СТАН І АРГАНІЗАЦЫЯ ПЕРАВОЗАК ПАСАЖЫРАЎ АЎТАМАБІЛЬНЫМ ТРАНСПАРТАМ У ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў я ГАДЫ

Podobne dokumenty
ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ ДЗЕЙНАСЦЬ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ І ТАВАРЫСТВАЎ У ГАЛІНЕ ПАДАРОЖЖАЎ І ТУРЫЗМУ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў ГГ.

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

Матэрыялы па гісторыі скарбу ВКЛ у кнігах запісаў за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы

Тэставанне з 2014/2015 навучальнага года. Частка 1 Польская мова і матэматыка (з заданнямі па матэматыке на беларускай мове)

UMOWA Z UŻYTKOWNIKIEM VIABOX / ДАМОВА З КАРЫСТАЛЬНІКАМ VIABOX. (dalej: Umowa / далей: «Дамова»)

Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

Беларускае мястэчка, шырока пашыраны ў мінулым тып паселішча

Палітычныя стасункі. Ганна Марыя Дынэр 92 БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2017

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

Гарадзенскі палімпсест Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV XX ст.

DATA I MIEJSCE OBRAD: 2-3 grudnia 2018 r. Uniwersyteckie Centrum Kultury Uniwersytetu w Białymstoku, ul. Ciołkowskiego 1 N, Białystok

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

ПОЛЬСКАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ГІСТОРЫІ ГАРАДОЎ БЕЛАРУСІ Ў ДАСАВЕЦКІ ПЕРЫЯД

Droga ku wzajemnosci

Беларускія паланафільскія арганізацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд

Беларускія паланафілы і польскія ўлады ў Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду: фінансавы аспект узаемадзеяння

УЛАСНЫЯ ІНТАРЭСЫ ШЛЯХТЫ ВКЛ Ў ПАСОЛЬСТВЕ ДА ІМПЕРАТАРА СВЯТОЙ РЫМСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў XVI СТ. Павел Булаты Мінск, Беларусь. ПолесГУ

ВЯРТАННЕ «СУМ НЕАПАЛІТАНСКІХ»

АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ (ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ)

Секцыя 4. Нацыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе: супольнасць і ідэнтычнасць. Панэль 4.1. Нацыя- і дзяржаватварэнне

НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ

артыкулы Эдуард Мазько (Гродна)

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

АСНОЎНЫЯ ВЫНІКІ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ НА ПАЎДНЁВЫМ ЗАХАДЗЕ БЕЛАРУСІ Ў РАМКАХ РЭСТАЎРАЦЫЙНЫХ ПРАЦ НА МЯЖЫ ХХ ХХІ СТАГОДДЗЯЎ

Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

Жнівень як індыкатар. Сённяшняя Стабільнасць Незадаволеных. У Вілейцы суды і штрафы за «пальчыкі»

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

суд: суадносіны судовай практыкі з магдэбургскім правам ( гады)

ПАРЛАМЕНЦКІЯ СТРУКТУРЫ ЎЛАДЫ ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV XVIII стагоддзях

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

ВОСЕНЬ 1939 ГОДА Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ТРАДЫЦЫІ І ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ

пацяплення Больш камунікацыі Дзяніс Мельянцоў

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

2012 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А ПРАТЭСТАНТЫЗМ У ПОЛАЦКІМ ВАЯВОДСТВЕ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТАГОДДЗЯ

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

Наш горад 60 гадоў таму

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки 1. ПОЛЬСКАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ АГРАРНАГА ПЫТАННЯ Ў ПРАГРАМАХ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ ІІ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ ( гады)

А. І. Махнач БЕЛАРУСЬ У НАВУКОВАЙ І ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАЗІМІРА МАШЫНСКАГА

2013 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е

ВОЙНЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ СА ШВЕДСКІМ КАРАЛЕЎСТВАМ гг. І ПАЗІЦЫЯ ШЛЯХТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА АДНОСНА ІХ

Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш

Мікола Волкаў АРТЫЛЕРЫЯ НЯСВІЖСКАГА ЗАМКА

БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Ніна Шыдлоўская: ПРА ПАТРЫЯТЫЗМ, ФЕМІНІЗМ І КАХАННЕ КАЛЕНДАРЫ АД БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! І БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

Гісторыя. Да пытання аб ролі палітычнай ідэалогіі ў развіцці беларускага нацыянальнага руху ў 19 - пачатку 20 ст.

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

Беларускі ліцэй у Гайнаўцы

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «ПОЛОЦКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ» ТРУДЫ

& Kultura Enter. Âыпуск 16

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2013 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

komiks 03 font Officina.indd :36:31

Дынастыя і землі. Візуальныя рэпрэзентацыі Вялікага Княства Літоўскага ў каралеўскай прапагандзе Вазаў

recenzje, ko Marek Waldenberg, Narody zależne i mniejszości naro- dowe w Europie Środkowo-Wschodniej. Dzieje konfliktów i idei,

Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах

Кавалерыя арміі Вялікага княства Літоўскага XVIII cт.: эвалюцыя структуры. Чаропка С.А.

Л. А. Козік МЕЧЫСЛАЎ ФРАНЦІШАК РАКОЎСКІ АПОШНІ ПРЭМ ЕР-МІНІСТР ПОЛЬСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ

социально-гуманитарные науки

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

Polska-Białoruś. Wspólne dziedzictwo historyczne. Przewodnik po materiałach archiwalnych

Паўстанцы 1863 году на фотаздымках

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

артыкулы Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі (штрыхі да гістарычнага партрэта) Генадзь Семянчук (Гродна)

Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

ЗАМКІ ГЕДЫМІНА ПРЫ ЗАХОДНЯЙ МЯЖЫ ЛІТВЫ* Lethowinorum» [1, с. 146].

Палітычная эліта Лідскага павета ў апошняй трэці XVI ст.

Бунт тутэйшых супраць нацыі

Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай

Белaрускiя Bедамасьцi

108 В. В. Гарбачова. Артыкул падрыхтаваны пры дапамозе Касы імя Юзафа Мяноўскага. **

Этнаканфесійны склад пяхоты рэгулярнай арміі ВКЛ у першай палове XVIII ст. Чаропка С.А.

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС АСНОЎНЫХ АРХІЎНЫХ І ЛІТАРАТУРНЫХ КРЫНІЦ, ВЫКАРЫСТАНЫХ У МАНАГРАФІІ

, polemiki А. А. Мяцельскі, Старадаўні Крычаў: Гістарычна-ар- хеалагічны нарыс горада ад старажытных часоў да канца XVIII ст

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

UMCS. Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў

Групы штэмпеляў гадоў,

Transkrypt:

УДК 94(476)«192/193» СТАН І АРГАНІЗАЦЫЯ ПЕРАВОЗАК ПАСАЖЫРАЎ АЎТАМАБІЛЬНЫМ ТРАНСПАРТАМ У ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў 1920 1930-я ГАДЫ Р.Г. БУГАЕВІЧ (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка) ruslan.bugajewicz@gmail.com Разглядаецца пытанне развіцця перавозак пасажыраў аўтамабільным транспартам у Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду. Прааналізаваны прычыны заняпаду ў данай галіне ў пачатку 1930-х гг. Прыведзены абагульненыя статыстычныя дадзеныя аб узроўні развіцця перавозак аўтатранспартам. Закранаюцца пытанні якасці абслугоўвання пасажыраў. Ключавыя словы: аўтобусы, пасажырскiя перавозкi, Заходняя Беларусь. Уводзіны. Аднаўленне эканомікі і патрабаванні часу спрыялі з яўленню сучаснай, таннай і зручнай аўтобуснай камунікацыі. Нягледзячы на нездавальняючы стан дарожнай інфраструктуры, аўтобусы сталі неад емнай часткай транспартнай сістэмы ў заходнебеларускім рэгіёне ў міжваенны час. Асноўная частка. Першыя аўтобусныя маршруты з явіліся ў Заходняй Беларусі ў другой палове 1920-х гг. Так, на 1 студзеня 1927 г. Навагрудскім і Палескім ваяводскімі ўпраўленнямі было выдадзена адпаведна 14 і 9 дазволаў на аўтамабільныя пасажырскія перавозкі. У Навагрудскім ваяводстве дазволы дзейнічалі на 620 км дарог, але фактычна перавозкі ажыццяўляліся на 277 км, у Палескім з 419 км толькі на 196 км дарог [1, s. 257]. У 1928 г. адкрыўся аўтобусны рух на лініях Ваўкавыск Свіслач, Свіслач Ялаўка, Свіслач Беласток, Ваўкавыск Лыскава, Ваўкавыск Гродна. Аўтобусы належылі прыватным перавозчыкам [2, с. 42]. Хуткаму росту колькасці аўтобусаў і маршрутаў паспрыялі адмена абавязковагаа атрымання канцэсіі на перавозкі, а таксама рэдкая чыгуначная сетка Заходняй Беларусі [3, s. 4]. Актыўнае развіццё аўтобуснай камунікацыі назіралася ў Беластоцкім ваяводстве, станам на 1929 г. дзейнічала 203 перавозчыка, якія абслугоўвалі 159 маршрутаў 371 аўтобусам на 2540 км дарог. Сярэдні тарыф на праезд складаў 9 гр. за асоба/кіламетр [4, s. 6]. Навагрудак сярод усіх ваяводскіх гарадоў Польшчы вылучаўся тым, што быў адзіным ваяводзкім цэнтрам у краіне без нармальнага чыгуначнага злучэння са сталіцай і іншымі буйнымі гарадамі. Адпаведна ваяводства было пакрытае шырокай сеткай аўтобусных ліній. Да бліжэйшай чыгуначнай станцыі Наваельня аўтобусы з Навагрудка хадзілі 3 разы кожны дзень і яшчэ два дадатковыя рэйсы праз дзень. Кошт білету складаў 3 зл. [5, s. 1]. Нягледзячы на тое, што дзейнічала вузкакалейка Навагрудак Наваельня, пасажыры аддавалі перавагу аўтобусу, бо цягнікі былі «млявымі». Аднак былі недахопы і ў аўтобусным злучэнні Навагрудка са ст. Наваельня: аўтобус не паспяваў да адпраўлення цягніка або нават не выходзіў на лінію [6, s. 2]. На Віленшчыне аўтобусны рух быў сканцэнтраваны на цэнтры ваяводства. З 31 маршрута 18 непасрэдна звязвалі Вільню з бліжэйшымі населенымі пунктамі, 3 з якіх даўжыня перавышала 100 км: Вільня Іўе (112 км), Вільня Кабыльнік Паставы (134 км), Вільня Вілейка (145 км). [7, s. 4]. Такія лінія як Нова Свянцяны горад Свянцяны, ст. Ашмяны Ашмяны звязвалі павятововыя гарады з бліжэйшымі чыгуначнымі станцыямі [8, s. 20, 32]. Пра шчыльную сувязь Вільні і Ашмян сведчыла колькасць абаротных рэйсаў у дзень 18 [9, карта]. Большая частка аўтобусных маршрутаў у Палескім ваяводстве была сканцэнтравана ў заходняй частцы. Прамым аўтобусным паведамленнем быў злучаны Брэст з Кобрынам, Тэрэспалем, Высокім і іншымі населенымі пунктамі, якія знаходзіліся ў «прыгарадзе» ваяводскага цэнтра. Вялікай колькасцю вылучаюцца абаротныя рэйсы па маршрутах Брэст Тэрэспаль (35), Пружаны Аранчыцы (31), Брэст Кобрын (26). У 1929 г. колькасць пасажыраў, якія карысталіся паслугамі аўтобуса за суткі, складала толькі 3330 [4, s. 6]. Імклівае развіццё аўтобусных перавозак паставіла пытанне ўвядзення правілаў перавозак. Распараджэнне міністра грамадскіх работ, міністра ўнутраных спраў і па ўзгадненні з міністрам вайсковых спраў ад 17 красавіка 1929 г. аб руху на грамадскіх дарогах аўтобусаў, прызначаных для пасажырскіх перавозак, прадугледжвала патрабаванні да тэхнічнага стану аўтобуса, правілы рэгістрацыі транспартнага прадпрыемства, а таксама правілы праезду пасажыраў [14]. Патрабаванні былі наступнымі: у кожным аўтобусе павінен быць мінімум адзін вогнетушыцель, аптэчка; на вокнах павінны былі вісець фіранкі; у халодны перыяд году салон павінен быў абагравацца. Вадзіцель і кандуктар павінны быць чыста апранутымі і мець адпаведныя адзнакі. Найбольшая хуткасць не магла перавышаць 40 км/г. Пасажырам забаранялася: садзіцца ў аўтобус, калі ўсе сядзячыя месцы былі занятыя, у нецвярозым стане; спяваць, па- 107

2016 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия A водзіць сябе непрыстойна, курыць у салоне аўтобуса, выкідваць з вокан спецце або іншыя прадметы, перавозіць у салоне жывёл [15]. Аднак наяўнасць правілаў не азначала, што іх выконвалі як перавозчыкі, так і пасажыры. Парушэнні былі звязаныя з перавозкай большай колькасці пасажыраў, чым было месцаў для сядзення, з курэннем вадзіцеля і кандуктара або нават кіраваннем аўтобуса ў стане алкагольнага ап янення. Вось як апісваў сваю паездку пасажыр аўтобуса «Ашмяны ст. Ашмяны»: «Еду з Ашмян на чыгуначную станцыю. 16 месцаў у аўтобусе. 22 пасажыры. Уваходзіць падпіты вадзіцель з цыгарэтай у зубах. Месца для кандуктара не хапіла, і той залез на дах аўтобуса» [16]. Акрамя таго, нязручнасці стваралі і самі пасажыры: «Аўтобусы, асабліва гродзенскія убогі хлам, забруджаныя жывым багажом. У кожны чацвер аўтобусы з Гродна ідуць праз Эйшышкі і ператвараюцца ў грузавікі, запоўненыя парасятамі, курамі, маслам, скрынямі яек < >» [17]. Аўтобусная камунікацыя залежыла ад метэаралагічных умоў, бо ў перыяд восеньскіх дажджоў і веснавога раставання снегу дарогі станавіліся не прыдатнымі да праезду. Пасля ўсталявання марознага надвор я камунікацыя аднаўлялася, аднак рэйсы маглі быць адмененыя з-за моцных снегападаў, калі дарогі не паспявалі расчысціць. Нават летам моцныя залевы размывалі дарожнае палатно, тым самым ускладняючы аўтобусную камунікацыю, напрыклад, пасажыры аўтобуса Глыбокае Дзісна былі вымушаны выштурхоўваць з гразі свой транспарт [18]. Калі казаць пра спецыяльную інфраструктуру (аўтавакзалы, уладкаваныя прыпынкі, касы), то такіх аб ектаў былі адзінкі. У 1931 г. да магістрата Навагрудка звярнулася фірма, якая валодала сеткай аўтазаправак, з прапановай узносу ў будаўніцтва вакзала сумы 25 тыс. зл. узамен на дазвол працы аўтазапраўкі на 12 год каля новага аўтавакзала. Навагрудскі магістрат прыняў прапанову фірмы і прыступіў да будаўніцтва [19]. Праект прадугледжваў комплекс будынкаў (гараж на 20 аўтамабіляў, зала чакання, адміністрацыя, склады для аўтазапчастак, паліва і майстэрні, залы для вадзіцельскай школы, кватэры для абслугоўваючага персаналу) [20]. У гарадах аўтобусы адпраўляліся з цэнтра, напрыклад у Лідзе з плошчы паміж фарным касцёлам і замкам, у Навагрудку і Ваўкавыску з гандлёвай плошчы, у Гродне ад чыгуначнага вакзала [21, s. 9;22, s. 93]. Аднак большасць прыпынкаў выглядала досыць прымітыўна, пра яго нагадвала толькі шыльда з надпісам «Аўтобусны прыпынак» (Przystanek autobusowy) і расклад руху. Дзяржавай была ўстаноўлена верхняя мяжа тарыфа на праезд 15 гр. за асоба/км, а кожны перавозчык устанаўліваў ужо свае кошты, зыходзячы ад максімальнага тарыфу [23, s. 335]. Калi у 1929 г. кошт праезду з Ліды да Беліцы (30 км) складаў 4 зл. або 13 гр. за 1 км, то ўжо ў 1937 г. праезд па тым жа маршруце патаннеў да 1,5 зл. (5 гр. за 1 км) [5, s. 25; 21, s. 9]. На пачатку 1930-х гг. адбываецца зніжэнне тарыфаў, гэта было звязана з тым, што знізіўся кошт паліва, паменшыліся аплаты на карысць Дзяржаўнага дарожнага фонду і мытныя плацяжы на новыя транспартныя сродкі [23, s. 335]. Ільготны праезд быў даступны некаторым катэгорыям насельніцтва: дзецям да 10 гадоў, дзяржаўным чыноўнікам і вайскоўцам; пры пакупцы сезонных білетаў летам не менш, чым на два месяцы; пры пакупцы месячных праязных білетаў на 50 паездак у буднія дні была зніжка 20% [24, с. 40]. Гарадскія аўтобусныя зносіны існавалі ў Вільні, Гродне, Брэсце, Ваўкавыску. На вуліцах Гродна першыя гарадскія аўтобусы з явіліся летам 1930 г. і перавозілі пасажыраў па 2 маршрутах [25, с. 23 24, 27]. У Ваўкавыску гарадскі аўтобус звязваў цэнтр горада і чыгуначную станцыю Ваўкавыск-Цэнтральны, кошт білета складаў 60 гр. [2, с. 42]. У сістэме аўтамабільных пасажырскіх перавозак вылучаюцца турыстычныя перавозкі. Даны від перавозак меў важную ролю ў папулярызацыі турыстычнага руху. У 1934 г. Таварыства развіцця ўсходніх земляў арганізавала пастаянны летні аўтобусны маршрут, які называўся «Шлях Міцкевіча». Маршрут пачынаўся ў Навагрудку і праходзіў праз Свіцязь, Варончу, Тугановічы, Гарадзішча, Сталовічы, Баранавічы. Для наведвання гэтых паселішчаў былі прадугледжаныя кароткія прыпынкі ад паўгадзіны да 45 хвілін. Аўтобус адпраўляўся з Навагрудка ў 9 раніцы і переадольваў адлегласць у 82 км да Баранавіч за 4 гадзіны 50 хвілін. Кошт праезду складаў 7 зл. Зваротны шлях займаў менш часу: з Баранавіч аўтобус адпраўляся ў 15:10 і прыяжджаў у Навагрудак у 17:30 [26]. Летам 1936 г. прадпрымальнік з Глыбокага Юзаф Тышка арганізоўваў экскурсіі на сваім аўтобусе на возера Нарач, кошт білету туды і назад складаў 5 зл. [27]. На пачатку 1930-х гг. аўтобусныя перавозкі апынуліся ў цяжкім становішчы, на гэта паўплываў збег трох прычын: эканамічны крызіс, стварэнне Дзяржаўнага дарожнага фонду і закон аб канцэсіяванні аўтамабільных перавозак. Закон аб дарожным фондзе прадугледжваў павышэнне аплат за рэгістрацыю транспартных сродкаў (50 зл. за кожныя 100 кг масы аўтобуса) і ўводзіў падатак ў памеры 33% ад кошту білета (мал.) [28]. 108

Малюнак Стан перавозак пасажыраў аўтамабiльным транспартам у Заходняй Беларусi ў 1920 1930-я гг. Крыніца: [4, s. 6; 9, s. 9; 10, s. 6; 11, 1]. Закон аб канцэсіяванні перавозак абавязваў перавозчыкаў атрымліваць канцэсіі на перавозку па вызначаных маршрутах [29]. Выканаўчым актам дадзенага закону было распараджнне міністра камунікацыі, якое прадугледжвала норму, якая дазваляла распачынаць дзейнасць фірмы толькі пасля ўнясення залогу памерам 1500 зл. за кожнае месца ў аўтобусе, за выключэненм службовых, якая б пакрывала грамадзянскую адказнасць у выпадку нанясення шкоды падчас перавозак. Замест залогу была магчымасць прадставіць страхавы поліс, які б пакрываў адказнасць у выпадку нанясення шкоды адной асобе у 10 тыс. зл. і за шкоду больш чым адной асобе ў 30 тыс. зл., а таксама 2 тыс. зл. у выпадку пашкоджання чужой маёмасці [30]. Адпаведна было зафіксавана зніжэнне колькасці перавозчыкаў, аўтобусаў і маршрутаў. Частка маленькіх прадпрыемстваў або прыпынілі сваё існаванне, або далучыліся да іншых фірмаў. Паводле тыпавых канцэсійных дамоў ваяводскія ўлады абавязвалі набываць аўтобусы польскай вытворчасці або зборкі [31]. Даныя за 1931 г. аб аўтобуснай камунікацыі даюць магчымасць дакладна ахарактызаваць стан пасажырскіх перавозак у Заходняй Беларусі. Лідэрам па колькасці маршрутаў з яўлялася Беластоцкае ваяводства 119 ліній, у Палескім было 48, у Навагрудскім 45 і ў Віленскім толькі 16 ліній. Падзел маршрутаў на групы, у залежнасці ад даўжыні ліній, паказаў, што большасць маршрутаў адносіліся да груп з адлегласцямі 10 24 км; 25 49 км; 50 74 км, што сведчыць пра лакальны характар перавозак [10, s. 9]. Канкурэнцыю прыватным перавозчыкам пачала складаць Польская дзяржаўная чыгунка (Р.К.Р.), якая з 1 чэрвеня 1934 г. адкрыла аўтобусныя маршруты ў Беластоцкім ваяводстве. Маршруты звязалі сталіцу з Беластокам, Сувалкамі, Ломжай. З Беластока аўтобусы хадзілі ў Гродна, Ваўкавыск, Белавежу [32, с. 10]. З Гродна была магчымасць даехаць дзяржаўным аўтобусам да Сувалак і Аўгустава [22, s. 58]. У 1937 г. адбыліся якасныя змены ў аўтобусных пасажырскіх перавозках: было праведзена грунтоўнае абнаўленне аўтобусаў, старыя аўтобусы на 14 15 месцаў замяняліся новымі на 24 30 месцаў [33, s. 13]. Даныя Віленскай прамыслова-гандлёвай палаты 1937 г. паказваюць, што самая вялікая сетка аўтобусных маршрутаў была ў Віленскім ваяводстве і складала 2556 км, у Навагрудскім 2006 км; у Беластоцкім 1917 км і ў Палескім 1235 км. Аднак колькасць перавезеных за год пасажыраў у Беластоцкім ваяводстве была ў паўтары разы большай чым у Віленскім (716 тыс. да 465 тыс.), што сведчыць аб большай інтэнсіўнасці пасажырскіх перавозак [33, s. 13]. Нягледзячы на нязначную колькасць транспартных сродкаў на дарогах рэгіёна, нярэдкімі былі ДТЗ з удзелам аўтобусаў. Часцей за ўсё здарэнні адбываліся з-за неналежнага тэхнічнага абслугоўвання і бракаваных запасных часткаў. Напрыклад, у аўтобуса Нясвіж Клецк на хаду адваліліся паряднія колы [34]. У Лідзе на вул. Сувальскай у аўтобуса маршрута Вільня Шчучын Ліда адвалілася пярэдняе 109

2016 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия A правае кола [35]. Таксама да ДТЗ прыводзілі парушэнні ПДР з боку вадзіцеляў, а менавіта перавышэнне хуткасці, выезд на чыгуначны пераезд перад цягніком [36]. Вынікі. Нягледзячы на эканамічную адсталасць ад іншых рэгіёнаў ІІ Рэчы Паспалітай, на тэрыторыі Заходняй Беларусі з явілася і развівалася аўтобусная камунікацыя, якая спрыяла павелічэнню ўзроўня мабільнасці насельніцтва рэгіёна. Аўтобусы звязалі цэнтры ваяводстваў і паветаў, гарады, мястэчкі, вёскі з лакальнымі эканамічнымі цэнтрамі. Уплыў сусветнага эканамічнага крызісу, пралікі дзяржавы ў камунікацыйнай палітыцы прывялі да звужэння рынку пасажырскіх перавозак аўтамабільным транспартам у першай палове 1930-х гг. Сістэму аўтобусных перавозак складалі розныя па тыпу (гарадскія, прыгарадныя, міжгароднія) і прызначэнню (экскурсійныя, турыстычныя) перавозкі. Такім чынам, можна канстатаваць, што ў Заходняй Беларусі ў міжваены час склалася цэласная сістэма аўтобусных пасажырскіх перавозак. ЛІТАРАТУРА 1. Niezbrzycki, J. Polesie: opis wojskowo-geograficzny i studjum terenu / J. Niezbrzycki ; z przedmową Henryka Bagińskiego. Warszawa : Wojskowy Instytut Naukowo-Wydawniczy, 1930. XV. 455 s. 2. Быховец, Н. Волковыск межвоенный / Н. Буховец // Ваўкавышчына. 2007. 5. С. 41 49. 3. Komunikacja autobusowa Polski // Samochód. 1929.. 28. S. 4. 4. Ćwikiel, J.B. Komunikacja autobusowa na drogach publicznych w Polsce w 1929 r. / J.B. Ćwikiel. Warszawa : Zakł. Graf. B. Wierzbicki i S-ka, 1930. 11 s. 5. Rozkład jazdy autobusów na 1929 rok Nowogródek : nakł. Dyrekcji Robót Publicznych, 1929. S. 34. 6. Mik. Nowogródzka komunikacja / Mik // Słowo. 1931. 212. 16 września. S. 2. 7. Ruch autobusowy na Wileńszczyźnie // Dziennik Wileński. 1929. 222. 27 września. S. 4. 8. Rozkład jazdy autobusów w województwie Wileńskim na okres letni 1929. Wilno : Wydawnictwo Rajmunda Kęsickiego, 1929. S. 32. 9. Ćwikiel, J.B. Komunikacja autobusowa na drogach publicznych w Polsce w 1930 r. / J.B. Ćwikiel. Warszawa : Drukarnia Polska, 1931. 19 s. 10. Ćwikiel, J.B. Komunikacja autobusowa na drogach publicznych w Polsce w 1931 r. / J.B. Ćwikiel. Warszawa : Zakł. Graf. B. Wierzbicki i S-ka, 1932. 19 s. 11. Komunikacja autobusowa na drogach publicznych w Polsce w 1932 r. Warszawa : Pomorska drukarnia rolnicza, 1933. 4 s. 12. Komunikacja autobusowa na drogach publicznych w Polsce w 1933 r. Warszawa : Pomorska drukarnia rolnicza, 1934. 1 s. 13. Łopuszyński, M. Podstawy rozwoju sieci komunikacyjnej w Polsce / M. Łopuszyński. Bydgoszcz : Druk. «Biblioteka Polska», 1939. 579 s. 14. Rozporządzenie Ministra Robót Publicznych i Ministra Spraw Wewnętrznych w porozumieniu z Ministrem Spraw Wojskowych z dnia 17 kwietnia 1929 r. o ruchu na drogach publicznych autobusów, służących do utrzymywania publicznej komunikacji [Электронны рэсурс] : Internetowy System Aktów Prawnych. Рэжым доступу: http://isap.sejm.gov.pl/download?id=wdu19290550439&type=2. Дата доступу: 20.02.2016. 15. Unormowanie komunikacji autobusowej na drogach publicznych // Kurjer Wileński. 1929. 175. 3 sierpnia. S. 3. 16. Komunikacja autobusowa w pow. Oszmiańskim // Kurjer Wileński. 1930. 16. 21 stycznia. S. 3. 17. Bolączki międzymiastowej komunikacji autobusowej // Kurjer Wileński. 1931. 175. 1 sierpnia. S. 3. 18. Ulewne deszcze uszkodziły drogi // Echo Głębockie. 1936. 4 września. S. 8. 19. Inwestycje Nowogródzkie // Słowo. 1931. 214. 18 września. S. 3. 20. Święcicki, B.W. Twórcza praca / B.W. Święcicki // Kurjer Wileński. 1931. 65. 20 marca. S. 3. 21. Hancewicz, Z. Spółka autobusowa «Lidzianka» 1935 1939 / Z. Hancewicz // Ziemia Lidzka. 2011. 1. S. 7 13. 22. Rozkład jazdy komunikacji samochodowej P.K.P. Warszawa : Wydawnictwo Ministerstwa Komunikacji, 1935. 98 s. 23. Brzosko, E. Rozwój transportu w Polsce w latach 1918 1939 / E. Brzosko. Szczecin : Wydawnictwa Naukowe Wyższej Szkoły Pedagogicznej, 1982. 505 s. 24. Суднік, С. Аўтобусная суполка «Лідзянка» 1935 1939 / С. Суднік // Лідскі летапісец. 2010. 2. С. 32 42. 25. Саяпин, В.Ю. История общественного транспорта Гродно / В.Ю. Саяпин. Гродно : ЮрСаПринт, 2012. 217 с. 26. Otwarcie stałej komunikacji autobusowej na «Szlaku Mickiewiczowskim» // Tygodnik Ilustrowany. 1936. 26. S. 509. 27. W.Ł. Echa wycieczkowe. / W.Ł. // Echo Głębockie. 1936. 8 lipca. S. 8. 28. Ustawa z dnia 3 lutego 1931 r. o Państwowym Funduszu Drogowym [Электронны рэсурс] // Internetowy System Aktów Prawnych. Рэжым доступу: http://isap.sejm.gov.pl/download?id=wdu19310160081&type=2. Дата доступу: 20.02.2016. 29. Ustawa z dnia 14 marca 1932 r. o zarobkowym przewozie osób i towarów pojazdami mechanicznemi [Электронны рэсурс] // Internetowy System Aktów Prawnych. Рэжым доступу: http://isap.sejm.gov.pl/download?id=wdu19320320336&type=2. Дата доступу: 20.02.2016. 30. Rozporządzenie Ministra Komunikacji z dnia 6 lipca 1932 r. wydane w porozumieniu z Ministrami: Spraw Wewnętrznych, Spraw Wojskowych, Przemysłu i Handlu, Sprawiedliwości, Poczt i Telegrafów oraz Skarbu, a co do 110

5 w porozumieniu z Ministrem Spraw Wewnętrznych, w sprawie wykonania ustawy o zarobkowym przewozie osób i towarów pojazdami mechanicznemi [Электронны рэсурс] // Internetowy System Aktów Prawnych. Рэжым доступу: http://isap.sejm.gov.pl/download?id=wdu19320950821&type=2. Дата доступу: 20.02.2016. 31. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці. Ф. 1. Воп. 2. Спр. 3724. Арк. 1. 32. Гецэвіч, А.К. Транспарт і шляхі зносін у Заходняй Беларусі (1921 1939 гг.) / А.К. Гецэвіч // Весн. Гродзен. дзярж. ўн-та імя Янкі Купалы. Сер. 1. Гісторыя і археалогія. Філасофія. Паліталогія. 2015. 3. С. 6 12. 33. Sprawozdanie o stanie gospodarczym Okręgu Izby Przemysłowo-Handlowej w Wilnie w roku 1937. Wilno : Izba Przemysłowa-Handlowa, 1938. XXXVIII. 200 s. 34. Trzeba wyeliminować stare autobusy kursujące w Nowogródczyźnie // Życie Nowogródzkie. 1936. 26. 29 listopada. S. 3. 35. Wypadek samochodowy w Lidzie // Kurjer Nowogródzki. 1931. 78. 18 grudnia. S. 4. 36. Straszna katastrofa autobusowa w Wołkowysku // Słowo. 1930. 291. 19 grudnia. S. 3. Паступіў 22.03.2016 THE CONDITITION AND ORGANIZATION OF TRANSPORTATION OF PASSENGERS BY AUTOMOBILE TRANSPORT IN THE WESTERN BELARUS IN THE 1920s-1930s R. BUHAYEVICH The article is devoted to the issue of the development of the bus passenger transport service of Western Belarus during the interwar period. The reasons of the decline in the industry in the early 1930s are analyzed. It is shown the general statistics data about the level of the development of the bus passenger transport service. The issues of quality of passenger service are also considered. Keywords: buses, passenger transport service, Western Belarus. 111