Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай. Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна.

Podobne dokumenty
Голас мінулага і патрэбы сучаснасці 1 (вытрымкі)

Літва і яе патрэбы. Нацыянальны катэхізм Літвы 1

МODEL ODPOWIEDZI I SCHEMAT OCENIANIA ARKUSZA EGZAMINACYJNEGO I. Nr Odpowiedzi Maks. Liczba pkt.

Дарога Пералому. Введение. Экстрымальная Крыжовая Дарога Дарога Пералому

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM PODSTAWOWY Część I rozumienie tekstu Амбітная літаратура Nr Odpowiedzi Maks. liczba pkt.

Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ стст., Варшава: Demart Sp. z o.o. 2006, сс. 308.

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

NOWA FORMUŁA EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MOB 2017 UZUPEŁNIA ZDAJĄCY UZUPEŁNIA ZESPÓŁ NADZORUJĄCY

EGZAMIN MATURALNY 2010 JĘZYK BIAŁORUSKI

EGZAMIN MATURALNY 2013 JĘZYK BIAŁORUSKI

Анталогія палітычнай думкі паспяховага суседа

Od Redaktora 1 UNIWERSYTET WARMIŃSKO-MAZURSKI W OLSZTYNIE UNIVERSITY OF WARMIA AND MAZURY IN OLSZTYN. Acta. Polono- Ruthenica

А.П. БЕСПАРТЫЙНЫ БЛОК СУПРАЦОЎНІЦТВА З УРАДАМ МАРШАЛА Ю. ПІЛСУДСКАГА ( ) НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ КРЫНІЦАЗНАЎЧАЙ БАЗЫ

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

Да праблемы вытокаў фармавання краёвай ідэі на пачатку ХХ ст. Алесь Смалянчук (Гродна-Варшава)

Ад сталіцы да правінцыі. Вільня ў структуры паняцця Усходніх Крэсаў у польскім гістарычным наратыве

Бунт тутэйшых супраць нацыі

Літве 1000 год! Millenium Litwy!

Філасофскія погляды прафесара М. Здзяхоўскага

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі

Экзістэнцыяльная праблематыка ў творчасці Наталлі Арсенневай

А. М. Кротаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель A. M. Krotau Francisk Skorina Gomel State University, Gomel

ТРАЯНСКАЯ ВАЙНА НА БЕЛАРУСКА- ЛІТОЎСКІХ ЗЕМЛЯХ

komiks 03 font Officina.indd :36:31

Алігархія ці вертыкаль? Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў гадах на прыкладзе абласных Саветаў.

камунікаты Ігнат Даніловіч і Катэхізіс 1835 года Мікола Хаўстовіч (Мінск)

Przed dwoma laty opisałem w Czasopisie zaniedbany cmentarz w Dubinach, mojej rodzinnej. W artykule po... (str. 40)

ГАРАДЫ НА СТАРТ [14-19] БЕЛАРУСКІ Ў ВАРШАВЕ [8-13]

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2013 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Haradockija Nawiny. Wiadomości Gródeckie. Gazeta o Ziemi Gródeckiej i jej Mieszkańcach Nr 3 (203) Marzec 2013 Cena 2,50 zł

UMCS. Другая кніга чацвёртага тома акадэмічнай Гісторыі беларускай літаратуры. Беластоцкія этапы жыццёвага і творчага шляху Масея Сяднёва

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM PODSTAWOWY MAJ Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70 WPISUJE ZDAJĄCY

Выпуск 10 (134) (кастрычнiк) lit-bel.org novychas.by

Выпуск 8 (108) (жнiвень) lit-bel.org novychas. info НЕЗАШОРАНЫМ ВОКАМ, або Ідэалагічны ідыятызм

БЕЛАРУСКІ КНІГАЗБОР. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснавана ў 1996 годзе

UMCS. Aleksander Jelski as the Translator of Adam Mickiewicz's Pan Tadeusz Aleksander Jelski jako tłumacz Pana Tadeusza Adama Mickiewicza

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА В. БЫКАВА: ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫЯ ЎРОКІ

Пра традыцыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Kresy Wschodnie і ролю Польшчы і палякаў у гісторыі беларусаў і літоўцаў

У ПОШУКАХ «БЕЛАРУСКАГА ВЕРША» (паэзія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Янкі Лучыны)

УДК 94(474/476ВКЛ)«15/16»(092)

EGZAMIN MATURALNY W ROKU SZKOLNYM 2018/2019 JĘZYK BIAŁORUSKI

UMCS. Franciszek Umiastowski był jednym z prekursorów białoruskiego ruchu narodowego

социально-гуманитарные науки

UMCS. Паланізмы ў прозе сучасных беларускіх аўтараў

УМОВЫ РАЗВІЦЦЯ КНІЖНАЙ КУЛЬТУРЫ Ў КАРАЛЕЎСТВЕ ПОЛЬСКИМ I ВЯЛ І КІМ КНЯСТВЕ ЛГГОЎСКІМ: ВЫДАВЕЦТВЫ І ЦЭНЗУРА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XV-XVI ст.

Аповесць Mельхіёра Bаньковіча Шчанячыя Гады праз прызму імагалогіі

Гісторыя. Да пытання аб ролі палітычнай ідэалогіі ў развіцці беларускага нацыянальнага руху ў 19 - пачатку 20 ст.

Recenzenci: prof. dr hab. Ludmiła Łucewicz dr hab. Alina Orłowska dr hab. Halina Tvaranovitch, prof. UwB dr hab. Dariusz Kulesza, prof.

Жнівень як індыкатар. Сённяшняя Стабільнасць Незадаволеных. У Вілейцы суды і штрафы за «пальчыкі»

Раіса БАРАВІКОВА РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ СКЛАД РЭДАКЦЫІ. Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2007 годзе па палітычных матывах

MODLITWY МАЛIТВЫ. Duszpasterstwo Polskie Беларускае Душпастырства

Леў Сапега Жыццё дзеля Айчыны

БЕЛАРУСЫ Ў СВЕЦЕ. Ніна Шыдлоўская: ПРА ПАТРЫЯТЫЗМ, ФЕМІНІЗМ І КАХАННЕ КАЛЕНДАРЫ АД БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! І БАЦЬКАЎШЧЫНЫ

ВЯРТАННЕ «СУМ НЕАПАЛІТАНСКІХ»

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

«De magna strage, альбо пра вялікае пабоішча»

Палітычныя і сацыякультурныя асновы ідэалагемы «Чацвёртая Рэч Паспалітая»

Палітычныя стасункі. Ганна Марыя Дынэр 92 БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2017

ODPOWIEDZI I SCHEMAT PUNKTOWANIA POZIOM ROZSZERZONY Część I rozumienie tekstu

Наталля Русецкая. Dzieje obyczajów w Dawnej Polsce. Wiek XVI XVIII. W 2 t. Warszawa,

Генезіс Пагоні дзяржаўнага герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

НАРАДЖЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГАРОДНІ

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

86.372( (476-25) Д-58 ІSBN

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

зоне, у зоне адчужэння. Вось тады і грымнула ў сэрца самая галоўная яго тэма:

Чорт, Янка Юхнавец ды беларуская літаратура

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Droga ku wzajemnosci

Беларускі ліцэй у Гайнаўцы

UMOWA Z UŻYTKOWNIKIEM VIABOX / ДАМОВА З КАРЫСТАЛЬНІКАМ VIABOX. (dalej: Umowa / далей: «Дамова»)

2013 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия Е

Белaрускiя Bедамасьцi

WOJEWÓDZKI KONKURS JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM ROZSZERZONY

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO MAJ 2011 POZIOM PODSTAWOWY. Czas pracy: 170 minut. Liczba punktów do uzyskania: 70. Instrukcja dla zdającego

Секцыя 4. Нацыя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе: супольнасць і ідэнтычнасць. Панэль 4.1. Нацыя- і дзяржаватварэнне

JĘZYK BIAŁORUSKI POZIOM PODSTAWOWY

Czasopis 4/13. Nr 4 (263). Красавік kwiecień Cena 5 zł (w tym 5% VAT)

Dorota Andraka - prezes Centrali Polskich Szkol w Ameryce

УСХОДНЯЕ ПАЛЕССЕ Ў ПРАЦАХ З. ПЯТКЕВІЧА

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

Czasopis 2/05. Nr 2 (169). Luty Internet: Cena 3 zł. Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom

ДА ПЫТАННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ ШЛЯХТЫ БЕЛАРУСІ Ў ПАЭМЕ АДАМА МІЦКЕВІЧА «ПАН ТАДЭВУШ»

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

ВОСЕНЬ 1939 ГОДА Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ТРАДЫЦЫІ І ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ

Czasopis 4/05. Nr 4 (171). Kwiecień Internet: Cena 3 zł. Białoruskie pismo społeczno-kulturalne, poświęcone zagadnieniom

Czasopis 3/14. współczesności, historii, literatury i sztuki, miejsca człowieka w świecie.

ВОЙНЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ СА ШВЕДСКІМ КАРАЛЕЎСТВАМ гг. І ПАЗІЦЫЯ ШЛЯХТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА АДНОСНА ІХ

Рэлігійная талерантнасць на польска-беларускім паграніччы: гістарычны досвед

ИСТОРИЧЕСКИЕ НАУКИ ДЗЕЙНАСЦЬ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ І ТАВАРЫСТВАЎ У ГАЛІНЕ ПАДАРОЖЖАЎ І ТУРЫЗМУ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў ГГ.

EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO

UMCS. Адной з самых цікавых, але разам з тым і маладаследаваных старонак. Вадзім Корань / Vadim Koren. Гумар у Торбе смеху Караля Жэры

PROGRAM STYPENDIALNY IM. KONSTANTEGO KALINOWSKIEGO RZĄDU RP POD PATRONATEM PREZESA RADY MINISTRÓW

Дынастыя і землі. Візуальныя рэпрэзентацыі Вялікага Княства Літоўскага ў каралеўскай прапагандзе Вазаў

DATA I MIEJSCE OBRAD: 2-3 grudnia 2018 r. Uniwersyteckie Centrum Kultury Uniwersytetu w Białymstoku, ul. Ciołkowskiego 1 N, Białystok

Беларускія паланафільскія арганізацыі на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд

Transkrypt:

КРАЁВАЯ ІДЭЯ, канец ХІХ пачатак ХХ стагоддзя анталогія У абарону ідэі 1 Раман Скірмунт Пан Раман Скірмунт з Парэчча, былы дэпутат Першай Дзяржаўнай думы, даслаў нам наступны ліст у абарону нядаўна створанай у Літве краёвай партыі. 24 I Праграма Краёвай партыі Літвы і Беларусі была сурова і бязлітасна раскрытыкаваная ў друкаваных органах нацыянал-дэмакратыі. Аўтар гэтых радкоў не з яўляецца чальцом Краёвай партыі і свае заўвагі напісаў не столькі ў абарону афіцыйнай праграмы, колькі датычна прынцыповых ідэй гэтага накірунку. Гэтыя заўвагі зусім не з яўляюцца ўсебаковымі і вычарпальнымі, яны канцэнтруюцца на трох прынцыповых пытаннях, якія ў шэрагах нацыянал-дэмакратыі выклікаюць асаблівае ўзрушэнне: 1) Ці абгрунтаваная ідэя ажыццяўлення асобнай краёвай палітыкі Літвы і Беларусі? 2) Ці з яўляецца стварэнне Краёвай партыі шкодным для нацыянальных інтарэсаў палякаў? 3) Ці магчыма мірная супраца і сімбіёз нацыянальнасцяў, якія супольна жывуць на адной зямлі? Без крытыкі няма прагрэсу. Сумленная, прадметная крытыка толькі дапамагае ў пошуках уласнага шляху, спрычыняецца да высвятлення грамадскай думкі. Але крытыка, што пішацца з загадзя ўзятым намерам дыскрэдытаваць дадзеную справу, абавязкова баламуціць і ўвогуле карысці не прыносіць. Але як пілігрым паводле выслоўя Гётэ мусіць быць гатовым, што пыл і віхура яму будуць замінаць, так і людзі, якія працуюць на грамадскай ніве, павінны памятаць, што яны заўсёды адкрытыя для стрэлаў ворагаў, абразлівых меркаванняў, абгавораў. 1 Перакладзена паводле: Skirmunt, Roman (1907). W obronie idei. Słowo (Warszawa), 17(30) 18(31).07.1907.

Можна было не сумнявацца, што стварэнне Краёвай партыі будзе прынята самым непрыхільным чынам як свядомай эндэцыяй, так і эндэкамі прыхаванымі, рассеянымі тут і там па розных цяністых закутках нашага краю, якім толькі своекарыслівасць не дазваляе адкрыта далучыцца да жвавай і ваяўнічай партыі. Як па камандзе раздаюцца гукі кацінага канцэрту, зладжанасць і гучнасць якога заслугоўвае найвышэйшай ацэнкі. Хоць можна спрачацца пра дакладную лічбу палякаў у Літве і Беларусі, аднак няма сумневаў, што за выключэннем некалькіх мясцовасцяў яны складаюць безумоўную меншасць: выспы ці выспачкі сярод беларускага альбо літоўскага мора. Таксама дакладна і тое, што вялікая частка гэтых палякаў разам з мясцовым народам належыць да адвечных сыноў гэтай зямлі, менавіта Літва ці Беларусь іх радзіма. Не толькі любоў да ўласнай нацыі належыць да найбольш высакародных прыкметаў чалавечай душы, але і здольнасць любіць айчыну. Гістарычную і этнаграфічную адметнасць нашай малой айчыны, характэрныя рысы асобнага краю не адмаўляла нават сумна вядомая бюракратыя старога рэжыму. Наш край быў выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку, на яго было накладзена агульнае ярмо выключных правоў і прадпісанняў, мэтай якіх было вынішчэнне польскасці і прыгнятанне развіцця мясцовага жыцця. Дзіўна, але ў праве называцца асобным краем, у праве любіць нашу родную зямлю нам адмаўляюць людзі, якія на ўласным карку адчулі цяжар прыгнёту цэнтралізатарскіх падкопаў і добра адчуваюць высокую вартасць права самастойнага змагання за ўласныя патрэбы. Бо адмаўляюць нам у гэтым праве тыя, хто не хоча нам дазволіць выкарыстаць нашу працу на краёвыя патрэбы, а прагне сканцэнтраваць усё кіраванне ў Варшаве, у руках людзей, якім умовы нашага жыцця слаба вядомыя, ды і пераважна абыякавыя; у руках тых людзей, якія ўжо ў першай Думе патрабавалі аўтаноміі для Каралеўства і дзеля гэтага былі гатовыя пакласці нас на алтар кадэцкай праграмы 2. У галовах гэтых паноў не змяшчаецца, як могуць жыхары цёмнай Літвы і адсталай Русі прагнуць самастойна вырашаць уласныя патрэ- 25 2 Праграма расійскіх канстытуцыйных дэмакратаў у нацыянальным пытанні прадугледжвала толькі тэрытарыяльную аўтаномію для Фінляндыі і пашырэнне самастойнасці Каралеўства Польскага, у той час як для іншых народаў дапускалася толькі нацыянальна-культурная аўтаномія. Заўвага навуковага рэдактара.

КРАЁВАЯ ІДЭЯ, канец ХІХ пачатак ХХ стагоддзя анталогія 26 бы. Не, ім нельга прызнаваць гэтага права сталасці! Бацвіны 3 няхай не забываюць, што думаць заўжды за іх будзе Карона, і ім дастаткова слухацца. Так было даўней, так было ў другой Думе, і ці ж не было вельмі добра? Таму прэч са сваёй краёвай палітыкай! З гледзішча Варшавы для бацвінаў няма самакіравання і не павінна быць незалежнай думкі. Паслухаем, як пра нашы патрэбы і пра наш край гаворыцца ў афіцыйным органе эндэкаў Gazeta Polska 4 ( 189): Краёвыя людзі маюць намер пхаць сваю тачку адасоблена ад другіх частак польскай нацыі, каб справядліва ўлічваць адметныя ўмовы свайго засценку. Свайго засценку! Гэта самае галоўнае, адсюль нашы погляды рашуча разыходзяцца. Для нас гэта край са шматмільённым насельніцтвам, гэта край, які мае сваю ўласную мінуўшчыну, адметныя ўмовы існавання і павінен мець права самастойнага вырашэння ўласных задач, гэта перадусім наша родная зямля. Для іх гэта толькі засценак, прыналежны да вялікай кароннай метраполіі, які не павінен выказваць прэтэнзіі на нейкія асобныя правы. Той, для каго наш край мае значэнне толькі ў якасці парафіі Кароны, той дакладна нашу палітыку ніколі не зразумее і не прызнае. Але няхай не памыляюцца адэпты эндэцкай ложы, што выступ самастойнай краёвай палітыкі гэта толькі эфемерны ці анемічны рух. Толькі штучна створаныя палітычныя накірункі пакутуюць ад малакроўнасці, але не тыя, што бяруць сваю сілу з прыроджаных пачуццяў, а значыць здаровых і моцных, як любоў да роднай зямлі. Breathes there the man with soul so dead, Who never to himself hath said, This is my own, my native land? Вальтэр Скот 5 3 Бацвіны ( бацвіннікі ) пагардлівая мянушка, якой палякі ў свой час называлі жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, маючы на ўвазе, што тыя шмат ужываюць у ежу бурачнага бацвіння. Сённяшнім прыблізным адпаведнікам гэтага акрэслення з яўляецца слова бульбаш у вуснах расійца. Заўвага навуковага рэдактара. 4 Gazeta Polska («Польская газета ) інфармацыйна-палітычная штодзённая газета, якая выдавалася ў Варшаве ў 1826 1907 гады. У канцы ХІХ пачатку ХХ стагоддзя стала выразнікам поглядаў польскіх нацыянальных дэмакратаў. Заўвага навуковага рэдактара. 5 Скот (Scott) Вальтэр (1771 1832) шатландскі празаік і паэт. Тут прыведзена цытата з ягонага верша Патрыятызм ( Patriotism ). Заўвага навуковага рэдактара.

(Ці ёсць на свеце зачарсцвелы чалавек, што ні разу сабе не сказаў: гэта мой уласны, мой родны край?) Горкім бывае хлеб, які мы спажываем на гэтай зямлі, але мясцінаў, куды нас закінуў лёс, мы не можам пакінуць. Мы павінны тут жыць, працаваць і паміраць, і пакуль у нас будзе жывым усведамленне свайго абавязку, будзе жыць і краёвая палітыка. * * * Гаворка ішла пра прыроджаныя абавязкі датычна бацькоўскай зямлі, будзем казаць і пра неабходнасць мірнага супрацоўніцтва, ці сімбіёзу нацыянальнасцяў; а зараз звернем увагу на тое, ці супярэчыць памяць пра абавязкі перад айчынай выкананню нацыянальных абавязкаў. Шмат хто з нас скаланаецца ад жаху і бляднее ад страху пры ўспаміне пра аблаву, зладжаную супраць прыхільнікаў краёвай палітыкі, з выключэннем іх з ліку сапраўдных палякаў. Нельга сумнявацца ў тым, што гэтая аблава ў партыйных мэтах будзе трываць і надалей, але трэба кожнаму прыняць яе як беспрынцыповую і несправядлівую, з холадам поўнай абыякавасці. Ёсць ісціны і правы, якія будуць трываць, пакуль трывае род людскі, мы быццам іх прыносім з сабою на свет. Ёсць таксама ісціны і правы, якія паўстаюць праз знешнія ўплывы, якія пры змененых акалічнасцях, у новых, адметных умовах існавання, страчваюць ранейшую вартасць і значэнне. Гэты прынцып мы мусім выкарыстоўваць пры развагах пра развіццё і жыццё нацый. Бо ў адметных умовах існавання развіццё нацый мусіць крочыць адметнымі шляхамі. Самае нармальнае жыццё ў нацый, якія здолелі сваю цэласнасць згуртаваць у адзіным дзяржаўным целе, і ў дадатак не ўключылі ў гэты арганізм вялікай колькасці чужых элементаў. У такім выпадку абавязкі перад краёвай і нацыянальнай ідэяй застаюцца ўзгодненымі і цалкам гарманічна працуюць ва ўсім грамадстве. Але не для ўсіх народаў лёс падрыхтаваў такія спрыяльныя ўмовы. Існуюць нацыі, падзеленыя межамі розных дзяржаў. Іншыя нацыі падзеленыя мацерыкамі і морамі, але пры гэтым жывым застаецца пачуццё еднасці крыві, супольных абавязкаў і супольнай ідэі. 27

КРАЁВАЯ ІДЭЯ, канец ХІХ пачатак ХХ стагоддзя анталогія 28 Аўстрыйскі немец не можа працаваць для велічы нямецкай нацыянальнай ідэі такім жа чынам, як гэта робіць грамадзянін Германскай імперыі. Яго абавязак памятаць пра тое, каб заставацца моцным у моцнай Аўстрыі. Такім чынам, ён узгадняе абавязкі перад сваёй краінай і ўласнай нацыяй. Людзі кшталту Шонерэра 6 і Вольфа, 7 для якіх няма ні абавязкаў перад дзяржавай, ні межаў з боку Германіі, сярод суайчыннікаў не цешацца агульным прызнаннем, і яны не могуць служыць прыкладам, вартым пераймання. Яшчэ больш павучальным з яўляецца стасунак англійскіх калоній да метраполіі. На гэтым месцы мушу зазначыць, што не збіраюся параўноўваць Літву і Беларусь з якой-небудзь каланіяльнай краінай. Лічу толькі, што прыклад стасункаў паміж асобнымі часткамі англійскай нацыі ў метраполіі і новых краінах з яўляецца шмат у чым павучальным і вартым глыбокага асэнсавання. Вялікія ці адносна моцныя калоніі, як Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя, цешацца амаль поўнай незалежнасцю ад метраполіі і старанна дбаюць пра гэту незалежнасць, пра права самастойнага вырашэння ўласных патрэбаў. Але пры гэтым маральныя сувязі з першаайчынай (macierz) вельмі моцныя aere perennius. 8 Ніякія рэпрэсіўныя ці цэнтралізатарскія сродкі такія сувязі не створаць. Раней гэтыя стасункі былі нават больш напружанымі, калі метраполія імкнулася прыкаваць новыя грамадствы да кола ўласнай калясніцы; але ж урэшце на першаайчыне зразумелі, што веліч англійскай нацыі засноўваецца на тым, каб яе сілы свабодна развіваліся ў асобных краінах, і для агульнай карысці нацыі больш выгоднае іх самастойнае развіццё. Таму спробы абмежавання і кіравання асобнымі грамадствамі былі раз і назаўсёды адкінутыя цэнтральным урадам, і гэта спрыяла агульнай карысці. Найлепшым спосабам утрымання адзінства дзяржавы, спосабам, якім мы ўсе можам ганарыцца, заявіў сэр Уілфрыд Лар е*, на канферэнцыі рэм ераў англійскіх калоній у Лондане ў гэтым годзе, гэта наданне кожнаму 6 Шонэрэр (Schönerer) Георг Рытэр фон (1842 1921) аўстрыйскі палітычны дзеяч. У 1879 годзе заснаваў і ўзначаліў партыю пангерманскіх нацыяналістаў. Трымаўся радыкальных нацыяналістычных, антысеміцкіх, антыславянскіх і антыкаталіцкіх поглядаў. Мяркуецца, што ягоная ідэалогія сярод іншага паўлывала на фармаванне светапогляду Адольфа Гітлера. Заўвага навуковага рэдактара. 7 Вольф (Wolf) Карл Герман (1862 1941) аўстрыйскі палітычны дзеяч, прыхільнік нямецкага нацыяналізму. Быў выдаўцом і рэдактарам некалькіх перыядычных выданняў антысеміцкай і пангерманскай скіраванасці. З яўляўся сябрам партыі Г. Р. фон Шонэрэра, а пасля заснаваў уласную пангерманскую палітычную групоўку. Заўвага навуковага рэдактара. 8 Цвярдзейшыя за метал (лац.). Заўвага перакладчыка.

краю свабоды ў кіраванні ўласнымі справамі. Тое, што розныя часткі нацыі, раскіданыя па аддаленых частках свету, яднаюцца ў адзінай вялікай думцы, у адзіным супольным натхненні гэты факт варты найвышэйшага захаплення і самых узнёслых пачуццяў. Немагчыма падагнаць правы і падставы развіцця розных нацый пад адзіны супольны шаблон. Мы не можам слепа пераймаць вялікія і прыгожыя прыклады шчаслівейшых за нас грамадстваў, але можам знайсці ў іх жыцці больш павучальных з яў і прыкладаў, вартых пераймання, чым, напрыклад, у краіне Гакаты, 9 якая больш блізкая да нас геаграфічна і міжвольна часам прыцягвае нашу ўвагу. Развіццё нацыянальнага жыцця ў адрозных умовах павінна асобна і вызначацца; штучная, прымусовая цэнтралізацыя поспехаў не прынясе. Бо і Люблінская унія пакінула Вялікаму Княству Літоўскаму магчымасць асобнага развіцця да пэўнай мяжы. Нядоля і прыгнёт ХІХ стагоддзя наймацней аб ядноўвае і цэнтралізуе ўсё польскае жыццё; пралітая кроў сцэментавала яго; усе праявы польскага жыцця ў нашым краі падаюцца здушанымі. Але тым мацней палала пачуццё ў сэрцах, бо прыгнёту паддаюцца толькі слабыя натуры, у найбольш высакародных ён выклікае супраціў і жаданне супрацьдзеяння. Калі ў нашым краі панаваў магільны спакой, толькі з Варшавы да нас даходзілі пробліскі культурнага жыцця, паколькі шырэйшая польская культурная праца хоць і прыхаваная была магчымая толькі там. Указанні, якія мы адтуль атрымлівалі, не заўсёды нам адпавядалі, таму сёння мы вымушаныя пільна сачыць, каб падобныя імператывы ў будучыні не прывялі нас на бездараж. Але памяць пра супольную долю і нядолю заўсёды нас будзе аб ядноўваць, і безупыннае торганне звенняў тых ланцугоў, што нас яднаюць, каб выпрабаваць іх цэласнасць з яўляецца залішнім. Бахвальства гэтай лучнасцю перад вачамі непрыязна пастаўленых да нас людзей можа вельмі міла цешыць уласнае самалюбства, але такія дзеянні непатрэбныя і шкодныя для палітыкі. Кволае і неабароненае ад марозных павеваў поўначы грамадскапалітычнае жыццё атрымала магчымасць развіцця на шырэйшай ніве. І як толькі яно пачало прарастаць, адразу ж прагучалі непрыязныя галасы з тага боку, адкуль мы мелі поўнае права іх не чакаць. Гэта поле нам належыць, Кароне, вы тут сеяць можаце толькі супольна з намі, пад нашай апекай інакш нанясеце «шкоду нацыі». 29 9 Маецца на ўвазе Германская імперыя. Пра Гакату гл. зноску 6 у тэксце Вітольда Жукоўскага. Заўвага навуковага рэдактара.

КРАЁВАЯ ІДЭЯ, канец ХІХ пачатак ХХ стагоддзя анталогія 30 Шкода нацыі можа і будзе, але толькі ў тым выпадку, калі не знойдзецца ў нас імунітэту супраціўляцца дамаганням самазванных усяпольскіх апекуноў і калі настрашаныя аблавай мы адрачомся ад краёвай палітыкі, як ад злога духу. Бо мясцовае жыццё будзе далей развівацца, хоць мы і апусцім рукі, але можа развівацца не толькі без нас, але і супраць нас. Адмаўленне нам у маральным праве лучнасці ў краёвым звязе роўнае пярэчанню праву на самастойную арганізацыю грамадскай працы ў краі, апроч як пад апекай Варшавы. Калі мы ў рабскай залежнасці паддамося гэтаму прысуду, то несумненна нанясем шкоду нацыі. Няхай мы сабе і раскіданыя па розных арганізацыях, па пытаннях, датычных усёй нацыі, мы павінны адзін аднаго падтрымліваць, ды і стрымліваць ад неабачлівых дзеянняў. Але па-за гэтым дзейнічаць супольна, у з яднаных шэрагах, могуць толькі тыя, хто мае агульныя падставы дзейнасці і імкнецца да адзінай мэты. Тым часам падставы нашай дзейнасці адрозніваюцца: грамадскія дзеячы Каралеўства абапіраюцца на з яднаны маналіт польскай нацыі. У нас такой цвёрдай асновы няма, мы мусім старацца працаваць супольна і згодна з карэнным няпольскім насельніцтвам гэтага краю, з якім нас злучаюць кроў і паходжанне, і гэтага нельга абмінуць. Нашыя мэты ў галіне практычнай палітыкі таксама адметныя. Першы абавязак дэпутата з Каралеўства гэта імкненне атрымаць аўтаномію. Нашыя дэпутаты будуць тут, бадай, аказваць падтрымку, але іх абавязак перадусім гэта памятаць пра патрэбы ўласнага краю. З тым, што дэпутат ад Літвы ці Беларусі павінен перадусім працаваць для Каралеўства, нам пагадзіцца цяжка. Гэта памылковая і шкодная думка. Звядзенне разам дзвюх няроўных сілаў з адметнай прыродай і з адметным прызначэннем заўсёды прыводзіць да аднаго і таго ж выніку: большая сіла цягне за сабою меншую і выкарыстоўвае яе сабе на карысць. Таму наша пазбяганне эндэцкай апекі дакладна не на руку апошнім, але з пункту гледжання польскіх нацыянальных інтарэсаў толькі ідзе на карысць. Кампанія супраць нас несумненна шкодная для польскай справы. Таму няхай нашы вялікія лоўчыя, якія яе развязалі, возьмуцца за рог і затрубяць сігнал вяртацца, бо гэта карысна як для змучаных горлаў, так і для нацыянальнай справы. Хай змоўкне галашэнне пранізлівых галасоў і ціша зноў вернецца ў гушчар.

ІІ Пасля рэвалюцыйных выбухаў сярэдзіны мінулага стагоддзя часам прыгожых, часам разбуральна-хаатычных гарызонт зацягнула рэакцыя. Яе накірунак і будучы характар сфармаваў чалавек, магутная постаць якога адкідае вялізны цень на ўвесь плён чалавечай працы апошніх дзесяцігоддзяў. Не прамовамі ў парламентах і пастановамі, сказаў Бісмарк, вырашаюцца вялікія пытанні чалавецтва, а кроўю і жалезам. 10 Нянавісць, казаў ён, такі ж важны чыннік і імпульс чалавечай дзейнасці, як і любоў. Для падтрымання належнай стараннасці немцаў у нацыянальнай працы ён лічыў патрэбным прадстаўляць у скажоным выглядзе небяспекі, якія быццам пагражаюць з боку іншых нацыянальнасцяў, і пры дапамозе прэсы, значэнне і вартасць якой ён добра разумеў, штучна распальваў нянавісць. Але і Бісмарк, пры ўсёй сваёй магутнасці, не граміў у рыцарскім запале ўсляпую налева і направа, а быў асцярожным у выбары ворагаў: параўнальна менш даставалася эльзасцам, у абарону якіх магла выступіць Францыя, ці датчанам, за якімі стаіць паноўная дынастыя, пародненая з найбольш магутнымі ўладарамі Еўропы. Асноўная furor teutonicus 11 была звернута супраць палякаў. Тэорыя бязлітаснай барацьбы за існаванне была выкарыстана супраць іх у поўным маштабе, а ў няроўнай барацьбе быццам гартаваўся германскі дух. Але тэорыя карыснасці штучнага раздзьмухвання нацыянальных антаганізмаў, якая з класічнага грунту Гакаты была перанесена і на іншыя землі, з яўляецца такой жа небяспечнай, як вострае з двух бакоў лязо. Нават пры ўсім імпэце агрэсара, стойкасць пры абароне роднага гнязда бывае яшчэ большай, і барацьба тады робіцца небяспечнай для абодвух бакоў нават пры няроўных у змаганні сілах. Перайманне нямецкай нацыянальнай палітыкі, якая пры ўсёй вялікай сіле Германіі ажыццяўляецца з пэўнай асцярожнасцю, страшна небяспечнае. Меч, якім свабодна размахвае правадыр нямецкай нацыі, можа аказацца занадта цяжкай, а значыць і дрэннай зброяй у руцэ вялікага майстра ўсяпольскай ложы. Таму прыхільнікі краёвай палітыкі з недаверам паглядаюць на праграму нацыянальнай палітыкі эндэцыі, і замест лозунга бязлітаснай барацьбы за існаванне падтрымліваюць лозунг супрацоўніцтва, ці сімбіёзу нацыянальнасцяў Літвы і Беларусі. 31 10 З выступу Бісмарка на пасяджэнні бюджэтнай камісіі ў верасні 1862 года. Заўвага аўтара. 11 Тэўтонская лютасць (лац.). Заўвага перакладчыка.

КРАЁВАЯ ІДЭЯ, канец ХІХ пачатак ХХ стагоддзя анталогія 32 Калі некаторыя законы развіцця чалавецтва застаюцца непарушнымі, як палярная зорка на сваім месцы, то іншыя законы паддаюцца пэўным ваганням і зменам, як прылівы і адлівы, як поры года. Падавалася, што жах перабольшанага завастрэння нацыянальных стасункаў трывае занадта доўга, што надышоў час світання лепшага дня, калі мы пачнем думаць пра ўзаемнае прызнанне і прызнанне належных нам правоў. Падавалася, што гэтыя лозунгі магутным голасам абвесцяць свету нашыя землякі на сваіх першых перадрэвалюцыйных з ездах, але нашыя чаканні не спраўдзіліся. Замест магутнага голасу мы пачулі пастановы, якія прагучалі без водгуку і значэння ў агульным тлуме. Але і пры такім расчараванні на гадзінніку сусвету адбіваюцца знакі, што прадказваюць вяртанне поглядаў, больш набліжаных да прынцыпаў хрысціянскай цывілізацыі. Тое, што ідэя сімбіёзу нацыянальнасцяў з яўляецца добрай і справядлівай, не павінна страшыць нашых дамарослых дзяржаўных мужоў, якія першыя свае крокі робяць па слізкім паркеце палітыкі з перакананнем, што з яе выключаныя любыя простыя і прыстойныя думкі. Згода з добрай справай прыносіць толькі карысць. Пра бачнасць справядлівасці клапоцяцца ўсе палітыкі, пачаўшы з таго легендарнага ваўка, які апраўдвае пажыранне ягняці тым, што тое баламуціла ваду. Для апраўдання ліхіх дзеянняў выпісаныя цэлыя цыстэрны чарнілаў. Настолькі вялікую прыцягальнасць мае імя добрай справы. Тое, што гэтым разам наша палітычная праца не патрабуе хлуслівых словаў, каб схаваць маральную брыдоту, а пойдзе шляхам справядлівасці, зусім не прымушае меркаваць, што гэтая думка прыляцела да нас аднекуль з-над аблокаў, з нябеснай цытадэлі птушынага гораду. Не гэтая думка вырасла з зямлі, з грунту, на якім мы стаім. Шмат людзей палохаюцца гэтай быццам бы новай думкі пра сімбіёз нацыянальнасцяў. Як так? Мы будзем супольна працаваць у адной арганізацыі з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў? Бо вядома, што ў палітыцы такая ідылія немагчымая. Відавочна, размова ідзе не пра ідылію, а пра рэальную працу. Але і гэтым разам шмат нашых аўгураў схільныя памыляцца. Старая школа Бісмарка з лозунгам вынішчэння, адкуль пайшоў гакатызм, сапраўды дэкларуе неабходнасць у такіх выпадках бязлітаснай барацьбы за існаванне. Радзіма Гакаты ў якасці палітычнай школы валодае невымернай прывабнасцю для шавіністаў усіх нацыянальнасцяў, але варта прыгледзецца і да іншых гарызонтаў.

Агульнавядомы прыклад мірнага супрацоўніцтва нацыянальнасцяў здаўна падае нам Швейцарыя. У Бельгіі мы бачым дзейнасць і супрацоўніцтва ў адной і той жа партыі прадстаўнікоў абедзвюх нацыянальнасцяў, што ўваходзяць у склад дзяржавы: валонаў і фламандцаў. Галасы нацыяналістаў, якія заклікаюць да разладу ў палітычнай працы, гінуць без адказу. У Канадзе мы бачым тую самую з яву супольную працу ангельцаў і французаў у краёвым і дзяржаўным духу. Француз сэр Уілфрыд Лар е аб ядноўвае прадстаўнікоў абодвух нацыянальнасцяў у ліберальнай партыі, гэтак сама, як гэта раней рабіў англічанін сэр Джон Макдональд* у кансерватыўнай партыі. І абедзве нацыянальнасці супрацоўнічаюць у дбайнай абароне з аднаго боку сваёй краёвай незалежнасці, з другога боку еднасці і магутнасці дзяржавы. У паветры адчуваецца памкненне да наладжвання сужыцця нацыянальнасцяў, якія жывуць на адной зямлі. Ці не з яўляецца таму жывым і прыгожым доказам нядаўняя адозва Бота* пра неабходнасць палітычнага і грамадскага супрацоўніцтва англічан і бураў, пры яшчэ свежых магілах палеглых у нядаўняй вайне? Мы мусім стварыць адну вялікую дзвюхмоўную партыю, заклікаў Смэтс*, адзін з памочнікаў Бота (Прэторыя, 24 красавіка мінулага года) каб быць у стане ўтрымаць уладу ў руках нашай партыі не пяць, а пяцьдзясят гадоў. Памкненні і спробы дзеяння ў падобным накірунку мы бачылі і бачым у нашай і іншых частках свету, у блізкіх і далёкіх краінах... У Фінляндыі падчас вострай барацьбы за правы краю шведы аб ядналіся з партыяй младафінаў для супольнай абароны гэтых правоў. На вуліцах Хельсінкі падчас вялікіх дэманстрацый 1904 года фіны і шведы як адзіны кліч болю і жаху разам спявалі ўзрушальны краёвы гімн Фінляндыі: Vårt land, Vårt land... 12 Разбуральныя памкненні рэвалюцыйнай эпохі сярод людзей, якія страцілі раўнавагу, набылі найбольш жахлівыя формы ў балтыйскіх правінцыях. Нідзе больш падзел паміж народам і класам уласнікаў не быў такім вострым. Але і там прарастала думка пра магчымасць і патрэбу залагоджвання нацыянальных антаганізмаў і супольную працу 33 12 Vårt land, Vårt land... ( Наш край, наш край ) першыя словы сучаснага гімна Фінляндыі, напісанага ў 1846 годзе на шведскай мове фінскім паэтам Юханам Людвігам Рунебергам (Runeberg) і пакладзены на музыку кампазітарам Фрэдрыкам Пацыюсам (Pacius). Фінскамоўны варыянт тэксту, які называецца Maamme, напісаны паэтам Паава Каяндэрам (Cajander) у 1889 годзе. Заўвага навуковага рэдактара.

КРАЁВАЯ ІДЭЯ, канец ХІХ пачатак ХХ стагоддзя анталогія 34 на грамадскай глебе. Ад прыбалтыйскіх немцаў узнікла ініцыятыва стварэння Балтыйскай канстытуцыйнай партыі* з мэтай аб яднання добрых сыноў балтыйскай айчыны, для супольнай працы дзеля агульнага дабра. Балтыйская канстытуцыйная партыя не мае нямецкага нацыянальнага характару. Хоць яна створаная немцамі і сярод іх мае найбольшую падтрымку, ніхто, апрача ўпартых гакатыстаў, не кідае маланак, ніхто, апроч людзей злой волі ці вузкіх поглядаў, не кажа пра здраду нямецкасці. Калі мы будзем адгароджвацца ад народа ў вузканацыянальных арганізацыях, то страцім з поўным усведамленнем рэшткі ўплыву, якія ў нас, магчыма, засталіся. Гэта, мабыць, зразумела кожнаму: толькі пры супольнай працы нараджаецца давер і ствараецца пачуццё супольных патрэбаў. Бюракратыя старога рэжыму працавала дзясяткі гадоў, каб нас аддзяліць ад народу, каб ізаляваць нас, як зачумленых, у халерным бараку. Калі мы пойдзем згодна з указаннямі эндэцыі, то скончым толькі незавершанай і згубнай дзейнасцю. Мірнае супрацоўніцтва розных нацыянальнасцяў, што жывуць у адным краі гэта не ўтопія, мы такое бачылі ў іншых краінах, і ў нас не выключана ажыццяўленне гэтай ідэі. Але трэба выразна акрэсліць гэтае памкненне на пачатку сваёй праграмы і выразна ў гэтым накірунку працаваць. Краёвая партыя нічым не будзе перашкаджаць добрым стасункам з Каралеўствам палякаў Літвы і Беларусі, але гэтыя стасункі могуць быць добрымі і трывалымі толькі тады, калі мы будзем мець зносіны на роўных, калі ўсепалякі выракуцца жадання кіраваць нашымі краёвымі справамі і вызначаць нашыя крокі. Такое жаданне навязваць апеку ўжо мела дрэнныя наступствы, але сілаў супрацьстаяць падобным спакусам ніколі не хапае. Людзі, надзеленыя вельмі каштоўнай рысай асцярожнасці, не павінны дрыжаць пры далучэнні да Краёвай партыі, паколькі пагрозы выключыць з ліку сапраўдных палякаў і маланкі на яе прыхільнікаў сыпяцца з боку не ўсёй польскай прэсы, а толькі эндэцкай. Прэса рэалістаў і прагрэсіўная прэса занялі да партыі прыхільную пазіцыю. Адмаўленне ў называнні добрым сынам уласнай нацыі гэты тэрарыстычны манеўр добра вядомы, ён дзейнічае на недаспелыя ці занадта баязлівыя розумы. Адмаўляюць у найменні істіннорускіе шматлікім

прыстойным расіянам, да ганебнага слупа паставілі Віндхорста*, туды ж патрапілі Рыхтэр* і іншыя прадстаўнікі больш гуманітарнага накірунку ў нямецкай палітыцы. Калі нам адмаўляюць у такім найменні, то мы знаходзімся ў добрым таварыстве. Людская прырода не ёсць дасканалай, схільнасць да прыгнёту іншых часта ў ёй адгукаецца, таму ўключэнне ў праграму ўрыўкаў ваяўнічага і агрэсіўнага зместу дазваляе выгодна гуляць на заганных інстынктах душы. Такіх фрагментаў, такога пункту няма ў адозве краёўцаў. Але прысутнічае ваяўнічы дух, які будзе патрэбны пры абароне ўласных прынцыпаў, паколькі вера ў іх справядлівасць і слушнасць глыбокая. Іншыя папрокі, выказаныя рознымі буркатунамі пад гукі кацінага канцэрту, можна маўкліва абмінуць, бо яны менш важкія. На папрок, што ў нашай праграме мы не ставім сябе паўсюль на першае месца, не пакідаем для сябе правадырства з перавагай, я адкажу так такое правадырства можна ўтрымаць, але не як прывілей, успадкаваны з кармазынавай 13 традыцыі Рэчы Паспалітай ад мора да мора, а ў сілу заслугаў і ўласнай працы, тут і зараз. 35 13 Кармазынавы пунсовы, ярка-чырвоны колер. У Рэчы Паспалітай ён атаясамліваўся з радавітасцю і арыстакратычнасцю. Заўвага навуковага рэдактара.