Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа

Podobne dokumenty
МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

komiks 03 font Officina.indd :36:31

Гісторыя. Да пытання аб ролі палітычнай ідэалогіі ў развіцці беларускага нацыянальнага руху ў 19 - пачатку 20 ст.

Бунт тутэйшых супраць нацыі

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

Да праблемы вытокаў фармавання краёвай ідэі на пачатку ХХ ст. Алесь Смалянчук (Гродна-Варшава)

НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ

UMCS. Franciszek Umiastowski był jednym z prekursorów białoruskiego ruchu narodowego

Droga ku wzajemnosci

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

UMCS. Невялікім накладам у 100 асобнікаў у прыватным мінскім выдавецтве Права

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

ДА ДВАЦЦАЦІГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГII ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ Ў БЕЛАСТОКУ

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Ніна Шыдлоўская: ПРА ПАТРЫЯТЫЗМ, ФЕМІНІЗМ І КАХАННЕ КАЛЕНДАРЫ АД БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! І БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

DATA I MIEJSCE OBRAD: 2-3 grudnia 2018 r. Uniwersyteckie Centrum Kultury Uniwersytetu w Białymstoku, ul. Ciołkowskiego 1 N, Białystok

Беларускія паланафілы і польскія ўлады ў Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду: фінансавы аспект узаемадзеяння

Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2018/2019 JĘZYK BIAŁORUSKI

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

Czasopis 5/13. współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

UMCS. Ёсць кнігі, напісаныя непрафесійнымі літаратуразнаўцамі (пісьменнікамі,

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

УСХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ Ў ПРАЦАХ З. ПЯТКЕВІЧА

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах

BIBLIOTEKARZ PODLASKI NR 2/2018 (XXXIX)

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Леў Сапега Жыццё дзеля Айчыны

Секцыя 4. Нацыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе: супольнасць і ідэнтычнасць. Панэль 4.1. Нацыя- і дзяржаватварэнне

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

зоне, у зоне адчужэння. Вось тады і грымнула ў сэрца самая галоўная яго тэма:

Палітычныя стасункі. Ганна Марыя Дынэр 92 БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2017

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2014 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Жнівень як індыкатар. Сённяшняя Стабільнасць Незадаволеных. У Вілейцы суды і штрафы за «пальчыкі»

Белaрускiя Bедамасьцi

recenzje, ko Marek Waldenberg, Narody zależne i mniejszości naro- dowe w Europie Środkowo-Wschodniej. Dzieje konfliktów i idei,

Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ

АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ

ПАЛЕМІЧНАЯ ЛІТАРАТУРА БЕЛАРУСІПЕРШАЙ ЧВЭРЦІ XVII ст.: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ АСПЕКТ

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2011 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70. Instrukcja dla zdającego

Czasopis 4/12. Nr 4 (252). Красавік kwiecień Cena 5 zł (w tym 5% VAT)

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Уладзімір СІЎЧЫКАЎ: «Трэба ўмець быць удзячнымі»

АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ (ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ)

БАТАНІЧНЫ СЛОЎНІК ЗОСЬКІ ВЕРАС Да 90-годдзя выпуску ў свет

Czasopis 4/13. Nr 4 (263). Красавік kwiecień Cena 5 zł (w tym 5% VAT)

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

Раіса БАРАВІКОВА РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ СКЛАД РЭДАКЦЫІ. Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Czasopis 2/05. Nr 2 (169). Luty Internet: Cena 3 zł. Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom

Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай

ВОСЕНЬ 1939 ГОДА Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ТРАДЫЦЫІ І ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ

UMCS. Жанна Некрашэвіч-Кароткая / Żanna Niekraszewicz-Karotkaja

артыкулы Эдуард Мазько (Гродна)

Сакрат Яновіч. Быць сабою. Тыпова каланіяльны лёс беларусаў. Janusz Korbel. Dziedzictwo. Dziedzictwo, ojcowizna, spuścizna,

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Дарог скрыжаванне. Сёння нас шмат і мы ўсе Беларусь. Дзеці розных народаў называюць гэтую краіну сваёй: яна

Tamara Bołdak-Janowska. Te słowa nie wrócą. Ta sama droga. Janusz Korbel. Wysoka kultura. W przyrodzie istnieje zjawisko

Czasopis 4/05. Nr 4 (171). Kwiecień Internet: Cena 3 zł. Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Polsko-białoruskie związki literackie, językowe i kulturowe. 60-lecie Katedry Białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Каляндар 2008 (укладка) Dorota Sulżyk. Odludzia. Niejeden gość z tak zwanego cywilizowanego

Transkrypt:

Сяргей Астанковіч Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа Літоўская палітычная думка, канец ХІХ пачатак ХХ стагоддзя (2013).

156 Рэцэнзіі (гісторыя) Homines historiam ignari semper sunt pueri Людзі, якія не ведаюць гісторыі, назаўсёды дзеці Выхад у свет анталогіі Літоўская палітычная думка (канец ХІХ пачатак ХХ стагоддзя) стаў прыемнай навіной для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, Літвы, Цэнтральна- Усходняй Еўропы і нацыянальнымі рухамі ў гэтай частцы свету. Трэба адзначыць, што, нягледзячы на геаграфічную і гістарычную блізкасць, паўночна-заходняя суседка ў згаданы час для беларусаў застаецца, у вялікай ступені, terra incognita. Моўны бар ер і слабая зацікаўленасць айчынных навуковых устаноў гэтай тэмай становяцца моцнай перашкодай для кожнага даследчыка. Таму імёны Ёнаса Басанавічуса ці Мацеюса Валанчуса, назвы Aušra і Vilniaus žinios з яўляюцца для многіх пустым гукам. Толькі зварот да польска-, руска- ці англамоўнай літаратуры дазваляе, у нейкай ступені, вырашыць праблему. 1 У кнізе маецца кароткі нарыс пра развіццё літоўскай палітычнай думкі ў ХІХ стагоддзі аўтарства Томаша Блашчака. У ім коратка распавядаецца пра важнейшыя фактары, якія паўплывалі на яе станаўленне і развіццё. Беларускім навукоўцам асабліва важна, на нашу думку, звярнуць увагу на звесткі пра дзве ўнікальныя з явы ў гісторыі нашай суседкі, якія ў значнай ступені паўплывалі на паспяховасць літоўскага патрыятычнага руху ў цэлым таварыствы цвярозасці (падчас існавання ахоплівалі да 80 % насельніцтва Ковенскай губерні) і рух кніганошаў (амаль 40 гадоў забяспечвалі літоўцаў друкаваным родным словам). Тым больш, што абедзве з явы звязаныя і з айчыннай гісторыяй літоўскія кантрабандысты пераносілі і беларускія кнігі (Ластоўскі, 1926: 106; Туронак, 2006: 29), а таксама кнігі для літоўцаў на Беларусі (Унуковіч, 2006: 39). Існавалі ў нас і масавыя таварыствы цвярозасці. 2 На жаль невядома, у якой ступені яны паўплывалі на сацыяльныя працэсы ў Беларусі. Анталогія ахоплівае 28 тэкстаў, якія з явіліся паміж 1846 і 1915 гадамі, прычым пераважная боль шасць з іх (24) была створана на мяжы ХІХ і ХХ ста годдзяў, калі і развіваўся літоўскі нацыянальны рух. Дакументы змешчаны ў пяці раздзелах. У прынцыпе, гэты падзел адпавядае класічнай схеме Міраслава Гроха фазы A, B і C нацыянальнага руху (Хрох, 2002: 125). Першыя дакументы прысвечаны патрабаванням літоўцаў захоўваць і вывучаць уласную культуру. Сярод 1 Для знаёмства з гісторыяй Літвы ХІХ ХХ стагоддзяў можна выкарыстаць наступныя даследаванні: Römer 1908; Wasilewski 1912; Ochmański 1965; Ochmański 1990; Łossowski 2001; Aleksandravičius, Kulakauskas 2003; Rachuba і інш., 2009. Таксама можна прыгадаць выдадзеную на некалькіх мовах найноўшую: Eidintas, Bumbauskas, 2013. З беларускіх даследаванняў гэта адпаведныя раздзелы пра Літву і літоўцаў у: Терешкович, 2004. Таксама цікавая частка работы (Hroch, 1985). 2 Больш пра рух цвярозасці ў кнігах: Brensztejn, 1918; Gieczys 1935.

Сяргей Астанковіч. Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа 157 Абраз, які выкарыстоўваўся літоўскімі брацтвамі цвярозасці. Выява ўзята з дадаткаў да выдання (Gieczys, 1935). іншага, увагу беларускага даследчыка прыцягвае і выкарыстаны літоўцамі славуты эпіграф Загляне сонца і ў наша ваконца (с. 71), які асабіста мне падаваўся прыдуманым кімсьці з беларускіх адраджэнцаў ХІХ стагоддзя. Другая частка прысвечана літоўскаму друку і ідэі літоўскай нацыі. Цікава, што і тут у літоўцаў шмат падабенстваў з намі. Напрыклад, Aušra пачала выходзіць толькі ў 1883 годзе. Нагадаю, што наш Гоман выйшаў у 1884 годзе. Аднак калі літоўская газета аказала вялікі ўплыў на патрыятычную інтэлігенцыю, то піцерскі часопіс так і застаўся малавядомым і стаў набыткам даследчыкаў толькі праз 50 гадоў. Калі нешматлікія літоўскія інтэлектуалы з зайздроснай актыўнасцю апрацоўвалі нацыянальную ніву, беларусы заснулі на 20 гадоў і абудзіліся толькі на пачатку ХХ стагоддзя. За гэты час літоўцы ўжо стварылі адзін з найбольш паспяховых рухаў у Ра сійскай імперыі. Вацлаў Ластоўскі ў 1910 годзе пісаў аб гэтым так: Што могуць зрабіць два мільёны грама дзян, авеяных адным духам, можам бачыць хаця-бы з развіцця літоўскай прэсы (газет). Усяго выходзіць цяпер 43 літоўскія газеты, з гэтых у Расіі 16, у Нямеччыне 8, у Англіі 2, у Амерыцы 17 (Włast, 1910: 190). Беларускія тэксты, створаныя ўжо ў пачатку ХХ стагоддзя, паказваюць, што нашы нацыянальныя дзеячы ўважліва сачылі за літоўцамі і, у вялікай ступені, выкарыстоўвалі іх напрацоўкі ва ўласных мэтах. Той жа Ластоўскі пісаў: Літвіны шчыра працуюць на нацыянальнай глебе і праз трыццаць гадоў, лічучы ад пачатку нацыянальнага руху, зрабілі многа; нам, беларусам, шмат чаму можна навучыцца, гледзячы на працу літвіноў... (Włast, 1910: 189). Можна ў гэтым плане ўзгадаць пра Нашу долю, якая была блізкай па змесце да літоўскай Naujoji Gadynė (бел. Новая эра ). І прыклады такіх перайманняў, а то і выкарыстання літоўскіх арганізацый у сваіх мэтах, можна прыводзіць безліч. Анталогія дазваляе нам право дзіць у гэтым плане карысныя параўнанні. Возьмем, напрыклад, паведамленне аб выхадзе Vilniaus žinios : Абраўшы для сябе... мэту,...рэдакцыя... не прысвячаем часопіс нейкай адной частцы нашага грамадства, а жадаем, каб кожны літовец, які імкнецца да светлага і прагне зразумець жыццё свайго краю і свету ў цэлым, мог знайсці на старонках часопіса мілы і чаканы для сябе свет. Таму мы робім наш штодзённік не для пэўнага саслоўя, не для якой-небудзь часткі, а цалкам для ўсяго нашага грамадства (с. 87). Па-

158 Рэдакцыя Нашай долі выкарыстоўвала для распаўсюджвання беларускіх выданняў літоўскую кнігарню Марыі Пясецкай-Шляпеліс. Выява ўзятая з першага нумара беларускай газеты. раўнаем гэта з праграмным патрабаваннем рэдакцыі Нашай нівы : Не думайце, што мы хочэм служыць толькі ці панам, ці адным мужыкам. Мы будзем служыць усяму беларускаму скрыў джанаму народу... Ведайце добра, што «Наша ніва» газета не рэдакцыі, а ўсіх беларусоў, і ўсіх тых, хто ім спагадае. Кожны мае права быць выслуханым на страніцах нашай газеты і кіраваць ёю, каб толькі было разуменне. Мы з сваей стараны будзем старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі свае права і памаглі нам у нашай рабоце (Paczynajuczy.., 1906: 1). Часткі III i ІV прысвечаныя пачаткам фарміравання літоўскай нацыянальнай свядомасці і першым літоўскім палітычным партыям. Гэта праграмы Літоўскай дэмакратычнай партыі, нацыянальнай партыі літоўскіх дэмакратаў і Літоўскага аб яднання хрысціянскіх дэмакратаў. Рэцэнзіі (гісторыя) На вялікі жаль, не знайшлося месца для праграмы літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, з якой прыклад брала айчынная БСГ. У апошнім, V раздзеле практычна ўсе дакументы распавядаюць пра падзею, якая паказала значную сілу літоўскіх нацыянальных дзеячоў Вялікі віленскі сойм 1905 года. На яго сабралася каля 2 000 чалавек (у тым ліку з паветаў, дзе беларусы складалі большасць). Справа ў тым, што яшчэ ў часы Aušra налічвалася каля 250 літоўскіх актывістаў. І ўсё гэта дзякуючы неверагоднай актыў насці інтэлігенцыі, якая, нягледзячы на сваю малалікасць, змагла дасяг нуць масавай падтрымкі і мабілізаваць розныя сацыяльныя слаі літоўскага грамадства для дасягнення мэтанакіраваных палітычных дзеянняў. Апошняй у анталогіі змешчана дэкларацыя незалежнасці Літвы ад 16 лютага 1918 года, якую можна лічыць падсумаваннем літоўскага нацыянальнага адраджэння канца ХІХ пачатку ХХ стагоддзя. Думаецца, мала хто ў Беларусі ведае, што друк гэтага дакумента ў газеце Lietuvos aidas (бел. Літоўскае рэха ) быў ажыццёўлены вялікім сімпатыкам беларускай справы панам Марцінам Кухтам. І што за гэта яму давялося заплаціць зняволеннем у нямецкай турме (Iš laiko.., 2011: 26). Выданне цяжка крытыкаваць за незабяспечанасць з тэхнічнага боку. Акрамя звароту ад укладальніка, у якім, між іншым, агаворваюцца прынцыпы, тэрміналогія і тэхнічныя дэталі выдання, таксама ёсць і карысныя дадаткі, што змяшчаюць звесткі пра асоб, геаграфічныя аб екты і ар-

Сяргей Астанковіч. Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа 159 ганізацыі, карта мясцовасцей, якія згадваюцца ў кнізе. Таксама ёсць імянны і геаграфічны паказальнік, што дазваляе прасцей арыентавацца ў тэкстах, фотаздымкі некаторых літоўскіх дзеячоў і выданняў (Терешкович, 2004: 188). Відавочна, велізарную працу давялося зрабіць перакладчыкам, якая ўскладнялася пэўнымі тэхнічнымі момантамі, адсутнасцю той жа нацыянальнай традыцыі пры транслітарацыі літоўскіх імёнаў на беларускую мову (с. 11). Тым не менш, як нам падаецца, не заўсёды ўдалося пазбегнуць пэўных спрэчных момантаў пры перакладзе. Так, для абазначэння паняцця кафедральны сабор паслядоўна ўжываецца наватвор Кафедра, адначасова выкарыстоўваюцца такія тэрміны як адкольніцтва і раскольніцтва, бажніца і касцёл, пробашч і настаяцель, неабгрунтаваныя паланізмы закрэнты (с. 50), менш-больш, плашчыні (с. 19). Таксама акрамя слова летувінінкі варта было б ужываць больш зразумелы для беларускага чытача тэрмін прускія літоўцы. У цэлым кніга атрымалася карыснай. Думаецца, што адкідаць яе пры знаёмстве з адным з самых загадкавых і парадаксальных нацыянальных рухаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы было б недаравальнай памылкай. Таксама трэба спадзявацца, што гэта будзе не апошняе выданне інстытута на тэму гісторыі Літвы і нацыянальнага руху ў гэтай краіне. Літаратура, якая згадваецца ў рэцэнзіі 1. Ластоўскі, Вацлаў (1926). Беларускія (крыўскія) друкі ў Тыльзіце, Крывіч, 1. 2. Hroch, M. (1985). A national movement of the belated type: the Lithuanian example? in Social preconditions of national revival in Europe. A comparative analysis of the social composition of Patriotic groups among the smaller European Nations. Cambridge: University Press. 3. Терешкович, Павел (2004). Этническая история Беларуси XIX начала XX вв.: В контексте Центально-Восточной Европы. Минск: БГУ. 4. Туронак, Юры (2006). Вакол абставінаў публікацыі «Дзядзькі Антона», у Мадэрная гісторыя Беларусі. Вільня: Інстытут беларусістыкі. 5. Унуковіч, Юрый (2006). Літоўцы ва Усходняй Беларусі ў канцы ХІХ пачатку ХХІ стагоддзя. Беларускі гістарычны часопіс, 9. 6. Хрох, М. (2002). От национальных движений к полностью сформировавшейся нации: процесс строительства наций в Европе, в Нации и национализм. Москва: Праксис. 7. Alesandravičius, E. і Kulakauskas, A. (2003). Pod władzą carów. Litwa w XIX wieku. Kraków: Universitas. 8. Brensztejn, M. (1918). Bractwa trzeźwości na Litwie, głównie w djecezji Żmudzkiej 1858 1863. Wilno. 9. Eidintas, A., Bumbauskas, A. i inni (2013). Historia Litwy. Wilno: Eugrimas. 10. Gieczys, K. (1935). Bractwa trzeźwości w diecezji żmudzkiej w latach 1858 1864: dysertacja doktorska. Wilno. 11. Iš laiko gelmės trakiniečiai. Biografijų kronika (2011). Pasaulio anykštėnas. Pasaulio anykštėnų bendrijos almana-chas kiekvienam, laikančiam save anykštėnu, 1. 12. Łossowski, P. (2001). Litwa. Warszawa: Trio.

160 Рэцэнзіі (гісторыя) 13. Ochmański, J. (1965). Litewski ruch narodowo-kulturalny w XIX wieku (do 1890 r). Białystok. 14. Ochmański, J. (1990). Historia Litwy. Wroclaw etc.: Ossolineum. 15. Paczynajuczy wydawać biełaruskuju hazetu (1906). Nasza niwa, 1. 16. Rachuba, A., Kiaupienė J., Kiaupa, Z. (2009). Historia Litwy: dwugłos polsko-litewski. Warszawa: DiG. 17. Römer, M. (1908). Litwa. Studium o odrodzeniu narodu litewskiego. Lwów: Polskie towarzystwo nakładowe. 18. Wasilewski, L. (1912). Litwa i Białoruś. Przeszłość-teraźniejszość-tendencje rozwojowe. Kraków: Spółka nakładowa Książka. 19. Włast (1910. ІV Litoūskaja wystaūka ū Wilni, Naša niwa, 12.