Да праблемы вытокаў фармавання краёвай ідэі на пачатку ХХ ст. Алесь Смалянчук (Гродна-Варшава)

Podobne dokumenty
«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі

Гісторыя. Да пытання аб ролі палітычнай ідэалогіі ў развіцці беларускага нацыянальнага руху ў 19 - пачатку 20 ст.

DATA I MIEJSCE OBRAD: 2-3 grudnia 2018 r. Uniwersyteckie Centrum Kultury Uniwersytetu w Białymstoku, ul. Ciołkowskiego 1 N, Białystok

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

Бунт тутэйшых супраць нацыі

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа

ДА ПЫТАННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ ШЛЯХТЫ БЕЛАРУСІ Ў ПАЭМЕ АДАМА МІЦКЕВІЧА «ПАН ТАДЭВУШ»

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

Беларускія паланафільскія арганізацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

Беларускія паланафілы і польскія ўлады ў Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду: фінансавы аспект узаемадзеяння

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

АСАБЛІВАСЦІ САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНАЙ СІТУАЦЫІ Ў КАМУНІКАТЫЎНАЙ ПРАСТОРЫ КАНТАКТНАЙ ЗОНЫ БЕЛАРУСІ І ПОЛЬШЧЫ (ГІСТАРЫЧНЫ АСПЕКТ)

Беларуская культура Σ Ο Φ Ι Α. Artykuły, Rozprawy. Статьи, Доклады. Kultura Białoruska: XVIII i XIX stulecia a kształtowanie toŝsamości

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

Droga ku wzajemnosci

социально-гуманитарные науки

ДА ДВАЦЦАЦІГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАЙ ФІЛАЛОГII ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ Ў БЕЛАСТОКУ

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

108 В. В. Гарбачова. Артыкул падрыхтаваны пры дапамозе Касы імя Юзафа Мяноўскага. **

Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ ДЗЕЙНАСЦЬ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ І ТАВАРЫСТВАЎ У ГАЛІНЕ ПАДАРОЖЖАЎ І ТУРЫЗМУ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў ГГ.

Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

Палітычныя стасункі. Ганна Марыя Дынэр 92 БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2017

Сувязі эліты ВКЛ з Кіеўшчынай у г.

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

Рэлігійная талерантнасць на польска-беларускім паграніччы: гістарычны досвед

УСХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ Ў ПРАЦАХ З. ПЯТКЕВІЧА

UMCS. Невялікім накладам у 100 асобнікаў у прыватным мінскім выдавецтве Права

А. І. Махнач БЕЛАРУСЬ У НАВУКОВАЙ І ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАЗІМІРА МАШЫНСКАГА

Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,

Палітычныя і сацыякультурныя асновы ідэалагемы «Чацвёртая Рэч Паспалітая»

ВОСЕНЬ 1939 ГОДА Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ТРАДЫЦЫІ І ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки 1. ПОЛЬСКАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ АГРАРНАГА ПЫТАННЯ Ў ПРАГРАМАХ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ ІІ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ ( гады)

EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2018/2019 JĘZYK BIAŁORUSKI

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Секцыя 4. Нацыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе: супольнасць і ідэнтычнасць. Панэль 4.1. Нацыя- і дзяржаватварэнне

Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай

UMCS. Жанна Некрашэвіч-Кароткая / Żanna Niekraszewicz-Karotkaja

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

Каб не страціць сваё этнічнае «я»

recenzje, ko Marek Waldenberg, Narody zależne i mniejszości naro- dowe w Europie Środkowo-Wschodniej. Dzieje konfliktów i idei,

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Беларускі ліцэй у Гайнаўцы

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

2013 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е

komiks 03 font Officina.indd :36:31

Polsko-białoruskie związki literackie, językowe i kulturowe. 60-lecie Katedry Białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim

УЛАСНЫЯ ІНТАРЭСЫ ШЛЯХТЫ ВКЛ Ў ПАСОЛЬСТВЕ ДА ІМПЕРАТАРА СВЯТОЙ РЫМСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў XVI СТ. Павел Булаты Мінск, Беларусь. ПолесГУ

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

Ïàäï³ñíû ³íäýêñ 00345

UMCS. Franciszek Umiastowski był jednym z prekursorów białoruskiego ruchu narodowego

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

SPRAWY NARODOWOŚCIOWE Seria nowa / NATIONALITIES AFFAIRS New series, 49/2017 DOI: /sn.1527 Art. No 1527

Леў Сапега Жыццё дзеля Айчыны

Праблема лакалізацыі сярэднявечнай Літвы

PROGRAM XXIV EDYCJI OLIMPIADA JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

МІФ ЯК МЕТАД ДАСЛЕДАВАННЯ ЭЛЕМЕНТАЎ КУЛЬТУРЫ Шода М.Ю. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск На мяжы XIX-XX ст. міф пачынае рабіцца не толькі

пацяплення Больш камунікацыі Дзяніс Мельянцоў

EGZAMIN MATURALNY 2012 JĘZYK BIAŁORUSKI

Галіна Ціванова, Белдзяржуніверсітэт Старая і новая беларуская літаратурная мова: адна ці дзве? Кожны з гісторыкаў беларускай мовы так ці інакш

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Дынастыя і землі. Візуальныя рэпрэзентацыі Вялікага Княства Літоўскага ў каралеўскай прапагандзе Вазаў

БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Ніна Шыдлоўская: ПРА ПАТРЫЯТЫЗМ, ФЕМІНІЗМ І КАХАННЕ КАЛЕНДАРЫ АД БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! І БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ

Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by

Палітычная эліта Лідскага павета ў апошняй трэці XVI ст.

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «ПОЛОЦКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ» ТРУДЫ

Гербы роду Сапегаў. Аляксей Шаланда (Гродна)

Праблематыка транслітарацыі арабскаграфічных тэкстаў татараў Вялікага Княства Літоўскага ў кантэксце аналагічнай славянскай праблематыкі

артыкулы Эдуард Мазько (Гродна)

БАТАНІЧНЫ СЛОЎНІК ЗОСЬКІ ВЕРАС Да 90-годдзя выпуску ў свет

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

UMCS. На мяжы ХХ ХХІ стагоддзяў у беларускай літаратуры можна канстатаваць. Беларуская літаратура мяжы ХХ ХХІ стст.: тэндэнцыі развіцця

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

Transkrypt:

1 Да праблемы вытокаў фармавання краёвай ідэі на пачатку ХХ ст. Алесь Смалянчук (Гродна-Варшава) У апошняе дваццацігодзе відавочны ўздым навуковай і грамадскай цікавасці да праблематыкі краёвай ідэі як адметнага ідэалагічнага феномену эпохі этнакультурнага нацыяналізму ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Яе гістарыяграфія ўжо мае сваю традыцыю. Дастаткова прыгадаць імёны польскіх даследчыкаў Юліўша Бардаха, Яна Юркевіча, Збігнева Соляка, Дарыўша Шпопера, літоўскіх гісторыкаў Рімантаса Мікніса, Яна Савіцкага 1. Шмат увагі гэтай праблеме ўдзяліў таксама аўтар гэтых радкоў у аналізе гісторыі польскага руху на беларускіх і літоўскіх землях у апошнія 50 год існавання Расійскай імперыі, а таксама ў даследаванні эвалюцыі беларускай нацыянальнай ідэі. Аляксею Унучаку (Мінск) належыць параўнанне ідэалогій краёвасці і заходнерусізму 2. У апошнія гады краёвасць трапіла таксама ў поле зроку беларускіх даследчыкаў ідэі. Варта прыгадаць працы Ігара Бабкова, Аляксея Дзерманта, Андрэя Казакевіча. Пры гэтым цікавасць гісторыкаў пераважна канцэнтравалася на постацях вядомых краёўцаў. У цэнтры ўвагі апынуліся Міхал Ромэр (1880-1945), Канстанцыя Скірмунт (1851-1934), Раман Скірмунт (1868-1939), Эдвард Вайніловіч (1847-1928), Тадэвуш Урублеўскі (1857-1925), Людвік Абрамовіч (1879-1939) ды інш. Краёвая ідэя разглядалася ў большай ступені скрозь прызму жыцця і дзейнасці названых асобаў. Між тым больш грунтоўнага вывучэння ўсё яшчэ чакае цэлы комплекс праблемаў, звязаных з гэтым феноменам. Адной з найважнейшых застаецца праблема вытокаў фармавання краёвасці... Але спачатку трэба коратка ахарактарызаваць сам феномен краёвай ідэі. Краёвасць з цяжкасцю паддаецца апісанню і дакладнаму вызначэнню. Менавіта таму гісторыкі звычайна ўжываюць шэраг сінанімічных паняццяў - краёвасць, краёвая ідэя, краёвы рух, краёвая ідэалогія. Відавочная складанасць як структуры краёвай ідэі, так і яе разумення ідэолагамі і прыхільнікамі. Часцей яна тлумачыцца як пэўны тып ідэалогіі палітычнай нацыі. Краёвая ідэя была сфармуляваная ў Беларусі і Літве на пачатку ХХ ст. Краёўцы сцвярджалі, што ўсе карэнныя жыхары гістарычнай Літвы, незалежна ад іх этнакультурнай прыналежнасці, з яўляюцца грамадзянамі Краю і тым самым належаць да адной нацыі. Галоўным крытэрыем нацыянальнай прыналежнасці абвяшчалася пачуццё патрыятызму, адчуванне сябе грамадзянінам Краю. Гэтая ідэйная плынь нарадзілася ў асяроддзі шляхты гістарычнай Літвы, прадстаўнікі якой часцяком адчувалі ўласную прыналежнасць да розных народаў. 1 J. Bardach, O dawniej i nie dawniej Litwie. Poznań, 1988; Krajowość tradycje zgody narodów w dobie nacjonalizmu: Materiały z międzynarodowej konferencji naukowej w Instytucie Historii UAM w Poznaniu (11-12 maja 1998). Pod redakcją Jana Jurkiewicza. Poznań, 1999; Z. Solak, Między Polską a Litwą. Zycie i działalność Michała Romera. 1880-1920. Kraków, 2004; D. Szpoper, Gente Lithuana, Natione Lithuana. Myśl polityczna i działalność Konstancji Skirmuntt (1851-1934). Gdańsk, 2009; R. Miknys, Problem kształtowania się nowoczesnego narodu Polaków litewskich w pierwszej połowie XX w., Biuletyn historii pogranicza. 2000. Nr 1; J. Sawicki, Michał Römer a problemy narodowościowe na ziemiaсh byłego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Toruń, 1998 2 А.Смалянчук, Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864- люты 1917 г. 2-е выд., дапрац. Спб.: Неўскі прасцяг, 2004; Ён жа, Беларускі нацыянальны рух і краёвая ідэя [w] Białoruskie zeszyty historyczne. 2000, Nr 14. C. 45-53; Ён жа, Краёвасцьу беларускайі літоўскай гісторыі [w] Беларускі гістарычны агляд. Т. 4, сшытак 1-2(6-7). 1997. С. 56-67; А.Унучак, Беларуская нацыянальнадзяржаўная ідэя ў канцы ХІХ 1917 г. [w] На шляху станаўлення беларускай нацыі. Гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы / Рэд. В.Яноўская ды інш. Мінск: Беларуская навука, 2011.

2 Юліўш Бардах наступным чынам характарызаваў свядомасць краёўцаў: Паводле сваёй культурнай арыентацыі гэта былі палякі, аднак пры вызначэнні нацыянальнай прыналежнасці пераважала пачуццё краёвай адметнасці, што вяло да падпарадкавання інтарэсаў польскай грамадскасці інтарэсам усяго Краю [ ] Яны былі літоўцамі ў гістарычным сэнсе, што і вызначала іх пазіцыю ў палітычным жыцці 3. Краёвасць грунтавалася на гістарычнай памяці пра прыналежнасць беларускіх і літоўскіх зямель да Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). Сцвярджаючы адзінства гістарычнага лёсу ўсіх народаў былога ВКЛ, краёўцы лічылі неабходным захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці ўсёй гістарычнай Літвы. Адной з галоўных мэтаў краёвасці заставалася прымірэнне партыкулярных інтарэсаў мясцовых нацый з іх агульным інтарэсам, пад якім разумелася дабро супольнай Айчыны, гістарычнай Літвы. Апошняе патрабавала супрацоўніцтва розных нацый на падмурку грамадзянскай роўнасці. Прычым, як справядліва заўважыў Ян Юркевіч, гэтае супрацоўніцтва было не толькі шляхам да супольнай мэты, але таксама мэтаю самою па сабе 4. Прыхільнікі краёвасці спадзяваліся, што краёвую свядомасць атрымаецца сумясціць з мадэрнай нацыянальнай свядомасцю. Краёвасць таксама можна разглядаць як пэўную рысу свядомасці значнай часткі грамадства Беларуска-Літоўскага краю. Ёсць падставы сцвярджаць, што яе пашырэнню спрыяла г.зв. тутэйшасць мясцовага люду. Даследчыкі часта трактуюць яе як ніжэйшую ступень этнічнай самаідэнтыфікацыі, аднак такі погляд падаецца павярхоўным. Невыпадкова Канстанцыя Скірмунт па пачатку ХХ ст. абараняла паняцце тутэйшасці ад насмешак польскіх нацыянальных дэмакратаў: Тутэйшасць гэта сувязь з роднай зямлёю, гэта патрыятызм 5. Юліўш Бардах справядліва заўважыў: У вёсцы, перш за ўсё беларускай, там, дзе сустракаліся розныя мовы, веравызнанні, уплывы розных культур, тутэйшасць азначала форму адмовы ад пэўнага выбару, нежаданне прызнаць сваю прыналежнасць да таго або іншага этнасу. Была боязь, што такі выбар можа парушыць традыцыйныя формы сумеснага жыцця і прывесці да канфліктаў 6. І сапраўды, у пэўным сэнсе тутэйшасць была краёвасцю г.зв. маўклівай большасці (Арон Гурэвіч) жыхароў гістарычнай Літвы. Алег Латышонак даволі трапна назваў краёвасць ідэалагізаванай тутэйшасцю. На яго думку, тутэйшасць можна лічыць свядомасцю, а краёвасць светапоглядам 7. Гэтай2 ідэалагізацыі тутэйшасці паспрыяла актывізацыя нацыянальных працэсаў. Менавіта выбух нацыяналізму нарадзіў краёвую ідэю, і, забягаючы наперад, можна сказаць, што ён жа ператварыў краёвасць у маргінальную з яву. На рубяжы ХІХ ХХ ст. найбольш моцным нацыянальным рухам Беларуска- Літоўскага краю быў літоўскі рух. Ён прапанаваў новае (мадэрнае) разуменне 3 J. Bardach, O dawnej i niedawnej Litwie. S. 217-218. 4 J. Jurkiewicz, Koncepcja krajowa a przemiany stosunków narodowościowych na Litwie i Białorusi w początkach XX w. (do 1918 r.) [w] Krajowość tradycje zgody narodów w dobie nacjonalizmu S. 119. 5 Kurier Litewski. 1906. 214 6 J. Bardach, Polacy litewscy a inne narody Litwy historycznej. Próba analizy systemowej [w] Belarus, Lithuania, Poland, Ukraine. The foundations of historical and cultural traditions in East Central Europe. Internacional Conference Rome, 28 April 6 May. Lublin Rome, 1990, s. 366. 7 O. Łatyszonek, Krajowość i zapadno-russizm. Tutejszość zideologizowana [w] Krajowość tradycje zgody narodów w dobie nacjonalizmu... S. 35.

3 нацыі, важнейшымі элементамі якой станавіліся мова, фальклор, звычаі, народная культура і гістарычная памяць. У мінулым засталося разуменне нацыі як палітычнай катэгорыі, што яднала прадстаўнікоў вышэйшых станаў. Найважнейшую ролю для свядомасці адыгрывала тоеснасць этнакультурнай (этналінгвістычнай) супольнасці, а не гістарычна-палітычнай. Менавіта літоўскі нацыянальны рух на пачатку XX ст. сфармуляваў задачу этнапалітычнага падзелу гістарычнай Літвы і Польшчы. Польскі даследчык Збігнеў Соляк, аналізуючы біяграфію галоўнага ідэолага ліберальна-дэмакратычнага варыянту краёвай ідэі Міхала Ромэра, звярнуў увагу на ягоныя кантакты з літоўскімі нацыянальнымі арганізацыямі. У прыватнасці, яшчэ ў гады вучобы ў Парыжы М.Ромэр наведваў паседжанні літоўскага таварыства Želmuo, а пазней аб яднання літоўскіх студэнтаў Lithuania, заснаванага Ёзасам Петрулісам (1877-1958) 8. Літоўскі рух, безумоўна, паўплываў таксама на пазіцыю прадстаўнікоў кансерватыўнай плыні краёвасці. Гаворка ідзе пра Канстанцыю Скірмунт, якая ў 1906 г. на старонках газеты Kurier Polski (Nr 296) вызначыла ўласную ідэнтычнасць формулай Gente Lithuana, natione Lithuana, і Рамана Скірмунта, першая кніга якога - Nowe hasła w sprawie odrodzenia narodowości litewskiej (Lwów, 1904) была інспіраваная якраз літоўскім нацыяналізмам. Вялікую ролю таксама адыграла афармленне польскага нацыянальнага руху. На пачатку ХХ ст. у грамадскім жыцці Беларуска-Літоўскага краю ён прысутнічаў у двух іпастасях. Польскія нацыянальныя дэмакраты абвяшчалі абсалютны прыярытэт польскай ідэі ў яе этнакультурным разуменні, а сацыялісты спрабавалі яе спалучыць з прывабнай сацыяльнай праграмай. У выніку прапаганды польскага нацыяналізму большасць палякаў гістарычнай Літвы паступова пачала атаясамліваць сябе з сучаснай Польшчай як у культурным, так і этнапалітычным сэнсе. Аднак даволі моцныя пазіцыя захоўвала ідэнтыфікацыя сябе з гістарычнай Літвой, якая ўспрымалася часткай мясцовых палякаў як сапраўдная Айчына. Рімантас Мікніс, аналізуючы актыўнасць ідэолагаў краёвасці і ступень яе пашырэння, выказаў ідэю пра пачаткі фармавання новай нацыі, а менавіта нацыi літоўскіх палякаў 9. На пачатку ХХ ст. было відавочным як абвастрэнне польска-літоўскіх адносінаў, так і адсутнасць адзінства сярод польскай грамадскасці гістарычнай Літвы. Даследчыкі згодныя, што ў гэты час існавалі два варыянты краёвай ідэі ліберальна-дэмакратычны і кансерватыўны. Цэнтрам афармлення першага з іх стала Газета Віленьска (1906), фактычным кіраўніком якой быў Міхал Ромэр. Вядучымі ідэолагамі кансерватыўнай плыні краёвасці былі Раман і Канстанцыя Скірмунты, Баляслаў Ялавецкі. Чым розніліся гэтыя варыянты? Паводле Рімантаса Мікніса, галоўным адрозненнем было стаўленне да нацыянальных рухаў 10. Літоўскі гісторык лічыць, што ліберальныя краёўцы акцэптавалі нацыянальную эмансіпацыю літоўцаў і беларусаў (апроч найбольуш радыкальных патрабаванняў у культурнай галіне), а прадстаўнікі кансерватыўнай плыні не прымалі гэтай эмансіпацыі. Яны нібыта не прызнавалі паняцця этнакультурнай нацыі, сцвярджалі ідэю гістарычна-палітычнай 8 Z. Solak, Między Polską a Litwą S. 44-53. 9 R. Miknys, Problem kształtowania się nowoczesnego narodu Polaków litewskich... 10 Ibidem, s. 27.

4 адзінай нацыі ( нацыя літвінаў ), як дэмакратызаванага варыянту колішняй палітычнай (шляхецкай) нацыі. З гэтым сцвярджэннем можна пагадзіцца толькі часткова. Міхал Ромэр і яго калегі па выданню Gazeta Wileńska сапраўды спрабавалі дасягнуць паяднання народаў Краю2 на падмурку ідэі дэмакратычнай нацыі палітычнага тыпу. М.Ромэр ацэньваў дэмакратычныя нацыянальныя рухі (беларускі і літоўскі) як фактары ўтварэння грамадзянскай супольнасці. Былое Вялікае Княства Літоўскае ён трактаваў як агульную радзіму некалькіх народаў і не бачыў магчымасці іх размежавання цывілізаваным спосабам. Тэрытарыяльныя канфлікты ў гэтым выпадку здаваліся непазбежнымі. Што датычыць кансерватыўнага крыла, то тут сітуацыя была больш складанай. Прыклад Р.Скірмунта, які ў 1907 г. спрабаваў стварыць Краёвую партыю ў форме саюза польскай, беларускай і літоўскай партыйных арганізацый, сведчыць, што прынамсі частка прадстаўнікоў гэтага кірунку прымала ідэю этнакультурнай (этналінгвістычнай) нацыі і акцэптавала нацыянальныя рухі. Падобна, што сам Р.Скірмунт быў упэўнены ў мажлівасці сумяшчэння краёвай свядомасці з мадэрным нацыяналізмам. Пра апошняе сведчыць таксама стасунак Рамана Скірмунта да беларускага нацыянальнага руху. Ягонае афармленне ў перыяд Першай расійскай рэвалюцыі істотна паўплывала на палітычную дзейнасць ураджэнца Палесся. У прыватнасці, Р.Скірмунт перастаў карыстацца тэрмінамі Літва і Русь і пачаў ужываць паняцце Беларусь, а падчас інтэрв ю карэспандэнту органа польскіх нацыянальных дэмакратаў газеты Dziennik Kijowski назваў сябе беларусам. Напрыканцы 1916 г. ён узначаліў Беларускае Таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, роля якога выходзіла далёка за межы дабрачыннасці. Фактычна, Р.Скірмунт адкрыта далучыўся да беларускага руху і пачаў адыгрываць у ім ролю аднаго з лідэраў. Краёўцы абодвух накірункаў дэманстравалі прыхільнасць і падтрымку патрабаванняў літоўскага і беларускага нацыянальных рухаў. Гэтая прыхільнасць мела розныя прычыны, але нават у дэкларатыўнай форме яна спрыяла пашырэнню талеранцыі. Праблемай было прымірэнне нацыянальнага адраджэння беларусаў і літоўцаў з захаваннем традыцыйных добрасуседскіх адносінаў паміж народамі гістарычнай Літвы, палітычная нейтралізацыя моўнага і канфесійнага падзелаў. Таксама ўсе краёўцы імкнуліся да абмежавання палітычных амбіцый польскай супольнасці, пераконвалі яе ў неабходнасці ўлічваць інтарэсы беларусаў і літоўцаў. Якраз гэтым было абумоўлена іх рашучае змаганне супраць польскіх нацыянальных дэмакратаў. Менавіта Партыя польскіх нацыянальных дэмакратаў і яе галоўны ідэолаг Раман Дмоўскі (1864-1939), а не дзеячы літоўскага ці беларускага рухаў, трактаваліся краёўцамі як галоўныя праціўнікі. Краёўцы-дэмакраты, акцэптуючы сацыяльную і нацыянальную эмансіпацыю літоўцаў і беларусаў, падкрэслівалі ўласную польскасць і права на развіццё польскай культуры. Яны трактавалі паняцці нацыянальнасці і грамадзянства як камплементарныя. У адным з рэдакцыйных артыкулаў выдання Gazeta Wileńska сцвярджалася: Мы сыны польскага народу ў культурна-нацыянальным сэнсе, але ў сацыяльных, палітычных і эканамічных дзеяннях кіруемся інтарэсамі гістарычнай Літвы. Краёвая грамадскасць, якой прыпісваліся пэўныя атрыбуты палітычнай нацыі, павінна была падпарадкоўваць інтарэсы ўласнай нацыянальнай

5 супольнасці агульнакраёвым. Пры гэтым сацыяльная група літоўскіх палякаў трактавалася як адна з краёвых нацый 11. Трэба адзначыць, што дзеячы літоўскага і беларускага рухаў больш кантактавалі з краёўцамі-дэмакратамі, чым з кансерватарамі, якія крытычна ставіліся да сацыяльнай часткі праграмы літоўскага і беларускага рухаў. І гэта нягледзячы на тое, што княгіня Марыя Магдалена Радзівіл, Раман Скірмунт, Эдвард Вайніловіч ды некаторыя іншыя фінансава падтрымлівалі многія культурніцкія праграмы. Землеўласнікаў падазравалі ў імкненні з дапамогай краёвай ідэі захаваць свае дамінуючыя сацыяльныя пазіцыі. Рашаючым фактарам была прыхільнасць краёўцаў-дэмакратаў да сацыяльных амбіцый літоўцаў і беларусаў. У гэтым кантэксце праблема вытокаў фармавання краёвай ідэі набывае дадатковае значэнне. Паспрабую яе разглядзець з дапамогай антрапалагічнага падыходу, а менавіта праз аналіз першых тэкстаў і асаблівасцяў біяграфій піянераў краёвай ідэі. Як вядома, гістарычная біяграфістыка прапануе адмовіцца ад разумення асобы як свайго роду сацыяльнага атама, паводзіны якога нібыта цалкам дэтэрмінаваныя законамі сацыяльнага развіцця. Не існуе чалавека па-за грамадствам, па-за гісторыяй, але кожны з нас унікальны. Паводзіны чалавека ў вялікай ступені вызначаюцца імкненнем да самавыражэння і самасцвярджэння, матэрыяльнымі інтарэсамі, рысамі характару, асаблівасцямі сямейнага выхавання і г.д. 12 Адпаведна, даследуючы, напрыклад, пэўны феномен з гісторыі ідэй, важна зразумець матывы, якімі кіраваліся стваральнікі той ці іншай канцэпцыі. Спадзяюся, што пэўны антрапалагічны падыход да праблемы дазволіць убачыць новыя аспекты вытокаў краёвай ідэі... Пры гэтым асаблівай увагі заслугоўвае праблема матывацыі. Чым кіраваліся аўтары першых тэкстаў? Што падштурхнула іх да публічнага выступу з пэўнымі ідэалагічнымі дэкларацыямі? У якой ступені іх тэксты былі прэзентацыяй уласнай пазіцыі і ўласнай ідэнтычнасці як індывідуумаў з адметнай біяграфіяй, а ў якой яны адлюстроўвалі погляды і свядомасць таго сацыяльнага слою, да якога належалі? І чаму менавіта яны сталі выразнікамі настрояў пэўнага сацыяльнага слоя? У апошнім выпадку гаворка ідзе пра польскамоўную шляхту мясцовага паходжання, пра сацыяльны феномен літоўскіх палякаў. Прадметам аналізу сталі першыя тэксты Рамана Скірмунта (1868-1939) і Міхала Ромэра (1880-1945) і іх біяграфіі. Выбар гэтых постацей невыпадковы. У гістарыяграфіі вывучэння краёвай ідэі дамінуе меркаванне, што менавіта яны прычыніліся да афармлення двух галоўных накірункаў краёвасці. Раман Скірмунт кансерватыўнага (або кансерватыўна-ліберальнага), а Міхал Ромэр ліберальнага (або ліберальна-дэмакратычнага). У цэнтры ўвагі апынулася брашура Рамана Скірмунта (псеўданім Ро...мунт ) Новыя лозунгі ў справе адраджэння літоўскай нацыянальнасці (Львоў, 1904) 13, а таксама артыкул Міхала Ромэра Этнаграфічнакультурныя стасункі ў Літве (Кракаў, 1906) 14. Трэба заўважыць, што галоўнай праблемай грунтоўнага даследавання біяграфій з яўляецца выяўленне крыніцаў. У гэтым плане даследаванне біяграфіі 11 J. Jurkiewicz, Koncepcja krajowa a przemiany stosunków narodowościowych... S. 122-123. 12 И. Петровская, Биографика, Санкт-Петербург 2010, с. 30-31. 13 Ro munt, Nowe hasła w sprawie odrodzenia narodowości litewskiej. Lwów 1904. 19 s. 14 M. Römer, Stosunki etnograficzno-kulturalne na Litwie, Krytyka, t. II, Kraków, 1906, z. I, s. 53-59; z. II, s. 158-168; z. IV, s. 285-295; z. V, s. 388-395; z. VI, s. 496-502.

6 Міхала Ромэра выглядае больш рэальным з улікам захаванай аўтабіяграфіі 15 і ўспамінаў 16, а таксама Дзённіка, які ён вёў з 1911 па 1945 г. 17 Многія аспекты біяграфіі славутага краёўца знайшлі адлюстраванне ў даследаваннях Збігнева Соляка, Яна Савіцкага, Рімантаса Мікніса ды інш. 18 А вось дакументы асабістага архіва Рамана Скірмунта, што захоўваліся ў маёнтку Парэчча Пінскага пав. зніклі ў верасні-кастрычніку 1939 г., калі ён быў арыштаваны, а пазней расстраляны. Іншыя крыніцы раскіданыя па розных архівах прынамсі чатырох краінаў. Вывучэнне гэтай постаці толькі распачынаецца, і цікавасць да яе праяўляюць пераважна беларускія даследчыкі. І тым не менш некаторыя істотныя для нас моманты біяграфіі ўжо сталі вядомыя. Раман Скірмунт на момант напісання тэксту меў 36 гадоў, быў вядомым землеўласнікам і прамыслоўцам. Вучыўся ў Нямецкай гімназіі ў Рызе, але не закончыў яе па пэўных сямейных абставінах. Падобна на тое, што ўжо ў даволі маладым узросце ён быў вымушаны ўзяць на сябе ўсю адказнасць за гаспадарку ў Парэччы, а тым самым адказнасць за лёс усёй пінска-парэцкай лініі роду Скірмунтаў. На працягу многіх гадоў ён быў цалкам пагружаны ў справы маёнтку Парэчча Пінскага пав. Згадкі пра яго навучанне ў Кракаўскім універсітэце не пацверджаныя. Падобна на тое, што кіраванне маёнткам Раману Скірмунту давялося сумяшчаць з навучаннем у запрошаных у маёнтак настаўнікаў і самаадукацыяй. Ягоная грамадская актыўнасць асабліва не афішавалася, хоць, верагодна, гаспадар з Парэчча меў непасрэднае дачыненне да дзейнасці Пінскага дабрачыннага таварыства. Асобай, што інспіравала ягоную грамадскую і палітычную дзейнасць як краёўца, магла быць стрыечная сястра вядомая публіцыстка і гісторык Канстанцыя Скірмунт (1851-1934). У некралогу на яе смерць Раман Скірмунт адзначыў тое вялікае замілаванне да Літвы, якое яна пранесла праз усё жыццё 19. Ён сцвярджаў, што вывучэнне гісторыі Літвы было справай яе жыцця і прыгадаў напісаны яшчэ ў 80-я гг. ХІХ ст. падручнік па гісторыі Літвы 20. Таксама варта прыгадаць тры яе кнігі пад агульнай назвай Nad Niemnem i Bałtykiem (1879-1909). Яна ж у адным з лістоў да Ёнаса Басанавічуса (ад 25 верасня 1891 г.) пісала пра два тыпы літоўскасці этнічны і гістарычны і сцвярджала, што галоўнай задачай іх пакалення з яўляецца якраз збліжэнне гэтых тыпаў і нейтралізацыя антаганізмаў паміж імі 21. Магчыма, што многія ідэі першага тэксту Р.Скірмунта нарадзіліся ці ў разважаннях над кнігамі Канстанцыі Скірмунт, ці ў размовах або спрэчках з ёй або ў больш шырокім коле блізкіх сваякоў. Пры гэтым аналіз публіцыстыкі 1904 1906 гг. сведчыць пра самастойнасць краёвай канцэпцыі Рамана Скірмунта 22. У адрозненні ад сястры 15 M. Römer, Autobiografia. Цэнтральны Дзяржаўны архіў Літвы (Lietuvos Centrinis Valstybės archyvas). F.-R 762; M. Römer, Autożycioris. Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы. F. 138-2262 16 M. Römer, Wspomnienie. Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Віленскага універсітэту (Vilniaus universiteto biblioteka). F. 75-10. 17 M. Römer, Dziennik. Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы. F. 138. 18 Гл., напр., Z. Solak, Między Polską a Litwą. Życie i działalność Michała Römera 1880 1920. Kraków 2004; J. Sawicki, Michał Römer a problemy narodowościowe na ziemiach byłego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Toruń 1998; 19 R. Skirmunt, Panie z Muru, Słowo, Wilno, 19 V 1934, nr 134. 20 K. Skirmuntt, Dzieje Litwy opowiedziane w zarysie. Kraków 1886. 21 D. Szpoper, Gente Lithuana, natione Lithuana. Myśl polityczna i działalność Konstancji Skirmuntt (1851-1934), Gdańsk 2009, s. 139. 22 Дастаткова параўнаць змест аналізаванага тэксту Р.Скірмунта з брашурай К.Скірмунт (псеўданім Futurus ) Пра праўду і згоду з нагоды Голаса літоўцаў да магнатаў, грамадзянаўі шляхты Літвы і адказу маладога літоўскага шляхціца (Львоў, 1904) ( O prawdę i zgodę z powodu Głosu Litwinów do magnatów,

7 Раман Скірмунт заўсёды падкрэсліваў важнасць русінскага чынніка ў гісторыі ВКЛ. Менавіта Русь ён лічыў галоўным цывілізацыйным элементам у гісторыі Вялікага княства Літоўскага да Люблінскай уніі 1569 г. 23 Ужо ў гэты час ён меў уласны погляд як на гісторыю, так і сучасныя праблемы Беларуска-Літоўскага краю. Самастойнасць і незалежнасць уласнага меркавання характэрная рыса ўсяго жыцця і дзейнасці Рамана Скірмунта. У 1906 г. ён быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі і стаў адным з лідэраў краёвага Кола дэпутатаў ад Літвы і Беларусі. Напрыканцы 1916 г. ён далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, і хутка стаў адным з ягоных правадыроў. Вынікі Рыжскага міру (1920), які падзяліў беларускія землі паміж Польшчай і Савецкай Расіяй, перакрэслілі беларускія палітычныя амбіцыі Рамана Скірмунта. Ён заняўся аднаўленнем знішчанага маёнтку, і толькі травеньскія падзеі 1926 г. вярнулі яго да палітычнай дзейнасці. Ён быў абраны ў Сенат міжваеннай Польшчы, але хутка расчараваўся ў палітыцы прыхільнікаў Юзафа Пілсудскага (1867-1935). Гэты чалавек, які на працягу жыцця ўваходзіў у палітычную эліту Расіі, Беларусі (БНР) і Польшчы, на самой справе ніколі не здраджваў уласнай краёвай канцэпцыі. На пачатку кастрычніка 1939 г. ён быў расстраляны ў Парэччы... Міхал Ромэр гэта зусім іншая постаць. Ён нарадзіўся ў маёнтку Багданішкі на літоўска-латышскім памежжы ў сям і літоўскіх палякаў, вучыўся ў 1-й мужчынскай гімназіі Вільні, потым на працягу 10 гадоў працягваў навучанне ў Санкт-Пецярбургу. У 1901 г. атрымаў дыплом 1-й катэгорыі Імператарскай школы права. У 1902 г. вучыўся на філасофскім факультэце Ягелонскага універсітэту, але пакінуў яго дзеля навучання ў Парыжы. У 1905 г. меў 25 гадоў, быў студэнтам Школы палітычных навук у сталіцы Францыі, належаў да парыжскага Таварыства акадэмічнай літоўскай моладзі Lithuania, якім кіраваў ужо згаданы Ёзас Петруліс. Міхал Ромэр у сваёй аўтабіяграфіі падкрэсліў вялікую ролю гэтай асобы ў ягоным разуменні працэсаў літоўскага Адраджэння і станаўленні як дзеяча краёвасці 24. Менавіта Петруліс прапанаваў карыстацца не паняццем нацыі, а ідэяй краёвага грамадзянства 25. У траўні 1905 г. Міхал Ромэр выступіў на паседжанні таварыства Lithuania з рэфератам Этнаграфічна-культурныя адносіны ў Літве. Пазней рэферат быў дапрацаваны і апублікаваны ў Кракаве на старонках часопіса Krytyka (1906). Гэта была першая сур ёзная публікацыя М.Ромэра, якая мела акадэмічны характар. Пазней Міхал Ромэр стане прызнаным лідэрам ліберальна-дэмакратычнага накірунку краёвасці, нават у самых неспрыяльных умовах будзе адстойваць ідэю польска-літоўскага паразумення. Увосень 1920 г., абураны захопам Вільні войскамі Люцыяна Жалігоўскага, гэты прадстаўнік славутай польскай арыстакратычнай сям і вырашыў прысвяціць далейшае жыццё незалежнай Літве з яе сялянскім радаводам. Ён перабраўся ў Коўна, і сваёй навуковай дзейнасцю ў галіне канстытуцыйнага права, а таксама як рэктар Універсітэту Вітаўта Вялікага шмат зрабіў дзеля ўмацавання незалежнасці міжваеннай Літоўскай дзяржавы. Пры гэтым да апошніх дзён жыцця ён веў Дзённік на польскай мове. Здаецца, уся знешняя канва жыцця гэтага краёўца будавалася вакол яго спробы сумясціць у сваёй душу obywateli i szlachty na Litwie i odpowiedzi młodego szlachcica litewskiego ). 23 Ro munt, Głos przeszłości i potrzeba chwili, Lwów, 1905 24 Z. Solak, Między Polską a Litwą. S. 49. 25 Ibidem, s. 51.

8 пальшчызну і літоўшчыну. У 1930 г. у лісце да прафесара Уладзіслава Сэмковіча Міхал Ромэр прызнаваўся ў прыналежнасці да псіхічнага тыпу, які сёння ўжо вымірае, а ідэальным узорам якога быў Адам Міцкевіч, тыпу, што яднаў у сабе дзве нацыянальныя душы, і быў у такой ступені палякам, як і літоўцам, але не быў толькі палякам ці толькі літоўцам 26. Што можна сказаць пра матывы напісання Р.Скірмунтам і М.Ромэрам тэкстаў, якія аказаліся надзвычай важнымі для выпрацоўкі краёвай канцэпцыі? Ці заўважальныя яны ў самых тэкстаў ідэолагаў краёвасці? У брашуры Рамана Скірмунта (псеўданім Ro munt ) ужо на пачатку аўтар пазначыў галоўны матыў напісання тэксту. Ён паведаміў пра пэўны канфлікт паміж млада-літвінамі і польскамоўнай літоўскай шляхтай. Сам Р.Скірмунт у першай частцы тэксту прэзентаваў сябе ў якасці бесстароннага назіральніка. Трэба адзначыць, што гэты канфлікт увасобіўся ў публічную палеміку паміж ксяндзом Аляксандрасам Дамбраўскасам 27, аўтарам звароту Głos Litwinów do młodej generacji magnatów, obywateli i szlachty na Litwie (1902) і ананімовым аўтарам брашуры Przenigdy! Odpowiedź na Głos Litwinów do młodej generacji magnatów, obywateli i szlachty na Litwie 28 (1903). З тэксту відаць, як моцна Ro munt усхваляваны канфліктам, наступствам якога магло стаць разбурэння адзінства літоўскай грамадскасці, што пашкодзіла б дасягненню галоўнай мэты, якая, на думку аўтара, стаяла перад УСІМІ гістарычнымі літоўцамі (ліцвінамі), а менавіта, барацьбе супраць русіфікацыі. У адзінстве гэтай літоўскай (ліцвінскай) грамадскасці Раман Скірмунт бачыў адзіны шлях да абароны заходняй культуры. Пры гэтым аўтар зыходзіў з пастулату адзінства літоўцаў (ліцвінаў) незалежна ад паходжання (шляхецкае або сялянскае) і культурнай ці моўнай прыналежнасці. У брашуры выразна прысутнічала грамадзянская (або палітычная ) трактоўка паняцця літоўская грамадскасць. Першасным адрасатам публікацыі з яўлялася шляхта. Раман Скірмунт пазітыўна ацэньваў літоўскі нацыянальна-культурны рух, сцвярджаючы, што толькі пашырэнне літоўскай культуры дазволіць дайсці да сэрца люду і зрабіць з яго саюзніка палякаў у цывілізацыйным змаганні з Усходам. Ён нават параўнаў ролю мадэрнай літоўскасці з колішняй польскасцю: Як некалі польскасць [...] была паратункам ад асіміляцыі на карысць Белай Русі, так зараз толькі асвета ў роднай мове можа даць народу неабходную мужнасць і здольнасць абараніцца ад расійскай хвалі 29. Але паступова на старонках брашуры з яўляецца і другі матыў аўтара, які даводзіць чытачу-шляхціцу, што літоўскі рух усё роўна не стрымаць 30, што толькі прызнанне права на свабоднае развіццё літоўскай нацыі, у т.л. асвету на літоўскай мове, адкрывае шлях да паразумення ў двух найважнейшых праблемах, а менавіта, у праблеме сучаснага стаўлення Літвы да Польшчы, а таксама развіцця адносінаў паміж польскамоўнымі і літоўскамоўнымі літоўцамі (ліцвінамі). У гэтым месцы Раман Скірмунт звяртаўся ўжо да млада-літвінаў, сцвярджаючы, што адсутнасць такога паразумення будзе моцнай перашкодай на шляху літоўскага 26 Цыт. па: Z. Solak, Między Polską a Litwą. Życie i działalność Michała Römera 1880 1920, s. 444. 27 [A. Dambrauskas]. Głos Litwinów do młodej generacji magnatów, obywateli i szlachty na Litwie. [Tylza?], 1902. 28 B.a. Przenigdy! Odpowiedź na Głos Litwinów do młodej generacji magnatów, obywateli i szlachty na Litwie, Kraków, 1903. (Польскія гісторыкі Ян Юркевіч і Пётр Ласоўскі шукалі аўтара гэтага тэксту сярод прадстаўнікоў роду Мейштовічаў маладзейшага пакалення). 29 Ro munt, Nowe hasła w sprawie odrodzenia narodowości litewskiej. Lwów 1904, s. 7. 30 Ibidem.

9 нацыянальнага Адраджэння. Аўтар крытыкаваў пазіцыю, выказаную ксяндзом А.Дамбраўскасам, і заяўляў, што літоўцы маюць толькі аднаго натуральнага саюзніка Польшчу! Лозунг Палякі гэта чужынцы вядзе ў тупік 31. У другой частцы брашуры аўтар перастаў быць бесстароннім назіральнікам і прамаўляў ужо ад імя літоўскай шляхты. Ён пачаў атаясамляць сябе з шляхтай і землеўласнікамі і заявіў пра неабходнасць выпрацоўкі палітычнай праграмы, якая павінна ўлічваць не толькі гістарычную традыцыю польска-літоўскага згоднага гарманічнага сужыцця ( Польшча ніколі не пагражала этнаграфічнай Літве... 32 ), але і патрабаванні сучаснасці. Пад апошнімі Раман Скірмунт разумеў важнасць паразумення з народам, які, паводле яго словаў, у ХІХ ст. стаўся моцным чыннікам гістарычнага развіцця. Апошняя частка брашуры гэта спроба выкласці пэўныя ідэйныя падставы новай палітычнай праграмы. У брашуры яшчэ не ўжываліся тэрміны краёвасць ці краёвая ідэя, але ўжо прысутнічалі некаторыя з характэрных для краёвасці пастулатаў. У прыватнасці, Р.Скірмунт сцвярджаў, што польскамоўная шляхта не з яўляецца для Літвы прышлым элементам, што яна належыць да карэннага насельніцтва і мае агульнае паходжанне з навакольным людам : Адзіная кроў і адзінае паходжанне адна маці-зямля ад веку 33. Менавіта гэты чыннік (агульнасць паходжання і крыві ці братэрства ) Р.Скірмунт лічыў зыходным пунктам у выпрацоўцы культурнай праграмы мясцовай шляхты, якая павінна ўспомніць пра свае абавязкі адносна братэрскага народу. Абавязкам шляхціца-літоўца (ліцвіна) аўтар лічыў удзел у літоўскім нацыянальным Адраджэнні і клопат пра захаванне польскай культуры. Пра перспектыўнасць падобнай пазіцыі, на яго думку, сведчылі прыклады Швейцарыі і Шатландыі. Ён сцвярджаў, што моладзь павінна ведаць польскую і літоўскую мовы і мець права на самастойнае вызначэнне ролі літоўскай мовы ў прыватным жыцці. Аўтар надаваў вялікае значэнне пашырэнню лакальнага патрыятызму, які, паводле яго меркавання, моцна аслабеў падчас апошняга паўстання. Ro munt быў пэўны, што яднанне ўсіх элементаў літоўскага грамадства павінна адбывацца на падмурку любові да роднай зямлі, якая з яўляецца галоўным сродкам жыцця як для селяніна, так і для шляхціца 34. Гэта і было галоўным новым лозунгам у справе Адраджэння літоўскай нацыі, якое Раман Скірмунт імкнуўся данесці да свайго чытача. У тэксце відавочная спроба Рамана Скірмунта знівеліраваць сацыяльныя і культурныя адрозненні паміж польскамоўнай шляхтай і літоўскамоўным сялянствам і пераканаць абодва бакі канфлікту ў адзінстве літоўскай грамадскасці (пазней ён будзе пісаць пра адзінства краёвай грамадскасці ), якое грунтуецца на падмурку агульнага паходжання, агульнай крыві і любові да роднай зямлі ( лакальнага патрыятызму ). Вельмі важным фактарам гэтага адзінства для Р.Скірмунта таксама выступаў знешні вораг, а менавіта расійскі ўрад і тыя новыя нацыянальна-палітычныя сілы Літвы ( млада-літвіны ) і Польшчы ( нацыянальныя дэмакраты ), якія якраз імкнуліся парушыць традыцыі і знішчыць адзінства літоўскай грамадскасці... 31 Ibidem, s. 13. 32 Ibidem, s. 12. 33 Ibidem, s. 14. Больш грунтоўна гэты тэзіс будзе развіты Балеславам.Ялавецкім у Нацыянальным катэхізісе Літвы (Вільня, 1905). 34 Ibidem, s. 18.

10 Што найбольш хвалюе аўтара? Лёс Айчыны, роднай зямлі, якая выразна атаясамляецца з тэрыторыяй былога Вялікага Княства Літоўскага (не з Каронай!), ці лёс польскамоўнай літоўскай шляхты, да якой належыць сам аўтар? І тут важна звярнуць увагу на той вобраз ворага, які намаляваў Раман Скірмунт у сваёй публіцыстыцы. Гэта, у першую чаргу, расійскі ўрад і палітыка русіфікацыі, а таксама мадэрныя нацыянальныя рухі як пагроза пэўнай традыцыі... Апроч таго аўтар невыпадкова прыгадаў г.зв. крызіс лакальнага патрыятызму падчас Студзеньскага паўстання (мелася на ўвазе пазіцыя сялянства) і падкрэсліў думку, што ў ХІХ ст. на першы план выходзіць народ. Ён становіцца важным чыннікам гістарычнага развіцця, і з ім неабходна лічыцца... Прынамсі, не выпадае ігнараваць. На першым плане для аўтара стаяла пагроза адзінству літоўскай грамадскасці. Яго найбольш хваляваў лёс таго сацыяльнага слою, да якога сам належаў, а менавіта польскамоўнай шляхты. Але не варта трактаваць гэты выступ як клопат за лёс уласнага маёнтку, у чым пазней будуць вінаваціць краёўцаў кансерватыўнага накірунку лібералы і сацыялісты. Літоўскія палякі трактаваліся аўтарам як галоўны аплот захавання заходняй культуры, а значыць як гарант існавання гістарычнай Літвы. Тэкст Міхала Ромэра цалкам іншы. Ён вытрыманы ў пэўным акадэмічным стылі. Аўтар прэзентаваў сябе як бесстаронняга даследчыка нацыянальнакультурных працэсаў у этнаграфічнай Літве. Ужо на самым пачатку ён прызнаўся, што паняцце Літва ў ягоным тэксце трэба разумець не ў сэнсе гісторыка-палітычным, а як грамадскасць з індывідуальнай культурай, адметную этнакультурную нацыю. Міхал Ромэр пачаў артыкул спробай акрэсліць межы этнаграфічнай Літвы. Вызначэнне тэрыторыі Літвы суправаджалася аналізам тых нацыянальнакультурных працэсаў, якія адбываліся на яе тэрыторыі. Ён даў цалкам пазітыўную ацэнку літоўскага руху і сцвярджаў, што дзякуючы яму літоўскі элемент ператварыўся ў свядомую літоўскую нацыю 35. А пасля гэтага, закранаючы праблему спрэчкі літоўцаў, палякаў і рускіх за Вільню ( яблык нязгоды паміж народамі, ключ да ўсяго краю 36 ), падрабязна спыніўся на праблеме міжнацыянальных стасункаў. Аўтар імкнуўся данесці да чытача іх вельмі складаны характар, паказаць, што паміж рознымі этнакультурнымі нацыямі Літвы разгортваецца барацьба, у абвастрэнні якой зацікаўлены толькі расійскі ўрад. Публіцыст маляваў тую небяспеку для Літвы, якую патэнцыйна нёс агрэсіўны этнакультурны нацыяналізм. Менавіта гэта можна лічыць самым важным пасланнем аўтара да свайго чытача. Ён звяртаў увагу на галоўных праціўнікаў літоўскага руху ў асяродку польскамоўнай мясцовай шляхты ( старая інтэлігенцыя і землеўласнікі, пакрытыя цвіллю традыцыі, якія ўсё яшчэ не бачыць людзей у ніжэйшых колах грамадства 37 ), негатыўна ацэньваў праявы агрэсіўнага нацыяналізму ў літоўскім руху ( Нацыяналісты, якія абапіраюцца не на рэальныя патрэбы развіцця той ці іншай часткі літоўскага насельніцтва, а на прынцыпы еднасці і расавай чысціні, імкнуцца да знішчэння ўсяго чужога па расавай прыкмеце і да нацыянальнай самаізаляцыі. Пры гэтым расійскі ўрад з яўляецца для 35 M. Römer, Stosunki etnograficzno-kulturalne na Litwie, Krytyka, t. II, Kraków 1906, z. I, s. 57. 36 Ibidem, s. 58. 37 Ibidem, z. IV, s. 290-291.

11 іх менш варожым і небяспечным, чым палякі і габрэі, што жывуць у Літве; пры ўмове дазволу літоўскай мовы нацыяналісты ідуць на перамовы з урадам і ўладамі дзеля барацьбы з чужымі элементамі 38 ). М.Ромэр сцвярджаў, што гэты нацыяналізм небяспечны для самой літоўскай нацыі, бо імкнецца да самаізаляцыі літоўскай культуры. Вельмі важным фрагментам артыкула была характарыстыка польска-літоўскіх стасункаў. Міхал Ромэр сцвярджаў, што ў выніку гістарычнага развіцця адбылося сапраўднае перапляценне польскай і літоўскай культураў : Элементы польскай культуры ўвайшлі ў цела і кроў літоўскай, іх немагчыма без болю зліквідаваць 39. Ён таксама апеляваў да польскай грамадскасці, даводзячы неабходнасць прызнання культурнай самастойнасці літоўцаў і далучэння палякаў, калі не нацыянальна, то сацыяльна, да арганізма літоўскага грамадства. Публіцыст казаў пра неабходнасць для польскай грамадскасці вызначыцца з канцэпцыяй інтарэсаў развіцця Літвы і арганізавацца на падмурку гэтай канцэпцыі. Відавочнае імкненне аўтара да паяднання палякаў і літоўцаў. Ён не атаясамліваў сябе ні з першымі, ні з другімі, і спрабаваў выступіць як пэўнае злучальнае звяно. Падобна, што гэтую задачу ён вырашаў усё сваё жыццё. І магчыма менавіта тут трэба шукаць галоўны матыў ягонага публічнага выступу. Галоўным ворагам краю, зацікаўленым у змаганні паміж сабой розных народаў, Міхал Ромэр лічыў расійскі ўрад. Ён паказваў пэўную раздвоенасць пазіцыі ўраду ў адносінах да літоўскага руху (падаўленне руху і адначасна імкненне выкарыстаць яго патэнцыял у барацьбе з польскай грамадскасцю), да габрэйскай супольнасці, нават да старавераў. Менавіта расійскае панаванне абярнулася забаронай усялякай грамадскай дзейнасці ў краі і рабіла немажлівай грамадзянскую пазіцыю яго розных народаў. У выніку кожны змагаўся за сябе 40. У заключэнні ён выказаў упэўненасць у падзенні расійскага ўраду, палітыка якога цалкам супярэчыць патрэбам развіцця Беларуска-Літоўскага краю і яго народаў... Нейтралізацыю агрэсіўнага нацыяналізму Міхал Ромэр звязваў з пашырэннем ідэі супольнага грамадзянства, якая стане адной з галоўных у дактрыне краёвасці : Бліжэйшай задачай будучыні з яўляецца арганізацыя сужыцця розных культурных элементаў у краі і ў Вільні на глебе супольнага грамадзянства без пагрозы культурна-нацыянальнай адметнасці; як паланізацыя літоўцаў, так і літуанізацыя палякаў шкодзяць культурнаму развіццю 41. Ён таксама імкнуўся паказаць, што гэтае сужыццё не з яўляецца рамантычнай марай. Публіцыст падкрэсліваў дэмакратызм літоўскага руху і сцвярджаў рост уплываў сацыялістычных ідэй, характарызаваў дэмакратычныя і сацыялістычныя колы польскай грамадскасці, якія, паводле ягонага меркавання, не мелі прэтэнзій на Вільню, сцвярджаў перамены сярод габрэйскай грамадскасці, што імкнецца да кантактаў з літоўскім сацыялістамі, нарэшце, прывёў прыклад падтрымкі стараверамі літоўскага змагання за каталіцкую веру і г.д. У гэтай шырокай палітры нацыянальна-культурнага жыцця і змагання ў Беларуска-Літоўскім краі не хапала толькі беларусаў. Магчыма, што з далёкага 38 Ibidem, z. V, s. 389 39 Ibidem, z. II, s. 166. 40 Ibidem, s. 159. 41 Ibidem, s. 163.

12 Парыжы тыя перамены, якія адбываліся ў беларускім руху ў перыяд Расійскай рэвалюцыі 1905 г., было цяжка разглядзець і ацаніць... Першы значны публічны выступ Міхала Ромэра быў інспіраваны польскалітоўскім канфліктам і спрэчкай за Вільню. Яна даволі часта фігуравала на старонках артыкула. Можна выказаць меркаванне, што асэнсаванне віленскай праблемы для М.Ромэра магло стаць свайго роду лабараторыяй выпрацоўкі ўласнага варыянту краёвай ідэі... У заключэнне варта адзначыць, што з яўленне аналізаваных тэкстаў было выклікана абвастрэннем польска-літоўскіх стасункаў на ўзроўні часткі эліты маладой літоўскай нацыі і мясцовай польскамоўнай шляхты, свядомасць якой вызначалася формулай Gente Lithuanus Natione Polonus, а таксама складанай нацыянальна-культурнай сітуацыяй. Асаблівую ролю ў абвастрэнні міжнацыянальных стасункаў адыгрываў расійскі ўрад. Іншым заўважальным сацыяльным матывам публічнага выступу Рамана Скірмунта і Міхала Ромэра стала ўсведамленні імі новай гістарычнай ролі ніжэйшых колаў грамадства. Абодва былі пэўныя, што народ ператвараецца ў істотны фактар развіцця гістарычнай Літвы. Таксама яны былі згодныя ў неабходнасці выпрацоўкі ці то палітычнай праграмы (Р.Скірмунт), ці то канцэпцыі развіцця Літвы (М.Ромэр) як праграмы дзейнасці для польскамоўнай шляхты. У гэтых першых тэкстах былі выказаныя наступныя ідэі будучай канцэпцыі краёвасці : Ідэя супольнага ( краёвага ) грамадзянства як згоднага сужыцця розных нацый у Літве. Ідэя агульнага паходжання шляхты і сялянства (асабліва папулярная ў кансерватыўным варыянце краёвасці ), адзінства крыві, братэрства з народам. Ідэя лакальнага патрыятызму, любові да краю, да роднай зямлі як падмурку краёвага грамадзянства. Чаму менавіта Раман Скірмунт і Міхал Ромэр выступілі з гэтымі тэкстамі? Гэтыя пытанні застаюцца... Але ёсць пэўныя падставы сцвярджаць, што краёвасць для Міхала Ромэра была непасрэдна звязаная з праблемай ягонай уласнай ідэнтычнасці, якая ў пэўным сэнсе складалася як з пальшчызны, так і з літоўшчыны. Верагодна, што актыўнай палітычнай дзейнасцю Міхал Ромэр вырашаў таксама ўласную праблему... Матывы публічнага выступу з краёвымі пастулатамі Р.Скірмунта больш загадковыя. Знойдзеныя біяграфічныя матэрыялы гавораць пра асобу з вельмі высокай ступенню адказнасці за тое, што адбываецца вакол. Гэта датычыла як роду Скірмунтаў, так і Палесся і ўсёй гістарычнай Літвы, і, нарэшце, нават будучыні заходняй культуры ў гэтай частцы Еўропы. Магчыма, менавіта гэтае адчуванне асабістай адказнасці і падштурхнула яго да краёвай дзейнасці. Тым больш, што апроч Канстанцыі Скірмунт, якая падзяляла ягоны клопат і сама пашырала краёвую ідэю, былі таксама іншыя прадстаўнікі роду, якія ў пэўным сэнсе спрабавалі спыніць час. Так, Скірмунты з маёнтку Моладава (Кобрынскі пав.) ніколі не падзялялі поглядаў Ro munta і належалі да той часткі літоўскіх палякаў, якія варожа сустрэлі нацыянальныя рухі і працэсы пэўнай дэмакратызацыі грамадскага і палітычнага жыцця. Вядома, што будучы міністр замежных справаў Польшчы моладаўскі Канстанцін Скірмунт называў стрыечнага брата Рамана Скирмунта з Парэчча нашым бальшавіком. Яны рабілі стаўку на Польшчу. Канстанцыя Скірмунт звязвала ўласны лёс з Літвой, а

13 ўладальнік Парэчча сцвярджаў значную ролю Русі-Беларусі як у гісторыі, так і ў будучыні краю. Відавочна, што сярод прадстаўнікоў палесскай галіны Скірмунтаў мела месца вялікая сямейная дыскусія, і, верагодна, першы публічны выступ Рамана Скірмунта ў пэўным сэнсе быў адным з галасоў гэтай унутрыродавай палемікі. Можна выказаць меркаванне, што для такіх ідэолагаў краёвасці як Раман Скірмунт і Міхал Ромэр надзвычай важнымі аказаліся асабістыя матывы першых публічных выступаў з ідэяй краёвасці. З іншага боку, іх прысутнасць у дзейнасці піянераў гэтай ідэі рабіла ўсю канцэпцыю больш зразумелай і прывабнай для значнай часткі літоўскіх палякаў, якія прынамсі падчас выбараў у Дзяржаўную Думу і Дзяржаўную Раду Расійскай імперыі на пачтаку ХХ т. актыўна галасавалі якраз за краёўцаў.