Kod ucznia Liczba punktów WOJEWÓDZKI KONKURS JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO DLA UCZNIÓW GIMNAZJUM W ROKU SZKOLNYM 2014/2015-10.02.2015 1. Test konkursowy zawiera 9 zadań. Są to zadania zamknięte i otwarte. Na ich rozwiązanie masz 90 minut. Sprawdź, czy test jest kompletny. 2. Zanim udzielisz odpowiedzi, uważnie przeczytaj treść zadania. 3. Wszystkie odpowiedzi czytelnie i wyraźnie wpisuj w wyznaczonych miejscach. 4. Test wypełniaj długopisem, nie używaj korektora, ołówka ani gumki. Nie komunikuj się z innymi uczestnikami konkursu. 5. Przy rozwiązywaniu zadań zamkniętych wybierz jedną, prawidłową odpowiedź i zaznacz ją krzyżykiem. Jeżeli się pomylisz i zechcesz wybrać inną odpowiedź, to złe zaznaczenie otocz kółkiem, po czym postaw krzyżyk we właściwym miejscu. 6. Sprawdź wszystkie odpowiedzi przed oddaniem testu. 7. Nie podpisuj testu, zostanie on zakodowany. 8. Brudnopis, dołączony do testu, nie podlega ocenie.
Zadanie 1. (10 p.) Адзнач цi гэта праўда цi няпраўда. У клетцы пастаў знак Х. Францыск Скарына жыў у Празе. Францыск Скарына жыў у Полацку. Леў Сапега пісаў вершы і паэмы. Статут Вялікага княства Літоўскага быў напісаны на нямецкай мове. Францыск Скарына быў лекарам (доктарам медыцыны). Мікола Гусоўскі ўмеў чытаць і пісаць на лацінскай мове. Першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага быў Навагрудак. Леў Спега быў бедным чалавекам. У Вялікім княстве Літоўскім былі друкарні. Былі чатыры рэдакцыі Статута Вялікага княства Літоўскага. Праўда Няпраўда Zadanie 2. (10 p.) Napisz dialog po białorusku z wykorzystaniem zwrotów grzecznościowych. Складзі дыялог (мінімум 10 сказаў), выкарыстоўваючы формы моўнага этыкету. Не ўсе ветлівыя формы мусіш выкарыстаць. (Добрай раніцы! Дзякую! Калi ласка! Да пабачэння! Прабачце, калі ласка! Прабачце за спазненне. Смачна абедаць! Добры вечар! Дабранач! Могуць выступiць таксама iншыя ветлiвыя формы) 2 z 8
Zadanie 3. (10 p.) Напішы дзве характарыстыкі вядомых Табе асоб, або літаратурных герояў. Апішы постаць жанчыны і мужчыны. Можаш выкарыстаць тэксты, якія знаходзацца ніжэй. «Густыя цёмныя бровы, якія здаваліся амаль мужчынскімі, каб не агромністыя, як чорныя азёры, бліскучыя вочы і прыпухлы маленькі рот. Прамы невялікі нос, мяккі авал трохі асіметрычнага аблічча, якому самая гэтая асіметрычнасць надавала дзіўны выраз мяккай жаночай пакорлівасці...» Паводле Уладзіміра Караткевіча «...Таіса Барысаўна прывяла ў клас новую настаўніцу. Танклявую, з яснымі жоўтымі валасамі, што кучараваю шапкаю сядзелі на галаве, з вялікімі, нібыта здзіўленымі сінімі вачыма пад тонкімі дужкамі броў. (...) Дзяўчаты з класа так і прыліплі да ружовага світэра Марыны Юр'еўны, да яе моднай, вышэй за калені, спаднічкі цёмна-фіялетавага колеру, да зграбных туфелек на тонкіх высокіх шпільках (...) Яе малюсенькія далонькі з танклявымі пальцамі, на якіх бэзавым агеньчыкам гарэлі дагледжаныя пазногці, мякка апусціліся каля маіх заляпаных чарнілам абветраных рук. Потым я блізка-блізка ад сябе ўбачыў яе шчаку з зярняткамі радзімкі каля вуха- на ім маленькім сонейкам пагойдвалася жоўтая завушніца. Уладзімір Ягоўдзік Характарыстыка жаныны (дзяўчыны)- 5 сказаў: «Быў ён сярэдняга росту, але моцна складзены, з кароткай шыяй і магутнымі пукатымі грудзьмі. Чорныя, як смоль... валасы. (...) Твар быў шыракаваты ў скулах, але ладна вытачаны. Бровы доўгія, вычварна зламаныя і таму пагардлівыя, а лоб пераходзіў у нос амаль роўна, як на стaрых статуях. Шчыльна сціснутыя вусны вялікага рота, высокі гладкі лоб- усё гэта пасавала да агульнага выгляду і рабіла няправільны ўвогле твар нейкім па-мужчынску прыгожым. Але самымі дзіўнымі былі вочы: халодныя, карыя, з такімі пашыранымі зрэнкамі, што райка, здаецца зусім не было. Гэтаму ўражанню дапамагала яшчэ і тое, што вейкі былі доўгія і густыя, зусім не мужчынскія, а на павеках, займаючы ўсе вачніцы, ляжаў асмужаны цёмны цень. Страшна было глядзець у гэтыя вочы. I ўсё ж Алесь глядзеў. Гэты твар палохаў, але адначасова нечым прыцягаў яго.» Паводле Уладзіміра Караткевіча 3 z 8
Характарыстыка мужчыны (хлопца)- 5 сказаў Zadanie 4. ( 5 p.) Прачытай верш Ларысы Геніюш «Маці мая сялянская...» i адкажы на пытаннi і заданні пад вершам. Маці мая сялянская, маці мая славянская, ветлівая, гасцінная, ў крыўдзе чужой непавінная. Ураджайная і зялёная, хлебам слаўная ад вякоў, неспакойная, неўгамонная ды бунтарская ў жылах кроў. Гаспадарыла ды батрачыла намагалася за дваіх. Не хачу я чужое мачыхі аглядаць на слядах тваіх! Ты мой боль круты, ты мой шлях святы, сцежка верная ў цішыне. Усё мне дорага, што прыдбала ты працай, сілаю для мяне. Ты як праўда праўд, ўсюды свой і брат, мовы роднае звонкі дар, Ты мой шлях круты, ты мой боль святы, Беларусь мая, мой алтар. Правапіс згодны з тым які выступае ў падручніку да III класа гімназіі. 4 z 8
Напішы адказы на пытанні і заданні: 1) Што абазначае слова маці ў гэтым творы? 2) Напішы два сінонімы да слова «алтар» карыстаючы з радкоў верша. 3) Чаго не хоча лірычнае «я»? 4) Чым славіцца беларуская зямля, якая яна? 5) Пра якія пачуцці гаворыцца ў вершы? Zadanie 5. (5 p.) Прачытай верш Ларысы Геніюш «За прасніцай» i адкажы на пытаннi пад вершам. Калаўротак бурчыць сваю песьню пасівелых далёкіх нам дзён. З пральлі пальцамі сьпевам ён песьціць залацісты на прасьніцы лён. Навіваецца нітка на шпулю із пад рук уцякаючы ў міг. Зь яе белыя будуць кашулі, Будзе тонкі, узорны ручнік. Ды палотнаў сьцягі снегавыя забялеюць на сонцы вясной, зелень сьвежую цьвет як пакрые і чаромуху ў вэлюм прыстрое. Калі воблакам рожава-белым ахінецца сад цьвету імглой, а дзяўчына затужыць нясьмела аб каханьні расьцьвіўшай вясной. Сьнежна белыя будуць кашулі, ды бялей за чаромухі бель, за галоўку старое бабулі і як яснага сонца пасьцель. Як полаз, як колас, як волас, ты, унучанька, нітку прадзеш... 5 z 8
Вечарамі накш пралі мы колісь пры лучыне, на верацяне... Так бабулька хаця дакарае, але радасьць у твары гарыць, бо ўнучкіна нітка такая, што танчэйшай ня можа і быць. Залаціцца кудзеля на прасьніцы, гарыць сонца ў касе залатой. Пра палотны, пра долю, пра шчасьце плывуць думкі за ніткай даўгой. Правапіс згодны з тым які выступае ў падручніку да I класа гімназіі. Адкажы на пытаннi: 1. Хто прадзе на калаўротку? 2. Аб чым дзяўчына затужыць вясной? 3. Якія будуць кашулі, вытканыя з нітак, якія прадзе дзяўчына? 4. Аб якіх трох рэчах думае маладая, працавітая дзяўчына? 5. Як пачуцці паяўляюцца ў бабулькі? Zadanie 6. (5 p.) Дапоўнi iнфармацыi пра Ларысу Геніюш і яе творчасць. У Празе Ларыса Геніюш надрукавала зборнік... Паэтэса ў вершы..., паказала даўнюю жаночую працу. Паэтэса была асуджана на... Ларыса Геніюш пісала ў галоўным пра... Нарадзілася паэтэса ў... 6 z 8
Zadanie 7. (15 p.) Прачытай тэкст Максiма Багдановiча- «Музыка» і пастаў дзе трэба «ь», у месцах азначаных у такі спосаб _. Дакладна перадумай дзе трэба, а дзе не трэба яго паставіць. Жыў на с_веце музыка. Многа хадзіў ён па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы. I плакала ў яго руках скрыпка і такая была ў яго гранні нуда, што аж за сэрца хапала... Плача скрыпка, л_юць людзі с_лёзы, а музыка стаіц_ і выводзіц_ яшчэ жаласней, яшчэ нудней. I балела сэрца, і падступалі к вачам слёзы: так і ўдарыўся б груддзю аб зямлю ды ўсё слухаў бы музыку, усё плакаў бы па сваёй долі... А бывала яшчэ й так, што музыка быццам вырастаў у вачах людзей і тады граў моцна, гучна: гудзяц_ струны, звоніць скрыпка, бас, як гром, гудзіц_ і грозна будзіц_ ад сну і завець ён народ. I людзі падымалі апушчаныя голавы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы. Тады бляднелі і трасліся, як у ліхаманцы, і хаваліся ад страху, як тыя гадзюкі, усе крыўдзіцелі народу. Многа іх хацела купіц_ у музыкі скрыпку яго, але ён не прадаў яе нікому. I хадзіў ён далей меж бедным людам і граннем сваім будзіў ад цяжкага сну. Але прыйшоў час, і музыкі не стала: злыя і сіл_ныя людзі кінулі яго ў турму, і там скончылася жыццё яго... I тыя, што загубілі музыку, узялі яго скрыпку і пачалі самі грац_ на ёй народу. ( ) Прайшло шмат гадоў з таго часу. Скрыпка разбілася. Але памяц_ аб музыку не згінула з ім разам. I з-памеж таго народу, катораму ён каліс_ граў, выйдуць дзесяткі новых музыкаў і граннем сваім будуц_ будзіц_ людзей к свету, праўдзе, брацтву і свабодзе... Zadanie 8. (5 p.) Прачытай верш Наталлі Арсенневай «Калі людзі пакрыўдзяць цябе» і адкажы на пытанне пад тэкстам. Калі людзі пакрыўдзяць цябе, калі хочацца плакаць, маліцца, ты ідзі вузкай сцежкай у лес, там так лёгка на крыўды забыцца! Быццам прыйдзеш ты ў хорам дзіўны, дзе няма ані слёз, ні маны, дзе пачуеш у шэптах лісця: «Ты даруй неразумным, як я...» I адыдзе туга, шугане ўвышыню, бы ўстрывожаны рой. Зразумееш, што ўсё праміне у жыцці, нават гора з бядой... Чым для Наталлі Арсенневай з'яўляецца лес, у чым ён дапамагае? Павінна быць 5 элементаў у адказе на гэтае пытанне. Можаш выкарыстаць цытаты. 7 z 8
Zadanie 9. (5 p.) На аснове цытаты, якая знаходзіцца ніжэй і цэлага твора Ядвігі Бяганскай адкажы на пытанні над тэкстам. «(...) О, каб вы толькі ведалі, што тут пачалося! Нашто ўжо выдатніцы нашы і тыя ад радасці, што заўтра не будзе заняткаў, узнялі такі віск, ажно шыбы ў вокнах зазвінелі. Вера Мікалаеўна спачатку спрабавала нас уціхамірыць, а пасля махнула рукой і пачала чакаць, пакуль мы накрычымся ўволю і супакоімся. Неўзабаве мы і сапраўды сціхлі. У клас увайшоў Антон Рыгоравіч, наш дырэктар. Ну і мы... Адным словам, вы ж ведаеце, як ціха робіцца ў класе, калі з'яўляецца раптам дырэктар. Мы ўсе, як адзін, ускочылі з месца і аслупянелі. Затое цяпер крычаў Антон Рыгоравіч. Дырэктар нарэшце пайшоў, а мы з палёгкай уздыхнулі, селі на месцы і хацелі цяпер толькі аднаго: каб хучэй празвінеў званок! Як часта ён прыходзіць нам на дапамогу, як часта ратуе нас...» А) Напішы загаловак гэтага твора... Б) Хто з'яўляецца сябрам Толіка?... В) Як называецца дырэктар школы?... Г) Як называецца настаўніца, якая вучыць у іх класе?... Д) Што здарылася, калі вучні пачалі крычаць на ўроку? Brudnopis (nie jest sprawdzany) 8 z 8