УДК 94 (438) Ганна Вайцешчык (Гродна) КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ МЯСТЭЧКАЎ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў 1921-1939 ГГ. (АНАЛІЗ КРЫНІЦ ПА ПРАБЛЕМЕ) 1 В статье анализируются основные группы источников, связанные с проблемой культурного развития местечек Западной Беларуси в 1921 1939 гг., акцентируется внимание на необходимости более глубокого изучения проблемы на основе комплекса доступных источников и литературы. Беларускае мястэчка, шырока пашыраны ў мінулым тып паселішча цэлая эпоха ў гісторыі нашай краіны. Як адзначыла даследчыца мястэчкаў Беларусі І.В. Соркіна, мястэчкі не толькі пераходны этап паселішча паміж горадам і вёскай, але і самадастатковая адметная з ява пабытовага і культурнага жыцця Беларусі [1, с. 345]. Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад Польшчы ў 1921 г. прадвызначыла новы этап гістарычнага развіцця для заходнебеларускіх мястэчак, асабліва ў культурным плане. Мястэчкі Заходняй Беларусі ў 1921 1939 гг., якіх было значна больш за колькасць гарадоў, выконвалі пэўныя культурныя функцыі ў гміне ці павеце, цэнтрамі якіх яны з яўляліся. Палітыка паланізацыі, якую праводзіў польскі ўрад галоўным чынам праз культуру, была накіравана на стварэнне этнічнааднародных польскіх мястэчкаў. Гэтыя фактары не маглі не адбіцца на развіцці местачковай асветы, тэатра, кіно, архітэктуры і мастацтва. Прааналізаваць культурнае становішча заходнебеларускіх мястэчкаў у міжваенны перыяд дазваляюць разнастайныя дакументальныя і апавядальныя крыніцы. Найбольш прадстаўнічай групай з яўляюцца архіўныя дакументальныя матэрыялы. Матэрыялы фондаў Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Маладзечна, Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Літвы, Архіва Новых Актаў у Варшаве, Цэнтральнага архіва гісторыі яўрэйскага народа ў 1 Збор матэрыялаў для тэкста артыкула ў бібліятэках і архівах Варшавы быў здзейснены, дзякуючы фінансавай падтрымцы Касы ім. Ю.Мяноўскага (Kasa im. J. Mianowskiego Fundacja Popierania Nauki w Warszawe). 368
Іерусаліме прадстаўляюць значную цікавасць для вывучэння культурнай гісторыі гэтых населеных пунктаў у 1921 1939 гг. Мястэчкі Заходняй Беларусі з 1921 г. былі ўключаны ў склад Палескага, Віленскага і Навагрудскага, часткі Беластоцкага ваяводстваў. Асноўную і найбольш колькасную групу дакументаў складаюць матэрыялы фондаў дзяржаўнай улады і мясцовага кіравання, а менавіта цэнтральнага ваяводскага ўпраўлення, павятовых і гмінных праўленняў. Аднак, матэрыялы адзначаных фондаў у большасці сваёй змяшчаюць інфармацыю пераважна статыстычна-апісальнага характару, не раскрываючы адметнасцей і асаблівасцей культурнага функцыянавання заходнебеларускіх мястэчкаў у складзе Польшчы. Развіццё асветы сярод малапісьменнага насельніцтва паўночна-ўсходніх ваяводстваў было цэнтральным пытаннем для польскага ўрада і мясцовай адміністрацыі ў правядзенні палітыкі паланізацыі. Штогадовыя і штомесячныя справаздачы ваяводаў аб колькасці пачатковых і сярэдніх навучальных устаноў па асобным мястэчкам, гмінам, паветам і ў цэлым па ваяводству даюць магчымасць прасачыць дынаміку развіцця адукацыі і ўзровень пісьменнасці сярод насельніцтва. У дакументах фонда 51 Віленскае ваяводскае ўпраўленне Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Літвы захавалася нават карта размяшчэння сельскагаспадарчых школ па ваяводствам Заходняй Беларусі. Варта адзначыць, што з 20 сельскагаспадарчых школ (ludowych szkol rolniczych), якія дзейнічалі ў 1930 г. на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у мястэчках знаходзілася 10 школ [2, л. 1]. Большасць мястэчкаў былі ўключаны ў дзяржаўную акцыю (1937 1939 гг.) па будаўніцтву 100 польскіх школ імя Ю.Пілсудскага, якая актыўна праводзілася ў Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах. З агульнадзяржаўнага фонду, як сведчаць архіўныя крыніцы, было выдзелена 3 144 000 зл. для будаўніцтва школьных будынкаў у адзначаных ваяводствах [3, л. 299]. Як вынік ў 1937 1939 гг. у мястэчках Палескага ваяводства новыя школы з явіліся ў Лахве, Беражной, Высоцку, Гарадзечна, Сяльцу, Малечы, Маларыце, Дывіне, Жабінцы, Пагосце, Хомску, Платніцы, Давыд- Гарадку, Антопалі, Серніках [3, л. 123, 130, 321, 334, 233, 253]. Значныя змены адбываліся ў 20-30 гг. ХХ ст. у сістэме яўрэйскай традыцыйнай адукацыі. Матэрыялы фондаў Дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Іерусаліме змяшчаюць значную колькасць спраў, якія характарызуюць культурна-асветніцкую дзейнасць яўрэйскіх палітычных партый, саюзаў і таварыстваў у Заходняй Беларусі. Аналізуючы ўставы яўрэйскіх арганізацый, перапіску і справаздачы аб іх дзейнасці можна адзначыць, што большасць местачковых пачатковых і сярэдніх школ на ідыш (так званых Цішо ) арганізаваных Бундам, левымі Палей-Цыён, Култур-Лігай і Фолкспартыяй 369
насілі свецкі характар, дзе вывучэнне іўрыта і Торы не былі абавязковымі прадметамі. З 1928 г. у некаторых мястэчках (Валожын, Радашковічы, Браслаўль, Новая Мыш, Дзярэчын, Астрына, Камянец-Літоўск і інш) пачынаюць з яўляцца двухмоўныя школы Шулкульт, навучанне ў якіх вялося на ідыш, і адначасова вучыўся іўрыт [4, л.18,23,27,33]. Польскі ўрад не аказваў фінансавай падтрымкі незалежным прыватным яўрэйскім школам і большасць вучняў вымушаны былі атрымоўваць пачатковую адукацыю ў дзяржаўных польскіх школах, а ў пазашкольны час наведваць хедар. З сярэдзіны 30-х гг. у Польшчы і Заходняй Беларусі пачынаюць дзейнічаць дзяржаўныя школы для яўрэйскіх дзяцей, так званыя шабатоўкі, якія не працавалі па суботам. Наяўнасць такіх тэндэнцый сведчыла аб значнай мадэрнізацыі традыцыйнай сістэмы яўрэйскай адукацыі ў 20-30 гг. ХХ ст. у бок свецкасці, адыходу ад выключна рэлігійнага зместу навучання. Прасачыць працэсы арганізацыі школьнай справы (анкеты, колькасць вучняў і настаўнікаў, прадметы выкладання, адукацыйныя праграмы і вучэбныя планы, матэрыяльнае забеспячэнне школ) можна па матэрыялам фондаў асобных навучальных устаноў і арганізацый, якія імі кіравалі. Так, напрыклад у Занальным архіве г. Маладзечна ўзгаданую інфармацыю змяшчаюць фонды: 206: Чатырохкласная прыватная яўрэйская школа рабіна М.Шацкевіча ў Іўі, 208: Прыватнае чатырохгадовае гандлёвае вучылішча імя С.Сташыца ў Валожыне, 204: Мужчынская настаўніцкая семінарыя Віленскага школьнага кураторыя ў мястэчку Баруны ; у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці 59: Папячыцельства Брэсцкай школьнай акругі міністэрства веравызнанняў і публічнай асветы ; у Архіве Акт Новых у Варшаве 14: Міністэрства веравызнанняў і публічнай асветы ў Варшаве, 88: Таварыства народных школ, 73: Варшаўскае таварыства настаўнікаў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў. Матэрыялы фондаў гмінных праўленняў, павятовых камендатур і пастарункаў паліцыі дазваляюць характарызаваць культурна-асветніцкую дзейнасць яўрэйскіх, польскіх, літоўскіх, беларускіх партый і таварыстваў па многім пытанням развіцця самадзейнага непрафесійнага тэатра ў заходнебеларускіх мястэчках. Тэатр быў важным сродкам паланізацыі для цэнтральных улад і асабліва для мясцовай адміністрацыі. Разумеючы гэты факт, гарадскія магістраты падтрымлівалі і ініцыіравалі адкрыццё прыватных паўпрафесійных вандроўных тэатраў з мэтай несці польскае слова ў памежныя рэгіёны, у першую чаргу ў мястэчкі і вёскі. Са справаздачы каменданта паліцыі ў 1933 г. ў Будслаўлі быў адкрыты тэатральны зал у будынку гміннага ўрада спецыяльна для выступленняў польскіх маладзёжных культурна-асветніцкіх таварыстваў [5, л. 2 зв.]. Штогод, пачы- 370
наючы з 1921 г., Міністэрствам унутраных спраў зацвярджаліся канцэсіі на правядзенне вандроўных тэатральных прадстаўленняў выключна ў тых мясцовасцях, дзе не было сталага тэатра. Так, мястэчкі Гродзенскага павета: Вялікая Бераставіца, Крынкі, Лунна трапілі ў гастрольны тур вандроўнага тэатра Я.Чыпульскага з Беластока, які з 22 студзеня па 14 лютага 1932 г. атрымаў дазвол на арганізацыю тэатральных прадстаўленняў на тэрыторыі Беластоцкага ваяводства. У рэпертуар калектыва, зацверджанага Міністэрствам унутраных спраў, былі ўключаны наступныя п есы: камедыі Сучасная жанчына, Сакратар міністра, Савецкі шлюб ; драмы Зайздрасць, Шантажыстка, Жанчына і свет, Жанчына-вампір, Ганна Карэніна, Ідыёт [5, л. 39]. Выключна польскамоўным рэпертуарам вылучаліся тэатральныя прадстаўленні Саюза стральцоў, Саюза асаднікаў, Саюза каталіцкай моладзі, Школьнай Маці, Саюза польскай моладзі і іншых польскіх культурна-асветніцкіх арганізацый. Аматарскі тэатр акруговага ураду Rodziny Policyjnej з Беластока ад 6 да 12 лютага 1932 г. арганізаваў прадстаўленні камедый Вайна за мяжой і Пакараны Дон-Жуан па наступных мястэчках Гродзенскага павета: Друскенікі, Азёры, Скідаль, Лунна, Індура, Вялікая Бераставіца. Кіраўнікамі тэатра былі падрыхтаваны, а мясцовай адміністрацыяй развешаны афішы; на кожную мясцовасць выдзялялася для продажу каля 200 білетаў, але толькі палову з іх удалося рэалізаваць. Даход ад кожнага прадстаўлення, які ішоў на патрэбы таварыства, не перавышаў 80 злотых [5, л. 41]. Пашырэнне беларускай нацыянальнай культуры ў мястэчках праз тэатральную дзейнасць была важнай мэтай і формай барацьбы супраць гвалтоўнай паланізацыі для нацыянальных суполак, беларускіх культурнаасветніцкіх таварыстваў і саюзаў. Іх праца ў гэтым накірунку была шырокамаштабнай і вельмі плённай, але мела шмат перашкод з боку мясцовай адміністрацыі, паліцыі і самой сістэмы польскіх законаў. У сувязі з паступленнем інфармацыі аб тым, што нярэдка персанажы тэатральных пастановак беларускай ці рускай класічнай драматургіі выклікалі ў публікі непажаданыя асацыяцыі з польскім адміністрацыйна-паліцэйскім апаратам, кіраўнік аддзела бяспекі Навагрудскага ваяводскага ўпраўлення ад 12 лютага 1930 г. загадаў павятовым старастам ажыццяўляць цэнзуру ўсіх тэатральных прадстаўленняў і пры наяўнасці фактаў антыдзяржаўнай дзейнасці неадкладна іх забараняць [6, л. 18]. Так, 25 красавіка 1927 г. у Валожыне у будынку Пажарнай варты адбылося тэатральнае прадстаўленне на беларускай мове На вёсцы Ф.Аляхновіча. Сабралася на прадстаўленне 160 асоб. На пастаноўцы прысутнічалі павятовы стараста і паліцыя. У рапарце павятовага старасты да Навагрудскага ваяводы ад 30 красавіка 1925 г. адзна- 371
чалася, што выкананая п еса па свайму зместу не адпавядала праўрадавай пазіцыі ў выхаванні сапраўднага польскага грамадзяніна і падкрэсліваўся вельмі нізкі прафесійны ўзровень гульні акцёраў. Наступныя прадстаўленні ў мястэчку былі забаронены [6, л. 46]. Колькасна дапаўняюць і ўдакладняюць змест даследуемай праблемы статыстычныя матэрыялы. Мястэчкі Заходняй Беларусі былі цэнтрамі як пачатковай, так і сярэдняй адукацыі ў гміне. Аналізаваць стан сярэдняй адукацыі ў населеных пунктах Заходняй Беларусі можна па шэрагу статыстычных выданняў: Szkolnictwo Powszechne (1922-1923) і Spis szkoł zawodowych Rzeczypospolitej Polskiej (за 1931 г.) [7, 8]. Так, у 1931 г. у мястэчках Дварэц і Ашмяны дзейнічалі рамесныя школы, у Чорным Бары, Ішкальдзе, Новай Вілейцы, Жыровічах прафесійныя сельскагаспадарчыя школы [7, с. 17, 23, 28]. Статыстычныя звесткі пра колькасць тэатраў, кінатэатраў, народных дамоў як на тэрыторый паўночна-усходніх ваяводстваў Польшчы, так і на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай можна знайсці ў Małym roczniku statystycznym за 1933 1939 гг. Так, напрыклад, у 1933 г. на тэрыторыі Віленскага, Палескага, Навагрудскага і часткова Беластоцкага ваяводстваў дзейнічалі 10 прафесійных тэатраў, з якіх 6 пастаянныя і 4 вандроўныя тэатры [9, с. 184]. Гэта быў вельмі мізэрны паказчык для заходнебеларускіх земляў у параўнанні з Польшчай, дзе ў 1933 г. налічвалася 88 прафесійных тэатраў (57 пастаянных і 31 вандроўны) [9, с. 184]. Міжваенны перыядычны друк з яўляўся важным сродкам інфармацыі для насельніцтва мястэчак. Сацыяльна-культурныя выданні рознай ідэалагічнай арыентацыі, рэгіянальныя выданні, грамадска-рэлігійная і царкоўна-асветніцкая перыёдыка, гістарычныя, краязнаўчыя, літаратурнанавуковыя і літаратурна-мастацкія часопісы і тыгоднікі адлюстроўвалі найбольш важныя падзеі культурнага жыцця местачкоўцаў Заходняй Беларусі. Розным пытанням местачковай асветы і тэатральнай дзейнасці былі прысвечаны артыкулы, хронікі, фельетоны гістарычнага зместу ў рэгіянальных краязнаўчых газетах, такіх як Ziemia Lidska, Ziemia Wilenska, Ziemia Pinska, Gazeta Sokоłska, Gazeta Słonimska, Życie Nowogródskie, Tygodnik Wołkowyski. Р.Харашкевіч у сваім артыкуле, прысвечаным дзейнасці прафесійнага тэатра Рэдуты, на старонках газеты Ziemia Pinska імкнуўся падкрэсліць якую важную ролю выконваў тэатр у жыцці правінцыяльнага местачкоўца. Аўтар адзначаў: Тэатр дазваляе хоць на хвіліначку пажыць іншым жыццём, выклікае ў душы зусім іншыя пачуцці, застаўляе хутчэй думаць, і думаць не аб сваіх паўсядзённых клопатах, а шырэй, так, як быццам ты можаш у гэтым жыцці нешта змяніць, дапамагчы. Ты жывеш жыццём акцёра, перажываеш за яго, асуджаеш яго ворагаў, любіш яго сяброў. І усё гэта 372
застаўляе рабіць толькі невялічкая сцэна. Калі спытаць у местачкоўцаў Палесся пра тэатр, то адразу ўспамінаюць Рэдуту. Кожнае прадстаўленне Рэдуты гэта замкнуты ў сабе, адзіны і арыгінальны твор, які нельга паўтарыць. Пагэтаму нават правінцыя ў стане адрозніць рэальны тэатр ад імітацыі [10, с. 3]. Tygodnik Wołkowyski, які выдаваўся з 1927 па 1935 гг. дзякуючы падтрымцы Кола сяброў тыгодніка, быў вельмі папулярным рэгіянальным перыядычным выданнем для местачкоўцаў Ваўкавыскага павета, на старонках якога друкаваліся найбольш значныя культурныя падзеі: выстаўкі (сельскагаспадарыя, рамесныя, мастацкія), вынікі агульнадзяржаўных конкурсаў (гаспадарчых і асветніцкіх), тэатральныя навіны (аб явы прадстаўленняў аматарскіх тэатральных калектываў у Ізабеліне, Зэльве, Свіслачы), будаўніцтва і рэстаўрацыя архітэктурных помнікаў (будаўніцтва касцёлаў у Росі, Тарнопалі ў 1929 г.), навіны асветніцкага жыцця (утварэнне эксперыментальна-жывёлагадоўчай станцыі ў Свіслачы ў 1928 г. і яе дзейнасць, будаўніцтва школ і інш.) [11]. У сацыяльна-культурным тыгодніку Край можна знайсці шмат звестак статыстычнага характару, якія дазваляюць прасачыць дынаміку з яўлення і развіцця народных дамоў (domów ludowych) і бібліятэк у заходнебеларускіх мястэчках і гарадах [12]. Беларускамоўныя выданні ТБШ, ЦК КПЗБ, КСМЗБ, такія як Летапіс ТБШ, Беларуская крыніца, Беларускі звон, Беларускі фронт, Чырвоны Сцяг, Малады змагар, Малады камуніст і інш. давалі магчымасць местачкоўцам весці барацьбу за права мець і вучыцца ў беларускай школе. На старонках гэтых выданняў можна сустрэць адозвы і заклікі, а таксама просьбы і дэкларацыі местачковых жыхароў да польскай адміністрацыі аб адкрыцці беларускамоўных школ. Так, жыхар мястэчка Дварэц Навагрудскага павета у 1933 г. звярнуўся з пісьмом у рэдакцыю газеты Беларуская крыніца : Школы беларускай у нашай ваколіцы няма. У 1930 г. сяляне прабавалі дамагацца роднай школы, падпісвалі дэкларацыі і спадзяваліся, што беларуская школа будзе, але тады войт гмінны ў гэтай справе (паляк) перамог, каб беларускай школы не было. [13, с. 2]. Час ад часу у мястэчках з яўляліся аднаднёўкі, якія найчасцей выдавалі вучні сярэдніх школ і культурна-асветніцкія таварыствы. Такая аднаднёўка пад тытулам Czywaj (Будзь гатоў), напісаная на шапірографе, на 24 старонках была выдадзена ў 1925 г. і Харцэрскай дружынай хлопцаў імя Рамуальда Траўгута ў Свіслачы. У гэтай газеце ўтрымліваецца цікавы матэрыял аб гісторыі харцэрства на Ваўкавышчыне, а таксама аб традыцыях і святах гэтай навучальнай установы [14]. Адметныя асаблівасці і дасягненні яўрэйскай матэрыяльнай і духоўнай культуры адлюстроўваліся на старонках літаратурна-навуковага 373
часопіса Miesięcznik Żydowski. Артыкулы Ю.Вольфсанга [15], Н.Вейнінгa [16], Ц.Клафтановай [17], Хаіма Нахмана Бяліка [18] знаёмілі чытача з наватарскімі тэндэнцыямі яўрэйскага музычнага жыцця, навінкамі яўрэйскай паэзіі і прозы, з праблемамі пачатковай і сярэдняй адукацыі ў 20-30-я гг. ХХ ст. Жыццю і творчасці вядомага яўрэйскага філосафа Хафец Хаіма (Ізраэль Меір га-кагена) быў прысвечаны артыкул Мардэхая Роснэра. Імя вялікага талмудзіста назаўсёды праславіла мястэчка Радунь, дзе ён тварыў свае галахічныя працы і займаўся асветніцкай дзейнасцю [19]. На старонках ілюстраванага часопіса Ziemia, які выдаваўся ў Варшаве Польскім краязнаўчым таварыствам ў 1922 1939 гг., публікаваліся матэрыялы краязнаўча-турыстычнага, культуралагічнага характару аб мястэчках Палескага ваяводства (Камень-Літоўск, Пагост, Жабінка, Дамачова, Драгічын). Краязнаўчы матэрыял пра выдатныя помнікі гісторыі і культуры, турыстычныя маршруты, галоўнымі кропкамі якіх былі мястэчкі, прыроду палескіх мястэчкаў сустракаецца ў рубрыках пад рознымі назвамі: Пра прыроду і яе ахову, Этнаграфія, Гістарычныя матэрыялы, Гісторыя мастацтва, у раздзеле па турыстыцы і Краязнаўчай хроніцы [20]. Штогадовы квартальнік Front teatralny, які выдаваўся ў Вільні з 1922 г., адлюстроўваў важнейшыя падзеі тэатральнага жыцця на Віленшчыне, у тым ліку ў мястэчках, большасць якіх былі ўключаны ў рэпертуар дзейнасці прафесійных тэатральных труп, такіх як Віленская Рэдута і Віленскі вандроўны тэатр. Так, напрыклад, у гастрольны тур Віленскага вандроўнага тэатра ў 1933 1934 гг. былі ўключаны мястэчкі Віленскага (Падаброддзе, Паставы, Маладзечна, Краснае, Браслаўль, Дукшты, Дзісна, Лынтупы), і Навагрудскага ваяводстваў (Шчучын, Валожын). Асаблівае захапленне ў местачковага гледача выклікалі камедыі В.Фодара Касцёльны пацук, Ст.Кеджынскага Пярун з яснага неба, А.Слонімскага Бяздомны ўрач, Янкіса Жанчына і ўлада, Т.Лапалеўскага Аўрэлій, не рабі гэтага! [21, с. 6-7]. Варта адзначыць, што менавіта прафесійны гарадскі тэатр закладваў пэўныя тэхнічныя і арганізацыйныя падмуркі для местачковага самадзейнага тэатра. На старонках навукова-папулярнага часопіса Architektura i budownictwo, які выдаваўся ў Варшаве на працягу 20-30 гг. ХХ ст. змяшчаецца шэраг артыкулаў, якія адлюстроўваюць палітыку польскага ўрада адносна рэканструкцыі помнікаў архітэктуры і мастацтва. Навуковадаследчыя ўстановы, такія як Цэнтральнае ўпраўленне інвентарызацыі помнікаў архітэктуры ў Варшаве (Centralne Biuro Inwentaryzacji Zabytków), аддзел архітэктуры Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта (Zaklad Architektury Polskiej (ZAP) Politechniki Warszawskiej) пад кіраўніцтвам прафесара Оскара Сасноўскага пачалі праводзіць з 1921 г. інвентарызацыю і 374
рэканструкцыю помнікаў яўрэйскага культавага дойлідства XVIII XIX cт. Інвентарызацыю і архітэктурнае апісанне 30 яўрэйскіх драўляных сінагог Гродзенска-Беластоцкай групы правёў гісторык, мастацтвазнаўца Шымон Зайчык. Ім была створана ўнікальная калекцыя фатаздымкаў гэтых сінагог і іх праектаў, частка якой захоўваецца ў аддзеле мастацтва Польскай Акадэміі навук у Варшаве. Яго артыкулы ў часопісе Архітэктура і мастацтва упершыню пазнаёмілі насельніцтва з гісторыяй будаўніцтва сінагог у мястэчках Беластоцкага ваяводства: Азёры, Воўпа, Сідра, Пяскі, Крынкі, Адэльск [22]. Перыяд 20-30 гг. ХХ ст. характарызуецца своеасаблівай модай на мемуарную літаратуру, у якой таксама знайшлі адлюстраванне розныя аспекты культурнага жыцця мястэчкаў Заходняй Беларусі. У асобую групу можна вылучыць успаміны, напісаныя непасрэдна местачковымі жыхарамі. Вельмі каштоўнай крыніцай з яўляюцца мемуары кіраўніка агульнаадукацыйнай сямігадовай школы мястэчка Івянец Валожынскага павета Браніслава Кроля, якія былі выдадзены польскімі даследчыкамі У.Акінскім і А.Якела ў 2000 г. [23]. Акрамя агульных звестак пра гісторыю і дзейнасць навучальнай установы, працу ўзбагачаюць шматлікія дадаткі: фотаздымкі з уласнага архіва Б.Кроля, карты-схемы планіроўкі і забудовы мястэчка, якія значна ўдакладняюць многія факты з гісторыі Івянца. Цікавыя па свайму зместу надрукаваныя ў 2003 г. успаміны вучняў дзяржаўнай гімназіі імя Св.Казіміра ў Новай Вілейцы. На старонках гэтага выдання можна знайсці шмат звестак пра арганізацыю самакіравання вучняў гімназіі і структуру школьнай адміністрацыі, а таксама прасачыць лёс вучняў пасля заканчэння дадзенай навучальнай установы [24]. Нельга не адзначыць мемуары публіцыста, вядомага дзеяча беларускай дыяспары ў ЗША В. Стомы-Сініцы, прысвечаныя мястэчку Лужкі Дзісненскага павета міжваеннага перыяду [25]. Аўтар пераносіць нас у сваю terra incognita : не Бермудскі а беларускі трохкутнік царква касцёл сінагога, у якім адбываецца бясконцы спектакль местачковага жыцця. Вывучэнне заходнебеларускіх гарадоў і мястэчак праводзілі польскія краязнаўцы, ангажаваныя ў беларускую культуру, з мэтай развіцця турызму, яны мелі пры гэтым значную дзяржаўную падтрымку. У сваіх краязнаўчых нарысах, турыстычных даведніках і праводніках М.Арловіч, В.Абрамовіч, Я.Шукевіч, Р.Якімовіч [26], акрамя панарамы гістарычных падзей, звярталі ўвагу на найбольш выдатныя помнікі архітэктуры і мастацтва, якія славілі мястэчка, вызначаючы пры гэтым патэнцыяльныя турыстычныя кропкі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 20-30 гг. ХХ ст. Будні і святы сялян мястэчка Ашмяны, іх штодзённыя клопаты і заняткі, апісаў у форме дыялога з местачковым селянінам Л.Валейка пад- 375
час сваіх падарожжаў па навакольным вёскам і мястэчкам Віленскага ваяводства [27]. Вядомы географ, краязнаўца, прафесар Віленскага ўніверсітэта Чэслаў Кудаба заставіў пасля сябе вялікую колькасць падарожных запісаў, у якіх знаёміць нас з гісторыяй асобных мястэчкаў Віленшчыны [28]. Падчас сваіх падарожжаў па Віленскаму ваяводству Ч.Кудаба рабіў замалёўкі навакольнай прыроды, якая вельмі ўражвала сваёй прыгажосцю і натхняла аўтара да творчасці. Резюміруючы сказанае, неабходна адзначыць, што выяўленыя крыніцы даследуемага перыяду не дазваляюць усебакова разгледзець усе пытанні культурнага развіцця мястэчкаў Заходняй Беларусі ў 1921 1939 гг., таму асэнсаванне праблемы мае гіпатэтычны характар і патрабуе больш грунтоўнай зместавай рэканструкцыі, спалучэння крыніцазнаўчай базы з гістарыяграфічнымі даследаваннямі айчынных і замежных аўтараў. Мэтай жа дадзенага артыкулу было толькі вызначэнне асноўных груп крыніц і акрэсленне пэўных праблем і новых накірункаў культурнага развіцця мястэчкаў Заходняй Беларусі ў 1921 1939 гг. 376 Спіс крыніц і літаратуры 1. Соркіна, І. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX ст. / І. Соркіна. Вільна: ЕГУ, 2010. 488 с. 2. Літоўскі дзяржаўны цэнтральны архіў (ЛДЦА). Фонд. 51. Воп. 2. Спр. 623. Mapa rozmieszczenia szkól rolniczych, r. 1930. 3. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (ДАБВ). Фонд. 1. Воп. 1. Спр. 1076: Дело о строительстве школ органами самоуправления, 1938. 4. Цэнтральны архіў гісторыі яўрэйскага народа ў Іерусаліме. НМ3/953.6; НМ3/960.3 5. Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (ДАГВ). Фонд 27. Воп. 1. Спр. 47. Переписка со следственным отделом Управления государственной полиции Гродненского уезда о борьбе с коммунистическим движением, частной продажей табака и по административным вопросам. 6. Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна (ЗДАуМ). Фонд. 14. Воп.1. Спр. 27. Донесение об общественно-политическом состоянии в Воложинском повете, 1927 г. 7. Spis szkoł zawodowych Rzeczypospolitej Polskiej. Warszawa: Drykarnia Pawła Mitręgi w Cieszynie, 1931. 70 s. 8. Szkolnictwo Powszechne w 1922\23. - Warszawa, 1925. 56 s. 9. Mały rocznik statystyczny za 1934 r. Warszawa: Główny Urząd Statysryczny Rzeczypospolitej Polskiej 232 s. 10. Horoszkiewicz, R. Teatr na prowincji / R. Horoszkiewicz. // Ziemia Pińska. 16 lutego. 1927. c. 3. 11. Tygodnik Wołkowyski. 1933. 13, 24.
12. Kraj: tygodhik poświęcony kujturalnym i gospodarczym sprawom życia komunalnego. Warszawa. - 37. 1928. 13. Беларуская крыніца. Вільня. 25 чэрвеня. 1933 г. 14. Czywaj. Swislocz, 1925. 1. 15. Wolfsong, J. Uwagi o muzyce i muzykach żydowskich / J. Wolfsong. // Miesięcznik Żydowski. Warszawa: «Menora», 1931. Tom II. Zeszyty 7 12. s. 136 144. 16. Wejning, N. Z socjologii nowoczesnej literarury żydowskiej / N. Wejning. // Miesięcznik Żydowski. Warszawa: «Menora», 1930-1931. Tom I. Zeszyty 1 6. s. 227-238. 17. Klaftenowa, C. Zagadnenie produktywizacji i szkolnictwo zawodowe wśród żydów / C. Klaftenowa. // Miesięcznik Żydowski. Warszawa: «Menora», 1931. Tom II. Zeszyty 7 12. s. 123 135. 18. Bialik, H.N. O kulturze, książce i polityce / H.N. Bialic. // Miesięcznik Żydowski. Warszawa: «Menora», 1931. - Tom II. Zeszyty 7 12. s. 481 489. 19. Rosner, M. Izrael Majer Hakogen (Chofec Chaim) / M. Rosner. // Miesięcznik Żydowski. Warszawa: «Menora», 1933. Tom II. Zeszyty 7 12. s. 261 271. 20. Ziemia. Warszawa, 1922 1929. 1 12. 21. Front teatralny. чэрвень-ліпень 1934. 4. С. 6 7. 22. Arhitektura i Budownictwo. 1925 1926. 3. S. 26 30.; 5 s. 47.; 1930 11. s. 145 170; 1935. 2. s.59. 23. Krol, B. Szkola jako instytucia wychowawcza w srodowisku malomiasteczkowym (na tle konkretnego środowiska malomiasteczkowego - Iwieniec / B. W. Krol. Bialystok: Panstwowy Inst. Nauczycielski, 2000. 129 s. 24. Państwowe Gimnazium im. Św. Kazimiera w Nowej Wilejce / wspomnenia Ireny Kontowt-Okulewiczawej, Anny Krystyny Kalenkiewicz-Mirowiczowej. Budgoszcz: towarzystwo miłosników Wilna i ziemi Wileńskiej. 2003. 184 s. 25. Стома-Сініца, В. Маё мястэчка / В. Стома-Сініца. // Полымя. 1998. 9, 10, 11, 12. 26. Abramowicz, W. Strony Nowogródzkie: szkice krajoznawcze / W. Abramowicz. Lida, 1938. 136 s.; Jakimowicz, R. Dawidgrоdek / R. Jakimowicz. Pińsk: Nakladem Oddziału Polsk. Tow. Krajoznawczego w Dawidgrоdku 45 s., 1939; Szukiewicz, J. Przewodnik turystyczny po Wileńszczyznie i Nowogródczyznie. / J. Szukiewicz. Wilno, 1934 36 s. 27. Kłopoty Oszmiańczyka. Manalog Tutejszy / napisal i wygłosił L. Wołłejko. Wilno, 1929. 16 s. 28. Кудаба, Ч. П. Па Віліі: падарожныя запісы / Ч.П. Кудаба. Мінск: Полымя, 1992. 124 с. Ганна Станіславаўна Вайцешчык, магістр гістарычных навук, аспірантка кафедры гісторыі Беларусі факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Я. Купалы (навуковы кіраўнік І.П.Крэнь). Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя мястэчак Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду. 377