Беларускія паланафільскія арганізацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд

Podobne dokumenty
Беларускія паланафілы і польскія ўлады ў Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду: фінансавы аспект узаемадзеяння

DATA I MIEJSCE OBRAD: 2-3 grudnia 2018 r. Uniwersyteckie Centrum Kultury Uniwersytetu w Białymstoku, ul. Ciołkowskiego 1 N, Białystok

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ ДЗЕЙНАСЦЬ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ І ТАВАРЫСТВАЎ У ГАЛІНЕ ПАДАРОЖЖАЎ І ТУРЫЗМУ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў ГГ.

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

Гісторыя. Да пытання аб ролі палітычнай ідэалогіі ў развіцці беларускага нацыянальнага руху ў 19 - пачатку 20 ст.

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

Беларускае мястэчка, шырока пашыраны ў мінулым тып паселішча

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС АСНОЎНЫХ АРХІЎНЫХ І ЛІТАРАТУРНЫХ КРЫНІЦ, ВЫКАРЫСТАНЫХ У МАНАГРАФІІ

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки 1. ПОЛЬСКАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ АГРАРНАГА ПЫТАННЯ Ў ПРАГРАМАХ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ ІІ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ ( гады)

НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ

артыкулы Эдуард Мазько (Гродна)

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі

Палітычныя стасункі. Ганна Марыя Дынэр 92 БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2017

Polska-Białoruś. Wspólne dziedzictwo historyczne. Przewodnik po materiałach archiwalnych

ECHANIKA METODA ELEMENTÓW DRZEGOWYCH W WTBRANTCH ZAGADNIENIACH ANALIZT I OPTYMALIZACJI OKŁADOW ODKSZTAŁCALNYCH NAUKOWE POLITECHNIKI ŚLĄSKIEJ

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

У атмасферы строгай сакрэтнасці

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

EGZAMIN MATURALNY 2012 JĘZYK BIAŁORUSKI

Да праблемы вытокаў фармавання краёвай ідэі на пачатку ХХ ст. Алесь Смалянчук (Гродна-Варшава)

пацяплення Больш камунікацыі Дзяніс Мельянцоў

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

Секцыя 4. Нацыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе: супольнасць і ідэнтычнасць. Панэль 4.1. Нацыя- і дзяржаватварэнне

ДА ДВАЦЦАЦІГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГII ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ Ў БЕЛАСТОКУ

Eugeniusz Wappa (Bielsk Podlaski)

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ (ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ)

Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

Л. А. Козік МЕЧЫСЛАЎ ФРАНЦІШАК РАКОЎСКІ АПОШНІ ПРЭМ ЕР-МІНІСТР ПОЛЬСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ

СТАН І АРГАНІЗАЦЫЯ ПЕРАВОЗАК ПАСАЖЫРАЎ АЎТАМАБІЛЬНЫМ ТРАНСПАРТАМ У ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў я ГАДЫ

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

Матэрыялы па гісторыі скарбу ВКЛ у кнігах запісаў за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа

А. І. Махнач БЕЛАРУСЬ У НАВУКОВАЙ І ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАЗІМІРА МАШЫНСКАГА

ВОЙНЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ СА ШВЕДСКІМ КАРАЛЕЎСТВАМ гг. І ПАЗІЦЫЯ ШЛЯХТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА АДНОСНА ІХ

Бунт тутэйшых супраць нацыі

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «ПОЛОЦКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ» ТРУДЫ

ВОСЕНЬ 1939 ГОДА Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ТРАДЫЦЫІ І ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

АЎТАРЫ. Павел Баркоўскі кандыдат філасофскіх навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск).

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

PROGRAM STYPENDIALNY IM. KONSTANTEGO KALINOWSKIEGO RZĄDU RP POD PATRONATEM PREZESA RADY MINISTRÓW

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

IN ŻYNIE R IA S R O D O W IS K A

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

Беларускі ліцэй у Гайнаўцы

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2018/2019 JĘZYK BIAŁORUSKI

Droga ku wzajemnosci

Палітычныя і сацыякультурныя асновы ідэалагемы «Чацвёртая Рэч Паспалітая»

Polsko-białoruskie związki literackie, językowe i kulturowe. 60-lecie Katedry Białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Ніна Шыдлоўская: ПРА ПАТРЫЯТЫЗМ, ФЕМІНІЗМ І КАХАННЕ КАЛЕНДАРЫ АД БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! І БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

108 В. В. Гарбачова. Артыкул падрыхтаваны пры дапамозе Касы імя Юзафа Мяноўскага. **

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Сувязі эліты ВКЛ з Кіеўшчынай у г.

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

Гарадзенскі палімпсест Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV XX ст.

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

UMCS. Franciszek Umiastowski był jednym z prekursorów białoruskiego ruchu narodowego

Леў Сапега Жыццё дзеля Айчыны

MARIAN PIECIUKIEWICZ MACIEJ KONOPACKI

ПАРЛАМЕНЦКІЯ СТРУКТУРЫ ЎЛАДЫ ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV XVIII стагоддзях

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека. Парламенцкія выбары 11 верасня 2016 года

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

Юбілейны партрэт без глянцу

recenzje, ko Marek Waldenberg, Narody zależne i mniejszości naro- dowe w Europie Środkowo-Wschodniej. Dzieje konfliktów i idei,

ДА ПЫТАННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ ШЛЯХТЫ БЕЛАРУСІ Ў ПАЭМЕ АДАМА МІЦКЕВІЧА «ПАН ТАДЭВУШ»

Rada Naukowa. Adres redakcji

ВЯРТАННЕ «СУМ НЕАПАЛІТАНСКІХ»

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Палітычная эліта Лідскага павета ў апошняй трэці XVI ст.

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

We wszystkich publikacjach stosuje się tradycyjny system przypisów, które należy zamieszczać u dołu strony.

па ре по па па Ьо е Те

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

Рэлігійная талерантнасць на польска-беларускім паграніччы: гістарычны досвед

Znaki alfabetu białoruskiego Znaki alfabetu polskiego

социально-гуманитарные науки

Stan badań nad historią B iałorusi X X w. w P olsce

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

UMOWA Z UŻYTKOWNIKIEM VIABOX / ДАМОВА З КАРЫСТАЛЬНІКАМ VIABOX. (dalej: Umowa / далей: «Дамова»)

Transkrypt:

Аляксандр ГОРНЫ Беларускія паланафільскія арганізацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд У міжваенны перыяд на тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічаў шэраг беларускіх грамадскіх арганізацый розных поглядаў. Побач з леварадыкальнымі і нацыянальна-дэмакратычнымі былі і тыя, якія стаялі на праўрадавых пазіцыях. Паланафільскія арганізацыі не карысталіся значнай падтрымкай насельніцтва, аднакз'яўляліся складовай часткай грамадска-палітычнага жыцця. Заключэнне ў сакавіку 1921 г. Рыжскага мірнага дагавора паміж Польшчай і Савецкай Расіяй, паводле ўмоў якога заходняя частка беларускіх земляў адышладапольскай дзяржавы, стала пачаткам новага этапа ў найноўшай гісторыі Беларусі. Грамадскапалітычная дзейнасць беларускага насельніцтва на заходніхтэрыторыяхадбывалася ва ўмовахіснавання ў беларускім нацыянальным руху некалькіх плыняў, якія па-рознаму бачылі будучыню беларускай дзяржаўнасці. Прадстаўнікі леварадыкальнай плыні разлічвалі на хуткае здзяйсненне ў Польшчы сацыялістычнай рэвалюцыі і выказваліся за ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Нацыянальна-дэмакратычная плынь выступала за аб'яднанне беларуркіх земляў у незалежную дзяржаву з самастойнымі галінамі ўлады па ўзоры заходнееўрапейскіх дэмакратый. Таксама ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі заявіла аб сабе прапольская плынь беларускага нацыянальнага руху, прадстаўнікі якой выказвалі ідэю супрацоўніцтва з інстытутамі польскай улады дзеля дасягнення пэўных нацыянальна-культурных і палітычных саступак для беларускага народа, нават цаной адмовы ад лозунга незалежнасці Беларуси Дзеячы, якія падзялялітакія ідэалагічныя ўстаноўкі, нярэдка выкарыстоўвалі адносна сябе найменне"паланафілы", штодало падставы называць гэтую плынь паланафільскай\ Уайчыннай гістарыяграфіі 1920 1980-х гг. дзейнасць беларускіх паланафілаў разглядалася фрагментарна і мела пераважна негатыўную ацэнку 2. Толькі на сучасным этапе развіцця гістарычных ведаў у працах як беларускіх, так і польскіх гісторыкаў былі больш падрабязна раскрыты некаторыя аспекты функцыянавання беларускіх паланафільскіх арганізацый, іх узаемасувязі з уладамі міжваеннай Польшчы 3. Аднак абагульненага даследавання па азначанай праблеме ў гістарыяграфіі пакуль няма. У дадзеным артыкуле на аснове шырокага кола крыніц будзе зроблены абагульняючы агляд дзейнасці беларускіх паланафільскіх арганізацый у Заходняй Бе- ГОРНЫ Аляксандр Сяргеевіч. Аспірант кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультета гісторыі, камунікацыі і турызму Гоодзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, магістр гістарычных навук. Нарадзіўся ў 1988 г. уг. Гоодна. У2011 г. закончыў факультет гісторыі і сацыялогіі Гоодзенскага дзяржаўнага ўніверсітета імя Янкі Купалы, у 2012 г. магістратуру. Абараніў магістарскую дысертацыю па теме "Адлюстраванне дзейнасці беларускіх паланафільскіх арганізацый у Заходняй Беларусі ў перыядычным друку 1920 1930-хгг.". Даследуе дзейнасць беларускіх паланафілаў на терыторыі Заходняй Беларусіўміжваенны перыяд, праблемы развіцця беларускага нацыянальнага рухуўпершай трэціxxст. Аўтар каля 40 навуковых і навукова-папулярных публікацый. pawet.net

ларусі, раскрыта іх месца на палітычнай сцэне і ўзаемаадносіны з іншымі беларускімі палітычнымі сіламі міжваеннай Польшчы. Першай беларускай паланафільскай арганізацыяй, якая з'явілася на тэрыторыі Заходняй Беларуси пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора, была арганізацыя пад назвай Краёвая сувязь, утвораная ў Вільні 24 красавіка 1921 г. Ініцыятарам яе стварэння быў вядомы беларускі дзеяч прапольскай арыентацыі П.Аляксюк. Ён стаўфактычным кіраўніком арганізацыі 4, у склад якой таксама ўваходзілі В.Пупка (старшыня), В.Шышкоў, Я.Бекіш, А.Кабычкін і іншыя асобы. Праграмныя мэты, выкладзеныяў"дэкларацыі Краёвай сувязі", прадугледжвалі дзейнасць па абуджэнні беларускай нацыянальнай свядомасці ў духу краёвага збліжэння з польскім народам, імкненне да абвяшчэння аўтаноміі заходнебеларускіх земляў і далучэннятэрыторыйусходняй БеларусідаПольшчы. Значным праграмным кампанентам Краёвай сувязі быў антыбальшавізм. Члены арганізацыі крытычна ставіліся да тых беларускіх груп, якія ў сваёй дзейнасці абапіраліся на Літву ці на Савецкую Расію 5. На працягу 1921 г. філіялы Краёвай сувязі былі створаныўмураванай Ашмянцы, Залессі, Глыбокім, Радашковічах, Нясвіжы, Слоніме і Гродна. Пад апекай арганізацыі знаходзілася сем віленскіх кааператываў, пякарня, аптовыя склады, якія атрымлівалі ад уладаў на льготных умовах значную колькасць харчавання і іншай прадукцыі 6. 3 мэтай распаўсюджвання сваіх палітычных ідэй прадстаўнікі Краёвай сувязі выдавалі на беларускай мове лацінскім шрыфтам газету "Jednasc", якая была арыентавана пераважна на каталіцкае насельніцтва Віленшчыны. Фактычным рэдактарам выдання з'яўляўся беларускі пісьменнік А.Лявіцкі (Ядвігін Ш.). Тым не менш, паводпе данясенняў польскіх уладаў, у газеты не было значнай колькасці чытачоў сярод беларускага насельніцтва. Апошняе аддавала перавагу выданням нацыянальна-дэмакратычнага накірунку, напрыклад, газеце "Крыніца" 7. Нягледзячы на правядзенне Краёвай сувяззю пэўных арганізацыйных захадаў па пашырэнні свайго ўплыву, дзейнасць гэтай арганізацыі не мела значнага поспеху. Нізавыя філіялы арганізацыі не дэманстравалі значнай актыўнасці ў мясцовым грамадска-палітычным жыцці, уся гаспадарчая і фінансавая дзейнасць Краёвай сувязі кантралявалася выключив П.Алексюком. Лідар беларускіх паланафілаў у гэты перыяд набыў рэпутацыю нядобранадзейнага дзеяча і палітычнага авантурыста. 3-за адсутнасці шырокай падтрымкі ў пачатку 1922 г, Краёвая сувязь спыніла дзейнасць праз самаліквідацыю сваіх арганізацыйных структур 8. У лютым 1922 г. была ўтворана паланафільская Арганізацыя беларускіх беспартыйных актывістаў (АББА). У яе склад уваходзілі Я.МІткевіч (старшыня), В.Адамовіч-малодшы, Я.Шурпа, У.Фёдараў і інш. Асноўным рэгіёнам дзейнасці АББА з'яўлялася тэрыторыя Гродзеншчыны. Арганізацыя выступала за актыўнае супрацоўніцтва беларускага насельніцтва з польскімі ўладамі дзеля паляпшэння яго эканамічнага і культурнага становішча, прапагандавалабарацьбуз беларускім пракамуністычным і нацыянальна-дэмакратычным рухам. 23 красавіка 1922 г. у Гродна быў скліканы "беларускі з'езд прадстаўнікоў Гарадзенскага павета", які павінен быў легалізаваць дзейнасць арганізацыі. Прысутныя на з'ездзе падтрымалі палітычную платформу АББА і выказаліся за "цеснае аб'еднаньне з братнім польскім народам" 9. Найболыиую актыўнасць у сваёй праўрадавай дзейнасці прыхільнікі АББА праявілі падчас польскіх парламенцкіх выбараў 1922 г. Яны далучыліся да агітацыйнай кампаніі Дзяржаўнагааб'яднання на красах польскага перадвыбарчага блока, які падтрымліваў маршала Ю.ПІлсудскага. Таксама ў Віленскай і Лідскай выбарчай акругахбылі выстаўлены асобныя выбарчыя спісы АББА. Адначасова дзеячы АББА выступал! супраць Блока нацыянальных меншасцяў, вакол якогайб'ядналісяарганізацыі нацыянальных меншасцяў Польшчы, у тым ліку і беларускія нацыянальна-дэмакратычныя групы. Па выніках выбараў АББА набрала нязначную колькасць галасоў, а Дзяржаўнае аб'яднанне на крэсах змагло правесці ў сенат толькі аднаго свайго кандыдата 10. Атрымаўшы поўнае паражэнне ў перадвыбарчай барацьбе і страціўшы апеку польскіхуладаў, АББА паступова прыйшла ў заняпад. Тым не менш у канцы 1924 г. Я.МІткевіч звярнуўся да ўрадавых структур з просьбай рэанімаваць палітычную дзейнасць актывістаў. У "Мемарыяле па беларускай справе" ён прапанэваў пэўную праграму дзеянняў у гэтым кірунку, якая прадугледжвала: 1) перанесці працу АББА з Гродзеншчыны ў Навагрудскае ваяводства і ўтварыць сядзібу арганізацыі ў Слоніме ці Баранавічах; 2) арганізаваць новую паланафільскую групу пад назвай "Адраджэнне Беларусі"; 3) у якасці канкурэнта Цэнтральнай школьнай беларускай радзе ўтварыць новую школьную арганізацыю памяркоўнага кірунку, якая б перацягнула на свой бок беларускую інтэлігенцыю; 4) арганізаваць новы Беларускі нацыянальны камітэт, які быў бы лаяльным да Польскай дзяржавы; 5) дамагацца адкрыцця змешаных польска-беларускіх школ з мэтай стрымлівання антыпольскай агітацыі сярод вучняў; 6) абараняцьхрысціянскі промысел і гандаль нат. зв. усходніх крэсах ад манаполіі яўрэйскага капіталу; 7) мець сталыя кантакты з мясцовымі ўладамі і атрымліваць ад іх маральную і фінансавую дапамогу. Таксама ў мемарыяле пазначалася, што актывісты разлічваюць выкарыстоўваць у прапагандысцкіх мэтах ідэю аб аўтаноміі для Заходняй Беларусі, хоць насамрэч яе не падзяляюць 11. Аднак прапановы Я.МІткевіча не атрымалі падтрымкі сярод урадавых колаў па прычыне таго, што гэты дзеяч не карыстаўся значным аўтарытэтам у гродзенскім палітычным асяродцзі з-за фінансавых злоўжыванняў 12. Палітычная сітуацыя, якая склалася ў Заходняй Беларусіў 1924г., прадвызначылаз'яўленнеўрэгіёне новых паланафільскіх сіл. Пераход Беларускага 27

пасольскага клуба ў польскім Сейме ў апазіцыю да ўрада, нарастание эсэраўскага і пракамуністычнага партызанскага руху на т. зв. усходніх крэсах, узмацненне паланізацыі выклікалі пашырэнне радыкальных і антыпольскіх настрояў сярод мясцовага насельніцтва. Гэта стварала падставы для абуджэння тых палітычных груп, якія б супраціўляліся азначанай радыкалізацыі і актыўна прапагандавалі б лаяльнасць да Польскай дзяржавы. Як вынік, 21 верасня 1924 г. у Вільні шэрагам дзеячаў прапольскай арыентацыі быласклікана Канферэнцыя прадстаўнікоўбеларускіх дэмакратычных партый, сялянства і інтэлігенцыі, вынікам працы якой стала ўтварэнне паланафільскай арганізацыі Часовая беларуская рада (ЧБР, з 1926 г. Беларуская нацыянальная рада). Прэзідыум арганізацыі склалі: старшыня А.Паўлюкевіч, віцэ-старшыні Г.Канапацкі і У.Більдзюкевіч, сакратары В.Шышкоўі А.Кабычкін, член з правам рашучага голасу С.Валейша 13. Замацаваны ў назве новаўтворанай арганізацыі часовы характар тлумачыўся тым, што яна павінна была падрыхтаваць і склікаць з'езд Заходняй Беларусі, на якім планавалася абраць сталае нацыянальнае прадстаўніцтва беларусаў у Польшчы 14. Часовая беларуская рада выступала за нацыянальную згоду ўсіхжыхароўт. зв. усходніх крэсаў і заклікала беларусаў лаяльна ставіцца да інстытутаў польскай улады. У праграмных дакументах ЧБР прысутнічала патрабаваннедаўладаўтэрытарыяльнай аўтаноміі Заходняй Беларусі (якое, аднак, ніяк не канкрэтызавалася), а таксама ўтрымліваліся заклікі да правядзення зямельнай рэформы і скасавання асадніцтва. Прадстаўнікі ЧБР негатыўна ацэньвалі дзейнасць Беларускага пасольскага клуба ў польскім Сейме, лічылі яе шкоднай, а саміх беларускіх паслоў абвінавачвалі ў распаўсюджванні рэвалюцыйных настрояў 15. Значнае месца ў палітычнай праграме ЧБР адводзілася прапагандзе антыкамунізму. Заўважым, jxito многія з членаў паланафільскай арганізацыі ў часы польскасавецкай вайны былі ўдзельнікамі антыбальшавіцкіх узброеных фарміраванняў. Так, А.Паўлюкевіч, А.Кабычкін, Н.Кернажыцкі і А.Сокал-Кутылоўскі прымалі ўдзел у Слуцкім паўстанні 1920 г., а Г.Канапацкі з'яўляўся кіраўніком беларускіх аддзелаў польскага войска. Найбольш яскравым паказчыкам антыкамуністычных настрояў членаў ЧБР з'яўляўся той факт, што А.Паўлюкевіч у 1927 г. быў адным з арганізатараў замаху Б.Кавэрды на жыццё савецкага паўнамоцнага прадстаўніка ў Польшчы П.Войкава 16. Адной з асноўных задач ЧБР з'яўлялася наладжванне цесных зносінаў з прадстаўнікамі польскай ўлады для вырашэння праблем беларускай меншасці ў Польшчы. На працягу 1924 1925 гг. члены ЧБР ажыццявілі каля дзясятка сустрэч з польскімі чыноўнікамі розныхузроўняў ад прэм'ер-міністра да віленскага ваяводы. На гэтых аўдыенцыях абмяркоўваліся розныя пытанні грамадскага і эканамічнагажыцця беларускага насельніцтва: стан нацыянальнага школьніцтва, дапамога збяднелым сялянскім А.Паўлюкевіч. 1929 г. Друкуецца ўпершыню. 3 фондаў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Літвы. гаспадаркам, рэформа адміністрацыйнага апарату і органаў самакіравання 17. Аднак практычнага выніку сустрэчы беларускіх паланафілаў з прадстаўнікамі ўлады не мелі, за выключэннем хіба дазволу на арганізацыюбеларускіх курсаўдля настаўнікаўпачатковых школ у Вільне і Кракаве, які дэлегацыя ЧБР атрымала пасля наведвання міністра асветы ў 1925 г. 18. Часовая беларуская рада была адзінай беларускай палітычнай арганізацыяй, што падтрымала майскі пераварот 1926 г., у выніку якога да ўлады ў Польшчы прыйшлі прыхільнікі Ю.ПІлсудскага, Члены ЧБР правялі ў некалькіх паветах Заходняй Беларусі агітацыйныя мітынгі ў падтрымку новых уладаў 19. Падобная актыўнасць паланафілаў віталася новым урадам, які стаў выдаваць на паланафільскую агітацыю значна большыя грашовыя сумы. Асноўную падтрымку ЧБР атрымлівала ад Віленскага ваяводскага ўпраўлення. Згодна з пазнейшымі сведчаннямі дарадцы віленскага ваяводы Д.Пятроўскага, А.Паўлюкевіч атрымліваўпразягозначныя грашовыя субсідыі ўладаў 20. Аднак, як заўважалі іншыя члены ЧБР, А.Паўлюкевіч безгаспадарліва распараджаўся атрыманымі грашыма, нават частку прысвоіў. Так, у маі 1925 г. ён узяў сабе ў якасці пенсіі 800 злотых, 400 злотых выплаціў свайму сакратару і выдаткаваў ад 300 да 400 злотых у месяц на арэндную плату за пакоі ў віленскім гатэлі Сакалоўскага, дзе размяшчаўся сакратарыят ЧБР 21. У1925 1927 гг. прадстаўнікі ЧБР утварылі шэраг аддзелаў арганізацыі (сакратарыятаў) на тэрыторыі Віленскага і Навагрудскага ваяводстваў, утым ліку ў Баранавічах, Нясвіжы, Клецку, Лідзе, Дзятлава, в. Уша і іншых населеных пунктах. Большасць гэтых сакратарыятаў не праяўляла значнай актыўнасці, а сканцэнтравалася толькі на адкрыцці бібліятэк і дапамозе мясцовым актывістамуарганізацыібеларускіх школ. 28

Карыкатура на Часовую беларускую раду ўчасопісе "Маланка". 1926 г. Значная колькасць прыхільнікаў ЧБР была ў Нясвіжскім павеце Навагрудскага ваяводства, напрыкладу в. Сіняўка, што было звязана з актыўнай дзейнасцю на гэтай тэрыторыі А.Паўлюкевіча. Кіраўнік ЧБР вельмі часта наведваў Нясвіжскі павет, дзе ладзіў агітацыйныя мітынгі, сходы, распаўсюджваўулёткі і дапамагаў актывістам у культурна-асветніцкай працы 22. 18 снежня 1924 г. на з'ездзе беларускіх настаўнікаў у Вільні пад эгідай ЧБР было ўтворана культурна-асветніцкае таварыства "Прасвета", якое першапачаткова ўзначаліў беларускі літаратар М.Краўцоў, а праз нейкі час настаўнік Клецкай беларускай гімназіі А.Якімовіч. Прадстаўнікі ЧБР разглядалі "Прасвету" ў якасці альтэрнатывы Таварыству беларускай школы (ТБШ), якое, на іх думку, было занадта "палітызаваным" 23. Згодна з данымі кіраўніцтва "Прасветы", па стане на канец лета 1927 г. удалося стварыць 64 адцзелы таварыства, у асноўным у Маладзечанскім, Валожынскім і Нясвіжскім паветах 24. Праўда, многія з аддзелаў не праяўлялі значнай актыўнасці, асабліва ў справе пашырэння беларускага школьніцтва, саступаючы свае пазіцыі ТБШ. Так, паводле данясенняў паліцыі, у Нясвіжскім павеце гурткі "Прасветы" ў 1925 г. перад пачаткам школьнага года не вялі ніякай дзейнасці па стварэнні новых беларускіхшкол 25. Пры гэтым некаторыя гурткі таварыства мелі пэўныя дасягненні па распаўсюджванні беларускай асветы сярод вясковых жыхароў праз бібліятэкі і тэатральныя гурткі. Так, бібліятэка аддзела таварыстваў в. Трабы Валожынскага павета налічвала каля 60 найменняў беларускай літаратуры 26. Пры гуртках "Прасветы" ў в. Лебедзева Маладзечанскага павета і в. Дунайчыцы Нясвіжскага павета дзейнічалі аматарскія тэатральныя трупы, якія ладзілі ў навакольных мясцовасцях спектакпі са змешаным беларуска-польскім рэпертуарам 27. Найбольш актыўным дзеячам "Прасветы" ў Нясвіжскім павеце з'яўляўся Х.Шыбут у будучыні вядомы актывіст беларускай эміграцыі ў ЗША. Неабходна заўважыць, што ЧБР і таварыства "Прасвета" не былі адзінымі паланафільскімі арганізацыямі, якія дзейнічалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў сярэдзіне 1920-х гг. Так, у 1924 1925 гг. у Навагрудскім ваяводстве ад імя Цэнтральнага камітэта па беларускіх справах агітацыйныя мерапрыемствы ў падтрымку польскай дзяржаўнасці ладзіў Ф.Цяўлоўскі, які меў на гэта пратэкцыю міністэрства ўнутраных спраў Польшчы 28. Напрыклад, у красавіку 1925 г. ён правёў у Стоўбцах, Нясвіжы і Баранавічах мітынгі, падчасякіхвыступаўсупрацьдзейнасці Беларускага Н&сольскага клуба ізаклікаў беларусаўдапамагаць уладам змагацца з антыдзяржаўнымі арганізацыямі. Праўда, згодна са справаздачамі паліцыі, гэтыя мерапрыемствы не мелі поспеху сярод мясцовага насельніцтва 29. У1927 г., каб зменшыць напружанасць у беларускім грамадстве пасля разгрому Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), некаторыя польскія палітыкі выказалі ініцыятыву наладзіць выданне беларускага праўрадавага часопіса. Па прапанове вядомага польскага грамадска-палітычнага дзеяча Л.Васілеўскага рэалізаваць гэтую ідэю на практыцы павінен быў беларускі літаратар прапольскіх поглядаў Ф.Умястоўскі, які стаяў ля вытокаў беларускага нацыянальнага руху і меў рэпутацыю аднаго з пачынальнікаў беларускай прэсы. У сакавіку 1927 г. ён пачаў выдаваць у Вільні часопіс "Беларускі дзень". На старонках гэтага выдання сярод іншага ўздымалася ідэя "краёвасці" ў выглядзе закліку да братэрскага супрацоўніцтва беларусаў, палякаў, літоўцаў і іншых народаў заходнебеларускага рэгіёна. Узорам падобнага супрацоўніцтва для Ф.Умястоўскага былі часы філаматаў і філарэтаў, паўстання 1863 1864 гг. Пры гэтым узаемадачыненні беларусаў і палякаў павінны былі ажыццяўляцца пры поўнай лаяльнасці да існуючых польскіх уладаў, у тым ліку да палітыкі ўрада Ю.ПІлсудскага ў Заходняй Беларусі. Неўзабаве вакол выдання пачала фарміравацца група прыхільнікаў, у якую ўвайшлі былы дзеяч камуністычнага руху М.Гурын-Маразоўскі, студэнты Я.Бартуль, Я.Зянюк, грамадскіядзеячыф.цяўлоўскі, Я.МІткевіч, М.Краўцоў і іншыя 30. У кастрычніку 1927 г. на базе групы Ф.Умястоўскага аформілася Беларуская радыкальная народная партыя (БРНП). На нашу думку, прыметнік "радыкальная" ў назве партыі прысутнічаў спецыяльна дзеля палітычнага ўздзеяння на сялянства. Насамрэч БРНП вылучала памяркоўныя патрабаванні паляпшэння гаспадарчага і культурнага становішча беларускага народа ў рамках польскага заканадаўства 3 '. 29

ОрШа or<rtaw» суьестіа гу enter-.. Ua-чя.дтабидги. кунару 35 Фряяей-»41 10.. UtflvM; й 15Ш rojty, ' м i Т Ы А и Г ь д я Ч А с о h Wtrw І&ішяі ЦіЫ «р, 1, {адй'».міктбмі'йм- w. Ш 7мфя *; -" 'І" : ІІ 1 ю п^рши..litu- ill. 1 - fmlib»14 14. I Villi 4 I nil I» «К» 1Ы ДМГЛЯЯИ. НІЦШПШШЯ ПА.1ІТЫКА УРДДУ 1АРИ1. ОШУДСКІГІ. ill'-'ln 'Л»!"" - mini! I I 1щ (Uj-.чм lir*fa» IІЫТаШІНЯ І! ч - мда avgmttim Ufpten.' iwrne i и,і Mitt 6, 1-М HI Itoamfcr* І*ІШ U1W n.ll.ll у «M'.ufi til ш т -ЕрвМ' ими іпіяірі ift m Л* I'll' J :,: 11; I:-;-]I Пи I'll;, TI444 I r. :. UaaliiimS іікітіяы '!" ' Ма&іааійш Ііяадч ih:- i ищкцалщ* in ti ш с.чраді ІНЗУІЙ* Vi й.,жі4.ашй «ІКІоГ'і^еі".."). Для. мжа irm * і^ййцетв' и» i'-nuef. n ІІ 1 " ЯНШМ і:і Іяпаірті! 5 uiii-mi-iiv. шк мті-ліл нрк Рдг?* Ц«г>- '(.':*, сшізіш* «тіі ШМЯ1Ш ШЗШККМ ШШІІГ. Ихтпеи iiny И.ЗІШ^Я1І$ГЖІ у CggdHOXli, 'I "J 4* 44 S l ^ b r i I'! UkgliS- ИИИШЯЮ m* iltifc isil ПЬ-ІІ.ІШ іадш i-4«"r;.mii ШКЛП. ТКТУТШ віше ІМ- ІІІІІІ.І until' - i' 4llTlklJ. Шии* Mitmn ІІ.ііНІІ.ІІ m i«a. 1". i Г itraiiii. j-iruaj! *irtu,a* i rn anatvш нэп я я I ',1 і. W4.UM t H I I U «л» '.1 Ш I. J. Я* S*if(t* ГІЕ t, ЦЯИ iltuii*.»в tarwr* m, ш. И и я ш in 111 s 11 іу» i f i n t r. IMj» I 4 11*11 I, И 1 I. "..СЙІІЯЯ Ц II. і *ltnuf»i<:iil' ян urn [ii к w i. и 'i * j -1 1 * ММеЩШИ ГШІЗ 1 icif ііціі*. аімішііі ІІЯІ-мі i il llll i r. t ШИЬ^ИШ, wm-ш 'mywf*».'им** I - ш r.: r.tm ш.і ПН)М. патент '-.:l 1*-, V U! - JmfKW.ІЫ ІМІ M«.IU ічфвдйі. ІЬВННШ HI X "»ШЛЯЩ!М11 и j * ' м ^(ии-ц.щ, mi* «гйі л tsui Ш&ШЧЩЩ miiticiynnfc:* няр«т. uui usmit n -с en уйкйцс mui. жнвд. іі'- fm;, к >1 в и.1 tt 1 ч зм'ілігіі v vi- IJ.1 TI-.H JL'.-Ц a::v II. I I.ІЛІІІІ m m UaijKin.н'ии'.шни кйшшзпі Ml і;-ч -к. "І'.Н ІІІ Г I " -im sinjiiii n i s i кйіі f I I ;"'" ін'ічыі "jii 1 «Н.І-НІ4Н* ili 11 i'i. fi Н1ІЯ11 l i m n BH.iimu anіш, Hn 1.111; iita 1 1«nli it. I.II.IU'iiii. i HB i 1 "-. 41 11 11'.'- H;5i іітпдііті n Вокладка часопіса "Беларускідзень", які выдаваў Ф. Умясгоўскі. 1927 г. У 44»івш mii iejiy ІІІІІН ІІ ю, ti epn«. UH'^Di milsimjil I IIliUiI І1--П С. jtli UlilL. ЫЦЬ* ІІ ЯІ ' ХШЖІ І1ІЛІ- I I 11,11. LI'l І'І.І.І ІГІ ііііі...,, I.I 111' Ell 111.11 4І'[ II u. I ) KiiMiH и Ч»- 4f«r t Щ Ш Ш 1 itti ;iti»(!nf і..ініі(івяііів *'4U 1 ьм-.ті 'm I. си I IIC.I1 "li-ul hiheiui kill -"-.I i r. H. T ii i«ii. ajwmfl*» нз.і''i. ii і м п шил. mi* M l ни 11 ll*ji."imi'l i Mkttt l-uiil У палітычнай сферы партыя выступала за прадастаўленне паўночна-ўсходнім ваяводствам Польшчы тэрытарыяльнай аўтаноміі з сеймам у Вільні. Пры гэтым наданне краёваму сейму шырокіх паўнамоцтваў не планавалася, яго функцыі павінны былі абмяжоўвацца толькі вырашэннем культурных і гаепщшрчых пытанняў: прадастаўленне сялянам грашовай дапамогі, змяншэнне падаткаў і г. д. 32. Праект БРНП з'яўляўся больш памяркоўным, чым, напрыклад, праект аўтаноміі літоўска-беларускіх земляў, распрацаваны ў Беларускім пасольскім клубе ў 1924 г., паводле якога мясцовы сейм павінен быў мець шырокія паўнамоцтвы ў бюджэтнай, эканамічнай, адукацыйнай, заканадаўчай і вайсковай сферах 33. У пачатку 1928 г. Ф.Умястоўскі разам з партыяй актыўнаўключыўсяўкампаніюпавыбарахдэпутатаўу польскі парламент, праводзячы агітацыю на карысць Ю.Пілсудскага і яго прыхільнікаў, якія аб'ядналіся вакол Беспартыйнага блока супрацоўніцтва з урадам 34. Пасля выбараў БРНП не праяўляла ніякай палітычнай актыўнасці, у кастрычніку 1928 г. выйшаўапошні нумар яе выдання "Беларускі дзень". Такім чынам, у 1921 1928 гг. на тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічаў шэраг паланафільскіх арганізацый, спецыфікай якіх была кансерватыўная накіраванасць палітычных праграм. Апошнія ўтрымлівалі памяркоўныя патрабаванні ў палітычнай і эканамічнай сферах, заклікі да палітычнай барацьбы з беларускімі нацыянальна-дэмакратычнымі і леварадыкальнымі групамі, не высоўвалі крытыкі палітыкі польскіхуладаў у Заходняй Беларусі. Таксама слабасцю паланафільскіх арганізацый у 1921 1928 гг. была наяўнасць у іх кіраўніцтве дзеячаў з адмоўнай палітычнай рэпутацыяй. Нарубяжы 1920 1930-хгг. напраўрадавыя пазіцыі перайшлі вядомыя прадстаўнікі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, у мінулым актывісты Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Пасля разгрому БСРГ санацыйнымі ўладамі Польшчы частка яе членаў вырашыла адмовіцца ад радыкальнай дзейнасці і пайсці на кампраміс з уладамі дзеля захавання існуючых беларускіх культурных і асветніцкіх устаноў. Для гэтага было неабходна аддзяліць культурную працу ад палітычнай барацьбы. Ініцыятарам такога падзелу выступаў Б.Тарашкевіч, аднак пазней ён адмовіўся ад гэтай пазіцыі. Магчыма, прычынай гэтай адмовы былі рэкамендацыі з боку дзеячаў КПЗБ. Тым не менш тактыку кампрамісу з уладамі падтрымалі А.Луцкевіч, Р.Астроўскі, А.Коўш, Я.Шнаркевіч і некаторыя іншыя дзеячы, раней цесна звязаныя з БСРГ 35. У1928 1929 гг. у Заходняй Беларусі сфарміравалася новая палітычная група, якая не мела ўласнай назвы, але атрымала ад сваіх палітычных праціўнікаў найменне "беларуская санацыя". З'явілася і іншая, палітычна нейтральная назва трупы, утвораная ад прозвішчаў яе лідараў, трупа Луцкевіча-Астроўскага. Яе, напрыклад, ужывалі ў сваіх справаздачах аб грамадска-палітычным жыцці ў Заходняй Беларусі прадстаўнікі польскіх уладаў ЗБ. Дакладную дату фарміравання групы Луцкевіча- Астроўскага на заходнебеларускай палітычнай арэне вызначыць немагчыма. Факты паказваюць, што на працягу 1928 1929 гг. адбылося некалькі мерапрыемстваў, якія засведчылі з'яўленне ў беларускім грамадстве групы дзеячаў, гатовых ісці на кампраміс з уладамі. Летам 1928 г. былыя члены БСРГ Р.Астроўскі, М.Чатырка і святар А.Коўш увайшлі ў Мітрапалітальную раду, створаную пры кіраўніцтве Польскай праваслаўнай царквы. Праз яе яны спрабавалі дамагацца ад іерархаў беларусізацыі праваслаўнай царквы на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У лютым 1929 г. кіраўніцтва Віленскай беларускай гімназіі, і перадусім яе дырэктар Р.Астроўскі, праводзячы лініюаддзялення культурнай працыадпалітыкі, прынялі рашэнне аб выключэнні з навучальнай установы некалькіхвучняў, падазраваныху камуністычнай агітацыі. 3 іншага боку, 19 мая 1929 г. на нелегальным з'ездзе ТБШ з яго складу былі выключаныя некалькі дзеячаў памяркоўнай арыентацыі (А.Луцкевіч, А.Трэпка, К.Крук і інш.), якія актыўна выступалі супраць палітызацыі таварыства 37. Канчаткова група Луцкевіча-Астроўскага аформілася ў канцы 1929 г., калі яе прадстаўнікі пачалі выдавацьуласны друкаваны орган газету "Наперад". У ёй былі прадстаўлены асноўныя праграмныя пастулаты новаўтворанай групы: адмова ад радыкальнай палітычнай дзейнас- 30

ці, ажыццяўленне нацыянальна-культурнай дзейнасці законным шляхам, дамаганне ад уладаўпрызнання таго факту, што беларусы з'яўляюцца раўнапраўнымі грамадзянамі Польшчы і маюць правы на падтрымку свайго культурнага развіцця з боку дзяржавы 38. У справе супрацоўніцтва з урадавымі структурамі трупа кіравалася меркаваннем Р.Астроўскага, выказаным перад прадстаўнікамі польскіх уладаў і грамадзянскай супольнасці: "Калі шчыра і чэсна заспакоіць слушныя патрэбы беларусаў, дык беларусы будуць лёяльнымі адносна польскай дзяржавы " 39. У адрозненне ад ранейшых па часе паланафільскіх арганізацый, група Луцкевіча-Астроўскага крытыкавала польскія ўлады за іх палітыкуў Заходняй Беларусі асабліва за паланізацыю, звужэнне беларускага школьніцтва і пашырэнне асадніцтва. Яе члены, напрыклад, вельмі негатыўна аднесліся да пастановы польскіх уладаў аб звальненні з 1 студзеня 1931 г. з беларускіх гімназій настаўнікаў без адпаведнай педагагічнай кваліфікацыі 40. Як вынік, Віленскае ваяводскае ўпраўленне нават некалькі разоў канфіскоўвала выпускі газеты "Наперад" за надзвычай радыкальны тон матэрыялаў 41. Невыпадкова, што польскія ўлады вызначалі палітычны накірунак групы Луцкевіча- Астроўскага як "канструктыўная апазіцыя" (opozycja rzeczowa), падкрэсліваючы, такім чынам, яе, заднаго боку, кампрамісны характар, а з другога крытычныя адносіны да польскай палітыкі ў Заходняй Беларусі 42. Пад кантролем групы Луцкевіча-Астроўскага знаходзіўся шэраг культурна-асветніцкіх арганізацый і ўстаноў, напрыклад Віленская беларуская гімназія, Беларускае дабрачыннае таварыства і інш. У жніўні 1930 г. усе яны былі аб'яднаныя ў своеасаблівую "карпарацыю" Центральны саюз беларускіх культурна-асветніцкіх і гаспадарчых арганізацый і інстытуцый (скарочана Цэнтрасаюз). Сярод іншых у яго увайшлі: Беларускае навуковае таварыства, Беларускі настаўніцкі саюз, Беларускае дабрачыннае таварыства, бацькоўскія камітэты Віленскай, Навагрудскай і Клецкай беларускіх гімназій. У прэзідыум Галоўнай рады Цэнтрасаюза былі абраны А.Трэпка (старшыня), Ф.Акінчыц (сакратар), Р.Астроўскі (скарбнік), С.Кароль, Я.Шнаркевіч, Я.Цеханоўскі і іншыя 43. Фінансаванне Цэнтрасаюза ажыццяўляла Віленскае ваяводскае ўпраўленне. Кантактаваў з ім Р.Астроўскі, які штомесяц атрымліваў 6500 злотых. Неабходна заўважыць, што гэта былі не бюджэтныя сродкі, а выплаты з т. зв. дыспазіцыйных фондаў, якімі распараджаўся ўласна ваявода. У межах Цэнтрасаюза гэтыя грошы размяркоўваліся паміж рознымі культурна-асветніцкімі ўстановамі напрыклад, выдат- <оўваліся для падтрымкі Віленскай беларускай гімназіі ці беларускага музея імя І.Луцкевіча 44. Праводзіў Цэнтрасаюз і самастойную культурна-асветніцкую дзейнасць: яго прадстаўнікі ладзілі. мястэчках і вёсках Заходняй Беларусі папулярныя лекцыі, адкрывалі бібліятэкі-чытальні, выдавалі кнігі гаспадарча-эканамічнагазместу. Прыўдзелесябраў арганізацыі выдаваліся часопісы "Саха" (сельскагаспадарчы) і "Жаноцкая справа" 45. Таксама арганізацыя актыўна падтрымлівала беларусаў-студэнтаў Віленскага ўніверсітэта. Учэрвені 1931 г. пры ўдзеле Цэнтрасаюза была створана студэнцкая карпарацыя "Скарынія", мэтай якой з'яўлялася выхаванне беларускага студэнцтва ў лаяльным да ўладаў кірунку. "Скарынія" штомесяц атрымлівалаад Цэнтрасаюза матэрыяльную дапамогу ў памеры 1500 злотых 46. Нягледзячы на сваю культурна-асветніцкую скіраванасць, Цэнтрасаюз не змог застацца ў баку ад палітычнай барацьбы. Група Луцкевіча-Астроўскага канкурыравала як з прыхільнікамі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, так і з леварадыкальнымі дзеячамі. Члены групы называлі беларускіх хадэкаў "чорнымі суседзямі ў сутанах справа", а левых радыкалаў "чырвонымі суседзямі злева" 47. Удзел у палітычнай барацьбе прывёў да значнага змяншэння актыўнасці Цэнтрасаюза ў культурна-асветніцкім накіру'дйу. Таксама, пачынаючы з 1931 г., па прычыне асабістых рознагалоссяў арганізацыю пачалі пакідаць найбольш актыўныя дзеячы (Я.Станкевіч, Ф.Акінчыц) і нават установы (бацькоўскі камітэт Навагрудскай беларускай гімназіі). Таму прадстаўнікі групы Луцкевіча-Астроўскага пачалі выпрацоўваць новыя формы арганізацыйнай працы. У канцы 1932 г. замест Цэнтрасаюза ў Вільні было заснавана Таварыства беларускай асветы (ТБА) 48. Арганізацыя таксама мела падтрымку віленскай ваяводскай адміністрацыі: за яе кошт выдаваўся друкаваны орган ТБА "Родны край", а мясцовым уладам было прадпісана не перашкаджаць працы дзеячаўтаварыства па арганізацыі бібліятэк на правінцыі 49. У сярэдзіне 1930-х гг. унутры групы Луцкевіча- Астроўскага пачалі праяўляцца раскольніцкія тэндэнцыі, якія тычыліся перадусім двух лідараў групы. Р.Астроўскі прапаноўваўбольш актыўнасупрацоўнічаць з уладамі ў галіне культуры і асветы і пашыраць крытыку іншых беларускіх палітычных арганізацый, а А.Луцкевіч заклікаў да больш цесных кантактаў з прадстаўнікамі беларускіх нацыянальна-дэмакратычных груп для правядзення сумесных акцый у падтрымку беларускай культуры 50. Да ідэйных супярэчнасцяў дадаліся таксама фінансавыя непаразуменні: Р.Астроўскі несумленна распараджаўся атрыманымі адуладаў субсідыямі, завышаючы выплаты тым арганізацыям, дзе ён займаў кіруючае становішча, і пакідаючы іншыя ўстановы фактычна без грашовых сродкаў 51. Як вынік, 15 красавіка 1934 г. А.Луцкевіч, А.Трэпка, В.Грышкевіч і У.Самойла выйшлі са складу ТБА, якое засталося пад кантролем прыхільнікаў Астроўскага. Гэта, у сваю чаргу, значна аслабіла пазіцыі ТБА, што стала прычынай абмежавання выплат яму ўрадавых субсідый з пачатку 1936 г. 52. У стане фактычнай стагнацыі таварыства праіснавалада 1937 г., калі было афіцыйна ліквідавана Віленскім ваяводскім упраўленнем 53. Пасля гэтага на тэрыторыі Заходняй Беларусі не існавала ніводнай беларускай праўрадавай арганізацыі. 31

У цэлым на працягу міжваеннага дваццацігоддзя беларускія праўрадавыя арганізацыі ў Польшчы не карысталіся падтрымкай з боку беларускага насельніцтва. Ваўмовах нацыянальнай асіміляцыі, нявырашанасці эканамічных і сацыяльных праблем праўрадавыя лозунгі не былі папулярныя сяроджыхароў Заходняй Беларусі. Як не раз адзначала польская паліцыя ў сваіх справаздачах, беларускае насельніцтва, абыякава і нават непрыхільна ставячыся да ўладаў, хутка падпадала пад уплыў радыкальных партый і дзеячаў 54. Паказчыкам слабасці ўплыву паланафільскіх арганізацый на насельніцтва можна лічыць вынікі парламенцкіх выбараўу Заходняй Беларусі. Так, падчас выбараў 1922 г. Арганізацыя беларускіх беспартыйных актывістаў у Віленскай і Лідскай выбарчай акругах набрала ўсяго 82 галасы, у той час як Блок нацыянальных меншасцяў толькі ў Лідскай акрузе здабыў больш за 44 тыс. галасоў 55. Таксама невялікую колькасць галасоў атрымалі паланафільскія групы і падчас выбарчай кампаніі 1928 г. У Лідскай акрузе за прыхільнікаў Часовай беларускай рады было аддадзена 826 галасоў, аў Навагрудскай усяго 229. Пры гэтым за леварадыкальны беларускі спіс "Змагання за інтарэсы работнікаў і сялян" у Навагрудскай акрузе прагаласавала больш за 70 тыс. выбаршчыкаў 56. Разам з тым калі праўрадавыя дзеячы дыстанцыраваліся ад кансерватыўных паланафільскіх лозунгаў і закраналі рэальныя праблемы культурнага і сацыяльнага жыцця беларусаў, то колькасць іх прыхільнікаў значна ўзрастала. У якасці прыкладу можна прывесці выбарчую кампанію Цэнтрасаюза ў 1930 г., калі прадстаўнікі групы Луцкевіча-Астроўскага атрымалі 14 124 галасы і занялі першае месца па колькасці галасоў сярод усіх беларускіх выбарчых спісаў рознай палітычнай арыентацыі, што прымалі ўдзел у выбарчай кампаніі натэрыторыі Заходняй Беларусі 57. Паланафілы не мелі значнага аўтарытэту ў грамадска-палітычным жыцці міжваеннай Заходняй Беларусі і ідэалагічна варагавалі з усімі беларускімі арганізацыямі нацыянальна-дэмакратычнага (Беларускі пасольскі клуб, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларускі сялянскі саюз) і левага (БСРГ, "Змаганне") кірункаў. Прадстаўнікі гэтых арганізацый расцэньвалі дзейнасць беларускіх паланафілаў як здрадніцтва ідэалам беларускага нацыянальнавызваленчага руху. Нярэдка ў беларускай прэсе адносна паланафілаў выкарыстоўвалі эпітэты, звязаныя з асобай біблейскага Іуды 58. Падобным чынам ацэньвалася і дзейнасць асобных прадстаўнікоў паланафільскай плыні. Напрыклад, беларускі пісьменнік М.Гарэцкі, разглядаючы дзейнасць П.Алексюка, лічыў яе ўвогуле "не здрадай, а нечым горшым" 59. Тым не менш палітычная барацьба не перашкаджала паланафільскім арганізацыям весці перамовы са сваімі канкурэнтамі, асабліва з тымі, што знаходзіліся на антыкамуністычных пазіцыях. У архіўных дакументах сустракаюцца даныя аб сустрэчах А.Паўлюкевічазлідарамбеларускіххадэкаўксяндзом А.Станкевічам у 1926 г., аб яго перамовах з прадстаўнікамі Беларускага сялянскага саюза дзеля супрацьдзеяння нарастаючай папулярнасці БСРГ 60. Гэтыя кантакты, аднак, не мелі пазітыўных вынікаў, бо прадстаўнікі адзначаных арганізацый не жадалі кампраметаваць сябе сувязямі з беларускім паланафільствам. Адзінымі саюзнікамі беларускіх праўрадавых арганізацый у той час выступалі некаторыя польскія грамадскія і палітычныя групы, украінскія паланафілы і прадстаўнікі рускай эміграцыі. Такім чынам, у міжваеннае дваццацігоддзе ў Заходняй Беларусі існавала прапольская (паланафільская) плынь беларускага нацыянальнага руху, якая мела сваю арганізацыйную структуру. Можна вылучыць два перыяды функцыянавання беларускіх праўрадавыхарганізацый: 1) 1921 1928 гг. дзейнасць у Заходняй Беларусі беларускіх паланафільскіх арганізацый кансерватыўнай накіраванасці, якія вялі актыўную агітацыю супраць радыкальных сіл і прапагандавалі лаяльнасцьдаўладаў; 2) 1928 1937 гг. перыяд дзейнасці групы Луцкевіча-Астроўскага ("беларускай санацыі"), якая, з аднаго боку, шукала кампраміс з санацыйнымі ўладамі Польшчы для падтрымкі нацыянальна-культурнага жыцця, а з другога крытыкавала асіміляцыйную палітыку ўрада і імкнулася ўсімі магчымымі шляхамі захаваць існуючыя культурна-асветніцкія ўстановы беларусаў. У цэлым беларускія паланафільскія арганізацыі не карысталіся папулярнасцю ні сярод насельніцтва, ні сярод беларускага палітычнага актыву Заходняй Беларусі. Ажыццяўленне палітыкі нацыянальнай асіміляцыі беларусаў, ціск у эканамічнай і сацыяльнай сферах, які праводзілі польскіяўладыў Заходняй Беларусіўміжваенны перыяд, прадвызначалі нізкі ўплыўпраўрадавых лозунгаў на насельніцтва і давалі магчымасць нацыянальна-дэмакратычным і леварадыкальным арганізацыям выйсці на першыя пазіцыі ў беларускім палітычным жыцці. 1Савіч А.А. Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі( 1921 1939 гг.): гістарыяграфія праблемы. Брэст, 2012. С. 5-6; Pawlukiewicz A. List otwarty do spoteczeristwa polskiego // Stowo. 1925, 4 wrzesnia. 200. S. 2. 2 ВОНСОВСКИЙ Б. Политические партии в Польше и Западной Белоруссии // Западная Белоруссия. Сборник статей. Кн. 1. Мн., 1927. С. 195 210; Левин М. Белорусская санация (Луцкевич-Островский) // Политические партии в Польше, Западной Белоруссии и Западной Украине / Под ред. С.Скульского. Мн., 1935. С. 280 289; Полуян В.А. Революционно-демократическое движение в Западной Белоруссии (1927 1939 гг.). Мн., 1978. С. 95-96, 238-239; Ладысеў У.Ф. Шлях да свабоды: з гісторыі рэвалюцыйнавызваленчага руху ўзаходняй Беларусі ў 1919 1939 гг. Мн., 1978. С. 37,70-71. 3 Чарнякевіч А. Беларускія паланафілы і Грамада. 1925 пачатак 1927 г. // Гістарычны альманах. 2006. Т. 12. С. 64 78; Пашкевіч А.В. Беларускія паланафільскія арганізацыі І дзеячы падчас парламенцкіх выбараў у Польшчы ў 1922 г. // Problemy cywilizacyjnego rozwoju Biatorusi, Polski, Rosji i Ukrainy od korica XVIII do XXI wieku. Krakow, 2007. S. 161 164; Вабішчэвіч A.M. Нацыянальнакультурнае жыццё Заходняй Беларусі (1921 1939 гг.). 32

1 - Брэст, 2008. С. 45-46, 58 60; Wappa Е. Okolicznosci powstania Centralnego Zwi^zku Biatoruskich Organizacji i Instytucji Kulturalno-Oswiatowych ("Centrasajuzu") i jego udzia-t w wyborach 1930 r. // Biatoruskie Zeszyty Historyczne. 1994, 1. S. 63 72; Gomotka K. Biatoruskie partie i organizacje prorz^dowe w II Rzeczypospolitej // Biatoruskie Zeszyty Historyczne. 1997, 7. S. 63 74; Januszewska-Jurkiewicz J. Stosunki narodowosciowe na Wilenszczyznie w latach 1920 1939, Katowice, 2010. S. 630 632, 634-635. "Центральны дзяржаўны архіўлітвы (Lietuvos Centrinis Valstybes Archyvas, далей LCVA). F. 15, ap. 2, b. 483,1. 9. 5 Ibidem. F. 22, ap. 1, b. 42,1.15; Nasze credo//jednasc. 1921, 1. S. 1; Naszy zadanni// Jednasc. 1921, 2. S. 1. 6 Januszewska-Jurkiewicz J. Dwie "krajowe" inicjatywy biatoruskie na Litwie Srodkowej // Biatoruskie Zeszyty Historyczne. 2001, 16. S. 205-206; Piekarnia Krajowaj Suwiazi // Jednasc. 1921, 14. S. 4. 7LCVA. F. 22, ap. 1, b. 42, I. 35 atv. s Ibidem. F. 15, ap. 2, b. 483,1. 9-9 atv. 9Gomotka K. Biatoruskie partie i organizacje prorz^dowe w II Rzeczypospolitej. S. 64; Беларускі З'езд // Беларускі шлях. 1922, 2. С. 3. 10 Пашкевіч А.В. Беларускія паланафільскія арганізацыі І дзеячы падчас парламенцкіх выбараўу Польшчы ў 1922 г. С. 163. 11 Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (далей ДАГВ). Ф. 662, воп. 2а, спр. 8, арк. 34 36.,2Чарнякевіч А. Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродне 1909 1939 гг. (біяграфічны даведнік). Гродна, 2003. С. 171-173. 13 Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛіМ). Ф.З, воп. 1, спр. 189,арк. 5-5 адв. "Там жа. Арк. 5. 15 Нашая праграма// Беларускае слова. 1926, 1. С. 1; Паўлюкевіч А. Хто вінавайцы?// Грамадскі голас. 1925, 23. С. 2-3. 16 Коверда Б. Покушение на полпреда Войкова // Часовой. 1984, 647. С. 13-14. 17Дэлегацыя Беларускай Рады ў Варшаве // Грамадскі голас. 1924, 33. С. 2; Тутэйшая хроніка// Грамадскі голас. 1924, 41. С. 4; Тутэйшая хроніка// Грамадскі голас. 1925, 31. С. 4. 18LCVA. F. 15, ар. 2, Ь. 232, I. 345. 19 ДАГВ. Ф. 662, воп. 3, спр. 11, арк. 191 адв. 20 LCVA. F. 131, ар. 3, Ь. 468,1. 115. 21 Ibidem. F. 15, ар. 2, Ь. 232,1. 76. 22 Ibidem. L. 36-37. 23 Ibidem. F. 51, ар. 17, b.7,1. 2,5. 24Пратэст беларускага т-ва "Прасьвета" // Беларускае слова. 1927, 26. С. 2. 25ДАГВ. Ф. 662, воп. 3, спр. 11, арк. 104. 26 Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна. Ф. 14, воп. 1, спр. 34, арк. 17 адв. 27 Лебедзева // Беларускае слова. 1927, 30. С. 4; Дунайчыцы // Беларускае слова. 1927, 37. С. 5. 28ДАГВ. Ф. 551, воп. 1, спр. 974, арк. 3. 29Тамжа. Ф. 664, воп. 3, спр. 10, арк. 39,47, 57; Ф. 662, воп. 3, спр. 11, арк. 98. 30 Informator spoteczno-polityczny Wojewodztwa Wileriskiego. Zeszyt 4, Rozdzial 3. Wilno, 1927. S. 6 8; A-lis. Gudai, lenkii politika ir mes // Vilniaus Aidas. 1927, 52. P. 1; Наш шлях // Беларускі дзень. 1927, 3. С. 1-2; Маёвы пераварот//беларускі дзень. 1927, 11. С. 1-2; Koztowska Н. Pionier biatoruskiej prasy // Czasopis. 2007, 4. S. 35. 31 Informator spoteczno-polityczny Wojewodztwa Wileriskiego. S. 7. 32Саўліч. Чаму мы аўтанамістыя? // Беларускі дзень. 1927, 34. С. 3. 33 Быстрык А., Вашкевіч А. 3 гісторыі аднаго палітычнага праекта, або Аўтаномія для Заходняй Беларусі // Arche. 2014, 7-8. С. 116 119. 34 БДАМЛіМ. Ф.З, воп. 1, спр. 213, арк. 6-6 адв. 35ЛадысеўУ.Ф., Брыгадзін П.I. ПаміжУсходам ІЗахадам. Станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917 1939 гг.). Мн., 2003. С. 183; Луцкевіч А. Да гісторыі беларускага руху. Вільня-Беласток, 2010. С. 256. 36 Sprawozdanie z zycia mniejszosci narodowych za pazdziernik, listopad i grudzien 1929 r. W-wa, 1930. S. 23. 37 Сідарэвіч A. Хроніка пераломнага часу: Антон Луцкевіч як ідэолаг і правадыр нацыянал-фашызму і нацыяналдэма ратыі //Дзеяслоў. 2004, 8. С. 176. 38 Эра. Яшчэ адна можа апошняя спроба // Наперад. 1930, 21. С. 1. 39 Беларуская справа і польскае грамадзянства // Беларускі звон. 1931, 7. С. 1. 40 Паміж Сцылай і Харыбдай // Наперад. 1930, 4. С. 1. 41 LCVA. F. 51, ар. 7, b. 1008, I. 30. 42 Ibidem. L. 14 atv. 43 Ibidem. F. 53, ap. 23, b. 2078,1. 58. 44 БДАМЛІМ. Ф.З, воп. 1, спр. 270, арк. 17; Рагуля В. Успаміны. Мн., 1993. С. 59. 45 Цэнтрасаюз і яго праца // Беларуси каляндар на 1932 г. Вільня, б.г. С. 43-44. 46 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей НАРБ). Ф. 242п, воп. 1, спр. 435, арк. 19. 47 Наперад! // Наперад. 1929. 1. С. 2. 48LCVA. F. 53, ар. 23, Ь. 2005, I. 21. 49 Ibidem. L. 24 50Gom6tka К. Biatoruskie partie i organizacje prorzgdowe w II Rzeczypospolitej. S. 71. 51 БДАМЛІМ. Ф.З, воп. 1, спр. 270, арк. 17. 52 LCVA. F. 53, ap. 23, b. 2005,1. 9. 53 Вабішчэвіч А. Таварыства беларускай асветы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001. С. 488. 54ДАГВ. Ф. 662, воп. 3, спр. 11, арк. 45, 196. 55 Statystyka wyborow do Sejmu I Senatu odbytych w dniu 5 I 12listopada 1922 roku.w-wa, 1926. S. 100. 56Mniejszosci narodowe w wyborach do Sejmu i Senatu w r. 1928. W-wa, 1928. S. 284. 57 Пашкевіч А.В. Парламенцкія формы змагання за нацыянальныя і сацыяльныя правы беларускага народа ў міжваеннай Польшчы (1921 1930 гг.): дыс.... канд. гіст. навук. Мн., 2006. С. 97-98. 58Хроніка // Іскра. 1925, 7. С. 4. 59 Мсыдіслаўскі А. "Беларускія дзеячы" з польскай душою // Беларускія ведамасьці. 1921, 15. С. 3. 60 LCVA. F. 15, ар. 2, b. 233,1. 27, 89. 33 Беларускігістарычнычасопіс" 4 pawet.net