлумачэнні складанага герба Льва Сапегі лічыў яго гербам бабкі Льва па маці княжны Н. Ю. Талачынскай 37. Нельга з гэтым пагадзіцца. У разважаннях А. Цітова адсутнічае логіка спачатку гаворыцца, што складаны герб Л. Сапегі не адпавядае класічнаму правілу складання такіх гербаў, быццам бы з-за таго, што Леў быў трэцім сынам у сям'і 38, a потым з дапамогай гэтага правіла тлумачацца ўсе амаль гербы. Паводле прывілеі вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста ад 1572 г., Павел Іванавіч Сапега ваявода наваградскі ездзіў з пасольствам да імператара Максімільяна II, які (...) у награду яго заслуг прыдатак да Гербаў, руку збройную на полі чырвоным, Яго i Бацькі Івана Сямёнавіча не- Мал. 5 Рэкансгрукцыя калі Віцебскага, потым Падляшскага Ваяводы нашчадкам, i цэлай фаміліі служачай, ласкава ахвяраваў, Катораму Мы таксама з-за 35 Там жа. 36 W. Semkowicz, dz. cyt., s. 48. 37 Cmamym Вялікага княства Літоўскага 1588..., с. 475. 38 Там жа. 11

Мал. 6 Мал. 7 Рэканструкцыя Рэканструкцыя аказаных у Інфлянтах довадаў мужнасці, стралу прашываючую руку, у награду атрыманай раны, надаем, прылажылі i паміж даўнейшымі Сапежынскімі гербамі палічылі" 39. Каспар Нясецкі, ідучы ўслед за прывілеяй, удакладняў, што Максімільян прыдаў Паўлу Сапегу збройную руку, a ў нашлемніку чорнага арла з каронай, стралу ж дадаў Жыгімонт Аўгуст 40. Але такое раздзяленне гербавай выявы робіць кожны з элементаў паасобку бессэнсоўным. Таму А. Касіньскі лічыў, што Паўлу Максімільян II надаў i чорнага арла ў напшемніку, i руку збройную, прабітую стралой (...) на памяць, што ў адной з бітваў цяжка паранены быў у руку стралой(...)" 41. К. С. Касакоўскі лічыў наогул прывілею 1572 г. падробкай, a герб прыдуманым 42. Разам з тым, сын Паўла Сапегі Мікалай, маршалак гаспадарскі таксама ездзіў з пасольствам да таго ж Максімільяна II, ад якога атрымаў 6 студзеня 1572 г. тытул графа на Кодні i ордэн Залатога Pyra 43. Можна дапусціць, што яму разам з тытулам быў прыдадзены ў нашлемнік чорны імператарскі арол, як гэта звычайна рабілася. Што датычыць збройнай рукі са стралой, цалкам верагодна, што Жыгімонт Аўгуст надаў яе цалкам ці Паўлу Сапегу, ці самому Мікалаю Паўлавічу ў памяць ранення, атрыманага ў Інфлянгах, так як Яну Хадкевічу быў нададзены герб Грыф 44. Можна сустрэць звесткі, што Мікалаю Сапегу Жыгімонт Аўгуст надаў за герб нагу, прабітую стралой 45, але гэта памылка, бо 39 К. Kognowicki, dz. cyt., t. I, s. 10. 40 K. Niesiecki, dz. cyt., t. VIII, s. 268. 41 A. Kosiński, dz. cyt., t. II, s. 511. 42 K. S. Kossakowski, dz. cyt., t. III, s. 16. 43 Там жа, s. 89; A. Kosiński, dz. cyt., t. II, s. 512; S. Górzyński, J. Kochanowski, dz. cyt., s. 94. 44 K. S. Kossakowski, dz. cyt., t. III, s. 295. Dopełnienia i sprostowania do tomu I-XV. 45 Там жа, t. III, s. 80. 12

Мал. 8 З кн: Я. Веруш-Ковальский, Папы и nancmвo, Москва 1991, c. 159 нідзе Сапегі i сам Мікалай не карысталіся такім гербам 46. Нягледзячы на заблытанасць паходжання герба, не адмаўляецца адное ён быў наданы Сапегам у другой палове XVI ст. Існаванне трох вышэйадзначаных гербаў прыводзіла Сапегаў абодвух галін да жадання змясціць ix усе ў сваіх складаных гербах, як напрыклад, у гербе Льва Сапегі са Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. (мал. 6). Гэта прыводзіла да парушэння класічных правілаў складання шматчастковых гербаў, у аснове якіх дяжаў генеалагічны прынцып 47. Разам з тым, гэтыя правілы не адкідваліся зусім яны заставаліся актуальнымі для гербаў па мацярынскай лініі 48. З Паўлам Іванавічам Сапегам звязана з'яўленне ў гэтага роду герба Кітаўрас ці Гіпацэнтаўр (мал. 7). Каля 1525 г. ён, ажаніўшыся з Аленай Гальшанскай прадстаўніцай славутага, але згасаючага княжацкага роду, параднёнага з Ягайлавічамі, разам з зямельнымі ўладаннямі жонкі далучыў да сваіх гербаў герб князёў Гальшанскіх Кітаўрас 49. У XVIII ст. герб гэты стаў адносіцца ўжо да гербаў Сапежынскага дому 50. Тады ж у якасці Сапежынскіх гербаў пачалі выступаць Пагоня, Калюмны, Калона i герб князёў Рожынскіх. Яны былі доказамі несапраўднага паходжання Сапегаў ад Гедыміна. Пра гэта сведчылі Пагоня i Калюмны. Герб Калона з залатой каронай у белым полі быў гербам італьянскага роду Калонаў 51 (мал. 8). З гэтым родам звязваўся легендарны паплечнік Палемона Цэзарын герба Калюмна ці Калона, нашчадкам якога лічыўся Гедымін 52. Апошні быццам бы да адной калоны з каронай (...) тры калюмны дадаў" 53. Пра тое, што Гедымін замест аднаго трох слупоў ужываў", згадваў i К. Нясецкі 54. Такім чынам, герб Калона адносіўся познімі геральдыкамі да гербаў Гедымінавічаў, таму Сапегі лічылі патрэбным выкарыстоўваць i яго. Герб князёў Рожынскіх, 46 А. Цітоў, dz. cyt. 88, н-р 188. 47 J. A. Jabłonowski, dz. cyt., s. 19. 48 Cmamym Вялікага княства Літоўскага 1588..., c. 475. 49 K. Niesiecki, dz. cyt., A. Kosiński, dz. cyt., t. II, s. 511. 50 J. Walicki, dz. cyt., s. 63. 51 Я. Веруш-Ковальский, Папы и nancmвo, Москва 1991, c. 159. 52 K. Kognowicki, dz. cyt., t. I, s. 16. 53 Там жа. 54 K. Niesiecki, dz. cyt., t. VIII, s. 242. 13

Мал. 9 Мал. 10 З кн. K. Niesiecki, Herbarz Polski, Lipsk 1841, s. 168 які ўяўляў сабой у блакітным полі чатыры залатыя крыжы, што вісяць па два на дрэве" 55 (мал. 9), выкарыстоўваўся з той прычыны, што Сапегі лічылі Рожынскіх сваімі сваякамі, бо тыя таксама выводзілі сябе ад Нарымунта Гедымінавіча 56. Разам з сапраўднымі гербамі Сапегаў гэтыя гербы, па сутнасці, самавольна далучаныя, склалі васьмічастковы герб Сапегаў, які мы падаем паводле А. Міштолта (мал. 10). Падсумоўваючы сказанае адзначым, што першапачатковым уласным гербам Сапегаў быў герб, які выйшаў з так званага знака ўласнасці ці кляйма ў выглядзе два разы перакрыжаванай стралы. З-за свайго падабенства ў другой палове XVI ст. ён стаў атаясамлівацца з польскім Лісам, што аблегчыла Сапегам стварэнне радаводу ад літоўскага баярына Сунігайлы, які атрымаў Ліса ў Гарадле ў 1413 г. Разам з тым, на яго месца ўводзіўся герб Ліліі, прыпісаны князю Нарымунту. 3 наданнем герба з выявай рукі са стралой стала існаваць група гербаў, якія ўжо ў XVI ст. лічыліся ўласна Сапежынскімі. Існаванне трох гербаў прыводзіла да жадання ў прадстаўнікоў роду змясціць іх усе на сваіх складаных гербах. Пры гэтым Сапегі карысталіся, па сутнасці, змешаным правілам складання шматчастковага герба, дзе генеалагічны прынцып выкарыстоўваўся пры змяшчэнні гербаў па кудзелі", ці па мацярынскай лініі. Гербы Сапегаў былі не толькі сведчаннем іх шляхецкага паходжання, іх заслуг перад Айчынай, але ў першую чаргу яны з'яўляліся асноўнымі доказамі несапраўднага радаводу сваіх уладальнікаў ад вялікага князя Гедыміна. Асабліва гэта датычыць Ліліяў і гербаў далучаных у XVIII ст. Вынікам было зацвярджэнне Сапегам Соймам Рэчы Паспалітай у 1768 г. княжацкага тытула. 55 Там жа, t. VIII, s. 167. 56 Там жа, t. VIII, s. 168. Рэканструкцыя 14

Streszczenie Wśród herbów wykorzystywanych przez ród Sapiehów w XVI - XVIII w. najczęściej występowały: polski herb Lis, herb Trzy Lilie oraz herb z rysunkiem przebitej strzałą ręki uzbrojonej w miecz. Autor artykułu postawił sobie za cel wyjaśnienie, jaki był pierwotny herb Sapiehów oraz co zadecydowało o ostatecznym ukształtowaniu się herbu Sapiehów. Zdaniem autora, pierwotnym herbem Sapiehów była dwukrotnie skrzyżowana strzała. Z powodu podobieństwa w II poł. XVI w. zaczęto go utożsamiać z polskim Lisem, co ułatwiło Sapiehom zbudowanie genealogii od litewskiego szlachcica Sunigajły, któremu nadano Lisa w Horodle w 1413 r. Równolegle na pieczęciach Sapiehów zaczął się pojawiać herb Trzy Lilie, który przypisuje się księciu Narymuntowi. Od momentu nadania herbu z uzbrojoną ręką przebitą strzałą zaczęła funkcjonować grupa herbów, które już w XVI w. uważano za należące do Sapiehów. Herby Sapiehów nie tylko świadczyły o ich szlacheckim pochodzeniu i zasługach w służbie ojczyźnie. Ich najważniejszym atutem było to, że udowadniały pochodzenie właścicieli od księcia Gedymina. Dzięki temu w 1768 r. było możliwe przyznanie przez Sejm Rzeczypospolitej Sapiehom tytułu książęcego. Summary Among the armorial bearings used by the Sapieha family in the 16th-18th centuries, the Polish Lis" [Fox], the Three Lilies, and a blazon with the charge of a hand brandishing a sword and pierced by an arrow were most often. The author explains from where the original coat of arms of the Sapieha family came and how it evolved to its final form. According to the author, the Sapiehas' original coat of arms bore the charge of a twice crossed arrow. In the second half of the 16th century, this blazon, due to its similarity to the Polish Lis", began to be identified with the latter. This helped the Sapiehas derive their genealogy from a Lithuanian nobleman, Sunigajło, who was granted the Lis" in Horodło in 1413. Simultaneously, the Sapiehas began using seals with the Three Lilies charge, which was attributed to Prince Narymunt. After the Sapiehas were granted the coat of arms with a hand brandishing a sword and pierced by an arrow, a group of armorial bearings appeared in the 16th century, which can be attributed solely to this family. The Sapiehas' armorial bearings bore witness not only of the family's noble descent and services rendered to the country. They also proved the family's descent from Prince Gedymin. Due to this, it became possible for the Polish-Lithuanian Sejm in 1768 to grant the Sapiehas the title of Prince. 15