Arkusz zawiera informacje prawnie chronione do momentu rozpoczęcia egzaminu. MOB 2015 KOD UZUPEŁNIA ZDAJĄCY PESEL miejsce na naklejkę dysleksja EGZAMIN MATURALNY Z JĘZYKA BIAŁORUSKIEGO POZIOM ROZSZERZONY DATA: 22 maja 2015 r. GODZINA ROZPOCZĘCIA: 14:00 CZAS PRACY: 180 minut LICZBA PUNKTÓW DO UZYSKANIA: 40 Instrukcja dla zdającego 1. Sprawdź, czy arkusz egzaminacyjny zawiera 8 stron. Ewentualny brak zgłoś przewodniczącemu zespołu nadzorującego egzamin. 2. Pisz czytelnie. Używaj długopisu/pióra tylko z czarnym tuszem/atramentem. 3. Nie używaj korektora, a błędne zapisy wyraźnie przekreśl. 4. Pamiętaj, że zapisy w brudnopisie nie będą oceniane. 5. Możesz korzystać ze słowników językowych. 6. Na tej stronie oraz na karcie odpowiedzi wpisz swój numer PESEL i przyklej naklejkę z kodem. 7. Nie wpisuj żadnych znaków w części przeznaczonej dla egzaminatora. MOB-R1_1P-152 Układ graficzny CKE 2015 MOB 2015
Wybierz jeden temat i napisz wypracowanie. Тэма 1. На аснове дадзенага фрагмента тэксту прадстаў праблему і паразважай над ёй. Карыстайся тэзісам і думкамі Лідзіі Савік, і звярніся да іншага тэксту культуры. Твая праца павінна налічваць не менш чым 300 слоў. Лідзія Савік Вяртанне да вытокаў (скарочана) І ўсё ж вымушаная эмiграцыя найвялiкшая бяда для чалавека, асаблiва для творцаў, бо яшчэ Адам Мiцкевiч, стаўшы эмiгрантам, сцвярджаў, што «паэзiя гэта Айчына». Нездарма асновай тэматычнага накірунку творчасці пісьменнікаў-эмігрантаў стала Бацькаўшчына, нацыянальна-гістарычная праблематыка. [ ] Паэты, празаiкi на замежжы, працягваючы ў пэўным сэнсе традыцыі нашаніўства, iмкнулiся стварыць нешта новае ў беларускай лiтаратуры, хоць i былi адлучаныя ад лiтаратурнага i культурнага працэсу на радзiме, разумеючы, што пры камуністах яны ды iхняя творчасць нiколi не вернуцца на Беларусь. Аднак i на эмiграцыi пiсьменнiкi, асаблiва напачатку, трапiлi ў вельмi складаныя ўмовы. Не маючы прэстыжных спецыяльнасцяў, не валодаючы англiйскай мовай, ніхто з ix не жыў з пiсьменнiцкай дзейнасці. Усе мусiлi ўладкоўвацца на самыя розныя работы, якiя давалі хоць нейкi заробак дзеля пражыцця, i толькi ў рэдкiя вольныя хвiлiны аддавалiся творчасцi. Беларуская эмiграцыя ў ЗША, як i ў iншых краінах далёкага замежжа, наагул лiчыцца па матэрыяльным становiшчы сярэднестатыстычнай у адрозненне ад рускай, яўрэйскай, польскай, украiнскай, у яе асяроддзi няма асаблiва багатых сем яў, фундатараў, якiя б маглi фiнансаваць выданнi кніг, часопісаў. Усё гэта робiцца праз розныя фонды, ахвяраванні землякоў. Таму выхад кожнай кнiгi, паэтычнага зборнiка, часопiса, газеты прыемная i агульназначная падзея для ўсяго эмiгранцкага асяродку. [ ] Пры ўсёй разнастайнасці мастакоўскіх індывідуальнасцяў, узроўню таленту аднолькавым у пісьменнікаў-эмігрантаў было адно пачуццё: бязмежная любоў да роднай зямлi, сум па ёй, боль за яе. Таму i пераемнасць вобразных асацыяцый, падабенства лiрычных ходаў, блiзкасць настрояў i інтанацый, асаблiва ў паэзii, былi натуральнымі i непазбежнымi. Колькi разоў у розных паэтаў згадвалася пра сны аб радзiме, тугу па родных мясцінах, харастве беларускай прыроды i заўсёды абуджалi яны тыя ж пачуцці любовi, болю, тугі i гэта не штамп, не запазычанне, не перапевы, а ў кожнага сваё, адпакутаванае, кожны раз новы водгук душы творцы i новае чытацкае суперажыванне. І калi гаварыць пра жанравае развіццё эмiгранцкай лiтаратуры, то найбольшыя здабыткi назiраюцца менавіта ў паэзii. [ ] Пiсьменнiкi-эмiгранты, асаблiва празаiкi, iмкнучыся застацца ў гістарычнай перспектыве сваёй нацыі, таксама выкарыстоўвалі традыцыйныя формы нарыса, апавядання, аповесці, рамана. [ ] На эміграцыі амаль не развіваліся драматургічныя жанры літаратуры. [ ] Тут правамерна паставіць пытанне: якiя адрозненнi iснуюць памiж эмiгранцкай i «падсавецкай» (тэрмiн Ант. Адамовiча) лiтаратурамi? Найперш трэба ўлiчваць, што ў пісьменнікаў былi розныя краiны пражывання, розныя ўмовы, абставiны, падзеi, што ўплывалi на ix творчасць. Што ж адбываецца з творцам, якi стаў выгнанцам? Цi можа ён заставацца самім сабой беларусам, рускім, украінцам, ці можа пiсаць? Папершае, адбываецца як бы раздваенне асобы, што звязана з вялiкiмi зменамi, якiя перажываюць многiя пiсьменнiкi на чужыне. Гэтыя змены найперш несупадзенне Strona 2 z 8
ўласнай iдэнтыфiкацыi з той культурай, у якой даводзіцца цяпер жыць, стан памiж дзвюма культурамі: уласнай, кантакт з якой паступова страчваецца, i новай, да якой напачатку чалавек адчувае непрыманне, адчужэнне. Iмкненне да цэльнасцi стымулюе адыход у мiнулае, мiнулае жыццё становіцца падменай жьщця сённяшняга, абцяжаранага ўспамінамі, настальгіяй. І чым горшай была выгнаннiцкая доля, асаблiва ў першапачатковы перыяд неўладкаванасці, матэрыяльнай нястачы, тым яскравей паўставалі ў памяцi абрысы бацькоўскага дому, дзяцiнства, юнацтва, воблiкi родных. Гэтыя ўспамiны дазвалялi забываць тугу выгнання i душою жыць у згодзе з усім тым святым, добрым, адвечным, чым была для чалавека айчына. Пiсьменнiкi, пакінуўшы радзіму ў такім стане i ўзросце, як беларускiя, мелi дастатковы духоўны i адукацыйны набытак, добра разумелі неабходнасць далучэння да лепшых здабыткаў культуры чужой краіны, наагул да сусветнай культуры. Але найперш яны не згубiлi сваю нацыянальную адметнасць. Існуе думка, што паэт на чужыне не можа стварыць нешта значнае, што ён часцей замаўкае. Так здарылася i з многімі беларускiмi талентамi. Аднак вядома, што сам па сабе факт знаходжання на чужой зямлi не з яўляецца перашкодай для творчасцi. Л. Савік, Вяртанне да вытокаў [у:] Яна ж, Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа, Мінск, 2001, с. 25 28. Тэма 2. Зрабі параўнаўчы аналіз і інтэрпрэтацыю вершаў. Твая праца павінна налічваць не менш чым 300 слоў. Наталля Арсеннева Чарнобыль Весьні ранак... Ужо на парозе я прыпыняю хаду: надта хораша зноўку бярозы карагоды на ўзгорках вядуць! Іх імклівыя рукі на сіні далячынь ткуць празрысты вузор, Курапаты, Чарнобыль, Хатыні ім не засцяць ні вёснаў, ні зор. Мне ж... мне мроіцца іншае ранне: Хлопчык з пужкаю... Статак... раса... Ўпяршыню ў поле выгнаў ён сяння... Красавік... Люба ў сонцы гайсаць! Сонца ж скрозь! Уваччу, у лазовым, жоўтым пухам прыбраным галлі, Нат у шчаснасці той, без назову, ад якое аж сэрца баліць! І няўпрыцям нікому з худобы чалавечай, Strona 3 z 8
стоены сцень, чорны сцень... найчарнейшы Чарнобыль, Ужо крые, накрыў іхні дзень, што з худой пастушковае жменькі хутка выпадзе пужка, што ён, як і безлічы й меншых, маленькіх, моўчкі прымуць пакутлівы скон, што ізноў над маёй Беларусяй прарасце, забуяе бяда, што... ды лепей вазьму, памалюся, да людзкага і свой боль дадам. Божа! Божа! Адзіны ў Сусвеце, Хто ўсё знае, ўсё можа, зрабі ж, каб за нас не пакутвалі дзеці, не яны каб, а мы неслі крыж! Ян Чыквін Дзеці Чарнобыля Дзеці спяць на падлозе, Як авечачкі, збіўшыся ў кучу. І зноў адно з іх не можа Упасці ў сонныя травы, У матчыных рук калыханне Вочкі трэ ўласнаруччу. Як цвет яблыні танклявай, Душа дзіцяці светлай плямай Спаўзла са столі і па сценах Паволі йшла дрыжачым бляскам Да сонца звабленага шклянкай, Туды, дзе жыў срабрысты ляскат. Дайшла і ў зіхотныя промні апала... І трэск па шкле зышоў авалам. Н. Арсеннева, Чарнобыль [у:] Т. Антонава, Голас Радзімы, Мінск 1992, с. 19 20. Я. Чыквін, Дзеці Чарнобыля [у:] Той самы, Свет першы і апошні, Беласток 1997, с. 33. Strona 4 z 8
WYPRACOWANIE na temat nr... Strona 5 z 8
Strona 6 z 8
Tabelę wypełnia egzaminator! Liczba punktów Suma Uzasadnienie przyznania 0 punktów wypowiedź argumentacyjna A. 0 3 6 9 B. 0 3 6 9 interpretacja porównawcza A. 0 2 4 6 B. 0 4 8 12 C. 0 2 D. 0 3 6 E. 0 1 2 F. 0 2 4 G. 0 2 4 H. 0 2 4 Strona 7 z 8
BRUDNOPIS (nie podlega ocenie) Strona 8 z 8